Галоўная > Мінэя - Жнівень > 4 жніўня - Памяць сямі юнакоў Эфэскіх
4 жніўня - Памяць сямі юнакоў Эфэскіх18 красавіка 2008. |
|
Вячэрня
На "Госпадзе, Цябе клічу ...": (Тон 1). Прыйдзеце, уславім Хрыста, які асьвяціў і ўславіў сямісьвечны ліхтар – сем пачэсных юнакоў, – і ўсклікнем: "Малітвамі іх, Госпадзе Збавіцелю, даруй нам спакойнае жыцьцё!" Страшны цуд: памёршы згодна з законамі прыроды і прабыўшы шмат гадоў у пячоры, сем боскіх юнакоў звышпрыродна ўсталі, быццам ад сну. Усхвалім сёньня Амбліха боскага з Максімільянам, Мартыньяна і Яна, і Антона з Дзянісам, а з імі мудрага дабрадзейнага Экзакустадыяна, якія моляцца за нас. Слава ... цяпер ...: Багародзічны (тон 1). Малітвамі Тваімі, Багародзіца чыстая, адгані грэшныя пажаданьні ад няшчаснай душы маёй, учыні спакойным жыцьцё маё і залічы мяне да статку выбраных авечак Тваіх. Крыжабагародзічны (тон 1). Стоячы ля крыжа Сына і Бога свайго, і гледзячы на ягоныя цярпеньні, Маці чыстая з плачам казала: "Гора мне, Дзіця любае, як гэта Ты, Слова Божае, незаслужана церпіш, хочучы збавіць род людзкі?"
Адпушчальны трапар (Тон 4). Вялікі цуд веры! У пячоры, быцццам у царскім хораме, сем юнакоў, памёршы, прабылі нятленнымі, і пасьля многіх гадоў усталі, быццам ад сну, на доказ уваскрасеньня для ўсіх людзей. Малітвамі іх, Хрысьце Божа, зьмілуйся над намі. Вярнуцца назад |