Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159
Галоўная > Асьвячэньні > Блаславеньне ўсялякае рэчы
Блаславеньне ўсялякае рэчы28 красавіка 2008. |
Сьвятар: Блаславёны Бог наш на ўсе часы, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Людзі: Амін Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй беззаконьні нашы; Сьвяты, наведай і ацалі немачы нашы дзеля Твайго імя. Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Людзі: Амін Сьвятар: Госпаду памолімся. Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. Сьвятар: Творца і Дойлідзе роду людзкога, Ты даеш ласку духоўную і вечнае збаўленьне даруеш; зышлі, Госпадзе, Духа свайго Сьвятога з горным блаславеньнем на гэты твор, каб ён, умацаваны сілаю нябеснае апекі, быў для тых, што маюць яго ўжываць, прыладаю цялеснага збаўленьня, і абароны, і дапамогі, праз Хрыста Ісуса Госпада нашага. Амін.
Тады сьвятар акрапляе рэч асьвячанай вадою, кажучы: Бласлаўляецца і асьвячаецца гэтая рэч ласкаю Усесьвятога Духа і акрапленьнем гэтаю святою вадою у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Амін. Вярнуцца назад |