Галоўная > Новы Запавет (кс. Чарняўскі) > Пісьмо да Галатаў

Пісьмо да Галатаў


13 траўня 2011.
Увядзенне010203040506

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

Пісьмо сьв. Паўла да Галатаў

У час другой і трэцяй сваёй місіі ў Малую Азію сьв. Павал навярнуў паганскія народы (жыдоў было мала) на хрысьціянскую веру, між іншымі рымскую правінцыю Галатыю (ад Галаў, выхадцаў з Галіі - Францыі - якія каля 400 гадоў перад нараджэньнем Хрыстуса перасяліліся ў М. Азію).

Насяленьне Галатыі, не гледзячы на згельленізаваньне, захавала свае народныя асаблівасьці прастату думкі, шчырасьць, лёгкасьць уяўленьня, дзіцячую веру адносна спраў духоўных і д.п. Найбольшым горадам гэтай правінцыі была Анцыра (цяперашняя турэцкая Анкара). Вера хрысьціянская пашыралася тут лёгка, а сьв. Паўла прынялі "як анёла Божага, як самога Хрыстуса". Там ён заснаваў парафіі хрысьціянскія і знайшоў вучняў. Частка новых хрысьціян паходзіла з жыдоў.

Пасьля адбыцьця сьв. Паўла з Галатыі і даўжэйшага прабываньня ў горадзе Эфэзе, у Галатыў паявіліся віхрыцелі з наверненых жыдоў. Яны хацелі захаваць абразаньне ў другія вымаганьні старога закона, якіх сьв. Павал навучаў не трымацца, і дзеля гэтага і навучаньне Паўлава, і прававернасьць яго як апостала паддавалў сумненьню і ачарнялі, даказваючы, што ён не праўдзівы апостал, не такі, як Пётр, Ян, Якуб і іншыя.

Сьв. Павал, абураны да жывога і бачачы небясьпеку для маладога хрысьціянства, піша гэта пісьмо, даказваючы праўду пра сябе як апостала і апавяшчанай ім навукі Стары закон не абавязвае.

Гэта пісьмо напісана каля 54 года, магчыма, у Эфэзе ў час трэцяга падарожжа. Аўтэнтычнасьць прызнаецца Касьцёлам і крытыкай.

Распарадак пісьма

Уступ: Адрас і прывітаньні (1,1-5)

Частка першая, дыдактычная (1,6-4,31)

1.    Апостал даказвае, што Эвангелію ён атрымаў проста ад Бога (1,6-24)

2.    Навуку яго пацьвердзілі другія Апосталы (2,1-10)

3.    Здарэньне з Пятром у Антыёхіі Сірыйскай(2,2-21)

4.    Стары закон сьведчыць, што чалавек атрымоўвае апраўданьне праз веру (3,1-431)

Частка другая, практычная (5,1-6,18)

1.    Адступіце ад законаў Мойжаша, бо не атрымаеце ласкі Хрыстуса. (5,1-12)

2.    Практыкавацца ў любові брацкай і рабіць дабро. (5,13-6,18)

Заканчэньне. Мэта яго апостальскае місіі.

Увядзенне010203040506


Пісьмо сьв. Паўла да Галатаў

Уступ - загаловак.

1.    Павал, апостал не з улады людзей і не праз чалавека, але праз Езуса Хрыстуса і Бога Айца, Які ўскрасіў Яго з умёршых,

2.    і ўсе браты, прабываючыя са мною - Касьцёлам Галатыі.

3.    Ласка вам і супакой ад Бога Айца і ад Госпада нашага Езуса Хрыстуса,

4.    Каторы аддаў Самога Сябе за грахі нашы, каб вырваць нас з благасьцяў цяперашняга сьвету па волі Бога Айца нашага,

5.    Якому хвала на векі вечныя. Аман.

Праўдзівасьць Паўлавай Эвангеліі

6.    Дзіўлюся, што так хутка перакінуліся вы ад таго, каторы паклікаў вас да ласкі Хрыстовай, у ўншую эвангелію,

7.    якая і ня ёсьць іншай, але напэўна знайшліся нейкія, што баламуцяць вас ды хочуць сфальшаваць Эвангелію Хрыстову.

8.    I хаця б мы, або анёл з неба апавяшчаў вам нешта іншае, чым тое, што мы апавяшчалі вам, хай будзе асуджаны.

9.    Як мы вам казалі раней, і цяпер зноў вам кажу: Калі б хто навучаў вас звыш таго, што атрымалў вы ад нас, хай будзе выключаны.

10. Людзям я павінен дагаджаць, ці Богу? Ці я стараюся людям падабацца? Калі б я людям падабаўся, не быў бы слугою Хрыстовым.

Павал Хрыстом пакліканы на апостала

11. Запэўніваю вас, браты, што Эвангелія, якой навучыў я вас, ня ёсьць з волі чалавека,

12. ані я яе ад чалавека атрымаў або вывучыўся, але праз аб'яўленьне ад Езуса Хрыстуса.

13. Чулі вы пэўне аб паводзінах маіх калісьці ў юдаізьме, як жудасна прасьледваў я Касьцёл Божы і ваяваў з ім,

14. і вылучаўся ў юдаізме паміж аднагодкамі сваімі гэткім чынам, з'яўляючыся заядлым спагаднікам бацькоўскіх традыцыяў сваіх.

15. Калі ж спадабалася Таму, Які выбраў мяне яшчэ ва ўлоньні маці маёй ў паклўкаў ласкай сваёй,

16. каб аб'вясьціць (аб'явіць) мне Сына Свайго, і каб я апавяшчаў аб Iм паганьскім народам, ня даў я супачынку целу і крыві

17. і не пайшоў у Ерузалім да сваіх папярэднікаў апосталаў, але накіраваўся ў Арабію і адтуль зноў вярнуўся ў Дамашак.

18. Толькі пасьля трох гадоў накіраваўся я ў Ерузалім убачыць Пятра, і прабываў ў яго пятнаццаць дзёнё

19. З іншых апосталаў ня бачыў ніводнага, апрача Якуба, брата Госпадавага.

20. Што ж пішу вам, то пішу як Богу, бо не лгу.

21. Потым пайшоў я ў край Сірыі і Цыліцыі.

22. З твару ня быў знаны ані касьцёлам Юдэі, якія былі ў Хрыстусе,

23. а толькі чулі пра мяне, што той, які калісьці прасьледаваў іх, цяпер навучае веры, якую раней прасьледаваў,

24. і з маёй прычыны славілі Бога.

Увядзенне010203040506


Павал прызнаны праз апосталаў

2.1 Потым, пасьля чатырнаццаці гадоў я зноў пайшоў з Барнабам у Ерузалім, забраўшы з сабою Тіта.

2.    Накіраваўся ж я туды дзеля аб'яўленьня і прадставіў ім эвангелію, якою навучаў паганаў, а ў аддзельнасьці тым, якія вылучаюцца сярод іншых аўтарытэтам, каб часам не трудзіцца на пуст, як трудзіўся.

3.    Ды і Тыт, які быў са мной, паганін (грэк) ня быў змушаны да абразаньня.

4.    Але вось абманам праніклі туды крывадушныя браты, каб выпрабаваць свабоду нашу, якую маем у Езусе Хрысьце, каб піхнуць нас зноў у няволю.

5.    Намаганьню іхняму не ўступілі ні на хвіліну, каб праўда эвангеліі заставалася пры вас,

6.    з тымі ж, што выдаюць мець аўтарытэт, якім калісьці цешыліся, нічога мяне ня вяжа. Бог не аказвае прыхільнасьці дзеля важнасьці асобы, а тыя, што важнымі з'ўляюцца, мне не пярэчылі.

7.    Нават наадварот, калі пераканаліся, што мне паручана апавяшчаць Эвангелію паганам,

8.    як Пятру абразаным (жыдам), бо той, што даў уладу Пятру апостальстваваць між абразанымі, той жа самы і мне даў уладу між паганамі,

9.    дык вось, калі пазналі, што і мне дадзена гэта ласка, Якуб, Пётр і Ян, якія здаюцца быць шульямі, падалі мне рукі і сябру Барнабу, каб мы ішлі да паганаў, а яны пойдуць да абразаных, каб толькі помнілі мы пра бедных,

10. аб чым я і сам рупіўся раней.

11. Калі ж пасьля таго Пётр прыбыў у Антыёхію, я выступіў супраць яго, бо ён на гэта заслужыў.

12. Перш чым прыбылі некаторыя ад Якуба, сядаў разам з паганамі за стол, калі ж тыя надыйшлі, стаў пазьбягаць і аддзяляцца, баючыся іх, бо былі абрэзанымі.

13. За гэтай яго фальшывасьцю пайшлі і другія жыды, так што і Барнаба быў пацягнуты імі ў гэту няшчырасьць.

14. Калі ж я спасьцярог, што няправільна паступаюць, не паводле праўды эвангеліі, сказаў аб гэтым публічна Пятру "Калі ты, будучы жыдам, жывеш па-паганску, а не па-жыдоўску, чаму змушаеш паганаў да спосабу жыдоўскага жыцьця "

Асновы Эвангельля Паўла

15. Мы з роду жыды, а не з паган-грэшнікаў.

16. Ведаем жа, што чалавек апраўдваецца ня праз выпаўненьне закону, а праз веру ў Езуса Хрыстуса, і мы паверылі ў Езуса Хрыстуса, каб апраўдацца верай, а не выпаўненнем закона, бо выпаўненьнем закона не апраўдваецца ніхто.

17. Калі б жа і мы, шукаючы апраўданьня ў Хрыстусе, аказаліся грэшнымі, ці ж бы і Хрыстус быў учасьнікам граха? Аніколі.

18. Калі ж адбудоўваю зноў тое, што раней разрушыў, то сябе раблю праступнікам.

19. Я вось праз закон памёр закону, каб жыць Богу. З Хрыстусам я ўкрыжаваны.

20. Такім чынам жыву ўжо не я, а жыве ў ва мне Хрыстус. Хоць цяпер жыву ў целе, жыву верай у Сына Божага, які ўзьлюбіў мяне і аддаў на сьмерць самога Сябе за мяне.

21. Не адкідаю ласкі Божай. Калі б праз закон было апраўданьне, дык не патрэбнай была б сьмерць Хрыстова.

Увядзенне010203040506


Апраўданьне не праз закон, а праз веру

3.1 О неразумныя Галаты!Хто вас зачараваў ня слухацца праўды, вас, перад вачыма якіх Езус Хрыстус уяўлены быў, між вас укрыжаваны?

2.    Гэтага аднаго хачу ад вас даведацца ці са спаўненьня учынкаў закона атрымалі вы Духа, ці з прыняцьця веры.

3.    Няўжо вы так неразумныя, што пачаўшы Духам, канчаеце целам?

4.    Столькі вы нацярпеліся і надарма? Хаця б толькі без выніку?

5.    А той, хто вам дае Духа і стварае цуды ў вас, з выпаўненьня закона творыць гэта, ці што вы прынялі праўды веры?

6.    Як напісана: Абрагам паверыў Богу, і гэта залічана яму за апраўданьне.

7.    Дык ведайце, што толькі веруючыя з яўляюцца сынамі Абрагама.

8.    Таму прадбачыла Пісьмо сьв, што будзе Бог апраўдваць народы верай і прадвесьціла Абрагаму "У табе будуць ушчасьліўлены ўсе народы".

9.    Адсюль ушчасьліўлены будуць з веруючым Абрагамам усе веруючыя.

Апраўданьне. Закон і апраўданьне

10. Некаторыя абапіраюцца на выпаўненьне закона, і яны знаходзяцца пад праклёнам. Бо напісана " Пракляты ўсякі, хто не спаўняе трывала таго, што напісана ў Законе".

11. А калі ж па волі Закона ніхто не апраўдваецца перад Богам, таму ясна, што справядлівы сілай веры жыве.

12. Закон не апіраецца на веру, дык хто будзе спаўняць яго, той ім жыць будзе.

13. Хрыстус выкупіў нас ад пракляцьця закона, стаўшыся за нас праклятым, як ёсьць напісана "Пракляты кожны, хто завіс на дрэве",

14. каб такім чынам багаславенства-ушчасьлівеньне Абрагама праз Хрыстуса перайшло і на паганаў, каб гэтак абяцанага Духа атрымалі мы верай.

15. Браты, як чалавек кажу, што нават праўна сьпісанага чалавекам тастаманта ніхто не адкідае, а што-небудзь дабаўляе.

16. Вось жа Абрагаму дадзены былі абяцаньні і патомству ягонаму не сказана "I патомкам", быццам многім, але як аднаму "I патомку твайму", якім ёсьць Хрыстус.

17. Гэта вось кажу, падаю як тастамант Богам пацьверджаны, як закон, які споўніўся пасьля чатырохсот трыццаці гадах, які ня зьменіцца, каб адмяніць абяцаньні.

18. Бо каб спадчына апбапіралася на законе, то не была б абяцаньнем. Абрагама ж надарыў Бог ласкай праз абяцаньне.

19. Нашто тады закон? Ён дзеля праступкаў устаноўлены да часу, пакуль не з'явіцца патомак, якому дадзена абяцаньне, перададзена праз анёлаў рукою пасярэдніка.

20. Пасярэднік пры адным не бывае, а Бог жа адзін толькі.

21. Ці ж закон працівіўся абяцаньням Божым? Ніякім чынам. Калі б дадзен быў закон, які мог бы даць жыцьцё, то сапраўды з закона вынікала б справядлівасьць.

22. Але Пісьмо замкнула ўсё пад грэхам, каб на моцы веры ў Езуса Хрыстуса дадзена было абяцаньне веруючым.

23. Перш чым паявілася вера, знаходзіліся мы пад аховай закона, замкнутымі, чакаючы той веры, якая павінна была быць нам аб'яўлена.

24. I так , закон быў нашым педагогам у Хрыстусе, каб моцаю веры былі мы апраўданы.

25. Дык, калі павялася ў нас вера, не былі мы ўжо пад педагогам.

26. Усе бо вы сталіся, дзякуючы ласцы веры, дзецьмі Божымі ў Езусе Хрыстусе.

27. Тыя, што ахрышчаны ў Езусе Хрыстусе, у Хрыстуса адзеліся.

28. Няма ўжо Юдэя або Грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчыны або жанчыны, бо ўсе вы сталіся адным у Езусе Хрыстусе.

29. Калі ж вы Хрыстовы, то і патомства Абрагама яўляецеся па волі абяцаньня-спадкапрыёмцамі.

Увядзенне010203040506


Няволя закона і свабода эвангеліі

4.1 Кажу вам: пакуль спадчыньнік малалетні, ён нічуць ня розьніцца ад нявольніка, хоць ён і гаспадар над усім.

2.    Ён знаходзіцца праз вызначаны час пад уладай апякуноў і начальнікаў.

3.    Так і мы, пакуль мы былі дзецьмі, былі падпарадкаваны ўзьдзеяньням акружаючага сьвету.

4.    А калі прыйшоў намечаны Богам час, паслаў Ён свайго Сына, народжанага жанчынай, народжанага пад законам,

5.    каб выбавіў тых, якія былі пад законам, каб такім чынам і мы атрымалі ўсынаўленьне.

6.    А дзеля таго, што з'яўляецеся сынамі (дзецьмі) , саслаў Бог Духа Сына свайго ў сэрцы вашы: які кліча Абба,-Ойча.

7.    Так што не слуга ўжо ён, але сын. А калі сын, дык і спадчыньнік з волі Божай.

8.    Праўда раней ня зналі вы Бога, служылі ідалам, якія па сутнасьці не з натуры Божай.

9.    Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да ліхіх акружаючых рэчаў, якім зноў хочаце падчыніцца.

10. Паглядзіце на дні, месяцы, час і гады.

11. Думаю, што бясплодна працую ў вас.

12. Браты, прашу вас, будзьце, як і я, і я стаўся бо такім, як вы. Нічым вы мяне ня скрыўдзілі.

13. Ведаеце ж, як з прычыны хваробы цела затрыманы раней ужо апавяўчаў вам Эвангелію і, не зважаючы на маю кволасьць, якая была для вас спакусаю, не пагрэбавалі мною і не адпіхнулі, але прынялі мяне як пасланца Божага, як самога Езуса Хрыстуса.

14. Дзе ж тады тое ваша шчасьце. Завяраю вас, калі б гэта было магчыма, дык вочы сабе павырывалі б і аддалі б іх мне.

15. Дык ворагам стаўся я вам за тое, што казаў вам праўду?

16. Клапоцяцца яны аб вас не з дабра, але адарваць вас ад нас хочуць, каб аб іх вы рупіліся.

17. Добрая рэўнасць у добрым заўсёды,

18. але не тады, калі я знаходжуся паміж вас. Дзеткі мае, зноў вас народжваю ў муках, пакуль уфармуецца ў вас Хрыстус.

19. Хацеў бы пабываць у вас у гэты момант ды зьмяніць голас свой, бо не ведаю, што з вамі рабіць.

20. Скажыце мне, што вы хочаце жыць пад законам, і закону вы не разумееце?

21. Напісана ёсьць, што Абрагам меў двух сыноў, аднаго з нявольніцай, другога з вольнай.

22. Але той, што з нявольніцы, з волі цела нарадзіўся, а той, што з вольнай, праз абяцаньне.

23. Гэта праз алегорыю параўнаньне сказана. Абазначае яно два запаветы  адзін, што на гары Сіёнскай, гэта той, што нявольнікаў родзіць-Агар,

24. А гара Сінай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерузаліму, і зьняволена з сынамі сваімі.

25. Той жа Ерузалім, што ўгары знаходзіцца,-вольны і з яўляецца маткай нашай.

26. Напісана бо: "Цешся няплодная, якая ня родзіш, гамані і крычы, якая не мучаешся, бо ў кінутай больш дзяцей, чым у той якая мае мужа".

27. Мы ж, браты, па Iзааку дзецьмі абяцаньня з'яўляемся.

28. Але як і тады той, што па волі цела нарадзіўся, прасьледваў таго, які паводле духа, так і цяпер.

29. А што кажа Пісьмо Сьвятое? "Выгані няволіцу і яе сына, бо не будзе спадчыньнікам сын няволіцы разам з сынам вольнай.

30. Дык вось, браты, мы дзеці не няволіцы, але вольнай.

Увядзенне010203040506


Праўдзівая свабода

5.1 На гэту свабоду вызваліў нас Хрыстус. Трывайце і не пажадайце зноў папасьці пад ярмо няволі.

2.    Вось я, Павал, кажу вам: калі вы дасьцеся абразацца, нічога вам Хрыстус не паможа.

3.    Зной жа вам кажу, што кожны чалавек абразанец павінен выпаўняць загаданае законам.

4.    Вы, што шукаеце ў Законе апраўданьня, ад Хрыстуса адпадаеце і траціце Ягоную ласку.

5.    Мы бо духам за ласкай веры маем надзею апраўданьня.

6.    Бо ў Езусе Хрыстусе ані абразаньне, ані неабразаньне ня маюць значэньня, а толькі вера ажыўленая любоўю.

7.    Паступалі вы правільна ды хто ж перашкодзіў вам падпарадкавацца праўдзе?

8.    Перакананьне гэта не з таго, які вас кліча.

9.    Трохі кісьлі ўсё цэлае псуе.

10. Я завяраю вас у Госпадзе, інакш гэтага не разумейце; а хто бунтуе вас, той панясе вялікую адказнасьць (перад Богам), хто б ён ня быў.

11. Калў ж я, браты, і далей трэбую абразаньня, то чаму мяне прасьледуюць? Спынілася б тады абясчэсчаньне крыжа.

12. О каб пакалячэлў тыя, якія вас зводзяць!

Сапраўдная кволасьць хрысьціянская

13. Вось вы браты пакліканы да свабоды, але не разумееце, што да свабоды патураць целу, а любоўю духа ўспамагаць адзін другога.

14. Усякі бо закон апіраецца на адным; Любі бліжняга свайго, як сам сябе,

15. Калі ж адзін другога будзеце кусаць і губіць, глядзіце, каб гэтак усе не папрападалі.

16. Напамінаю вам; кіруйцеся духам, дык не падпадзіце пад уладу цела.

17. Цела бо цягне супроць духа, дух жа супроць цела; яны працівяцца адзін аднаму, каб не тое, што хочаце вы рабілі.

18. Калў будзеце кіравацца духам, ня будзеце падлягаць закону.

19. Ведамыя ж дзеяньні цела, вось яны; распуста, нячыстасьць, безсаромнасьць, разбэшчанасьць,

20. ідалапаклонства, чараваньне, варожасьць, сварлівасьць, завіднасьць, звадкі, раздоры, секты,

21. забойствы, п'янства, гулянкі, абжорства, (аборты) і ім падобныя. Аб гэтым я і папярэджваў вас папярэджваю, што тыя, каторыя такіх грахоў дапускаюцца, тым Валадарства Божага не аглядаць.

22. Пладамі ж духа з'яўляюцца; міласьць, радасьць, спакой, цярплівасьць, ласкавасьць, дабрата, вернасьць,

23.  вера, сьціпласьць (памяркоўнасьць), стрыманасьць, чыстасьць. Супроць такіх няма закона.

24. Тыя, што належаць Хрыстусу, укражавалі сваё цела з пажадлівасьцямі і схільнасьцямі.

25. Калі жывём духам, дык духам і паступайма.

Асобныя напамінаньні

26. Не шукайце пустой славы, дражнячы адзін другога і заздросьцячы узаемна.

Увядзенне010203040506


6,1-10.

1.     Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы людзі духоўныя павучыце такога ў духу ласкавасьці, зважаючы сам на сябе, каб і самому ня ўпасьці.

2.     Адзін аднаго цяжкасьці пераносьце, каб гэтым выпаўнілі Закон Хрыстоў.

3.    Бо калі хто думае, што ён лепшы, а ня ёсьць такім, той самога сябе ашуквае.

4.    Хай кожны праверыць сваю дзейнасьць і так толькі ў самым сабе пачуе славу, а не ў другім.

5.    Кожны бо свой ўласны панясе цяжар.

6.    Хай жа павучаны дзеліцца ўсякім даброт з тым, які яго навучае.

7.    Не памыляйцеся; Бог не дасца ў пасьмешышча. Што чалавек пасее, тое і сажне.

8.    Хто сее ў целе сваім, з цела і пажне - загубу; а хто сее ў духу, пажне жыцьцё вечнае.

9.    Дабро рабіць не спыняймася, у свой бо час і жаць будзем, калі не прыстанем.

10. Дык вось, пакуль дадзен час, пастараймася рабіць добра ўсім, а найбольш блізкім па веры.

Эпілог - заканчэньне

11. Гляньце, якімі літарамі напісаў я вам сваёй рукой.

12. Каторыя хочуць падабацца вам целам, тыя змушаюць вас абразацца, каб толькі усьцерагчыся не выпаўняюць закону, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі ў крыжы Госпада нашага Езуса Хрустуса, дзеля якога для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету.

13. Для Езуса Хрыстуса не мае важнасьці і абрэзаньне і неабрэзаньне, а новая пастанова.

14. I хто будзе трымацца гэтае пастановы, таму супакой і міласэрдзе і Iзраелю Божаму.

15. На канец няхай на мяне нўхто не крыўдуе, бо я нашу на сваім целе стыгматы (раны) Госпада Езуса.

16. Хай Ласка Госпада нашага Езуса Хрустуса прабывае ў душах вашых, браты. Аман.


Вярнуцца назад