Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159 Версія для друку > Служба на ўсякую патрэбу
Галоўная > Службы на розныя нагоды > Служба на ўсякую патрэбу

Служба на ўсякую патрэбу


10 чэрвеня 2010.

Трапар (тон 6). Зжалься над намі, Госпадзе, зжалься над намі: ня могучы даць ніякага адказу, мы грэшныя вось гэтую малітву Табе, Уладару нашаму, прыносім: зжалься над намі.

Слава...

Кандак (тон 6). Госпадзе, зжалься над намі, бо мы на Цябе спадзяемся: ня гневайся на нас вельмі і ня будзь памятлівы нашых бясчынстваў, але глянь міласьціва на нас і выбаў нас ад ворагаў нашых, бо Ты Бог наш і мы, людзі Твае і творы рук Тваіх, імя Тваё клічам.

Цяпер...

Кандак Багародзічны (тон 6). Зьмілаваньня дзьверы адчыні нам, блаславёная Багародзіца: хай мы, якія спадзяемся на Цябе, ня згінем, але выбавімся табою ад бедаў, бо Ты – збаўленьне роду хрысьціянскага.


Пракімен. Госпадзе, пачуй просьбу маю, будзь уважлівы да голасу маленьня майго.

Верш. Хваліце Госпада, бо Ён добры.


Апостал: Флп 4:4-9; або Эф 5:10-17


Алілуя. Выбаў, Божа, Ізраіля ад усіх бедаў яго.

Верш. Затое памоліцца Табе кожны набожны чалавек у час патрэбы.


Евангельле: Мц 7:7-11; або Мк 11:23-26; або Лк 18:2-8


Прычасьнік. Калі паклічу Цябе, Госпадзе, пачуй голас мой і зьмілуйся нада мною. Алілуя, алілуя, алілуя.


Вярнуцца назад