Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159 Версія для друку > Служба за памёрлых (Малая Паніхіда)
Галоўная > Малебны > Служба за памёрлых (Малая Паніхіда)

Служба за памёрлых (Малая Паніхіда)


16 лістапада 2009.

"Сапраўды, сапраўды кажу вам, хто слухае слова Маё і верыць у Таго, хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае і на суд не прыходзіць, але перайшоў ад сьмерці да жыцьця".

 

(Ян 5: 24)

Лёндан 1999

Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)

Слава... цяпер...

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)

Слава... цяпер...

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Госпадзе, зьмілуйся (12 разоў)

Слава... цяпер...

Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзе, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.

(Псалом 90). Ты, што жывеш пад апекаю Ўсявышняга і ў ценю Ўсемагутнага прабываеш,

Скажаш Госпаду: Ты маё прыстанішча, мая абарона, Бог мой, і на Цябе спадзяюся.

Ён выбавіць цябе ад сеці лаўца і ад наглай загубы.

Ён пакрые цябе пёрамі сваімі, і пад крыламі Яго ты знойдзеш прытулак.

Не збаішся жахаў начных, ні стралы, што ляціць удзень;

Ні страху, што крыецца поцемкам; ні мору, што ў поўдзень пустошыць.

І хоць бы тысячы палі побач цябе, і дзесяткі тысяч па правай руцэ тваёй,

Цябе нішто не кране, бо вернасьць Яго – твой шчыт і панцыр.

Ты толькі глянеш навокал і ўбачыш адплату грэшнікам.

Бо ты сказаў: Госпад мая абарона, – і Усявышняга выбраў сабе за прытулак.

Ніякая бяда не сустрэне цябе, і пошасьць не прыблізіцца да жыльля твайго.

Ён загадае анёлам сваім аб табе, каб сьцераглі цябе, куды б ты ня ішоў.

На руках сваіх панясуць цябе, каб не спатыкнуцца аб камень назе тваёй.

На аспіда і вужа наступіш і патопчаш льва і зьмяю.

"Таму, што ён палюбіў Мяне, Я выбаўлю яго і абараню яго, бо ён пазнаў імя Маё.

Будзе клікаць Мяне і адгукнуся яму; буду з ім у дзень суму, выбаўлю яго і ўслаўлю яго.

Доўгім жыцьцём напоўню яго і дам яму бачыць збаўленьне Маё".

Слава... цяпер...

Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы).

 

Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў)

Дыякан: За слугу Божага (Божую) ..., за блаславёны супакой яго (яе), Госпаду памолімся.

Або: За душы ўсіх ад веку ў праўдзівай веры, надзеі ўваскреасеньня і жыцьця вечнага памерлых айцоў, братоў і сёстраў нашых, Госпаду памолімся.

– Каб яму (ёй, ім) былі адпушчаныя ўсе ягоныя (ейныя, іхнія) правіны вольныя і міжвольныя, Госпаду памолімся.

– Каб яму (ёй, ім) знайсьці спачын разам з Абрагамам, Ісаакам і Якубам, Госпаду памолімся.

– Каб душа яго (яе; душы іх) знайшла (знайшлі) прытулак у сьвеце жывых, у месцы сьветлым, дзе ўсе сьвятыя спачываюць, Госпаду памолімся.

– Каб яму (ёй, ім) стаць без асуджэньня на страшным судзе Хрыстовым, Госпаду памолімся.

– Каб яму (ёй, ім) атрымаць у спадчыну вечнае валадарства нябеснае, Госпаду памолімся.

– Каб удзелам яго (яе, іх) была вечная радасьць, прыгатаваная для сьвятых спрадвеку, Госпаду памолімся.

– Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і недастатку, Госпаду памолімся.

– Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Уладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар: Бо Ты – ўваскрасеньне, жыцьцё і супакой заснулага слугі Твайго (зануўшай слугі Тваёй; заснуўшых слуг Тваіх) ..., Хрысьце Божа наш, і Табе славу аддаем, разам з адвечным Тваім Айцом і з усесьвятым, добрым і жыцьцядайным Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін

 

Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.

Чытальнік: Шчасьлівыя, каго Ты выбраў і прыняў, Госпадзе.

Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.

Чытальнік: Памяць іх жыць будзе з пакаленьня ў пакаленьне.

Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.

Чытальнік: Душы іх у шчасьці жыць будуць.

Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.

(Тон 8). Адзіны Творца і Госпадзе, што ў глыбіні мудрасьці Тваёй валодаеш усім і чалавекалюбна даеш карыснае кожнаму з нас, супакой душу заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй), бо ён усклаў (яна ўсклала) ўсю надзею на Цябе, Тварца, і Ўладара і Бога нашага.

Слава... цяпер...

Ты – наша сьцяна і прытулак, і спагадлівая Заступніца перад Богам, якога нарадзіла Ты, Багародзіца ўсячыстая, верных збаўленьне.

 

Сьвятар кадзіць, а людзі пачыаюць сьпяваць:

(Тон 5). Блаславёны Ты, Госпадзе, навучы мяне Тваіх запаветаў.

Хор сьвятых знайшоў крыніцу жыцьця і дзьверы райскія: хай і я знайду дарогу туды праз пакаяньне. Заблудная авечка я: пакліч мяне зноў, Госпадзе, і збаў мяне.

Блаславёны Ты, Госпадзе...

Я вобраз невымоўнае славы Тваёй, хоць і паранены правінамі. Зьмілуйся над стварэньнем Тваім, Уладару, і даруй мне жаданую бацькаўшчыну і зрабі мяне жыхаром раю.

Блаславёны Ты, Госпадзе...

Супакой, Госпадзе, слугу Твайго (Тваю, слуг Тваіх) і пасялі яго (яе, іх) ў раі, дзе хоры сьвятых і праведных зьзяюць, быццам зоркі. Заснуламу слузе Твайму (заснулай слухе Тваёй, заснулым слугам Тваім) дай супакой, не ўзіраючыся на ўсе правіны яго (яе, іх).

Слава...

Тройчы сьветлае зьзяньне Боства набожна славім, усклікаючы: Сьвяты Ты, Ойча спрадвечны, суспрадвечны Сыне і Сьвяты Духу, прасьвятлі тых, што верна служаць Табе, і збаў нас ад вечнага агню.

Цяпер...

Радуйся, Чыстая, што Бога ў целе нарадзіла на збаўленьне ўсіх: Табою род людзкі атрымаў збаўленьне. Дай, каб мы маглі Табою атрымаць рай, Багародзіца чыстая, блаславёная.

Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы).

 

Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў супакоі Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Яшчэ молімся за супакой душы заснулага слугі Божага (заснулай слугі Божай; душ заснулых слуг Божых) ..., і каб яму (ёй, ім) былі дараваныя ягоныя (ейныя, іхнія) правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Каб Госпад Бог пасяліў душу яго (яе, іх), дзе праведнікі спачываюць.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Зьмілаваньня Божага, валадарства нябеснага і адпушчэньня грахоў яго (яе, іх) у Хрыста, несьмяротнага Ўладара і Бога нашага просім.

Людзі: Дай яму (ёй, ім), Госпадзе.

Дыякан: Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Сьвятар (ціха): Божа духаў і ўсякага цялеснага ства-рэньня, што зваяваў сьмерць і д'ябла перамог, і дараваў сьвету Твайму жыцьцё, супакой душу заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй; душы заснулых слуг Тваіх) ... у месцы сьветлым, месцы радасным, месцы спакойным, дзе няма ні болю, ні суму ні плачу; усякую правіну, зробленую ім (ёю, імі) словам, учынкам і думкаю, Ты як добры і Чалавекалюбны Бог прабач яму (ёй, ім). Бо няма жывога чалавека – і ніколі ня будзе, – які б не зграшыў: Ты адзін толькі без граху, справядлівасьць Твая – справядлівасьць навекі, і слова Тваё – праўда.

(Уголас): Бо Ты – уваскрасеньне, жыцьцё і супакой заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй; заснулых слуг Тваіх) ..., Хрысьце Божа наш, і мы Табе славу аддаем, разам з адвечным Тваім Айцом і з усесьвятым, добрым і жыцьцядайным Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

 

Людзі: (тон 5). Супакой, Збавіцелю наш, з праведнымі слугу Твайго (слугу Тваю, слуг Тваіх) і пасялі яго (яе, іх) ў жыльлі Тваім, як напісана, не ўзіраючыся ў дабрыні Тваёй на ягоныя (ейныя, іхнія) правіны вольныя і міжвольныя, і ўсё што ён учыніў (яна ўчыніла, яны ўчынілі) сьвядома і несьвядома, Чалавекалюбча

Слава... цяпер...

Хрысьце Божа, што зазьзяў на ўвесь сьвет ад Дзевы, і даў нам моц быць сынамі сьвятла, зьмілуйся над намі.

Чытальнік: Псалом 50.


Сьвятар і людзі сьпяваюць Канон (у скарочаным відзе).

Сьвятар і дыякан: Супакой, Госпадзе, душу заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй; душы заснулых слуг Тваіх).

Людзі: Супакой, Госпадзе...

Сьвятар і дыякан: Слава...

Людзі: Цяпер...

Гэта паўтарецца два разы. Пасьля:

Людзі (Ірмас 3, тон 6): Ніхто не сьвяты, апроч Цябе, Госпадзе, што ўзьнёс рог верных Тваіх і ўмацаваў нас на камені веры Тваёй.

Сядальная песьня (тон 6): Сапраўды ўсё – марнасьць, жыцьцё наша быццам цень і сон; дарма мітусіцца чалавек, бо, як пісаньне кажа: здабыўшы сьвет, у магілу ўсе роўна зыйдзем – уладары і жабракі. Таму, Хрысьце Божа, у чалавекалюбстве Тваім памерлага слугу Твайго (памёрлую слугу Тваю, памерлых слуг Тваіх) супакой.

Слава... цяпер...

Найсьвятая Багародзіца, у жыцьці маім не аддаляйся ад мяне, і ня дай мне спадзявацца на людзей, але сама заступіся за мяне і збаў мяне.

Сьвятар і дыякан: Супакой, Госпадзе, душу заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй; душы заснулых слуг Тваіх).

Людзі: Супакой, Госпадзе...

Сьвятар і дыякан: Слава...

Людзі: Цяпер...

Так паўтараецца тройчы. Пасьля:

Людзі: (Ірмас 6, тон 6). Уведаўшы жыцьцёвае мора, усхваляванае бураю спакусаў, я ўцёк да ціхага прыстанішча Твайго, усклікаючы: "Выбаві ад тленнасьці жыцьцё маё, Шматлітасьцівы!"

Кандак (тон 8): Са сьвятымі супакой, Хрысьце, душу заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй; заснулых слуг Тваіх), дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу, але жыцьцё бясконцае.

Падчас сьпяваньня "Са сьвятымі...", сьвятар кадзіць.

Ікас (тон 8). Ты адзіны несьмяротны, Творца мой, што стварыў чалавека і даў яму выгляд; мы ж зямныя, ад зямлі ўзятыя і ў зямлю вернемся паводле Твайго загаду, бо Ты сказаў: Зямля ты і ў зямлю вернешся. Туды ўсе людзі пойдуць з надмагільным плачам. Алілуя, алілуя, алілуя.

Сьвятар і дыякан: Супакой, Госпадзе, душу заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй; душы заснулых слуг Тваіх).

Людзі: Супакой, Госпадзе....

Сьвятар і дыякан: Слава...

Людзі: Цяпер...

Сьвятар і дыякан: Супакой, Госпадзе, душу заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй; душы заснулых слуг Тваіх).

Людзі: Супакой, Госпадзе...

Сьвятар і дыякан: Славім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа – Бога

Людзі: Цяпер...

Сьвятар і дыякан: Супакой, Госпадзе, душу заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй; душы заснулых слуг Тваіх).

Людзі: Супакой, Госпадзе....

Сьвятар і дыякан: Слава...

Людзі: Цяпер...

Сьвятар: Багародзіцу і Маці Сьвятла ў песьнях узьвялічым.

Людзі: Усе духі і душы праведнікаў усхваляць Цябе, Госпадзе.

Ірмас 9 (тон 6). Бога людзям немагчыма бачыць, на Яго хоры анельскія глянуць ня сьмеюць; дзякуючы ж Табе, Усячыстая, Слова, што сталася чалавекам, зьявілася людзям. Таму разам з нябеснымі сіламі ўзьвялічваем Яго і Цябе шчасьліваю завем.

 

Чытальнік: Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)

Слава... цяпер...

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)

Слава... цяпер...

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

 

(Тон 4). З духамі спачылых праведнікаў душу заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй, заснулых слуг Тваіх), Збавіцелю, супакой і захавай яго (яе) ў шчасьлівым жыцьці, што ў Цябе, Чалавекалюбча.

У сялібах Тваіх, Госпадзе, дзе ўсе праведнікі спачываюць, супакой і душу слугі Твайго (Тваёй, слуг Тваіх), бо Ты адзіны Чалавекалюбец.

Слава...

Ты Бог наш, які ў пекла зышоў і разьбіў аковы, што трымалі вязьняў: дай і душы слугі Твайго (Тваёй, душам слуг Тваіх) супакой.

Цяпер...

Адзіная чыстая і бязьвінная Дзева, што нарадзіла бяз семя Бога, маліся за збаўленьне душы яго (яе, душам іх).

Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Яшчэ молімся за супакой душы заснулага слугі Божага (заснулай слугі Божай; душ заснулых слуг Божых) ..., і каб яму (ёй, ім) былі дараваныя ягоныя (ейныя, іхнія) правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Каб Госпад Бог пасяліў душу яго (яе; душы іх), дзе праведнікі спачываюць.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Зьмілаваньня Божага, валадарства нябеснага і адпушчэньня грахоў яго (яе, іх) у Хрыста, несьмяротнага Уладара і Бога нашага просім.

Людзі: Дай яму (ёй, ім), Госпадзе.

Дыякан: Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Сьвятар (ціха): Божа духаў і ўсякага цялеснага стварэньня, што зваяваў сьмерць і д'ябла перамог, і дараваў сьвету Твайму жыцьцё, супакой душу заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй; душы заснулых слуг Тваіх) ... у месцы сьветлым, месцы радасным, месцы спакойным, дзе няма ні болю, ні суму ні плачу; усякую правіну, зробленую ім (ёю, імі) словам, учынкам і думкаю, Ты, як добры і Чалавекалюбны Бог, прабач яму (ёй, ім). Бо няма жывога чалавека – і ніколі ня будзе, – які б не зграшыў: Ты адзін толькі без граху, справядлівасьць Твая – справядлівасьць навекі, і слова Тваё – праўда.

(Уголас): Бо Ты – уваскрасеньне, жыцьцё і супакой заснулага слугі Твайго (заснулай слугі Тваёй; заснулых слуг Тваіх)..., Хрысьце Божа наш, і мы Табе славу аддаем, разам з адвечным Тваім Айцом і з усесьвятым, добрым і жыцьцядайным Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

 

Дыякан: Мудрасьць.

Людзі: Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Людзі: Слава... цяпер...

Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. Ойча, блаславі.

Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, які ўваскрос з мёртвых і жывымі і мёртвымі валодае, малітвамі ўсячыстае Свае Маці, сьвятых слаўных і годных пахвалы Апосталаў Пятра і Паўла і ўсіх сьвятых апосталаў; сьвятых слаўных і пераможных мучанікаў; сьвятых і баганосных айцоў нашых, душу слугі свайго (сваёй, слугаў сваіх) ..., што адышоў (адышла, адышлі) ад нас, у жыльлях сьвятых хай паселіць, ва ўлоньні Абрагама хай супакоіць, і да праведнікаў залічыць; і над намі ўсімі хай зьмілуецца і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец,

Людзі: Амін.

Сьвятар: У блаславёным сьне яго (яе, іх), дай, Госпадзе, знайсьці вечны супакой душы памерлага слугі Твайго (памерлай слугі Тваёй; душам памерлых слуг Тваіх) ... і ўчыні яму (ёй, ім) вечную памяць.

Людзі: Вечная памяць, вечная памяць, вечная памяць.


Вярнуцца назад