Галоўная > Мінэя - Жнівень > 24 жніўня - сьвятамучаніка Яўтыха, вучня сьвятога Яна Багаслова

24 жніўня - сьвятамучаніка Яўтыха, вучня сьвятога Яна Багаслова


18 красавіка 2008.

Вячэрня


На "Госпадзе, Цябе клічу ...":

(Тон 8). Блаславёны мучанік Яўтых, поўны сьвятасьці, ты стаў вучнем пачэснага вучня Слова, багаслоўнага прапаведніка; навучыўшыся ад яго ўсякай сьвятасьці, ты сам стаўся поўным сьветачам, што прасьвятляе думкі ласкаю сьвятога багаслоўя. Дзеля гэтага спраўляем тваю сьвятую памяць.

Ты разбурыў крэпасьць спакусаў тваім подзьвігамі цярплівасьці, ранамі, зьняволеньнем і слаўнай сьмерцю. За гэта ты атрымаў несьмяротнасьць і, абагаўлёны, жывеш цяпер у дасканаласьці разам з хорамі мучанікаў і анёлаў.

Зачынены ў вязьніцы, ты, слаўны, прыняў Хлеб жыцьця з нябёсаў; укінуты ў полымя, ты застаўся непашкоджаны; цяжка паранены, ты малітваю ўстрымаў напады зьвяроў; калі ж галаву тваю сьцялі мячом, ты крывёю сваёю, быццам боскай калясьніцаю, быў узьнесены да неба.

Слава ... цяпер ...:

Багародзічны. Збаў мяне, усячыстая Ўладарка, што невыказна нарадзіла Збаўцу Хрыста: Ты – мая адзіная Заступніца і непарушная абаронная сьцяна, покрыва і радасць, і душы маёй Боскае суцяшэньне. Маці Хрыста Бога, выбаў мяне ад вечных пакутаў і нязгаснага агню.

Крыжабагародзічны. "Што гэта я бачу, Уладару? Ты, што ўтрымліваеш усё стварэньне і даеш усім жыцьцё, паміраеш, узьнесены на дрэва." - Багародзіца з плачам казала, калі ўбачыла ўзьнесенага на Крыжы Бога і Чалавека, які невыказна нарадзіўся ад Яе.


Вершапесьні актойха.


Адпушчальны трапар (тон 4). Як пераймальнік жыцьця апосталаў і намесьнік на іхнім пасадзе, высілкамі сваімі ты, баганатхнёны, узьняўся да багасузіраньня. Дзеля гэтага слова праўды верна прапаведуючы, за веру да крыві пацярпеў ты, сьвятамучаніку Яўтыху. Малі Хрыста Бога збавіць душы нашыя.


Вярнуцца назад