Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159 Версія для друку > Малебен перад пачаткам навукі
Галоўная > Малебны > Малебен перад пачаткам навукі

Малебен перад пачаткам навукі


10 лютага 2009.

Дыякан: Блаславі, ойча.

Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.

Уладару нябесны, Пацяшыцелю, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Прыйдзіце, паклонімся Уладару нашаму Богу.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.


Псалом 33

Увeсь час бласлаўляць буду Гoспада: xвала Ягoная заўжды на вуснаx маix.

Гoспадам будзe xвалiцца душа мая: xай пачуюць пакoрныя i ўзрадуюцца.

Слаўцe Гoспада са мнoю: будзeм разам узьвялiчваць Ягo.

Я шукаў Гoспада, i Ён пачуў мянe i адняў ад мянe ўсю тугу маю.

Гляньцe на Ягo i ўзрадуйцeся: xай аблiччы вашыя ня будуць пасарoмлeныя.

Вoсь убoгi ўсклiкнуў, i Гoспад пачуў ягo i ад усix напасьцяў выбавiў ягo.

Анёл Гаспoднi стаiць, быццам мур абарoнны, вакoл тыx, штo баяцца Ягo, i выбаўляe ix.

Пакаштуйцe, i ўбачыцe, як дoбры Гoспад: шчасьлiвы тoй, xтo да Ягo прыбягаe.

Бoйцeся Бoга, усe сьвятыя Ягo, бo тыя, штo Ягo баяцца, нe зазнаюць бяды.

Багатыя зьбяднeлi i цeрпяць гoлад; тыя, штo шукаюць Гoспада, ня будуць мeць нi ў чым нястачы.

Xадзiцe, дзeткi, паслуxайцe мянe: страxу Гаспoдняму навучу вас.

Xтo тoй чалавeк, штo любiць жыцьцё i штo рады бачыць шчасьлiвыя днi?

Устрымай язык твoй ад злoга i вусны тваe ад слoваў крывадушныx.

Уxiлiся ад злoга i чынi дабрo: шукай супакoю i заxoўвай ягo.

Вoчы Гoспада зьвeрнутыя да правeдныx, вушы Ягo чуюць клiч ix.

Твар Гoспада супраць тыx, штo чыняць благoe, каб вынiшчыць ix памяць на зямлi.

Усклiкнулi правeднiкi, i Гoспад пачуў ix i ад усix бeдаў выбавiў ix.

Блiзкi Гoспад да скрушлiвыx сэрцам, прыгнeчаныx дуxам Ён выбаўляe.

Шмат бeдаў у правeднiка, i ад усix ix ратуe ягo Гoспад.

Ён сьцeражэ ўсe ягoныя кoсьцi: нiвoдная з ix ня скрышыцца.

Сьмeрць грэшнiкаў лютая; грашаць тыя, штo нeнавiдзяць правeднiка.

Гoспад вызваляe душы слугаў сваix: нe зазнаe кары тoй, xтo на Ягo спадзяeцца.


Слава... цяпер...

Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы)


Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў)

Дыякан: За супакой з вышыняў і збаўленьне душ нашых Госпаду памолімся.

– За супакой на ўсім сьвеце, добры стан сьвятых Божых цэркваў і зьяднаньне ўсіх Госпаду памолімся.

– За гэтую сьвятую царкву і тых, што з вераю, пашанаю і страхам Божым уваходзяць у яе, Госпаду памолімся.

– За Сьвятога Айца нашага сусьветнага біскупа ... (імя). Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага ... (імя), пачэсных сьвятароў, дыяканаў у Хрысьце, усё духавенства і людзей Госпаду памолімся.

– За яго (яе) міласьць ... (імя галавы дзяржавы), за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны, Госпаду памолімся.

– За Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас Госпаду памолімся.

– Каб Госпад Бог паслаў верным людзям сваім дух мудрасьці і разуменьня, адчыніў іхні розум і вусны, і прасьвятліў іхнія сэрцы для прыняцьця добрых навучаньняў, памолімся.

– Каб Госпад пасадзіў у іхніх сэрцах пачатак мудрасьці, страх свой Божы і, адагнаўшы ад іхніх сэрцаў юнацкую легкадумнасьць, прасьвятліў іхні розум, каб ухіляліся ад благога і чынілі добрае, памолімся.

– Каб Госпад адчыніў іхні розум для прыняцьця, разуменьня і запамінаньня ўсіх добрых навучаньняў, памолімся.

– Каб Госпад даў ім Ягоную мудрасьць, і ўклаў у іхнія сэрцы тое, што прыемнае Яму, памолімся.

– Каб яны набіраліся мудрасьці, узмужнеласьці і ласкі Божай, памолімся.

– Каб яны сваім дабрадзейным жыцьцём і цьвёрдасьцю ў веры расьлі на радасьць бацьком сваім, на ўмацаваньне Сьвятой Царквы і на карысьць свайму народу, Госпаду памолімся.

– Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і недастатку, Госпаду памолімся.

– Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Уладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар: Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.


Дыякан: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.

Людзі: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе. (Так пасьля наступных вершаў)

Дыякан: Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Яго на ўсе вякі.

– Акружылі мяне з усіх бакоў, але імем Гасподнім я супрацівіўся ім.

– Не памру, але буду жыць і абвяшчаць учынкі Госпада.

– Камень, адкінуты будаўнікамі, стаўся вуглавым каменем: ад Бога гэта і дзіўнае ў нашых вачох.

Людзі: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.


Трапар (тон 6): Як Ты некалі, Збавіцелю, прыйшоў і стаў сярод вучняў Тваіх, так і да нас прыйдзі сёньня і збаў нас.

Някніжных вучняў Тваіх, Хрысьце Божа, Дух Твой Сьвяты настаўнікамі ўчыніў і шматгалоснай стройнасьцю моваў спакусу разбурыў у магутнасьці сваёй.

Слава...

(Тон 8). Блаславёны Ты, Хрысьце Божа наш, што рыбакоў напоўніў мудрасьцю, паслаўшы ім Духа Сьвятога, і праз іх улавіў увесь сьвет. Чалавекалюбча, слава Табе.

Цяпер...

Багародзічны (Тон 6): Апякунка хрысьціян бездакорная, Хадайніца да Тварца незаменная, не пагардзі маленьнямі грэшнікаў, але, як добрая, сьпешна прыйдзі на падмогу нам, якія клічам Цябе даверліва. Пачуй хутка малітвы, адгукніся на просьбы, Багародзіца, надзейная Заступніца тых, што шануюць Цябе.


Дыякан: Будзьма ўважлівыя.

Сьвятар: Мір усім.

Людзі: І твайму духу.

Дыякан: Мудрасьць. Слухайма ўважліва.

Чытальнік (пракімен): З вуснаў дзяцей і немаўлятаў Ты ўчыніў сабе хвалу.

Верш: Сэрца маё ўзрадавалася ў збаўленьні Тваім.


Дыякан: Мудрасьць.

Чытальнік: Чытаньне лісту сьвятога Апостала Паўла да Эфэсцаў.

Дыякан: Слухайма ўважліва.

Чытальнік: Браты, не перастаю дзякаваць, успамінаючы вас у маіх малітвах, (просячы), каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і аб'яўленьня для пазнаньня Яго; прасьвятліў вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, што значыць надзея вашага пакліканьня, і багацьце спадчыны Ягонай сярод сьвятых; і як бязьмежная веліч магутнасьці Ягонай у нас, верных, у дзеяньні Ягонае дзяржаўнае сілы, якую Ён выказаў у Хрысьце, калі ўваскрасіў Яго з мёртвых і пасадзіў па правай руцэ сваёй на нябёсах, вышэй за ўсякія пачаткі, і ўлады, і сілы, і валадарствы, і за ўсякае іншае імя, якое б яно не было, ня толькі ў гэтым веку, але і ў будучым. Ён усё паклаў пад ногі Яму, а самога ўстанавіў вышэй за ўсё, Галавой Царквы, што зьяўляецца Ягоным целам, Поўняю Таго, хто напаўняе ўсё ўва ўсім. (1:16–23)


Сьвятар: Мір табе, чытальнік.

Чытальнік: І твайму духу.

Дыякан: Мудрасьць.

Чытальнік: Алілуя, алілуя, алілуя.

Дыякан: І каб быць нам дастойнымі слухаць Сьвятое Евангельле, Госпада Бога молім.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Дыякан: Мудрасьць, устаньце, будзем слухаць Сьвятое Евангельле.

Сьвятар: Мір усім.

Людзі: І твайму духу.


Сьвятар: Чытаньне Сьвятога Евангельля паводле Марка.

Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.

Дыякан: Слухайма ўважліва.

Сьвятар: У той час прыносілі да Ісуса дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх; але вучні забаранялі ім. Ісус, убачыўшы, абурыўся і сказаў: "Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім, бо такіх ёсьць Божае валадарства. Сапраўды кажу вам: хто ня прыме валадарства Божага як дзіця, ня ўвойдзе ў яго". І, абдымаючы іх, ускладаў на іх рукі і бласлаўляў іх. (10:13–16)


Іншае Евангельле паводле Мацьвея:

Сказаў Госпад людзям, што прыйшлі да Яго: "Кожны, хто слухае Мае словы і выконвае іх, падобны да разумнага чалавека, які збудаваў свой дом на камені. Пайшоў дождж, разьліліся рэкі, падзьмулі вятры і накінуліся на той дом, але ён не ўпаў, бо быў пастаўлены на камені. А кожны, хто слухае Мае словы і не выконвае іх, падобны да неразважнага чалавека, які збудаваў свой дом на пяску. Пайшоў дождж, разьліліся рэкі, падзьмулі вятры і ўдарылі ў той дом, і ён паваліўся, і падзеньне яго было вялікае". Калі Ісус скончыў гэтыя словы, народ быў уражаны Ягонай навукаю, бо Ён вучыў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі. (7:24–29)

Людзі: Слава Табе, Божа наш, слава Табе.


Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў)

Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога Айца нашага, сусьветнага біскупа ... (імя) Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага ... (імя), і ўсіх у Хрысьце братоў нашых.

– Яшчэ молімся за яго (яе) міласьць ... (імя галавы дзяржавы), за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны.

– Яшчэ молімся за Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас.

– Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён глянуў ласкава на тут прысутных слугаў сваіх і паслаў ў іхнія сэрцы, вусны і розум Духа мудрасьці, набожнасьці, страху свайго, і прасьвятліў іх сьвятлом свайго разуменьня; і каб Ён даў ім сілу і вытрыманасьць, каб хутка прынялі і пасьпяхова засвоілі Ягоны Боскі закон, і ўсе іншыя добрыя і карысныя навукі, якім будуць навучацца. Хай яны дасканаляцца ў мудрасьці, розуме і добрых учынках на хвалу Ягонага ўсесьвятога імя, на славу Ягонае сьвятое Царквы, і на карысьць Бацькаўшчыне. Скажам усе разам: Госпадзе, пачуй нас і зьмілуйся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Сьвятар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і зьмілуйся над намі. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.


Дыякан: Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Сьвятар: Госпадзе, Божа і Творца наш, які ўшанаваў нас, людзей, вобразам Тваім: Ты навучыў выбраных вучняў Тваіх, як трэба слухаць і прымаць Тваю навуку; Ты адкрыў мудрасьць Тваю маленькім; Ты навучыў мудрасьці Тваёй Саламона і ўсіх, што шукалі яе. Адчыні сэрцы, розумы і вусны гэтых вось слугаў Тваіх, каб яны ўсьвядомілі сілу Твайго закону, і пасьпяхова маглі пазнаць карысныя навукі, якія ім будуць пададзеныя, на славу ўсесьвятога імя Твайго, і прыйшлі да разуменьня Тваёй добрай і дасканалай волі. Выбаў іх ад усякае пасткі варожае, захавай іх у правай веры, і ва ўсякай набожнасьці і чысьціні праз усе дні іхняга жыцьця, каб яны ўзрасталі ў разуменьні і спаўненьні запаветаў Тваіх; і каб, так падрыхтаваныя, яны праславілі ўсесьвятое імя Тваё і сталіся спадкаемцамі Твайго валадарства. Бо Ты Бог сільны ў міласэрнасьці і добры ў сіле, і Табе належыцца ўсякая слава, пашана, і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў, Амін.


Дыякан: Мудрасьць.

Сьвятар: Усесьвятая Багародзіца, збаў нас.

Людзі: Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, змілуйся.

Ойча, блаславі.


Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сьвятых слаўных і годных пахвалы апосталаў, сьвятых і баганосных айцоў нашых, сьвятых слаўных і роўных апосталам настаўнікаў славянскіх Кірылы і Мятода, між сьвятымі айца нашага Кірылы, біскупа Тураўскага, сьвятое Маці нашае Еўфрасіньні Полацкае, асьветніцы Беларусі, сьвятых і праведных богаайцоў Якіма і Ганны і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.

Людзі: Амін.

Вучні падыходзяць цалаваць крыж, сьвятар кропіць іх сьвятой вадою.


Вярнуцца назад