Галоўная > Мінэя - Жнівень > 2 жніўня - Перанясеньне мошчаў сьвятога першамучаніка і дыякана Сьцяпана
2 жніўня - Перанясеньне мошчаў сьвятога першамучаніка і дыякана Сьцяпана18 красавіка 2008. |
|
Вячэрня
На "Госпадзе, Цябе клічу ...": (Тон 2). Ты, пачэсны Сьцяпане, быў першым дыяканам і першым мучанікам; ты паказаў шлях сьвятым і многіх мучанікаў прывёў да Госпада. Дзеля гэтага неба адчынілася табе і Бог зьявіўся. Малі Яго за збаўленьне душ нашых. Блаславёны першамучаніку і першы дыякане Сьцяпане, ты апрануўся ў сьвятасьць і стаўся спаўжыхаром анёлаў. Маліся цяпер за нас і будзь нашым хадайнікам перад Спасам Госпадам бязгрэшным. Першамучаніка і мужнага Хрыстовага ўгодніка, Сьцяпана першадыякана дастойна ўшануем, бо ён, стоячы сярод беззаконных, бачыў Сына па правай руцэ Айца. Слава ... цяпер ...: Багародзічны. Збаў ад бедаў слугаў Тваіх, Багародзіца, бо мы ўсе пасьля Бога да Цябе прыбягаем, як да непарушнай сьцяны і заступніцы Крыжабагародзічны. Калі Чыстая Дзева бачыла, як Яе Сын быў ведзены на сьмерць, Яна з плачам усклікнула: "Што Ты сьпяшаешся пакінуць бязьдзетнаю мяне, якая нарадзіла Цябе, Хрысьце; што гэта Ты ўчыніў, Збавіцелю ўсіх? Слаўлю і ўзьвялічваю Тваю бязьмежную дабрыню і чалавекалюбства, што пераўзыходзіць усякі розум".
Адпушчальны трапар (Тон 4). У цярпеньнях, якія ты трываў дзеля Хрыста, ты, першы сярод мучанікаў, здабыў вянец перамогі, выкрыў зацятую лютасьць тых, што перасьледавалі цябе, і бачыў Збавіцеля твайго па правай руцэ Айца. Малі Яго няспынна за збаўленьне душ нашых.
Пасьля вячэрні, пры адчыненых райскіх дзьвярах сьвятар у фэлоне ідзе да крыжа. Адсьпяваўшы тройчы "Крыжу Твайму ..." з паклонамі, бласлаўляе людзей і ўносіць крыж у аўтар. Вярнуцца назад |