Галоўная > Актоіх - мучанічныя > Вячэрнія песьні мучанічныя і памерлым - Тон 8
Вячэрнія песьні мучанічныя і памерлым - Тон 810 чэрвеня 2010. |
|
На "Госпадзе, Цябе клічу...": Мучанікі Гасподнія, вы ўсякае месца асьвячаеце і ўсякую немач аздараўляеце, дык молім вас: “Маліцеся вызваліцца ад варожых сецяў душам нашым”. Мучанікі Твае, Госпадзе, забыліся пра жыцьцёвыя клопаты, не зважалі на мукі дзеля будучага жыцьця і, стаўшыся яго спадкаемцамі, радуюцца разам з анёламі. Малітвамі іх даруй людзям Тваім веліч зьмілаваньня. Калі ёсьць якая дабрадзейнасьць і пахвала, дык належыцца яна сьвятым: яны нахілілі шыі свае пад меч дзеля Цябе, які нахіліў неба і зышоў да нас; кроў пралілі сваю дзеля Цябе, які спустошыў сябе дзеля нас, прыняўшы выгляд слугі; упакорыліся аж да сьмерці, прыпадабняючыся ўбоству Твайму. Малітвамі іх у мностве міласэрнасьці Тваёй зьмілуйся над намі. Калі Ты, Хрысьце, сядзеш у славе Тваёй, як Уладар усіх, на судовым пасадзе, у акружэньні сьвятых анёлаў Тваіх, стане перад Табою ўвесь род людзкі, каб быць суджаным Табою. У той час, малітвамі Маці Твае Госпадзе, вызваль ад мук усіх, што памерлі ў веры. Дагматык. Уладар нябесны дзеля чалавекалюбства, на зямлі зьявіўся і з людзьмі пажыў, прыняўшы цела ад Чыстае Дзевы і выйшаўшы з улоньня яе, і стаўшыся чалавекам. Ён – Сын адзіны, двайны прыродаю, але не асобаю. Дзеля гэтага, вызнаючы Яго як дасканалага Бога і дасканалага Чалавека, вызнаем Яго ях Хрыста Бога нашага. Малі Яго, Дзева Маці, даць зьмілаваньне душам нашым. Вершапесьні Мучанікі Гасподнія, маліце Бога нашага, просім вас, і выпрасіце душам нашым багацьце дабротаў і ачышчэньне ад шматлікіх правінаў. Верш. Шчасьлівыя, каго Ты выбраў і прыняў, Госпадзе Памёрлым. Плачу наўзрыд, калі размышляю аб сьмерці і бачу створаную на падабенства Божае нашу красу, што ляжыць у магіле – непрыглядную, бясслоўную, без ніякага выразу. Што гэта за цуд, што за тайна? Як гэта мы былі аддадзеныя тленнасьці, сталіся сьмерці падуладнымі? Сталася гэта, як напісана, на загад Бога, які памёрлым дае супакой. Верш. Душы іх у шчасьці жыць будуць. Сьмерць Твая, Госпадзе, была хадайніцай несьмяротнасьці: калі б Ты ня быў паложаны ў магілу, рай ня быў бы адчынены. Дзеля гэтага памёрлых супакой у чалавекалюбстве Тваім. Вярнуцца назад |