Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159
Галоўная > Асьвячэньні > Асьвячэньне Крыжа - малое
Асьвячэньне Крыжа - малое17 лістапада 2009. |
Трапар (тон 1): Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой. Даруй супакой сьвятой Тваёй Царкве і перамогу над усімі нягодамі, і захавай верны Твой народ сілаю Твайго Крыжа. Слава... цяпер... Кандак (тон 4): Хрысьце Божа, які з волі сваёй быў узьняты на Крыжы, даброты Твае даруй новым людзям, якія носяць імя Тваё; дай радасьць належным нашым уладам сілаю Тваёю, настаўляючы іх на кожную добрую справу: хай дапамогаю будзе ім Твой Крыж – непераможная зброя міру. Сьвятар: Госпадзе, Божа славы, Ойча ўсемагутны, Ты ў дрэве, пасаджаным сярод раю, даў нам вобраз жыцьцядайнага Крыжа, на якім Твой любы Сын памёр, умярцьвіўшы сьмерцю сваёю сьмерць і даўшы яго Царкве сваёй як непераможную зброю, умацаваньне веры, непахісную надзею збаўленьня і дару жыцьця. Дык вось мы, слугі Твае, што ўдастоіліся такой вялікай ласкі, сёньня прыносім Велічы Тваёй славу, падзяку і пакорнае пакланеньне, і просім Цябе глянуць ласкава на гэты вось Крыж. Зышлі на яго ласку Духа Твайго Сьвятога, блаславі, асьвяці яго і дай яму быць нам і ўсім, хто моліцца перад ім, магутнай абаронаю ад усіх супраціўнікаў бачных і нябачных, аховаю ад спакусаў, умацаваньнем у веры, падтрымкаю надзеі, і заахвочаньнем да дабрадзейнасьцяў. Будзь спагадлівым да нас і дай нам спаўненьне просьбаў для нашага збаўленьня. І, як Крыжом сьвет быў вызвалены ад асуджэньня, так і слугам Тваім дай быць пераможцамі граху. Настаўляй нас Крыжом Тваім да ўсяго добрага, і прывядзі да Твайго Валадарства. Бо Ты – Крыніца і Падаўца усяго добрага, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Кропіць Крыж тройчы сьвятой вадою, кажучы за кожным разам: Асьвячаецца гэты Крыж ласкаю Ўсесьвятога Духа і акрапленьнем гэтае сьвятое вады, у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Амін. Скончыўшы, сьпявае тройчы, робячы за кожным разам паклон. Вярнуцца назад |