Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159 Версія для друку > Гадзіна 6
Галоўная > Кананічныя гадзіны > Гадзіна 6

Гадзіна 6


23 красавіка 2008.

Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.

Уладару нябесны, Суцяшальнiку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш. Скарбніца дабра i жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.

Сьвяты Божа... (Тройчы) Слава ... цяпер ...

Усесьвятая Тройца... Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава ... цяпер ...

Ойча наш...

Сьвятар: Бо Тваё валадарства...

Чытальнік: Амін.


Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Слава ... цяпер ...

Прыйдзiце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага


Псалом 53

Божа, дзеля імя Твайго збаў мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне.

Пачуй, Божа, малітву маю, прыхілі вуха Твае для голасу вуснаў маіх.

Бо вось гордыя паўсталі супраць мяне і гвалтаўнікі шукаюць душы маёй, і ня маюць Бога перад сабою.

Але Бог памагае мне, і Госпад – заступнік душы маёй.

Ты адплоціш за зло ворагам маім: у справядлівасьці Тваёй зьнішчы іх.

Ахвотна прынясу ахвяру Табе, і буду славіць імя Тваё добрае, Госпадзе.

Бо Ты выбавіў мяне ад усялякай бяды, і вочы мае бачылі сорам ворагаў маіх.

Псалом 54

Пачуй, Госпадзе, малітву маю, i не пагардзi просьбаю маёю.

Глянь на мяне і пачуй мяне: мучуся я ў бядзе маёй, хвалююся я ад голасу ворага і ад перасьледу грэшніка.

Бо яны ўзводзяць на мяне няшчасьці і ў гневе паўстаюць на мяне.

Сэрца маё поўнае трывогі, і страх сьмяротны апанаваў мяне.

Страх і трапятаньне прыйшлі на мяне, і жах сьмерці абняў мяне.

I кажу: Калi б меў крылы, як голуб, я б паляцеў i супачыў.

Уцёк бы далёка і пасяліўся бы ў пустыні. Шукаў бы сховішча ад буры і ад навальніцы.

Разгані іх, Госпадзе, і разьдзялі языкі iх, бо бачу гвалт і разлад у горадзе.

Удзень і ўночы ходзяць яны вакол па мурах ягоных, а ўнутры яго – беззаконьне i крыўда.

Сярод яго пастка i згуба, мана і крывадушнасьць не зыходзяць з вуліц яго.

Калі б мяне скрыўдзіў вораг, я б лягчэй гэта перажыў, схаваўся бы ад яго.

Але ж ты быў маім прыяцелем, сябрам i давераным:

3 табою я жыў ў салодкай зажыласьці, разам хадзілі мы ў дом Божы.

Сьмерць нечакана прыйдзе на іх, і сыдуць жывыя ў бездань, бо дамы і нутры іх поўныя злосьці.

Я ж буду клікаць Бога, і Госпад захавае мяне ад загубы.

Вечарам, раніцай і ў поўдзень буду жаліцца і ўздыхаць, i Ён пачуе голас просьбы маёй.

Захавае ў бясьпецы душу маю ад напасьнікаў, бо многа тых, што супраць мяне.

Бог пачуе і ўпакорыць іх, – Той, што пануе вечна: бо яны не пакаюцца, Бога не баяцца.

Узнялі руку сваю на прыяцеляў, не датрымалі саюзу.

Вусны іх мякчэйшыя за масла, а сэрцы іх скорыя да бітвы.

Словы іх больш пяшчотныя за аліву, а ў сапраўднасьці ж гэта вострыя мячы.

Ускладзі клопат твой на Госпада і Ён падтрымае цябе: не дазволіць ніколі праведніку пахіснуцца.

Ты ж, Госпадзе, зьвядзі іх у бездань загубы: людзі лютыя і здраднікі не дажывуць да паловы дзен сваіх.

Ты ж, Госпаде, надзея мая.

Псалом 90

Ты, што жывеш пад апекаю Ўсявышняга і ў цені Ўсемагутнага прабываеш,

Скажаш Госпаду: Ты маё прыстанішча, мая абарона, Бог мой, i на Цябе спадзяюся.

Ён выбавіць цябе ад сецяў лаўца і ад наглай загубы.

Ён пакрые цябе пёрамi сваімі і пад крыламi Яго ты знойдзеш прытулак.

Не збаішся жахаў начных, ні стралы, што ляціць удзень;

Ні страху, што крыецца поцемкам; ні мору, што ў поўдзень пустошыць.

I хоць бы тысячы палі побач з табою, i дзесяткі тысяч па правай руцэ тваёй,

Цябе нішто не кране, бо вернасьць Яго – твой шчыт і панцыр.

Ты толькі глянеш навокал, і ўбачыш адплату грэшнікам.

Бо ты сказаў: Госпад мая абарона, – і Ўсявышняга выбраў сваім прыстанкам.

Ніякая бяда не сустрэне цябе, і пошасьць не наблізіцца да жыльля твайго.

Ён загадае анёлам сваім аб табе, каб сьцераглі цябе, куды б ты не ішоў.

На руках сваіх панясуць цябе, каб не спатыкнуцца аб камень назе тваёй.

На аспіда і вужа наступіш і патопчаш льва і зьмяю.

“Таму, што ён палюбіў Мяне, Я выбаўлю яго i абараню яго, бо ён пазнаў імя Маё.

Будзе клікаць Мяне і Я адгукнуся яму; буду з iм у дзень суму, выбаўлю яго і ўслаўлю яго.

Доўгiм жыцьцём напоўню яго i дам яму бачыць збаўленьне Маё”.


Слава ... Цяпер ...

Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы)

Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)


Слава ...

Трапар дня або сьвята.

Цяпер ...

(Багародзічны). Ня маем сьмеласьці з прычыны шматлікасьці нашых грахоў, але Ты, Багародзiца Дзева, малі Таго, хто нарадзіўся ад Цябе: многа можа малітва Маці да міласэрнасьці Ўладара. Не пагардзі просьбамі грэшных, Усячыстая, бо міласэрны і здольны нас збавіць Той, хто захацеў дабравольна пацярпець за нас.


----------

У Вялікі Пост, пасьля "Госпадзе зьмiлуйся" чытаецца катызма Псалтыра паводле ўставу.

Пасьля яе:

(Тон 2). Хрысьце Божа, што ў шосты дзень і гадзіну прыбіў да крыжа грэх, учынены Адамам у раі, разарві рукапісаньне грахоў нашых i збаў нас. (Паклон)

Верш. Выслухай, Божа, малітву маю і не адкінь просьбы маёй.

Хрысьце Божа, што ў шосты дзень i гадзіну...

Верш. Я Бога клічу і Бог пачуе мяне.

Хрысьце Божа, што ў шосты дзень і гадзіну...

Слава ... цяпер ...

(Багародзічны). Ня маем сьмеласьці...

На гэтым месцы бывае чытаньне трапара, пракімена, ўрыўку Сьвягога пісаньня і 2га пракімена.

----------


Хутка пашлі даброты Твае, Госпадзе, бо мы вельмі зьбяднелі. Памажы нам, Божа Збавіцелю наш, дзеля славы імя Твайго; Госпадзе, збаў нас і ачысьці грахі нашы дзеля Твайго імя.


Чытальнік: Сьвяты Божа... Усесьвятая Тройца... Ойча наш...

Сьвятар: Бо Тваё валадарства...

Чытальнік: Амін.


Кандак дня або сьвята.


----------

У Вялікі Пост:

(Тон 2). Ты, Хрысьце Божа, учыніў збаўленьне на зямлі, распасьцёршы рукi Твае ўсячыстыя на крыжы i зьяднаўшы ўсе народы, якія клічуць: Госпадзе, слава Табе.

Слава ...

Усячыстаму вобразу Твайму пакланяемся, Добры, просячы дараваньня правінаў нашых, Хрысьце Божа, бо Ты захацеў дабравольна целам узысьці на крыж, каб вызваліць стварэньні Твае з варожай няволі. Дзеля гэтага мы з удзячнасьцю ўсклікаем Табе: Ты напоўніў радасьцю ўсё, Збавiцелю наш, прыйшоўшы збавіць сьвет.

Цяпер ...

(У панядзелак, аўторак і чацьвер): Крынiца міласэрнасьці, Багародзіца, зрабі нас годнымі спагады Тваёй: глянь міласьціва на людзей, што зграшылі, і пакажы, як заўсёды, сілу Тваю, бо мы, на Цябе спадзеючыся, "Радуйся!" ўсклікаем Табе, як некалі Габрыель, анёлаў начальнік.

(У сераду і пятніцу): Ты годная ўсякай славы, Багародзiца Дзева: мы славім Цябе: крыжом Сына Твайго пекла зруйнаванае было, сьмерць зьніштожаная, мы, памёрлыя, ўсталі і жыцьця ўдастоіліся, рай атрымалі – ранейшую асалоду. Дзеля гэтага, дзякуючы, славім Яго, як усяўладнага Хрыста Бога нашага і адзінага міласэрнага.

Госпадзе, зьмілуйся. (40)

Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа, што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня абяцаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і злосьці; ахiнi нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам, маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін.

----------


Чытальнік: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава ... Цяпер ...

Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Імем Гасподнім блаславі, ойча.

Сьвятар: Божа, будзь ласкавы для нас і блаславі нас, прасьвятлі нас зьзяньнем твару Твайго і зьмілуйся над намі.

Чытальнік: Амін.


----------

У вялікі Пост: малiтва сьв. Ахрэма Сiрыйца з паклонамi, як падчас 1 гадзіны

----------


Чытальнік: Сьвяты Божа... Усесьвятая Тройца.... Ойча наш...

Сьвятар: Бо Тваё валадарства...

Чытальнік: Амін. Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Малітва. Божа і Госпадзе сілаў і Творча ўсяго, што існуе! Ты дзеля беспрыкладнай міласэрнасьці Тваей паслаў адзінароднага Сына Твайго, Госпада нашага Ісуса Хрыста, на збаўленьне роду нашага, і пачэсным Яго крыжом рукапісаньне грахоў нашых разарваў і перамог моц і ўладу цемры: Дык, чалавекалюбны Уладару, прымі і ад нас грэшных гэтыя ўдзячныя i благальныя малітвы і вызвалі нас ад усякага згубнага і змрочнага граху, i ад усіх бачных i нябачных ворагаў, якія жадаюць учыніць нам зло. Прыгвазьдзі да страху Твайго целы нашыя, i не дай ухіліцца сэрцам нашым да слоў і думак нячыстых, але любоўю Тваёю парань душы нашы: каб мы, узіраючыся ўсьцяж на Цябе i Табою прасьветленыя, гледзячы на Тваё недаступнае і вечнае сьвятло, безупынна хвалу і падзяку аддавалі Табе, спрадвечнаму Айцу, разам з адзінародным Тваім Сынам і з усесьвятым, добрым і жыцьцядайным Тваім Духам, цяпер і заўсёды, i на вякі вякоў.

Амін.


Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Чытальнік: Слава ... цяпер ...

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Ойча, блаславі.

Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі найчыстае свае Маці, сьвятых і баганосных айцоў нашых, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.

Чытальнік: Амін.


Вярнуцца назад