Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159
Галоўная > Кананічныя гадзіны > Гадзіна 1
Гадзіна 123 красавіка 2008. |
Калі чытаецца адразу па ютрані, тады чытальнік адразу пачынае: "Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу" і г.д.
Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе. Уладару нябесны, Суцяшальнiку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш. Скарбніца дабра i жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы. Сьвяты Божа... (Тройчы) Слава ... цяпер ... Усесьвятая Тройца... Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Слава ... цяпер ... Ойча наш... Сьвятар: Бо Тваё валадарства... Чытальнік: Амін.
Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў) Слава ... цяпер ...
Прыйдзiце, паклонімся Ўладару нашаму Богу. Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога. Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага
Псалом 5 Пачуй, Госпадзе, словы мае, да ўздыханьняў маіх прыслухайся. Будзь уважлівы да малітвы маёй, Уладару мой і Божа мой! Бо да Цябе, Госпадзе, малюся: раніцай голас мой пачуй, раніцай буду маліцца Табе і чакаць. Бо Ты – Бог не такі, што любіць беззаконьне: крывадушнікам няма месца ў Цябе. Нязбожныя не ўстаяць перад Табою, Ты ненавідзіш усіх, што робяць беззаконьне; Губiш усіх, што кажуць няпраўду. Госпаду агідныя крыважэрныя і няшчырыя. Я ж, з вялікай ласкi Тваёй, увайду ў дом Твой, пакланюся сьвятыні Тваёй у страху перад Табою. Госпадзе, у справядлівасьці Тваёй будзь мне правадыром, насуперак ворагам маім выраўняй шлях перада мною. Бо ў вуснах іх няма шчырасьці, сэрцы іх пустыя, горлы іх – магілы адкрытыя, языкі iх лісьлівыя. Судзі іх, Божа, хай абярнуцца ў нішто намеры іх, дзеля безьлічы бясчынстваў іх адкінь іх, бо яны паўсталi супраць Цябе. Хай узрадуюца ўсе, што спадзяюцца на Цябе, хай цешацца давеку. Ахоўвай іх: хай цешацца з Табою тыя, што любяць імя Тваё. Бо Ты, Госпадзе, бласлаўляеш праведніка: быццам шчытом, пакрываеш яго. Псалом 89 Госпадзе, Ты быў прыпынкам маім з роду ў род. Перш чым паўсталі горы, перад тым, як былі створаныя зямля і сусьвет, Ты, Божа, спрадвеку і на ўсе вякі ёсьць. Ты вяртаеш чалавека ў пыл, кажучы: Вяртайцеся, сыны людзкія. Бо тысяча гадоў у вачох Тваіх быццам дзень учарашні, што прамінуў, і як страж начны. Іхнія гады прападаюць, быццам сон уранку; быццам трава, што раніцай расьце і квітнее, а вечарам, скошаная, ссыхае. Сапраўды, мы гінем ад гневу Твайго; суворасьць Твая напаўняе нас трывогаю. Ты паставіў правіны нашы перад вачамi Тваімі і нашы патаемныя грахі – перад сьветласьцю аблічча Твайго. I ўсе дні нашы зьнікаюць у гневе Тваiм; гады нашы мінаюць быццам уздых. Век жыцьця нашага – семдзесят год, а калі ў сілах – дык да васьмідзесяці; i большасьць іх – турботы і марнасьць: яны хутка мінаюць, i мы адлятаем. Хто ведае сілу гневу Твайго, i суворасьць Тваю паводле меры належнага Табе страху? Навучы нас лічыць дні нашыя, каб нам прыдбаць мудрасьць сэрца. Вярніся, Госпадзе! Як доўга яшчэ? Прыхіліся да благаньняў слугаў Тваiх. Узмоцні нас хутка міласэрнасьцю Тваёю, каб нам цешыцца і радавацца праз усе дні нашы. Дай радасьць нам за тыя дні, калі Ты нас упакорыў; за гады, калі мы дазналі бяды. Хай аб'явіцца моц Твая на слугах Тваіх, і на сынах Тваіх — хвала Твая. І хай будзе дабрыня Госпада Бога нашага на нас: дай посьпех працы рук нашых, і творы рук нашых блаславі. Псалом 100 Дабрыню i закон буду славіць у песьнях; Табе, Госпадзе, буду пяяць. Буду разважаць аб шляхох беззаганных. Калі ж прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у нявіннасьці сэрца майго сярод дому майго. Ня буду мець перад вачамі маімі рэчы нягоднай: агідны мне той, хто чыніць справы злачынныя: да мяне ён не прыстане. Сэрца крывадушнае чужое мне: не жадаю ведаць благое справы. Змушу да маўчаньня таго, хто тайна абмаўляе бліжняга свайго; не сьцярплю таго, хто мае гордыя вочы і пыхлівае сэрца Вочы мае глядзяць на верных гэтай зямлі, каб жылі са мною. Хто iдзе дарогай беззаганнай, той мне служыць будзе. Ня будзе жыць у доме маім той, хто паступае вераломна; хто кажа няпраўду, не застанецца перад вачыма маімі. Штодня судзіць буду ўсіх беззаконных зямлі, каб вынішчыць з места Гасподняга ўсіх злачынцаў.
Слава ... цяпер ... Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы) Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)
Слава ... Трапар дня або сьвята. Цяпер ... (Багародзічны). Як нам назваць Цябе, Поўная ласкі: * небам, бо з Цябе зазьзяла Сонца Справядлівасьці? / Раем, бо Ты вырасьціла Кветку нятленнасьці? * Дзеваю, бо Ты засталася непарушнаю? / Чыстаю Маці, бо Ты мела ў абдымках Тваіх Сына, Бога ўсіх? * Малі Яго за збаўленьне душаў нашых.
---------- У Вялікі Пост пасьля “Госпадзе, зьмілуйся”, калі
прадбачыцца ўставам, чытаецца адпаведная катызма Псалтыра:
Чытальнік галоўны: Слава ... Чытальнік катызмы: Цяпер ... (чытае адпаведную катызму альбо “Славу”, і пасьля яе) Слава ... Чытальнік галоўны: Цяпер ... пасьля гэтага: (Тон 6). Зраньня пачуй голас мой, Уладару і Божа мой. (Паклон пасьля кожнага) Верш: Пачуй кліч мой, Госпадзе, будзь уважлівы да ўздыханьняў маіх. Зраньня пачуй голас мой, Уладару і Божа мой. Верш: Бо да Цябе малюся. Госпадзе. Зраньня пачуй голас мой, Уладару і Божа мой. Слава ... Цяпер ... (Багародзічны). Як нам назваць Цябе, Поўная ласкі... (Гл. вышэй) ----------
Настаў мае крокі на выкананьне прыказаньняў Тваіх: хай не апануе мною беззаконьне. Вызвалі мяне ад намоваў людзкіх, каб мне захаваць Твае запаветы. (У Вялікі пост двойчы) Дай бачыць слузе Твайму сьвятло твару Твайго, і навучы мяне Тваёй справядлівасьці. (У Вялікі пост двойчы) Хай мае вусны будуць поўныя хвалы Тваёй, Госпадзе, каб мне пяяць славу Тваю, праз увесь дзень веліч Тваю. (У Вялікі пост двойчы)
Сьвяты Божа... Усесьвятая Тройца... Ойча наш... Сьвятар: Бо Тваё валадарства... Чытальнік: Амін.
Кандак дня або сьвята. У нядзелю "гіпакаі” адпаведнага тону.
---------- У Вялікі Пост, або калі няма кандаку: У Панядзелак, аўторак і чацьвер: Усяслаўную Маці Божую, больш сьвятую за анёлаў, будзем нястомна славіць, сэрцам і вуснамі вызнаючы Яе як Багародзіцу, што сапраўды нарадзіла Бога ўцелаўлёнага і цяпер моліцца няспынна за душы нашыя. У сераду і пятніцу: Хутка дапамажы нам, перш чым паняволяць нас ворагі, што зьневажаюць Цябе, Хрысьце Божа наш, і нам пагражаюць. Перамагай крыжом Тваім тых, што нападаюць на нас, каб зразумелі, што можа правая вера, малітвамі Багародзіцы, адзіны Чалавекалюбча. У суботу: Як першыя плады тварэньня, сусьвет прыносіць Табе, Госпадзе і Творча ўсіх, баганосных мучанікаў. Малітвамі іх і Багародзіцы захавай у глыбокім супакоі Царкву Тваю і людзей Тваіх, Шматміласэрны.
Госпадзе, зьмілуйся. (40)
Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа, што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня абяцаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і злосьці; ахiнi нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам, маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін.
----------
Чытальнік: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Слава ... цяпер ... Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем. Імем Гасподнім блаславі, ойча. Сьвятар: Божа, будзь ласкавы для нас і блаславі нас, прасьвятлі нас зьзяньнем твару Твайго і зьмілуйся над намі. Чытальнік: Амін.
---------- У вялікі Пост:
(малiтва сьв. Ахрэма Сiрыйца з паклонамi) Сьвятар: Госпадзе і Ўладару жыцьця майго, духа ленасьці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне. (Усе робяць зямны паклон) Духа чысьціні, пакоры, цярплівасьці і любові дай мне, слузе Твайму. (Зямны паклон) Так, Госпадзе Ўладару! Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін (Зямны паклон) Госпадзе, ачысьці мяне грэшнага і зьмілуйся нада мною. (12 разоў, з малымі паклонамі) Госпадзе і Ўладару жыцьця майго..... (Уся малітва, з зямным паклонам уканцы ) ----------
Чытальнік: Сьвяты Божа... Усесьвятая Тройца... Ойча наш... Сьвятар: Бо Тваё валадарства... Чытальнік: Амін. Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)
Малітва (Гаворыць сьвятар, або, дзе ёсьць звычай, чытальнік): Хрысьце, Сьвятло праўдзівае, што прасьвятляе і асьвячае кожнага чалавека, які прыходзіць на сьвет, хай зазьзяе нам сьветласьць твару Твайго, каб нам убачыць сьвятло недаступнае; накіруй крокі нашы да выкананьня Тваіх запаветаў, малітвамі найчыстае Твае Маці і ўсіх сьвятых. Амін.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе. Чытальнік: Слава ... цяпер ... Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Ойча, блаславі. Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі найчыстае свае Маці, сьвятых і баганосных айцоў нашых, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец. Чытальнік: Амін. Вярнуцца назад |