Галоўная > Кнігі Старога Закону > Другая кніга Масеява - Выхад

Другая кніга Масеява - Выхад


17 сакавіка 2011.
Другая кніга Масеява - Выхад

 

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Ірына Васільева
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 I во ймёны сыноў Ізраелявых, каторыя прышлі да Ягіпту зь Якавам, увыйшлі кажны з домам сваім: 2 Рувін, Сымон, Леў а Юда, 3 Іссасхар, Завулон а Венямін, 4 Дан а Неффалім, Ґад а Ашэр. 5 I было ўсіх душаў, што вышлі ізь сьцёгнаў Якававых, было семдзясят, а Язэп быў у Ягіпце. 6 I памер Язэп, і ўсі браты ягоныя, і ўвесь род тый; 7 А дзеці Ізраеля выпладзіліся а раіліся а намнажыліся а змагутнелі вельмі, вельмі, і напоўнілася зямля тая імі.

8 I паўстаў новы кароль у Ягіпце, каторы нязнаў Язэпа. 9 I сказаў люду свайму: „Вось, люд Ізраеляў вялікі й дужшы за нас. 10 Дайце перахітруем яго, каб ён не размнажыўся; і як здарыцца вайна, і злучыцца таксама ён із варагамі нашымі, і будзе ваяваць із намі, і ўзыйдзе ізь зямлі". 11 I пастанавіў над ім зьбіраньнікаў падачкаў уціскаць яго цяжарамі. I ён збудаваў месты складаў Фараону - Піфон а Рамсэс. 12 I колькі ўціскалі яго, толькі ён мнажыўся і так пашыраўся. I яны немарасьціліся з прычыны дзяцей Ізраелявых. 13 I паняволілі Ягіпцяне сыноў Ізраелявых уціскам, 14 I рабілі гаркім жыцьцё іхнае цажкою работаю глінаю а цэглаю, і ўсялякаю работаю палявою, і ўсімі работамі, каторыя сілілі рабіць із уціскам.

15 I сказаў кароль Ягіпецкі бабкам Гэбрэйкам, з каторых аднае імя было Шыфа, а імя другое Фуа, 16 I сказаў: „Як вы будзеце бабіць у Гэбрэяк і абачыце на радзельным ложку, калі будзе сын, дык забіце яго; а калі дачка, дык няхай застанецца жывая". 17 I баяліся бабкі Бога, і не рабілі так, як казаў ім кароль Ягіпецкі; і пакідалі дзеці жывыя. 18 I гукнуў кароль ягіпецкі бабкі, і сказаў ім: „Чаму вы робіце гэта, што пакідаеце дзеці жывыя?" 19 Бабкі сказалі Фараону: „Гэбрэйскія жанкі не такія, як ягіпецкія; яны жвавыя, і яны родзяць перш, чымся прыйдзе да іх бабка". 20 I чыніў дабро Бог бабкам; і люд мнажыўся і вельмі дужэў. 21 I сталася: затым што бабкі баяліся Бога, дык Ён учыніў ім дамы.

22 I загадаў Фараон усяму народу свайму, кажучы: „Кажнага сына, каторы народзіцца, кідайце ў раку; а кажную дачку пакідайце жывую".

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

2 I пайшоў чалавек із дому Левага, і ўзяў сабе дачку Леваву. 2 I зачала тая жонка, і нарадзіла сына, і бачыла яго, што ён харошы, і хавала яго тры месяцы. 3 Але не магла даўжэй хаваць яго, узяла каробку з трысьціны і асмаліла яе асфальтам а смалою; і палажыла ў яе дзецянё, і пастанавіла ў трысьніку ля берагу ракі. 4 I стаяла сястра ягоная воддаль, каб ведаць, што станецца яму.

5 I зышла дачка Фараонава мыцца ў раццэ, а дзеўкі ейныя хадзілі ля ракі. I яна абачыла каробку сярод трысьніку, і паслала служэбку сваю ўзяць яе. 6 I адчыніла, і абачыла яго - гэта дзецянё; і вось, хлопчык плача; і зжалілася над ім, і сказала: „Зь дзяцей гэбрэйскіх гэта". 7 I сказала сястра ягоная дачцэ Фараонавай: „Ці не схадзіць імне і ці ня гукнуць да цябе жонку - мамку з Гэбрэяк, каб яна мамчыла гэтае дзецянё". 8 I сказала ёй дачка Фараонава: „Схадзі".

I пайшла дзявушчая дзеўка, і пагукала маці дзецяняці. 9 I сказала ёй дачка Фараонава: „Панясі сабе дзецянё гэтае і мамч яго імне; я дам табе тваю плату". Жонка ўзяла дзецянё і мамчыла яго.

10 I вырасла дзецянё, і яна прывяла яго да дачкі Фараонавае, і ён быў у яе за сына, і назвала імя ягонае: Масей, і казала яна, „Бо з вады я выцягнула яго".

11 I было тых дзён: і вырас Масей, і вышаў да братоў сваіх, і абачыў цяжкія работы іхныя; і абачыў, што Егіпцянін б'ець аднаго Гэбрэя з братоў ягоных. 12 I абярнуўся туды-сюды, і бачачы, што нікога няма, і ён забіў Ягіпцяніна, і схаваў яго ў пяску.

13 I вышаў ён назаўтрае, і во, два Гэбрэі вадзяцца; I сказаў ён ліхому: „Нашто ты б'еш бліжняга свайго?" 14 I тый сказаў: „Хто пастанавіў цябе начэльнікам а судзьдзёй над намі? Ці не забіць мяне манішся ты, як забіў Егіпцяніна ?" I зьлякаўся Масей, і сказаў: „Пэўне стала ведама гэта". 15 I пачуў Фараон праз гэтую справу, і глядзеў забіць Масея.

I ўцёк Масей ад Фараона, і жыў у зямлі Мідзянскай, і сеў ля студні. 16 У сьвятара Мідзянскага сем дачок. I яны прышлі, і насілялі, і напоўнілі карыты, напаіць драбны статак айца свайго. 17 I прышлі пастухі, і адагналі іх. I ўстаў Масей, і памог ім, і напаіў драбны статак іхны. 18 I прышлі яны да Рагуеля, айца свайго, і ён сказаў ім: „Што вы так борзда прышлі сядні?" 19 Яны сказалі: „Егіпцянін уратаваў нас ад пастухоў і нават насіляў нам вады, і напаіў драбны статак". 20 Ён сказаў дачкам сваім: „Ідзе ж ён? Чаму вы пакінулі таго чалавека? Гукніце яго, і няхай есьць хлеб".

21 I ўпадабаў Масей жыць у гэтага чалавека, і ён выдаў за Масея дачку сваю Цыпору. 22 I яна нарадзіла сына, і назваў яго імя Ґіршон; бо, казаў ён, „Я стаў чужніком у чужой зямлі".

23 I было за шмат дзён тых: і памер кароль ягіпецкі. I ўздыхалі дзеці Ізраелявы ад работы, і крычэлі, і ўзышоў крык іхны да Бога з прычыны работы. 24 I пачуў Бог стагнаньні іхныя, і ўспомнеў Бог змову сваю з Абрагамам, Ісаком а Якавам. 25 I глянуў Бог на дзеці Ізраелявы, і пазнаў Бог.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

3 I Масей пасьціў драбны статак у Ефора, сьця свайго, сьвятара Мідзянскага. I павёў ён чараду за пустыню, і прышоў да гары Божае Горыў. 2 I зьявіўся яму Ангіл СПАДАРОЎ у поламені агню з пасярод цярнёвага куста. I абачыў, і во, цярнёвы куст гарэў агнём, але куст ня нішчэў. 3 I сказаў Масей: „Зьвярну ж а гляну на вялікую зьяву гэтую, чаму куст не згарае". 4 I абачыў СПАДАР, што ён абярнуўся глядзець, і гукнуў яго Бог ізь сярэдзіны куста, і сказаў: „Масею; Масею!" Ён сказаў: ,,Во я!" 5 I сказаў: „Ня бліжся сюды; разуй вобуй свой з ног сваіх, бо месца, на катором ты стаіш, зямля сьвятая яна". 6 I сказаў: ,,Я Бог айца твайго, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава". I закрыў Масей від свой, бо баяўся глянуць на Бога. 7 I сказаў СПАДАР: „Я добра бачыў гароту народу Свайго, каторы ў Ягіпце, і крык ад прыганятых іхных я пачуў, бо я ведаю болі іхныя, 8 I Я зышоў, каб выбавіць яго ад рукі Ягіпцян і ўзьвесьці яго ізь зямлі гэтае да зямлі добрае а прасторнае, да зямлі, што цячэць малаком а мёдам, да месца Канаанян, Гэцічаў, Аморэяў, Ферэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў. 9 I цяпер вось, крык сыноў Ізраелявых дайшоў да мяне, Я таксама бачу ўціск, якім Ягіпцяне ўціскаюць іх. 10 I цяпер пайдзі: Я пашлю цябе да Фараона; і вывядзі зь Ягіпту народ Мой, сыноў Ізраелявых". 11 I сказаў Масей Богу: „Хто я, каб ісьці імне да Фараона і каб імне вывесьці сыноў Ізраелявых зь Ягіпту?" 12 I сказаў: ,,Бо Я ё з табою, і во табе знак, што Я паслаў цябе: як ты вывядзеш народ ізь Ягіпту, будзеце служыць Богу на гэтай гары". 13 I сказаў Масей Богу: „Вось, я прыйду да сыноў Ізраелявых і скажу ім: ,Бог айцоў вашых паслаў мяне да вас'. А яны скажуць імне: ,Як Яго імя?' Што сказаць імне ім?" 14 I сказаў Бог Масею: „Я Ё, Каторы Ё". I сказаў: „Гэтак скажы сыном Ізраелявым: ,Я Ё паслаў мяне да вас' ". 15 I сказаў яшчэ Бог Масею: „Гэтак скажы сыном Ізраелявым: ,СПАДАР, Бог айцоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава паслаў мяне да вас!' Гэта імя Мае на векі, і гэта памятка празь Мяне з роду ў род. 16 Ідзі, зьбяры старцоў Ізраелявых і скажы ім: ,СПАДАР, Бог айцоў вашых, зьявіўся імне, Бог Абрагама, Ісака а Якава, кажучы: „Я запраўды ўспомнеў вас і што робіцца вам у Ягіпце. 17 I сказаў: Я ўзьвяду вас ад уціску ягіпецкага да зямлі Канаанян, Гэцічаў, Аморэяў, Фэрэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў, да зямлі, што цячэць малаком а мёдам"'. 18 I яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты а старцы Ізраелявы да караля Ягіпецкага, і скажыце яму: ,СПАДАР, Бог Гэбрэяў, гукнуў нас; і цяпер дай нам ісьці дарогаю трох дзён на пустыню, каб мы абраклі СГІАДАРУ, Богу нашаму'. 19 I Я ведаю, што ня дасьць вам кароль ягіпецкі йсьці, і нават ня дасьць пры Маёй руццэ дужой. 20 I выцягну руку Сваю, і паб'ю Ягіпцян усімі чудосамі Сваімі, каторыя ўчыню сярод яго, і просьле гэтага ён адпусьце вас. 21 I дам ласку народу гэтаму ў вачох Ягіпцян; і будзе: як пойдзеце, то ня пойдзеце з пустымі рукамі; 22 Але папросе жонка ў суседкі свае і ў жывучай у доме ейным судзіны срэбнае а судзіны залатое, і адзежаў; і вы адзенеце ў іх сыноў сваіх і дачкі свае, і спустошыце Ягіпет".

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

4 І адказаў Масей, і сказаў: „А калі яны не павераць імне і не паслухаюць голасу майго, бо скажуць: ,Не зьявіўся табе СПАДАР' ". 2 I сказаў яму СПАДАР: „Што гэта ў руццэ ў цябе?" Ён адказаў: „Посах". 3 I сказаў: „Кінь яго на зямлю". I ён кінуў яго на зямлю, і стаў гадам; і ўцякаў Масей ад яго. 4 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні руку і схапі моцна яго за хвост!" Ён выцягнуў руку сваю і моцна ўхапіў яго, і ён стаў посахам у далані ягонай, 5 - „Каб паверылі, што зьявіўся табе СПАДАР, Бог айцоў іхных, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава".

6 I сказаў СПАДАР яму яшчэ: „Улажы руку сваю сабе ў заўлоньне". I ён улажыў руку сваю сабе ў заўлоньне, і выняў, і вось, рука ягоная пракажаная, як сьнег. 7 I сказаў: „Зьвярні руку сваю сабе ў заўлоньне". I ён зьвярнуў руку сваю сабе ў заўлоньне. I выняў яе із заўлоньня свайго, і вось, яна ізноў стала, як цела ягонае. 8 „I будзе, што калі яны не павераць табе і не паслухаюць голасу першага знаку, дык павераць голасу знаку апошняга. 9 I будзе, што калі не павераць таксама двум гэтым знаком і не паслухаюць голасу твайго, то вазьмі з ракі вады і вылі на сушу, і будзе, што стане крывёй на сушы вада, каторую ты возьмеш із ракі".

10 I сказаў Масей СПАДАРУ: .»О Спадару, чалавек я нявымоўны ад учорах і заўчора, таксама адгэнуль, як Ты гукаў да слугі Свайго, бо я цяжкіх вуснаў і цяжкое мовы". 11 I сказаў СПАДАР яму: „Хто ўчыніў вусны чалавеку? хто робе немым або глухім, або відучым, або нявісным? ці ня Я СІІАДАР? 12 I цяпер пайдзі; і Я буду з вуснамі тваімі, і наўчу цябе, што табе гукаць". 13 I сказаў: ,,О Спадару! пашлі, прашу, таго, каго паслаці маеш". 14 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Масея, і Ён сказаў: „Ціж ня ёсьць Аарон, брат твой, Левіт? Я ведаю, што добра гукае ён, і таксама вось, ён выйдзе наўпярэймы табе, і, абачыўшы цябе, узрадуецца ў сэрцу сваім; 15 I ты будзеш яму гукаць і ўкладаць словы ў вусны ягоныя; і Я буду з вуснамі тваімі і з вуснамі ягонымі, і буду вучыць вас, што вам рабіць. 16 I будзе гукаць ён замест цябе да народу. I ён будзе табе за вусны, а ты будзеш яму замест Бога. 17 I посах гэты возьмеш у руку сваю, каторым зробіш гэныя знакі.

18 I пайшоў Масей, і зьвярнуўся да Ефора, сьця свайго, і сказаў яму: „Пайду ж я і зьвярнуся да братоў сваіх, каторыя ў Ягіпце, і пагляджу, ці жывы яны яшчэ?" I сказаў Ефор Масею: „Ідзі ў супакою".

19 I сказаў СПАДАР Масею ў Мідзе: ,,Пайдзі, зьвярніся да Ягіпту, бо памерлі ўсі людзі, каторыя шукалі душы твае".

20 I ўзяў Масей жонку сваю і сыноў сваіх, і пасадзіў іх на асла, і зварачаўся да зямлі Ягіпецкае. I ўзяў посах Божы ў руку сваю.

21 I сказаў СПАДАР Масею: „Як пойдзеш, каб зьвярнуцца да Ягіпту, вось, усі чудосы, каторыя Я палажыў у руку тваю, зрабі іх перад Фараонам. А Я закаляню сэрца ягонае, і ён не адпусьце люду. 22 I скажы Фараону: ,Гэтак кажа СПАДАР: сын Мой, пяршак Мой - Ізраель. 23 Я кажу табе: адпусьці сына Майго, каб ён служыў Імне; а калі адмовішся адпусьціць яго, дык вось, Я заб'ю сына твайго, першака твайго ".

24 I было ў дарозе: у начулішчу пераняў яго СПАДАР і шукаў забіць яго. 25 I Цыпора ўзяла крэмень, і абрэзала канцавую скурку плоці сына свайго, і дакранулася да ног ягоных, і сказала: „Пэўне ты малады крыві імне". 26 I адступіў ад яго. Тады яна сказала: „Малады крыві - з абразаньня".

27 I сказаў СПАДАР Аарону: „Ідзі наўпярэймы Масею на пустыню". I ён пайшоў, і стрэўся зь ім ля гары Божае, і пацалаваў яго. 28 I пераказаў Масей Аарону ўсі словы СПАДАРОВЫ, Каторы яго паслаў, і ўсі знакі, каторыя Ён расказаў яму.

29 I пайшоў Масей із Ааронам, і зьберлі яны ўсіх старцоў сыноў Ізраелявых; 30 і пераказаў Аарон усі словы, каторыя казаў СПАДАР Масею, і зрабіў знакі перад ачмі люду. 31 I паверыў народ. I яны пачулі, што СПАДАР даведаўся да сыноў Ізраелявых і што Ён абачыў гароту іхную, і сьхінуліся і пакланіліся.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

5 І потым прышлі Масей а Аарон, і сказалі Фараону: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: ,Адпусьці люд Мой, і яны будуць сьвяціць Імне на пустыні' ".2 І Фараон сказаў: „Хто такі СПАДАР, каб я паслухаў голасу Ягонага адпусьціць Ізраеля? Я ня знаю СПАДАРА і таксама Ізраеля не адпушчу". 3 I яны сказалі: „Бог Гэбрэяў стрэўся з намі, дазволь нам пайсьці, калі ласка, тры дні дарогі на пустыню, і абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму, каб ня выцяў нас морам або мячом". 4 I сказаў ім кароль Ягіпецкі: „Нашто, Масею а Аароне, перакажаеце люду ў ягонай працы? Ідзіце да цяжараў сваіх". 5 I сказаў Фараон: „Вось, чысьлены цяпер люд у зямлі гэтай, а вы прычыняеце, каб яны перасталі займацца цяжарамі сваімі". 6 I расказаў Фараон таго дня прыганятым люду і нагляднікам над імі, кажучы: 7 „Наперад не давайце людзём саломы рабіць цэглу, як учорах а заўчора; няхай яны ходзяць і зьбіраюць салому сабе. 8 А лік цэглы, каторы яны робяць, як учорах а заўчора вы налажыце на іх і ня меншыце зь яго; бо яны ляныя, затым і крычаць: ,Пойдзем, абрачэм Богу нашаму'. 9 Няхай пацяжэе работа над людзьмі, хай яны робяць і не займаюцца манлівымі гаворкамі".

10 I вышлі прыганятыя люду і нагляднікі ягоныя, і сказалі люду, кажучы: ,,Гэтак кажа Фараон: ,Не даю вам саломы; 11 Самы йдзіце, бярыце сабе салому, ідзе знойдзеце. А з работаў вашых нічагусенькі ня менее'". 12 і рассыпаўся люд па ўсёй зямлі ягіпецкай, зьбіраць іржэўнік замест саломы. 13 А прыганятыя прынукалі, кажучы: „Канчайце норму работы свае ў дзень яе, як калі была салома". 14 I білі нагляднікаў із сыноў Ізраелявых, каторых пастанавілі над імі прыганятыя Фараонавы, кажучы: „Чаму ня скончылі вы заўчора, учора й сядні прызначанае вам нормы вырабляньня цэглы, як было дагэтуль?"

15 I прышлі нагляднікі сыноў Ізраелявых, і крычэлі на Фараона, кажучы: ,,Чаму ты так абходзішся із слугамі сваімі? 16 Саломы не даюць слугам тваім, а цэглу, кажуць нам, рабіце. I вось, слугаў тваіх б'юць; і грашыць люд твой". 17 Але ён сказаў: „Дзяньгубы вы, дзяньгубы; затым вы кажаце: ,Iдзіма й абрачыма СПАДАРУ'. 18 I цяпер пайдзіце, рабіце, і саломы не дадуць вам, а прызначаную цэглу давайце". 19 I абачылі нагляднікі сыноў Ізраелявых сябе ў бядзе ў словах: „Ня меншыце цэглы, а кажны дзень рабіце норму таго дня".

20 I стрэлі яны Масея а Аарона, каторыя стаялі, сустрэць іх, як яны вышлі ад Фараона, 21 I сказалі ім: „Няхай глядзіць СПАДАР на вас і судзе, бо вы зрабілі нас непахнючымі ў ваччу Фараона і ў вачох слугаў ягоных, каб даць меч у рукі іх забіць нас".

22 I зьвярнуўся Масей да СПАДАРА, і сказаў: „СПАДАРУ, чаму Ты ліха дзеяў гэтаму люду, чаму ты паслаў мяне? 23 Бо адгэнуль, як я прышоў да Фараона, каб гукаць імям Тваім, пагоршылася люду гэтаму; а выбавіць, -  Ты ня выбавіў люду Свайго!"

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

6 І сказаў СПАДАР Масею: ,,Цяпер пабачыш ты, што Я ўчыню з Фараонам, бо моцнаю рукою ён адашлець іх і моцнаю рукою ён выжане іх ізь зямлі свае". 2 I гукаў Бог да Масея, і сказаў яму: „Я СПАДАР. 3 I зьяўляўся Я Абрагаму, Ісаку а Якаву як Бог Усемагучы, а зь імям СПАДАР я ня вызнаўся ім. 4 I Я ўстанавіў змову Сваю зь імі, каб даць ім зямлю Канаанскую, зямлю падарожжаваньня іхнага, у каторай яны падарожжавалі. 5 I таксама Я чуў стогны сыноў Ізраелявых праз тое, што Ягіпцяне дзяржаць іх у няволі, і ўспомнеў змову Сваю. 6 Затым скажы сыном Ізраелявым: ,Я СПАДАР, і вывяду вас з-пад цяжараў Яґіпцян, і выратую вас ізь няволі іхнае, і выбаўлю вас цаўём выцягненым і судамі вялікімі. 7 I вазьму вас сабе за люд, і буду Вам Богам, і вы даведаецеся, што Я СПАДАР, Бог ваш, Каторы вывеў вас з-пад цяжараў Ягіпецкіх. 8 I прывяду вас да тае зямлі, праз каторую Я падняў руку сваю, даць яе Абрагаму, Ісаку а Якаву, і дам вам яе на спадак. Я СПАДАР'".

9 I гукаў Масей гэтак сыном Ізраелявым; але яны ня слухалі Масея з прычыны малога духа і цяжыні работаў.

10 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 11 „Уйдзі, скажы Фараону, каралю Ягіпецкаму, няхай выпусьце сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае". 12 I сказаў Масей перад СПАДАРОМ, кажучы: „Вось, сынове Ізраелявы не паслухалі мяне; і як жа паслухае мяне Фараон? А я неабрэзаных вуснаў".

13 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, і расказаў ім казаць сыном Ізраелявым і Фараону, каралю Ягіпецкаму, вывесьці сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае.

14 Гэта начэльнікі дамоў айцоў іхных: сыны Рувінавы, першака Ізраелявага: Ганох а Фалу, Гецрон а Хармі: гэта радзімы Рувінавы. 15 I сынове Сымонавы: Емуель а Ямін а Огад а Яхін а Цогар а Саўла, сын Канаанянкі: гэта радзімы Сымонавы. 16 I вось гэтыя ймёны сыноў Левавых, подле пакаленьняў іхных: Ґіршон а Кагаф а Мерары. А год жыцьця Левавага было сто трыццаць сем год. 17 Сыны Гіршонавы: Ліўні а Шымей подле радзімаў іхных. 18 I сыны Кагафовы: Амрам а Іцгар а Гэўрон а Ўзыель. А год жыцьця Кагафава было сто трыццаць тры гады. 19 I сыны Мераравы: Маглі а Мушы. Гэта радзімы Левавы подле родаў іхных. 20 I ўзяў Амрам Ёхаведу, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона а Масея. А год жыцьця Амрамавага было сто а трыццаць а сем год. 21 I сыны Іцгаровы: Кора а Нефеґ а Зыхры. 22 I сыны ўзыелявы: Місайла а Елцафан а Сыхры. 23 I Аарон узяў сабе за жонку Альжбету, дачку Амінадававу, сястру Наасонаву; і яна нарадзіла яму Надава а Агіву, Элеазара а Іфамара. 24 I сыны Корыны: Асыр а Елкана а Авасаф: Гэта радзімы Корыны. 25 I Елеазар, сын Ааронаў, узяў сабе за жонку з дачок Путыелевых; і яна нарадзіла яму Фінеса. Во гэта начэльнікі айцоў лявіцкіх подле радзімаў іхных. 26 Гэта Аарон а Масей, каторым сказаў СПАДАР: „Вывядзіце сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае подле войскаў іхных". 27 Яны тыя, каторыя казалі Фараону, каралю Ягіпецкаму, каб вывесьці сыноў Ізраелявых ізь Ягіпту; гэта Масей а Аарон. 28 I гэта было ў дзень, як СПАДАР гукаў Масею ў зямлі Ягіпецкай.

29 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: „Я СПАДАР. Гукай Фараону, каралю Ягіпецкаму, усе, што Я кажу табе". 30 I Масей сказаў перад СПАДАРОМ: „Вось, я неабрэзаных вуснаў; і як жа паслухае мяне Фараон?"

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

7 I сказаў СПАДАР Масею: „Гля, я пастанавіў цябе за бога Фараону; Аарон, брат твой, будзе тваім прарокам. 2 Ты будзеш казаць усе, што Я раскажу табе; а Аарон, брат твой, будзе гукаць Фараону, і ён выпусьце сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае. 3 I Я закаляню сэрца Фараонава, і размнажу знакі свае і чудосы свае ў зямлі Яґіпецкай. 4 I не паслухае вас Фараон, і Я ўзлажу руку Сваю на Ягіпет. I вывяду войска Свае, люд Свой, сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае - судамі вялікімі. 5 I даведаюцца Ягіпцяне, што Я СПАДАР, як выцягну руку сваю на Ягіпет і вывяду сыноў Ізраелявых з памеж іх".

6 I ўчыніў Масей а Аарон; як расказаў ім СПАДАР, так яны і ўчынілі. 7 I Масею было асьмідзясят, а Аарону асьмідзясят тры гады, як гукалі яны да Фараона.

8 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 9 „Калі скажа вам Фараон, кажучы: ,3ьдзейце чуда', дык ты скажы Аарону: Вазьмі посах свой і кінь перад Фараонам'; - ён стане смокам".

10 I прышоў Масей а Аарон да Фараона, і ўчынілі так, як расказаў СПАДАР. I кінуў Аарон посах свой перад Фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаў смокам. 11 I гукнуў таксама Фараон мудрыцоў а чараўнікоў, і зрабілі таксама яны, тайнаведы ягіпецкія, тайнымі ўменьнямі сваімі. 12 I кінуў кажны посах свой, і яны абярнуліся ў смокі, і глынуў посах Ааронаў іхныя пасахі. 13 I закалянела сэрца Фараонава, і ён не паслухаў іх, як казаў СПАДАР.

14 I сказаў СПАДАР Масею: „Ацяжарылася сэрца Фараонава; ён адмаўляецца выпусьціць люд. 15 Пайдзі да Фараона нараніцы: вось, ён выйдзе да вады, ты стань наўпяроймы яму на беразе ракі; і посах, каторы абарачаўся ў гада, возьмеш у руку сваю. 16 I скажы яму ,СПАДАР, Бог Гэбрэяў, паслаў мяне да цябе, кажучы: „Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць імне на пустыні; а вось, ты не паслухаў дагэтуль". 17 Гэтак кажа СПАДАР: ,,3 гэтага ты пазнаеш, што Я СПАДАР: вось, Я б'ю посахам, што ў маёй руццэ, па вадзе, каторая ў раццэ, і яна абернецца ў кроў; 18 I рыба, каторая ў раццэ, здохне, і рака стане сьмярдзючай, і агідна будзе Яґіпцянам піць ваду з ракі".

19 I сказаў СПАДАР Масею: ,,Скажы Аарону: ,Вазьмі посах свой і выцягні руку сваю на воды Ягіпцян: на рэкі іхныя, на цуркі іхныя, на ставы іхныя і на ўсялякае зборышча водаў іхных; і будуць крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай, і ў дзярвяным і ў каменным судзьдзю'". 20 I зрабілі так Масей а Аарон, як расказаў СПАДАР. I падняў посах, і выцяў па вадзе, што ў раццэ, перад ачыма Фараона і перад ачмі слугаў ягоных, і абярнулася ўся вада, што ў раццэ, у кроў; 21 I рыба, што ў раццэ, падохла, і засьмярдзелася рака, і не маглі Ягіпцяне піць вады з ракі; і была кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай. 22 I зрабілі так тайнаведы Ягіпецкія тайным уменьням сваім. I закалянела сэрца Фараонава, і не паслухаў іх, як казаў СПАДАР. 23 I завярнуўся Фараон, і пайшоў да дому свайго; і не павярнуў сэрца свайго да гэтага. 24 I капаў увесь Ягіпет у ваколіцах ракі ваду піць, бо не маглі піць вады з ракі. 25 I споўнілася сем дзён просьле таго, як СПАДАР выцяў раку.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

8 І сказаў СПАДАР Масею: „Прыдзі да Фараона і скажы яму: ,Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць Імне. 2 Калі ж ты адмаўляешся выпусьціць, дык вось, Я вытну ўсі граніцы твае жабамі. 3 I вырае рака жабы, і яны ўзыйдуць, і ўвыйдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго і служэбкі твае, і ў печы твае, і ў дзежы твае, 4 I на цябе, і на люд твой, і на ўсіх слугаў тваіх узыйдуць жабы' ".

5 I сказаў СПАДАР Масею: „Скажы Аарону: ,Выцягні руку сваю з посахам сваім на цуркі а на рэкі а на азёры, і ўзьвядзі жабы на зямлю Ягіпецкую' ". 6 I выцягнуў Аарон руку сваю на воды Ягіпецкія; і ўзышлі жабы, і пакрылі зямлю Ягіпецкую. 7 I зрабілі так тайнаведы тайным уменьням сваім, і ўзьвялі жабы на зямлю Ягіпецкую. 8 I гукнуў Фараон Масея а Аарона, і сказаў: „Маліце СПАДАРА, каб Ён аддаліў жабы ад мяне й ад люду майго, і я выпушчу люд, і абракуць СПАДАРУ". 9 I сказаў Масей Фараону: „Дазволь усьціць цябе, прызнач, калі маліць за цябе, і за слугаў тваіх, і за люд твой, каб жабы былі зьнішчаны ў цябе, у дамох тваіх, і засталіся адно ў раццэ". 10 Ён сказаў: „Назаўтрае". I сказаў: „Подле слова твайго, каб ты даведаўся, што няма як СПАДАР Бог наш. 11 I адвернуцца жабы ад цябе, ад дамоў тваіх, і ад слугаў тваіх, і ад люду твайго; адно ў раццэ застануцца". 12 I вышлі Масей а Аарон ад Фараона; і Масей гукаў да СПАДАРА праз жабы, як ён прызначыў Фараону. 13 I ўчыніў СПАДАР подле слова Масеявага: жабы здохлі ў дамох, і ў дварох, і на палёх. 14 I пазгарталі іх кучамі, кучамі, і засьмярдзелася зямля. 15 I абачыў Фараон, што сталася палёгка, і ацяжарыў сэрца свае, і не паслухаў іх, як і казаў СПАДАР.

16 I сказаў СПАДАР Масею: „Скажы Аарону: ,Выцягні посах свой і вытні ў пыл зямлі, і абернецца пыл у вошы па ўсёй зямлі Ягіпецкай'". 17 I зрабілі яны так: і выцягнуў Аарон руку сваю з посахам сваім, і выцяў у пыл зямлі, і сталіся вошы на людзёх і на статку. Увесь пыл земны стаў вашмі ў вусёй зямлі ягіпецкай. 18 I зрабілі так тайнаведы сваім тайным уменьням, каб вывесьці вошы, але не маглі. I былі вошы на людзёх і на статку. 19 I сказалі тайнаведы Фараону: „Палец Божы гэта". Але сэрца Фараонава закалянела, і ён не паслухаў іх, як і казаў СПАДАР.

20 I сказаў СПАДАР Масею: „Устань рана нараніцы і стань перад Фараонам. Вось, ён ідзець да вады, і ты скажы яму: ,Гэтак казаў СПАДАР: „Выпусьці люд Мой, каб ён служыў Імне. 21 Бо калі ня выпусьціш люду Майго, дык вось, Я пашлю на цябе, і на слугаў тваіх, і на люд твой, і ў дамы твае рой мухаў, і напоўняцца дамы Яґіпцян роям і таксама зямля, на каторай яны. 22 I аддзялю таго дня зямлю Ґошэн, што люд Мой ё на ёй, каб ня быў там рой, каб ты ведаў, што Я СПАДАР сярод зямлі. 23 Я зраблю розьніцу памеж люду Майго й люду твайго. Заўтра будзе знак гэты" ' " 24 I ўчыніў СПАДАР гэтак: і прыляцеў рой цяжкім парадкам да дому Фараонавага, і да дому слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Ягіпецкую; гінула зямля ад раёў. 25 I гукнуў Фараон Масея а Аарона, і сказаў ім: „Ідзіце, абрачыце Богу свайму ў зямлі". 26 I сказаў Масей: „Не належа рабіць гэтак, бо агіду Ягіпцянам абрачэм Спадару, Богу нашаму; вось, мы будзем абракаць, што ёсьць агіднае ў Ягіпцян, перад ачмі іхнымі, то ці не ўкамянуць яны нас? 27 Тры дні дарогі мы пойдзем на пустыню і абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму, як раскажа нам". 28 I сказаў Фараон: ,,Я адпушчу вас, і будзеце абракаць Богу свайму на пустыні; толькі вельмі не адходзьце. Маліце за мяне". 29 I сказаў Масей: „Вось, я выходжу ад цябе, і памалю СПАДАРА, і аддаляцца раі ад Фараона, і ад слугоў ягоных, і ад люду ягонага заўтра; голькі няхай Фараон балей не ашукуе, не адпушчаючы люду абрачы СПАДАРУ". 30 I вышаў Масей ад Фараона, і маліў СПАДАРА. 31 I ўчыніў СПАДАР подле слова Масеявага, і аддаліў раі ад Фараона, ад слугаў ягоных і ад люду ягонага; не засталося ні воднага; 32 Але Фараон ацяжарыў сэрца свае таксама гэтым разам і не адпусьціў люду.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

9 I сказаў СПАДАР Масею: „Уйдзі да Фараона і гукай яму: ,Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў: „Адпусьці люд Мой, і будзе ён служыць Імне; 2 Бо калі ты адмовішся выпусьціць і будзеш яшчэ дзяржаць іх, 3 Дык вось рука СПАДАРОВА будзе на статку тваім, каторы ў палёх, на конях, на аслох, на вярблюдох, на буйным статку і на драбным статку; мор вельмі цяжкі. 4 I ўчыне СПАДАР падзел памеж статку ізраельскага й статку ягіпецкага, і ня здохіне нічога з усёга сыноў Ізраелявых" ' ". 5 I прызначыў СПАДАР час, кажучы: „Заўтра ўчыне СПАДАР гэтую справу ў зямлі". 6 I ўчыніў СГІАДАР гэтую справу назаўтрае, і паздыхаў увесь статак ягіпецкі; а із статку сыноў Ізраелявых ня здохла нічога. 7 I паслаў Фараон, і вось, ня здохла із статку Ізраелцаў ані воднага. I ацяжарэла сэрца Фараонава, і ён ня пусьціў люду.

8 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону: „Вазьміце сабе поўныя жмені попелу з вапельні, і няхай сыпне яго Масей к небу ў ваччу Фараонавым.

9 I станецца ён пылам па ўсёй зямглі Ягіпецкай, і будзе ён на людзёх і на жывёле ў запаленьню зь верадамі што йдуць у прыкісь, па ўсёй зямлі Ягіпецкай". 10 Яны ўзялі попелу з вапельні і сталі перад Фараонам. Масей сыпнуў яго к не- бу, і сталася запаленьне зь верадамі, што йдуць у прыкісь, на людзёх і на статку. 11 I не маглі тайнаведы ўстоіць перад Масеям з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на тайнаведах і на ўсіх Ягіпцянах. 12 I закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не паслухаў іх, як казаў СПАДАР Масею.

13 I сказаў СПАДАР Масею: „Устань нараніцы, і стань перад Фараонам, і скажы яму: ,Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў: „Пусьці люд Мой, і ён будзе служыць Імне; 14 Бо гэтым разам Я пашлю ўсі кары Мае ў сэрца Твае, і на слугаў тваіх, і на люд твой, каб ты даведаўся, што няма падобнага да Мяне на ўсёй зямлі; 15 Бо цяпер Я выцягнуў руку Сваю, дык зразіў бы цябе а люд твой морам, і ты выгублены быў бы ізь зямлі; 16 Але дзеля таго Я захаваў цябе, каб паказаць табе сілу Сваю, і каб агалашалі імя Мае па ўсёй зямлі. 17 Ты яшчэ вяльмуешся супроці люду Майго, каб не адпусьціць іх. 18 Вось, Я спушчу дажджом заўтра гэтага самага часу вельмі вялікі град, да каторага падобнага ня было ў Ягіпце ад дня яго закладзінаў аж дагэтуль. 19 I цяпер пашлі й забясьпеч статак свой і ўсе, што ёсьць у цябе ў полю; кажнага чалавека й жывёлу, што будуць засьпеты ў полю і не зьбяруцца ў дамы, і зыйдзе на іх град, і яны памруць"'". 20 Тыя із слугаў Фараонавых, каторыя ўлякаліся слова СПАДАРОВАГА, расказалі слугам сваім і чародам сваім уцячы двору; 21 А хто не зьвярнуў сэрца свайго да слова СПАДАРОВАГА, пакінуў слугаў сваіх і чароды свае ў полю.

22 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні руку сваю к небу, і будзе град па ўсёй зямлі Ягіпецкай, на чалавека, на статак і на ўсю траву палявую ў зямлі ягіпецкай".

23 I выцягнуў Масей посах свой к небу; і СПАДАР даў грымоты а град, і прышоў агонь на зямлю, і пусьціў, бы дождж, СПАДАР град на ўсю зямлю Ягіпецкую. 24 I быў град і агонь полымям пасярод граду; вельмі вялікі, якога ня было ў вусёй зямлі Ягіпецкай з часу, як стала народам. 25 I пабіў град у вусёй зямлі Ягіпецкай усе, што было ў полю, ад чалавека аж да статку, і ўсю траву палявую пабіў град, і ўсі дзервы ў полю паламіў, 26 Адно ў зямлі Ґошэн, ідзе сынове Ізраелявы, ня было граду. 27 I паслаў Фараон, і гукнуў Масея а Аарона, і сказаў ім: „Ізграшыў я гэтым разам; СПАДАР справядлівы, а я а люд мой ліхія. 28 Маліце СПАДАРА ужо надта шмат грымотаў Божых а граду, - выпушчу вас, і ня будзеце болей заставацца". 29 I сказаў яму Масей: „Як толькі выйду я зь места, выцягну далоні свае да СПАДАРА; грымоты перастануць і граду болей ня будзе, каб ты ведаў, што зямля СПАДАРОВА. 30 Але табе а слугам тваім, я ведаю, яшчэ ня будзе вам страшна перад відам СПАДАРА Бога". 31 I лён і ячмень былі пабітыя, бо ячмень выплыў, а лён наліваўся. 32 Пшонка, адылі, і жыта не пабітыя, бо яны былі позныя. 33 I вышаў Масей ад Фараона зь места, і выцягнуў далоні свае да СПАДАРА; і перасталі грымоты а град, і дождж болей ня ліў на зямлю. 34 I абачыў Фараон, што перастаў дождж а град а грымоты, і далей грашыў, і ацяжарыў сэрца свае ён а слугі ягоныя. 35 I закалянела сэрца Фараонава, і ён ня выпусьціў сыноў Ізраельскіх, як і казаў СПАДАР Масеям.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

10 I сказаў СПАДАР Масею: „Уйдзі да Фараона, бо Я ацяжарыў сэрца ягонае і сэрца слугаў ягоных, каб рабіць знакі мае гэтыя сярод яго, 2 I каб ты паведаў у вушы сына свайго і сыну сына свайго праз тое, што Я зрабіў у Яґіпце, і праз знакі Мае, каторыя Я ўчыніў ім, і будзеце ведаць, што Я СПАДАР". 3 I ўвыйшлі Масей а Аарон да Фараона, і сказалі яму: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў: ,Пакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перад Імною? Выпусьці люд Мой, і будуць яны служыць Імне. 4 А калі адмовішся пусьціць люд Мой, то вось, Я навяду заўтра шаранчу ў граніцах тваіх. 5 Яна ўкрые від зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць астачу ацалелага, засталага вам ад граду; і аб'есьць кажнае дзерва, што расьцець у вас на полю; 6 I напоўне дамы твае, і дамы ўсіх слугаў тваіх, і дамы ўсіх Ягіпцян, чаго ня бачылі бацькі твае ані бацькі бацькоў тваіх з дня, як былі на зямлі аж дагэтуль' ". I адвярнуўся, і вышаў ад Фараона. 7 I сказалі слугі Фараонавы яму: „Пакуль будзе гэта нам сілом? Выпусьці гэтых людзёў, і няхай яну служаць СПАДАРУ, Богу свайму; няго ж ты яшчэ ня ведаеш, што згублены Ягіпет?" 8 I зьвярнулі Масея а Аарона да Фараона, і ён сказаў ім: „Ідзіце, служыце СПАДАРУ, Богу свайму; хто ж а хто пойдуць?" 9 I сказаў Масей: „Пойдзем із маладымі нашымі і із старымі нашымі, із сынамі нашымі і дачкамі нашымі, і з драбным і буйным сгаткам пойдзем, бо сьвята ў нас СПАДАРУ". 10 I сказаў ім: „Няхай так будзе СПАДАР із вамі, як я пашлю вас і дзецяняткі вашы, але глядзіце, бо ліха перад вамі. 11 Не, ня так, ідзіце ж мужчыны і служыце СПАДАРУ, бо вы гэтага жадалі". I выгналі іх ад віду Фараонавага.

12 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні руку сваю на зямлю Ягіпецкую дзеля шаранчы, і ўзыйдзе на зямлю Ягіпецкую, і паесьць усю траву земную, усе, што пакінуў град". 13 I выцягнуў Масей посах свой на зямлю Ягіпецкую; і СПАДАР навёў на зямлю ўсходні вецер увесь тый дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер нанёс шаранчу. 14 I ўзышла шаранча на ўсю зямлю Ягіпецкую, і асела ў вусіх граніцах Яґіпецкіх вельмі цяжка; уперад ня было так шаранчы, як гэта, такое й просьле яе ня будзе так. 15 I яна ўкрыла від усяе зямлі, і зямля пацямнела, і паела ўсю траву земную і ўсі плады дзерва, каторыя засталіся ад граду; і не засталося ніякага зяленіва на дзерве ані на траве палявой у вусёй зямлі Ягіпецкай. 16 I пабарзьдзіў Фараон гукнуць Масея а Аарона і сказаў: „Ізграшыў я перад СПАДАРОМ, Богам вашым, і перад вамі. 17 I цяпер даруйце, калі ласка, грэх мой адно гэты раз, і маліце СПАДАРА, Бога вашага, каб зьняў зь мяне толькі гэтую сьмерць". 18 I вышаў ад Фараона, і маліў СПАДАРА. 19 I павярнуў СПАДАР морскі вельмі вялікі вецер, і ён панёс ша- ранчу і ўкінуў яе ў Чырвонае мора; не засталося ні воднае шаранчы памеж усіх граніцаў яґіпецкіх. 20 Але закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён ня выпусьціў сыноў Ізраелявых.

21 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні руку сваю к небу, і будзе цемра на зямлі Ягіпецкай, і ашчупаецца цемра". 22 I выцягнуў руку сваю к небу, і была густая цемра па ўсёй зямлі Ягіпецкай тры дні. 23 Ня бачылі чалавек брата свайго, і ніхто не ўставаў з куркішкау тры дні; а ў вусіх сыноў Ізраелявых было сьветла ў гасподах іхных. 24 I гукнуў Фараон Масея, і сказаў: „Ідзіце, служыце СПАДАРУ, адно драбны й буйны статак ваш няхай задзяржыцца, а таксама дзецяняткі вашыя няхай ідуць із вамі". 25 Але Масей сказаў: ,,Таксама ты дасі ў руку нашыя аброкі а ўсепаленьне, і зробім гэта СПАДАРУ Богу нашаму. 26 I таксама статак нашы пойдзе з намі, і не застанецца ані капыта; бо зь яго мы возьмем да служэньня СПАДАРУ, Богу нашаму; але мы ня ведаем, чым служыць будзем СПАДАРУ, пакуль ня прыйдзем туды". 27 I закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не захацеў адпусьціць іх. 28 I сказаў яму Фараон: „Пайдзі ад мяне, сьцеражыся, ня важся бачыць від мой; бо ў тый дзень, як ты абачыш від мой, памрэш". 29 I сказаў Масей: „Добра ты сказаў, я ня буду болей бачыць віду твайго".

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

11 І сказаў СПАДАР Масею: „Яшчэ загубу адзіную Я навяду на Фараона а на Ягіпцян; просьле тога ён адпусьце вас адгэтуль. Як ён будзе адпушчаць вас, то канчальна а станаўко пажанець вас адгэтуль.

2 „Кажы цяпер у вушы люду, і няхай кажны папросе ў бліжняга свайго, і кажная жонка ў бліжняй сваёй судзьдзя срэбнага а судзьдзя залатога". 3 I даў СПАДАР ласку люду ў вачох Ягіпцян, дый гэты муж Масей быў вельмі вялікі ў зямлі Ягіпецкай, у вачох слугаў Фараонавых і ў вачох люду. 4 I сказаў Масей: „Гэтак кажа Спадар: А поўначы Я прайду пасярод Ягіпту. 5 I памрэць кажны пяршак у зямлі Ягіпецкай ад першака Фараонавага, каторы сядзіць на пасадзе сваім, да першака нявольніцы, каторая за жорнамі, і кажнага першака із статку. 6 I будзе крык вялікі па ўсёй зямлі Яґіпецкай, што падобнага ня было і падобнага да яго не паўторыцца. 7 Але на сыноў Ізраелявых не пашаволе сабака языком сваім ад чалавека аж да статку, каб вы ведалі, што розьне СПАДАР памеж Ягіпцянаў і Ізраелцаў. 8 I зыйдуць усі слугі твае гэтыя да мяне, і паклоняцца імне, кажучы: ,Выйдзі ты і ўвесь люд, каторы ля ног тваіх', і просьле гэтага я выйду". I вышаў ад Фараона з гарачым гневам.

9 I сказаў СПАДАР Масею: „Не паслухае вас Фараон, каб памнажыліся чудосы Мае ў зямлі Ягіпецкай". 10 I Масей і Аарон зрабілі ўсі гэтыя чудосы перад Фараонам; але закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не адпусьціў сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

12 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону ў зямлі Ягіпецкай, кажучы: 2 „Месяц гэты хай будзе ў вас пачаткам месяцаў; першым хай будзе ў вас месяцам году. 3 Гукайце ўсяму збору Ізраелцаў, кажучы: „Дзясятага гэтага месяца няхай возьмуць сабе кажны ягнё на дамову бацькоў, ягнё на дамову. 4 I калі малая дамова, каб мець ягнё, то няхай возьме ён і сусед найбліжшы да дамовы ягонае, подле ліку душаў; подле тога, колькі кажны ізьесьць, разьлічыце на ягнё. 5 Ягнё дасканальнае, самец аднагодак мае быць у вас; з авец альбо з козаў возьмеце. 6 I будзе вам на назіраньне да чатырнанцатага дня гэтага месяца; і зарэжа яго ўся грамада збору Ізраельскага адвячоркам. 7 I возьмуць із крыві, і дадуць на абодва вушакі і на абсаду ў дамох, у каторых будуць есьці яго. 8 Няхай зьядуць мяса ягонае гэтае ночы, сьпечанае на агню, і праснакі, з гаркімі травамі няхай зьядуць яго. 9 Ня ежча зь яго сырога або сусім зваранага ў вадзе, але сьпечанае на агню, галаву з каленямі а патрыхамі. 10 I не пакідайце зь яго да раньня; але засталае зь яго да раньня на агню спаліце. 11 I гэтак ежча яго: няхай будуць сьцёгны вашы паперазаныя, вобуй ваш на нагах вашых і пасахі вашы ў руках вашых, і ежча яго хапліва; гэта Пасха СПАДАРУ. 12 I Я прайду па зямлі Ягіпецкай гэтае самае ночы, і паб'ю кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад чалавека аж да жывёлы, і над усімі багамі Ягіпецкімі ўчыню суды. Я СПАДАР. 13 I будзе ў вас кроў знакам на дамох, ідзе вы там, і абачу кроў, і абміну вас, і ня будзе меж вас мору нішчачага, як буду біць у зямлі Ягіпецкай.

14 I будзе гэты дзень вам на памятку, і будзеце яго сьвяціць, як сьвята СПАДАРУ ў родах сваіх; уставаю вечнай сьвяціце яго. 15 Сем дзён ежча праснакі; і першага ўжо дня няхай перастане кіслае ў дамох вашых; бо кажны, хто будзе есьці няпрэснае зь першага дня да сёмага дня, дык душа таго выгублена будзе з памеж Ізраеля. 16 I на першы дзень сьвяты сход, і на сёмы дзень сьвяты сход будзе ў вас, ніякае работы ня маеце рабіць у іх; толькі што есьці кажнаму, адно тое можна рабіць вам. 17 I дзяржыце праснакі, бо ў гэты самы дзень я вывеў войска вашае ізь зямлі Ягіпецкае; і дзяржыце гэты дзень у родах сваіх уставаю вечнай. 18 Першага месяца, чатырнанцатага дня месяца зь вечара ежча праснакі аж да вечара дваццаць першага дня таго ж месяца. 19 Сем дзён кісьля хай ня знойдзецца ў дамох вашых; бо хто будзе есьці няпрэснае, дык выгублена будзе душа тая із збору Ізраелцаў, ці гэта будзе чужаземец, ці тубылец зямлі. 20 Нічога няпрэснага ня ежча; у вусіх мясцох жыцьця вашага ежча праснакі".

21 I згукаў Масей усіх старцоў Ізраельскіх, і сказаў ім: „Выбярыце й вазьміце сабе баранчыка подле радзімаў сваіх і зарэжча Пасху. 22 I вазьміце пучок гізопу, і занурыце ў кроў, каторая ў судзіне, і дакраніцеся з крыві, што ў судзіне, да абсады а да абодвых вушакоў, і вы ня выходзьце ніхто з уходу дому свайго аж да раньня. 23 I пройдзе СПАДАР губіць Яґіпет, і абача кроў на абсадзе а на абодвых вушакох, і абмінець СПАДАР ля ўходу, і ня дасьць загубцу ўвыйсьці ў дамы вашыя губіць. 24 I будзеце дзяржаць гэта, як уставу сабе і сыном сваім на векі. 25 I будзе, што, як увыйдзеце ў зямлю, каторую дасьць СПАДАР вам, як Ён казаў, дык дзяржыце службу гэтую. 26 I як скажуць вам дзеці вашы: ,Што гэта за служба ў вас?' 27 Дык скажыце: ,Пасхальны аброк гэта СПАДАРУ, Каторы абмінуў дамовы сыноў Ізраельскіх у Ягіпце, як губіў Ягіпет, і дамовы нашыя вывальніў'." I нахінуўся люд і пакланіўся. 28 I пайшлі, і зрабілі сынове Ізраелявы; як расказаў СПАДАР Масею а Аарону, так і зрабілі.

29 I было а поўначы: I СПАДАР забіў кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад першака Фараонавага, сядзячага на пасадзе сваім, аж да першака палоненага, што ў вязьніцы, і кажнага першака із жывёлы. 30 I ўстаў Фараон ночы сам, і ўсі слугі ягоныя, і ўвесь Ягіпет; і сталася вялікае галашэньне ў Ягіпце, бо ня было дамовы, ідзе ня было б мерцьвяка. 31 I гукнуў Масея а Аарона ночы, і сказаў: „Устаньце, выйдзіце з памеж люду майго, таксама вы, таксама сынове Ізраелявы, і йдзіце служыце СПАДАРУ, як вы казалі. 32 Таксама драбны, таксама буйны статак ваш вазьміце, як вы казалі, і пайдзіце, і дабраслаўце таксама мяне". 33 I павялічылі Ягіпцяне барзьдзіць люд, каб выслаць яго ізь зямлі тае, бо казалі яны: ,,Вось мы ўсі мерцьвякі". 34 I панёс люд цеста свае ўперад, чымся яно ськісла; дзежы свае, завязаныя ў вадзежах сваіх, на плячох сваіх. 35 I сынове Ізраелявы зрабілі подле слова Масеявага, і прасілі ў Ягіпцян судзьдзя срэбнага а судзьдзя залатога і адзежаў. 36 I СПАДАР даў ласку народу ў вачох Ягіпцян, і яны захочавалі іх прасіць; і спустошылі яны Ягіпет.

37 I крануліся сынове Ізраелявы з Рамсэса да Сукоф да шасьцьсот тысячаў пешых мужчынаў, апрача дзецянят. 38 I вялікая мешанка ўзышла зь імі, і драбны й буйны статак, стада надта вялікая. 39 I сьпяклі яны зь цеста, што вынесьлі зь Ягіпту, прэсныя перапечкі, бо яно яшчэ ня ськісла, бо яны выгнаны былі зь Ягіпту і не маглі адвалакаць, і нават ежы не прыгатавалі сабе на дарогу.

40 I часу аселасьці сыноў Ізраелявых, каторага жылі ў Ягіпце, было чатырыста а трыццаць год. 41 I было пры канцу чатырыста трыццацёх год, што ў гэтым самы дзень вышла ўсе войска СПАДАРОВА ізь зямлі Яґіпецкае. 42 Ноч чукавасьці яна СПАДАРУ за вывядзеньне іх ізь зямлі Ягіпецкае, яна, гэта ноч СПАДАРУ чукавасьці яна сыном Ізраелявым у родах іхных.

43 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону: „Во ўстава Пасхі: кажны чужы няхай ня есьць яе. 44 А кажны слуга - чалавек, куплены за срэбла, і як абрэжаш яго, тады можа есьці зь яе. 45 Прыходны а найміт ня мае есьці зь яе. 46 У вадным доме маеце есьці яе, ня выносьце мяса вонкі з дому, і косьцяў яе не ламіце. 47 Уся грамада Ізраельская мае прыгатаваць яе. 48 I калі чужнік будзе жыць із табою, і зробе Пасху СПАДАРУ, абрэж у яго ўсіх мужчынскага стану, і тады няхай дабліжыцца рабіць яе, і будзе як тубылец у зямлі; а ніякі неабрэзаны ня мае есьці зь яе. 49 Адно права будзе тубыльцу й чужніку, што будзе памеж вас". 50 I ўчынілі гэтак усі сынове Ізраелявы; як СПАДАР расказаў Масею а Аарону, так і ўчынілі.

51 I было таго самага дня, СПАДАР вывеў сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае войскамі іхнымі.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

13 I казаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Пасьвяці імне кажнага першака, што рашчыняе ўсякія дзетніцы меж сыноў Ізраелявых, у чалавеку і ў статку: Імне яны". 3 I сказаў Масей люду: ,,Памятуй гэты дзень, каторага вышлі зь Ягіпту, з дамовы нявольнікаў, бо рукою моцнаю вывеў вас СПАДАР адгэтуль, і ня ежча кіслага. 4 Сядні выходзіце вы ў месяцу Авіве. 5 I будзе, як увядзець СПАДАР у зямлю Канааняніна а Гэціча а Аморэя а Гэвея а Евусэя, праз каторую прысяг айцом тваім, што дасьць табе зямлю, што цячэць малаком а мёдам; дык служы гэтую службу ў гэтым месяцу. 6 Сем дзён еж прэсны хлеб, і сёмага дня - сьвята СПАДАРУ. 7 Прэсны хлеб маеце есьці гэтыя сем дзён; і ня мае быць бачана ў цябе кіслага хлеба, і ня мае быць бачана ў цябе кісьлі ў вусіх граніцах тваіх. 8 I паведаеш у гэты дзень сыну свайму, кажучы: ,Гэта затым, што ўчыніў СПАДАР імне, як я выходзіў зь Ягіпту'. 9 I будзе табе гэта знакам на руццэ тваёй і памяткаю меж аччу твайго, каб закон СПАДАРОЎ быў у вуснах тваіх; бо рукою моцнаю вывеў цябе СПАДАР ізь Яґіпту. 10 I будзеш дзяржаць уставу гэту ў прызначаным часе дзень пры дню.

11 „I будзе, што як увядзець цябе СПАДАР у зямлю Канаанскую, як Ён прысягаў табе й айцом тваім, і дасьць яе табе: 12 Дык адлучай СПАДАРУ ўсе, што рашчыняе дзетніцу, і кажнае малое, рашчыняючае ў жывёлы, якое ў цябе будзе, з усіх самцоў, СПАДАРУ. 13 А кажнага з аслоў, што рашчыняе, выкупіш баранчыкам; а калі ня выкупіш, зламі карк ягоны; і кажнага першака людзкога із сыноў сваіх выкупляй. 14 I будзе, што як папытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: ,Што гэта?' то скажы яму: ,Рукою моцнаю вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту, з дамовы нявольнікаў. 15 I было, як закалянеў Фараон, каб не адпусьціць нас, дык забіў СПАДАР кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад першака людзкога аж да першака із жывёлы: з гэтае прычыны я абракаю СПАДАРУ кажнага рашчыняючага дзетніцу з усіх самцоў, а кажнага першака із сыноў сваіх выкупляю'. 16 I няхай будзе знак на руццэ тваёй і павязка між аччу тваіх, бо рукою моцнаю вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту".

17 I як адпусьціў Фараон люд, то не павёў іх па дарозе зямлі Пілісцкае, бо яна блізкая; бо сказаў Бог: „Каб ня каяўся люд, абачыўшы вайну, і не зьвярнуўся да Ягіпту". 18 I абвёў Бог люд дарогаю пустыннай да Чырвонага мора, I вышлі збройныя сынове Ізраелявы ізь зямлі Ягіпецкае.

19 I ўзяў Масей із сабою косьці Язэпавы, бо прысягаю запрысяг Язэп сыноў Ізраелявых, кажучы: „Напэўна даведаецца да вас Бог, і вы із сабою ўзьнясіце косьці мае адгэтуль".

20 I падарожжавалі із Сукофа, і разьлягліся табарам у Ефаме, на канцу пустыні. 21 I СПАДАР ішоў перад імі ўдзень у стаўпе болачным, каб весьці іх па дарозе, а ночы ў стаўпе агняным, каб сьвяціць, каб ісьці ім удзень і ночы. 22 Не адымаў стаўпа болачнага ўдзень і стаўпа агнявога ночы ад віду люду.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

14 I казаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Скажы сыном Ізраелявым, каб яны адвярнуліся й разьлягліся табарам перад Пі-Гагірофам, меж Міґдолу й мора, перад Ваал-Цэфонам; супроці яго станьце табарам ля мора. 3 I скажа Фараон праз сыноў Ізраелявых: ,Яны заблыталіся ў зямлі, заперла іх пустыня'. 4 Я закаляню сэрца Фараонава, і ён пажанецца за імі, і ўслаўлюся на Фараону і на ўсім войску ягоным; і пазнаюць Ягіпцяне, што Я - СПАДАР". I зрабілі гэтак.

5 I наказалі каралю Ягіпецкаму, што люд - уцёк; і абярнулася сэрца Фараонава і слугаў ягоных супроці люду гэтага, і яны сказалі: „Што гэта мы зрабілі, што адпусьцілі Ізраелцаў, каб не рабілі нам?" 6 I запрог цялежкі свае, і люд свой узяў із сабою. 7 I ўзяў шасьцьсот цялежак выборных, і ўсі цялежкі ягіпецкія, і вайводцаў над усімі імі. 8 I закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, караля ягіпецкага, і ён пагнаўся за сынамі Ізраелявымі; а сынове Ізраелявы вышлі пад рукою высокаю. 9 I пагналіся Ягіпцяне за імі, і ўсі коні зь цялежкамі Фараонавымі, і коньнікі, і ўсе войска ягонае, і насьпелі, як разьлягліся ля мора, каля Пі-Гагірофа перад Ваал-Цэфонам. 10 I Фараон дабліжыўся, і ўзьнялі сынове Ізраелявы вочы свае, і во Ягіпет крануўся за імі: і надта баяліся, і гукалі сынове Ізраелявы да СПАДАРА; 11 I сказалі Масею: „Ціж затым, што няма грабоў у Ягіпце, ты ўзяў нас паміраць на пустыні? Што гэта ты зрабіў із намі, вывеўшы нас ізь Ягіпту? 12 Ці ня гэта самае казалі мы табе ў Ягіпце, сказаўшы: ,Адчапіся ад нас, і няхай мы служым Ягіпцянам'? Бо вален нам служыць у Ягіпцян, чымся памерці на пустыні". 13 Масей сказаў люду: „Ня бойцеся, станаўко стойце й абачыце спасеньне СПАДАРА, каторае вам зьдзее сядні; бо Ягіпцян, каторых бачыце вы сядні, ужо не пабачыце на векі. 14 СПАДАР будзе ваяваць за вас, а вы будзеце маўчэць,

15 I сказаў СПАДАР Масею: „Чаго гукаеш да мяне? Гукай сыном Ізраелявым, і хай крануцца ў дарогу. 16 А ты падыймі посах свой і выцягні руку сваю на мора, і расьсячы яго, і ўвыйдуць сынове Ізраелявы сярод мора сушаю. 17 А Я, вось, закаляню сэрца Ягіпцян, і яны ўвыйдуць за імі, і ўслаўлюся на Фараону і на ўсім войску ягоным, на цялежках ягоных і на коньніках ягоных, 18 I даведаецца Ягіпет, што Я СПАДАР, як услаўлюся на Фараону, на цялежках ягоных і на коньніках ягоных.

19 I крануўся Ангіл Божы, што йшоў перад табарам Ізраелцаў, і пайшоў адзаду іх, і крануўся стоўп болачны ад віду іхнаха, і стаў адзаду іх; 20 I ўвыйшоў памеж табару ягіпецкага й табару ізраельскага, і быў болкаю а цемраю, і асьвячаў ноч; і ня бліжыліся адны да адных усю ноч.

21 I выцягнуў Масей руку сваю на мора, і гнаў СПАДАР мора вялікім усходнім ветрам усю ноч, і ўчыніў мора сушаю; і расьсекліся воды. 22 I пайшлі сынове Ізраелявы сярод мора сушаю: і воды былі ім сьцяною зь іх правага й зь іх левага боку.

23 I пагналіся Ягіпцяне, і пайшлі за імі ў сярэдзіну мора кажны конь фараонаў, цялежкі ягоныя і коньнікі ягоныя. 24 I сталася ў ранічную старожу, і глянуў СПАДАР далоў на табар Ягіпцян із стаўпа агнянога а болачнага, і зьмяшаў табар Ягіпцян. 25 I адняў колы ў цялежак іхных, так што яны цягнулі іх ізь цяжкасьцяй. I сказаў Ягіпет: „Уцяку ад віду Ізраелцаў, бо СПАДАР ходаецца за іх супроці Ягіпту".

26 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні руку сваю на мора, і зьвернуцца воды на Ягіпет, на цялежкі ягоныя і на коньнікаў ягоных", 27 I выцягнуў Масей руку сваю на мора, і сьвітаньням зьвярнула мора сілу сваю, і Ягіпцяне ўцякалі наўпярэймы яму; і ўтрос СПАДАР Ягіпцян сярод мора. 28 I зьвярнуліся воды, і пакрылі цялежкі а коньнікаў усяго войска Фараонавага, што ўвыйшлі за імі ў мора; не засталося зь іх нават аднаго. 29 А сынове Ізраелявы прайшлі па сушы сярод мора, і воды ім былі сьцяною па правым і па левым баку. 30 I выбавіў СПАДАР у дзень гэны Ізраеля з рукі Ягіпцян; і абачыў Ізраель Ягіпет мертвым на беразе мора. 31 I абачыў Ізраель руку вялікую, каторую ўчыніў СПАДАР на Ягіпце; і баяўся люд СПАДАРА, і паверылі СПАДАРУ й Масею, слузе ягонаму.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

15 Тады запяяў Масей і сынове Ізраелявы песьню гэтую СПАДАРУ, і гукалі, кажучы: „Запяю СПАДАРУ, бо Ён высака ўзьвялічыўся; каня а коньніка ягонага ўкінуў у мора. 2 Сіла мая й песьня мая ЯГ, і Ён стаў імне спасеньням. Гэта Бог мой, і ўслаўлю Яго. Бог айца майго, і ўзвышу яго. 3 СПАДАР муж вайны, СПАДАР імя Ягонае. 4 Цялежкі Фараонавы й войска ягонае ўкінуў Ён у мора, і выборныя гатманы ягоныя патанулі ў Чырвоным Мору. 5 Глыбін і па крылі іх; яны пайшлі ў глыбіні, як камень. 6 Правіца Твая, СПАДАРУ, уславілася сілаю; правіца Твая, СПАДАРУ, разьмяжджуліла непрыяцеля, 7 I ў вяліччу майстату Свайго Ты паваліў паўсталых супроці Цябе; Ты паслаў гнеў Свой, і ён паеў іх, як салому. 8 I ад дзьмуху ноздраў Тваіх згрудзіліся воды, як валы, станаўко сталі цякучыя воды, сьселіся глыбіні ў сэрцу мора. 9 Сказаў непрыяцель: ,Пажануся, дажану, падзялю здабытак; насыціцца імі душа мая, выму меч свой, выгубе іх рука мая'. 9 Ты дзьмухнуў духам Сваім, і пакрыла іх мора: яны занурыліся, як волава, у магучых водах. 11 Хто, як Ты, СПАДАРУ, меж багоў? Хто, як ты, вялічэзны ў сьвятасьці, страшны ў хвалах, чынячы чудосы? 12 Ты выцягнуў правіцу Сваю глынула іх зямля. 13 Ты вёў у міласэрдзю Сваім гэты люд, каторы Ты вывальніў, павёў сілаю Сваёю да сьвятое сялібы Свае. 14 Пачулі люды, і калоцяцца; жах ахапіў жыхараў Пілісцкіх. 15 Тады спалохаліся князі Едомавы, дужасілаў Моаўскіх узялі дрыжыкі, растаялі ўсі жыхары Канаанскія. 16 Нападзець на іх страх а ляк; ад вялічча пляча Твайго замоўкнуць яны, як камень, пакуль праходзе народ Твой, СПАДАРУ, пакуль праходзе гэты народ, каторы Ты прыдбаў. 17 Увядзі яго й пасадзі яго на гары спадку Свайго, месца на гасподу Сабе Ты ўчыніў, СПАДАРУ, Сьвятыню, Спадару, заклалі рукі Твае. 18 СПАДАР будзе караляваць на векі а на вечнасьць.

19 Бо ўвыйшоў конь Фараонаў зь цялежкамі ягонымі і з коньнікамі ягонымі ў мора, і абярнуў СПАДАР на іх воды морскія, а сынове Ізраелявы прайшлі сушаю сярод мора.

20 I ўзяла Мірыям, прарока, сястра Ааронава, у руку сваю бубён, і вышлі за ёю ўсі жанкі з бубнамі а скокамі. 21 I сказала ім Мірыям: „Пейце СПАДАРУ, бо высака ўзьвялічыўся Ён; каня а коньніка ягонага ўкінуў у мора".

22 I павёў Масей Ізраеля ў дарогу ад Чырвонага мора, і яны ўвыйшлі ў пустыню Сур; і йшлі яны тры дні па пустыні, і не знайшлі вады. 23 I прышлі да Мары, і не маглі піць вады у Мары, бо яна была гаркая; затым назвалі яе Мара. 24 I наракаў люд на Масея, кажучы: „Што нам піць?" 25 I гукаў да СПАДАРА, і паказаў яму СПАДАР дзерва, і ён кінуў яго ў ваду, і стала салодкая вада.

Там даў яму права а суд, і там яго прабаваў. 26 I сказаў: „Калі ты будзеш уважліва слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, і што простае ў ваччу Ягоным чыніць будзеш, і нахінеш вушы да расказаньняў Ягоных, і дзяржаць усі ўставы Ягоныя, дык ні воднае з болькаў, каторыя навёў Я на Ягіпцян, не навяду на цябе; бо Я СПАДАР, Каторы ўздараўляе цябе".

27 I прышлі яны да Елім; там было двананцаць жаролаў вады і семдзясят пальмаў; і разьлягліся там табарам ля водаў.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

16 I крануліся зь Еліму, і прышла   ўся грамада сыноў Ізраелявых на пустыню Цын, што меж Еліму й Сынаю, на пятнанцаты дзень другага месяца просьле выхаду ізь зямлі Ягіпецкае.

2 I наракала ўся грамада сыноў Ізраелявых на Масея а Аарона на пустыні. 3 I сказалі ім сынове Ізраелявы: „Валей бы мы памерлі ад рукі СПАДАРОВАЕ ў зямлі Ягіпецкай, як мы сядзелі ля гаршка зь мясам, як мы елі да насычэньня хлеба! бо вывялі вы нас на гэтую пустыню, каб прывесьці да сьмерці галадоўю грамаду гэту".

4 I сказаў СПАДАР Масею: „Вось, Я спушчу Вам, як дождж, хлеб ізь неба; і будзе выходзіць люд, і будзе зьбіраць што дня, колькі надабе на дзень, каб Імне выпрабаваць яго, ці будзе ён хадзіць у праве Маім, ці ня будзе. 5 I будзе шостага дня: і прыгатуеце, што прынясуць, і будзе ўдвая супроці тога, па колькі зьбіралі дзень пры дню".

6 I сказаў Масей а Аарон усім сыном Ізраелявым: „Вось, вечар, і вы пазнаеце, што СПАДАР вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае. 7 А вось, раніца, і вы абачыце славу СПАДАРОВУ, бо пачуў Ён нараканьне вашае на СПАДАРА; а мы што такое, што наракаеце на нас?" 8 I сказаў Масей: ,,Гэта будзе, як дасьць СПАДАР увечары вам мяса на ежу, а нараніцы хлеба насыціцца; бо СПАДАР пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго; а мы што? не на нас нараканьне вашае, а на СПАДАРА". 9 I сказаў Масей Аарону: „Скажы ўсёй грамадзе сыноў Ізраелявых: ,Дабліжчася перад від СПАДАРОЎ, бо Ён пачуў нараканьне ваша'". 10 I як гукаў Аарон да ўсяе грамады сыноў Ізраелявых, то яны азірнуліся да пустыні, і во, слава СПАДАРОВА зьявілася ў булаку.

11 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 12 ,,Я пачуў нараканьне сыноў Ізраелявых; гукай ім, кажучы: ,Адвячоркам будзеце есьці мяса, нараніцы пад'ясьце хлеба, і пазнаеце, што Я СПАДАР, Бог ваш' ".

13 I было ўвечары: узьняліся перапёлкі і ўкрылі табар, а нараніцы быў пласт расы наўкола табару. 14 I падняўся пласт расы, і во, на зьверху пустыні цянюсенькая луска, цянюсенькая, як шэрась на зямлі. 15 I абачылі сынове Ізраелявы, і казалі адзін аднаму: „Ман гэта?" Бо ня ведалі, што гэта. I сказаў Масей ім: „Гэта хлеб, каторы СПАДАР даў вам на ежу. 16 Во слова, што расказаў СПАДАР: ,3ьбірайце зь яго кажны подле тога, колькі яму ізьесьці; па ґомору на галаву, подле ліку душаў, колькі ў яго ў будане, вазьміце' ". 17 I зрабілі так сынове Ізраелявы, і зьберлі хто шмат, хто мала. 18 I мералі ґоморам, і ня было лішніцы, хто зьбер шмат, і ня было нястачы у тога, хто мала. Кажны зьбер подле тога, колькі яму зьесьці.

19 I сказаў ім Масей: „Ніхто не пакідай зь яго да раньня". 20 Але не паслухалі яны Масея, і пакінулі зь яго некатрыя да раньня; з гэтае прычыны завяліся чэрві, і яно засьмярдзелася; і зазлаваўся на іх Масей. 21 I зьбіралі яны рана нараніцы, кажны подле тога, колькі яму зьесьці; а як грэла сонца, то яно таяла.

22 I было шостага дня, што зьберлі хлеба ўдвая, па два ґоморы на аднаго; і прышлі ўсі начэльнікі грамады, і сказалі Масею. 23 I сказаў ім: „Гэта тое, што сказаў СПАДАР: супакой - сьвятая сыбота СПАДАРУ заўтра; што надабе пячы - пячыце, і што надабе варыць - варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раньня". 24 I пакінулі тое да раньня, як расказаў Масей, і яно не засьмярдзелася, і чарвей ня было ў ім.

25 I сказаў Масей: ,,Ежча яго сядні, бо сядні сыбота СПАДАРУ; сядні ня знойдзеце яго на полю. 26 Шэсьць дзён зьбірайце яго; а сёмага дня сыбота ня будзе ў ёй". 27 I было сёмага дня: вышлі з народу зьбіраць, і не знайшлі. 28 I сказаў СПАДАР Масею: „Пакуль будзеце адмаўляцца дзяржаць расказаньні Мае і правы Мае? 29 Глядзіце, бо СПАДАР даў вам сыботу; затым Ён даець вам шостага дня хлеба двудзеннага: сядзіце кажны на куркішках, ніхто ня выходзь ізь месца свайго сёмага дня". 30 I супачыў народ сёмага дня.

31 I назваў дом Ізраеляў імя яго нае: Манна; яна была як рыяндровае насеньне, белая, а смакам, як перапечка зь мёдам.

32 I сказаў Масей: ,,Во, што расказаў СПАДАР: ,Напоўніце ґомор на схоў у роды вашы, каб бачылі хлеб, каторым я жывіў вас на пустыні, як вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае' ". 33 I сказаў Масей Аарону: „Вазьмі адну судзіну, і палажы ў яе поўны ґомор манны, і палажы яе перад СПАДАРОМ на схоў у роды вашы". 34 Як расказаў СПАДАР Масею, так палажыў яго Аарон перад Сьветчаньням на схоў. 35 I сынове Ізраелявы елі манну сорак год, пакуль ня прышлі да зямлі асяленьня; манну елі яны, пакуль ня прышлі да канца зямлі Канаанскае. 36 А ґомор ё дзясятая часьць ефы.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

17 I кранулася ўся грамада сыноў  Ізраелявых із пустыні Цын у падарожжы свае, подле слова СПАДАРОВАГА; і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і няма вады люду піць. 2 I вадзіўся люд із Масеям, і казалі: „Дайце нам вады піць". I сказаў ім Масей: „Што вы вадзіцеся з імною? Што спакушаеце СПАДАРА?". 3 I сьмяг там люд вады, і наракаў народ на Масея, і сказаў: „На што ты вывеў нас ізь Ягіпту? умарыць смагаю мяне, і сыноў маіх, і чароды мае?" 4 I гукаў Мясей да СПАДАРА, кажучы: „Што імне рабіць із народам гэтым? Яшчэ крыху, і ўкамянуюць мяне". 5 I сказаў СПАДАР Масею: „Прайдзі перад людам, і вазьмі із сабою із старцоў Ізраельскіх, і посах свой, каторым ты выцяў раку, вазьмі ў руку сваю, і пайдзі; 6 Вось, я стану перад та- бою там на скале ў Горыве, і ты вытнеш у скалу, выйдзе вада зь яе, і будзе піць люд". I зрабіў так Масей на ачох старцоў Ізраельскіх. 7 I назваў імя месца таго Масса а Мерыва, з прычыны вады сыноў Ізраельскіх і затым, што яны спа- кушалі СПАДАРА, Кажучы: „Ці ё СПАДАР сярод нас, ці няма?"

8 I прышоў Амалік, і ваяваў із Ізраелцамі ў Рэфідыме. 9 I сказаў Масей Ігошуі: „Выбяры нам мужоў і йдзі ваюй із Амалікам; заўтра я стану на версе ўзгорку, і посах Божы ў руццэ маёй". 10 I зрабіў Ігошуа, як сказаў яму Масей, каб біцца з Амалікам; а Масей, Аарон а Гур узышлі на верх узгорку. 11 I было, што як Масей падымаў руку сваю, дык перамагаў Ізраель; а як апушчаў руку сваю, дык перамагаў Амалік. 12 Але рукі Масеявы млелі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. Аарон жа а Гур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а адзін із другога боку. I рукі ягоныя былі кажначасныя аж да заходу сонца. 13 I скволіў Ігошуа Амаліка а люд ягоны лязом мяча.

14 I сказаў СПАДАР Масею: „Упішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Ігошуі, што Я чыста затру памятку Амаліка з пад нябёсаў".

15 I збудаваў Масей аброчнік, І назваў імя яго: Егова Ніссы (СПАДАР сьцяг мой). 16 Бо сказаў ён: „Рука на пасадзе ЯГ: вайна ў СПАДАРА супроці Амаліка ад роду ў род".

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

18 I пачуў Ітро, сьвятар Мідзянскі, цесьць Масеяў, праз усе, што зрабіў Бог Масею а Ізраелю, люду Свайму, што вывеў СПАДАР Ізраеля зь Ягіпту; 2 I Ўзяў Ітро, цесьць Масеяў, Цыпору, жонку Масеяву, каторую быў адаслаўшы, 3 I двух сыноў ейных, з каторых аднаго імя Ґершон, бо казаў Масей: „Прыходным быў я ў зямлі чужой"; 4 А імя аднаго Елезэр, бо казаў ён: „Бог айца майго помачай маёй і выбавіў мяне ад мяча Фараонавага". 5 I прышоў Ітро, цесьць Масеяў, і сыны ягоныя, і жонка ягоная да Масея на пустыню, ідзе ён разьлёгся ля гары Божае, 6 I сказаў Масею: ,,Я цесьць твой, Ітро, прышоў да цябе, і жонка твая, і два сыны ейныя зь ёю". 7 I вышаў Масей напярэймы сьцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і пыталіся адзін у ваднаго, як маюцца, і ўвыйшлі ў будан. 8 I расказаў Масей сьцю свайму праз усе, што зрабіў СПАДАР Фараону а Ягіпцянам за Ізраеля, і праз усе цяжкасьці, каторыя стрэлі іх на дарозе, і што выбавіў іх СПАДАР. 9 I радаваўся Ітро з усёга дабра, каторае СПАДАР учыніў Ізраелю, як выбавіў яго з рукі Ягіпцян. 10 I сказаў Ітро: „Дабраславёны СПАДАР, Каторы выбавіў вас з румі Ягіпцян а з рукі Фараонавае, Каторы выбавіў народ гэты з пад рукі Ягіпцян. 11 Цяпер ведаю я, што СПАДАР вялікі над усі багі ў тым, у чым яны наўмысьля грашылі супроці іх". 12 I ўзяў Ітро, цесьць Масеяў, усепаленьне а аброкі Богу; і прышоў Аарон і ўсе старцы Ізраелявы есьці хлеб ізь сьцём Масеявым перад Богам.

13 I было назаўтрае: і сеў Масей судзіць люд, і стаяў люд перад Масеям з раньня да вечара. 14 I бачыў цесьць Масеяў усе, што ён робе люду, і сказаў: „Што гэта такое, што ты робіш ізь людам? Чаму ты сядзіш адзінюсенькі, а ўвесь люд стойма стаіць перад табою з раньня да вечара?" 15 I сказаў Масей сьцю свайму: „Бо прыходзе люд да мяне пытацца ў Бога. 16 Як маюць якую справу, яны прыходзяць да мяне, і я рассуджаю меж чалавека й прыяцеля ягонага, і абяшчаю ўставы Божыя а правы Ягоныя". 17 I сказаў цесьць Масеяў яму: ,,Ня добры гэта парадак, ямім ты робіш. 18 Чыста высілішся й ты  і люд гэты, што з табою; бо лішне цяжкая гэтая справа: ты ня можаш рабіць яе адзінюсенькі. 19 А цяпер паслухай голасу майго; я дам табе раду, і будзе Бог із табою: будзь ты за люд перад Богам і падавай Богу справы. 20 I перасьцерагай іх праз уста- вы а правы, абяшчай ім дарогу, па каторай яны маюць ісьці, і ўчынкі, каторыя яны маюць рабіць. 21 I ты ж выглядзі з усёга люду людзёў здольных, багабойлівых, людзёў праўдзівых, ненавідзячых прагавітасьць, і пастанаві над ім начэльнікаў над тысячамі, начэльнікаў над сотнямі, начэльнікаў над пяцьдзясяткамі а начэльнікаў над дзесяткамі. 22 I няхай яны судзяць люд у кажным часе; і станецца, што кажную вялікую справу прынясуць табе, а ўсі малыя справы судзяць самы: і будзе табе лягчэй, і яны панясуць цяжар із табою. 23 Калі гэта зробіш, і Бог раскажа табе, то ты зможаш вытрываць, і таксама ўвесь люд гэты прыдзе на свае месца ў супакою".

24 I паслухаў Масей голасу сьця свайго, і зрабіў усе, што ён казаў. 25 I абраў Масей здольных людзёў з усёга Ізраеля, і прызначыў іх галоўнымі над людам, начэльнікамі над тысячамі, сотнямі, пяцьдзясяткамі а дзесяткамі. 26 I судзілі яны люд у кажным часе, цяжкую справу прыносілі Масею, а ўсякую малую справу судзілі самы.

27 I адпусьціў Масей сьця свайго, і ён пайшоў да зямлі свае.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

19 Першага дня трэйцяга месяца па выхадзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, таго дня прышлі на пустыню Сынай. 2 I крануліся яны з Рэфідыму, і прышлі на пустыню Сынайскую, і разьлягліся на пустыні; і разьлёгся там Ізраель супроці гары. 3 А Масей узышоў да Бога, і Бог гукнуў яго з гары, кажучы: „Гэтак скажы дому Якававаму і азнаймі сыном Ізраелявым: 4 Вы бачылі, што Я ўчыніў Ягіпцянам, і насіў вас на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе, 5 Дык, калі вы будзеце запраўды слухаць голасу Майго і дзяржаць змову Маю, то будзеце Імне асаблівым скарбам із усіх народаў, бо Мая ўся зямля; 6 А вы будзеце ў Мяне гаспадарствам сьвятароў і народам сьвятым. Гэта словы, каторыя ты скажаш сыном Ізраелявым".

7 I прышоў Масей, і згукаў старшых люду, і вылажыў перад імі ўсі тыя словы, каторыя расказаў яму СПАДАР. 8 I адказалі ўвесь люд разам і сказалі: „Усе, што сказаў СПАДАР, зробім". I перадаў Масей СПАДАРУ Словы люду.

9 I сказаў СПАДАР Масею: ,,Вось, прыйду я да цябе ў густым булаку, каб чуў люд, як я буду гукаць із табою, і каб таксама табе паверыў народ назаўсёды". I пераказаў Масей СПАДАРУ словы люду. 10 I сказаў СПАДАР Масею: ,,Пайдзі да люду і пасьвяці яго сядні й заўтра; і няхай вымыюць адзецьці свае, 11 I хай будуць гатовыя да трэйцяга дня; бо трэйцяга дня зыйдзе СПАДАР перад ачмі ўсяго народу на гару Сынай. 12 I правядзі граніцу люду наўкола, кажучы:

,Сьцеражыцеся ўзыходзіць на гару і дакранацца да поду яе; кажны, хто дакранецца да гары, сьмерцю памрэць. 13 Хай не дакранецца да яе рука, бо напэўна ўкамянуюць яго альбо напэўна застрэляць стралою; статак гэта або чалавек, няхай не застанецца жывы'. У часе гуку рогу могуць яны ўзыйсьці на гару". 14 I зышоў Масей з гары да люду, і пасьвяціў люд, і яны памылі адзецьці свае. 15 I сказаў люду: „Будзьце гатовыя да трэйцяга дня; ня бліжчася да жонкі".

16 I было на трэйці дзень: ужо нараніцы былі грымоты а маланкі а густы булак над гарою а трубны гук вельмі вялікі; і калаціўся ўвесь народ, каторы быў у табару. 17 I вывеў Масей люд із табару напярэймы Богу, і стаялі ля поду гары. 18 А гара Сынай уся дьмілася, бо зышоў на яе СПАДАР у вагню; і ўзыходзіў ад яе дым, як дым із вапельні, і ўся гара вельмі хісталася. 19 I быў гук трубны, і павялічаўся а мацнеў вельмі; Масей гукаў, а СПАДАР адказаваў яму голасам. 20 I зышоў СПАДАР на гару Сынай, на верх гары, і гукнуў СПАДАР Масея на верх гары; і Масей узышоў. 21 I сказаў СПАДАР Масею: „Зыйдзі й накажы люду, хай не вырываецца да СПАДАРА, бачыць, каб ня пала яго множасьць. 22 I таксама сьвятарове, што бліжацца да СПАДАРА, маюць пасьвяціць сябе, каб СПАДАР ня выступіў супроці іх". 23 I сказаў Масей СПАДАРУ: „Ня можа народ узыйсці на гару Сынай, бо Ты ваказаў нам, сказаўшы: Правядзі граніцу наўкола гары і пасьвяці яе' ". 24 I сказаў яму СПАДАР: „Пайдзі, зыйдзі і ўзыйдзі ты а Аарон з табою; а сьвятарове а люд няхай не прабіваюцца ўзыйсьці да СПАДАРА, каб ня выступіў супроці іх. 25 I зышоў Масей да люду і   сказаў  ім.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

20 I казаў Бог усі словы гэтыя, кажучы:

2 ,,Я СПАДАР, Бог твой, каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дамовы нявольнікаў.

3 Няхай ня будзе ў цябе іншых багоў перад відам Маім.

4 Не рабі сабе выразанага балвана і ніякага абраза таго, што на нябёсах угары, і што на зямлі далавах, і што ў вадзе ніжэй зямлі. 5 Ня кланяйся ім і ня служы ім, бо ЯСПАДАР, Бог твой, Бог завіднік, што давядаецца зь бяспраўям бацькоў да дзяцей да трэйцяга і аж да чацьвертага пакалення тых, што ненавідзяць Мяне, 6 I чынячы міласэрдзе тысячам любячых Мяне і дзяржачых расказаньні Мае.

7 Не мянуй імені СПАДАРА, Бога Свайго, здарма; бо СПАДАР ня будзе мець за нявіннага таго, хто мянуе імя ягонае здарма. 8 Памятуй дзень сыботні, каб сьвяціць яго. 9 Шэсьць дзён працуй і рабі ўсі работі свае, 10 А дзень сёмы сыбота СПАДАРУ, Богу твайму: не рабі ніякае рамеснае работы ты ані сын твой, ані дачка твая, слуга твой ані служэбка твая, ані статак твой, ані чужаземец твой, што ў брамах тваіх; 11 Бо ў шасьцёх днёх учыніў СПАДАР нябёсы й зямлю, мора і ўсе, што ў іх, і спыніўся дня сёмага. Затым дабраславіў СПАДАР дзень сыботні і пасьвяціў яго.

12 Сьці айца свайго а маці сваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, каторую СПАДАР, Бог Твой, даець табе.

13 Не забівай!

14 Не чужалож!

15 Не крадзі!

16 Ня сьветч на бліжняга свайго сьветчаньням хвальшывым!

17 Не жадай дому бліжняга свайго; не жадай жонкі бліжняга свайго, ані слугі ягонага, ані служэбкі ягонае, ані вала ягонага, ані асла ягонага, ані нічога, што ў бліжняга твайго!"

18 I ўвесь люд бачыў грымоты а маланкі а гук трубны а гару дымячую; і, абачыўшы, люд хістаўся, і стаў воддаль. 19 I сказалі Масею: „Гукай ты з намі, і мы будзем слухаць; і хай ня гукае з намі Бог, каб нам не памерці". 20 I сказаў Масей люду: „Ня бойцеся, бо дзеля выпрабаваньня вас Бог прышоў, і каб боязьнь Ягоная была перад відам вашым, каб вы не грашылі". 21 I стаяў люд здалеку, а Масей дабліжыўся да густое цемні, ідзе там Бог.

22 I сказаў СПАДАР Масею: „Гэтак скажы сыном Ізраелявым: ,Вы бачылі, што Я зь нябёсаў казаў вам. 23 Не рабіце пры Імне багоў срэбных і багоў залатых не рабіце сабе.

24 ,Аброчнік ізь зямлі зрабі Імне, і абракай на ім усепаленьні свае а супакойныя аброкі свае, драбны й буйны статак; на кажным месцу, ідзе Я ўчыню памятку імені Свайго, Я прыду да цябе і дабраслаўлю цябе. 25 А калі аброчнік каменны зробіш Імне, то ня будуй яго з чэсаных, бо калі махнеш мячом сваім на яго, спляміш яго. 26 I ня ўзыходзь па ўсходках да аброчніка Майго, каб не адкрылася пры ім голасьць твая'.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

21 „I гэта суды, каторыя ты пастановіш перад імі: 2 Калі купіш слугу Гэбрэя, шэсьць год хай ён робе, а сёмага хай выйдзе на волю дарма. 3 Калі адзін ён прышоў, няхай адзін і выйдзе. А калі ён жанаты, хай выйдзе зь ім і жонка ягоная. 4 Калі гаспадар ягоны даў яму жонку, і яна нарадзіла яму сыноў альбо дачкі, то жонка а дзеці ейныя няхай будуць гаспадару ейнаму, а ён выйдзе адзін. 5 Але калі слуга станаўко скажа: Люблю гаспадара свайго, жонку сваю а дзеці свае; не пайду на волю', 6 Дык дабліжа гаспадар яго да багоў (судзьдзяў), і дабліжа яго да дзьвярэй або да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха ягонае шылам, і ён застанецца слугою ягоным на векі.

7 ,,І калі хто прадасьць дачку сваю за служэбку, то хай ня выходзе, як выходзяць слугі. 8 Калі ліхая яна ў ваччу гаспадара свайго, каторы не заручыўся зь ёю, то няхай дазволе выкупіць яе; а чужому народу ня мае ўлады яе прадаць, бо зрадзіў яе. 9 I калі сыну свайму ён заруча яе, то подле ўставы дачок учыне зь ёю. 10 Калі ж другую возьме за яго, то ейнае ежы, адзежы й права жончынага хай ён ня менша. 11 А калі ён гэтых трох рэчаў ня ўчыне ёй, то няхай яна адыйдзе дарма, бяз выкупу.

12 ,,Хто вытне чалавека, і тый памрэць, няхай сьмерцю памрэць. 13 Але калі хто ня цікуе, але Бог дапусьціў у рукі ягоныя, то я прызначу ў цябе месца, куды ўцяцкаць. 14 I калі хто наўмысьля плянуе забіць хітрынёю прыяцеля свайго, то й ад аброчніка Майго бяры яго забіць.

15 „I хто вытне айца свайго альбо маці сваю, сьмерцю хай памрэць.

16 „I хто ўкрадзець чалавека і прадасьць яго, альбо знойдзецца ён у руках у яго, тый сьмерцю памрэць. 17 Клінучы айца свайго і маці сваю, сьмерцю хай памрэць.

18 „I калі людзі вадзяцца, і адзін чалавек вытне другога каменям альбо кулаком, і тый не памрэць але зьляжа ў пасьцелю; 19 То, калі ён устане і будзе выходзіць вонкі з посахам, дык будзе нявінен, хто выцяў; толькі хай дасьць за седню дарма і лячэньням хай вылеча яго.

20 „А калі хто вытне слугу свайго альбо служэбку сваю кіям, і яны памруць пад рукою яго, то канечне помсьціцца яму. 21 Але калі яны дзень або два пражывуць, то ён ня мае быць помшчаны, бо гэта ягонае срэбра.

22 „Як б'юцца людзі, і піхнуць цяжарную жонку, і яна ськіне, але ня будзе шкоды, будзе канечне караны, як накладзець на яго муж тае жонкі; і мае заплаціць пры судзьдзях. 23 А калі будзе шкода, то дай душу за душу, 24 Вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу, 25 Апёк за апёк, рану за рану, сіняк за сіняк.

26 „I калі хто вытне ў вока слугу свайго альбо ў вока служэбку сваю, і абязьвеча, то няхай адпусьце іх на волю за вока. 27 А калі выб'е зуб слузе свайму або зуб служэбцы сваёй, няхай адпусьце іх на волю за зуб.

28 „I калі вол забадзець мужчыну альбо жонку, і памрэць, то вала канечне ўкаменаваць і мяса ягонага ня есьці; а гаспадар вала ня вінен. 29 А калі вол бадлівы быў і ўчорах і заўчара, і гаспадара яго папярэдзілі, і ён не сьцярог яго, а ён забіў мужчыну альбо жонку, то вала ўкаменаваць і гаспадар яго хай памрэць. 30 Калі выкуп прызначаць яму, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які прызначаны яму. 31 Або сына забадзець, або дачку забадзець, подле гэтага права паступаць ізь ім. 32 Калі слугу альбо служэбку забадзець вол, то трыццаць сыкляў срэбла даць гаспадару іхнаму, а вала ўкаменаваць.

33 „I калі хто адкрые яму, альбо калі выкапае яму і не накрые яе, і ўваліцца ў яе вол або асёл, 34 То гаспадар ямы мае заплаціць, аддаць срэбла гаспадару ягонаму, а забіты будзе ягоны.

35 „I калі забадзець вол людзкі вала прыяцеля ягонага, і здохне, няхай прададуць жывога вала і падзеляць папалам срэбла яго; і таксама й здохлага няхай падзеляць папалам. 36 А калі ведама было, што вол бадлівы з учорах а заўчора, але гаспадар ягоны не сьцярог яго, то мае ён заплаціць вала за вала, а забіты будзе ягоны.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

22 „Калі хто ўкрадзець вала або  авечку, і зарэжа яго або прадасьць яго, то пяць буйнога статку заплаце за вала і чатыры авечкі за авечку.

2 „Калі пры падкопаваньню засьпее злодзея і ўдыра яго, і ён памрэць, то віны крыві няма за яго. 3 Але калі ўзышло над ім сонца, то віна крыві ё за яго. Злодзей мае канечне заплаціць; а калі ня мае чым, то няхай прададуць яго за ўкрадзенае ім. 4 Калі запраўды знойдуць украдзенае ў руццэ ягонай ад вала аж да асла а да ягняці, і мае жывыя, няхай заплаце ўдвая.

5 „Калі хто спасьве поле або ві- нішча, і пусьціў статак свой, і пасець на полю другога, няхай заплаце найлепшым із поля свайго і найлепшым ізь вінішча свайго.

6 „Калі зьявіцца агонь і захопе іржэўнік і зжарэць такі збожжа, або збожжа на пню, або поле, то канечне заплаце тый, хто запаліў агонь.

7 „Калі хто аддасьць бліжняму на схоў срэбла альбо судзьдзе, і яны ўкрадзены будуць із дому таго чалавека, то, калі знойдзецца злодзей, няхай заплаце ўдвая, 8 А калі ня знойдзецца злодзея, то дабліжыцца гаспадар дому да багоў (судзьдзяў), калі ня выцягнуў рукі свае на собскасьць бліжняга свайго.

9 „Праз усялякую справу выступу, праз вала, праз асла, праз авечку, праз адзецьце, праз усялякую згубу, праз каторую хто скажа, што яна яго, справа абодвых мае быць даведзена да багоў (судзьдзяў). Каго абвінуюць багі (судзьдзі), тый заплаце бліжняму свайму ўдвая.

10 „Калі хто аддасьць бліжняму свайму асла, альбо вала, альбо авечку, альбо якую іншую статчыну дзяржаць, а яна здохне, або будзе скалечана, або ўзята ў палон, і ні хто гэтага ня бача: 11 Прысяга перад СПАДАРОМ няхай будзе меж абодвых, калі ня выцягнуў рукі свае на собскасьць бліжняга свайго; і возьме гэта гаспадар, і ня будзе плаціць. 12 А калі ўкрадзена будзе ў яго, то мае заплаціць гаспадару. 13 Калі будзе напэўна разарвана, дык няхай, як сьветку, прынясець разарваную, тады не заплаце.

14 I калі хто пазыча ў бліжняга свайго жывёлу, і яна будзе скалечана або здохне, а гаспадара ейнага ня было пры ёй, то мае заплаціць. 15 А калі гаспадар быў пры ёй, то ня мае плаціць. Калі яна нанята была за грошы, то няхай пойдзе за тую цану.

16 „Калі б спадмануў хто дзеўку, якая не заручаная, і паляжыць ізь ёю, канечне мае венам узяць яе сабе за жонку. 17 А калі айцец ейны станаўко адмаўляецца выдаць яе за яго, няхай адважа срэбла подле вена дзеўцы.

18 „Чараўніцы не пакідаць жывою.

19 „Кажны, хто ляжа із статчынаю, сьмерцю памрэць.

20 „Хто абракае багом, апрача адзінага СПАДАРА, акананавы будзе.

21 ,,I прыходнага ня крыўдзь, і ня ўціскай яго, бо вы самы былі прыходнымі ў зямлі Ягіпецкай.

22 „Ніякае ўдавы а сіраты ня немарасьціце. 23 А калі ты надта зьне марасьціш іх, то, як яны моцна загукаюць да Мяне, Я напэўна пачую гуканьне іхнае; 24 I ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб'ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашы сіротамі.

25 „Калі пазычыш грошы беднаму з народу Майго, каторы ў цябе, то ня будзь як пазычэньнік, не ўскладай на яго працэнтаў. 26 Калі давядзецца ўзяць у заклад адзецьце бліжняга свайго, да заходу сонца зьвярні яму; 27 Бо яно адзінюсенькае накрыцьце ў яго, яно адзецьце цела ягонага: у чым будзе ён спаць? Затым, як ён загукае да мяне, Я пачую, бо Я міласэрны. 28 Багоў (судзьдзяў) не зьневажай, і начэльніка ў народзе сваім ня кліні.

29 „Не адвалакай з абраканьням паўніні свае і цякоміны свае; першака із сыноў сваіх аддавай Імне. 30 Тое ж рабі з валом і авечкаю сваёю. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а восьмага дня аддавай іх Імне.

31 „I сьвятымі людзьмі будзеце ў Мяне; і мяса, разарванага ў полю, ня ежча; сабакам кідайце яго.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

23 „Ня прыймай манлівае дзейкі  і не давай рукі свае ліхому, каб быць сьветкаю заглабаньня.

2 „Ня будзь за бальшынёй на ліха і ня сьветч у судовой справе, каб павярнуць за бальшынёй у перакручаваньню.

3 „I ўбогаму не патурай у судовай справе.

4 „Калі лучыш на блуднага вала непрыяцеля свайго альбо на асла ягонага, канечне зьвярні яго да яго. 5 Калі абачыш асла ворага свайго ўпалага пад цяжарам сваім, то ўзьдзяржыся пакінуць яго: канечне заставайся зь ім.

6 „Не перакручуй суду беднага свайго ў ягонай справе.

„7 Здаляйся ад рэчы манлівае, і не забівай нявіннага а справядлівага, бо я неапраўлю благога.

8 „Лапаноў ня прымай, бо лапаны нявіснымі робяць відучых і перакручуюць словы справядлівых. 9 I прыходнага ня ўціскай: гэта ж вы знаеце душу прыходнага, бо самы былі прыходнымі ў зямлі Ягіпецкай.

10 „I шэсьць год засявай зямлю сваю і зьбірай урод яе; 11 А сёмага вывальні яе й пакінь яе, і будуць жывіцца бедныя з твайго народу, а астачамі просьле іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так рабі зь вінішчам сваім і з аліўнікам сваім.

12 „Шэсьць дзён рабі справы свае, а сёмага дня перастань рабіць, каб супачыў вол твой а асёл твой і аддыхнуў сын служэбкі твае і прыходны.

13 „I ўсе, што Я сказаў вам, заховуйце сабе;

„і імені іншых багоў не мянуйце: няхай ня чуецца з вуснаў тваіх.

14 „Трэйчы ў год сьвяткуй Імне. 15 Сьвята праснакоў дзяржаць будзеш; сем дзён еж праснакі, як Я расказаў табе, у прызначаным часе месяца Авіва, бо ў гэтым ты вышаў зь Ягіпту; і хай ня бачаць від Мой пустыя. 16 I сьвята жніва першых пладоў працы свае, каторыя ты сеяў на полю, і сьвята збору пры сходу году, як зьбярэш працу сваю з поля. 17 Трэйчы ў год мае зьяўляцца кажны мужчына твой перад від Спадара СПАДАРА.

18 „Не абракай над кіслым крыві аброку Майго, і хай не начуе тук сьвяточны да раньня.

19 „Першыя плады ўроду зямлі свае прынось да дому СПАДАРА, Бога свайго. „Не вары казяняці ў малаццэ маці ягонае.

20 „Вось, Я пасылаю перад табою Ангіла сьцерагчы цябе на дарозе і ўвесьці цябе ў тое месца, каторае Я прыгатаваў. 21 Шануйся перад відам Ягоным і слухай голасу Ягонага; не паўставай супроці Яго, бо Ён не даруе грэху вашага; бо імя Мае ў Ім.

22 „Калі ты будзеш уважліва слухаць голасу Ягонага і паўніць усе, што скажу, то ворагам буду варагоў тваіх і праціўнікам праціўнікаў тваіх. 23 Як пойдзе Ангіл Мой перад табою, і прывядзець цябе да Аморэя, Гэціча, Перэзэя, Канаана, Гэвея а Евусэя, і выгублю іх. 24 Ня кланяйся багом іхным, і ня служы ім, і не рабі подле ўчынкаў іхных; але сусім здрузґачы іх, і чыста паламі помнікі іхныя. 25 I служыце СПАДАРУ, Богу свайму, і Ён дабраславе хлеб твой і ваду тваю; і адхіну хваробы з пасярод цябе.

26 „Ня будзе ськіданьня й бясплоднае ў зямлі тваёй; лік дзён тваіх напоўню. 27 Жах Свой пашлю перад табою і стрывожу кажны люд, да каторага ты прыдзеш, і абярну да цябе завыек усіх варагоў тваіх. 28 I пашлю перад табою шаршні, і яны пажануць перад табою Гэвея, Канаана а Гэціча. 29 Ня выжану іх ад віду твайго за адзін год, каб зямля ня спусьцела, і не памнажыўся супроці цябе зьвер палявы, 30 Памалу, памалу буду праганяць іх ад цябе, пакуль ты не размножышся і ня возьмеш у дзяржаньне зямлі гэтае. 31 Пастанаўлю граніцы твае ад мора Чырвонага аж да мора Пілісцкага і ад пустыні аж да Ракі; бо дам у рукі вашы жыхараў гэтае зямлі, і пражанеш іх ад віду свайго. 32 Не рабі змовы зь імі ані з багамі іхнымі. 33 Ня маюць яны жыць у зямлі тваёй, каб яны не ўвялі цябе ў грэх супроці Мяне; бо калі ты будзеш служыць багом іхным, дык гэта будзе табе сецьцю".

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

24 I Масею сказаў Ён: „Узыйдзі  да СПАДАРА ты а Аарон, Надаў а Авігу а семдзясят із старцоў Ізраелявых, і пакланіцеся здалеку. 2 I дабліжыцца Масей адзінюсенькі да СПАДАРА; а яны няхай ня бліжацца, і люд няхай ня ўзыходзе зь ім".

3 I прышоў Масей, і пераказаў люду ўсі словы СПАДАРОВЫ і ўсі суды; і адказаў увесь люд у вадзін голас, і сказалі: „Усі словы, што сказаў СПАДАР, учынім".

4 I напісаў Масей усі словы СПАДАРОВЫ, і ўстаў рана нараніцы, і збудаваў аброчнік пад гарою і двананцаць стаўпоў подле дванан- цацёх плямён Ізраелявых. 5 I паслаў маладзёнаў із сыноў Ізраелявых, і абраклі яны ўсепаленьні і супакойныя аброкі з валоў СПАДАРУ. 6 I ўзяў Масей палавіцу крыві, і уліў у чары, а палавіцаю крыві пакрапіў аброчнік. 7 I ўзяў кнігу змовы, і прачытаў учуткі люду; і сказалі яны: „Усе, што сказаў СПАДАР, зробім, і будзем слухаць". 8 I ўзяў Масей крыві, і пакрапіў на люд і сказаў: ,,Во кроў змовы, каторую СПАДАР учыніў із вамі, узглядам усёга гэтага".

9 I ўзышоў Масей а Аарон, Надаў а Авігу а семдзясят із старцоў Ізраелявых, 10 I бачылі Бога Ізраелявага; і пад нагамі ў Яго штось падобнае да работы з чыстага шафіру і, як самае неба, яснае. 11 I на абраных із сыноў Ізраелявых Ён ня выцягнуў рукі свае. I яны сузіралі Бога, і елі, і пілі.

12 I сказаў СПАДАР Масею: „Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там; і Я дам табе табліцы каменныя а права а расказаньне, каторыя Я напісаў, каб іх вучыць".

13 і ўстаў Масей а Ігошуа, слугачы ягоны, і ўзышоў Масей на гару Божую. 14 А старцом сказаў: „Сядзіце дзеля нас тут, пакуль мы ня зьвернемся да вас; і вось, Аарон а Гур із вамі; хто бы меў справу, няхай бліжацца да іх".

15 I ўзышоў Масей на гару; і пакрыў булак гару. 16 I слава СПАДАРОВА вітала на гары Сынай; і пакрываў яе булак шэсьць дзён, і Ён гукнуў сёмага дня да Масея з пасярод булаку. 17 I выгляд славы СПАДАРОВАЕ быў на версе гары, як агонь зьядаючы перад ачмі сыноў Ізраелявых. 18 I іступіў Масей у сярэдзіну булаку, і ўзышоў на гару; і быў Масей на гары сорак дзён і сорак ночаў.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

25 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гукай сыном Ізраелявым, і возьмуць Імне дары; ад кажнага чалавека, каторы ад сэрца самахоць даў бы, бярыце дар Мой. 3 I во дар, каторы вы маеце узяць ад іх: золата а срэбла а медзь, 4 I васільковую, пурпуровую, і чырвовую, і цянюсенькае палатно, і ад козаў поўсьць, 5 I скуры баранія, пахварбаваныя на чырвана, і скуры барсуковыя, і Дзерва акацу, 6 Аліву да сьвяценьня, пахі да алею памазаньня і пахнючага да кадзеньня, 7 Камяні оніксы і каменчыкі ўстаўныя ў наплечнік а нагруднік. 8 I зробяць Імне сьвятыню, і буду вітаць сярод іх. 9 Усе, як Я паказую табе, і зразу вітальні, і зразу ўсіх судзінаў яе, і так зрабіце.

10 „I зрабіце скрыню зь дзерва акацы; два з палавіцаю локці ўдаўжкі ёй, і паўтара локця ўшыркі ёй, паўтара локця ўвышкі ёй. 11 I пацягні яе шчырым золатам; знутра й знадворку пацягні яе; і зрабіце наверсе наўкола залаты вянок. 12 I вылі да яе чатыры колцы залатыя, і прыладзь на чатырох ножках яе: і два колцы на адным баку яе, і два колцы на другім баку яе. 13 I зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам. 14 I ўвядзі нашуліны ў колцы па бакох скрыні, каб імі насіць скрыню. 15 У колцах скрыні маюць быць нашулкі, ня маюць іх адыймаць ад яе. 16 I ўкладзі ў скрыню сьветчаньне, каторае Я дам табе.

17 „I зрабі века із шчырага золата, два локці з палавіцаю ўдаўжкі, а паўтара локця ўшыркі.

18 „I зрабі двух херуваў із золата, з каванага зрабі іх з двух канцоў века. 19 I зрабі аднаго херува на гэтым канцу, і аднаго херува на гэным канцу; зь века зрабіце херувы на абодвых канцох яго. 20 I будуць херувы распусьціўшы крылы ўгару, нахінаючыся над векам крыламі сваімі, а відамі адзін да аднаго; да века будуць віды херуваў.

21 „I палажы века на скрыню зьверху, і ў скрыню палажы сьветчаньне, каторае Я дам табе.

22 „I Я буду сустракацца з табою там, і гукаць із табою над векам, памеж двух херуваў, каторыя над скрыняю сьветчаньня, праз усё, што буду расказаваць табою сыном Ізраелявым.

23 „I зрабі стол ізь дзерва акацы, два локці ўдаўжкі, локаць ушыркі, а паўтара локця ўвышкі 24 I пацягні яго золатам шчырым, і зрабі яму залаты вянок наўкола. 25 I зрабі яму аблямаваньне на даланю наўкола, і зрабі залаты вянок да аблямаваньня ягонага наўкола. 28 I зрабі да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзь колцы да чатырох рагоў, каторыя ў чатырох ножках ягоных. 27 Насупроці аблямаваньня маюць быць колцы як месцы нашулкам насіць імі стол. 28 I зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам, і будуць насіць гэты стол. 29 I зрабі да яго місы а ложкі а жбаны а коўні, каб узьліваць імі; із шчырага золата зрабі іх. 30 I лажы на стол хлябы Выкладу перад Імною штачасна.

31 „I зрабі сьветач із золата шчырага, з каванага мае быць зроблены гэты сьветач; сьцябло яго, галузы, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго маюць выходзіць ізь яго. 32 I шэсьць галузаў маюць выходзіць із бакоў яго: тры галузы сьветача з аднаго боку яго, і тры галузы сьветача з другога боку яго. 33 Тры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкаю аднэй а з кветкаю, і тры чарачкі на друтой галузе, з апучкаю аднэй а кветкаю. Гэтак на шасьцёх галузях, што выходзяць ізь сьветача. 34 А на сьветачу маюць быць чатыры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкамі іх а кветкамі іх. 35 I апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго ж, і апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, - на ўсіх шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача. 36 Апучкі й галузы іх ізь яго маюць быць; ён увесь суцэльна каваны із шчырага золата. 37 I зрабі лянпаў сем яго, і ўстанаві яго лянпы, каб сьвяцілі на пярэднім баку яго. 38 I абцужкі да яго, і папялянкі да яго із шчырага золата. 39 3 цэнтнару золата шчырага няхай зробяць яго з усім гэтым судзьдзям. 40 I глядзі, і зрабі подле зразы іх, якую паказаў табе на гары.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

26 „Вітальню ж зрабі зь дзесяцёх  запн з тканага цянюсенькага палатна з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны; і херуваў зрабі на іх умелай работаю. 2 Удаўжкі адна запона дваццаць восьмі локцяў, а ўшыркі адна запона чатыры локці: мера адна ўсіх запон. 3 Пяць запон хай будуць злучаныя адна із аднэю, і пяць запон злучаныя адна з аднэю. 4 I зробіш аплічкі васільковыя на краю аднае запоны ў канцу, у злучэньню; і гэтак зрабі й на краю апошняе запоны ў злучэньню другім. 5 Пяцьдзясят аплічкаў зрабі на аднэй запоне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабі на краю запоны, каторая злучае другую; аплічкі адказуюць адна аднэй.

6 „I зрабі пяцьдзясят кручкоў залатых, і злучы кручкамі запоны адну з аднэю, і будзе вітальня адна.

7 „I зрабі запоны з казінае воўны на будан вітальні, адзінанцаць запонаў зрабі. 8 Удаўжкі адна запона трыццаць локцяў, а ўшыркі чатыры локці адна запона: адна мера адзінанцацёх запонаў. 9 I злучы пяць запонаў апрыч і шэсьць запонаў апрыч. I зрабі падвойную шостую запону зь пярэдняга боку будану. 10 I зрабі пяцьдзясят аплічкаў на краю аднае канцавое запоны ў шчапленьню, і пяцьдзясят аплічкаў на краю другое запоны дзеля шчапленьня другога. 11 I зрабі пяцьдзясят кручкоў мядзяных, і ўвядзі кручкі ў ваплічкі, і злучы будан, і будзе адзін. 12 А лішніца, што застанецца ад запонаў вітальні, - палавіца гэтае лішніцы запоны хай зьвешуецца адзаду вітальні. 13 А локаць із аднаго і локаць із другога боку, каторы застанецца ад даўжыні запонаў будану, няхай вісяць па бакох вітальні, адгэтуль і адгэнуль прыкрываць яе.

14 „I зрабі прыкрыцьце на будан із скураў бараніх, пахварбаваных на чырвана, і прыкрыцьце на верх із скураў барсуковых.

15 „I зрабі дошкі да вітальні зь дзерва акацы, каб яны стаялі. 16 Дзесяць локцяў удаўжкі дошка, і паўтара локця кажная дошка ўшыркі. 17 Два чэпы ў кажнай дошцы, злучаныя адзін із адным. Гэтак зробіш у вусіх дошках будану. 18 I зрабі дошкі да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня. 19 I сорак срэбных падложкаў зрабі пад дваццаць дашчок: два падложкі пад адну дошку да двух чэпаў ейных, і два падложкі пад другую дошку да двух чэпаў ейных. 20 I да другога боку віталні на поўнач дваццаць дашчок. 21 I сорак падложкаў срэб- ных: два падложкі пад адну дошку, і два падложкі пад другую дошку. 22 I да бакоў вітальні, на мора (захад) зрабі шэсьць дашчок. 23 I дзьве дошкі зрабі да вуглоў вітальні на бакох. 24 I будуць падвойныя далавах і сумесныя ўгары ў вадным канцу: гэтак мае быць ізь імі абедзьвімі; да абодвых вуглоў будуць. 25 I будзе восьмі дашчок, і іх падложкаў срэбных шаснанцаць: два падложкі пад аднэю дошкаю, і два падложкі пад другою дошкаю.

26 ,,І зрабі завалы зь дзерва акацы: пяць да дашчок аднаго боку вітальні, 27 I пяць завалаў да дашчок другога боку віталькі, і пяць завалаў да дашчок задняга боку, ззаду віталькі, на мора (захад). 28 А завала сярэдняя памеж дашчок будзе праходзіць ад аднаго канца да другога. 29 I дошкі пацягні золатам, і колцы іх зрабі залатыя, як месцы дзеля завалаў, і пацягні завалы золатам. 30 I пастанаві вітальню подле ўставы яе, каторую я паказаў табе на гары.

31 „I зрабі запінаху з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і цянюсенькага тканага палатна; умелай работы маюць быць зроблены на ёй херувы. 32 I запні яе на чатырох стаўпох із акацы, пацягненых золатам, кручкі іх залатыя, на чатырох падложках срэбных. 33 I запні запінаху пад кручкамі, і ўнясі туды, за запінаху ў нутр скрыню сьветчаньня; і аддзеле заслона вам сьвятыню ад Сьвятога Сьвятых. 34 I палажы века на скрыню сьветчаньня ў Сьвятым Сьвятых.

35 „I пастанаві стол вонках запінахі, і сьветач супроці столу на баку вітальні на паўдня; а стол пастанаві на паўночным баку.

36 „I зрабі запону да ўходу з ва- сільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага суканага палатна вышыванае работы. 37 I зрабі да запоны пяць стаўпоў з акацы, і пацягні іх золатам, і кручкі да іх залатыя; і вылі да іх пяць падложкаў мядзяных.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

27 „I зрабі аброчнік ізь дзерва  акацы пяць локцяў удаўжкі і пяць локцяў ушыркі, хай будзе аброчнік чатыракутні, і тры локці ўвышкі. 2 I зрабі рогі ягоныя на чатырох вуглох ягоных, каб ізь яго выходзілі рогі ягоныя, і пацягні яго медзяй. 3 I зрабі да яго гаршкі, высыпаць у іх попел, а лапаткі а чары а відзёлкі а вуглянкі да ўсіх судзінаў ягоных зрабі зь медзі. 4 I зрабі да яе крату, падобную да пляцёнкі, мядзяную, і зрабі на пляцёнцы чатыры колцы мядзяныя да чатырох вуглоў яе. 5 I палажы яе далавах пад вобад аброчніка так, каб пляцёнка была да палавіцы аброчніка. 6 I зрабі нашулкі да аброчніка, нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх медзяй. 7 I ўводзь нашулкі ягоныя ў колцы, і будуць нашулкі па абодвых бакох аброчніка, як носяць яго. 8 Пустым унутры з дашчок зрабі яго; як паказана табе на гары, так зрабіце яго.

9 „Зрабі панадворак вітальні: з паўднявога боку на паўдня заслоны да панадворку зь цянюсенькага тканага палатна, удаўжкі сто локцяў па адным баку. 10 I стаўпоў да іх дваццаць, і падложкаў да іх дваццаць мядзяных; кручкі да стаўпоў і прывязкі срэбныя. 11 Таксама па баку паўночным уздоўж заслоны сто локцяў удаўжкі; і стаўпоў да іх дваццаць, і падложкаў да іх дваццаць мядзяных; кручкі да стаўпоў і прывязкі да іх срэбныя.

12 „Ушыркі панадворку да боку мора (захаду) заслоны пяцьдзясят локцяў; стаўпоў да іх дзесяць, і падложкаў да іх дзесяць. 13 I ўшыркі панадворку зь пярэдняга боку на ўсход пяцьдзясят локцяў. 14 Пятнанцаць локцяў заслоны да боку; стаўпоў да іх тры, і падложкаў да іх тры. 15 I да другога боку пятнанцаць заслонаў; стаўпоў да іх тры, і падложкаў да іх тры. 16 А ля брамы панадворку запона дваццацёх локцяў з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны,і зь цянюсенькага палатна вышыванае работы; стаўпоў да яго чатыры, і падложкаў да іх чатыры. 17 Усі стаўпы наўкола панадворку маюць быць злучаны срэбнымі прывязкамі; кручкі ў іх срэбныя, і падложкі да іх мядзяныя. 18 Удаўжкі панадворак сто локцяў, а шырыня пяцьдзясят і пяцьдзясят, а вышыня пяць локцяў; запоны з цянюсенькага суканага палатна, а падложкі мядзяныя. 19 Усе судзьдзе вітальні на ўсялякую службу ў ёй і ўсі калкі ейныя, і ўсі калкі панадворку - зь медзі.

20 „I кажы сыном Ізраелявым, і возьмуць табе алівы з аліўкаў, чыстае, таўчонае, на сьвячэньне, каб гарэў сьветач штачасна. 21 У будане збору вонках запінахі, каторая над сьветчаньням, будзе ладзіць яго Аарон а сынове ягоныя, зь вечара да раньня, перад відам СПАДАРОВЫМ. Устава вечная пакаленьяням іхным ад сыноў Ізраелявых.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

28 ,, I дабліж да сябе Аарона,  брата свайго, і сыноў ягоных ізь ім, з памеж сыноў Ізраелявых, каб ён Імне сьвятарстваваў, Аарона а Надава, Авігу, Елеазара а Іфамара, сыноў Ааронавых. 2 I зрабі сьвятыя адзецьці Аарону, брату свайму, дзеля славы а харашыні. 3 I кажы ўсім разумным сэрцам, каторых Я напоўніў духам мудрасьці, маб яны зрабілі Аарону адзецьці да пасьвячэньня, каб сьвятарстваваў Імне. 4 I во адзецьці, каторыя маюць яны зрабіць: нагруднік, наплечнік, верхняя рыза, хітон сьцягаваны, мітра а пояс. I зробяць сьвятыя адзецьці Аарону, брату твайму, і сыном ягоным, каб сьвятарстваваць Імне. 5 Хай яны возьмуць золата, васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны, і цянюсенькага палатна.

6 „I зробяць наплечнік із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны, і з тканага цянюсенькага палатна ўмелае работы. 7 Дзьве прырамкі злучальныя будуць у яго ў двух канцох яго, і злучаны. 8 I шнюрок наплечніка, каторы зьверху яго, мае быць аднолькавае зь ім работы, із золата, васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны, і з тканага цянюсенькага палатна. 9 I вазьмі два камяні оніксы, і выґравіруй на іх імёны сыноў Ізраелявых. 10 Шэсьць ізь імёнаў іхных на адным каменю, і шэсьць імёнаў засталых на другім каменю, подле нараджэньня іх. 11 Работы майстры, каторы ґравіруе на каменю, і каторы ґравіруе пячаці, выґравіруй на двух камянёх імёны сыноў Ізраелявых; асаджанымі ў золата зробіш іх. 12 I палажы два камяні гэтыя на прырамкі наплечніка; камяні памяткавыя сыном Ізраелявым; і будзе насіць Аарон імёны іхныя перад СПАДАРОМ на абодвых плячох сваіх на памятку.

13 „I зрабі асады залатыя; 14 I два ланцужкі із шчырага золота; як шнюркі зрабі іх, вітае работы, і прымацуй вітыя ланцужкі да асадаў.

15 ,,І зрабі нагруднік судны работаю майстры, работаю падобнай да наплечніка зробіш яго; із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны а з тканага цянюсенькага палатна зрабі яго. 16 Чатыракутні мае быць ён, падвойны, пядзя ўдаўжкі і пядзя ўшыркі. 17 I ўстаў у яго асаджаныя каменчыкі, чатыры рады каменчыкаў. Рубін, топаз, а шмараґд - гэта рад адзін. 18 I рад друґі: карбункуль, шафір а дыямэнт. 19 I рад трэйці: яхонт, агат а амэтысты. 20 I рад чацьверты: хрызоліт, онікс, ясыпіс. У залатыя асады маюць быць асаджаны яны. 21 I каменчыкі будуць дзеля ймёнаў сыноў Ізраелявых, двананцаць на іх імёнаў. Ґравіраваныя, як пячаць. Кажны будзе да свайго імені двананцацём плямёнам.

22 „I зрабі на нагрудніку ланцужкі, як шнюрок, работы вітае із шчырага золата. 23 I зрабі на нагруднік два колцы залатыя і прымацуй два колцы да двух канцоў нагрудніка. 24 I ўвядзі два вітыя залатыя ланцужкі ў вабодва колцы па канцох нагрудніка. 25 А два канцы двух вітых ланцужкоў прымацуй да дзьвюх асадаў, і прымацуй да прырамак наплечніка з добрага боку яго. 26 I зрабі два колцы залатыя, і прымацуй іх да двух канцоў нагрудніка, на тым баку, што ляжыць да нутранога боку наплечніка. 27 I зрабі два колцы залатыя, і прымацуй іх да дзьвюх прырамак наплечніка з долу, з добрага боку яго, каля злучэньня яго, над шнюрком наплечніка. 28 I прымацуй нагруднік колцамі яго да колцаў наплечніка шнюрком із васіль- ковае воўны, каб ён быў над істужкаю наплечніка, і каб не адставаў нагруднік ад наплечніка. 29 I будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраелявых на нагрудніку судным і сэрцу сваім, як будзе ўходзіць у сьвятыню на памятку перад СПАДАРОМ штачасна. 30 I ўзлажы на судны нагруднік урым (сьвятліня) а тумім (дасканальнасьць), і яны будуць ля сэрца Ааронавага, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ; і будзе Аарон штачасна насіць суд сыноў Ізраелявых ля сэрца свайго перад відам СПАДАРОВЫМ.

31 „I зрабі верхнюю рызу да наплечнііка ўсю васільковага колеру. 32 I мае быць сярод яе прарэх дзеля галавы яго; аблямаваньне мае быць наўкола прарэху, тканае работы, падобна да панцыра мае быць у ім, каб ня дзерся. 33 I зрабі на подале яблыкі гранатовыя зь нітак васільковага, яхонтовага, пурпуровага а чырвовага колеру на подале яе наўкола; і званочкі залатыя пасярод іх наўкола: 34 Залаты званочак і гранатовы яблык, залаты званочак і гранатовы яблык, на подалах верхняе рызы наўкола. 35 I будзе на Аарону, каб служыць; і чутны будзе гук ягоны, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ, і як будзе выходзіць, каб яму не памерці.

36 „I зрабі дыядэму із шчырага золата, і выґравіруй на ёй, як ґравіруюць на пячаці: ,СЬВЯТАСЬЦЬ СПАДАРУ!' 37 I прымацуй шнюрком васільковым, і будзе яна на мітры, на пярэднім баку мітры будзе. 38 I будзе яна на чале Ааронавым, і панясець Аарон бяспраўе пасьвячаных рэчаў, пасьвячаных сынамі Ізраелявымі, усіх дароў, пасьвячаных рэчаў іхных. I будзе яна над чалом ягоным штачасна, каб яны былі прыемныя СПАДАРУ.

39 „I зрабі хітон ізь цянюсенькага палатна, і пояс зрабі работы ўзорнае.

40 „I сыном Ааронавым зрабі хітоны, зрабі ім паясы, і турбаны зрабі ім дзеля славы а харашыні. 41 I адзень у іх Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных ізь ім, і памаж іх, і яны будуць сьвятарстваваць Імне. 42 I зрабі ганавіцы лянныя прыкрыць голасьць цела, ад сьцёгнаў да галёнкаў хай будуць. 43 I хай бу дуць яны на Аарону а на сынох ягоных, як будуць яны ўходзіць у будан збору або бліжыцца да аброчніка служыць у сьвятыні, каб яны не панесьлі бяспраўя й не па мерлі. Устава вечная яму а патомкам ягоным па ім.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

29 ,,I во што маеш ты ўчыніць над  імі, каб пасьвяціць іх сьвятарстваваць Імне: вазьмі адно цялёбычка з чарады і двух бараноў бяз гану, 2 I хлябоў прэсных, і хлеб закрашаны прэсны, рашчынены на аліве, і пірагоў прэсных, памазаных аліваю; з мукі ценкае ўчыні іх. 3 I палажы іх у вадзін сутнік, дабліж іх у сутніку, і разам цялё і два бараны. 4 I Аарона а сыноў ягоных дабліж да ўходу ў будан збору, і абмый іх у вадзе. 5 I вазьмі адзецьці, і адзень Аарона ў хітон а ў рызу наплечніка а ў наплечнік а нагруднік, і паперажы яго шнюрком наплечніка. 6 I ўзлажы мітру на галаву ягоную, і злажы карону сьвятасьці на мітру. 7 I вазьмі алівы памазаньня, і ўзьлі на галаву яму, і памаж яго. 8 I сыноў ягоных дабліж, і адзень іх у хітоны. 9 I паперажы іх поясам, Аарона а сыноў ягоных, і прывяжы на іх турбаны, і будзе ім належыць сьвятарства подле ўставы вечнае; і напоўні рукі Ааронавы й сыноў ягоных. 10 I дабліж цялё перад будан збору, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву цяляці. 11 I зарэж цялё перад відам СПАДАРОВЫМ ля ўходу ў будан збору. 12 I вазьмі з крыві цяляці, і ўзлажы на рогі аброчніка палцам сваім, а ўсю кроў вылі на под аброчніка. 13 I вазьмі ўвесь здор, што пакрывае патрыхі, і лой зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, і запалі на аброчніку. 14 А мяса цяляці,  і скуру ягоную, і кал ягоны спалі на агню вонках табару. Гэта аброк за грэх.

15 „I вазьмі аднаго барана, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана. 16 I зарэж барана, і вазьмі крыві ягонае, і пакрапі на аброчнік наўкола. 17 I барана расьсячы на кавалкі ягоныя, і вымый патрыхі ягоныя а галёнкі ягоныя, і палажы іх на расьсечаныя часьці ягоныя і на галаву ягоную. 18 I спалі ўсяго барана на аброчніку. Гэта ўсепаленьне СПАДАРУ, пах прыемны, аброк агняны СПАДАРУ. 19 I вазьмі другога барана, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана. 20 I зарэж барана, і вазьмі з крыві яго, і ўзлажы на кончык правага вуха Ааронавага і на кончык правага вуха сыноў ягоных, на вялікі палец правае рукі іхнае, і на вялікі палец правае нагі іхнае; пакрапі крывёў аброчнік наўкола. 21 I вазьмі з крыві, каторая на аброчніку, а алівы памазаньня, і пакраш на Аарона а на адзецьці ягоныя, і на сыноў ягоных а на адзецьці сыноў ягоных ізь ім; і будуць пасьвячаны ён а адзецьці ягоныя, і сыны а адзецьці іхныя зь ім. 22 I вазьмі ад барана тук а хвост, і тук, што пакрывае патрыхі, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, правую лапатку, бо гэта баран пасьвячэньня. 23 I адну букатку хлеба, адзін пірог на аліве і адзін сачэнь із сутніку праснакоў, каторы перад СПАДАРОМ; 24 I палажы ўсе на далоні Аарону а на далоні сыном ягоным, і нахінай яго туды-сюды дзеля нахінанага аброку перад відам СПАДАРОВЫМ. 25 I вазьмі іх із рук іхных, і спалі на аброчніку з усепаленьням, на пах прыемны перад СПАДАРОМ; гэта агняны аброк СПАДАРУ. 26 I вазьмі грудзіну з барана пасьвячэньня Ааронавага, і нахінай яе туды-сюды дзеля нахінанага аброку перад відам СПАДАРОВЫМ; і гэта будзе твая дзель. 27 I пасьвяці грудзіну нахінаньня і нахінаную лапатку дару, каторы ўзьнесены з барана пасьвячэньня, каторы Аарону і каторы сыном ягоным. 28 I будзе Аарону а сыном ягоным уставаю вечнай ад сыноў Ізраелявых; бо гэта - узьнесеньне, і ўзьнесеньне мае быць ад сыноў Ізраелявых із аброкаў іхных супакойных; узьнесеньне іхнае СПАДАРУ. 29 I адзецьці сьвятыя, каторыя Аарону, будуць сыном ягоным просьле яго, каб у іх памазаваць іх і напаўняць (пасьвячаць) імі рукі іхныя. 30 Сем дзён мае адзявацца ў іх сьвятар із сыноў ягоных, каторы заступае месца ягонае, каторы будзе ўходзіць у будан збору служыць у сьвятыні.

31 I барана пасьвячэньня возьмеш, і звары мяса ягонае на месцу сьвятым. 32 I хай есьць Аарон а сынове ягоныя мяса барана гэгага і хлеб, каторы із сутніку, ля дзьвярэй будану збору. 33 I хай яны ядуць іх, бо пераз гэта ўчынена ачышчэньне дзеля напаўненьня (пасьвячэньня) рук іхных, каб усьвяціць іх; чужы ня мае есьці, бо яны сьвятасьць. 34 I калі застанецца зь мяса напаўненьня (пасьвячэньня) і з хлеба да раньня, і спалі астачу на агню: ня маюць есьці яго, бо гэта сьвятасьць. 35 I ўчыні з Ааронам а із сынамі ягонымі подле ўсёга, што я расказаў табе: сем дзён будзеш напаўняць (пасьвячаць) рукі іхныя. 36 I цялё за грэх абракай кажны дзень дзеля ачышчэньня, і ачысьціш аброчнік ад грэху, учыніўшы ачышчэньне за яго, і памажаш яго, каб усьвяціць яго. 37 Сем дзён чыні ачышчэньне за аброчнік і пасьвяці яго, і будзе аброчнік сьвятое сьвятых; што дакранецца да аброчніка, усьвяціцца.

38 „Во што будзеш ты абракаць на аброчніку: два баранчыкі аднагодкі кажны дзень штачасна; 39 Аднаго баранчыка абракай нараніцы, а другога баранчыка абракай адвячоркам; 40 I дзясятую часьць ценькае мукі, таўчонай з аліваю чэцьверці гіна, а на ўзьліваньне чэцьверць гіна віна на аднаго баранчыка. 41 I другога баранчыка абракай адвячоркам падобна да ранічнага дару, і подле яго ўзьліваньне прыгатуй на пах прыемны, на агняны аброк СПАДАРУ, - 42 Усепаленьне штачаснае ў родах вашых перад дзьвярмі будану збору перад СПАДАРОМ, ідзе буду сустракацца там із вамі, каб гутарыць із табою там. 43 I буду сустракацца там із сынамі Ізраелявымі, і ўсьвяціцца яно славаю Маёю. 44 I ўсьвячу будан збору і аброчнік; і Аарона а сыноў ягоных усьвячу, каб яны сьвятарствавалі Імне. 45 I буду вітаць сярод сыноў Ізраелявых, і буду ім Богам. 46 I пазнаюць, што Я СПАДАР, Бог іхны, каторы вывеў іх ізь зямлі Яґіпецкае, каб Імне вітаць сярод іх. Я СПАДАР, Бог іхны.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

30 „I зрабі аброчнік дзеля кадзеньньня; зь дзерва акацы зрабі яго. 2 Локаць удаўжка ён, і локаць ушыркі ён; ён мае быць чатыракутні; а ўвышкі ён два локці; зь яго маюць выходзіць рогі яго. 3 I пацягні яго шчырым золатам, верх яго а сьцены яго наўкола, і рогі яго; і зрабі да яго залаты вянок наўкола. 4 I два колцы залатыя зрабі да яго, пад вянком яго, на двух кутох яго; зрабі іх з двух бакоў яго; будуць месцамі нашулкам, каб насіць яго на іх. 5 I зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам. 6 I пастанаві яго перад запінахаю, каторая перад скрыняю сьветчаньня, супроці века, каторае на сьветчаньню, ідзе Я буду сустракацца з табою там. 7 I кадзіць будзе на ім Аарон кадзеньням із пахнючых рэчаў; кажнае раніцы, як ён ладзе лянпы, будзе кадзіць ім. 8 I як Аарон пале лянпы адвячоркам, ён будзе кадзіць. Гэта штачаснае кадзеньне перад СПАДАРОМ у родах вашых. 9 Не паліце на ім ніякага кадзеньня чужога, ані ўсепаленьня, ані дару хлебнага; і ўзьліваньня ня ўзьлівайце на яго. 10 I будзе спраўляць Аарон залашчаньне над рагамі яго аднойчы ў год, з крыві ачышчальнага аброку за грэх ён будзе ачышчаць яго аднойчы ў год у родах вашых. Гэга сьвятое сьвятых СПАДАРУ".

11 I казаў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „Як будзеш лічыць сыноў Ізраелявых подле лікаў іхных, дык дадуць кажны выкуп душы свае СПАДАРУ пры лічэныню іх, і ня будзе памеж іх мору згубнага пры лічэньню іх. 13 Во што дасьць кажны, каторы прайшоў лічэньне: паўсыкля сыкля сьвятога; у сыклю дваццаць гер; паўсыкля дар СПАДАРУ. 14 Кажны, каторы прайшоў лічэньне, ад дваццацёх год і вышэй, мае даваць дар СПАДАРУ. 15 Багаты хай не павялічае, і бедны хай не памяншае ад паўсыкля, што маюць даваць дар СПАДАРУ, дзеля выкупу душаў вашых. 16 I вазьмі срэбла выкупаў ад сыноў Ізраелявых, і дасі яго на службу будану збору; і будзе гэта сыном Ізраелявым на памятку перад СПАДАРОМ, дзеля залашчаньня душам вашым".

17 I сказаў СПАДАР Масею кажучы: 18 ,,І зробіш мыцельнік мядзяны і падложак мядзяны да ўмываньня, і пастанаві яго памеж будану збору і аброчніка, і налі ў яго вады. 19 I няхай Аарон а сынове ягоныя мыюць у ім рукі свае й ногі свае. 20 Як яны ўвыйдуць у будан збору, няхай яны ўмываюцца вадою, і яны не памруць; або як яны бліжацца да аброчніка дзеля служэньня, дзеля абраканьня агнянога СПАДАРУ, 21 Дык няхай яны ўмыюць рукі свае й ногі свае, і не памруць. I будзе ім уставаю вечнай, яму а патомкам ягоным у родах іхных".

22 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 23 ,,І ты вазьмі сабе найлепшых пахнючых рэчаў: мірры легкацякучай пяцьсот сыкляў, цынамону пахнючага палавіцу гэтага, дзьвесьце пяцьдзясят, трысьніку пахнючага дзьвесьце пяцьдзясят, 24 Касі пяцьсот, подле сыклю сьвятыні, і алівы аліўкавае гін. 25 I зрабі з гэтага алей сьвятога памазаньня, масьць работы аптакарскае: алей сьвятога памазаньня гэга будзе. 26 I памаж ім будан збору, і скрыню сьветчаньня, 27 I стол а ўсі судзіны яго, і сьветач а ўсі судзіны яго, і аброчнік кадзеньня, 28 I аброчнік усепаленьня а ўсі судзіны яго, і мыцельінік а падстаноўку яго. 29 I пасьвяці іх, і будуць сьвятое сьвятых: усе, што даткнецца да іх, усьвяціцца. 30 I Аарона а сыноў ягоных памаж а пасьвяці іх, сьвятарстваваць Імне.

31 „А сыном Ізраелявым гукай, кажучы: ,Гэта будзе Імне алей сьвятога памазаньня ў родах вашых. 32 На целы чалавека ня маюць узьліваць яго, і подле складу яго не рабіце падобнага да яго. Ён сьвятасьць; сьвятасьцю мае быць вам. 33 Хто зробе аптакарскім спосабам падобны да яго, і хто дасьць ізь яго на чужога, дык будзе выгублены зь люду свайго' ".

34 I сказаў СПАДАР Масею: „Вазьмі сабе пахнючых рэчаў: бальсаму, оніксу, ґалвану духмянага а чыстага кадзіла, усяго аднолькавае вагі. 35 I зрабі з гэтага кадзіла ўменьням аптакарскім, пааптакарску зьмяшанае, чыстае, сьвятое. 36 I стаўчы яго дробна, і лажы перад сьветчаньням у будане збору, ідзе Я буду сустракацца з табою: сьвятое сьвятых будзе. 37 I кадзіла каторае зробіш, подле складу яго не рабіце сабе: сьвятасьцю яно будзе ў цябе СПАДАРУ. 38 Хто зробе падобнае, каб нюхаць яго, будзе выгублены зь люду свайго".

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

31 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гля, Я гукнуў наймя Бецал-эля, сына Ура Гуранка, з плямені Юдзінага. 3 I Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьням і ўсяляікім рамяством, 4 Дадумавацца спосабаў рабіць у золаце, срэбру а медзі. 5 I рэзаць каменьне на асаджэньне, і рэзаць дзерва на рабеньне ўсялякае работы. 6 I вось, Я даў яму Аголява Агісамашонка, з пакаленьня Дановага, і ў сэрца кажнага мудрага сэрцам улажу мудрасьць, і яны зробяць усе, што я расказаў табе: 7 Будан збору а скрыню сьветчаньня а века, што на ёй, а ўсе судзьдзе будану, 8 I стол а судзьдзе яго, і аброчнік кадзеньня, 9 I аброчнік усепаленьня а ўсе судзьдзе яго, і мыцельнік а падложак яго, 10 I адзецьці службовыя, і адзецьці сьвятыя Аарону сьвятару, і адзецьці сыном ягоным да сьвятарства, 11 I алей памазаньня, і кадзілаў пахнючых да сьвятыні: подле тога, як Я расказаў табе, яны зробяць".

12 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 13 „I ты кажы сыном Ізраелявым, кажучы: ,Сыботы Мае, адылі, дзяржыце, бо знак гэта меж Імною й вамі ў родах вашых, каб ведама было, што Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас. 14 I дзяржыце сыботу, бо яна сьвятая вам: хто збудзене яе, сьмерцю памрэць. Хто будзе ў яе рабіць работу, дык будзе выгублена тая душа з памеж люду свайго. 15 Шэсьць дзён няхай робяць работу, а дзень сёмы - сыбота супачынку, сьвятасьць СПАДАРУ: кажны, хто робе работу ў дзень сыботні, сьмерцю памрэць. 16 I будуць дзяржаць сынове Ізраелявы сыботу, каб спраўляць сыботу ў родах сваіх змоваю вечнай. 17 Памеж Імною й сынамі Ізраелявымі знак гэта на векі; бо ў шасьцёх днёх учыніў СПАДАР неба й зямлю, а сёмага дня перастаў і аддыхнуў".

18 I даў Бог Масею, як скончыў гутарыць ізь ім на гары Сынай, дзьве табліцы сьветчаньня, табліцы каменныя, напісаныя палцам Божым.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

32 I абачыў люд, што Масей позьніцца зыйсьці з гары, і зьберся люд супроці Аарона, і сказалі яму: „Устань і зрабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо гэты Масей, гэты чалавек, каторы ўзьвёў нас ізь зямлі Яґіпецкае, ня ведаем, што сталася яму". 2 I сказаў ім Аарон: „Выламіце залатыя завушніцы, каторыя ў вушох вашых жонак, вашых сыноў і вашых дачок, і прынясіце іх да мяне". 3 I выламіў увесь люд залатыя завушніцы, што ў вушох іхных, і прынесьлі да Аарона. 4 Ён узяў з рук іхных, і ўхармаваў яго ґравэрнай снадзьдзю, і зрабіў зь яго вылітае цялё-бычка. I сказалі яны: „Гэта багове твае, Ізраелю, каторыя вывялі цябе ізь зямлі Ягіпецкае". 5 I абачыў Аарон, і збудаваў перад ім аброчнік, і агаласіў Аарон, і сказаў: „Сьвята СПАДАРУ заўтра". 6 I ўсталі яны назаўтрае рана, і абраклі ўсепаленьне, і дабліжылі аброкі супакойныя; і сеў люд есьці а піць, і ўстаў гуляць.

7 I гукаў СПАДАР Масею: „Ідзі, зыйдзі, бо папсаваўся люд твой, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае. 8 Борзда адхінуліся яны ад дарогі, каторую Я расказаў ім: зрабілі сабе выліванага бычка, і пакланіліся яму, і абраклі яму, і сказалі: ,Во багове твае, Ізраелю, каторыя ўзьвялі цябе ізь зямлі Ягіпецкае' ".9 I сказаў СПАДАР Масею: ,,Я бачыў люд гэты, і вось, люд ён - калянага завыйку. 10 I цяпер пакінь Мяне, і ўзгарыцца гнеў Мой на іх, і выгублю іх, і ўчыню цябе ў народ вялікі". 11 I маліў Масей від СПАДАРОЎ, Бога свайго, і сказаў: „Чаму, СПАДАРУ, узгараецца гнеў Твой на люд Твой, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае сілаю вялікай і рукого моцнай? 12 Нашто маюць сказаць Ягіпцяне, кажучы: ,На ліха вывеў іх, каб забіць іх у горах і выгубіць іх ізь віду зямлі'. 13 Адвярніся ад стродкага абурэння Свайго і пажалей ліха люду Свайму. 13 Успомні Абрагама, Ісака а Ізраеля, слугаў Сваіх, каторым прысягаў Ты Сабою, і гукаў ім: ,Памнажаючы памнажу насеньне вашае, як гвезды нябёсныя, і ўсю зямлю гэтую, праз каторую Я сказаў, дам насенню вашаму, і будуць дзяржаць вечна' ". 14 I жалеў СПАДАР ліха, каторае Ён казаў учыніць люду Свайму.

15 I абярнуўся й зышоў Масей з гары; і дзьве табліцы сьветчаньня ў руццэ ў яго, табліцы, на каторых напісана было з абодвых бакоў: на адным і на другім баку напісана было на іх. 16 I табліцы работа Божая яны, і пісьмо - пісьмо Божае яно, выґравіраванае на табліцах.

17 I пачуў Ігошуа гом люду гукаючага, і сказаў Масею: „Ваенны крык у табару". 18 I сказаў: ,,Гэта ня голас крыку сілы ані голас крыку слабасьці, а голас пяцьця чую". 19 I было, што як ён дабліжыўся да табару й абачыў цялё а скокі, і ўзгарэўся гнеў Масеяў, і кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою. 20 I ўзяў цялё, каторае яны зрабілі, і спаліў яго ў вагню, і сьцер на попел, і рассыпаў на вадзе, і даў яго піць сыном Ізраелявым.

21 I сказаў Масей Аарону: „Што зрабіў табе люд гэты, што ты ўвёў яго ў грэх вялікі?" 22 I сказаў Аарон: „Няхай не ўзгараецца гнеў спадара майго; ты знаеш люд гэты, што ён у ліху. 23 I яны сказалі імне: ,3рабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо Масей, гэты чалавек, каторы ўзьвёў нас ізь зямлі Яліпецкае, ня ведаем, што сталася зь ім'. 24 I я сказаў ім: ,У каго ё золата, зламіце'. I аддалі імне, я кінуў яго ў вагонь, і вышла гэта цялё".

25 I абачыў Масей люд, што ён зьдзічэлы, бо Аарон прывёў яго да зьдзічэньня, на паганбеньне перад варагамі ягонымі. 26 I стаў Масей у браме табару, і сказаў: ,,Хто СПАДАРОЎ - да мяне!" I зьберліся да яго ўсі сынове Левавы. 27 I ён сказаў ім: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: ,Прыперажыце кажны меч свой да сьцягна свайго, перайдзіце й зьвярніцеся ад брамы да брамы па табару й назад, і забівайце кажны брата свайго, кажны прыяцеля свайго, кажны бліжняга свайго'. 28 I зрабілі сынове Левавы подле слова Масеявага: і пала зь люду таго дня каля трох тысячаў чалавекаў. 29 I сказаў Масей: „Напоўніце (пасьвяціце) рукі свае сядні СПАДАРУ, бо кажны будзе супроці сына свайго ,і брата, і каб ісслаў Ён вам сядні дабраславенства".

30 I было назаўтрае: і сказаў Масей люду: „Вы зрабілі вялікі грэх,  і цяпер я ўзыйду да СПАДАРА, ці не адзяржу ласкіўчыненьня за грахі вашы". 31 I зьвярнуўся Масей да СПАДАРА, і сказаў: ,,О, ізграшыў люд гэты грэхам вялікім, і зрабілі сабе залатыя багі. 32 I цяпер, калі можна, даруй ім грэх іхны. А калі не, то вытры мяне, калі ласка, з кніґі Свае, у каторую Ты ўпісаў". 33 I СПАДАР сказаў Масею: „Таго, хто ізграшыў перад Імною, вытру з кнігі Свае. 34 I цяпер ідзі, вядзі люд гэты, куды сказаў табе. Вось, Ангіл Мой пойдзе перад табою, і ў дзень даведаньня Майго Я даведаюся да іх за грэх іхны". 35 I зразіў СПАДАР люд за тое, што зрабілі цялё, каторае зрабіў Аарон.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

33 I гукаў СПАДАР Масею: „Пайдзі, узыйдзі адгэтуль ты а люд, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае, да зямлі, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, кажучы: ,Насеньню твайму дам яе'. 2 I пашлю перад табою Ангіла, і пражану Канааняніна, Аморэя, Гэціча, Ферэзэя, Гэвея, а Евусэя. 3 I ўвядзець ён вас да зямлі, ідзе цячэць малако а мёд, бо Сам ня ўзыйду сярод цябе, бо люд калянага завыйку ты, каб не загубіць Імне вас у дарозе". 4 I пачуў люд ліхое слова гэтае, і загаласіў, і не ўзлажыў ніхто прыбораў сваіх на сябе. 5 I сказаў СПАДАР Масею: „Скажы сыном Ізраелявым: ,Вы люд калянага завыйку; за адну часіну, калі Я ўзыйду сярод цябе, і выгублю цябе. А цяпер здыміце ізь сябе прыборы свае, Я буду ведаць, што Імне рабіць із табою' ". 6 I сыны Ізраелявы зьдзерлі ізь сябе прыборы свае ля гары Горыва.

7 I Масей узяў будан, і разапнуў яго вонках табару, воддаль ад табару, і назваў яго буданом збору; і было, што кажны, шукаючы СПАДАРА, выходзіў да будану збору, каторы быў вонках табару. 8 I было, што як Масей выходзіў да будану, уставаў увесь люд, і станавіўся кажны ля ўходу ў свой будан, і глядзеў за Масеям, аж пакуль ён ня ўходзіў у будан. 9 I было, як Масей уходзіў у будан, спушчаўся стоўп болачны і станавіўся ля ўходу ў будан, і гутарыў із Масеям. 10 I абачыў увесь люд стоўп болачны, што стаяў ля ўходу ў будан; і ўставаў увесь люд, кланяўся кажны ля уходу будану свайго. 11 I гутарыў СПАДАР із Масеям відам у від, бы гутарыў хто з прыяцелям сваім; і ён зварачаўся да табару; а слугачы ягоны Ігошуа Нунянок, маладзён, не адхінаўся з нутра будану.

12 I сказаў Масей СПАДАРУ: „Гля, Ты кажаш Імне: ,Узьвядзі люд гэты"; а Ты не азнайміў імне, каго пашлеш з імною, і Ты сказаў: ,Я знаю цябе наймя, і таксама ты прыдбаў ласку ў ваччу Маім'. 13 I цяпер, калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, то малю: азнаймі імне дарогу Сваю, і я пазнаю Цябе, каб прыдбаць ласку ў ваччу Тваім; і паглядзі, бо гэты народ люд Твой". 14 Спадар сказаў: ,,Від Мой пойдзе перад табою, і супакою цябе". 15 I сказаў Яму: „Калі ня пойдзе від Твой, то й не ўзьвядзі нас адгэтуль; 16 Бо з чаго я пазнаю, што я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, я а люд Твой? Ці ня з тога, як Ты пойдзеш із намі? Тады я а люд Твой будзем адрозьнены ад кажнага люду, каторы ё на відзе зямлі".

17 I сказаў СПАДАР Масею: „I гэта слова, каторае ты казаў, Я зраблю, бо ты знайшоў ласку ў ваччу Маім, і Я знаю цябе наймя".

18 I сказаў: „Пакажы імне, калі ласка, славу Сваю". 19 I сказаў: ,,Я правяду перад відам тваім усю дабрыню Сваю, і агалашу ў імя СПАДАРОВА перад табою; і над кім зьмілавацца - зьмілуюся, каго пажалець - пажалею". 20 I сказаў: „Ня можаш абачыць віду Майго, бо ня можа абачыць Мяне чалавек і застацца жывы". 21 I сказаў СПАДАР: „Во месца ў мяне: і станаўко стань на гэтай скале. 22 I будзе, што, як пойдзе слава Мая, то Я пастанаўлю цябе ў ськепіне скалы, і пакрыю цябе даланёю Сваёю, пакуль не прайду. 23 I як здыйму даланю Сваю, ты абачыш Мяне адзаду, а Від Мой ня будзе відаць".

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

34 I сказаў СПАДАР Масею: „Вычашы сабе дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і Я напішу на тых табліцах словы, якія былі на першых табліцах, каторыя ты разьбіў. 2 I будзь гатовы да раньня; і ўзыйдзі нараніцы на гару Сынай, і стань перад Імною там на версе гары. 3 Але ні водная людзіна няхай ня ўзыйдзе з табою, і таксама ніякая людзіна няхай не паказуецца на ўсёй гары; нават статак, драбны й буйны, ня мае пасьціцца супроці гары тае".

4 I вычасаў Масей дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і ўстаў рана наранііцы,  і ўзышоў на гару Сынай, як расказаў яму СПАДАР; і ўзяў у рукі свае дзьве табліцы каменныя. 5 I зышоў СПАДАР у булаку, і стаў там, і галасіў у імя СПАДАРОВА. 6 I прайшоў СПАДАР перад відам ягоным, і галасіў: „СПАДАР, СПАДАР, БОГ спагадлівы а ласкучынюшчы, памальны да гневу, найміласарнейшы а праўдзівы, 7 Заховуе міласэрдзе тысячам, даруе бяспраўе а выступ а грэх, але не звальняе ад віны, давядаецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх а на дзяцёх дзяцей да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня". 8 I пабарзьдзіў Масей, і сьхінуўся да зямлі, і пакланіўся, 9 I сказаў: ,,Калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, Спадару, няхай ідзець Спадар сярод нас, бо люд гэты калянага завыйку; і даруй бяспраўі нашы а грахі нашы, і май нас за спадак".

10 I сказаў: „Вось, Я ўчыню змову: перад усім людам тваім учыню чудосы, якія ня былі створаны па ўсёй зямлі і ні ў якіх народаў; і абача ўвесь люд, сярод каторага ты, справу СПАДАРОВУ, бо страшнае будзе тое, што я ўчыню табою. 11 Захавай гэта, што я раскажу  табе цяпер: вось, Я жану ад віду твайго Аморэя, Канааняніна, Гэціча, Ферэзэя, Гэвея а Евусея; 12 Сьцеражыся, ня чыні змовы із жыхарам тае зямлі, у каторую ўвыйдзеш, каб ён ня стаў пасткаю сярод цябе. 13 Але аброчнікі іхныя абурыце, і стаўпы іхныя паламіце, і высячыце гаі іхныя; 14 Бо ты ня маеш кланяцца богу іншаму, апрача СПАДАРА; ,3авіднік' імя ягонае, Бог ё завіднік; 15 Каб, учыніўшы змову із жыхарам тае зямлі, не пачаў бязуліць, ідучы за багамі іхнымі, і абракаць багом іхным, і ня гукнулі цябе, і ня еў з аброкаў ягоных, 16 I возьмеш із дачок ягоных сыном сваім, і дачкі іхныя будуць бязуліць подле багоў сваіх, і ўвядуць у бязулства сыноў тваіх подле багоў сваіх.

17 ,,Багоў літых не рабі сабе.

18 „Сьвята праснакоў дзяржы: сем дзён еж прэсны хлеб, каторы я расказаў табе, у прызначаным часе месяца Авіва; бо ў месяцу Авіве вышаў ты зь Ягіпту.

19 ,,Усе, дзетніцу рашчыняючае Імне, і ўвесь статак твой з памеж самцоў, што рашчыняе дзетніцу, вол гэта ці авечка. 20 Рашчыняючага дзетніцу з аслоў выкупляй баранчыкам; а калі ня выкупіш, то зламі яму завыек. Усіх першакоў із сыноў сваіх выкупляй. I няхай ня бачаць віду Майго пустыя.

21 Шэсьць дзён рабі а сёмага дня супачынь; і ў часе сяўбы й жніва супачынь.

22 I сьвята тыдняў чыні сабе, першы плод зажынкаў пшонкі і сьвята дажынкаў у канцу году. 23 Трэйчы ў год маюць станавіцца ўсі мужчыны твае перад відам Спа- дара, СПАДАРА Бога Ізраелявага. 24 Як я пражану народы ад віду твайго, і пашыру граніцы твае, і ні хто не пажадае зямлі твае, як ты ўзыйдзеш перад від СПАДАРА, Бога Свайго, трэйчы ў год.

26 ,,Не зарэж над кіслым крыві аброкаў Маіх, і хай не начуе да раньня аброк сьвята Пасхі.

26 „Найпершыя плады зямлі свае прынось да дому СПАДАРА, Бога свайго.

,,Не вары казяняці ў малаццэ маці яго".

27 I сказаў СПАДАР Масею: „Напішы сабе словы гэтыя, бо подле гэтых словаў Я чыню змову з табою а з Ізраелям".

28 I прабыў там у СПАДАРА сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы змовы, дзесяць словаў.

29 I было, што як зыходзіў Масей з гары Сынаю, - і дзьве табліцы сьветчаньня ў руццэ ў Масея пры зыходзе яго з гары, - то Масей ня ведаў, што зьзяла скура віду ягонага, бо гутарыў ізь Ім. 30 I абачыў Аарон і ўсі сынове Ізраелявы Масея, і вось, зьзяла скура віду ягонага, і баяліся дабліжыцца да яго. 31 I гукнуў іх Масей, і зьвярнуліся да яго Аарон а ўсі княжаты грамады, і гукаў Масей ізь імі. 32 I просьле гэтага дабліжыліся ўсі сынове Ізраелявы, і ён паведаў ім усе, што СПАДАР гутарыў ізь ім на гары Сынаю. 33 I як скончыў Масей гукаць ізь імі, запяў на від свой запінашку. 34 А як Масей уходзіў перад СПАДАРА, каб гутарыць ізь Ім, тады здыймаў запінашку, пакуль ня выходзіў. I вышаў, і казаў сыном Ізраелявым, што раска- зана было яму. 35 I бачылі сынове Ізраелявы від Масеяў, што зьзяла скура віду Масеявага, і Масей ізноў запінаў запінашку на від свой, пакуль ня ўходзіў гутарыць ізь Ім.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

35 I зьбер Масей усю грамаду сыноў Ізраелявых, і сказаў: „Гэта словы, што расказаў СПАДАР чыніць іх:

2 ,,Шэсьць дзён рабіце работу, а сёмага дня мае быць у вас сьвята, сыбота супачынку СПАДАРУ; кажны, хто будзе рабіць у яе работу, памрэць. 3 Не паліце агню ў вусіх гасподах сваіх у дзень сыботы".

4 I сказаў Масей усёй грамадзе сыноў Ізраелявых: „Гэта тое слова, што расказаў СПАДАР, кажучы: 5 ,Вазьміце ад сябе дар СПАДАРУ; кажны ахвотнага сэрца хай прынясець аброк СПАДАРУ: золата, срэбла а медзь, 6 I воўну васільковую а пурпуровую а чырвовую, і цянюсенькае палатно, і казіную поўсьць, 7 I скуры баранія чырвоныя, і скуры барсуковыя, і дзерва акацу, 8 I аліву да сьветача, і пахі на алей памазаньня й да пахнючага кадзеньня, 9 I камяні оніксу, і каменчыкі ўсаджаныя на наплечнік а нагруднік. 10 I кажны з вас мудры сэрцам хай прыдуць і зробяць усе, што расказаў СПАДАР: 11 „Вітальню а будан яе а пакрыцьце яе, кручкі яе а дошкі яе, нашулкі яе, стаўпы яе а падстаноўкі яе, 12 Скрыню а нашулкі яе, века а запінаху запоны, 13 Стол а нашулкі яго а ўсі судзіны яго, і хлябы Выкладу, 14 I сьветач да сьвяценьня із судзінамі яго, і лянпы яго, і аліву да сьвяценьня, 15 I аброчнік да кадзеньня а нашулкі яго, і алей памазаньня і пахнючыя кадзеньні, запону да ўходу вітальні, 16 Аброчнік усепаленьня а крату мядзяную да яго а нашулкі яго а ўсе судзьдзе яго, мыцельнік а падложак яго, 17 Заслоны панадворку, стаўпы яго а падложкі іх і запону ля ўходу ў панадворак, 18 Кольле вітальні а кольле панадворку а паварозкі іх, 19 Адзецьці службовыя да служэньня ў сьвятыні а сьвятыя адзецьці Аарону сьвятару а адзецьці сыном ягоным да сьвятарстваваньня.

20 I вышла ўся грамада сыноў Ізраелявых ад Масеявага віду. 21 I прыходзіла кажная людзіна, каторую прынукала да гэтага сэрца, і кажны, каторага захочаваў дух ягоны, і прыносілі аддзелены дар СПАДАРУ на рабеньне будану збору, і на ўсе служэньне яго, і на сьвятыя адзецьці.

22 I прыходзілі мужы із жонкамі, усі ахвотнага сэрца прыносілі ўносьніцы а завушніцы а жуковіны а кралі, і ўсялякія залатыя рэчы, кажны хто нахінаў нахінаньне золата СПАДАРУ.

23 I кажны, у каго была воўна васільковая а пурпуровая а чырвовая, цянюсенькае палатно й казіная поўсьць, скуры баранія, хварбаваныя на чырвана, і скуры барсуковыя, прыносіў іх. 24 I кажны, хто падыймаў дар срэбла а медзь, прыносіў гэты дар СПАДАРУ; і кажны, у каго знайшлося дзерва акаца прыносілі на ўсялякую работу служэньня.

25 I кажная жонка, мудрая сэрцам, прала сваімі рукамі й прыносіла пражу васільковага, пурпуровага а чырвовага колеру й цянюсенькае палатно. 26 I ўсі жанкі, каторых прынукала сэрца мудрасьцю, пралі сваю казіную поўсьць. 27 А князі прыносілі камень онікс а каменчыкі, усаджаныя ў наплечнік а нагруднік, 28 I пахі, і аліву да сьветача, і да алею памазаньня, і на пахнючыя кадзеньні. 29 Бо кажны мужчына й жонка із сыноў Ізраелявых, каторых захочавала сэрца іхнае прынесьці на ўсялякую работу, якую СПАДАР Масеям расказаў зрабіць, прыносілі самахвотны дар СПАДАРУ.

30 I сказаў Масей сыном Ізраелявым: „Глядзіце, СПАДАР гукнуў наймя Бецал-эля, сына Ура Гуранка, з плямені Юдзінага, 31 I напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю а кемнасьцю а веданьням а ўсялямім рамяством, 32 I выдумляць мастацтва, рабіць у золаце а срэбле а медзі, 33 I ў рэзаньню каменьня да ўсаджаньня, і ў рэзаньню дзерва, і рабіць усялякую мастацкую работу. 34 I здольнасьць вучыць даў у сэрца ягонае а Аголява Агісамашонка, з плямені Даковага. 35 Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, рабіць усялякую работу ґравэра а мастака а вышываньніка на васільковай, пурпуровай, чырвовай тканіне і на цянюсенькім палатне, і ткача, усялякую работу робячага й мастацтва выдумляючага".

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

36 I рабіў Бецал-эль, і Аголяў, і  кажны мудры сэрцам, каторым даў СПАДАР мудрасьць а кемнасьць у нутр ім, каб зрабіць усялякую работу служэньня ў сьвятыні ў вусім, як расказаў СПАДАР. 2 I гукнуў Масей Бецал-эля, і Аголява, і кажнага мудрага сэрцам, катораму СПАДАР даў мудрасьць у сэрца ягонае, кажнага, каго прынукала сэрца прыступіць да работы й рабіць. 3 I ўзялі яны ад віду Масеявага ўвесь дар, каторы прынесьлі сынове Ізраелявы на работы служэньня сьвятыні, каб рабіць яе; а яны прыносілі да яго яшчэ самахотныя дары кажнае раніцы рана. 4 I прышлі ўсі мудрыя, што рабілі ўся-лякія работы сьвятыні, кажны ад свае работы, якою яны займаліся, 5 I сказалі Масею, кажучы: „Люд лішне шмат прыносе, болей чымся патрэбна да служэньня на работу, якую расказаў СПАДАР зрабіць". 6 I расказаў Масей, і абешчана было ў табару, кажучы: ,,Ані мужчына, ані жонка не рабіце ўжо нічога на дар у сьвятыню;" і перастаў люд прыносіць. 7 I прынесенага на работу было даволі на ўсялякую работу, якую належыла рабіць, і аж заставалася.

8 I зрабілі ўсі мудрыя сэрцам, што займаліся работаю вітальні: дзесяць спонаў із суканага цянюсенькага палатна й з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны; херуваў умелай работаю зрабілі на іх. 9 Удаўжкі кажная спона дваццаць восьмі локцяў, і ўшыркі кажная чатыры локці; усіх спонаў адна мера. 10 I злучыў ён пяць спонаў адну з аднэй, і пяць спонаў злучыў адну з аднэй. 11 I зрабіў аплічкі васільковага колеру на краю аднае споны, ідзе яна шчапляецца з другой; гэтак зрабіў ён і на краю апошняе споны, да шчапленьня яе з другой. 12 Пяцьдзясят аплічкаў зрабіў ён на аднэй споне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабіў на канцу споны, ідзе яна шчапляецца з другой; аплічкі гэтыя былі адна супроці аднае. 13 I зрабіў пяцьдзясят кручкоў залатых, і кручкамі злучыў адну спону з аднэй, і сталася вітальня адна.

14 I зрабіў споны з казінае поўсьці да будану вітальні; адзінанцаць спонаў зрабіў іх. 15 Удаўжкі адна спона трыццаць локцяў, і чатыры ўшыркі адна спона; мера адна ўсіх адзінанцацёх. 16 I злучыў ён пяць спонаў асобна а шэсьць спонаў асобна. 17 I зрабіў пяцьдзясят аплічкаў па краю споны, каторая шчапляецца з другой. 18 I зрабіў пяцьдзясят мядзяных кручкоў да злучэньня будана, каб быў адзін. 19 I зрабіў прыкрыцьце да вітальні з чырваных бараніх скураў, і пакрыцьце із скураў барсуковых на верх.

20 I зрабіў дошкі да вітальні зь дзерва акацы стаячыя. 21 Дзесяць локцяў удаўжкі дошка, паўтара локця ўшыркі кажная дошка. 22 Па два чэпы ў кажнай дошцы, адзін супроці аднаго; гзтак зрабіў ён да ўсіх дашчок вітальні. 23 I зрабіў дашчок да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня; 24 I сорак срэбных падложкаў зрабіў пад дваццаць дашчок: два падложкі пад адну дошку да двух чэпаў яе, і два падложкі пад другую дошку да двух чэпаў яе. 25 I Да друтога боку вітальні, на поўнач, зрабіў дваццаць дашчок, 26 I сорак срэбных падложкаў іх: два падложкі пад аднў дошку, і два падложкі пад другую дошку. 27 I да заходняга боку вітальні зрабіў шэсьць дашчок. 28 I дзьве дошкі зрабіў да вугла вітальні на задні бок. 29 I яны былі падвойныя далавах і разам былі злучаныя ўгары ў вадным колцу; гэтак зрабіў ён ізь імі абедзьвімі на абодвых вуглох. 30 I было восьмі дашчок, і срэбных падложкаў шаснанцаць па два падложкі, па два падложкі пад кажную дошку. 31 I зрабіў завалы зь дзерва акацы, пяць да дашчок аднаго боку вітальні, 32 I пяць завалаў да дашчок другога боку вітальні, і пяць завалаў да дашчок задняга боку вітальні. 33 I зрабіў сярэднюю завалу, што праходзіла б пасярэдзіне дашчок ад аднаго канца да другога. 34 I дошкі пацягнуў золатам; і колцы зрабіў із золата, як месцы ўкладаць завалы, і завалы пацягнуў золатам.

35 I зрабіў запінаху з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і з тканага цянюсенькага палатна; і работаю мастака зрабіў на ёй херуваў. 36 I зрабіў да яе чатыры стаўпы з акацы, і пацягнуў іх золатам, кручкі іх залатыя, і выліў да іх чатыры срэбныя падложкі. 37 I зрабіў: запону да ўходу будану з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага палатна, узорнае работы, 38 I стаўпоў пяць да яе зь іх кручкамі; I пацягнуў вярхі іх і вязі іх золатам, і падложкаў іх пяць ізь медзі.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

37 I зрабіў Бецал-эль скрыню зь дзерва акацы; удаўжкі яна паўтрайця локця, ушыркі яна паўтара локця і ўвышкі яна паўтара локця. 2 I пацягнуў яе шчырым золатам унутры й знадворку, і зрабіў наўкола яе залаты вянок. 3 I выліў да яе чатыры колцы залатыя, на чатырох вуглох яе: два колцы на адным баку яе, і два колцы на друім баку яе. 4 I зрабіў нашулкі зь дзерва акацы, і пацягнуў іх золатам. 5 I ўсунуў нашулкі ў колцы, па бакох скрыні, каб насіць скрыню.

6 I зрабіў века із шчырага золата; удаўжкі яно паўтрайця локця, а ўшыркі паўтара локця.

7 I зрабіў двух херуваў із золата; каванае работы зрабіў іх па абодвых канцох века: 8 Аднаго херува з гэтага канца, і аднаго херува з другога канца; зь века зрабіў херуваў на абодвых канцох яго. 9 I былі херувы распусьціўшы дагары крылы, і ахіналі крыламі сваімі века, а відамі сваімі былі адзін да аднаго; да века былі віды херуваў.

10 I зрабіў стол ізь дзерва акацы ўдаўжкі два локці, і локаць ушыркі, і паўтара локця ўвышкі. 11 I пацягнуў яго золатам шчырым; і зрабіў наўкола яго залаты вянок. 12 I зрабіў наўкола яго аблямаваньне ў даланю, і зрабіў залаты вянок ля аблямаваньня яго. 13 I выліў да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы на чатырох рагох, ля чатырох ножак яго. 14 Супроці аблямаваньня былі колцы, як месцы нашулінам, насіць стол. 15 I зрабіў нашулкі зь дзерва акацы да нашэньня столу, і пацягнуў іх золатам. 16 I зрабіў судзіны, што на стале: місы яго а ложкі яго, судзіну яго да ачышчэньня, і коўні, каб узьліваць імі, із шчырага золата.

17 I зрабіў сьветач із золата шчырага, каваны зрабіў сьветач; сьцябло яго, галузкі яго, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго выходзілі зь яго. 18 I шэсьць галузкаў выходзіла з бакоў яго: тры галузкі свветача з аднаго боку яго, і тры галузкі сьветача з другога боку яго. 19 Тры чарачкі былі падобныя да міндадяў на аднэй галузцы, апучка а кветка, і тры чарачкі, падобныя да міндаляў, на другой галузцы, апучка а кветка. Гэтак на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача, 20 I на сьветачу былі чатыры чарачкі, падобныя да міндаляў, з апучкамі а кветкамі. 21 I апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкаімі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь яго. 22 Апучкі а галузкі іх выходзілі зь яго; увесь ён каваны, суцэльны із шчырага золата. 23 I зрабіў лянпаў яго сем, і абцужкі да яго, і канчаранку да яго, із шчырага золата . 24 3 цэнтнару шчырага золата зрабіў яго з усім судзьдзям яго.

25 I зрабіў аброчнік кадзеньня зь дзерва акацы; локаць удаўжкі і локаць ушыркі, чатыракутні; і два локці ўвышкі; зь яго выходзілі роґі яго. 26 I пацягнуў яго шчырым золатам, верх яго а бакі яго наўкола а рогі яго, і зрабіў да яго залаты вянок наўкола. 27 I два колцы залатыя зрабіў пад вянком яго на двух бакох яго; на двух бакох зрабіў месцы да нашулкаў, каб насіць яго імі.

28 I зрабіў нашулкі зь дзерва акацы, і пацягнуў іх золатам.

29 I зрабіў алей сьвятога памазаньня і кадзеньне пахнючае, чыстае, уменьням аптакарскім.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

38 I зрабіў аброчнік усепаленьня зь дзерва акацы, удаўжкі пяць локцяў і ўшыркі пяць локцяў, чатыракутні, і ўвышкі тры локці. 2 I зрабіў рогі яго на чатырох рагох яго, ад яго былі гэтыя рогі; і пацягнуў іх медзяй. 3 I зрабіў усе судзьдзе аброчніка: гаршкі, лапаткі, чары да пырсканьня, відзёлкі а вуглянку; усе судзьдзе яго зрабіў ізь медзі. 4 I зрабіў да аброчніка крату работы пляцёнкі, мядзяную, пад вобадам далавах да палавіцы яго. 5 I выліў чатыры колцы на чатырох канцох да мядзянае краты, - месцы на нашуліны. 6 I зрабіў на шуліны зь дзерва акацы, і пацягнуў іх медзьдзю. 7 I ўсунуў нашуліны ў колцы на бакох аброчніка, каб насіць яго імі; пустым унутры з дашчок зрабіў яго.

8 I зрабіў мыцельнік ізь медзі і падложак яго зь медзі, з глядзелак грудоў жанок, што зьбіраліся ля ўходу будану збору.

9 I зрабіў панадворак із паўдня- вога боку, на паўдня, заслоны з тканага цянюсенькага палатна, на сто локцяў; 10 Стаўпоў да іх дваццаць і падложкаў да іх дваццаць мядзяных, кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла. 11 I на паўночным баку сту локцяў, стаўпоў да іх дваццаць і падложкаў да іх дваццаць мядзяных; кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла. 12 I із заходняга боку заслоны пяцьдзясят локцяў, стаўпоў да іх дзесяць і падложкаў да іх дзесяць; кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла. 13 I зь пярэдняга боку на ўсход пяцьдзясят докцяў. 14 Да аднаго боку заслоны пятнанцацёх локцяў; стаўпоў да іх тры і падложкаў да іх тры; 15 I з другога боку, адсюль, ля брамы панадворку заслоны пятнанцацёх локцяў; стаўпоў да іх тры і падложкаў да іх тры. 16 Усі заслоны наўкола панадворку із суканага цянюсенькага палатна. 17 I падложкі да стаўпоў мядзяныя, кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла, і пацягнены вярхі іх срэблам, і ўсі яны былі прывязаны срэблам, усі стаўпы панадворку. 18 Запона а брамы панадворку ўзорнае работы з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны з тканага цянюсенькага палатна, дваццацёх локцяў удаўжкі, а ўвышкі, як і ўшыркі, пяцёх локцяў, падобна да іншых заслонаў панадворку; 19 I стаўпоў да іх чатыры, і падложкаў да іх чатыры мядзяных; кручкі ў іх срэбныя, і пацягнены вярхі а прывязкі іх срэблам. 20 Усе кольле вітальні й панадворку наўкола мядзянае.

21 Во вылічэньне спакмянёў тае вітальні, вітальні сьветчаньня, да служэньня Левітаў, каторыя лічылі подле словаў Масеявых пад наглядам Іфамара Ааранёнка, сьвятара. 22 I Бецал-эль, сын Ура Гуранка, з плямені Юдзінага зрабіў усе, што расказаў СПАДАР Масею; 23 I зь ім Аголяў Агісамашонак, з плямені Дановага, майстра а мастак а вышываньнік па васільковай, пурпуровай, чырвовай тканіне і цянюсенькім палатне.

24 Усяго золата, ужытага на работу на ўсі работы сьвятыні, - а было гэта золата нахінанае, - было дваццаць дзевяць цэнтнароў і сямсот трыццаць сыкляў, сыкляў сьвятыні. 25 I срэбла ж ад вылічанае грамады сто цэнтнароў і тысяча сямсот семдзясят пяць сыкляў, сыкляў сьвятыні. 26 Бека з галавы паў сыкля, сыкля сьвятыні, з кажнага, што прайшоў лічэньне, ад дваццацёх год і вышэй, із шасьцьсот трох тысячаў пяцьсот пяцьдзясят. 27 I было сто цэнтнароў срэбра ўжыта на выліцьце падложмаў сьвятыні й падложкаў запінахаў; сто падложкаў із сту цэнтнароў, па цэнтнару на падложак; 28 А з тысяча сямсот семдзясят пяцёх зрабіў ён кручкі на стаўпох, і пацягнуў вярхі іх, і зьвязаў іх. 29 А медзі нахінанае было семдзясят цэнтнароў і дзьве тысячы чатырыста сыкляў. 30 Зь яе зрабіў ён падложкі да стаўпоў ля ўходу ў будан сьвечаньня, і аброчнік мядзяны, і крату мядзяную да яго, і ўсе судзьдзе аброчніка, 31 I падложкі панадворку наўкола, і падложкі брамы панадворку, і ўсе кольле вітальні, і ўсе кольле наўкола панадворку.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

39 А з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны зрабілі яны службовыя адзецьці да служэньня ў сьвятыні; і зрабілі сьвятыя адзецьці Аарону, як расказау СПАДАР Масею.

2 I зрабіў наплечнік із золата, з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага палатна. 3 I выкляпалі яны бляшкі золата, і павыціналі зь іх ніці, каб ператыкаць імі васільковыя а пурпуровыя, чырвовыя а цянюсенькія, умелай работаю. 4 Прырамкі зрабілі яму зьвязуючыя; на абодвых канцох сваіх ён быў зьвязаны. 5 I пояс наплечніка, каторы паверх яго, аднолькавае зь ім работы, із золата, з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і цянюсенькага палатна, як расказаў СПАДАР Масею. 6 I абрабілі каменчыкі оніксавыя, асадзіўшы іх у залатыя асады й выґравіраваўшы на іх імёны сыноў Ізраелявых, як ґравіруюць пячаці. 7 I палажыў ён іх на прырамкі наплечніка, каменчыкі на памятку сыноў Ізраелявых, як расказаў СПАДАР Масею.

8 I зрабіў нагруднік умелай работаю, такою ж работаю, як наплечнік, із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага тканага палатна. 9 Ён быў чатыракутні; падвойны зрабілі яны нагруднік пядзю ўдаўжкі й пядзю ўшыркі, падвойны. 10 I ўсадзілі ў яго чатыры радкі каменчыкаў у рад: рубін, топаз, шмараґд - першы радок. 11 I радок другі: карбункуль, шафір а дыямэнт; 12 I радок трэйці: яхонт, агат а амэтысты; 13 I радок чацьверты: хрызоліт, онікс а ясьпіс. Укладзены й асаджаны ў золата ў сваім парадку. 14 I каменчыкаў да ймёнаў сыноў Ізраелявых, вось, іх двананцаць подле ймёнаў, выґравіраваныя, як пячаці, кажны подле імені свайго, на двананцаць плямёнаў. 15 I зрабілі на нагруднік ланцужкі, як шнюркі, вітай работаю із шчырага золата. 16 I зрабілі два залатыя аплікі і два залатыя колцы, і прымацавалі два колцы да двух канцоў нагрудніка. 17 I ўвялі абодва вітыя залатыя ланцужкі ў два колцы па канцох нагрудніка. 18 А два канцы двух ланцужкоў прычапілі да двух аплікоў і прымацавалі іх да прырамкаў наплечніка з дабрага боку яго. 19 I арабілі два колцы залатыя, і прымацавалі да двух канцоў нагрудніка на тым баку, штода наплечніка ўнутр. 20 I зрабілі два колцы залатыя, і прымацавалі іх да дзьвюх прырамак наплечніка здолу, з добрага боку яго, у шчапленьню яго над поясам наплечніка. 21 I прымацавалі нагруднік колцамі яго да колцаў наплечніка шнюрком із васільковае воўны, каб ён быў над поясам наплечніка, і каб яе адставаў нагруднік ад наплечніка, як расказаў СПАДАР Масею.

22 I зрабіў верхнюю рызу да наплечніка, тканую ўсю з васільковае воўны, 23 I прарэх рызы ў сярэдзіне яе, як прарэх панцыра, і наўкола яе аблямаваньне, каб ня дзерлася. 24 I зрабілі аны на подале верхняе рызы яблыкі гранатовыя з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны суканае. 25 I зрабілі званочкі із шчырага золата, і памясьцілі званочкі памеж гранатовых яблыкаў па подалах верхняе рызы наўкола, памеж гранатовых яблыкаў, 26 Званочак а гранатовы яблык, званочак а гранатовы яблык, па подале верхняе рызы да служэньня, як расказаў СПАДАР Масею.

27 I зрабілі хітоны зь цянюсенькага палатна тканае работы, Аарону а сыном ягоным, 28 I мітру зь цянюсенькага палатна, і харошыя турбаны зь цянюсенькага палатна, і ганавіцы лянныя зь цянюсенькага палатна суканага, 29 I пояс ізь цянюсенькага палатна суканага і з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны, узорнае работы, як расказаў СПАДАР Масею.

30 I зрабілі дошчачку дыядэмы сьвятое із шчырага золата, і напісалі на ёй пісомыя літары, як ґравіруюць на пячаці: „Сьвятасьць СПАДАРУ". 31 I прымацавалі да яе шнюрок із васільковае воўны, каб прывязаваць яе да мітры зьверху, як расказаў СПАДАР Масею.

32 I скончана ўся работа вітальні будану сьветчаньня; і зрабілі сынове Ізраелявы ўсе; подле ўсёга, як расказаў СПАДАР Масею, так зрабілі.

33 I прынесьлі вітальню Масею, будан і ўсе судзьдзе яе, кручкі яе, дошкі яе, завалы яе, стаўпы яе а падложкі яе, 34 I прыкрыцьце із скураў бараніх, хварбаваных на чырвана, і прыкрыцьце із скураў барсуковых, і запінаху запоны, 35 Скрыню сьветчаньня, і нашулкі яе, і века яе, 36 Стол, усе судзьдзе яго й хлябы Выкладу, 37 Сьветач чысты, лянпы яго, лянпы разьмешчаныя, і ўсе судзьдзе яго, і аліву да сьвячэньня, 38 I залаты аброчнік, і алей памазаньня, і кадзельныя пахі, і запону ўходу будану, 39 Аброчнік мядзяны й мядзяную крату да яго, нашулкі яго і ўсе судзьдзе яго, мыцельнік а падложак яго, 40 Заслоны панадворку, стаўпы а падложкі яго, запон да брамы панадворку, паварозкі й кольле, і ўсе судзіны да службы вітальні будану збору, 41 Адзецьці службовыя да служэньня ў сьвятыні, сьвятыя адзецьці Аарону, сьвятару, і адзецьці сыном ягоным да сьвятарстваваньня. 42 Подле усёга як расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі сынове Ізраелявы ўсе служэньне. 43 I абачыў Масей усю работу, і вось, яны зрабілі яе; як расказаў СПАДАР, так і зрабілі. I дабраславіў іх Масей.

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334353637383940

 

40 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 ,,У дзень першага месяца, першага дня месяца ўстанаві вітальню будану збору, 3 I пастанаві там скрыню сьветчаньня, ,І закрый скрыню запінахаю, 4 I ўнясі стол, і разлажы паложанае на ім, і ўнясі сьветач, і запалі лянпы яго; 5 I пастанаві залаты аброчнік да кадзеньня перад скрыняю сьветчаньня; і запні запону ля ўходу ў вітальню; 6 I пастанаві аброчнік усепаленьня перад уходам у вітальню будану збору; 7 I пастанаві мыцельнік памеж вітальні збору й аброчніка, і налі ў яго вады. 8 I расстанаві панадворак наўкола, і запні запону ў браме панадворку. 9 I вазьмі алею памазаньня, і памаж вітальню і ўсе, што ў ёй, і пасьвяці яе й усі рэчы яе, і будзе сьвятая. 10 I памаж аброчнік усепаленьня й усе судзьдзе яго, і пасьвяці аброчнік, і будзе аброчнік сьвятое сьвятых. 11 I памаж мыцельнік а падложак яго, і пасьвяці яго. 12 I дабліж Аарона а сыноў ягоных да ўходу будану збору, і ўмый іх вадою. 13 I адзень Аарона ў сьвятыя адзецьці, і памалі яго й пасьвяці, і будзе Імне сьвятарстваваць. 14 I сыноў ягоных дабліж, і адзень іх у хітоны, 15 I памаж іх, як памазаў ты айца іхнага, і будуць сьвятарстваваць Імне, і будзе ім памазаньне іхнае на сьвятарстваваньне на векі ў вусіх родах іхных". 16 I зрабіў Масей усе; як расказаў яму СПАДАР, так і зрабіў.

17 I было, што першага месяца другога году, першага дня месяца выстаўлена вітальня. 18 I выставіў Масей вітальню, палажыў падложкі яе, пастанавіў дошкі яе, і палажыў завалы, і пастанавіў стаўпы яе, 19 I разапнуў будан над вітальняю, і палажыў пакрыцьце будану зьверху над ім, як расказаў СПАДАР Масею.

20 I ўзяў і палажыў сьветчаньне ў скрыню, і палажыў нашулкі ў скрыню, і палажыў века на скрыню зьверху. 21 I ўнёс скрыню ў вітальню, і запяў запінаху запоны, і запяў над скрыняю сьветчаньня, як расказаў СПАДАР Масею.

22 I пастанавіў стол у будан збору, на паўночным баку вітальні, вонках запінахі. 23 I разлажыў хлябы ў парадак перад Відам СПАДАРОВЫМ, як расказаў СПАДАР Масею.

24 I пастанавіў сьветач у будан збору супроці столу, на паўднявым баку вітальні. 25 I запаліў лянпы перад СПАДАРОМ, як расказаў СПАДАР Масею.

26 I пастанавіў залаты аброчнік у будане збору перад запінахаю. 27 I кадзіў на ім пахнючымі кадзіламі, як расказаў СПАДАР Масею.

28 I запяў запону ля ўходу вітальні. 29 I аброчнік усепаленьня пастанавіў ля ўходу ў вітальню будану збору, і аброк на ім усепаленьне а аброк хлебны, як расказаў СПАДАР Масею.

30 I пастанавіў мыцельнік памеж будану збору й аброчніка, і наліў у яго вады да умываньня. 31 I ўмывалі ў ім Масей а Аарон а сынове ягоныя рукі свае а ногі свае. 32 I, уходзячы ў будан збору, бліжачыся да аброчніка, умываліся, як расказаў СПАДАР Масею. 33 I выставіў панадворак наўкола вітальні й аброчніка, і запяў запону ў браме панадворку. I скончыў Масей работу. 34 І пакрыў булак вітальню збору, і слава СПАДАРОВА напоўніла вітальню. 35 I ня мог Масей увыйсьці ў будан збору, бо вітаў над ім булак, і слава СПАДАРОВА напаўняла вітальню. 36 I як падыймаўся булак ад вітальні, тады пушчаліся ў дарогу сынове Ізраелявы ў вусіх падарожжах сваіх. 37 А як не падыймаўся булак, то яны ня пушчаліся ў дарогу, пакуль ён не падыймаўся. 38 Бо булак СПАДАРОЎ над вітальняю ўдзень, і агонь быў ночы ў ёй перад ачмі ўсяго дому Ізраелявага ў вусіх падарожжах іхных.
Вярнуцца назад