Галоўная > Сьвятыя Тайны > Абрад Сьвятога Алеепамазаньня - Алеепамазаньне цяжка хворага - новая рэдакцыя

Абрад Сьвятога Алеепамазаньня - Алеепамазаньне цяжка хворага - новая рэдакцыя


17 лістапада 2009.

Калі хворы ў цяжкім стане, і няма часу ці магчымасьці выканаць увесь абрад, сьвятар чытае толькі малітву асьвячэньня алею:

Госпадзе, ласкаю і літасьцю сваёю Ты ацаляеш раны душаў і целаў нашых; дык, Уладару, асьвяці гэты алей, каб быў ён памазваным ім для ацаленьня, для адыманьня ўсялякае пакуты, бруду цялеснага і духоўнага, і ўсялякага благоцьця; і каб ў гэтым праславілася Тваё ўсесьвятое імя, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў.

Сьвятар: Госпаду памолімся.

І памазвае хворага, кажучы:

Ойча сьвяты, лекару душ і целаў, Ты паслаў адзінароднага Твайго Сына, Госпада нашага Ісуса Хрыста ўсялякую хваробу ацаляць і ад сьмерці вызваляць, ацалі і слугу Твайго (або Тваю) ... (імя) ад ўсіх цялесных і душэўных немачаў, што агарнулі яго (або яе) і ажыві яго (або яе) ласкаю Хрыста Твайго; малітвамі найсьвятое Уладаркі нашае Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі, і ўсіх сьвятых Тваіх.

Бо Ты крыніца ацаленьняў, Хрысьце Божа наш, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

І робіць водпуст:

Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сілаю пачэснага і жыватворчага Крыжа, малітвамі сьвятога, слаўнага і годнага пахвалы апостала Якуба, першасьвятара Ерусалімскага, брата Божага, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.

Людзі: Амін.


Вярнуцца назад