Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159
Галоўная > Службы на розныя нагоды > Служба за памерлых на кожны дзень тыдня
Служба за памерлых на кожны дзень тыдня10 чэрвеня 2010. |
Трапар (тон 8). Адзіны Творча і Госпадзе, што глыбінёю мудрасьці Тваёй уладаеш усім і чалавекалюбна даеш карыснае кожнаму з нас, супакой душы слугаў Тваіх, бо яны ўсклалі ўсю надзею на Цябе, Тварца, і Уладара, і Бога нашага. Слава... Кандак (тон 8). Са сьвятымі супакой, Хрысьце, душы заснулых слугаў Тваіх, дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу, але жыцьцё бясконцае. Цяпер... Кандак Багародзіцы (тон 8). Ты – наша сьцяна і прытулак, і спагадлівая заступніца перад Богам, якога нарадзіла Ты, Багародзіца ўсячыстая, верных збаўленьне.
Пракімен (Пс 24:13,1). Душы іх у шчасьці жыць будуць Верш. Да Цябе, Госпадзе, я ўзьняў душу маю, Божа мой, не адмоўчвайся ад мяне.
Алілуя (Пс 64:5; 24:13). Шчасьлівыя, каго Ты выбраў і прыняў, Госпадзе: памяць іх жыць будзе з пакаленьня ў пакаленьне. Верш. Душы іх у шчасьці жыць будуць,
Прычасьнік (Пс 64:5) Шчасьлівыя, каго Ты выбраў і прыняў, Госпадзе: памяць іх жыць будзе з пакаленьня ў пакаленьне. Алілуя, алілуя, алілуя. Апостал – Евангельле: У панядзелак: Рым 14:6-9 – Ян 5:17-24 У аўторак: 1 Кар 15:39-47 – Ян 5:24-30 У сераду: 2 Кар 5:1-10 – Ян 6:35-39 У чацьвер: 1 Кар 15:20-28 – Ян 6:40-44 У пятніцу: 1 Кар 15:47-57 – Ян 6:48-54 У суботу: 1 Сал 4:13-17 – Ян 5:24-30 Вярнуцца назад |