Галоўная > Кнігі Старога Закону > Трэцяя кніга Масеява - Левіт
Трэцяя кніга Масеява - Левіт17 сакавіка 2011. |
|
01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
Пераклад д-ра Яна Станкевіча 1I гукнуў Масея, і казаў СПАДАР яму з будану збору, кажучы: 2 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: калі які чалавек дабліжа з вас дар СПАДАРУ, то калі із статку, дык із буйнога або з драбнога давайце вашы дары. 3 „Калі ўсепаленьне ё дар ягоны з буйнога статку - самца бяз гану хай прывядзець да дзьвярэй будану збору, хай прывядзець яго самахоць перад СПАДАРА. 4 I ўзложа руку сваю на галаву ўсепаленьня, і яно будзе зьлюб за яго да ўчыненьня ласкі яму. 5 I зарэжа цялё перад СПАДАРОМ, і абракуць сынове Ааронавы, сьвятары, кроў і пакропяць крывёй ваўкола на аброчнік, каторы ля ўходу будану збору. 6 I аблупе аброк усепаленьня, і разатнець яго на кавалкі ягоныя. 7 I паложаць сынове Аарона, сьвятара, агонь на аброчнік, і разложаць дровы на агню. 8 I разложаць сыны Ааронавы, сьвятарове, кавалкі, галаву а тук на дровах, каторыя на цяпле, што на аброчніку. 9 А патрыхі а ногі ягоныя вымые ён вадою, і спале сьвятар усе на аброчніку: гэта ўсепаленьне, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ. 10 „А калі з драбнога статку дар ягоны, з авец або з козаў на ўсепаленьне, самца няхай абрачэць. 11 I зарэжа яго на паўночньм баку аброчніка перад СПАДАРОМ, і пакропяць сынове Ааронавы, сьвятарове, крывёй яго на аброчнік наўкола. 12 I разатнуць яго на кавалкі, і галаву ягоную й тук ягоны, і разложа іх сьвятар на дровах, каторыя на цяпле, што на аброчніку. 13 А патрыхі а калені вымыюць вадою, і абрачэць сьвятар усе, і спале на аброчніку: усепаленьне яно, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ. 14 „А калі з птушак усепаленьням дар ягоны СПАДАРУ, хай дабліжа з туркоў або з галубянят. 15 I дабліжа яго сьвятар да аброчніка, і скруце яму галаву, і спале на аброчніку, а кроў выцісьне да сьцяны аброчніка; 16 I здыйме вальляк ягоны зь пер'ям ягоным, і кіне яго ля аброчніка на ўсходнім баку, у месца, ідзе попел. 17 I надарвець яго ў крылах ягоных, каторых, адылі, не адарвець, і спале яго сьвятар на аброчніку на дровах, каторыя на цяпле: гэта ўсепаленьне, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 2„І душа, калі абрачэць дар аброку хлебнага СПАДАРУ, то ценкая мука будзе дар ейны, і ульлець на яе алівы, і паложа на яе кадзіла; 2 I прынясець яе да сыноу Ааронавых, сьвятароў, і возьме адтуль поўную жменю ценкае мукі і яе алівы і з усім яе кадзілам, і спале гэта сьвятар на памятку на аброчніку: гэта аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ. 3 А астачы ад дару хлебнага Аарону а сыном ягоным: гэта сьвятое сывятых із аброкаў агняных СПАДАРОВЫХ. 4 ,, А калі абракаеш дар аброку хлебнага зь печанага ў печы, дык абракай зь ценкае мукі прэсныя букаткі, рашчыненыя на аліве, і перапечкі прэсныя, памазаныя аліваю. 5 „I калі аброк хлебны із скварады дар твой, дык гэта мае быць ізь ценькае мукі, рашчыненае на аліве, прэсны хай будзе. 6 Паламі яго на кавалкі і ўлі на яго алівы: гэта аброк хлебны. 7 „I калі аброк хлебны з казана дар твой, то зь ценкае мукі з аліваю зрабі. 8 I прынясі аброк хлебны, зроблены з гэтага, СПАДАРУ; падай яго сьвятару, а ён дабліжа яго да аброчніка. 9 I падыйме сьвятар ізь гэтага аброку памятку, і спале на аброчйіку: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ. 10 А астачы з аброку хлебнага Аарону а сыном ягоным: гэта сьвятое сьвятых із агняных СПАДАРОВЫХ 11 Ніякі аброк хлебны, каторы даіце СПАДАРУ, не рабіце кіслы, бо ані кіслага цеста, ані мёду ня маеце вы спаляць ад яго на аброк агняны СПАДАРУ. 12 Дар ізь першых пладоў абракайце іх СПАДАРУ, але на аброчнік не абракайце іх, на прыемны пах. 13 I кажны дар хлебнага аброку свайго салі сольлю. I не адыймай солі змовы Бога свайго ад хлебнага аброку свайго: пры кажным дару сваім абракаць будзеш соль. 14 ,, Калі абракаеш хлебны аброк ізь першых пладоў СПАДАРУ, абракай высушаныя каласы на агню, стоўчаныя, сьвежыя, абракай як хлебны аброк першых пладоў сваіх. 15 I налі на іх алівы, і палажы на іх кадзіла: гэта аброк хлебны. 16 I спале сьвятар на памятку із стоўчаных зярнят а алівы з усім кадзілам: гэта аброк агняны СПАДАРУ. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 3„I калі з аброкаў супакойных будзе дар ягоны, калі ён абракае з буйнога статку самца альбо саміцу бяз гану, няхай абрачэць яго перад відам СПАДАРОВЫМ. 2 I ўзложа руку сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго ля дзьвярэй будану збору; і пакропяць сынове Ааронавы, сьвятарове, кроў на аброчнік наўкола. 3 I абрачэць ён із аброкаў супакойных агняны аброк СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, каторы на патрыхах, 4 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву, каторая на печанцох, з ныр камі ён адыйме гэта. 5 I спаляць гэта сынове Ааронавы на аброчніку на ўсепаленьне, каторае на дровах, што на агню: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ. 6 „А калі з драбнога статку дар ягоны ёсьць на аброкі супакойньм СПАДАРУ, самец альбо саміца, бяз гану хай абрачэць яго. 7 Калі з авец абракае ён дар свой, няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ; 8 I ўзложа руку сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго перад буданом збору, і сынове Ааронавы пакропяць крывёю яго на аброчнік наўкола. 9 I хай абрачэць із аброкаў супакойных аброк агняны СПАДАРУ, тук яго, цэлы хвост, ля хрыбетнае косьці хай ён адлуча яго, і тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 10 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адлуча гэта. 11 I спале сьвятар гэта на аброчніку: гэта хлеб - агняны аброк СПАДАРУ. 12 „А калі казёл дар ягоны, дык няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ; 13 I ўзложа руку сваю на галаву ягоную, і зарэжа перад буданом збору, і пакропяць сынове Ааронавы крывёй яго на аброчнік наўкола. 14 I абрачэць ізь яго дар свой на аброк агняны СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 15 I абедзьве ныркі а. тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адыйме гэта. 16 I спале іх сьвятар на аброчніку: гэта хлеб, агняны аброк - на прыемны пах; увесь тук СПАДАРУ. 17 Права вечнае ў родах вашых, у вусіх гасподах вашых; ніякага туку і ніякае крыві ня ежча". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 4I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: калі душа ізгрэша абмыльна супроці якога расказаньня СПАДАРОВАГА, чаго ня маюць рабіць, і ён зробе адно зь іх; 3 , Калі сьвятар памазаны ізгрэша і зробе вінным люд, хай абрачэць за грэх свой, каторым ізграшыў, з буйнога статку цялёбычка бяз гану, СПАДАРУ на аброк за грэх. 4 I прывядзець цялё да ўходу будану збору перад СПАДАРА, і ўзложа руку сваю на галаву цяляці, і зарэжа цялё перад СПАДАРОМ. I возьме сьвятар памазанец із крыві цяляці, і ўнясець яе ў будан збору; 6 I занура сьвятар палец свой у кроў, і пакропе крывёй сем разоў перад СПАДАРОМ добры бок запінахі сьвятыні. 7 I ўзложа сьвятар перад СПАДАРОМ з крыві на рогі аброчніка, каторы ў будане збору, пахнючых кадзеньняў, а ўсю кроў цяляці выльле ка под аброчніка ўсепаленьняў, каторы ля ўходу будану збору. I ўвесь тук цяляці за грэх падыйме зь яго, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 9 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву зь печанцоў з ныркамі адлуча, 10 Як вымае зь цяляці аброкаў супакойных; і спале іх сьвятар на аброчніку ўсепаленьня. 11 А скуру цяляці і ўсе мяса ягонае ля галавы ягонае а ля галёнак ягоных, і патрыхі ягоныя, і кал ягоны, 12 Усе цялё хай вынясе вонкі табару на чыстае месца, ідзе высыпаюць попел, і спале яго на дрывах агнём; ідзе высыпаюць попел, там няхай спалены будзе. 13 „Калі ж уся грамада Ізраелява ізгрэша абмыльна, і ўтоены будзе ўчынак ад ачоў збору, і зробяць што супроці аднаго з расказаньняў СПАДАРОВЫХ, чаго ня маюць рабіць, і будуць вінны; 14 Дык калі пазнаны будзе грэх, каторым яны ізграшылі, няхай абрачэць грамада цялё-бычка з буйнога статку на аброк за грэх, і прывядуць яго перад будан збору; 15 I ўзложаць старцы грамады рукі свае на галаву цяляці перад СПАДАРОМ, і зарэжа цялё перад СПАДАРОМ. 16 I ўнясець сьвятар памазанец крыві зь цяляці ў будан збору; 17 I занура сьвятар палец свой у кроў, і пакропе сем разоў перад СПАДАРОМ добры бок запінахі; 18 I з крыві ўзложа на рогі аброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ у будане збору; і ўсю кроў выльле на под аброчніка ўсепаленьня, каторы ля ўходу будану збору; 19 I ўвесь тук яго падыйме зь яго, і спале на аброчніку. 20 I зробе зь цялём так, як робяць ізь цялём за грэх; гэтак мае рабіць ізь ім, і гэтак адзяржыць ласкіўчыненьне ім сьвятар, і даравана будзе ім. 21 I вынесе цялё вонкі будану, і спале яго так, як спаліў першае цялё. Гэта аброк за грэх грамады. 22 „Калі ізгрэша князь нясьведама, і зробе штось супроці аднаго з усіх расказаньняў СПАДАРА, Бога свайго, чаго не належыла рабіць, і будзе вінен: 23 Дык, як стаў ведамы яму грэх ягоны, каторым ён ізграшыў, прывядзець дар свой - казянё-самца бяз гану; 24 I ўзложа руку сваю на галаву казяняці, і зарэжа яго на месцу, ідзе рэжуць усепаленьні перад СПАДАРОМ: гэта аброк за грэх. 25 I возьме сьвятаю із крыві аброку за грэх палцам сваім, і ўзложа на роґі аброчніка ўсепаленьня, а кроў ягоную выльле на под аброчніка ўсепаленьня. 28 I ўвесь тук ягоны спале на аброчніку, як тук аброкаў супакойных; і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх ягоны, і будзе даравана яму. 27 „I калі душа адна ізгрэша абмыльна, і гэта зь люду зямлі, і зробе штось супроці аднаго з расказаньняў СПАДАРОВЬІХ, што ня мела быць зроблена, і вінна будзе: 28 Дык, як стане ведамы ёй грэх ейны, каторым яна ізграшыла, прывядзець яна на дар казянё-козку бяз гану за грэх свой, каторым яна ізграшыла; 29 I ўзложа руку сваю на галаву аброку за грэх, і зарэжа аброк за грэх на месцу ўсепаленьня. 30 I возьме сьвятар із крыві яе палцам сваім, і ўзложа на рогі аброчніка ўсепаленьня, і ўсю кроў яе выльле на под аброчніка. 31 I ўвесь тук ейны адлуча, як адлучаюць тук ад аброкаў супакойных, і спале сьвятар на аброчніку на прыемны пах СПАДАРУ; гэтак адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і даравана будзе яму. 32 „А калі ягнё прывядзець як дар за грэх свой, хай прывядзець саміцу бяз гану; 33 I ўзложа руку сваю на галаву аброку за грэх, і зарэжа яе на аброк за грэх на месцу, ідзе рэжуць усепаленьне. 34 I возьме сьвятар палцам сваім із крыві аброку за грэх, і ўзложа на рогі аброчніка ўсепаленьня, і ўсю кроў яе выльле на под аброчніка. 35 I ўвесь тук ейны адлуча, як адлучаюць тук авечкі з аброкаў супакойных, і спале іх сьвятар на аброчніку на агняны аброк СПАДАРУ; і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх, каторым ён ізграшыў, і даравана будзе яму. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 5I калі душа ізгрэша тым, што, пачуўшы голас праклёну, і была сьветкаю, або бачыла або ведала, але не азнайміла, дык яна панясець на сабе грэх свой; 2 Альбо калі душа даткнецца да чаго нячыстага, альбо да здыхаты зьвера нячыстага, альбо да здыхаты статку нячыстага, альбо да здыхаты паўзуна нячыстага, і схавана ад яе, дык яна нячыстая а вінная; 3 Альбо, калі даткнецца да бруды людзкое, якая б то ня была бруда, ад каторае брудзяняцца, і было схавана ад яе, але даведаецца, дык яна вінна; 4 Альбо, калі якая душа прысягне, выказуючы вуснамі сваімі празь ліхое або добрае ў вусім, у чым можа выказаць чалавек прысягаю, і схавана будзе гэта ад яго, і калі ён даведаецца, дык ён вінен у кажным із гэтых. 5 I будзе, калі ён вінен у чым-лень із гэтых, і выспаведаецца, у чым ён ізграшыў, 6 Дык хай прывядзець СПАДАРУ, за віну сваю, за грэх свой, каторым ізграшыў, саміцу із статку драбнога, авечку або казянё за грэх, і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх ягоны. 7 А калі б ня дуж быў баранчыка абрачы, тады прынясець за віну сваю, катораю ізграшыў, два туркі або двое галубянят СПАДАРУ, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне. 8 I прынясець іх да сьвятара, і ён абрачэць уперад тое, каторае за грэх, і наломе галаву яму каля завыйку ягонага, але не аддзеле; 9 I пакропе з крыві гэтага аброку за грэх на сьцяну аброчніка, а засталую кроў выцісьне на под аброчніка: гэта аброк за грэх. 10 А з другога ўчыне аброк усепаленьня подле ўставы; гэтак адзяржыць яму ласкіўчыненьне за грэх ягоны, каторым ізграшыў, і даравана будзе яму. 11 „А калі ён ня дуж прынесьці два туркі або двое галубянят, хай прынясець дар свой за тое, што ізграшыў, дзясятую часьць ефы ценкае мукі на аброк за грэх; хай ня ільлець на яе алівы й кадзіла хай не кладзець на яе, бо гэта аброк за грэх. 12 I прынясець яе да сьвятара; а сьвятар возьме зь яе паўнюсенькую жменю памяткі й спале на аброчніку на агняны аброк СПАДАРУ: гэта аброк за грэх. 13 I адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх, каторым ён ізграшыў у вадным із гэтых прылучаёў, і даравана будзе яму; і будзе сьвятару, як пры аброку хлебным". 14 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 15 ,, Калі якая душа выступе выступам і абмыльна ізгрэша супроці пасьвячанага СПАДАРУ, дык прынясець на аброк віны свае СПАДАРУ барана бяз гану з драбнога статку, подле ацэны твае, срэбнымі сыклямі подле сыклю сьвятыні, на аброк віны. 16 I за тое, што ён ізграшыў супроііі сьвятасьці, няхай заплаце, і пятую дзель дадасьць да таго, і аддасьць гэта сьвятару, і сьвятар адзяржыць ласкіўчыненьне яму бараном аброку віны, і даравана яму будзе. 17 „А калі душа ізгрэша і ўзруша адно з расказаньняў СПАДАРОВЫХ, чаго ня мела б быць роблена, і ня ведала гэтага, дык будзе вінна і панясець бяспраўе свае; 18 Дык прывядзець барана бяз гану із статку, подле ацэны твае, на аброк віны да сьвятара; і дастане ласкіўчыненьне яму сьвятар ад абмылы, чым ён абмыліўся, бо ён ня ведаў, і даравана будзе яму. 19 Гэта аброк віны, катораю віною ён завініўся перад СПАДАРОМ". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 6І гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Калі душа ізгрэша, і выступе выступам перад СПАДАРОМ, і запрэцца перад бліжнім сваім у тым, што яму даверана, альбо дана яму на схоў, альбо ім адабрана, альбо ашукае бліжняга свайго, 3 Альбо знойдзе згубленае і запрэцца ў тым, і хвальшыва прысягае ў чым-лень, што людзі робяць, грэшачы гэтым; 4 I будзе, што, як ён ізграшыў, ён стаў вінным, ён зьверне заграбленае, што заграбіў, альбо адабранае, што адабраў, альбо даверанае, што яму даверылі, альбо згубленае, што ён знайшоў, 5 Альбо ў вусім, у чым ён браў на сябе хвальшывую прысягу, дык мае заплаціць істу й дадаць да тога пятую часьць, каму належа, у дзень аброку за грэх свой. 6 Аброк жа за грэх свой прывядзець СПАДАРУ барана бяз гану з драбнога статку, подле ацэны твае, на аброк віны да сьвятара. 7 I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар перад СПАДАРОМ, і даравана будзе яму за штохоця, што чалавек робе, грэшачы гэтым". 8 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 9 „Раскажы Аарону а сыном ягоным, кажучы: гэга ўстава ўсепаленьня: гэта ўсепаленьне мае быць на месцу паленьня на аброчніку ўсю ноч да раньня, і цяпло аброчніка хай гарыць на ім. 10 I хай сьвятар адзенецца ў лянное адзецьце свае, і лянныя ганавіцы надзене на цела свае, і здыйме попел, каторы зжэрла цяпло з усепаленьня на аброчніку, і паложа яго ля аброчніка. 11 I хай ськіне ізь сябе адзецьце свае, і надзене іншае адзецьце і вынясе попел вонкі з табару на чыстае месца. 12 „А цяпло на аброчніку хай гарыць, ня гасьне; і хай сьвятар запаляе на ім дровы кажную раніцу, і раскладае на ім усепаленьне, і пале на ім тук супакойнага аброку. 13 Цяпло штачаснае хай гарыць на аброчніку, ня гасьне. 14 „I гэта ўстава аброку хлебнага: хай абракаюць яго сынове Ааронавы перад СПАДАРОМ сьпераду аброчніка. 15 I падыйме сьвятар жменяю сваёю ценкае мукі з аброку хлебнага й алівы й усе кадзіла, што на аброку, і спале на аброчніку, - прыемны пах на памятку перад СПАДАРОМ. 16 I засталае зь яго хай ядуць Аарон а сынове ягоныя. Прэсным маюць есьці яго на сьвятым месцу; на панадворку будану збору хай ядуць яго. 17 Ня маюць пячы яго кіслым. Гэта дзель іхная, каторую Я даў ім із агняных аброкаў Маіх. Гэта сьвятое сьвятых, як аброк за грэх і віны. 18 Кажны мужчына із сыноў Ааронавых есьці гэта будзе. Гэта вечная дзель у родах вашых із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ. Усе, што датыкаецца да іх, усьвяціцца". 19 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 20 „I гэта дар Ааронаў а сыноў ягоных, каторы абракуць яны СПАДАРУ ў дзень памазаньня яго: дзясятая часьць ефы ценкае мукі на аброк кажначасны, палавіца гэтага нараніцы, а палавіца ўвечары. 21 На скварадзе ў валіве ён мае быць прыгатаваны; смажаны прынясі яго, печаныя кавалкі хлебнага аброку даруй, - прыемны пах СПАДАРУ. 22 I сьвятар, памазанец на месца ягонае із сыноў ягоных, зробе гэта: гэта вечная ўстава СПАДАРОВА. Увесь ён мае быць спалены. 23 I ўсялякі хлебны аброк сьвятароў увесь хай будзе спалены, а ня еж яго". 24 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 25 „Гукай Аарону а сыном ягоным: во ўстава аброку за грэх: на тым месцу, ідзе рэжуць усепаленьне, там зарэж аброк за грэх перад СПАДАРОМ. Гэга сьвятое сьвятых. 26 Сьвятар, што абракае гэта як аброк за грэх, мае есьці яго, на сьвятым месцу мае есьці яго, на панадворку будану збору. 27 Усе, што даткнецца да мяса яго, усьвяціцца; а калі крывёй яго апырскана будзе адзежа, то апырсканьне на ёй вымыеш на сьвятым месцу. 28 I гліняную судзіну, у каторай ты варыў, маюць разьбіць; а калі ён у судзіне мядзянай варыўся, то маюць яе шараваць і апаласкаць вадою. 29 Усялякі мужчына ізь сьвятароў можа есьці яго: гэта сьвятое сьвятых. 30 А ўсялякі аброк за грэх, ад каторага кроў уносяць у будан збору дзеля адзяржаньня ласкіўчыненьня ў сьвятыні, ня мае быць зьяданы; у вагню спаліш яго. " 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 7,, I во права аброку віны: сьвятое сьвятых яно. 2 На тым месцу, ідзе рэжуць усепаленьне, там хай рэжуць аброк віны, і крывёй яго хай кропяць на аброчнік наўкола. 3 I ўвесь тук яго хай ён абрачэць ізь яго, хвост а тук, пакрываючы патрыхі, 4 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і плеўку зь печанцоў; з ныркамі няхай ён адыйме гэта. 5 I спале гэта сьвятар на аброчніку на аброк агняны СПАДАРУ. Гэта аброк віны. 6 Усялякі мужчына ізь сьвятароў можа есьці яго. На сьвятым месцу маюць есьці яго; гэта сьвятое сьвятых. 7 Як аброку за грэх, так і аброку віны права адно ім: сьвятару, каторы будзе даставаць ласкіўчыненьне, будзе ён. 8 Калі сьвятар абракае чый аброк усепаленьня, скура ад усепаленьня, каторае ён абракае, сьвятару таму яна будзе. 9 „I ўсялякі аброк хлебны, каторы печаны ў печы, і ўсялякі прыгатаваны ў гаршку альбо на скварадзе, належа сьвятару, яму хай будзе ён. 10 I ўсялякі аброк хлебны, рашчынены на аліве й сухі, належа ўсім сыном Ааронавым, як аднаму, так і другому. 11 „Во права аброку супакойнага, каторы абракаюць СПАДАРУ: 12 „Калі на падзяку ён даруе, то хай даруе на аброк падзякі закрашаны прэсны хлеб, рашчынены на аліве, і прэсныя сачні, памазаныя аліваю, і ценкую муку смажаную, з тым хлебам, рашчыненым на аліве. 13 Звыш тога няхай ён даруе закрашаны кіслы хлеб як дар свойна супакой на аброк падзякі. 14 Няхай ён абрачэць із гэтага адно з усёга, дару свайго на нахінаны аброк СПАДАРУ; гэта належа сьвятару, каторы кропе крывёй супакойнага аброку, яму гэта будзе. 15 I мяса супакойнага аброку падзякі ў дзень дару яго мае быць едзена, ня можна пакідаць ізь яго да раньня. 16 „Калі ж абятніца або самахотны аброк дар ягоны, то ў дзень дараваньня аброку аброк ягоны маюць есьці, і назаўтрае засталае ад яго можна есьці. 17 А засталае ад мяса аброку на трэйці дзень мае быць спалена на цяпле. 18 Калі ж чыста будуць зьядаць мяса супакойнага аброку на трэйці дзень, то ня будзе любы даруючы яго, ня будзе залічаны яму; гэта будзе агідна, а душа, што будзе есьці зь яго, панясець бяспраўе свае. 19 ,, І мяса гэтага, калі яно даткнецца да чаго нячыстага, ня маюць есьці, але маюць спаліць яго на цяпле; а мяса чыстае кажны чысты можа есьці яго. 20 I каторая душа будзе есьці мяса з аброкаў супакойных СПАДАРУ, і нечысьць на ёй, то выгубіцца душа тая зь люду свайго. 21 „I калі якая душа, даткнуўшыся да чаго нячысгага, да нечысьці людзкое, альбо да нячыстага статку, альбо да якое нячыстае брыды, і зьесьць ізь мяса супакойнага аброку СПАДАРОВАГА, то выгубіцца душа тая зь люду свайго". 22 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 23 „Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: ніякага туку валовага, ані авячага, ані казінага ня ежча. 24 А тук із здохлага і тук із разарванага можна ўжываць наўсякую работу; а есьці, ня ежча яго; 25 Бо кажны, хто будзе есьці тук із статку, каторы даруюць на аброк агняны СПАДАРУ, дык выгубіцца душа ядучага зь люду свайго. 26 „I ніякае крыві ня ежча ў вусіх сялібах сваіх, ані з птушак, ані із статку: 27 Хто будзе есыі якую кроў, то выгубіцца душа тая зь люду свайго". 28 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 29 „Гукай сыном Ізраелявым: хто даруе супакойны аброк свой СПАДАРУ, тый мае прывесьці дар свой СПАДАРУ із супакойнага аброку свайго. 30 Ягоныя рукі маюць прынесьці агняны аброк СПАДАРУ: тук із грудзіны мае ён прынесьці і грудзіну, каб нахінаць яе нахінаньням перад СПАДАРОМ. 31 I спале сьвятар тук на аброчніку, і будзе грудзіна Аарону а сыном ягоным. 32 I правую лапатку дасьце, як узьнесеньне, сьвятару із супакойных аброкаў сваіх. 33 Даруючаму із сыноў Ааронавых кроў супакойных аброкаў і тук, яму хай будзе правая лапатка як дзель ягоная; 34 Бо грудзіну нахінаньня і лапатку ўзьнесеньня Я ўзяў ад сыноў Ізраелявых із супакойных аброкаў іхных і аддаў іх Аарону сьвятару а сыном ягоным на вечную ўставу ад сыноў Ізраелявых. 35 „Гэта дзель памазаньня Ааронава й дзель памазаньня сыноў ягоных із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ у дню, як дабліжыў іх да сьвятарства СПАДАРУ, 36 Каторую расказаў СПАДАР даваць ім ад сыноў Ізраелявых, у дню памазаньня іх, уставаю вечнай у родах іхных". 37 Гэта права ўсепаленьня аброку хлебнага, аброку за грэх, аброку віны, аброку пасьвячэньня й аброку супакойнага, 38 Каторае расказаў СПАДАР Масею на гары Сынаю, у дзень расказаньня Ягонага расказаў сыном Ізраелявым дараваць іхныя дары СПАДАРУ на пустыні Сынайскай. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 8I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Вазьмі Аарона а сыноў ягоных ізь ім, і адзецьці, і алей памазаньня, і цялё-бычка на аброк за грэх, і два бараны, і сутнік праснакоў, 3 I ўсю грамаду зьбяры ля ўходу будану збору". 4 I зрабіў Масей так, як расказаў яму СПАДАР, і зьберлася грамада ля ўходу будану збору. 5 I сказаў Масей да грамады: ,, Во што расказаў Спадар зрабіць. 6 I дабліжыў Масей Аарона а сыноў ягоных, і абмьгў іх у вадзе. 7 I ўзлажыў на яго хітон, і паперазаў яго поясам, і надзеў на яго верхнюю рызу, і ўзлажьіў на яго напілечнік, і паперазаў яго поясам наплечным, і прымацаваў яго ім. 8 I ўзлажыў на яго нагруднік, і на нагруднік палажыў Урым а Тумім, 9 I ўзлажыў на галаву ягоную мітру, а на мітру зь пярэдняга боку яе паліраваную дошчачку, дыядэму сьвятую, як расказаў СПАДАР Масею. 10 I ўзяў Масей алей памазаньня, і памазаў вітальню а ўсе, што ў ёй, і пасьвяціў іх. 11 I пакрапіў ім на аброчнік сем разоў, і памазаў аброчнік а ўсе судзьдзе яго, і мыцельнік а падложак яго, каб пасьвяціць іх. 12 I ўзьліў алей памазаньня на галаву Аарону, і памазаў яго, каб пасьвявіць яго. 13 I прывёў Масей сыноў Ааронавых, і адзеў іх у хітоны, і паперазаў іх поясам, і завязаў на іх турбаны, як расказаў СПАДАР Масею. 14 I дабліжыў цялё'-бычка на аброк за грэх, і Аарон а сынове ягоныя ўзлажылі рукі свае на галаву цяляці за грэх; 15 I зарэзаў і ўзяў Масей крыві, і ўзлажыў на рогі аброчніка наўкола палцам сваім, і ачысьціў аброчнік, а кроў выліў на под аброчніка, і пасьвяціў яго, каб дастаць яму ласкіўчыненьне. 16 I ўзяў увесь тук, каторы на патрыхах, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тукі іх, і спаліў Масей на аброчніку. 17 А цялё а скуру ягоную а мяса ягонае а кал ягоны спаліў на цяпле вонках табару, як расказаў СПАДАР Масею. 18 I прывёў барана на ўсепаленьне, і ўзлажылі Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана; 19 I зарэзаў Масей, і пакрапіў крывёй на аброчнік наўкола. 20 I расьцяў барана на кавалкі, і спаліў Масей галаву а кавалкі а тук; 21 А патрыхі а галёнкі вымыў вадою, і спаліў Масей усяго барана на аброчніку як усепаленьне, гэта на прыемны пах; гэта агняны аброк СПАДАРУ, як расказаў СПАДАР Масею. 22 I прывёў другога барана, барана пасьвячэньня, і ўзлажылі Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана; 23 I зарэзаў, і ўзяў Масей з крыві ягонае, і ўзлажыў на кончык правага вуха Ааронавага а на вялікі палец правае рукі ягонае а на вялікі палец правае нагі ягонае. 24 I прывёў Масей сыноў Ааронавых, і ўзлажыў крыві на кончык правых вухаў іхных а на вялікі палец правых рук іхных а на вялікі палец правых ног іхных, і пакрапіў Масей крывёй на аброчнік наўкола. 25 I ўзяў тук а хвост а ўвесь тук, каторы на патрыхах, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тукі іх, і правую лапатку; 26 I із сутніка з праснакамі, каторы перад СПАДАРОМ, узяў адну прэсную закрашаную букатку і адну закрашаную букатку на аліве, і адзін пірог, і ўзлажыў на тукі і на правую лапатку. 27 I палажыў усе на далоні Аарону а на далоні сыном ягоным, і туды-сюды нахінаў іх нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ. 28 I ўзяў іх Масей з далоняў іхных, і спаліў на аброчніку з усепаленьням: гэта аброк пасьвячэньня на прыемны пах, гэта аброк агняны СПАДАРУ. 28 I ўзяў Масей грудзіну, і туды-сюды нахінаў яе нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ; ад барана пасьвячэньня гэта было дзельлю Масею, як расказаў СПАДАР Масею. 30 I ўзяў Масей ад алею памазаньня а з крыві, што на аброчніку, і пакрапіў на Аарона а на адзецьці ягоныя, і на сыноў ягоных а на адзецьці сыноў ягоных ізь ім; і пасьвяціў Аарона а адзецьці ягоныя, і сыноў ягоных а адзецьці сыноў ягоных ізь ім. 31 I сказаў Масей Аарону а сыном ягоным: „Зварыце мяса ля ўходу будану збору і там ежча яго а хлеб, каторы ў сутніку пасьвячэньня, як імне расказана а сказана: , Аарон а сынове ягоныя маюць есьці яго'. 32 А астачы зь мяса а хлеба спаліце на цяпле. 33 I ад уходу будану збору не адходзьце сем дзён, да дня спаўненьня пасьвячэньня вашага, бо сем дзён маюць быць напаўняны рукі вашыя. 34 Як гэтага дня было зроблена, так расказаў СПАДАР рабіць дзеля залашчаньня вам. 35 Ля ўходу будану збору будзеце сядзець дзень і ноч сем пор, і дзяржыце службы старожы СПАДАРОВАЕ, і не памрыце: бо так імне расказана". 36 I зрабіў Аарон а сыны ягоныя ўсе, што расказаў СПАДАР Масеям. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 9I было восьмага дня: гукнуў Масей Аарона а сыноў ягоных а старцоў Ізраелявых, 2 I сказаў Аарону: „Вазьмі сабе з буйнога статку цялё на аброк за грэх, а барана на ўсепаленьне, дасканальныя, і прывядзі дар перад СПАДАРОМ. 3 I сыном Ізраелявым гукай, кажучы: , Вазьміце казянё на аброк за грэх, а цялё-бычка а баранчыка, аднагодніх, бяз гану, на ўсепаленьне, 4 А вала а барана на аброк супакойны, каб вы абраклі перад СПАДАРОМ, і аброк хлебны, рашчынены на аліве; бо сядні СПАДАР зьявіцца вам' ". 5 I ўзялі, што расказаў Масей, перад будан збору, і прывялі ўся грамада, і стаялі перад відам СПАДАРОВЫМ. 6 I сказаў Масей: „Гэта тое, што расказаў СПАДАР, учыніце гэта, і зьявіцца вам слава СПАДАРОВА". 7 I сказаў Масей Аарону: „Дабліжся да аброчніка і зрабі аброк за грэх свой а ўсепаленьне свае, і дастань ласкіўчыненьне за сябе а люд, і зрабі дар ад люду, і дастань ім ласкіўчыненьне, як расказаў СПАДАР". 8 I дабліжыўся Аарон да аброчніка, і зарэзаў цялё-бычка на аброк за грэх, каторы за яго. 9 Дабліжылі сыны Ааронавы кроў яму, і ён занурыў палец свой у кроў, і ўзлажыў на рагі аброчніка, а кроў выліў на под аброчніка. 10 А тук а ныркі а плеўку зь печанцоў ад аброку за грэх спаліў на аброчніку, як расказаў СПАДАР Масею; 11 Мяса ж а скуру спаліў на цяпле вонках табару. 12 I зарэзаў усепаленьне, і сыны Ааронавы падалі яму кроў, і ён пакрапіў ёю на аброчнік наўкола. 13 I падалі яму ўсепаленьне кавалкамі а галаву, і ён спаліў на аброчніку. 14 I абмьгў патрыхі а галёнкі, і спаліў на ўсепаленьне на аброчніку. 15 I прывёў дар люду, і ўзяў ад люду казянё за грэх, і зарэзаў яго, і аброк яго за грэх, як і першае. 16 I аброк усепаленьне, і ўчыніў яго подле ўставы. 17 I аброк хлебны аброк, і напоўніў зь яго далоні свае, і спаліў на аброчніку, апрача ранічнага ўсепаленьня. 18 I зарэзаў вала а барана, каторыя ад люду, на аброк супакойны; і сыны Ааронавы падалі яму кроў, і ён пакрапіў на аброчнік наўкола, 19 I тукі з вала, і з барана хвост, і пакрываючыя, і ныркі, і плеўку зь печанцоў. 20 I палажылі тукі на грудзіну, і ён спаліў тукі на аброчніку. 21 Грудзіну ж а правую лапатку туды-сюды нахінаў Аарон нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ, як расказаў Масей. 22 I падняў Аарон рукі свае да люду, і дабраславіў іх, і зышоў ад абраканьня аброку за грэх, усепаленьня й аброку супакойнага. 23 I ўвыйшлі Масей а Аарон у будан збору, і вышлі, і дабраславілі люд. I зьявілася слава СПАДАРОВА ўсяму люду. 24 I вышла цяпло ад СПАДАРА, і спажыло на аброчкіку ўсепаленьне а тукі; і абачыў увесь люд, і гукалі з радасьці, і палі на віды свае. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 10 I ўзялі сыны Ааронавы, Надаў а Авігу, кажны сваю кадзільніцу, і палажылі ў іх цяпло, і ўлажылі ў іх кадзілы, і абраклі перад СПАДАРОМ цяпло чужое, каторага Ён не расказаў ім. 2 I вышла цяпло ад віду СПАДАРОВАГА, і зжэрла іх, і памерлі яны перад відам СПАДАРОВЫМ. 3 I сказаў Масей Аарону: „Во, праз што гукаў СПАДАР, кажучы:, , У тых, што бліжацца да мяне, пасьвячуся і перад усім людам услаўлюся' ". I Аарон маўчаў. 4 I гукнуў Масей Місайлу а Елцафана, сыноў Узелавых, дзядзі Ааронавага, і сказаў ім: „Дабліжчася, падыйміце братоў сваіх ізь перад сьвятыні за табар". 5 I дабліжыліся, і паднялі іх у хітонах іхных за табар, як казаў Масей. 6 I сказаў Масей Аарону ж а Елеазару а Іфамару, сыном ягоным: „Галоваў сваіх не адкрывайце і адзежаў сваіх не разьдзірайце, каб не памерці і не навесьці гневу на ўсю грамаду; але браты вашыя, увесь дом Ізраеляў, могуць плакаць па спаленьню, каторае спаліў СПАДАР. 7 I з уходу будану збору ня выходзьце, каб вам не памерці, бо на вас алей памазаньня СПАДАРОВАГА". I зрабілі подле слова Масеявага. 8 I гукаў СПАДАР Аарону, кажучы: 9 „Віна а моцных напіткаў ня пі ты а сыны твае з табою, як уходзіце ў будан збору, каб не памерці. Гэта вечная ўстава ў родах вашых; 10 Каб адразьняць сьвятое ад будзеннага і нячыстае ад чыстага, 11 I наўчаць сыноў Ізраелявых усіх уставаў, каторыя казаў ім СПАДАР Масеям". 12 I казаў Масей Аарону а Елезару а Іфамару, засталым сыном ягоным: „Вазьміце аброк хлебны, засталы ад аброкаў агняных СПАДАРОВЫХ, і ежча яго прэсны ля аброчніка; бо гэта сьвятое сьвятых. 13 I ежча яго на сьвятым месцу, бо гэта ўстава твая а ўстава сыноў тваіх із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ; бо так імне расказана. 14 I грудзіну нахінаньня, і лапатку ўзнесеньня ежча на чыстым месцу, ты а сыны твае а дачкі твае з табою; бо гэта ўстава твая а ўстава сыноў тваіх, даная із супакойных аброкаў сыноў Ізраелявых. 15 Лапатку ўзьнесеньня й грудзіну нахінаньня разам із аброкамі агнянымі тукаў маюць прыносіць, туды-сюды нахінаючы перад відам СПАДАРОВЫМ; і хай будзе табе а сыном тваім із табою на вечную ўставу, як расказаў СПАДАР". 16 I казяняці аброку за грэх уважна шукаў Масей, і во, ён спалены. I зазлаваўся на Елеазара а Іфамара, засталых сыноў Ааронавых, кажучы: 17 „Чаму вы ня елі аброку за грэх на сьвятым месцу? бо гэта сьвятое сьвятых, і яно дана вам, каб насіць бяспраўі грамады і даставаць ласкіўчыненьне ў СПАДАРА; 18 Во, кроў ягоная ня ўнесена ўнутр сьвятыні, а вы мелі сусім зьесьці яго на сьвятым месцу, як расказана імне". 19 I казаў Аарон Масею: „Вось, сядні абраклі яны аброк свой за грэх і ўсепаленьне перад СПАДАРОМ, і прылучылася з імною штось падобнае; калі я сядні зьем аброк за грэх, ці ўпадабае гэта СПАДАР?" 20 I пачуў Масей, і было добрым гэта ў ваччу ягоным. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 11 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы ім: 2 „Гукайце сыном Ізраелявым, кажучы: во жывёла, каторую можна вам есьці з усёга статку, што на зямлі: 3 Усі із статку, у каторага раздвоеныя капыты і на капытох глыбокі прарэз, і каторы жвець жваку, гэтыя можаце есьці. 4 Адно гэтых ня ежча із жвучых жваку й маючых раздвоекапыты: вярблюда, бо ён жвець жваку, але капыты ў яго не раздвоеныя, -нячысты ён вам; 5 I труса, бо ён жвець жваку, але капыцікі ў яго не раздвоеныя, - ня чысты ён вам; 6 I зайца, бо ён жвець жваку, 'але капыцікіі ў яго не раздвоеныя, - нячысты ён вам; 7 I сьвіньні, бо капыты ў яе раздвоеныя і на капытох глыбокі прарэз, але яна ня жвець жвачкі, нячыстая яна вам. 8 Зь мяса іхнага ня ежча і да здыхляціны іхнае не датыкайцеся, - нячыстыя яны вам. 9 „Гэтыя ежча з усіх, каторыя ў водах: у каторых ё плавукі а луска ў вадзе, у морах або ў рэках, тыя ежча. 10 А ўся тая, у каторай няма плавукоў а лускі, у морах або рэках із усяе роючае ў водах, із усяе істы, што жывець у водах, агідаю будзе вам. 11 Яны маюць быць агідаю вам, зь мяса іх ня ежча і здыхатою іх брыдзьцеся. 12 Усе, што ня мае плавукоў а лускі ў вадзе, агіднае вам. 13 „А гэтых брыдзьцеся з птушак, ня ежча іх, агідаю яны вам: арла, грыфа а морскага арла, 14 Каршуна а сакала з пародаю ягонай, 15 Усялякага крумкача з пародаю ягонай, 16 Страўса, савы, чайкі а ястраба з пародаю ягонай, 17 I пугача, норкі, ібіса, 18 Лебедзя, пэлікана а сыча, 19 Чаплі, сойкі з пародаю ейнай, удода а кажана. 20 Роючыя крылатыя, ходзячыя чацьвярыцаю, агідныя вам. 21 „Толькі тыя можаце есьці з усіх крылатых, што рояцца, каторыя ходзяць чацьвярыцаю, у каторых ё галёнка над ступою, каб скакаць па зямлі. 22 Гэтыя ежча зь іх: шаранчу зь яе пародаю, казельчыкі зь іх пародаю, хрушчы зь іх пародаю і скакуны зь іх пародаю. 23 „Усялякія, што рояцца крылатыя, у каторых чатыры нагі, агідныя вам. 24 Ад іх вы будзеце нячыстыя: кажны, хто даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 25 I кажны, хто носе здыхату іхную, памые адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара. 26 Усялямі статак, у каторага капыты раздвоеныя, але няма глыбокага прарэзу, і каторы ня жвець жвакі, нячыстыя вам: кажны, што даткнецца да яго, будзе нячысты. 27 „Усе, што ходзе на лапах сваіх з памеж усяе жывёлы, каторая ходзе чацьвярыцаю, нячыстыя яны вам: кажны, што даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 28 I хто носе здыхату іхную, тый мае памыць адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара; нячыстыя яны вам. 29 „Во што нячыстае вам із жывёлы, што вельмі роіцца па зямлі: ласка, мыш, чарапаха з пародаю ейнай, 30 Тхор, хамелеон, яшчарка, сьлімак, крот. 31 Гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кажны, што даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 32 Усе, на што зваліцца каторая зь іх здохлая, будзе нячыстае, усялякая дзярвяная судзіна або адзежа, або скура, або мех, і ўсялякая снадзь, каторае ўжываюць на работу - у ваду маюць палажыць і нячыстыя будуць аж да вечара, і ачысьцяцца. 33 I ўсялякая гліняная судзіна, калі ў нутр зваліцца што зь нячыстага, то ўсе, што ёсьць у нутру, стане нячыстым, і судзіну разьбіце. 34 3 усялякае ежы, каторую ядуць, на каторую луча вада з такое судзіны, нячыстая будзе, і ўсялякі напітак, каторы п'юць, у ўсялякай такой судзіне нячысты будзе. 35 Усе, на што зваліцца штось ад здыхаты іхнае, нячыстае будзе: печ а печку маюць разламіць, яны нячыстыя; і нячыстыя яны маюць быць вам. 36 Толькі жарало а студня, што зьмяшчаюць ваду, застаюцца чыстыя. А хто даткнецца да здыхаты іхнае, тый нячысты. 37 А калі што ад здыхаты іхнае зваліцца на ўсялякую сяўбу, каторую сеюць, і каторая пасеяна, то яна чыстая. 38 Калі ж тады, як вада наліта на сяўбу, і зваліцца на яе што із здыхаты іхнае, то яна нячыстая вам. 39 „I калі здохне што із статку, каторы ўжываеце на ежу, дык тый, што даткнецца да здыхаты ягонае, нячысты будзе аж да вечара. 40 I тый, хто будзе есьці здыхляціну ягоную, мае памыць адзежу сваю, і нячысты будзе аж да вечара; і хто нясець здыхату ейную, мае памыць адзецьце свае, і нячысты будзе аж да вечара. 41 I кажная роючая, што роіцца па зямлі, агідная вам, ня маеце есьці яе. 42 Усяго поўзаючага на чэраве і ўсяго ходзячага чацьвярыцаю, і аж да мнаганогіх із жывёлы роючае па зямлі, ня ежча, бо яны агідныя. 43 Не рабіце агіднымі душаў сваіх усялякім роючым, што роіцца, і не рабіцеся імі нячыстымі, каб нячыстымі імі стацца; 44 Бо Я СПАДАР, Бог ваш: усьвячайцеся й будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты, і ня плюгаўце душаў сваіх якой жывёлаю роючай, што поўзае па зямлі; 45 Бо Я СПАДАР, што вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб быць Богам вашым. Дык будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты. 46 Гэта права статку а птушкі а ўсялякае жывое істы, што роіцца ў водах, і ўсялякае істы, што поўзае па зямлі. 47 Каб адрозьневаць нячыстае ад чыстага, і жывёлу, каторую можна есьці, ад жывёлы, каторае есьці ня можна". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 12 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Кажы сыном Iзраелявым: калі жонка зачнець а народзе мужчынскае плоці, дык яна нячыстая будзе сем дзён; подле дзён, у каторыя яна адлучаецца з прычьшы хваробы свае, яна будзе нячыстая. 3 Восьмага ж дня будзе абрэзана ў яго канцавая скурка плоці ягонае. 4 I трыццаць тры дні яна мае сядзець у крыві яе ачышчэньня; ні да чога сьвятога ня мае датыкацца, і да сьвятыні ня мае прыходзіць, пакудь ня споўняцца дні ачышчэньня яе. 5 ,, А калі яна народзе жаноцкае плоці, то яна будзе нячыстая два тыдні, як у часе адлучэньня свайго, і шасьцьдзясят шэсьць дзён мае сядзець на крыві ачышчэньня свайго. 6 „I як мінуць дні ачышчэньня яе па сыну альбо па дачцэ, яна мае прынесьці аднагодняга баранчыка на аброк усепаленьня і галубянё альбо турка на аброк за грэх да ўходу будану збору, да сьвятара. 7 Ён абрачэць гэта перад СПАДАРОМ і дастане ласкіўчыненьне, і яна будзе чыстая ад вытаку крыві свае. Гэта права праз тую, што нарадзіла мужчынскае або жаноцкае плоці. 8 А калі яна ня будзе магчы прынесьці баранчыка, дык няхай возьме два туркі альбо двое галубянят, аднаго на ўсепаленьне, а другога на аброк за грэх; і сьвятар адзяржыць ласкіўчыненьне ёй, і яна будзе чыстая". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 13 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „Як у каго будзе на скуры цела ягонага пухліна, альбо кругі, альбо пляма, і на скуры цела ягонага зробіцца быццам болька праказы, то маюць прывесьці яго да Аарона сьвятара, альбо да аднага із сыноў ягоных сьвятароў. 3 I агледзе сьвятар больку на скуры цела, і калі валасы на больцы зьмяніліся ў белыя, і выгляд болькі ўглыблены ў скуру цела ягонага, то гэта болька праказы; і агледзе яго сьвятар, і абесьце яго за нячыстага. 4 А калі пляма белая на скуры цела ягонага, і яна не выглядае глыбей за скуру, і валасы на ёй не зьмяніліся ў белыя, дык запрэць сьвятар маючага больку на сем дзён. 5 I агледзе яго сьвятар сёмага дня, і вось, болька ў яго аччу выглядае задзяржанай, не пашырылася па скуры, дык запрэць яго сьвятар на сем дзён другім наваратам. 6 I агледзе яго сьвятар на сёмы дзень другі раз, і вось, болька пацямнела і не пашырылася болька па целе, дык сьвятар мае абясьціць яго за чыстага: гэта кругі, і хай ён памые адзецьці свае, і будзе чысты. 7 А калі кругі пачнуць пашырацца па скуры, просьле тога як ён стаў да сьвятара дзеля ачышчэньня, то ён мае стаць да сьвятара. 8 I абача сьвятар, і вось, кругі пашыраюцца па скуры, і абесьце яго за нячыстага: гэта праказа. 9 „Калі будзе на кім болька праказы, то маюць прывесьці яго да сьвятара. 10 I агледзе сьвятар, і вось, пухліна на скуры белая, і валасы зьмяніліся ў белыя, і на пухліне жывое цела жывець, 11 То гэта застарэлая праказа на скуры цела ягонага; і сьвятар абесьце яго за нячыстага й не запрэць яго, бо ён нячысты. 12 I калі праказа вылілася па скуры, і пакрые праказа ўсю скуру хворага ад галавы ягонае аж да ног, колькі могуць бачыць вочы сьвятаровы, 13 I абача сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае, і што ачысьцілася болька сусім, абярнулася на бела, дык ён абесьце хворага за чыстага. 14 А ў дзень, каторага абача на ім жывое цела, то ён нячысты. 15 I сьвятар, абачыўшы жывое цела, абесьце яго за нячыстага; жывое цела нячыстае: гэта праказа. 16 Альбо калі зьменіцца жывое цела й аберніцца ў белае, хай ён прыйдзе да сьвятара. 17 I агледзе яго сьвятар, і калі болька абярнулася ў белае, дык абесьце сьвятар хворага, што ён чысты. 18 „I калі на целе будзе, на скуры ягонай верад і загаіўся, 19 I на месцу вераду зьявілася белая пухліна, або пляма белая, або чырванавая, то ён мае паказацца сьвятару. 20 I агледзе яго сьвятар, і во, выгляд яе ніжэй скуры, і волас яе абярнуўся ў белы, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага. Гэта болька праказы; яна вылілася на верадзе. 21 Калі ж сьвятар абача, і во, няма ў ёй белага воласу, і яна ня ніжэй скуры, і яна цьмяная, то сьвятар запрэць яго на сем дзён. 22 I калі яна пачнець вельмі пашырацца па скуры, то сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта болька праказы. 23 I калі пляма застаецца на сваім месцу і не пашыраецца, то гэта запаленьне вераду; і ачысьце яго сьвятар. 24 ,, I калі на целе, на скуры яго, будзе апёк ад агню, і будзе на загоеным апёку пляма бела-чырвоная альбо белая, 25 I абача яго сьвятар, і во, абярнуўся волас у белы на пляме, і выгляд яе глыбей за скуру, то гэта праказа, яна разраслася на апёку. I сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта болька праказы. 26 I калі ж абача гэты апёк сьвятар, і вось, няма на пляме белага воласу, і яна ня ніжэй за скуру, і яна цьмяная, дык запрэць яго сьвятар на сем дзён. 27 I агледзе яго сьвятар на сёмы дзень, і калі яна вельма пашыраецца па скуры, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага. 28 Калі ж пляма застаецца на сваім месцу і не пашыраецца па скуры, і яна цьмяная, то гэта пухліна ад апёку. I абесьце яго сьвятар за чыстага, бо гэта запаленьне ад апёку. 29 „Мужчына або жонка, калі будзе ў іх болька на галаве альбо на барадзе, 30 I агледзе сьвятар больку, і во, выгляд яе глыбей за скуру, і ў ёй волас жаўтлявы, ценкі, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта шалудзівасьць; гэта праказа на галаве альбо на барадзе. 31 I калі агледзе сьвятар больку шалудзівасьці, і во, выгляд яе ня глыбей за скуру, і воласу чорнага няма ў ёй; дык запрэць сьвятар маючага больку шалудзівасьці на сем дзён. 32 I агледзе сьвятар тую больку сёмага дня, і во, не пашырылася шалудзівасьць, і няма на ёй жаўтлявага воласу, і выгляд шалудзівасьці ня глыбей за скуру, 33 Дык паголяць яго, але шалудзівага месца не паголяць; і запрэць сьвятар шалудзівага на сем дзён другім наваратам. 34 I паглядзіць сьвятар на шалудзівасьць сёмага дня, і вось, не пашырылася шалудзівасьць па скуры, і выгляд яе ня глыбей за скуру; дык абесьце яго сьвятар за чыстага; і памые ён адзежу сваю, і будзе чысты. 34 I калі вельмі пашырацца будзе шалудзівасьць на скуры па ачышчэньню яго, 36 Дык паглядзіць на яго сьвятар, і во, пашырылася шалудзівасьць па скуры, то няхай ня шукае сьвятар жаўтлявага воласу: ён нячысты. 37 I калі ў ваччу ягоным шалудзівасьць стаіць на месцу, і волас чорны вырас у ёй, то шалудзівасьць загаілася, ён чысты; сьвятар абесьце яго за чыстага. 38 ,, І калі ў мужчыны альбо ў жонкі будуць на скуры цела іхнага плямы, плямы белыя, 39 I паглядзіць сьвятар, і вось, на скуры цела іхнага плямы бледа-белыя, то гэта кругі разрослыя на скуры: ён чысты. 40 I калі ў людзіны выпалі валасы з галавы ейнае, то гэта пляшывы; чысты ён. 41 А калі з боку віду ягонага выпадуць валасы з галавы, то ён лысы; чысты ён. 42 А калі на пляшу альбо на лысіне будзе болька бела-чырванаватая, то праказа квіціць на пляшу альбо на лысіне. 43 I паглядзіць яго сьвятар, і вось, пухліна болькі бела-чырванаватая на пляшу альбо на лысіне ягонай, выглядам падобная да праказы скуры цела; 44 То чалавек пракажаны ён, нячысты ён: сьвятар абесьце яго за супоўнага нячыстага, у яго на галаве болька. 45 I ў пракажанага, на каторым гэтая болька, мае быць разарвана адзежа, і галава ягоная мае быць непакрытая, і вусны закрытыя, і мае крычэць: , Нячысты! нячысты!' 46 Усі дні, пакуль на ім болька, ён мае быць нячысты, нячысты ён; ён мае жыць адзінотны, вонках табару будзе сяліба ягоная. 47 „I калі на адзежы будзе болька праказы, на адзежы ваўнянай, альбо на адзежы лянной, 48 Або на аснове, або на ўтоку зь лёну або воўны, або на скуры, або на якім вырабе скураным, 49 I будзе болька зелянаватая альбо чырванаватая на адзежы, або на скуры, або на аснове, або на ўтоку, або на якой судзіне із скуры, то гэта болька праказы, надабе паказаць яе сьвятару. 50 Сьвятар агледзе больку і запрэць маючага больку на сем дзён. 51 I агледзе больку сёмага дня, што пашырылася болька на адзежы, або на аснове, або на ўтоку, або на скуры, або на якім вырабе, зробленым із скуры, то гэта праказа ядавітая, маючы больку нячысты. 52 Ён мае спаліць адзежу, альбо аснову, альбо ўток ваўняны, альбо лянны, альбо кажную рэч скураную, на каторай будзе болька: бо ядавітая праказа гэта; надабе спаліць на цяпле. 53 I калі абача сьвятар, і вось, не пашырылася болька па адзежы, альбо па аснове, альбо па ўтоку, альбо па якой скураной судзіне; 54 Дык сьвятар раскажа вымыць тое, на чым болька, і запрэць яго на сем дзён другім наваратам. 55 I абача сьвятар па вымыцьцю болькі, і во, не зьмяніла болька свайго выгляду й болька не пашырылася, то нячыстая яна, спалі яе на цяпле; гніцьцё гэта на добрым альбо на благім баку. 56 I калі абача сьвятар, і во, стала цьмяная болька просьле вымыцьця яе, дык вырве яе з адзежы, альбо із скуры, альбо з асновы, альбо з утоку. 57 Калі ж яна ізноў пакажацца на адзежы, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой скураной рэчы, то гэта разрастаючая; у цяпле спалі тое, у чым болька. 58 I адзежу, альбо аснову, альбо ўток, альбо якую скураную судзіну, каторую вымыў, і зышла зь яе болька, дык надабе вымыць яе друґім наваратам, і яна будзе чыстая". 59 Гэта права праз больку праказы на адзежы ваўняной альбо лянной, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой скураной судзіне, як абяшчаць яе за чыстую альбо нячыстую. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 14 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Во будзе права праз пракажанага ў дзень яго ачышчаньня: і прывядуць яго да сьвятара. 3 I выйдзе сьвятар вонкі з табару, і абача сьвятар, і во, выгаілася болька ў пракажанага; 4 Дык раскажа сьвятар узяць ачышчанаму дзьве птушкі жывыя, чыстыя, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізопу. 5 I раскажа сьвятар, і зарэжуць адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою; 6 Птушку жывую возьме ён, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізоп, і занура іх і жывую птушку ў крыві птушкі зарэзанае над жывой вадою; 7 I пакропе на ачышчанага ад праказы сем разоў, і абесьце яго за чыстага, і пусьце жывую птушку на від поля. 8 I вымые ачышчаны адзецьці свае, і паголе ўсі валасы, і памыецца вадою, і ачысьціцца; і потым увыйдзе ў табар, і прабудзе сем дзён вонках будану свайго. 9 I будзе: сёмага дня паголе ўсі валасы свае, галаву сваю, бараду сваю, бровы ачоў сваіх, усі валасы свае паголе, і вымые адзежу сваю, і памые цела свае вадою, і будзе чысты. 10 На восьмы дзень возьме ён два бараны бяз гану, і адну авечку аднагоднюю бяз гану, і тры дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і адзін лёґ алівы. 11 I пастанове сьвятар ачышчаючы чалавека ім ачышчанага і іх перад СПАДАРОМ ля ўходу будану збору. 12 I возьме сьвятар аднаго барана, і падаруе яго на аброк віны, і лёг алівы, і будзе туды-сюды нахінаць нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ. 13 I зарэжа барана на тым месцу, ідзе рэжуць аброк за грэх а ўсепаленьне, на месцу сьвятым; бо, як аброк за грэх, яно належа сьвятару: сьвятое сьвятых гэга. 14 I возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа сьвятар на кончык правага вуха ачышчанага, і на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае. 15 I возьме сьвятар ізь лёґу алівы, і пальлець на левую даланю сваю. 16 I занура сьвятар правы палец свой у валіву, каторая на левай далані ягонай, і пакропе алівы палцам сем разоў перад відам СПАДАРА. 17 А засталую аліву, каторая на далані ягонай, узложа сьвятар на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае й на вялікі палец правае нагі ягонае, на кроў аброку віны. 18 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, і адзяржыць ласкаўчыненьне яму сьвятар перад відам СПАДАРОВЫМ. 19 I ўчыне сьвятар аброк за грэх, і адзяржыць ласкіўчыненьне ачышчанаму ад нечысьці ягонае, а просьле гэтага зарэжа ўсепаленьне. 20 I падыйме сьвятар усепаленьне а аброк хлебны на аброчнік. I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і ён будзе чысты. 21 I калі ён бедны, і не дастане рука ягоная, хай возьме аднаго барана на аброк віны на нахінаньне, каб дастаць яму ласкіўчыненьне, і адну дзясятую часьць ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на хлебны аброк, і лёґ алівы, 22 I два туркі альбо двое галубянят, што дастане рука ягоная, і будзе адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне. 23 I прынясець іх на восьмы дзень ачышчэньня да сьвятара да ўходу будану збору, перад від СПАДАРОЎ. 24 I возьме сьвятар барана аброку віны і лёг алівы, і будзе туды-сюды нахінаць гэта сьвятар як нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ. 25 I зарэжа барана на аброк віны, і возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа на кончык правага вуха ачышчанага; на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае. 26 I з алівы нальлець сьвятар на левую даланю сьвятара. 27 I пакропе сьвятар із алівы, каторая на левай далані ягонай, правым палцам сваім сем разоў перад відам СПАДАРА. 28 I ўзложа сьвятар із алівы, каторая на далані ягонай, на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае і на вялікі палец правае нагі ягонае, на месцу, дзе кроў аброку віны. 29 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, каб дастаць ласкіўчыненьне яму перад відам СПАДАРА. 30 I прыгатуе аднаго з туркоў альбо адно з галубянят, што дастане рука ягоная, 31 3 тога, што дастане рука ягоная, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне, разам із аброкам хлебным. I дастане ласкіўчыненьне сьвятар ачышчанаму перад відам СПАДАРА. 32 Гэта права праз тога, у каго ё болька праказы, каторы ў часе ачышчэньня свайго ня мае дастатку". 33 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 34 ,, Як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, каторую Я даю вам у дзяржаньне, і Я навяду больку на дамы ў зямлі дзяржаньня вашага, 35 Тады тый, чый дом, мае пайсьці й раскажа сьвятару, кажучы: , У мяне на доме паказалася быццам болька праказы'. 36 I раскажа сьвятар спаражніць дом, уперад чымся ўвыйдзе сьвятар аглядаць больку, каб ня сталася нячыстым усе, што ў доме; а просьле гэтага прыйдзе сьвятар аглядаць дом. 37 I абача больку, і вось, болька на сьценах дому, шчэрбы зеленавата-чырвоныя, выгляд іх ніжэй за зьверх сьцяны; 38 I выйдзе сьвятар із дому да ўходу дому, і запрэць дом на сем дзён; 39 I зьвернецца сьвятар на сёмы дзень, і абача, во, болька пашырылася на сьценах дому; 40 I раскажа сьвятар выламіць камяні, на каторых болька, і кінуць іх вонках места на месца нячыстае. 41 А дом няхай абскрабуць унутры наўкола, і высыпяць гліну вонках места на месца нячыстае, 42 I возьмуць іншыя камяні, і ўложаць іх замест тых камянёў, і возьмуць іншую гліну і абтынкуюць дом. 43 I калі зьвернецца болька, і разрасьцецца ў доме, просьле тога як абскраблі дом і просьле тога як абтынкавалі, 44 Дык прыйдзе сьвятар і агледзе, і вось, пашырылася болька ў доме, то гэта ядавітая праказа ў доме, нячысты ён. 45 I разломяць дом, камяні яго, і дзерва яго, і ўсю гліну дому, і вынясуць яго вонкі за места на месца нячыстае. 46 I хто ўходзе ў дом усі дні, як ён заперты, тый станецца нячысты аж да вечара; 47 I хто ляжыць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю; і хто есьць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю. 48 I калі сьвятар запраўды прыйдзе й абача, і вось, не пашырылася болька ў доме просьле тога, як абтынкавалі дом, то сьвятар абесьце дом за чысты, бо болька выгаена. 49 I возьме на ачышчэньне дому дзьве птушкі а кедравага дзерва а чырвовую нітку а гізопу; 50 I зарэжа адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою; 51 I возьме кедравае дзерва а гізоп а чырвовую нітку а жывую птушку, і занура іх у крыві птушкі зарэзанае а ў жывой вадзе, і пакропе ў кірунку дому сем разоў. 52 I ачысьце дом крывёю птушкі а жывой вадою а жывой птушкаю а кедравым дзервам а гізопам а чырвовай ніткаю; 53 I пусьце жывую птушку вонках места на від поля, - і дастане ласкіўчыненьне дому, і будзе чысты". 54 Гэта права праз усялякую больку праказы, і праз шалудзівасьці, 55 I праз праказу на адзежы а на доме, і праз пухліну а праз кругі а праз плямы; 56 Каб вучыць празь дзень нячысты і празь дзень чысты. Гэта права праз праказу. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 15 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „I гукайце сыном Ізраелявым, і скажыце: кажная людзіна, у каторай будзе цеч ізь цела ейнага, цеч ейная нячыстая. 3 I во якая будзе нечысьць ейная ў цечы ейнай: як цячэць ізь цела ейнага цеч ейная, і як запыняецца ў целе ейным цеч ейная, - гэта нечысьць ейная. 4 Кажная пасьцеля, на каторую ляжа маючы цеч, будзе нячыстая, і кажны спакмень на каторым сядзе, будзе нячысты. 5 I хто даткнецца да пасьцелі ягонае, тый мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 6 I хто сядзе на які спакмень, на каторым сядзеў маючы цеч, тый мае памыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і будзе нячысты аж да вечара. 7 I хто даткнецца да цела маючага цеч, тый мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, нячысты аж да вечара. 8 I калі плюне маючы цеч на чыстага, то гэты мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты аж да вечара. 9 I кажны паяздок, у каторым важыняўся маючы цеч, нячысты. 10 I кажны, хто даткнецца да ўсёго, што будзе пад ім, стане нячысты аж да вечара; і хто панясець іх, вымые адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і будзе нячысты аж да вечара. 11 I ўсі, да каго даткнецца маючы цеч, не спаласнуўшы рук сваіх у вадзе, маюць вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячыстыя аж да вечара. 12 І судзіну гліняную, да каторае даткнецца маючы цеч, надабе разьбіць, а ўсялякую судзіну дзярвяную надабе спаласкаць вадою. 13 „I як ачысьціцца маючы цеч ад цечы свае, тады мае ён адлічыць сем дзён дзеля свайго ачышчэньня, і вымые адзежу сваю, і змые цела свае ў жывой вадзе, і будзе чысты. 14 „I на восьмы дзень возьме ён сабе два туркі альбо двое галубянят, і прыйдзе перад від СПАДАРОЎ да ўходу будану збору, і аддасьць іх сьвятару. 15 I прыгатуе сьвятар іх адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне; і адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар перад СПАДАРОМ ад цечы ягонае. 16 ,, І калі ў мужчыны выйдзе насеньне ляжаньня, дык мае памыць у вадзе ўсе цела свае, і нячысты будзе аж да вечара. 17 I кажная адзежа й кажная скура, на каторую луча насеньне ляжаньня, мае быць вымыта ў вадзе, і нячыстая будзе да вечара. 18 ,, I жонка калі ляжа з мужам насеньням ляжаньня, то яны маюць памыцца ў вадзе, і нячыстыя будуць аж да вечара. 19 I калі ў жонкі будзе цеч, цеч крыві ў целе ейным, то сем дзён мае яна быць у вадлучэньню сваім. I кажны, хто даткнецца да яе, стане нячысты аж да вечара. 20 I ўсе, на чым яна ляжа ў працягу адлучэньня свайго, стане нячыстае; і ўсе, на чым сядзе, стане нячыстае. 21 I кажны, хто даткнецца да пасьцелі ейнае, мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 22 I кажны, хто даткнецца да якога знадбеня, на каторым яна сядзела, мае вымьгць адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 23 I калі на пасьцелі цеч альбо на тым спакменню, на каторым яна сядзела, тый, што даткнецца да яго, нячысты будзе аж да вечара. 24 ,, Калі лежма ляжыць чалавек ізь ёй, то адлучэньне ейнае будзе на ім, і ён нячысты будзе сем дзён, і кажная пасьцеля, на каторай ён ляжа, будзе нячыстая. 25 „ I калі ў жонкі вельмі цячэць кроў шмат дзён ня ў часе адлучэньня ейнага, альбо калі яна мае цеч звыш адлучэньня свайго, то ўвесь час цечы нечысьці свае, які ў працягу адлучэньня свайго, будзе нячыстая яна. 26 Кажная пасьцеля, на каторай яна ляжа ўсі дні цечы свае, як пасьцеля адлучэньня ейнага будзе ёй; і кажны знадбень, на каторы яна сядзе, будзе нячысты, як нечысьць адлучэньня ейнага. 27 I кажны, хто даткнецца да іх, стане нячысты, і мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 28 ,, I як яна ачысьціцца ад цечы свае, тады мае адлічыць сем дзён, і потым будзе чыстая. 29 „ На восьмы дзень возьме яна сабе два туркі альбо двое галубянят, і прынясець іх да сьвятара да ўходу будану збору; 30 I прыгатуе сьвятар адно на аброк за грэх, адругое на ўсепаленьне; і дастане ласкіўчыненьне ёй сьвятар перад СПАДАРОМ ад цечы нечысьці ейнае. 31 „Гэтак адлучайце сыноў Ізраелявых ад нечысьці іхнае, і яны не памруць у нечысьці сваёй, плюгавячы вітальню Маю, каторая сярод іх". 32 Гэта права праз маючага цеч і праз выходзячае зь яго насеньне ляжаньня, што плюгаве яго гэтым, 33 I праз хварэючую адлучэньнямсваім, і ў каторых цячэць цеч іхная ў мужчыны і ў жонкі, і праз чалавека, каторы паляжыць ізь нячыстай. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 I гукаў СПАДАР Масею па сьмерці двух сыноў Ааронавых, як яны прыступілі перад від СПАДАРОЎ і памерлі. 2 І сказаў СПАДАР Масею: „Скажы Аарону, брату свайму, і хай ня ўходзе кажнага часу ў сьвятыню за запінаху перад века, што на скрыні, і ён не памрэць; бо над векам Я буду зьяўляцца ў булаку. 3 Во з чым мае ўходзіць Аарон у сьвятыню: зь цялём-бычкам на аброк за грэх і з бараном на ўсепаленьне. 4 Хітон лянны сьвяты мае надзяваць ён, і ганавіцы лянныя хай будуць на целе ягоным, і лянным поясам хай папяразуецца, і лянную мітру надзяець: сьвятыя адзежы гэтыя. I хай памые ён, ды ў вадзе, цела свае, і вадзяець іх. 5 I ад грамады сыноў Ізраелявых няхай возьме двое казянят на аброк за грэх і аднаго барана на ўсепаленьне. 6 I абрачэць Аарон цялё-бычка на аброк за грэх за сябе, і адзяржыць ласкіўчыненне за сябе а за дом свой. 7 I возьме двое казянят, і пастанове іх перад відам СПАДАРОВЫМ ля ўходу будану збору. 8 I кіне Аарон на абодва казлы на жэрабя: адно жэрабя СПАДАРУ, а другое жэрабя на адпушчэньне; 9 I прывядзець Аарон казла, на каторага вынята жэрабя СПАДАРУ, і абрачэць яго на аброк за грэх; 10 А казла, на каторага вынятажэрабя на адпушчэньне, пастанове жывога перад СПАДАРОМ, каб учыніў перазь яго ласкіўчыненьне, і выпусьце яго на адпушчэньне на пустыню. 11 I прывядзець Аарон цялё на аброк за грэх за сябе, і дастане ласкіўчыненьне за сябе а за дом свой, і зарэжа цялё свае; 12 I возьме жару поўную кадзільніцу заброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, і поўныя жмені пахнючага дробна стоўчанага кадзіла, і ўнясець за запінаху; 13 I паложа кадзіла на цяпло перад відам СПАДАРОВЫМ, дым кадзеньня пакрые века, каторае над сьветчаньням, і ён не памрэць. 14 I возьме з крыві цяляці, і пакропе палцам сваім на века зьверху, на ўсходні бок і на перад века, сем разоў пакропе крывёй з палца свайго. 15 I зарэжа казла на аброк за грэх за люд, і ўнясець кроў яго за запінаху, і зробе з крывёй яго тое самое, што зрабіў із крывёю цяляці, і пакропе ёю на века і на перад века. 16 I адзяржыць ласкіўчыненьне за сьвятыню ад нечысьці сыноў Ізраелявых, і ад выступаў іхных, і ўсіх грахоў іхных. I гэтак мае ён учыніць таксама з буданом збору, каторы прабывае зь імі, сярод нечысьцяў іхных. 17 Ні водзін чалавек ня мае быць у будане збору, як уходзе ён дзеля ласкіўчыненьня сьвятыні, да самага выхаду яго. I адзяржыць ён ласкіўчыненьне за сябе а за дом свой а за ўсю грамаду Ізраеляву. 18 I выйдзе ён да аброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, і адзяржыць ласкіўчыненьне, возьме з крыві цяляці а з крыві казла, і паложа на рагі аброчніка наўкола, 19 I пакропе на яго з крыві палцам сваім сем разоў, і ачысьце яго, і пасьвяціць яго ад нечысьцяў сыноў Ізраелявых. 20 I здойсьніўшы адзержаваньне ласкі сьвятыні а будану збору а аброчніку, і прывядзець ён жывога казла, 21 I ўзложа Аарон абедзьве руццэ свае на галаву жывога казла, і вызнае над ім усі бяспраўі сыноў Ізраелявых а ўсі выступы іхныя а ўсі грахі іхныя, і ўзложа іх на галаву казла, і адашлець із адумысловым чалавекам на пустыню. 22 I панясець казёл на сабе ўсі бясмраўі іхныя да зямлі аддзеленае, і пашлець ён казла на пустыню. 23 I ўвыйдзе Аарон у будан збору, і здыйме лянную адзежу, каторую надзяваў, уходзячы ў сьвятыню, і паложа яе там, 24 I памые цела свае ў вадзе на сьвятым месцу, і надзене адзецьці свае, і выйдзе, і ўчыне свае ўсепаленьне а ўсепаленьне люду, і дастане ласкіўчыненьне за сябе а за люд; 25 А тук аброку за грэх спале на аброчніку. 26 I тый, хто адводзіў казла на адпушчэньне, мае вымыць адзежу сваю і памыць цела свае ў вадзе, і потым можа ўвыйсьці ў табар. 27 А цялё за грэх а казла за грэх, каторых кроў унесена была да адзяржаньня ласкі сьвятыні, няхай вынясе вонкі з табару, і спаляць на цяпле скуры іх, і мяса іх, і нечысьць іх. 28 I хто спале іх, вымые адзежу сваю й памые цела свае ў вадзе, і просьле тога можа ўвыйці ў табар. 29 „I будзе гэта вам вечнаю ўставаю: сёмага месяца, дзясятага дня месяца марыце душы свае і ніякае работы не рабіце, ані тубылец, ані чужнік, што жывець памеж вас; 30 Бо гэтага дня дастанецца вам ласкіўчыненьне, каб ачысьціць вас ад усіх грахоў вашых перад відам СПАДАРОВЫМ, і вы будзеце ачышчаны. 31 Сыбота сыботаў гэта вам, і марыце душы вашыя: гэта ўстава вечная. 32 І мае даставаць сьвятар ласкіўчыненьне, каторы памазаны і каторы пасьвячаны сьвятарстваваць замест айца свайго. I надзене ён лянныя адзецьці, адзецьці сьвятыя, 33 I адзяржыць ласкіўчыненьне сьвятыні сьвятой і будану збору, і аброчніку адзяржыць ласкіўчыненьне, і сьвятаром і ўсяму люду грамады адзяржыць ласкіўчыненьне. 34 I будзе гэта вам вечнаю ўставаю: адзержаваць ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым ад усіх грахоў іхных аднойчы ў год". I зрабіў ён так, як расказаў СПАДАР Масею. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 17 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гукай Аарону а ўсім сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым, і скажы ім: гэта слова, што расказаў СПАДАР, кажучы: 3 Кажная людзіна з дому Ізраелявага, каторая зарэжа вала, альбо авечку, альбо казу ў табару, альбо калі хто зарэжа вонках табару, 4 I не прывядзець да ўходу будану збору падараваць дар СПАДАРУ перад вітальняю СПАДАРОВАЙ; дык кроў палічыцца тэй людзіне: разьліла кроў, і выгубіцца людзіна тая зь люду свайго. 5 Гэта дзеля таго, каб прыводзілі сынове Ізраелявы аброкі свае, каторыя яны рэжуць на полю, каб прыводзілі СПАДАРУ да ўходу будану збору, да сьвятара, і рэзалі іх на аброкі супакойныя СПАДАРУ. 6 I пакропе сьвятар крывёй на аброчяік СПАДАРОЎ ля ўходу будану збору, і спале тук на прыемны пах СПАДАРУ, 7 I ня будуць абракаць аброкаў сваіх нячысьцікам, за каторымі яны бязульна ходзяць. Гэта будзе ўставаю вечнаю ў роды вашыя. 8 „I ім скажы: кажная людзіна з дому Ізраелявага і асяленец, што асяліўся меж вас, калі абракае ўсепаленьне альбо іншы аброк, 9 I не прывядзець да ўходу будану збору, каб прыгатаваць яго СПАДАРУ, то выгубіцца людзіна тая зь люду свайго. 10 ,, І калі якая людзіна з дому Ізраелявага альбо чужнік, што жывець пасярод вас, будзе есьці якую кроў, то зьвярну від Свой на душу таго, што есьць кроў, і выгублю яе з пасярод люду ейнага; 11 Бо дых цела ў крыві, і Я даў яго вам на аброчнік, каб даставаць ласкіўчыненьне душам вашым, бо кроў дастаець ласкіўчыненьне душы. 12 Затым Я й сказаў сыном Ізраелявым: ні водная душа з вас ня мае есьці крыві, і чужнік, што жывець меж вас, ня мае есьці крыві. 13 I кажная людзіна із сыноў Ізраелявых і із асяленцаў, што асялілісія меж вас, калі на ўловах злове зьвяра альбо птушку, каторую можна есьці, то ён мае выпусьціць ізь яе кроў, засыпаць яе пылам; 14 Бо дых кажнага цела, - кроў ягоная, яна ёсьць у дыху ягоным. Затым Я сказаў сыном Ізраелявым: ня ежча крыві ні зь якага цела, бо дых усялякага цела кроў ягоная; кажны, хто будзе есьці яе, будзе выгублены. 15 I кажная душа, што будзе есьці здыхату альбо разарванае, тубылец альбо асяленец, мае вымыць адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара, а потым будзе чысты. 16 Калі ня вымые й не памые цела свайго, то панясець на сабе бяспраўе свае". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 18 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: Я СПАДАР, Бог ваш. 3 Подле ўчынкаў зямлі Ягіпецкае, у каторай вы жьлі, не рабіце, і подле ўчынкаў зямлі Канаанскае, што Я вяду вас туды, не рабіце, і ў вуставах іхных не хадзіце. 4 Мае суды чыніце й уставы Мае дзяржыце, ходзячы ў іх. Я СПАДАР, Бог ваш. 5 I дзяржыце ўставы Мае а суды мае, каторыя калі спаўняе чалавек, дык будзе жыць імі. Я СПАДАР. 6 „Кажная людзіна да ніякае сваячкі подле цела ня мае дабліжыцца, каб адкрыць голасьць ейную. Я СПАДАР. 7 Голасьці айца свайго і голасьці маці свае не адкрывай: яна маці твая, не адкрывай голасьці ейнае. 8 Голасьці жонкі айца свайго не адкрывай: гэта голасьць айца твайго. 9 Голасьці сястры свае, дачкі айца свайго альбо дачкі маці свае, што нарадзілася ў доме, альбо нарадзілася вонках, не адкрывай голасьці іхнае. 10 Голасьці дачкі сына свайго альбо дачкі дачкі свае, не адкрывай голасьці іх, бо яны твая голасьць. 11 Голасьці дачкі жонкі айца свайго, што нарадзілася ад айца твайго, яна сястра твая, не адкрывай голасьці яе. 12 Голасьці сястры айца свайго не адкрывай, бо яна радня айцу твайму. 13 Голасьці сястры маці свае не адкрывай, бо яна радня маці твае. 14 Голасьці брата айца свайго не адкрывай і да жонкі ягонае ня бліжся: яна дзядзіна твая. 15 Голасьці нявесткі свае не адкрывай: яна жонка сына гвайго, не адмрывай голасьці яе. 16 Голасьці браціхі свае не адкрывай: гэта голасьць брата твайго. 17 Голасьці жонкі й дачкі ейнае не адкрывай, дачкі сына ейнага і дачкі дачкі ейнае не бяры, каб адкрыць голасьць іх: яны блізкая радня яе; гэта бязульства. 18 Не бяры жонкі разам ізь сястрою ейнай, каб зрабіць яе супаркаю, каб адкрыць голасьць ейную пры ёй, за жыцьця яе. 19 I да жонкі ў часе адлучэньня з прычыны нечысьці ейнае ня бліжся, каб адкрыць голасьць ейную. 20 I із жонкаю бліжняга свайго ня дай семені ляжаньня, каб ня плюгавіцца зь ёю. 21 ,, І з насеньня свайго ня дай, каб перадаваць Молоху, і ня будзень імені Бога свайго. Я СПАДАР. 22 ,, І з мужчынам не кладзіся ляжаньням жонкі, аґіда гэта. 23 I зь ніякім статкам не кладзіся, каб гэтым стаць нячыстым; і жонка ня мае станавіцца перад статчынаю, каб злучыцца зь ёю. Гэта зьмяшаньне. 24 Ня плюгаўце сябе нічым гэтым, бо ўсім гэтым сплюгавіліся народы, каторых Я праганяю ад вас. 25 I сплюгавілася зямля, і Я даведаўся да бяспраўя яе, і вырыгала ізь сябе зямля жывучых на ёй. 26 А вы дзяржыце ўставы Мае а суды Мае, і не рабіце ўсіх гэтых агідаў, ані тубылец, ані асялянец, што асяліўся меж вас. 27 Бо ўсі гэтыя агіды рабілі людзі гэтае зямлі, што перад вамі, і сплюгавілася зямля, 28 Каб і вас ня вырыгала ізь сябе зямля, як вы сплюгавіце яе, як яна вырыгала народ, што быў перад вамі; 29 Бо будуць выгублены з пасярод люду свайго кажны, што будзе рабіць з усіх гэтых агідаў, і ўсі душы, што робяць гэта. 30 Дык дзяржыце данае Імною дзяржаць вам, каб не рабіць подле абычаёў агідных, каторыя рабілі перад вамі, і каб ня сплюгавіцца імі. Я СПАДАР, Бог ваш". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 19 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гукай усёй грамадзе сыноў Ізраелявых і скажы ім: сьвятыя будзьце, бо сьвяты Я СПАДАР, Бог ваш. 3 „Кажны бойцеся маці свае й айца свайго; і сыботы мае заховуйце. Я СПАДАР, Бог ваш. 4 ,, Не зварачайцеся да балваноў, і багоў літых не рабіце сабе. Я СПАДАР, Бог ваш. 5 ,, Як будзеце абракаць СПАДАРУ аброк супакойны, то самахоць абракайце яго. 6 У дзень абраканьня ежча яго і назаўтрае, а засталае на пазаўтра надабе спаліць на цяпле. 7 Калі ж хто будзе есьці яго пазаўтра, гэта агідна, гэта ня будзе люба. 8 Хто будзе есьці яго, тый панясець бяспраўе свае, бо ён збудзеніў сьвятыню СПАДАРОВУ; і будзе выгублена душа тая зь люду свайго. 9 „I як будзеце жаць жніво зямлі вашае, не канчайце канца поля свайго, і засталага ад жніва свайго ня зьбірай, 10 I вінішча свайго не абірай сусім чыста, і апалых ягадаў у вінішчу не падбірай; беднаму а чужніку пакінь гэта. Я СПАДАР, Бог ваш. 11 Не крадзіце, і не адракайцеся, і не маніце адзін аднаму. 12 „I не прысягайце імям Маім да маны, і ня будзеньце імені Богасвайго. Я СПАДАР. 13 „Ня крыўдзь бліжняга свайго й ня глабай. ,, Хай не начуе плата найміта Ў цябе да раньня. 14 „Ня кліні глухога і перад нявісным не кладзі на спатыкненьне; і бойся Бога свайго. Я СПАДАР. 15 Не рабіце бяспраўя на судзе; не патурай убогаму й ня сьці віду вялікага, справядлівасьцю судзі бліжняга свайго. 16 ,, Не хадзі абмоўнікам у людзе сваім, і не паўставай на кроў прыяцеля свайго. Я СПАДАР. 17 „ Не ненавідзь брата свайго ў сэрцу сваім, чыста вымаўляй бліжняму свайму, і не панясеш за яго грэху. 18 Ня імсьці а ня май злосьці на сыноў люду свайго, любі прыяцеля свайго, як самога сябе. Я СПАДАР. 19 „Уставы Мае дзяржыце; статку свайго не размнажай мяшаньням; поля свайго не засявай мешанкаю, і адзежа мешаная, з воўны й лёну, хай ня ўвыйдзе на цябе. 20 „Калі хто паляжыць із жонкаю ляжаньням насеньня, а яна нявольніца, заручаная мужу, але яшчэ ня выкупленая, альбо свабода яшчэ ня дана ёй, то мае быць прасока, але ня будуць забіты, бо яна несвабодная. 21 I прывядзець ён свой аброк віны СПАДАРУ да ўходу будану збору, барана віны. 22 I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар бараном віны перад СПАДАРОМ ад грэху, каторым ён ізрашыў, і дараваны будзе яму грэх, каторым ён ізграшыў. 23 ,, І як прыйдзеце да зямлі, і пасадзіце якое дзерва дзеля еміны, то плод яго ўважайце за неабрэзаны; тры гады маюць бьгць вам за неабрэзаныя, ня маеце есьці іх; 24 А чацьвертага году ўся садавіна яго мае быць пасьвячана на славу СПАДАРОВУ; 25 Пятага ж году вы можаце есьці садавіну яго, каб размнажыўся вам урод яго. Я СПАДАР, Бог ваш. 26 ,, Ня ежча з крывёй; „Не займайцеся чарамі ані варажыце. 27 „Ня стрыжыце краю галавы свае і ня псуй краю барады свае. 28 „I націнаў дзеля памерлага не рабіце на целе сваім, пісаньня выцісканага не давайце рабіць на сабе. Я СПАДАР. 29 Ня будзень дачкі свае, дапушчаючы яе да бязулства, і хай не бязуле зямля, і хай не напоўніцца зямля бязулствам. 30 „Сыботы Мае заховуйце, і сьвятыні Мае сьціце. Я СПАДАР. 31 „Не зварачайцеся да выгукаючых мерцьвякоў а да знахараў, ня шукайце сплюгавіцца імі. ЯСПАДАР, Бог Ваш. 32 „Перад відам сівога ўставай і сьці від старога, і бойся Бога свайго. Я СПАДАР. 33 „Як аселіцца чужнік у зямлі вашай, ня ўціскайце яго. 34 Як тубылец із вас, няхай будзе чужнік, што жывець із вамі, і любі яго, як сябе, бо чужнікамі вы былі ў зямлі Ягіпецкай. Я СПАДАР, Бог ваш. 35 „Не рабіце несправядлівасьці ў судзе, у меры а ў вазе а памеры. 36 Вага справядлівая, важкі справядлівыя, ефа справіядлівая й гін справядлівы няхай будзе ў вас. Я СПАДАР Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае. 37 I дзяржыце ўсі ўставы Мае а ўсі суды Мае, і паўніце іх. Я СПАДАР". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 20I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „І сыном Ізраелявым скажы: кажная людзіна із сыноў Ізраелявых і з чужнікоў, што жывуць у Ізраелю, каторая дасьць із насеньня свайго Молоху, тая хай сьмерцю памрэць; люд зямлі хай укамянуе яе. 3 I Я зьвярну від Свой на людзіну тую, і выгублю яе з пасярод люду яе, бо з насеньня свайго яна дала Молоху, каб плюгавіць сьвятыню Маю й будзеніць сьвятое імя Мае. 4 I калі заплюшча люд зямлі вочы свае на людзіну тую, як яна дасьць із насеньня свайго Молоху, і ня зробе ёй сьмерці; 5 Дык Я зьвярну від Свой на людзіну тую й на радзіму ейную, і выгублю яе і ўсіх бязулячых сьледам за ёй, каб бязульна не хадзіць сьледам за Молохам, з пасярод люду іхнага. 6 „I каторая душа зьвернецца да выгукаючых мерцьвякоў а да знахараў, каб бязульна хадзіць сьледам за імі, то Я зьвярну від Свой на тую душу, і выгублю яе з пасярод люду ейнага. 7 I пасьвячайце сябе, і будзьце сьвятыя, бо Я СПАДАР, Бог ваш. 8 I дзяржыце ўставы Мае і паўніце іх: Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас. 9 „Калі якая людзіна будзе клясьці айца свайго і маці сваю, тая сьмерцю памрэць. Айца свайго й маці сваю ён клёў, кроў ягоная на ім. 10 „Альбо хто будзе чужаложыць із замужкаю; калі хто будзе чужаложыць із жонкаю прыяцеля свайго: няхай сьмерцю памрэць чужаложнік і чужаложніца. 11 I хто ляжа із жонкаю айца свайго, голасьць айца свайго адкрыў: сьмерцю памруць абое, кроў іхная на іх. 12 Калі хто ляжа зь нявесткаю сваёю, сьмерцю памруць абое: зьмяшаньне зрабілі яны, кроў іхная на іх. 13 I калі хто ляжа з мужчынаю ляжаньням жонкі, то абодва яны зрабілі агіду: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх. 14 Калі хто возьме сабе жонку й маці ейную: гэта бязулства; на цяпле маюць спаліць яго й іх, каб ня было бязулства меж вас. 15 I калі хто злучыцца із статчынаю: сьмерцю памрэць, а статчыну забіце. 16 I калі жонка пойдзе да якое статчыны, каб злучыцца зь ёю, то забі жонку й статчыну: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх. 17 Калі хто возьме сястру сваю, дачку айца свайго альбо дачку маці свае, і абача голасьць ейную, і яна абача голасьць ягоную: гэта сорам; няхай будуць яны выгублены перад ачыма сыноў люду свайго. Ён адкрыў голасьць сястры свае; бяспраўе свае панясець ён. 18 Калі хто ляжа із жонкаю ў часе жаноцкага ейнага, і адкрые голасьць яе, то ён агаліў вытакі яе, і яна агаліла вытак крыві свае; дык абое яны хай будуць выгублены з пасярод люду свайго. 19 I голасьці сястры маці свае й сястры айца свайго не адкрывай, бо таковы агаляе блізкога свайго; бяспраўе свае панясуць яны. 20 Хто ляжа зь дзядзінаю сваёю, тый адкрыў голасьць дзядзі свайго: грэх свой панясуць яны, бязьдзетныя памруць. 21 „Калі хто возьме жонку брата свайго: гэта адлучэньне; ён адкрыў голасьць брата свайго, бязьдзетныя будуць яны. 22 ,, І дзяржыце ўсі ўставы Мае а ўсі суды Мае, і паўніце іх, і ня вырыгае вас ізь сябе зямля, да каторае Я вяду вас, каб жылі ў ёй, 23 I не хадзіце ў вуставах народу, каторы я высылаю ад віду вашага; бо гэта ўсе рабілі яны, і збрыдзілі яны Імне. 24 I сказаў Я вам: ,Вам спадзець зямля іхная, і вам дам на спадак зямлю, у каторай цячэць малако а мёд'. Я СПАДАР, Бог ваш, Каторы адрозьніў вас ізь людаў. 25 I адрозьнюйце статак чысты ад нячыстага і птушку чыстую ад нячыстае, і не рабіце абрыднымі душаў сваіх статкамі птушкаю і ўсім, што зямля рое, што адрозьніў Я вам, як нячыстае. 26 I будзьце Імне сьвятыя; бо Я сьвяты СПАДАР, і Я адрозьніў вас ізь людаў, каб вы былі Мае. 27 А мужчына альбо жонка, калі будзе памеж іх выгукаючы мерцьвякоў альбо знахар, сьмерцю памруць; укамяную іх, кроў іхная на іх". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 21I сказаў СПАДАР Масею: „Гукай сьвятаром Ааранёнкам і скажы ім: ніякай мертвай асобай хай ня плюгавяцца ў людзе сваім. 2 Толькі да сваяка блізкога сабе, да маці свае й да айца свайго, да сына свайго й дачкі свае, да брата свайго 3 й да сястры свае, дзяўчыны блізкой да сябе, што ня была замужам, зь ёю можа плюгавіцца. 4 Ён ня сплюгавіцца, як старшы ў людзе сваім, каб будзеніць сябе. 5 Яны ня маюць рабіць плешы на галаве сваёй, канец барады свае хай ня голяць і на целе сваім хай не націнаюць націнаў. 6 Сьвятымі хай будуць Богу свайму, і ня маюць будзеніць імені Бога свайго; бо агняныя аброкі СПАДАРУ, хлеб Бога свайго яны даруюць; затым будуць сьвятыя. 7 Жонкі бязулі й збудзененае яны ня возьмуць, і жонкі, разьведзенае мужам сваім, бо ён сьвяты Богу свайму. 8 Сьвяці яго, бо ён абракае хлеб Богу твайму; хай будзе ён у цябе сьвяты, бо сьвяты Я СПАДАР, пасьвячаючы вас. 9 I дачка сьвятарова, калі збудзене сябе бязулствам, то яна будзене айца свайго: цяплом маюць спаліць яе. 10 „I найвышшы сьвятар із братоў сваіх, на каторага галаву ўзьліты алей памазаньня і каторы пасьвячаны адзявацца ў тую адзежу, ня мае адкрываць галавы свае й разьдзіраць адзежы свае; 11 I да ніякага памерлага ня мае ён прыступаць; айцом а маці сваёй хай ня плюгавіцца. 12 I ад сьвятыні ён ня мае адходзіць і будзеніць сьвятыню Бога свайго, бо адлучэньне алеям памазаньня Бога яго на ім. Я СПАДАР. 13 I ён жонку ў дзявоцтве ейным хай бярэць, 14 Удаву, альбо разьведзеную, альбо збудзененую, альбо бязулю, гэтыя ня мае ён браць, але адно дзяўчыну зь люду свайго мае ён браці за жонку. 15 I хай ня будзене насеньня свайго ў люду сваім, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае яго". 16 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 17 „Гукай Аарону, кажучы: кажны з насеньня твайго ў родах сваіх, калі будзе ў яго ган, хай ня бліжыцца абракаць хлеб Бога свайго; 18 Бо кажны, на кім ган, ня мае бліжыцца: ані нявісны, ані кульгавы, альбо маючы сплюшчаны нос, альбо якую-колечы часьць лішне даўгую, 19 ані такі, у каторага зломлена нага альбо зломлена рука, 20 Ані гарбаты, ані карамжаты, альбо ў каторага бяльмо на воку, ані каросьлівы, ані шалудлівы, ані з расьцягненымі шулятамі. 21 Кажная людзіна, у каторай ё ган, і яна з насеньня Аарона сьвятара, ня мае бліжыцца, каб дараваць агняныя аброкі СПАДАРУ: ган на ім, хай ня бліжыцца, каб дараваць хлеб Бога Свайго. 22 Хлеб Бога свайго ізь сьвятога сьвятых а ізь сьвятыняў ён можа есьці; 23 Але да запінахі ня мае ён прыходзіць, і да аброчніка ня мае ён бліжыцца, бо ган на ім; ня мае ён будзеніць сьвятыні Мае, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае іх". 24 I гукаў Масей Аарону а сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым гэтыя словы. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 22I гукаў СПАДАР Масею кажучы: 2 „Скажы Аарону а сыном ягоным: і хай яны ўзьдзержуюцца ад сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, і ня будзеняць сьвятога імені Майго ў тым, што яны пасьвячаюць Імне. Я СПАДАР. 3 Кажы ім гэта ў роды вашыя:, Кажная людзіна з усёга насеньня вашага, каторая дабліжыцца да сьвятасьцяў, што пасьвячаюць сынове Ізраелявы СПАДАРУ, калі нечысьць ейная на ёй, то выгубіцца тая душа ад віду Майго. Я СПАДАР. 4 Кажная людзіна з насеньня Ааронавага, калі яна пракажаная альбо мае вытак, тая ня мае есьці сьвятасьці, пакуль не ачысьціцца. I хто даткнецца да ўсёга, што плюгаве душу, альбо людзіна, у каго выйдзе насеньне ляжаньня, 5 Альбо людзіна, каторая даткнецца да ўсялякага роючага, каторы плюгаве яго, або калі да чалавека, каторы плюгавіцца ўсялякай нечысьцяй ягонай; 6 Душа, што даткнецца да гэтага, нячыстая будзе аж да вечара, і ня мае есьці ізь сьвятасьці ўперад, чымся памые цела свае ў вадзе. 7 А як зойдзе сонца, і ён ачысьціцца, тады можа ён есьці сьвятасьці, бо гэта ежа ягоная. 8 Здыхляціны й разарванага зьвяром хай ня есьць, каб сплюгавіцца гэтым. Я СПАДАР. 9 Хай дзяржаць яны данае дзяржаць ім Імною, каб не панесьлі на сабе грэху і каб не памерлі ад тога, што будзенілі. Я СПАДАР, пасьвячаючы іх. 10 I ніякі чужанін ня мае есьці сьвятасьці; гасподнік сьвятароў і найміт ня мае есьці сьвятасьці. 11 I сьвятар, калі купе сабе душу купляю срэбра, то гэты можа есьці гэта; і народжаны ў ягоным доме можа есьці хлеб ягоны. 12 I дачка сьвятарова, калі яна выйдзе замуж за чужаніна, то яна ня мае есьці абраканых сьвятасьцяў. 13 I дачка сьвятарова, калі будзе ўдава альбо разьведзеная, а насеньня няма ў яе, і зьвернецца да дому айца свайго, як у маладосьці сваёй; тады яна можа есьці з хлеба айца свайго; а ніякі чужанін ня мае есьці яго. 14 I калі людзіна ела сьвятасьць абмыльна, дык аддасьць сьвятару сьвятасьць і мае дадаць да яе пятую часьць. 15 I хай ня будзеняць сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, каторыя яны ўзьнімаюць СПАДАРУ, 16 I не панясуць яны бяспраўя аброку віны, еўшы іх сьвятасьці, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае іх". 17 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 18 ,, Гукай Аарону а сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым, і скажы ім: калі якая людзіна з дому Ізраелявага, альбо з чужаземцаў каторая ў Ізраелю, прынясець дар свой, подле ўсіх абятніцаў сваіх і ўсіх самахотных дароў сваіх, каторы абракае СПАДАРУ на ўсепаленьне; 19 То яна мае абрачы самахоць самца бяз гану з буйнога статку, з авец або козаў. 20 Ніякага, на каторым ё ган, не абракайце, бо ім не дастанеце любосьці. 21 I калі хто абракае супакойны аброк СПАДАРУ, спаўняючы абятніцу альбо самахоць, з буйнога альбо з драбнога; то мае быць дасканальны, каб быць любым; і ніякага гану ня мае быць на ім. 22 Сьляпое, альбо пашкоджанае, альбо калекае, альбо із струпам, альбо каросьлівае, альбо шалудзівае, такіх не абракайце СПАДАРУ; і на аброк агняны не давайце зь іх на аброчнік СПАДАРОЎ. 23 Вала а баранчыка зь перарослымі альбо недарослымі часьцьмі цела на самахотны дар прыгатаваць можаш, але за абятніцу ня будзе зьлюб. 24 У каторага шуляты расьцісьненыя, разьбітыя, адарваныя альбо выразаныя, не абракайце СПАДАРУ, і ў зямлі вашай не рабіце гэтага. 25 I з рук чужога не абракайце хлеба Бога вашага з усёга гэтага, бо на іх пашкоджаньне, ган на іх, ня будуць любыя". 26 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 27 „Бычок альбо баранчык, альбо казянё, як родзіцца, то сем дзён яно мае прабыць пры маці сваёй, а з восьмага дня й далей будзе любы на агняны аброк СПАДАРУ. 28 Ані вала, ані авечкі, яе й дзецяняці яе, ня рэжча тога самага дня. 29 Калі абракаеце СПАДАРУ аброк удзячнасьці, абракайце яго самахоць. 30 Тога самага дня надабе зьесьці яго; не пакідайце ад яго да раньня. Я СПАДАР. 31 Дзяржыце расказаньні Мае й паўніце іх. Я СПАДАР. 32 I ня будзеньце сьвятога імені Майго, і Я буду сьвячаны сярод сыноў Iзраелявых. Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас, 33 Каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб быць вашым Богам. Я СПАДАР". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 23I гукаў СПАДАР Масею кажучы: 2 „Гукай сыном Ізраелявым, і скажы ім: прызначаныя поры СПАДАРОВЫ, каторыя будзеце зваць сьвятымі зборамі; во поры Мае: 3 „Шэсьць дзён рабі работу, а сёмага дня сыбота сыботаў, сьвяты збор; ніякага рамяства не рабіце; гэта сыбота СПАДАРОВА ў вусіх сялібах вашых. 4 „Гэта поры СПАДАРОВЫ, сьвятыя зборы, каторыя вы будзеце згукаць у пару іх: 5 Першага месяца, чатырнанцатага дня месяца адвячоркам Пасха СПАДАРОВА. 6 I пятнанцатага дня таго ж месяца сьвята праснакоў СПАДАРУ. Сем дзён ежча праснакі. 7 На першы дзень хай будзе ў вас сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце. 8 I абракайце сем дзён агняны аброк СПАДАРУ; сёмага дня сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце". 9 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 10 „Гукай сыном Ізраелявым і кажы ім: як прыйдзеце да зямлі, каторую Я даю вам, і будзеце жаць на ёй жніво, то першы сноп жніва вашага прынясі сьвятару. 11 I ён будзе туды-сюды нахінаць сноп перад СПАДАРОМ, каб быў любы за вас; назаўтрае па сыбоце нахінаць яго будзе сьвятар. 12 I прыгатуйце ў дзень нахінаньня сноп і баранчыка годняга на ўсепаленьне СПАДАРУ. 13 I аброк яго хлебны дзьве дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на агняны аброк СПАДАРУ, на прыемны пах, і ўзьліваньні яго чэцьверць гіна віна. 14 А хлеба, ані пражаных зярнят, ані зярнят сырых ня ежча аж да тога дня, каторага прынясіце аброк Богу свайму: гэта вечная ўстава ў родах вашых, у вусіх сялібах вашых. 15 „ I адлічыце сабе ад заўтрашняга дня просьле сыботы, ад тога дня, каторага прынесьлі сноп нахінаньня, сем сыботаў (поўныя маюць быць), 16 Да заўтрашняга дня просьле сёмае сыботы далічыце пяцьдзясят дзён, і даруйце новы хлебны аброк СПАДАРУ. 17 Ад сялібаў сваіх прынясіце хлеб нахінаньня зь дзьвюх дзясятых часьцяў ценкае мукі, ды маюць быць сьпечаныя кіслыя, першы плод СПАДАРУ. 18 I абрачыце разам із хлебам сем баранчыкаў, аднагодніх, і з буйнога статку аднаго бычка й два бараны; няхай будзе гэта на ўсепаленьне СПАДАРУ, і хлебны аброк і ўзьліваньне да іх на агняны аброк, на прыемны пах СПАДАРУ. 19 Прыгатуйце з казянят аднаго на аброк за грэх і два аднагоднія баранчыкі на аброк супакойны. 20 I хай туды-сюды нахінае іх сьвятар над хлебам першага плоду нахінаньня перад СПАДАРОМ над двума баранчыкамі: сьвятымі яны будуць СПАДАРУ; сьвятару. 21 I згукайце на самы гэты дзень, сьвяты збор будзе вам, і ніякае рамеснае работы не рабіце: гэта ўстава вечная ў вусіх сялібах вашых у родах вашых. 22 „I як будзеце жаць жніво зямлі вашае, не канчай канцы поля свайго, як жнеш, і засталага ад жніва свайго ня зьбірай: беднамуа асяленцу пакінь гэта. Я СПАДАР, Бог ваш. 23 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 24 „Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: сёмага месяца, на першы дзень месяца хай будзе ў вас сыбота, сьвята трубаў, сьвяты збор. 25 Ніякае рамеснае работы не рабіце, і абрачыце агняны аброк СПАДАРУ". 26 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 27 „ Але дзясятага дня сёмага месяца гэтага, дзень ласкіўчыненьня гэта, хай будзе ў вас сьвяты збор; і марыце душы вашыя, абракайце агняны аброк СПАДАРУ. 28 Ніякага рамяства не рабіце гэтага самага дня, бо гэта дзень ласкіўчыненьня, каб залашчыць за вас від СПАДАРА, Бога вашага; 29 Бо ўсялякая душа, каторая ня будзе марыць сябе гэтага самага дня, будзе выгублена зь люду свайго. 30 I ўсялякую душу, што будзе рабіць якое рамяство гэтага самага дня, Я выгублю тую душу з пасярод люду ейнага. 31 Ніякага рамяства не рабіце; гэта ўстава вечная ў родах вашых, у вусіх сялібах вашых. 32 Гэта вам сыбота сыботаў, і марыце душы вашы, зь дзявятага дня месяца ўвечары; ад вечара да вечара сьвяткуйце сыботы свае". 33 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 34 „Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: зь пятнанцатага дня гэтага сёмага месяца сьвята будак, сем дзён СПАДАРУ. 35 Першага дня сьвяты збор, ніякае рамеснае работы не рабіце. 36 Сем дзён абракайце агняны аброк СПАДАРУ; восьмага дня сьвяты збор хай будзе ў вас; і абрачыце агняны аброк СПАДАРУ; гэта дзень узьдзержлівасьці, і не рабіце ніякае рамеснае работы. 37 Гэта поры СПАДАРОВЫ, каторыя вы маеце агалашаць, як сьвятыя зборы, каб абракаць агняны аброк СПАДАРУ, усепаленьне, аброк хлебны, аброк зарэзаньня, узьліваньне, кажны ў свой дзень, 38 Апрача сыботаў СПАДАРОВЫХ, і апрача дароў вашых, і апрача ўсіх аброкаў вашых, і апрача ўсіх самахотных вашых, што вы даіце СПАДАРУ. 39 Але пятнанцатага дня сёмага месяца, як вы зьбіраеце ўвод зямлі, сьвяткуйце сьвята СПАДАРОВА сем дзён: першага дня сыбота і восьмага дня сыбота. 40 I вазьміце сабе першага дня садавіну харошых дзерваў, пагоны пальмавыя і галінкі дзерваў густых і вербаў рэчных, і весяліцеся перад СПАДАРОМ, Богам вашым, сем дзён. 41 сьвяціце гэтае сьвята СПАДАРОВА сем дзён у годзе: гэта ўстава вечная ў родах вашых. Сёмага месяца сьвяціце яго. 42 У будках маеце жыць сем дзён; кажны тубылец Ізраелец жыві ў будках, 43 Каб ведалі роды вашыя, што ў будках асяліў Я сыноў Ізраелявых, як вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае. Я СПАДАР, Бог ваш". 44 I гукаў Масей сыном Ізраелявым праз поры СПАДАРОВЫ. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 24I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым, і хай возьмуць табе алівы аліўкавае, чыстае, вытаўчанае, на сьвяценьне, каб паліць штачасны сьветач. 3 Вонках запінахі скрыні сьветчаньня ў будане збору наснудзе гэта Аарон зь вечара да раньня перад відам СПАДАРА штачасна. Гэта - вечная ўстава ў родах вашых. 4 На сьветачу чыстым наснудзе лянпы перад СПАДАРОМ штачасна. 5 „I вазьмі ценкае мукі й сьпячы зь яе двананцаць закрашаных букаткаў; дзьве дзясятыя ефы хай будуць у кажнай букатцы. 6 I палажы іх у два рады, па шэсьць у рад, на чыстым стале перад СПАДАРОМ. 7 I палажы на рад чыстага кадзіла, і будзе гэта ля хлеба, на памятку, на аброк СПАДАРУ. 8 Дня сыботняга, дня сыботняга прыгатуйце гэта перад СПАДАРОМ штачасна ад сыноў Ізраелявых: гэта змова вечная. 9 I будзе Аарону а сыном ягоным, і будуць есьці яго на сьвятым месцу; бо сьвятое сьвятых гэта яму з агняных аброкаў СПАДАРОВЬГХ: устава вечная". 10 I вышаў сын аднае Ізраелкі, ён сын Егіпцяніна, меж сыноў Ізраелявых, і павадзіліся ў табару сын Ізраелчын і Ізраелец; 11 I ганіў сын Ізраелчын Імя Спадарова і клёў. I прывялі яго да Масея. А імя маці ягонае было Саломіф Дыўранка, з пакаленьня Дановага; 12 I памясьцілі яго пад старожу, каб было наказана ім із вуснаў СПАДАРОВЫХ. 13 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 14 „Вывядзі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўсі, што чулі, няхай паложаць рукі свае на галаву ягоную, і ўкамянуе яго ўся грамада. 15 ,, І сыном Ізраелявым гукай, кажучы: кажная людзіна, каторая будзе ўлегцы мець Бога свайго, тая панясець грэх свой. 16 I хто будзе ганіць імя СПАДАРОВА, сьмерцю памрэць, каменьням укамянуюць яго ўся грамада. Як асяленец, таж тубылец, калі будзе ганіць імя СПАДАРОВА, памрэць. 17 I людзіна, што заб'ець чалавека, сьмерцю памрэць. 18 Хто заб'ець статчыну, мае заплаціць за яе, дых за дых. 19 I людзіна, што прычыне ган субрату свайму, то, як ён зрабіў, так мае быць зроблена яму. 20 Зламеньне за зламеньне, вока за вока, зуб за зуб: як ён прычыніў ган чалавеку, прычыняць так яму. 21 I хто заб'ець статчыну, мае заплаціць за яе; а хто заб'ець чалавека, тый хай памрэць. 22 Адна ўстава хай будзе вам, як асяленцу, чужаземцу, так і тубыльцу хай будзе; бо Я СПАДАР, Бог ваш". 23 I гўкаў Масей сыном Ізраелявым; і вывялі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўкаменавалі яго, і зрабілі сынове Ізраелявы, як расказаў СПАДАР Масею. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 25I гукаў СПАДАР Масею на гары Сынаю, кажучы: 2 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: як прыдзеце да зямлі, каторую Я даю вам, тады зямля мае супачыць у сыботу СПАДАРОВУ. 3 Шэсьць год засявай поле свае, і шэсьць год абразай вінішчы свае, і зьбірай уроды іх; 4 А год сёмы няхай будзе сыбота сыботаў зямлі, сыбота СПАДАРУ: поля свайго не засявай і вінішча свайго не абразай. 5 Што само вырасьце ўроду твайго, ня жні, і ягадаў зь вінішча свайго ня зьбірай; гэта будзе год сыботы зямлі. 6 I будзе сыбота зямлі вам на емя, табе а слузе твайму а служэбцы а найміту твайму а жыхару твайму, што асяліўся ў цябе; 7 I статку твайму й зьверанятам, каторыя на зямлі тваёй, няхай будуць усі ўроды зямлі на корм. 8 „I налічы сабе сем сыботніх год, сем разоў па сем год, і будуць у цябе ў сямёх сыботніх гадох сорак дзевяць год. 9 I хай пройдзе трубны гук сёмага месяца, дзясятага дня месяца, у дзень ласкіўчыненьня правядзіце трубу па ўсіх землях вашых. 10 I пасьвяціце пяцьдзясяты год, і агаласіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе; хай будуць гэга ў вас угодкі; і зьвернецца кажны да дзяржаньня свайго, і кажны да радзімы свае зьвернецца. 11 Угодкамі хай будзе пяцьдзясяты год у вас: ня сейце й ня жніце, што само вырасьце на зямлі, ані зьбірайце ягадаў з пасьвячаных вінішчаў; 12 Бо гэта ўгодкі; сьвятымі хай будуць яны вам; з поля ежча ўрод яго. 13 У гэтыя пяцьдзясятыя ўгодкі зьвернецца кажны да дзяржавы свае. 14 Калі будзеце прадаваць што субрату свайму, альбо будзеце купляць што ў субрата свайго, ня крыўдзьце адзін аднаго. 15 Подле ліку год па ўгодках ты маеш купляць у субрата свайго, і подле ліку год прыбытку ён мае прадаваць табе. 16 Подле шмат год, павяліч цану; а подле мала год, зьменш цану: бо ведамы лік прыбытку ён прадаець табе. 17 Не ашукуйпе субрата свайго, але бойся Бога свайго; бо Я СПАДАР, Бог ваш. 18 Уставы Мае а суды Мае дзяржыце і чыніце іх, і будзеце жыць супакойна на зямлі. 19 I дасьць зямля плод свой, і будзеце есьці да сыці, і будзеце жыць бясьпечна на ёй. 20 А калі скажаце: Што ж нам есьці сёмага году, вось, мы ня сеялі ані зьбіралі прыбытку свайго?' 21 I Я раскажу дабраславенства Свае на вас шостага году, ён дасьць прыбытку на тры гады. 22 I будзеце сеяць восьмага году, але есьці будзеце ўрод стары да дзявятага году; пакуль ня прыйдзе яго прыбытак, вы будзеце есьці старое. 23 I зямлю не прадаваць назаўоёды, бо зямля Мая; вы прыходныя а асяленцы ў Мяне. 24 Па ўсёй зямлі дзяржаньня свайго давайце выкуп зямлі. 25 „Калі брат твой зьбяднее й прадасьць ізь дзяржавы свае, то прыйдзе сваяк блізкі да яго й выкупе праданае братам ягоным. 26 Калі ж у людзіны няма радні, і дастане рука ейная, і знойдзе даволі на выкуп; 27 Дык хай ён разьліча гады продажы свае, і зьверне засталае таму, каму ён прадаў, і ўступе ізноў у дзяржаву сваю. 28 Калі ж ня знойдзе рука ягоная даволі, каб зьвярнуць яму, то праданае ім засганецца ў руках таго, хто купіў яго, да ўгодкавага году, а ў вугодкавым годзе адыйдзе яно, і ён зьвернецца да дзяржавы свае. 29 „Калі хто прадасьць гасподні дом у месьце ізь сьцяною, то выкупіць яго можна да канца году ад продажы яго; цэлы год выкупіць яго можна. 30 Калі ж ня будзе ён выкуплены, пакуль споўніцца яму супоўны год, то застанецца дом, каторы ў месьце ізь сьцяною, назаўсёды таму, хто купіў яго, у роды яго, у пяцьдзясятыя ўгодкі не адыйдзе. 31 А дамы сёлаў, ідзе няма сьцяны наўкола, за поле зямлі ўважаюцца; выкупляць іх можна, і ў вугодкі яны адходзяць. 32 Узглядам местаў Левітаў, дамоў у местах дзяржаньня іхнага, дык выкуп вечны будзе Левітам. 33 А хто купе ў Левітаў, дык выйдзе куплены дом і места дзяржаньня яго ў пяцьдзясятыя ўгодкі, бо дамы ў местах левіцкіх складаюць іхную дзяржаву сярод сыноў Ізраелявых. 34 I поля пасты местаў іхных прадаваць ня можна, бо гэта вечная дзяржава іхная. 35 I калі брат твой зьбяднее, і паніжылася рука ягоная ў цябе, ты паддзяржы яго, ці гэта чужаземец, ці жыхар, каб ён жыў із табою. 36 Не бяры ад яго працэнтаў ані прыбытку, і бойся Бога свайго, каб жыў брат твой із табою. 37 Срэбла свайго не аддавай яму на працэнты, і на прыбыткі не пазычай еміны свае. 38 Я СПАДАР, Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб даць вам зямлю Канаанскую, каб быць вашым Богам. 39 I як зьбяднее брат твой у цябе і праданы будзе табе, то ня сіль яго рабіць работы нявольніцкія. 40 Ён мае быць у цябе як найміт, як асяленец; да пяцьдзясятага ўгодкавага году няхай робе табе; 41 А тады хай адыйдзе ён ад цябе, сам а дзеці ягоныя зь ім, і зьвернецца да радзімы свае, і да дзяржаньня айцоў сваіх зьвернецца; 42 Бо яны слугі Мае, каторых Я вывеў ізь зямлі Ягіпецкае; ня маюць прадаваць іх, як прадаюць нявольнікаў. 43 Не пануй над імі стродка, і май страх перад Богам сваім. 44 А слуга твой а служэбка твая, каторыя будуць у цябе, ад народаў, што наўкола вас, ад іх можаш купляць нявольніка а нявольніцу. 45 I таксама зь дзяцей жыхараў, каторыя асяліліся ў вас, зь іх купляйце, з радзімаў іхных, каторыя ў вас, каторыя радзіліся ў зямлі вашай і будуць вам собскасьцю. 46 I можаце перадаваць іх на спадак і сыном вашым па сабе як меньне, дзяржаньне на векі. Імі можаце рабіць. А над братамі сваімі, сынамі Ізраельскімі, адзін над адным не пануйце стродка. 47 ,, І калі чужаземец альбо асяленец, каторы з табою, будзе мець дастатак, а брат твой зьбяднее ля яго і прадасца чужаземцу, што жывець у цябе, альбо каму з патомкаў чужаземцавых; 48 То просьле продажы можна выкупіць яго; адзін із братоў ягоных выкупіць яго, 49 Альбо сын дзядзькі ягонага мае выкупіць яго, альбо хто-колечы з блізкое радні ягонае, з радзімы ягонае, мае выкупіць яго; альбо, калі будзе мець дастатак, ён сам выкупіцца. 50 I ён мае разьлічыцца з тым, хто яго купіў, ад тога году, як ён прадаў сябе, да пяцьдзясятага году ўгодкавага, і будзе срэбла, за каторае ён прадаў сябе, подле ліку год; як дні найміта ён мае быць у яго. 51 I калі яшчэ шмат год, то подле іх зьверне выкуп за сябе із срэбла, за каторае ён куплены. 52 I калі мала застанецца год да ўгодкавага году, то ён мае палічыць, подле год зьверне выкуп свой. 53 Як найміт, з году ў год ён будзе ў яго; ён ня мае панаваць над ім стродка ў ваччу тваім. 54 I калі ён ня выкупіцца такім парадкам, то ўгодкавага году адыйдзе сам а дзеці ягоныя зь ім; 55 Бо сынове Ізраелявы слугі Імне яны, Мае слугі, каторых Я вывеў ізь зямлі Ягіпецкае. Я СПАДАР, Бог ваш. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 26„Не рабіце сабе балваноў ані выразайце абразоў, і стаўпоў ня стаўце ў сябе, і каменя з абразамі не кладзіце ў зямлі вашай, каб кланяцца на ім; бо Я СПАДАР, Бог ваш. 2 „Сыботы Мае дзяржыце й сьвятыні Мае сьціце, бо Я СПАДАР, Бог ваш. 3 ,, Калі вы будзеце хадзіць у вуставах Маіх і расказаньні Мае будзеце дзяржаць а паўніць іх; 4 Дык Я дам вам дажджы вашы ў пару іх, і зямля дасьць урод свой, і дзервы палявыя дадуць плод свой. 5 I датрывае малацьба да збору віна, а збор віна датрывае да сяўбы; і будзеце есьці даволі хлеба свайго, і будзеце жыць бесьпечна на зямлі сваёй. 6 I дам мір у зямлі, і ляжаце, і ніхто не напалохае вас; прычыню звод на лютыя зьвяры ізь зямлі, і меч ня пройдзе па зямлі вашай. 7 I будзеце гнаць варагоў сваіх, і паваляцца яны перад вамі ад мяча. 8 I пяцёх із вас пражануць сту, а сту з вас пражануць дзесяць тысячаў, і паваляцца варагі вашыя перад вамі ад мяча. 9 I зьвярнуся да вас, і штоднымі ўчыню вас, і размнажу вас, і ўстанаўлю змову сваю з вамі. 10 I будзеце есьці старое леташняе, і вынясіце старое дзеля новага. 11 I пастанаўлю вітальню Сваю сярод вас, і душа Мая ня будзе брыдзіцца вамі. 12 I буду хадзіць сярод вас, і буду вашым Богам, а вы будзеце Імне людам. 13 Я СПАДАР, Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб вы ня былі ім нявольнікамі, і паламіў ланцугі йга вашага, і даў вам хадзіць выпрастаўшыся. 14 ,, А калі не паслухаеце Мяне й ня будзеце паўніць усіх расказаньняў гэтых, 15 I калі будзеце грэбаваць уставамі Маімі, калі душа ваша збрыдзе суды Мае, так што ня будзеце паўніць усіх расказаньняў Маіх, узрушыўшы змову Маю; 16 дык Я ўчыню з вамі гэта: і даведаюся да вас жахам, сухотамі а гаручкаю, ад каторых стамуюцца вочы вашыя і змучыцца душа, і будзеце сеяць сяўбу вашу дарма, і варагі вашы зьядуць яе. 17 I зьвярну від Свой супроці вас, і будзеце зражаны перад варагамі сваімі, і будуць панаваць над вамі непрыяцелі вашы, і ўцякаць будзеце, як ніхто не пажанецца за вамі. 18 Калі й пры ўсім гэтым не паслухаеце Мяне, то Я павялічу караць вас за грахі вашыя сем разоў; 19 I зламлю пыху сілы вашае, і неба вашае зраблю, як зялеза, і зямлю вашую, як медзь; 20 I дарма будзе высіляцца сіла вашая, і зямля вашая ня дасьць уроду свайго, і дзервы зямлі не дадуць пладоў сваіх. 21 Калі ж пойдзеце супроці Мяне і ня будзеце зычыць слухаць Мяне, то Я памнажу вам сем разоў подле грахоў вашых. 22 Пашлю на вас зьвяры палявыя, каторыя спабудуць вас дзяцей, і выгубяць статак вашы, і вас зьменшаць, і спусьцеюць дарогі вашыя. 28 I калі ўсім гэтым ня будзеце наўчаны Імною, а пойдзеце Імне ў спраціўленьне; 24 Дык і Я пайду, нават Я, з вамі ў спраціўленьне, і зражу вас, нават Я, сем разоў за грахі вашы. 25 I навяду на вае памсьлівы меч на помсту за змову; калі ж зьбярыцесе да местаў сваіх, дык пашлю мор пасярод вас, і адданы будзеце ў рукі ворага. 26 Як выгублю ў вас апору хлеба, дзесяць жанок будуць пячы хлеб вашы ў ваднэй печы, і будуць аддаваць хлеб вашы вагою; вы будзеце есьці, і ня будзеце пад'еўшы. 27 I калі й гэтым не паслухаеце Мяне й пойдзеце супроці Мяне, 28 Дык пайду Я з вамі ў гневе Майго спраціўленьня і пакараю вас, нават Я, сем разоў за грахі вашыя. 29 I будзеце есьці цела сыноў сваіх, і цела дачок сваіх будзеце есьці. 30 I разбуру вышыні вашыя, і зьнішчу сонечныя абразы вашыя, і палажу трупы вашыя на трупы балваноў вашых, і збрыдзе вас душа Мая. 31 I аддам месты вашыя на разбурэньне, і спустошу сьвятыні вашы, і ня буду нюхаць прыемнага паху аброкаў вашых. 32 I Я спустошу зямлю, ажно зумеюцца зь яе варагі вашы, у ёй жывучыя. 33 I вас расьцярушу меж народаў, і зь мячом на галі пажануся за вамі, і будзе зямля ваша пустая, і месты вашыя разбураныя. 34 Тады будуць любы зямлі сыботы яе ўсі дні пусьценьня свайго, а вы будзеце ў зямлі варагоў вашых; тады будзе супачываць зямля, і досыць учыне сабе за сыботы свае. 35 Усі дні пусьценьня будзе яна супачываць, колькі не супачывала ў сыботы вашы, як вы жылі на ёй. 36 I засталым із вас пашлю у сэрцы ляклівасьць у землях варагоў іхных, і пажанець іх шапаценьне гнанага лісту, і ўцякуць ад мяча, і паваляцца, як ніхто не жанецца; 37 I спатыкыуцца адзін на аднаго, як перад мячом, прымеж тога ніхто гнацца за імі ня будзе, і ня будзе ў вас трывалкосьці ўстоіць супроці варагоў сваіх. 38 I загінеце памеж народаў, і пажарэць вас зямля варагоў вашых. 39 А засталыя з вас ссохнуць у сваіх бяспраўях у землях варагоў вашых, і нават у бяспраўю бацькоў сваіх ссохнуць. 40 I вызнаюць яны бяспраўе свае і бяспраўе бацькоў сваіх у выступах іхных, што яны выступалі супроці Мяне і нават хадзілі з Імною ў спраціўленьне, 41 За што нават Я пайшоў зь імі ў спраціўленьне і ўвёў іх у зямлю варагоў іхных; можа тады скарыцца неабрэзанае сэрца іхнае, і тады яны згодзяцца з караю за бяспраўі. 42 I Я ўспомню змову Сваю зь Якавам, і нават змову Сваю з Ісаком, і нават змову Сваю з Абрагамам успомню, і зямлю ўспомню. 43 I зямлі, пакіненай імі, будуць любы сыботы яе, спусьцеўшы ад іх, і яны згодзяцца з караю за бяспраўі свае, дыкжэ за тое, што суды Мае ўлегцы мелі, і ўставы Мае збрыдзела душа іхная; 44 I нават таксама гэта, як яны будуць у зямлі варагоў сваіх, Я ня буду ўлегцы мець іх і не пабдыджуся імі, каб выгубіць іх, каб узрушыць змову Маю зь імі, бо Я СПАДАР, Бог іх. 45 I ўспомню дзеля іх змову зь першымі, каторых вывеў Я ізь зямлі Ягіпецкае перад ачмі паганаў, каб быць іх Богам. Я СПАДАР". 46 Гэта ўставы а суды а правы, каторыя даў СПАДАР меж Сябе й сыноў Ізраелявых на гары Сынаю, Масеям. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 27I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гукай да сыноў Ізраелявых і скажы ім: калі людзіна зробе абятніцу подле ацэны твае душаў СПАДАРУ; 3 Дык будзе ацэна твая мужчыны ад дваццацёх год да шасьцьдзясят год, і будзе ацэна твая пяцьдзясят сыкляў срэбных, подле сыкля сьвятыні. 4 Калі ж гэта жонка, дык ацэна твая мае быць трыццаць сыкляў. 5 I каліж ад пяцёх год да дваццацёх год, дык будзе ацэна твая мужчыны дваццаць сыкляў і жонкі дзесяць сыкляў. 6 I калі ад месяца і да пяцёх год, дык будзе ацэна твая мужчыны пяць сыкляў срэбра і жонкі ацэна твая тры сыклі срэбла. 7 I калі шасьцьдзясят год і вышэй, калі мужчына, дык будзе ацэна твая пятнанцаць сыкляў срэбра, а жонкі дзесяць сыкляў. 8 I калі бяднейшы ён за ацэну тваю, то пастанавіць яго перад сьвятаром, і сьвятар хай ацануе яго; сумерна з магчымасьцяй таго, хто робе абятніцу, хай ацануе яго сьвятар. 9 „Калі ж гэта будзе статак, каторы абракаюць на аброк СПАДАРУ, то ўсе, што дадзена СПАДАРУ, мае быць сьвята. 10 Ня маюць адмяняць яго й даваць благое за добрае, або добрае за благое; калі ж станецца, што хто адмене статчыну на статчыну, то й яна й даная за яе будзе сьвятая. 11 Калі ж будзе якая статчына нячыстая, каторую не абракаюць на аброк СПАДАРУ, то маюць пастанавіць статчыну перад сьвятаром; 12 I ацануе сьвятар яе, ці добрая яна, ці ліхая; і як ацануе сьвятар, так і мае быць. 13 Калі ж хто захоча выкупіць яе, то хай дадаець пятую часьць да ацэны твае. 14 „Калі хто пасьвячае дом свой як сьвятасьць СПАДАРУ, то сьвятар мае ацанаваць яго, ці добры ён, ці благі; і як ацануе сьвятар, так яно й станецца. 15 Калі ж тый, хто пасьвяціў, захоча выкупіць дом свой, то хай дадасьць пятую часьць срэбла ацэны твае яго, і будзе ягоны. 16 I калі з поля із свае дзяржавы пасьвяце хто СПАДАРУ, то ацэна твая мае быць подле меры сяўбы: за сяўбу гомэра ячменю пяцьдзясят сыкляў срэбла. 17 Калі пяцьдзясятага ўгодкавага году пасьвячае хто поле свае, мае адбыцца подле ацэны твае. 18 Калі ж па пяцьдзясятых угодках пасьвячае хто поле свае, то сьвятар мае разьлічыць срэбла подле год, засталых да ўгодкавага году, і мае паменшыць ацэну сваю. 19 I калі чыста выкупіць поле тый, каторы пасьвяціў, то хай ён дадасьць пятую часьць срэбла ацэны твае, і яно застанецца за ім. 20 I калі ён ня выкупе поля, і будзе прадана поле іншаму чалавеку, то ўжо ня можна выкупіць. 21 I будзе поле тое, калі яно ў вугодкі адыйдзе, сьвятасьцю СПАДАРУ, як поле пасьвячанае; сьвятару станецца дзяржаньне яго. 22 А калі поле куплі свае, каторае не з палёў ягонага дзяржаньня, ён пасьвяце СПАДАРУ, 23 Дык паліча яму сьвятар колькасьць ацэны аж да ўгодкавага году, і мае ён аддаць подле ацэны ў тым жа дню, сьвятасьць СПАДАРУ. 24 Пяцьдзясятага ўгодкавага году зьвернецца тое поле да тога, у кога яно было куплена, каму належа дзяржаньне тае зямлі. 25 Кажная ж ацэна твая мае быць подле сыклю сьвятыні, дваццаць ґер мае быць у сыклю. 26 „Адно першака, каторы подле першародзтва належа СПАДАРУ із статку, ня мае ніхто пасьвячаць; ці вол гэта, ці авечка, СПАДАРОВЫ яны. 27 Калі ж статак нычысты, то мае выкупіць подле ацэны твае і дадаць да тога пятую часьць; калі ня выкупе, то мае прадаць подле ацэны твае. 28 „Толькі ўсе пасьвячанае, каторае хтось пасьвяціў бы СПАДАРУ з усёга, што яго, з чалавека, ці із статчыны, ці з поля свайго дзяржаньня, - не прадаецца а не выкупляецца. Усе пасьвячанае сьвятое сьвятых яно СПАДАРУ. 29 Усе пасьвячанае, што пасьвячаюць людзі, не выкупляецца, напэўна памрэць. 30 I ўсялякая дзесяціна зямлі, ізь сяўбы зямлі і з пладоў дзерва належа СПАДАРУ; гэта сьвятасьць СПАДАРУ. 31 Калі ж хто захоча выкупіць дзесяціну сваю, то мае дадаць да яе пятую часьць. 32 I ўсялякая дзесяціна з буйнога й драбнога статку, з усёга, што прыходзе пад кіям, дзясятая часьць будзе сьвятасьць СПАДАРУ. 33 Ня маюць разглядаць, добрае, ці благое, і ня маюць адмяняць яго; калі ж хто адмене яго, то й само яно й данае на адмену будзе сьвятым, і ня можа быць выкуплена". 34 Гэта расказаньні, каторыя расказаў СПАДАР Масеям на гары Сынаю сыном Ізраелявым.Вярнуцца назад |