Галоўная > Мінэя - Люты > Літургічныя заўвагі на Люты

Літургічныя заўвагі на Люты


24 чэрвеня 2008.

Калі сьвята Сустрэчы Г.Н. Ісуса Хрыста здарыцца ў нядзелю, ягоная служба не адмяняе службы нядзельнай, але спалучаецца з ёю згодна з правіламі ў Тыпіконе для Багародзічных сьвятаў.


Калі 1 лютага здарыцца Задушная (мясапусная) субота, то ў гэты дзень бярэцца служба за памёрлых, а служба перадсьвяцьця Сустрэчы бярэцца днём раней, г. зн. у пятніцу 31 студзеня.


Калі ж Задушная субота здарыцца 2 лютага, г. зн. у дзень сьвята Сустрэчы, то служба за памёрлых служыцца ў папярэдні чацьвер (31 студзеня) або суботу (26 студзеня).


Калі Сустрэча здарыцца ў нядзелю Блуднага Сына або пасьля яе, пэрыяд пасьвяцьця адпаведна скарачаецца (гл. Тыпікон). У выпадку Сырнай нядзелі (г. зн. апошняй нядзелі перад Вялікім Пастом), адданьне сьвята робіцца ў той самы дзень увечары.


Калі сьвята Сустрэчы здарыцца ў першы панядзелак Вялікага Посту, то ягоная служба бярэцца днём раней, г. зн. у Сырную нядзелю.


Вярнуцца назад