Галоўная > Кнігі Новага Закону > Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала
Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала22 сакавіка 2011. |
|
Пераклад д-ра Яна Станкевіча 1 Пётра, апостал Ісуса Хрыста, прыходным расьцярушэньня ў Понце, Ґаляце, Кападоццы, Азі а Віфіні, абраным 2 Зь перадведаньня Бога Айца, пасьвячэньням Духа, да паслухменства а пакрапленьня крывёй Ісуса Хрыста: ласка вам а супакой няхай памножацца. 3 Дабраславёны Бог а Айцец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Каторы, подле вялікага міласэрдзя Свайго, адрадзіў нас да надзеі жывое пераз ускрысеньне Ісуса Хрыста зь мертвых,4 Да непсавальнага а незабрудзяненага а нязьвялага спадку, захаванага ў нябёсах вам, 5 Сілаю Божаю перазь веру сьцеражоных да спасеньня, гатовага аб'явіцца ў вапошнім часе. 6 Гэтым захапляйцеся, пасмуціўшыся цяпер крыху (калі надабе) ад розных дазнаньняў, 7 Каб выпрабаваная вера вашая была дарожшая за гінучае, хоць прабаванае агнём, золата, да пахвалы а славы а сьці ў зьяўленьне Ісуса Хрыста, 8 Каторага, ня бачыўшы, мілуеце, Каторага цяпер ня бачачы, але верачы, захапляецеся радасьцяй нявымоўнай і найславутшай, 9 Адзержуючы канец веры сваей - спасеньне душаў. 10 Прарокі, што праракалі ласку вам, даведаваліся а дасьледавалі гэтае спасеньне, 11 Дасьлядуючы, на каторы або на які час зьясьняў Дух Хрыстоў, каторы быў у іх, сьветчачы наперад празь цярпеньні Хрыстовы і славу па іх. 12 Ім аб'яўлена было, што ня ім самым, але нам служыла тое, што цяпер абешчана вам тымі, каторыя зьясьняюць вам Дабравесьць Духам Сьвятым, пасланым ізь нябёс, на што ангілы жадаюць глядзець. 13 Затым, паперазаўшы сьцёгны розуму свайго, будучы цьвярозыя, супоўна спадзявайцеся ласкі, каторая будзе дана вам у зьяўленьню Ісуса Хрыста. 14 Як паслухменыя дзеці, не тарнуйцеся да пярэдніх жадлівасьцяў у нясьведам'ю сваім; 15 Але як Тый, што пагукаў вас, ё сьвяты, будзьце таксама сьвятыя ў вусім паступку; 16 Бо напісана: „Будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты". 17 I калі вы завіце Айцом Таго, Хто, не зважаючы на асобы, судзе кажнага подле ўчынкаў ягоных, каратайце час падарожжаваньня свайго із страхам, 18 Ведаючы, што не псавальным срэбрам альбо золатам вы адкуплены ад марнага паступку, пераданага ад бацькоў, 19 Але каштоўнай крывёю Хрыстовай, як беззаганнага а чыстага ягнётка, 20 Наканаванага запраўды перад закладзінамі сьвету, але зьяўленага ў канцы часоў вам, 21 Каторыя ўверылі перазь Яго ў Бога, Каторы ўскрысіў Яго зь мертвых і даў Яму славу, каб вера вашая а надзея былі ў Богу. 22 Ачысьціўшы душы свае паслухменствам праўдзе да нядвудушнае братняе любові, горача мілуўце адзін аднаго з чыстага сэрца, 23 Будучы ізноў народжаныя не з псавальнага семені, але зь непсавальнага, жывым і трываючым на векі Словам Божым. 24 Бо кажнае цела -як трава, і кажная слава - як краса травы; трава зьвяла, і краса апала; 25 Але слова Спадарова трывае на векі. А гэта ё тое слова, што вам абешчана. 2 Дык, адклаўшы ўсялякае сердаво а ўсялякую зрадлівасьць а двудушнасьць а завідасьць а ўсялякія абмовы, 2 Як кадзе народжаныя дзецяняты, жадайце чыстага малака слова, каб ад яго расьці да спасеньня; 3 Калі запраўды вы паспыталіся, што Спадар добры. 4 Прыступаючы да Яго, каменя жывога, людзьмі запраўды адхіненага, але Богам абранага, дарагога, 5 I самы, як жывыя камяні, збудуйце дом духоўны, сьвятарства сьвятое, абракаць духоўныя аброкі, прыемныя Богу Ісусам Хрыстом. 6 Бо зьмешчана ў Пісьме: „Вось, Я кладу на Сыёне вугольны камень, абраны, дарагі, і хто вера ў яго, не засароміцца". 7 Дык вам, вернікам, каштоўнасьць, але непаслухменым камень, што адхінулі будаўнічыя, каторы стаў галавою вугла, 8 I „Каменям спатыкненьня, і скалаю спадману" тым, каторыя спатыкаюцца на слове, будучы непаслухменыя, да каторых яны й прызначаныя. 9 Але вы - род абраны, каралеўскае сьвятарства, народ сьвяты, люд да дзяржаньня, каб вы маглі зьясьняць дасканальнасыдь Таго, хто пагукаў вас ізь цямноты да чудоўнае сьвятліні Свае; 10 Каторыя калісь ня люд, але цяпер люд Божы, над каторымі ня было зьмілаваньня, але цяпер ё зьмілаваньне. 11 Умілаваныя! захочую вас, як прыходных а чужаземцаў, узьдзержуйцеся ад цялесных жадлівасьцяў, каторыя ходаюцца з душою, 12 Паступак свой меж паган маючы пасьцівы, каб замест тога, ідзе абмаўляюць вас, як ліхадзеяў, добрыя ўчынкі вашы бачачы, славілі Бога ў дзень даведаньня. 13 Будзьце падданыя дзеля Спадара кажнаму людзкому ўраду: ці то каралю, як найвышшаму, 14 Ці то дзяржаўцам, пасланым ім да помсты ліхадзеям і пахвалы добра дзеючым, - 15 Бо такая ё воля Божая, каб вы, добра дзеючы, сілілі маўчаць дурных і нясьведамых, - 16 Як вольныя, не як маючыя свабоду да прыкрыцьця ліха, але як нявольнікі Божыя. 17 Усіх паважайце, брацтва мілуйце, Бога бойцеся, караля сьціце. 18 Слугі, з усёй боязьняй слухайце гаспадароў сваіх, ня толькі добрых а рахманых, але й прыкрых. 19 Бо гэта прымальна, калі хто дзеля сумленьня перад Богам вытрывае смутак, церпячы несправядліва. 20 Бо што за пахвала, калі, грэшачы, вы трываеце й кулакі? Але калі, добра робячы і церпячы, вы трываеце, гэта прымальна Богу. 21 Бо да гэтага вы пагуканы, бо й Хрыстос цярпеў за вас, пакінуўшы вам зразу, каб вы йшлі па сьлядох Ягоных. 22 Ён не зрабіў ніякага грэху, і ня было лестачкаў у вуснах Ягоных. 23 Як на Яго выдумлялі, Ён не выдумляў узаемна; церпячы, не пагражаў, але перадаваў у рукі судзячага справядліва. 24 Ён грахі нашыя ўзьнёс целам Сваім на дзерва, каб, памершы грахом, жылі дзеля справядлівасьці; ранамі Ягонымі вы ўздароўлены. 25 Бо вы былі, як авечкі заблудныя; але цяпер зьвярнуліся да Пастыра й Наглядніка душаў вашых. 7 Таксама, мужы, жыхарце зь імі подле знацьця, як із слабшай жаноцкай судзіною, выказуючы ім чэсьць, як запраўды суспадкаемцам ласкі жыцьця, каб ня былі перакажаны малітвы вашы. 8 Наапошку, будзьце ўсі аднае думкі, спагадлівыя, любіце братоў, міласэрныя, пакорныя. 9 Не аддавайце ліхам за ліха або лаянкаю за лаянку; але, наадварот, дабраслаўце, бо вы пагуканы да тога, каб вам спала дабраславенства. 10 Бо „хто хоча любіць жыцьцё і бачыць добрыя дні, няхай узьдзержуе язык свой ад ліха і вусны свае, каб яны ня гукалі падходу; 11 I няхай адвернецца ад ліха і робе дабро, няхай шукае супакою і імкнецца да яго; 12 Бо вочы Спадаровы да справядлівых, і вушы Ягоныя да малітвы іхнае, але від Спадароў супроці дзеючых ліха". 13 I хто ўкрыўдзе вас, калі вы сталі перайманьнікамі добрага? 14 А калі й церпіце за справядлівасьць, дык вы дабраелавёныя; а страху іх не лякайцеся ані парушайцеся. 15 А Спадара Хрыста сьвяціце ў сэрцах сваіх, заўсёды гатовыя да абароны ад кажнага, слова ў вас пытаючага ўзглядам надзеі вашае, з лагоднасьцяй і боязьняй. 16 Майце добрае сумленьне, каб тыя, што абмаўляюць вас, як ліхадзеяў, былі засаромлены, тыя, каторыя ганяць добры паступак ваш у Хрысту. 17 Бо, калі зьлюб волі Божай, валей цярпець за добрыя ўчынкі, чымся за благія; 18 Бо запраўды Хрыстос аднойчы памер за грахі, справядлівы за несправядлівых, каб прывесьці нас да Бога. быўшы забіты целам, але ажыўшы Духам, 19 Каторым, зышоўшы, Ён абяшчаў духом у вязьніцы, 20 Калісь непаслухменым, як цярплівосьць Божая чакала за дзён Ноя, у часе будаваньня карабля, у каторым мала, значыцца восьмі душаў, уратаваліся ад вады. 21 Гэтак, падобны да гэтага абраза хрэст, не цялеснага бруду абмыцьцё, але абяцаньне Богу добрага сумленьня, спасае й нас цяпер ускрысеньням Ісуса Хрыста, 22 Каторы, узышоўшы на неба, ё паправе Бога; ангілы а ўлады а сілы падданы Яму. 7 Але канец усяго бліжыцца. Дык будзьце цьвярозыя й чукавыя да малітваў. 8 Наўперад жа майце гарачую міласьць мяжсобку, бо міласьць пакрывае множасьць грахоў. 9 Гасьціннымі будзьце адзін да аднаго без нараканьня. 10 Служыце адзін аднаму, кажны такім дарам, які адзяржаў, як добрыя вернікі рознае ласкі Божае. 11 Калі гукае хто - як вяшчун Божы; калі служа хто - подле сілы, якую Бог даець, каб у вусім уславіўся Бог перазь Ісуса Хрыста, Катораму слава й магутнасьць на векі вякоў. Амін. 12 Умілаваныя! агню дазнаньня, што лучаецца вам дзеля спробы, ня чурайцеся, як чагось дзіўнога, што прыгадзілася вам; 13 Але як вы маеце дзель у цярпеньнях Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў часе зьяўленьня славы Ягонае радавацца, захапляючыся. 14 Калі вам упікаюць у імя Хрыста - дабраславёныя, бо Дух славы й Дух Божы супачывае на вас. 15 Няхай ніхто з вас ня церпе запраўды, як забіўца, або злодзей, або ліхадзей, або як тый, што ўрываецца ў справы іншых людзёў; 16 А калі як хрысьцянін, няхай не сароміцца, але славе Бога за гэта. 17 Бо пара пачацца суду з дому Божага; калі ж уперад із нас, дык які канец тым, што ня слухаюць Дабравесьці Божае? 18 I калі справядлівы ледзь спасаецца, ідзе нязбожны а грэшнік зьявіцца? 19 Дык няхай і тыя, што церпяць з волі Божае, добра робячы, паручаць душы свае вернаму Стварыцелю. 5 Таксама малодшыя будзьце падданыя старшым, і ўсі карыціся адзін аднаму, бо Бог працівіцца велягурыстым, але пакорным даець ласку. 6 Дык скарыцеся пад моцную руку Божую, каб узьняцца ўгару; 7 Усі клопаты свае здайце Яму, бо Ён апякуецца вамі. 8 Будзьце цьвярозыя, чукавыя. Праціўнік вашы дзявал, як равучы леў, абходзе, шукаючы каго пажэрці; 9 Яму праціўцеся непахісной вераю, ведаючы, што такіх самых цярпеньняў дазнаюць браты вашыя ў сьвеце. 10 Бог жа ўсялякае ласкі, Каторы пагукаў вас Сам да вечнае славы Свае ў Хрысту Ісусу, калі крыху пацерпіце, учыне вас дасканальнымі, цьвярдымі, моцнымі, непахіснымі. 11 Яму слава а моц на векі вякоў. Амін. 12 Сіланом, верны братам, як думаю, напісаў я вам коратка, захочуючы й сьветчачы, што гэта праўдзівая ласка Божая, у каторай вы стаіце. 13 Здаровае вас абраная з вамі царква, што ў Бабілёне, і Марка, сын мой. 14 Здаровайце адны адных цалаваньням любосьці. Супакой з вамі ўсімі, каторыя ў Хрысту.Вярнуцца назад |