Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159
Галоўная > Вячэрня > Асаблівасьці вячэрні ў нядзелю сырную і іншыя нядзелі Вялікага Посту вечарам
Асаблівасьці вячэрні ў нядзелю сырную і іншыя нядзелі Вялікага Посту вечарам12 чэрвеня 2010. |
У нядзелю сырную вечарам, а таксама ва ўсе нядзелі Вялікага Посту бывае ўваход з кадзілам і з асобым вялікім пракіменам (гл. ніжэй). Пасьля пракімена сьвятыя дзьверы зачыняюцца і ўсё далейшае – як на штодзённай вячэрні ў Вялікі Пост. Малітва сьв. Ахрэма гаворыцца толькі раз з трыма паклонамі, і адразу пасьля яе сьвятар кажа: “Слава Табе, Хрысьце Божа ....” і бывае звычайнае заканчэньне вячэрні.
Пракімен у нядзелю сырную, а таксама ў 2 і 4 нядзелі Вялікага Посту вечарам (Пс. 68:18-19,30,33): Не адвярні аблічча Твайго ад слугі Твайго; пачуй мяне хутка, бо я прыгнечаны: прыблізься да душы маёй і збаў яе. Верш 1. Хай дапамога Твая, Божа, ахоўвае мяне. Верш 2. Хай убачаць убогія і ўзрадуюцца. Верш 3. Шукайце Бога, і жыць будзе душа ваша. Пракімен у 1, 3 і 5 нядзелі Вялікага Посту вечарам (Пс. 60:6,3,5,9): Ты, Госпадзе, даў спадчыну тым, што баяцца Цябе. Верш 1: Ад краёў зямлі я клікаў Цябе. Верш 2: Пакрыюся покрывам крылаў Тваіх. Верш 3: Буду славіць у песьнях імя Тваё давеку. Вярнуцца назад |