Галоўная > Актоіх - мучанічныя > Вячэрнія песьні мучанічныя і памерлым - Тон 2
Вячэрнія песьні мучанічныя і памерлым - Тон 210 чэрвеня 2010. |
|
На "Госпадзе, Цябе клічу...": Аддаўшы цела на раны і пацярпеўшы цяжкія мукі і гвалтоўную сьмерць, вы, усяхвальныя мучанікі, мучыцеляў пасаромілі і зьнішчылі ідальскія спакусы, прапаведуючы Хрыста, адзінага Бога і Ўладара, і цяпер, разам з анельскімі хорамі, прабываеце разам з Ім. Божыя пакутнікі, не палюбіўшы зямной уцехі, удастоіліся нябесных дабротаў і сталіся суграмадзянамі анёлаў. Малітвамі іх, Госпадзе,зьмілуйся над намі і збаў нас. Сьвятых мучанікаў малітвамі і ўслаўленьнем Хрыста ўсякая мана развейваецца і род людзкі вераю збаўляецца. Хоры мучанікаў супрацівіліся мучыцелям сваім, кажучы: "Мы – воі Ўладара сіл! І хоць адасьце нас на агонь і мукі, ня вырачэмся Тройцы". Дагматык. Цень Закону мінуў з прыйсьцем ласкі: як некалі куст, ахоплены агнём, не згараў, так і Ты, Дзева, пасьля родаў дзеваю засталася; замест слупа вогненнага Сонца праведнае зазьзяла; замест Майсея – Хрыстос, Збавіцель душаў нашых. Вершапесьні Вялікую славу здабылі вы сабе, сьвятыя, бо ня толькі ў цярпеньнях перамаглі ворага, але і па сьмерці злых духаў адганяеце і аздараўляеце немачы, будучы лекарамі душ і целаў. Маліцеся Госпаду за збаўленьне душ нашых. Верш. Шчасьлівыя, каго Ты выбраў і прыняў, Госпадзе. Памёрлым. Як кветка, што вяне, і як цень, так прамінае кожны чалавек; і зноў, калі зайграе труба, мёртвыя, быццам пасьля землятрусу, устануць насустрач Табе, Хрысьце Божа. Дык захавай пад сьвятым покрывам Тваім душы слугаў Тваіх, якіх Ты стварыў. Верш. Душы іх у шчасьці жыць будуць. Гора мне: якія цяжкасьці церпіць душа, калі разлучаецца з целам! Гора мне: колькі плачу і сьлёз тады, і няма нікога, хто б зьмілаваўся на ёю. Уздымае яна вочы свае да анёлаў, дарма молячы іх; працягвае рукі да людзей і не знаходзіць памочніка. Дык, любыя браты мае, зразумеўшы, як кароткае наша жыцьцё, будзем прасіць Хрыста, каб тым, што адышлі ад нас, Ён дараваў супакой, і душам нашым веліч зьмілаваньня. Вярнуцца назад |