Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159 Версія для друку > Малебен за хворага
Галоўная > Малебны > Малебен за хворага

Малебен за хворага


7 лютага 2009.

Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды,і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.

Уладару нябесны, Пацяшыцелю, Духу праўды, Ты ўстюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы, Уладару, даруй бясчынствы нашы, Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Дўху, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Прыйдзіце, паклонімся Уладару нашаму Богу.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.

(Пс 70): Госпадзе, да Цябе прыбягаю: хай не пасаромеюся давеку. У справядлівасьці Тваёй вызвалі мяне і збаў мяне: прыхілі вуха Тваё да мяне і аздараві мяне.

Будзь мне скалою абароннаю, і месцам бясьпечным, каб мне збавіцца: бо Ты ўмацаваньне і сховішча маё.

Ты моц мая ад маладосьці маёй, ад улоньня маці маёй Ты мой апякун: на Цябе заўсёды спадзяваўся.

Не адкінь мяне ў час старасьці маёй, не забудзь мяне, калі сілы мае саслабнуць.

Божа мой, не аддаляйся ад мяне, Божа, прыйдзі мне на дапамогу.

Божа, хто падобны да Цябе? Ты пасылаў мне вялікія і лютыя беды, але пасьля зноў ажыўляў мяне, і з бездані зямлі выводзіў.

Ты паказаў на мне веліч сваю і ўсьцешыў мяне, і вывеў мяне з бездані зямлі.

Я буду славшь Цябе сярод людзей, Госпадзе, на гусьлях буду пяяць славу Тваю, Сьвяты Ізраіля.

Вусны мае і душа мая, якую Ты збавіў, узрадуюцца, калі буду пяяць Табе.

І язык мой будзе ўвесь дзень абвяшчаць справядлівасьць Тваю.

Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў)

Дыякан: За супакой з вышыняў і збаўленьне душ нашых Госпаду памолімся.

— За супакой на ўсім сьвеце, добры стан сьвятых Божых цэркваў і зьяднаньне ўсіх Госпаду памолімся.

— За гэтую сьвятую царкву і тых, што з вераю, пашанаю і страхам Божым уваходзяць у яе, Госпаду памолімся.

— За Сьвятога Аица нашага сусьветнага біскупа ... Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага ..., пачэсных сьвятароў, дыяканаў ў Хрысьце, усё духавенства і людзей Госпаду памолімся.

— За яго (яе) міласьць ... (Імя галавы дзяржавы), за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны, Госпаду памолімся.

— За гэты горад (гэтую вёску), за ўсе гарады і краіны, і за верных людзей, што жывуць у іх, Госпаду памолімся.

— За адпушчэньне правінаў вольных і міжвольных хворага слугі Божага (хворай слугі Божай) ..., і каб Госпад быў літасьцівы да яго (яе), памолімся.

— Каб у сваёй дабрасардэчнасьці Госпад ня ўспомніў грахоў маладосьці яго (яе) і літасьціва вярнуў яму (ёй) здароўе, памолімся.

— Каб Госпад не пагрэбаваў шчырымі просьбамі слугі свайго (сваёй), які (якая) праз нас моліцца Яму сёньня, але каб у міласэрнасьці сваёй пачуў і аздаравіў яго (яе), памолімся

Каб Госпад сёньня узьняў з ложа хваробы слугу свайго (сваю), як некалі расслабленага, словам сваёй Боскай ласкі і ўчыніў яго здаровым (яе здаровай), памолімся.

— Каб Госпад наведау яго (яе) наведаньнем сьвятога свайго Духа і аздаравіў усякую немач і хваробу, што ў ім (ёй) загнязьдзіліся, памолімся.

— Каб Госпад міласэрна пачуў малітвы нас, нягодных, як некалі хананейку і, як зьмілаваўся над ейнай дачкой, так хай сёньня зьмілуецца над хворым слугой сваім (хворай слугой сваёй) ... і ацаліў яго (яе), памолімся.

— Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і недастатку, Госпаду памолімся.

— Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Успамянуўшы ўсесьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар: Бо Ты міласьцівы і шчодры Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Чытальнік або Дыякан: Госпад — Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны Той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.

Людзі: Госпад — Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны Той, хто прыходзіць у імя Гасподняе. (Так пасьля наступных вершаў)

Чытальнік: Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Яго на ўсе вякі.

— Акружылі мяне з усіх бакоў, але імем Гасподнім я супрацівіўся ім.

— Не памру, але буду жыць і абвяшчаць учынкі Госпада.

— Камень, адкінуты будаўнікамі, стаўся вуглавым каменем: ад Бога гэта і дзіўнае ў нашых вачох.

Людзі: Госпад — Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны Той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.

Трапар (тон 4) Ты, Хрысьце, адзіны хуткі памочнік: хутка прыйдзі на дапамогу хвораму слузе Твайму (хворай слузе Тваёй) і вызвалі яго (яе) ад недамаганьняў і цяжкіх цярпеньняў: малітвамі Багародзіцы уздымі яго (яе), каб ён мог (яна магла) безустанку славіць Цябе, адзіны Чалавекалюбча

Слава ... цяпер ...

(Тон 2). Як некалі Ты, Збавіцелю, узьняў цешчу Пятра і расслабленага, што ляжалі цяжка хворыя, так сёньня ўздымі слугу Твайго (Тваю), бо Ты, адзіны міласэрны, што ўзяў на сябе немачы і цярпеньні роду нашага, можаш усё.

Дыякан: Слухайма ўважліва.

Сьвятар: Мір усім.

Людзі: І твайму духу.

Дыякан: Мудрасьць. Слухайма ўважліва.

Пракімен: Аздараві мяне, Госпадзе, бо косьці мае самлелі і душа мая ўстрывожылася.

Верш: Зьмілуйся нада мною, Госпадзе, бо я нямоглы.

Сьвятар: Слухайма ўважліва. Мудрасьць

Дыякан: Чытаньне лісту сьвятога апостала Якуба.

Сьвятар: Слухайма ўважліва.

Дыякан: Браты, за прыклад мукаў ліхіх і доўгацярплівасьці вазьміце прарокаў, што імем Гасподнім прамаўлялі. Вось мы шчасьлівымі называем тых, што цярпелі. Вы чулі пра стойкасьць Ёва і бачылі канец яго ў Госпада, бо Госпад вельмі міласэрны і спагадлівы. Дык перш за ўсё, браты мае, не прысягайце ані небам, ані зямлёю, ані якою другою прысягаю; але няхай ваша "так" будзе "так", і ваша "не" — "не", каб не папасьці пад суд. Гора сустрэла некага? Хай моліцца. Весела каму? Хай сьпявае псалмы. Занядужаў нехта з вас? Хай пакліча сьвятароў Царквы, і хай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада. А малітва поўная веры будзе ратункам для хворага, і Госпад уздыме яго, а калі б меў ён грахі, будуць яму адпушчаныя. Вызнавайце адзін перад адным праступкі вашыя і маліцеся адзін за аднаго, каб атрымаць здароўе. Бо вялікую моц мае настойлівая малітва праведнага. (Як. 5:12-16)

Дыякан: Мудрасьць, устаньце. Будзем слухаць Сьвятое Евангельле.

Сьвятар: Мір усім.

Людзі: І твайму духу.

Сьвятар: Чытаньне Сьвятога Евангельля паводле Мацьвея.

Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.

Дыякан: Слухайма ўважліва

Сьвятар (калі малебен у царкве, чытае Евангельле з аўтара; калі ў хаце хворага. над галавою: апошняга):

У той час, калі Ісус увайшоў у Капэрнаум, падышоў да Яго нейкі сотнік з просьбаю, кажучы: "Госпадзе, мой слуга ляжыць у доме расслаблены і вельмі мучыцца". Ісус кажа яму: "Я прыйду і аздараўлю яго". Але сотнік адказаў Яму:

"Госпадзе, я ня варты, каб Ты ўвайшоў у мой дом, але скажы адно слова, і ацалее слуга мой. Бо і сам я падуладны чалавек, дый маю пад сабою жаўнераў. І кажу аднаму: "Ідзі", і ён ідзе; і другому: "Прыйдзі", і той прыходзіць; і слузе майму: "Зрабі тое", і ён робіць". Пачуўшы гэта, Ісус зьдзівіўся і сказаў тым, што ішлі з Ім: "Сапраўды кажу вам, што і ў Ізраілю Я не знайшоў такой веры. Кажу ж вам: многія прыйдуць з усходу і захаду, і пасядуць разам з Абрагамам, і Ісакам, і Якубам у валадарстве нябесным, а сыны валадарства будуць выкінутыя ў цемру вонкавую. Там будзе плач і скрыгат зубоў". І сказаў сотніку Ісус: "Ідзі, і як паверыў, хай так станецца табе". І аздаравеў слуга ягоны ў тую ж гадзіну. (Мц. 8:5-13)

Іншае Евангельле паводле Мацьвея, якое можна чытаць замест папярэдняга: У той час падышоў да Ісуса нейкі начальнік (сынагогі) і, пакланіўшыся Яму, прасіў: "Мая дачка толькі што памерла, але Ты прыйдзі і ўскладзі руку сваю на яе, і ажыве". Ісус, устаўшы пайшоў за ім, а таксама Ягоныя вучні. І вось жанчына, якая дванаццаць гадоў цярпела на крывацечу, падышоўшы ззаду, дакранулася да краю Ягонага адзеньня. Яна казала ў сабе: "Калі толькі дакрануся да Ягонага адзеньня, выздаравею. Ісус, павярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: "Будзь добрай думкі, дачка: вера твая ўратавала цябе". І ў тую хвіліну жанчына паправілася. Калі Ісус прыйшоў у дом начальніка і ўбачыў дудароў і гаманлівы натоўп, сказаў ім: "Выйдзіце, бо дзяўчына сьпіць." Але тыя сьмяяліся з Яго. Калі ж натоўп быў выведзены вон, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчына ўстала. І разышлася вестка пра гэта па ўсёй той краіне. (Мц. 9:18-26)

Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.

Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў)

Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога Айца нашага, сусьветнага біскупа ... Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага ... і ўсіх у Хрысьце братоў нашых.

— Яшчэ молімся за яго (яе) міласьць ... (імя галавы дзяржавы), за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны.

— Лекару душ і целаў, з любоўю і скрушлівым сэрцам прыходзім да Цябе і просім: аздараві хворасьці, вылечы немачы душы і цела слугі Твайго (Тваёй) ..., прабач яму (ёй) ўсе правіны, вольныя і міжвольныя, і хутка ўзьнімі яго (яе) з ложа хваробы, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

— Ты, што не жадаеш сьмерці грэшніка, але хочаш, каб ён навярнуўся і жыў, пашкадуй слугу Твайго (Тваю) ... і зьмілуйся над ім (ёю), адхілі ад яго (яе) хваробу, адгані ўсякае цярпеньне і слабасьць і, працягнуўшы моцную руку Тваю, як некалі дачцы Яіра, узьнімі з ложа хваробы і вярні яму (ёй) здароўе, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

Ты, што дотыкам Тваім у цешчы Пятра гарачку адняў, у дабрасардэчнасьці Тваёй цяжка хварага слугу Твайго вылечы і вярні яму здароўе, горача молімся Табе. Крыніца аздараўленьняў, хутка пачуй нас і зьмілуйся.

— Ты, што прыняў сьлёзы Езакіі, каяньне Манасіі і ніневіцянаў, і вызнаньне Давіда і зьмілаваўся над імі: прымі, Усядобры Ўладару, і нашы малітвы, якія прыносім Табе ў скрусе сардэчнай, і ў дабрасардэчнасьці сваёй зьмілуйся над хворым (хворай) слугою Тваім (Тваёю) і даруй яму (ёй) здароўе, шчыра молімся Табе, Крыніца жыцьця і несьмяротнасьці, пачуй нас і зьмілуйся.

Сьвятар: Выслухай нас, Божа, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы нам, грэшным, і зьмілуйся над намі. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Дыякан: Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Сьвятар: Уладару ўсемагутны, Госпадзе сьвяты, які караеш, але не ўмярцьвляеш, умацоўваеш зьнямоглых, уздымаеш тых, што ўпалі, аблягчаеш цялесныя цярпеньні людзей: у міласэрнасьці Тваёй, молімся Табе, Божа наш, наведай слугу Твайго (Тваю), што моцна занямог (занемагла), і прабач яму (ёй) ўсе правіны вольныя і міжвольныя; зышлі з неба, Госпадзе, сьвятую сілу Тваю, дакраніся да цела ягонага (ейнага), пагасі агонь гарачкі і сунімі цярпеньні і ўсякае недамаганьне, што хаваецца там; будзь лекарам слугі Твайго (Тваёй) ... і уздымі яго (яе) з ложа хваробы; даруй яго (яе) Тваёй Царкве, каб ён (яна) безупынку дзякаваў (дзякавала) Табе і чыніў (чыніла) волю Тваю. Бо Ты адзін мілуеш і збаўляеш, і мы Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. Ойча, блаславі.

Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сьвятога слаўнага прарока, прадвесьніка і Хрысьціцеля Яна, сьвятых слаўных і годных пахвалы апосталаў, сьвятых бескарысьлівых лекараў Кузьмы і Дзямяна, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас і слугу свайго (сваю) ..., бо Ён добры і Чалавекалюбец.


Вярнуцца назад