Галоўная > Актоіх - мучанічныя > Вячэрнія песьні мучанічныя і памерлым - Тон 4
Вячэрнія песьні мучанічныя і памерлым - Тон 410 чэрвеня 2010. |
|
На "Госпадзе, Цябе клічу...": Пераймаючы цярпеньні Хрыста-Чалавекалюбца, вы, пакутныя мучанікі, аддалі вашы целы на раны і цяжкія мукі і пацярпелі безьліч бедаў у прадбачаньні непрамінальнай райскай радасьці, незьнішчальнай спажывы і вечнай славы. Атрымаўшы іх, маліцеся за тых, што вас услаўляюць. Адухаўлёныя ахвяры, цэлапаленьні духоўныя, мучанікі Гасподнія, дасканалыя боскія ахвярапрынашэньні, Богу ведамыя авечкі, што Бога знаюць і заградзь якіх недаступная ваўкам: маліцеся, каб нам разам з вамі на ціхіх водах знайсьці супакаеньне. Пачэсная сьмерць сьвятых Тваіх, Госпадзе: мячом і агнём забіваныя, з душой скрушлівай пралілі яны кроў сваю, спадзеючыся мець узнагароду за подзьвігі і, перацярпеўшы ўсё, атрымалі ад Цябе веліч зьмілаваньня. Маючы вялікую ласку ў Збавіцеля, маліцеся, сьвятыя, безустанку за нас грэшных, просячы адпушчэньня правін і велічы зьмілаваньня для душ нашых. Дагматык. Прарок Давід, які дзякуючы Табе стаўся багаайцом, у песьні Таму, хто вялікія рэчы для Цябе ўчыніў, так пра Цябе прадказаў: “Каралева стала па правай руцэ Тваёй”. Ён паказаў Цябе, як хадайніцу і Маці жыцьця, бо ад Цябе захацеў прыняць цела і стацца чалавекам Хрыстос Бог, жадаючы аднавіць сатлелы прагнасьцю вобраз свой, і знайсьці заблудную ў горных пропасьцях авечку, каб, узяўшы яе на плечы, прынесьці да Айца і даць ёй месца разам з нябеснымі сіламі, і збавіць, Багародзіца, сьвет у велічы і багацьці міласэрнасьці сваёй. Вершапесьні Хрысьце Божа, праслаўлены памяцьцю сьвятых Тваіх, малітвамі іх пашлі нам веліч зьмілаваньня Твайго. Верш. Шчасьлівыя, каго Ты выбраў і прыняў, Госпадзе. Ты, што прымаеш цярпеньні мучанікаў, прымі і ад нас песьню хвалы, Чалавекалюбча, і малітвамі іх даруй нам веліч зьмілаваньня Твайго. Верш. Душы іх у шчасьці жыць будуць. Памёрлым. З духамі памерлых праведнікаў, душы слуг Тваіх, Збавіцелю, супакой, захоўваючы іх у блаславёным жыцьці, што ў Цябе, Чалавекалюбча. Вярнуцца назад |