Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159
Галоўная > Актоіх - мучанічныя > Вячэрнія песьні мучанічныя і памерлым - Тон 3
Вячэрнія песьні мучанічныя і памерлым - Тон 310 чэрвеня 2010. |
На "Госпадзе, Цябе клічу...": Адважныя мучанікі, пацярпеўшы раны, путы і розныя мукі, як заслугі за цярпеньні свае былі залічаныя да нябеснага хору і атрымалі блаславёную спадчыну. Вялікая, Госпадзе, сіла крыжа твайго! Пастаўлены на адным месцы ён дзейнічае ва ўсім сьвеце, робячы рыбакоў апосталамі і паганаў мучанікамі, якія сёньня моляцца за нас. Вялікая, Госпадзе, мучанікаў Тваіх сіла: лежачы ў магілах, яны праганяюць духаў нячыстых і нішчаць варожую ўладу, змагаючыся за дабрадзейнасьці вераю ў Сьвятую Тройцу. Прарокі, апосталы Хрыстовыя і мучанікі навучылі нас славіць адзінасутную Тройцу і, прасьвятліўшы заблудныя ў мане народы, учынілі сыноў людзкіх саўдзельнікамі анёлаў. Дагматык. Як нам не дзівіцца богачалавечаму мацярынству Твайму, Усячыстая? Ня ведаючы мужа, Ты, Бязьвінная, нарадзіла ў целе без Айца Сына – народжанага спрадвеку без маці ад Айца, – які не пацярпеў ніякай зьмены ці разьдзяленьня, але поўнасьцю зьбярог прыкметы дзьвюх прыродаў. Дык малі Яго, Дзева Маці ўладарная, каб Ён збавіў душы тых, што верна вызнаюць Цябе Багародзіцай. Вершапесьні Мучанікі Твае, Госпадзе, вераю ўмацаваныя, надзеяю падтрымліваныя і зьяднаныя любоўю крыжа Твайго, мучыцеля ворага зьніштожылі і, атрымаўшы вянцы перамогі, з бесьцялеснымі анёламі моляцца за душы нашыя. Верш. Шчасьлівыя, каго Ты выбраў і прыняў, Госпадзе. Памёрлым. Усё людзкое – марнасьць, што сьмерці не перажыве; багацьце не застанецца і слава ня зыйдзе ў магілу: сьмерць, прыйшоўшы, загубіць усё. Дзеля гэтага ўсклікнем несьмяротнаму Ўладару Хрысту: “Тым, што адышлі ад нас, дай супакой з усімі, што прабываюць у радасьці ў Цябе”. Верш. Душы іх у шчасьці жыць будуць. Чаго мітусіцеся, людзі? Шлях, па якім ідзем, кароткі; жыцьцё, як дым, як пара, пыл і попел: на хвілінку паказваецца і хутка зьнікае. Дзеля гэтага ўсклікнем Уладару Хрысту несьмяротнаму: “Тым, што адышлі ад нас, дай супакой з уісімі, што прабываюць у радасьці ў Цябе”. Вярнуцца назад |