Галоўная > Тон 3 > Субота (Тон 3) (Вячэрня)
Субота (Тон 3) (Вячэрня)10 чэрвеня 2010. |
ПЯТНІЦА ЎВЕЧАРЫ На "Госпадзе, Цябе клічу...": Адважныя мучанікі шмат пацярпелі, мужна пераносячы раны, вязьніцы і розныя мукі; і, як узнагароду, атрымалі бязбольную і блаславёную спадчыну. Вы, Гасподнія сьвятары, зьнішчылі ілжывыя варожыя вучэньні, пашыраючы набожную і боскую навуку, і былі для ўсіх верных духоўнымі настаўнікамі. Дзеля гэтага шануем вас. Баганосныя айцы, вы ўпадобніліся да духоўных і бесьцялесных істотаў: будучы ў целе, вы былі пераймальнікамі анёльскага жыцьця. Цяпер вы жывеце ў іхніх сялібах. Дагматык. Як нам не дзівіцца богачалавечаму мацярынству Твайму, Усячыстая? Ня ведаючы мужа, Ты, бязьвінная, нарадзіла ў целе без Айца Сына – народжанага спрадвеку без маці ад Айца, – які не пацярпеў ніякай зьмены ці разьдзяленьня, але поўнасьцю зьбярог прыкметы дзьвюх прыродаў. Дык малі Яго, Дзева Маці ўладарная, каб Ён збавіў душы тых, што верна вызнаюць Цябе Багародзіцай. Вершапесьні Мучанікі Твае, Госпадзе, вераю ўмацаваныя, надзеяю падтрымваныя і зьяднаныя любоўю крыжа Твайго, мучыцеля ворага зьніштожылі і, атрымаўшы вянцы перамогі, з бесьцялеснымі анёламі моляцца за душы нашыя. Вялікая, Госпадзе, сіла крыжа Твайго! Пастаўлены на адным месцы, ён дзейнічае ва ўсім сьвеце, робячы рыбакоў апосталамі і паганаў мучанікамі, якія сёньня моляцца за душы нашыя. Прарокі, апосталы Хрыстовыя і мучанікі навучылі ўсіх славіць адзінасутную Тройцу і, прасьвятліўшы заблудныя ў мане народы, учынілі сыноў людзкіх суграмадзянамі анёлаў. Багародзічны. Найсьвяцейшая між жанчынаў Багародзіца, Дзева Маці! Малі Народжанага ад Цябе Ўладара і Бога, каб Ён як Чалавекалюбец збавіў нас. Вярнуцца назад |