Галоўная > Малітвы прынагодныя > Малітвы перад ядою і пасьля яды

Малітвы перад ядою і пасьля яды


12 лістапада 2009.

Малітва перад ядою

Вочы ўсіх да Цябе, Госпадзе, зьвяртаюцца з надзеяю, і Ты даеш усім страву ў добры час, адчыняеш шчодрую руку Тваю і ўсё жывое сыціш. Хрысьце Божа, блаславі ежу і пітво слугам Тваім, бо Ты сьвяты спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Малітва пасьля яды

Дзякуем Табе, Хрысьце Божа, што насыціў нас зямнымі Тваімі дарамі, не пазбаў нас і нябеснага Твайго валадарства; але як Ты некалі прыйшоў да вучняў Тваіх, мір даючы ім, так і да нас прыйдзі і збаў нас. Амін.

 


Вярнуцца назад