Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159
Галоўная > Малебны > Малебен перад пачаткам кожнай добрай справы
Малебен перад пачаткам кожнай добрай справы10 лютага 2009. |
Дыякан: Блаславі, ойча.Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.Уладару нябесны, Пацяшыцелю, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы. Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя. Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.Чытальнік: Амін.Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Прыйдзіце, паклонімся Уладару нашаму Богу. Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога. Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага. Псалом 50 Зьмiлуйся нада мнoю, Бoжа, павoдлe Тваёй вялiкай мiласэрнасьцi i павoдлe мнoства дабрoтаў Тваix адымi бeззакoньнe маё. Асаблiва абмый мянe з вiны маёй i ад граxoў маix ачысьцi мянe. Бo бeззакoньнe маё я знаю i грэx мoй заўжды пeрада мнoю. Табe адзiнаму я зграшыў i злo пeрад Табoю ўчынiў. Ты ж справядлiвы ў Тваiм прыгавoры i правы ў судзe Тваiм. Вoсь я быў зачаты ў бeззакoньнi, i ў граxу нарадзiла мянe мая мацi. Алe Ты, якi любiш шчырасьць сэрца, паказаў мнe глыбiню i тайны мудрасьцi Тваёй. Акрапi мянe гiсoпам, i буду чысты, абмый мянe, i стану бялeйшы за сьнeг. Дай мнe пачуць гoлас радасьцi i вясeльля: xай узрадуюцца ўпакoраныя кoсьцi. Адвярнi твар Твoй ад маix бясчынстваў i ачысьцi мянe ад усix граxoў маix. Сэрца чыстаe ствары ва мнe, Бoжа, i дуx правы абнавi ў нутры маiм. Нe адкiнь мянe ад Твайгo аблiчча i Дуxа Твайгo Сьвятoга нe адымi ад мянe. Вярнi мнe радасьць Твайгo збаўлeньня i ўмацуй ува мнe дуx аxвярнасьцi. Буду навучаць грэшнiкаў шляxoў Тваix, i грэшнiкi знoў вeрнуцца да Цябe. Вызвалi мянe ад крывi пралiтай, Бoжа, Бoжа майгo збаўлeньня: xай язык мoй у радасьцi славiць Тваю справядлiвасьць. Адчынi маe вусны, Гoспадзe, i вусны маe пачнуць абвяшчаць xвалу Тваю. Калi б Ты заxацeў аxвяры, я даў бы яe: на цэлапалeньнi, аднак, Ты нe глядзiш прыxiльна. Аxвяра Бoгу – дуx скрушлiвы: сэрцам пакoрным i пoўным скруxi Ты, Бoжа, нe пагардзiш. Пакажы, Гoспадзe, з ласкi Тваёй спагаду Сыёну: xай муры Eрусалiму будуць знoў узьнeсeныя. Тады глянeш прыxiльна на правыя аxвяры, дары i цэлапалeньнi: тады ўскладуць цялят на Твoй аxвярнiк. Слава... цяпер... Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы)Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў)Дыякан: За супакой з вышыняў і збаўленьне душ нашых Госпаду памолімся.– За супакой на ўсім сьвеце, добры стан сьвятых Божых цэркваў і зьяднаньне ўсіх Госпаду памолімся. – За гэтую сьвятую царкву і тых, што з вераю, пашанаю і страхам Божым уваходзяць у яе, Госпаду памолімся. – За Сьвятога Айца нашага сусьветнага біскупа ... (імя). Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага ... (імя), пачэсных сьвятароў, дыяканаў у Хрысьце, усё духавенства і людзей Госпаду памолімся.– За яго (яе) міласьць ... (імя галавы дзяржавы), за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны, Госпаду памолімся.– За Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас Госпаду памолімся. – За гэты горад (гэтую вёску), за ўсе гарады і краіны і за верных людзей, што жывуць у іх, Госпаду памолімся. – Каб Госпад блаславіў добрыя намеры слугаў сваіх і дазволіў добра пачаць і пасьпяхова скончыць без усякае перашкоды справу, задуманую на сваю славу, сілаю, дзеяньнем і ласкаю ўсесьвятога Духа, памолімся. – Каб Госпад садзейнічаў працаўніком у гэтай справе і накіраваў да пасьпяховага канца, сілаю, дзеяньнем і ласкаю ўсесьвятога свайго Духа, памолімся. – Каб стараньні і высілкі слугаў Божых у гэтай справе прынесьлі карысныя вынікі і задавальненьне для ўсіх, сілаю, дзеяньнем і ласкаю ўсесьвятога Духа, Госпаду памолімся. – Каб Госпад Бог паслаў анёла–апекуна слугам сваім, які б захаваў іх ад нападаў і пастак бачных і нябачных ворагаў, і дапамог закончыць пасьпяхова пачатую справу; і каб даў ім розум у дзеяньні і вытрыманасьць у працы, сілаю, дзеяньням і ласкаю ўсесьвятога свайго Духа, памолімся. – Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і недастатку, Госпаду памолімся. – Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю. Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.Дыякан: Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Уладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.Людзі: Табе, Госпадзе.Сьвятар: Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.Людзі: Амін.Дыякан: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.Людзі: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе. (Так пасьля наступных вершаў)Дыякан: Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Яго на ўсе вякі.– Акружылі мяне з усіх бакоў, але імем Гасподнім я супрацівіўся ім. – Не памру, але буду жыць і абвяшчаць учынкі Госпада. – Камень, адкінуты будаўнікамі, стаўся вуглавым каменем: ад Бога гэта і дзіўнае ў нашых вачох. Людзі: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.Трапар (тон 2): Творца і Госпадзе ўсіх, Божа, блаславі нашыя пачынаньні на Тваю славу, кіруй нашымі высілкамі да пасьпяховага канца, і захавай нас ад усяго злога, бо Ты адзіны ўсемагутны і Чалавекалюбец.Слава... (Тон 6). Хуткі Заступнік і надзейны Памочнік, будзь сёньня з намі ласкаю сілы Тваёй, блаславі добрыя задумы слугаў Тваіх, умацуй іх і дай ім давесьці справу да пасьпяховага канца, бо Ты, усемагутны Божа, можаш усё!Цяпер... (Тон 6). Апякунка хрысьціян бездакорная, Хадайніца да Тварца незаменная, не пагардзі маленьнямі грэшнікаў, але, як добрая, сьпешна прыйдзі на падмогу нам, якія клічам Цябе даверліва. Пачуй хутка малітвы, адгукніся на просьбы, Багародзіца, надзейная Заступніца тых, што шануюць Цябе.Дыякан: Будзьма ўважлівыя.Сьвятар: Мір усім.Людзі: І твайму духу.Дыякан: Мудрасьць. Слухайма ўважліва.Чытальнік (пракімен): І хай будзе дабрыня Госпада Бога нашага на нас. Дай посьпех працы рук нашых.Верш: Глянь ласкава на слугаў Тваіх і на творы іхніх рук.Дыякан: Мудрасьць.Чытальнік: Чытаньне лісту сьвятога Апостала Паўла да Філіпійцаў.Дыякан: Слухайма ўважліва.Чытальнік: Браты, як заўсёды вы былі паслухмянымі, так цяпер старайцеся аб вашым збаўленьні са страхам і трапятаньнем, ня толькі ў маёй прысутнасьці, але яшчэ больш цяпер, калі мяне няма з вамі. Бо гэта Бог, які дзейнічае ў вас і дае жаданьне і дзеяньне згодна з Ягонай воляй. Рабіце ўсё без нараканьня і сумненьняў, каб вам быць без закіду і віны, як беззаганныя дзеці Божыя сярод народу сапсаванага і распуснага. Будзьце сярод іх, як сьветачы на сьвеце. Трымайцеся моцна Слова Жыцьця, каб мне быць гордым у дзень Хрыстовы. (2:12–16)Сьвятар: Мір табе, чытальнік.Чытальнік: І твайму духу.Дыякан: Мудрасьць.Чытальнік: Алілуя, алілуя, алілуя.Дыякан: І каб быць нам дастойнымі слухаць Сьвятое Евангельле, Госпада Бога молім.Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)Дыякан: Мудрасьць, устаньце, будзем слухаць Сьвятое Евангельле.Сьвятар: Мір усім.Людзі: І твайму духу.Сьвятар: Чытаньне Сьвятога Евангельля паводле Мацьвея.Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.Дыякан: Слухайма ўважліва.Сьвятар: Сказаў Госпад: "Прасеце, і дадуць вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; а хто шукае, знаходзіць; а таму, хто стукае, адчыняюць. Ці ёсьць сярод вас чалавек, які, калі сын у яго папросіць хлеба, дасьць яму камень? Або папросіць рыбы, і дасьць яму зьмяю? Дык калі вы, будучы благімі, умееце даваць добрыя дары дзецям сваім – наколькі болей Айцец ваш, што ў нябёсах, дасьць добрае тым, што просяць у Яго". (7:7–11)Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.Людзі: Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў)Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога Айца нашага, сусьветнага біскупа ... (імя) Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага ... (імя), і ўсіх у Хрысьце братоў нашых.– Яшчэ молімся за яго (яе) міласьць ... (імя галавы дзяржавы), за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны.– Яшчэ молімся за Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас. – Глянь ласкава, Чалавекалюбча, на слугаў Тваіх, якія прыходзяць да Тваёй дабрасардэчнасьці, і пачуй іхнія малітвы; іхнюю добрую задуму і справу блаславі і дай яе добра пачаць і пасьпяхова закончыць на Тваю славу. Молімся Табе, усемагутны Уладару, пачуй нас і зьмілуйся. – Госпадзе Збавіцелю, які дапамагаеш усім у добрых справах, у міласэрнасьці Тваёй будзь памочнікам для слугаў Тваіх, каб яны маглі шчасьліва давесьці да канца пачатую справу, і блаславі іх, молімся Табе, Уладару ўсемагутны, хутка пачуй нас і зьмілуйся.– Дай, Госпадзе, Твайго анёла апекуна гэтай справе для аховы ад усялякіх перашкодаў, ад розных бачных і нябачных ворагаў, і каб пачатая справа была даведзеная да шчасьлівага канца , молімся Табе, усядобры Збавіцелю, пачуй нас і зьмілуйся. – Ты, Госпадзе, што загадаў слугам Тваім рабіць усё на Тваю славу, зрабі, каб і гэтая справа была даведзеная памысна да канца з Тваёй дапамогаю і блаславеньнем. Даруй тым, што працуюць, здароўе і шчасьлівае жыцьцё. Молімся Табе, усяшчодры Творца, пачуй нас і зьмілуйся. Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)Сьвятар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і зьмілуйся над намі. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.Людзі: Амін.Дыякан: Госпаду памолімся.Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.Сьвятар: Госпадзе Ісусе Хрысьце, Божа наш, прымі нашыя шчырыя і сардэчныя малітвы, блаславі добрыя намеры і справу слугаў Тваіх, каб яны яе добра пачалі і без перашкоды давялі да канца Табе на славу. Дапамагай усім працаўніком, і блаславі творы рук іх сілаю ўсесьвятога Твайго Духа. Бо Ты, Божа наш, – Той, хто мілуе і збаўляе нас, і Табе славу аддаем, разам са спрадвечным Тваім Айцом і з усесьвятым, добрым і жыцьцядайным Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.Іншая малітва: Сьвятар: Госпадзе Ісусе Хрысьце, Сыне адзінародны спрадвечнага Айца! Ты сказаў сваімі ўсячыстымі вуснамі: "Без Мяне ня можаце чыніць нічога". Госпадзе Божа мой, вераю прымаю ў душу маю і сэрца сказанае Табою і прыходжу да Тваёй дабрыні: дапамажы мне, грэшнаму, пачатую справу пасьпяхова давесьці да канца. Бо Ты Бог наш, які мілуе і збаўляе, і Табе славу аддаем, разам са спрадвечным Тваім Айцом, і з усесьвятым добрым і жыцьцядайным Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.Людзі: Амін.Дыякан: Мудрасьць.Сьвятар: Усесьвятая Багародзіца, збаў нас.Людзі: Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, змілуйся. Ойча, блаславі. Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сьвятых слаўных і годных пахвалы апосталаў, сьвятых і баганосных айцоў нашых, сьвятых і праведных богаайцоў Якіма і Ганны, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.Вярнуцца назад |