Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159
Галоўная > Кнігі Старога Закону > Прыказі Салямонавы
Прыказі Салямонавы17 сакавіка 2011. |
01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
Пераклад д-ра Яна Станкевіча 1 Прыказі Салямона Давідзёнка, караля Ізраельскага, 2 Каб пазнаць мудрасьць а навуку, цяміць словы розуму, 3 Каб дзяржаць навуку добрага розуму, справядлівасьці, суду а пасьцівасьці, 4 Даць простым кемнасьць, маладзёну - веданьне а разважнасьць; 5 Мудры пачуе й павялічыцца веданьне ягонае, і разумны асягае ўменьне, 6 Каб уцяміць прыказь а атумекі, словы мудрыцоў а загадкі іхныя. 7 Боязьнь СПАДАРОВА - пачатак веданьня. Мудрасьцяй а навукаю дурныя грэбуюць. 8 Сыну мой! слухай навукі айца свайго і не пакідай навучаньня маці свае; 9 Бо яны - вянок зычлівасьці на галаву тваю і прыборы на шыю тваю. 10 Сыну мой! калі грэшнікі надзяць цябе, не гадзіся. 11 Калі яны скажуць: „Хадзі з намі, будзем цікаваць на кроў, зробім засадку бяз прычыны на нявіннага; 12 Праглыніма іх жывых, як шэоль, і цэлых, як тых, што зыходзяць да долу; 13 Усялякую дарагую маемасьць знойдзем, напоўнім дамы нашы глабаньням; 14 Кінь жэрабя свае сярод нас, майма ўсі адзін капшук". 15 Сыну мой, не хадзі ў дарогу зь імі, узьдзерж нагу сваю ад сьцежкі іхнае; 16 Бо ногі іхныя бягуць да благога і барзьдзяць разьліваць кроў. 17 Дарма расьцягаюць сеці на аччу якое-колечы птушкі; 18 А яны цікуюць на сваю собскую кроў, робяць засаду на душы свае. 19 Гэткія сьцежкі кажнага прагавітага на чужую маемасьць: яна адбірае жыцьцё тым, хто адбярэць яе. 20 Мудрасьць вонках голасна гукае, на вуліцах узьнімае голас свой, 21 На шумлівых ростанях гукае яна, у варотах месцкіх брамаў гукае яна словы свае: 22 „Пакуль, простыя, будзеце любіць прасьціню? пакуль, скалазубы, будзеце любаваць насьміханьне свае і, дурныя, ненавідзіць веду? 23 Зьвярніцеся да казьнераньня майго; гля, я выльлю дух свой на вас, выяўлю словы свае вам; 24 Бо я гукала, і вы адмовіліся, выцягнула руку сваю, і ня было зважаючага; 25 I пагрэбавалі ўсімі радамі маімі, і не хацелі казьнераньняў маіх; 26 Дык і я буду сьміяцца з вашага няшчасьця, і буду насьміхацца, як нойдзе на вас спалох ваш. 27 Як прыйдзе, як разбурэньне, спалох ваш, і прылучыцца няшчасьце ваша, як віхор, як прыйдзе на вас гарота а безнадзееньне; 28 Тады будуць гукаць мяне, але я не адкажу; золкам будуць шукаць мяне, але ня знойдуць мяне; 29 Бо ненавідзілі веду й страху СПАДАРОВАГА не абралі, 30 Не хацелі мае рады, пагрэбавалі ўсім казьнераньням маім. 31 За тое будуць есьці з пладоў дарогі свае і насыцяцца радамі сваімі; 32 Бо адварачаньне простых заб'ець іх, нядбайнасьць дурных загубіць іх. 33 Але слухаючы мяне будзе жыць бясьпечна й будзе супакойны, бяз страху ліха". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
2 Сыну мой! калі ты прыймеш словы мае і расказаньні мае захаваеш у сябе, 2 Так што нахінеш вуха свае да мудрасьці, і прытарнуеш сэрца свае да зразуменьня; 3 Дыкжэ калі будзеш гукаць веду, узьнімеш голас свой да цямленьня; 4 Калі будзеш шукаць яе, як срэбра, і сачыць яе, як схаваныя скарбы, - 5 Тады ўцяміш боязьнь Божую і знацьцё Бога знойдзеш; 6 Бо розум даець СПАДАР; з вуснаў Ягоных веда а розум; 7 Ён хавае пасьцівым існае; Ён - шчыт ходзячым беззаганна; 8 Ён сьцеражэць сьцежкі суду і бароне дарогу дабрачэсьлівых Сваіх. 9 Тады ўцяміш справядлівасьць а суд а пасьцівасьць, кажную сьцежку добрую, 10 Калі ўвыйдзе мудрасьць у сэрца твае, і веда душы тваей прыемная будзе: 11 Разважнасьць будзе сьцерагчы цябе, кемнасьць будзе бараніць цябе, 12 Каб усьцерагчы цябе ад благое дарогі, ад людзіны, крутадушна гукаючае, 13 Каторыя пакідаюць сьцежкі пасьцівасьці, каб хадзіць дарогамі цямноты, 14 Каторыя любуюць рабеньне ліха і радуюцца зь нягоднае крутадушнасьці, 15 Каторых дарогі крывыя, і яны крутадушныя на сьцежках сваіх; 16 Каб вывальніць цябе ад жонкі чужое, ад чужаземкі зь яе лісьлівым словамі, 17 Каторая пакідае правадыра маладосьці свае і змову Бога свайго забываецца; 18 Бо сьхінаецца да сьмерці дом ейны, сьцежкі ейныя - да сьценяў сьмерці; 19 Ніхто з уходзячых да яе не зварачаецца ані дасягае дарогаў жыцьця. 20 Затым маеш хадзіць дарогаю добрых і заховаваць дарогу справядлівасьці; 21 Бо пасьцівыя населяць зямлю, і дасканальныя застануцца ў ёй; 22 Але нягодныя будуць адцяты ад зямлі, і ізрадлівыя вырваны зь яе. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
3 Сыну мой, права майго не забудзься, і расказаньні мае хай дзяржыць сэрца тваё; 2 Бо даўгія дні а гады жыцьця і супакой яны дададуць табе. 3 Міласэрдзе а праўда хай не пакінуць цябе; завяжы іх на шыі сваёй, напішы іх на табліцы сэрца свайго, 4 Знаходзячы гэтак зычлівасьць і добры розум у ваччу Бога й людзіны. 5 Спадзявайся на СПАДАРА ўсім сэрцам сваім і не апірайся на розум свой; 6 У вусіх дарогах сваіх пазнай Яго, і Ён будзе кіраваці дарогі твае. 7 Ня будзь мудры ў ваччу сваім; бойся СПАДАРА й адхінайся ад ліха: 8 Гэта будзе лекам пупу твайму і вогкасьцю касьцём тваім. 9 Сьці СПАДАРА зь меньня свайго і першым з усёга прыбытку свайго. - 10 I сьвірны твае напоўняцца множасьцяй, і вінны сок будзе пералівацца ў таўчэльнях тваіх. 11 Ня грэбуй зырам СПАДАРОВЫМ, сыну мой, ня брыдзься ўпікамі Ягонымі; 12 Бо каго СПАДАР любе, таго зыра, як айцец сына, катораму прыяе. 13 Шчасьлівы чалавек, што знайшоў мудрасьць, чалавек, што прыдбаў розум: 14 Бо тавар ізь яе лепшы за тавар срэбны, і прыбытак ізь яе лепшы за найчыстшае золата. 15 Дарожшая яна за пэрлы, і ўсе жаданае табою не зраўнаецца зь ёй; 16 Даўжыня дзён у яе правіцы, і ў левай яе багацьце а пачэсьць; 17 Дарогі ейныя - дарогі прыемнасьці, і ўсі сьцежкі ейныя - супакой; 18 Дзерва жыцьця яна дзержачым яе, і шчасьлівы, хто моцна апіраецца на яе. 19 СПАДАР мудрасьцю заклаў зямлю, умацаваў нябёсы розумам. 20 Ведаю Ягонаю глыбіні праломлены, і булакі точаць расу. 21 Сыну мой, няхай яны не здаляюцца ад аччу тваіх; заховуй існае а разважнасьць: 22 I будуць жыцьцём душы тваёй і прыборам шыі тваёй. 23 Тады бясьпечна пойдзеш па дарозе сваёй, і нага твая не спатыкнецца. 24 Як ляжаш, ня будзеш баяцца; але, ляжаш, і сон твой будзе салодкі. 25 Ня будзеш баяцца неспадзеўнага спалоху ані спустошаньня нягоднікаў, як яно прыйдзе; 26 Бо СПАДАР будзе тайкаю тваёй і ўсьцеражэць нагу тваю ад схапленьня. 27 Не адмаўляй добра тым, каму яно належа, калі ё сіла ў руццэ тваёй зрабіць гэта. 28 Не кажы прыяцелю свайму: "Ідзі й зьвярніся, і заўтра я дам табе", калі маеш із сабою. 29 Не задумляй ліха на прыяцеля свайго, бо бясьпечна ён жывець із табою. 30 Ня вадзься з чалавекам бяз прычыны, як ён не зрабіў крыўды табе. 31 Не завідуй глабаньніку і не выбірай ні воднае з дарогаў ягоных; 32 Бо агіда СПАДАРУ крутадушнасьць, але з пасьцівымі тайная рада Ягоная. 33 Праклён СПАДАРОЎ на доме нягоднага, але Ён дабраславе сялібу справядлівых. 34 Скалазубамі Ён грэбуе, але пакорным даець ласку. 35 Чэсьць спадзець мудрым, але дурных панясець сорам. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
4 Слухайце, сынове, навуку айцову, слухайце ўважліва, каб пазнаць розум; 2 Бо добрую навуку даю вам. Не пакідайце права майго; 3 Бо я быў сын айца свайго, кунежны адзіны ў маці сваёй; 4 I ён вучыў мяне, і казаў імне: „Няхай сэрца твае дзяржыць моцна словы мае; дзяржы расказаньні мае й жыві; 5 Прыдбавай мудрасьць, прыдбавай кемнасьць; не забывайся а не адхінайся ад слоў вуснаў маіх. 6 Не пакідай яе, і яна будзе бараніць цябе; любі яе, і яна будзе сьцерагчы цябе. 7 Галоўна мудрасьць: прыдбай мудрасьць і за ўсю сваю маемасьць прыдбай кемнасьць; 8 Вывыш яе, і яна цябе падыйме; яна ўславе цябе, калі ты абыймеш яе; 9 Яна дасьць на галаву тваю вянок зычлівасьці, падаруе цябе каронаю харашыні. 10 Слухай, сыну мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго. 11 У дарозе мудрасьці я вучыў цябе, вёў цябе па простых сьцежках. 12 Як ты пойдзеш, сіг твой ня будзе зьдзержаваны, і як пабяжыш, не спатыкнешся. 13 Моцна дзяржыся навукі, ня кволь, сьцеражы яе; бо яна жыцьцё твае. 14 На сьцежку нягодных ня ўходзь і ня ступай на дарогу благіх; 15 Сьцеражыся яе, абмінай яе, адхініся ад яе й абміні; 16 Бо яны не заснуць, пакуль ня зробяць ліха, і спабудуцца сну, калі ня прычыняць спатыкненьня; 17 Бо яны ядуць хлеб нягоднасьці і п'юць віно ўсілства. 18 А сьцежка справядлівых, як сьвятліня сьвітаньня, зьзяе ясьней а ясьней аж да супоўнага дня. 19 Дарога нягодных, як глыбокая цямнота: яны на ведаюць, аб што спатыкнуцца. 20 Сыну мой! уважай на словы мае, да казаняў маіх нахіні вуха свае. 21 Няхай яны не адступаюць ад аччу тваіх; дзяржы іх у сэрцу сваім; 22 Бо яны - жыцьцё таму, хто знайшоў іх, і ўсяму целу ягонаму ўздараўленьне. 23 Над усе сьцеражонае сьцеражы сэрца свае, бо зь яго жаролы жыцьця. 24 Адвяряі ад сябе ашукны рот і крутадушныя вусны здаль ад сябе. 25 Вочы твае хай глядзяць проста, і векі твае проста перад табою. 26 Разваж добра сьцежку ног сваіх, і ўсі дарогі твае ўладзяцца. 27 Не адхінайся ані направа, ані налева; адвярні нагу сваю ад ліха. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
5 Сыну мой! уважай на мудрасьць маю, да розуму майго сьхіні вуха свае, 2 Каб зважаць на разважнасьць, і каб вусны твае захавалі веду; 3 Бо саладзіня капае з вуснаў чужое, і мякчэйшае за аліву паднябеньне ейнае: 4 Але наапошку яно гаркое, як палын, войстрае, як абаротны меч; 5 Ногі ейныя зыходзяць да сьмерці, і ступы хапаюцца за шэоль. 6 Дарогу жыцьця калі зважыш, то абачыш блудныя сьцежкі ейныя, і ты іх не пазнаеш. 7 I цяперака, сынове, слухайце мяне й не адступайце ад слоў вуснаў маіх: 8 Аддаль ад яе дарогу сваю і ня бліжся да дзьвярэй дому ейнага, 9 Каб не аддаць іншым пазору свайго і год сваіх неміласьціўнаму, 10 Каб чужыя не насыціліся сілаю тваёю, працаю тваёю ў чужым доме. 11 I ты будзеш наракаць наапошку, як высіліш цела свае й еміну сваю, 12 I скажаш: „Як я ненавідзіў навуку, і зырам грэбавала сэрца мае! 13 I я ня слухаў голасу вучыцеляў сваіх і да навучыцеляў сваіх ня сьхінаў вуха свайго. 14 Бываў я траха ў кажным ліху сярод збору й грамады". 15 Пі ваду з налевы свае і цякучую із студні свае. 16 Крыніцы твае хай разьліваюцца на вонкі, цур'і водаў - па вуліцах; 17 Хай яны належаць да цябе аднаго, а ня чужым із табою. 18 Хай будзе дабраславёна жарало твае, і май радасьць із жонкі маладосьці свае, 19 Любовае лані а пазорнае сэрны; няхай грудзі яе досыць чыняць табе ў кажным часе; заўсёды захапляйся яе любосьцяй. 20 I нашто, сыну мой, хочаш захапляцца чужою і абыймаць улоньне другое? 21 Бо перад відам СПАДАРА дарогі людзкія, і Ён мерае ўсі сьцежкі ягоныя. 22 Нягоднага схопяць бяспраўі ягоныя, і яго будуць дзяржаць моцна паварозы грэху ягонага; 23 Ён памірае зь нястачы навукі і ў множасьці шалу свайго заблудзіцца. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
6 Сыну мой! калі ты паручыўся за прыяцеля свайго, калі ты ўдырыў па руках за другога, 2 Ты лучыў у сець словамі вуснаў сваіх, ты злоўлены словамі вуснаў сваіх. 3 Зрабі ж во гэта, сыну мой, і вывальняйся, бо ты лучыў у руку прыяцеля свайго: ідзі, укарыся й рабі пэўным прыяцеля свайго; 4 Ня дай сну ачом сваім ані дрымоты векам сваім; 5 Ратуйся, як алень з рукі, і як птушка з рукі паляўнічага на птушкі. 6 Пайдзі да мурашкі, ляны, глянь на дарогі яе й стань мудрым: 7 Што яна ня мае правадыра ані наглядніка, ані дзяржаўцы; 8 Гатуе ўлетку хлеб свой, зьбірае ў жніво еміну сваю. 9 Пакуль, лянуцька, будзеш ляжаць? калі ўстанеш ад сну свайго? 10 Троху сну, троху дрымоты, троху шчапляньня рук да лежні, - 11 I прыйдзе беднасьць твая, як падарожны, нястача твая, як узброены муж. 12 Чалавек велял, нягоднік тый, што ходзе з ашукнымі вуснамі, 13 Міргае ачыма сваімі, гукае нагамі сваімі, вуча палцамі сваімі; 14 Крутадушнасьцяй у сэрцу сваім, выдумляючы ліха кажначасна, сее нязгоду. 15 Затым зьнецікі прыйдзе згуба ягоная, якга будзе ён зломлены, і ня будзе ўздараўленьня. 16 Гэтта шэсьць, што ненавідзе СПАДАР, нават сем чым брыдзіцца душа Ягоная: 17 Пыхатыя вочы, манлівы язык і рукі, што разьліваюць нявінную кроў, 18 Сэрца, што задумляе нягодныя задумы, ногі, што борзда бягуць да благога, 19 Хвальшывае сьветчаньне, што разьдзьмухае ману й сее нязгоду памеж братоў. 20 Заховуй, сыну мой, расказаньні айца свайго і не пакідай права маці свае; 21 Прывяжы да сэрца свайго на кажны час і завяжы навокал шыі свае. 22 Як пойдзеш, будзе весьці цябе; як ляжаш, будзе сьцерагчы цябе; як прачхнешся, будзе гутарыць із табою; 23 Бо расказаньне - сьветач, а права - сьвятліня, дарога жыцьця - казьнераньне, 24 Каб усьцерагчы цябе ад благое жонкі, ад лісьлівага языка чужое. 25 Не жадай яе харашыні ў сэрцу сваім, хай ня надзяць цябе яе павеялкі; 26 Бо бязуля даводзе да букаткі хлеба, але чужамужняя жонка да дарагое душы цікаецца. 27 Ці можа муж нагарнуць сабе жару ў заўлоньне, і хусьце ягонае не загарыцца? 28 Ці можа хто хадзіць па жару, і не апячы ног сваіх? 29 Так і тый, што прыходзе да жонкі прыяцеля свайго, што датыкаецца да яе, не застанецца нявінны. 30 Не пагрэбуюць злодзеям, калі ён крадзець, каб напоўніць душу сваю, як ён галодны; 31 Але, як зловяць, заплаце сем разоў болей, аддасьць усю маемасьць дому свайго. 32 Чужаложніку із жонкаю не стаець розуму, робе яе згубцаю душы свае. 33 Біцьцё а ганьбу знойдзе ён, і сорам ягоны не затрэцца; 34 Бо завісьць - шал мужа, і ня зьмілуецца ў дзень помсты, 35 Ня прыйме ніякага роду выкупу і не здаволіцца, хоць ты дасі шмат лапаноў. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
7 Сыну мой! дзяржы казані мае і расказаньні мае захавай у сябе; 2 Дзяржы расказаньні мае й жыві, і навуку маю, як зрэнка вока свайго; 3 Завяжы іх на палцы свае, напішы і на табліцы сэрца свайго; 4 Скажы мудрасьці: „Ты сястра мая" і назаві кемнасьць роднаю, 5 Каб усьцерагчы сябе ад чужое жонкі, ад чужаземкі зь лісьлівымі словамі; 6 Бо з акна дому свайго, пераз баконку сваю глядзеў я далоў, 7 I абачыў меж дурных, зацеміў меж дзяцюкоў маладзёна бяз розуму, 8 Торг пераходзячага ля рогу яго, і дарогаю міма дому ейнага йшоў, 9 Зьмярканьням, увечары, сярод ночы, у цемры. 10 I вось, - жонка наўпярэймы яму, у ўбору бязулі, і цікуючага сэрца, 11 Галасьлівая а ўпорлівая; ногі ейныя ня стыкаюцца ў доме ейным: 12 То вонках, то на вуліцы і ля кажнага вугла цікуе. 13 I схапіла яго, і цалавала яго, зь бессаромным відам гукала яму: 14 „Супакойныя аброкі ў мяне; сядні я споўніла абятніцы свае; 15 Затым вышла наўпярэймы табе, бязупынку шукаць віду твайго і знашла цябе; 16 Дыванамі я заслала пасьцелю сваю, калярыстымі тканінамі ягіпецкімі; 17 Напархумавала пасьцелю сваю мірам, алёям а цынамонам. 18 Хадзі, супоўна насыцьмася каханьнямі нашымі да раньня, пацешмася любосьцяй нашай; 19 Бо мужа няма ў доме ягоным, ён паехаў у далёкую дарогу; 20 Капшук із срабрам ён узяў із сабою; у поўні месяца ён зьвернецца да дому свайго". 21 Яна сьхінула яго сваёй вымоўнасьцю, лісьлівымі вуснамі сваімі прысіліла яго. 22 Ён якга йдзець за ёю, як вол ідзець на зарэз, альбо як дурны у зялезьзю на кару, 23 Пакуль дзіда не праб'ець печанцы ягоныя; як птушка барзьдзіць у сіло і ня ведае, што гэта супроці душы яе. 24 Дык цяпер слухайце, сынове, мяне, і ўважайце на словы вуснаў маіх: 25 Хай ня сьхінаецца на дарогі ейныя сэрца твае, ня блудзі па сьцежках ейных; 26 Бо шмат каго, раніўшы, паваліла яна, і ўсі моцныя забітыя ею. 27 Дом ейны - дарогі шэолю, да пакояў сьмерці зводзячыя. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
8 Ці ня гукае мудрасьць а кемнасьць, ці ня пушчае голасу свайго? 2 Яна стаіць на версе высокіх месцаў, ля дарогі, на ростанях; 3 Яна гукае ля брамаў, ля ўходу ў места, ля ўходу ў дзьверы: 4 „Да вас, людзі, я гукаю, і голас мой да сыноў людзкіх. 5 Уцямце, неразумныя, добры розум, і, дурныя, уцямце разважнасьць. 6 Слухайце, бо я буду гукаць дабрароднае, і адчыненьне вуснаў маіх - пасьцівасьць; 7 Бо праўду вымаве паднябеньне мае, і агіда - нягоднасьць вуснам маім; 8 Справядлівыя ўсі казані вуснаў маіх; нямаш ў іх крутні ані ашукі; 9 Усі яны ясныя цемячаму і пасьцівыя тым, што знаходзяць веду. 10 Прыйміце навуку маю, а ня срэбра, і валей веду, як выборнае золата; 11 Бо лепшая мудрасьць за рубіны, і ўсе жаданае не зраўнуецца зь ёю. 12 Я, мудрасьць, жыву з розумам і веду добрага розуму знаходжу. 13 Баяцца СПАДАРА - ненавідзіць ліха: ненавіджу гордасьць а пыху а благую дарогу а ізрадлівыя вусны. 14 У мяне рада й добры розум; я кемнасьць, і ў мяне сіла; 15 Імною гаспадарствуюць каралі, і князі ўстанаўляюць уставы справядлівасьці; 16 Імною начэльнікі радзяць і ўсі дабрародныя судзьдзі зямлі. 17 Я люблю любячых мяне, і хто шукае мяне, той знойдзе мяне. 18 Багацьце а слава з імною, меньне кажначаснае а праўда; 19 Лепшыя плады мае за чыстае золата, за золата найчыстшае, і прыбытку зь мяне болей, чымся з выборнага срэбра. 20 Я йду дарогаю справядлівасьці, пасярод сьцежкаў суду, 21 Каб любячым мяне даць на спадак дабро і скарбніцы іхныя напоўніць. 22 СПАДАР меў мяне на пачатку дарогі Свае, перад справамі Сваімі, здаўна; 23 Я была ўстаноўлена спрадвеку, спачатна, раней за быцьцё зямлі. 24 Я радзілася, як ня было бяздоньняў, як ня было жаролаў, поўных вады; 25 Я радзілася раней, чымся горы былі ўстаноўлены, раней за ўзгоркі, 26 Як яшчэ ня была ўчынена зямля, ані раўніны, ані спачатныя пылкі сьвету. 27 Як Ён гатаваў нябёсы, я там, як Ён рысаваў круг над бяздоньням, 28 Як Ён устанаўляў булакі ўгары, як мацніў жаролы бяздоньня, 29 Як даваў мору загаду Сваю, каб воды ня выступалі з расказаньня Ягонага, як Ён клаў поды зямлі, - 30 Тады я была пры Ім мастачкаю, і была кажны дзень весялосьцяй, заўсёды 31 Цешачыся на заселенай часьці зямлі Ягонай, і любата мая із сынамі людзкімі. 32 „Дык цяпер, сынове, паслухайце мяне, бо шчасьлівыя заховуючыя дарогі мае; 33 Паслухайце навукі, і будзьце мудрыя, і не адхінайце яе. 34 Шчасьлівы чалавек, што слухае мяне, кажнага дня сьцеражэць у брамах маіх, вартуе вушакі дзьвярэй маіх; 35 Бо хто знойдзе мяне, знойдзе жыцьцё і адзяржыць зычлівасьць ад СПАДАРА; 36 Але хто грэша супроці мяне, шкодзе душы сваёй; усі, ненавідзячыя мяне, любяць сьмерць". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
9 Мудрасьць пастанавіла сабе дом, вычасала сем стаўпоў яго; 2 Зарэзала статак свой, учыніла віно свае, таксама заслала стол свой; 3 Выслала служэбкі свае агаласіць на вярхох месцкіх вышыняў: 4 „Хто дурны, няхай зьвернецца сюды"; недасьціпному яна кажа: 5 „Прыйдзіце, паспытайцеся з хлеба майго і выпіце зь віна, што я ўчыніла; 6 Пакіньце дурноту, і жывіце, і ступайце па дарозе розуму. 7 Хто гане скалазуба, дастаець сабе няславу, і хто ўпікае нягодніку - загану сабе. 8 Ня гань скалазуба, каб ён не зьненавідзіў цябе; упікай мудраму, і ён будзе любіць цябе. 9 Дай мудраму, і ён памудрэе; паведамі справядліваму, і ў яго павялічыцца веда. 10 Боязьнь СПАДАРА - пачатак мудрасьці, і пазнаньне сьвятога - розум; 11 Бо перазь мяне памножацца дні твае, і дабавяцца табе гады жыцьця. 12 Калі ты стаў мудры, то стаў мудры сабе, а калі насьміхаешся, ты адзін пацерпіш". 13 Дурная жонка крыклівая, недасьціпная, ня знае нічога, 14 Бо сядзіць у дзьвярох дому свайго на седаве, на высокіх месцах места, 15 Каб гукаць праходзячых дарогаю, што йдуць нацянькі дарогаю сваёю: 16 „Хто дурны, няхай зьвернецца сюды"; і недасьціпному яна кажа: 17 „Крадзеныя воды салодкія, і ўтоены хлеб прыемны". 18 А ён ня ведае, што там сьцені сьмерці і ў глыбі - пазваныя ейныя. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
10 Прыказі Салямонавы. Сын мудры вяселе айца, але сын дурны - цяжар маці сваёй. 2 Не даюць карысьці скарбы нягоднасьці, але справядлівасьць вывальняе ад сьмерці. 3 Ня дасьць СПАДАР галадаваць душы справядлівага, але меньне нягодных адкіне. 4 Леная рука бядніць, а рука ўлеглых багаціць. 5 Зьбіраючы ўлетку - сын мудры, сьпячы ў жніво сын сарамаціць. 6 Дабраславенствы на галаву справядлівага, але вусны нягодных пакрывае ўсілства. 7 Памятка справядлівага дабраславёная, а імя нягодных зьвяне. 8 Мудрае сэрца прыйме расказаньні, але пустамлён зваліцца стрым галаву. 9 Хто ходзе беззаганна, ходзе бясьпечна, але хто выкрыўляе дарогі свае, будзе пазнаны. 10 Хто міргае ачыма, прычыняе смутак, але пустамлён зваліцца стрым галаву. 11 Вусны справядлівага - жарало жыцьця, але вусны нягодных пакрывае ўсілства. 12 Ненавісьць раздзьмухае вады, але любосьць пакрывае ўсі грахі. 13 На вуснах разумнага мудрасьць, але дубец на сьпіне ў тога, каму не стаець мудрасьці. 14 Мудрыя заховуюць веду, але вусны дурных блізка згубы. 15 Багацьце багатыра - моцнае места ягонае, згуба беднаму - беднасьць ягоная. 16 Работа справядлівага - на жыцьцё, прыбытак нягоднага - на грэх. 17 На дарозе жыцьця тый, хто дбае праз навуку, але хто адхінае ўпікі - блудзе. 18 Хто хавае ненавісьць, у тога манлівыя вусны, і хто пашырае абмову, тый дурны. 19 У множасьці слоў не перастаець быць выступ, але мудры ўзьдзержуе вусны свае. 20 Выборнае срэбра - язык справядлівага, сэрца нягодных - малое. 21 Вусны справядлівага жывяць шмат каго, але дурныя зь нястачы мудрасьці паміраюць. 22 Дабраславенства СПАДАРОВА багаціць і не дабаўляе ніякага смутку сабою. 23 Гулі дурному рабіць нягоднасьць, але мудрасьць - разумнаму. 24 Страх нягоднага нойдзе на яго, але жаданьню справядлівых будзе ўчынена досыць. 25 Як праходзе віхор, так нямаш нягоднага, але справядлівы - вечны под. 26 Што воцат зубам і дым ачом, тое лены пасылаючым яго. 27 Страх СПАДАРА множа дні, гады нягодных будуць скарочаны. 28 Надзея справядлівых - радасьць, а спадзева нягодных загіне. 29 Моц беззаганнаму - дарога СПАДАРОВА, але згуба дзеючым бяспраўе. 30 Справядлівы на векі не пахісьнецца, але нягодныя ня будуць жыць на зямлі. 31 Вусны справядлівага выказуюць мудрасьць, але манлівы язык будзе адцяты. 32 Вусны справядлівага ведаюць, што пажадана, але вусны нягодных крутадушныя. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
11 Хвальшывая вага - агідна СПАДАРУ, але супоўны камень - любата Яму. 2 Прыйдзе пыха, і прыйдзе сорам, але ізь сьціплымі - мудрасьць. 3 Беззаганнасьць пасьцівых будзе весьці іх, але папсаванасьць выступнікаў зьнішча іх. 4 Багацьце не даець карысьці ў дзень гневу, але справядлівасьць вывальняе ад сьмерці. 5 Справядлівасьць беззаганных раўнуе дарогу іхную, але ў нягоднасьці сваёй паваліцца нягодны. 6 Справядлівасьць пасьцівых вывальняе іх, але нягоднасьць выступнікаў злове іх. 7 Як нягодны чалавек памірае, спадзева загіне, і надзея несправядлівых гіне. 8 Справядлівы вывальнены зь немарасьці, і луча нягодны замест яго. 9 Вуснамі падлыжніка гіне прыяцель ягоны, але ведаю справядлівага будзе вывальнены. 10 З дасьпеху справядлівых цешыцца места, і як гінуць нягодныя - вяселіцца. 11 Дабраславенствам пасьцівых места павышаецца, але вуснамі нягодных бурыцца, 12 Хто грэбуе прыяцелям сваім; у тога не стаець розуму, але людзіна разумная маўчыць. 13 Язычнік адкрые тайну, але верны дух пакрывае справу. 14 Ідзе няма парадаў, люд упадае, але помач ад шмат параднікаў. 15 Ліха будзе таму, хто паручыўся за чужніка, але бясьпечны, хто ненавідзе рукаемства. 16 Пасьцівая жонка заховуе пасьцівасьць, а дужы заховуе багацьце. 17 Дзее добра душы сваёй людзіна міласэрная, але немарасьце цела свае неміласьціўны. 18 Нягодны робе ашукаю работу, але сяўбіт справядлівасьці - праўдзівая заплата. 19 Справядлівасьць да жыцьця, а хто жанецца за ліхам - да свае сьмерці. 20 Агіда СПАДАРУ крутадушныя сэрцам, але зычлівасьць Яго да пасьцівых у дарозе сваёй. 21 Можна паручыцца, што ліхадзей ня будзе непакараны, насеньне ж справядлівых будзе вывальнена. 22 Залатая жуковіна ў лычу сьвіньні - харошая жонка без разважнасьці. 23 Жаданьне справядлівых - адно дабро, спадзева нягодных - гнеў. 24 Ё шчодры, і дадаецца яму, а другі лішне ашчадны, адылі галее. 25 Дабрадзейная душа ўесца; і хто даець піць, таму дадуць. 26 Хто задзержуе збожжа, таго клінець люд; але дабраславенства на галаву таго, хто прадаець. 27 Хто ўлегліва шукае дабра, шукае зычлівасьці; але хто шукае ліха, да тога яно прыйдзе. 28 Хто спадзяецца на свае багацьце, упадзець; але, як зяленіва, справядлівыя заквітуць. 20 Хто бурае дом свой, таму спадзець вецер, і дурны будзе слугою мудраму сэрцам. 30 Плады справядлівага - дзерва жыцьця, і мудры прыдбаець душы. 31 Вось, справядлівы будзе мець адплату на зямлі, пагатове нягоднік а грэшнік. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
12 Хто любе навучаньне, любе веду; але хто ненавідзе вымаўкі, тый недасьціпны. 2 Добры адзержуе зычлівасьць ад СПАДАРА, але чалавека нягоднага Ён засуджае. 3 Ня ўладзіцца чалавек нягоднасьцяй, але карэнь справядлівых непахісны. 4 Малайчына жонка - карона мужу свайму, але ганьбячая - гніцьцё ў касьцёх ягоных. 5 Думкі справядлівых - права, парады нягодных - ашука. 6 Словы нягодных цікуюць на кроў, але вусны пасьцівых выбаўляюць іх. 7 Нягодныя перакулены, і няма, але дом справядлівых будзе стаяць. 8 Пахваляць людзіну подле розуму яе, але крутадушным сэрцам пагрэбуюць. 9 Каго ўлегцы маюць, і ў яго ё слуга, тый лепшы за хвалька патрабуючага хлеба. 10 Справядлівы бачлівы на жыцьцё статку свайго, а нутр нягодных неміласьціўны. 11 Хто робе зямлю сваю, насыціцца хлебам, але йдучаму за дзяньгубамі не стаець розуму. 12 Нягодны жадае пасіленьня ад благіх, але карэнь справядлівых родзе. 13 Благі спатыкнецца на выступак вуснаў, але справядлівы выйдзе зь бяды. 14 З плоду вуснаў людзіна насыціцца дабром, і праца рук людзіны зьвернецца да яе. 15 Дарога дурнога простая ў ваччу ягоным; але хто слухае рады, тый мудры. 16 Гнеў дурнога таго ж дня ведамы, але разумны не зважае на ўраз. 17 Хто дыхае вернасьцяй, кажа справядлівасьць; але сьветка хвальшывая- ашуку, 18 Лапатун, як выцень мяча, але язык мудрых леча. 19 Вусны праўды трываюць на векі, але язык манлівы на часіну. 20 Ашука ў сэрцу тых, што задумляюць ліха, але параднікі супакою радуюцца. 21 Нічога благога ня стрэне справядлівага, але нягодныя напоўняцца клопатам. 22 Агіда СПАДАРУ манлівыя вусны, але тыя, што абходзяцца верна - упадабаньне Яму. 23 Разважны чалавек хавае веданьне, але сэрца дурнога агалашае дурноту. 24 Рука ўлеглівых будзе мець уладу, але лентыя будуць даньнікамі. 25 Смутак на сэрцу людзіны цягне яе далоў, але добрае слова вяселе. 26 Справядлівы мае перавагу над прыяцелям сваім, але дарага нягодных зводзе іх. 27 Лены чалавек не сьпячэць упаляванага, але маемасьць чалавека ўлеглівага дарагая. 28 На дарозе справядлівасьці - жыцьцё, і кірунак яе ня знае сьмерці. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
13 Мудры сын слухае навукі айцоўскае, але насьміханьнік ня слухае крыку. 2 З пладоў вуснаў людзіна паспытаецца дабра, але душа выступнікаў - ґвалту. 3 Хто сьцеражэць вусны свае, сьцеражэць душу сваю; хто зявае, будзе мець зьнішчэньне. 4 Душа ленага жадае, але дарма, душа ўлеглівага будзе сытая. 5 Ману ненавідзе справядлівы, але нягодны абрыдны й сароме. 6 Справядлівасьць крые беззаганнала дарогаю сваёю, але нягоднасьць ськідае грэшніка. 7 Іншы прыдаецца багатым, а іншы зь вялікім багацьцям бедніцца. 8 Багацьце людзіны - выкуп за жыцьцё, бедны ня слухае крыку. 9 Сьвятло справядлівых цеша, але сьвечка нягодных згасьне. 10 Адно з пыхі бывае вада, але з тымі, што радзяцца - мудрасьць. 11 Багацьце, благім парадкам прыдбанае, менее, а спакваля зьбіраючы множа. 12 Спадзева, што доўжыцца - боль сэрца, але здойсьненае жаданьне - дзерва жыцьця. 13 Хто грэбуе словам, тый будзе зьнішчаны; а хто баіцца расказаньня, адзяржыць заплату. 14 Права мудрага - жарало жыцьця, ад пасадак сьмерці адхінаючае. 15 Добры розум даець ласку, але дарога выступнікаў цяжкая. 16 Кажны разважны дзее ўмела, але неразумны пашырае сваю дурноту. 17 Нягодны пасланец лучае ў бяду, але верны пасол - леча. 18 Беднасьць а сорам таму, хто адхінае навуку; а хто зважае на ўпікі, будзе паважаны. 19 Здойсьненае жаданьне прыемна душы, адварачацца ад ліха - агіда неразумным. 20 Хто ходзе з мудрымі, будзе мудрым, але таварыш неразумных зьнішчэе. 21 Ліха жанецца за грэшнікамі, але справядлівым будзе адплачана дабром. 22 Добры пакідае спадак унукам, але схавана справядліваму багацьце грэшніка. 23 Шмат еміны на ніве бедных, але гінуць зь бяспраўя. 24 Хто жалее розкі свае, тый ненавідзе сына свайго; але хто любе яго, тый упару карае яго. 25 Справядлівы есьць, каб досыць учыніць душы сваёй, але жывот нягодных будзе ў нястачы. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
14 Мудрыя жонкі ладзяць дом, але дурныя бураюць яго рукамі сваімі. 2 Хто ходзе пасьціваю дарогаю, тый баіцца СПАДАРА, але крутадушны на дарогах сваіх грэбуе Ім. 3 У вуснах дурнога атожыла пыхі, але вусны мудрых ахараняюць іх. 4 Ідзе няма валоў, там ясьлі парожныя, але шмат прыбытку ад сілы вала. 5 Праўдзівая сьветка ня будзе маніць, але сьветка манлівая нахукае маны. 6 Скалазуб шукае мудрасьці, і не знаходзе; але веда лягкая таму, хто разумее, 7 Прайдзі ля неразумнае людзіны, і ня знойдзеш разумных вуснаў. 8 Мудрасьць разважных - знацьцё дарогі свае, дурнота ж дурных - ашука. 9 Дурныя робяць насьмех ізь віны, але меж справядлівых - зычлівасьць. 10 Сэрца знае гарчэль душы свае, і чужнік не падзеле яго радасьці. 11 Дом нягодных абурыцца, але будан пасьцівых закрасуе. 12 Бывае, дарога людзіне простаю, але канец яе - дарогі сьмерці. 13 I ў часе сьмеху баліць сэрца, і канцом самае радасьці бывае смутак. 14 Упорлівы сэрцам насыціцца дарогамі сваімі, а добрая людзіна - сваімі. 15 Просты вера кажнаму слову, але разважны разумее сьцежку сваю. 16 Мудры баіцца й адхінаецца ад ліха, але дурны шалее й пэўны. 17 Апрысак наробе дурноты, але людзіну нягодных задумаў ненавідзяць. 18 Простым спадзець дурнота, але разважныя каранаваны ведаю. 19 Благія паклоняцца добрым, нягодныя - у брамах справядлівага. 20 Нават прыяцель ненавідзе беднага, але шмат любячых багатага. 21 Хто грэбуе прыяцелям сваім, грэша; але шчасьлівы, хто міласэрны да беднага. 22 Ціж ня мыляцца задумляючыя ліха? але міласэрдзе а праўда ў тых, што думаюць праз дабро. 23 З кажнае працы дастатак, але з пустое гаворкі адно нястача. 24 Карона мудрых ё багацьцям іхным, але дурата неразумных - дурнота. 25 Вывальняе душу праўдзівая сьветка, але ашуканьнік дзьмухае ашукаю. 26 У страху Божым моцная пэўнасьць, і дзеці ягоныя будуць мець прытулішча. 27 Страх СПАДАРОЎ - жарало жыцьця, каб сьцерагчыся пасадак сьмерці. 28 У множасьці люду пазор каралёў, а як мала люду - зьнішчэньне князя. 29 Памальны да гневу - вялікага розуму, але апрысак павялічае шал. 30 Здаровае сэрца - жыцьцё целу, але завіднасьць - гніцьцё ў касьцёх. 31 Хто ўціскае беднага, зьневажае Стварыцеля яго; а хто сьціць Яго, мае міласэрдзе да беднага. 32 За ліха свае будзе адпіхнёны нягодны, але справядлівы пры сьмерці сваёй мае надзею. 33 У сэрцу разумнага супачывае мудрасьць і сярод неразумоных аказуецца. 34 Справядлівасьць павышае народ, а грэх - брыда людам. 35 Зычлівасьць каралеўская да мудрага слугі, але гнеў ягоны на тога, што прычыняе сорам. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
15 Лагодны адказ адхінае гнеў, а прыкрыя словы ўзрушаюць злосьць. 2 Язык мудрых, як належа, паведамляе веданьні, але вусны неразумных балбочуць дурноту. 3 На кажным месцу вочы СПАДАРОВЫ назіраюць благіх і добрых. 4 Здаровы язык - дзерва жыцьця, але крутадушнасьць у ім ломе дух. 5 Дурны грэбуе навукаю айца свайго, але разважны ўважае на ўпікі. 6 У доме справядлівага шмат скарбу, але ў прыбытках нягоднага - клопат. 7 Вусны мудрага сеюць веду, але сэрца неразумных не такое. 8 Аброк агідных - агіда СПАДАРУ, але малітва пасьцівых - зычлівасьць Ягоная. 9 Агіда СПАДАРУ дарога нягоднага, але Ён любе таго, хто йдзець за справядлівасьцю. 10 Навука прыкрая таму, хто пакідае дарогу, ненавідзячы ўпікі памрэць. 11 Шэоль а авадон перад СПАДАРОМ, пагатове сэрцы сыноў людзкіх. 12 Скалазуб ня любе таго, хто ўпікае яму, і ня пойдзе да мудрых. 13 Вясёлае сэрца прыяе віду, але ад смутку сэрца дух трышчыцца. 14 Сэрца разумнага шукае веды, але рот неразумных жывіцца дурнотаю. 15 Усі дні няшчаснага благія, а ў каго вясёлае сэрца - кажначасная чэсьць. 16 Валей малое із страхам СПАДАРОВЫМ, чымся вялікі скарб і клопат ізь ім. 17 Валей абед із варыва і любосьць там, чымся кормны вол і ненавісьць ізь ім. 18 Гняўко ўзрушае да нязгоды, а няборзды да гневу сьцішае нязгоду. 19 Дарога ленага - як церневы жываплот, а дарога справядлівага зраўнаваная. 20 Мудры сын вяселе айца, а дурны чалавек грэбуе сваёю маткаю. 21 Дурата - радасьць недасьціпному, але людзіна разумная ходзе пасьціва. 22 Узрушаюцца замеры зь нястачы рады, але із шмат параднікамі яны здойсьняцца. 23 Радасьць людзіны ў вадказе вуснаў ейных, і паравое слова - як добра! 24 Дарога жыцьця ўгары мудраму, каб адхінуцца ад шэолю далавах. 25 Дом гордых бурае СПАДАР, але азначае граніцу ўдавы. 26 Агіда СПАДАРУ думкі ліхадзея, але чыстых - словы прыемнасьці. 27 Немарасьце дом свой гальлівы карысьці, але ненавідзячы падаркі будзе жыць. 28 Сэрца справядлівага разважае адказ, рот жа нягодных точа ліха. 29 СПАДАР далёка ад нягодных, але чуе малітву справядлівых. 30 Сьвятліня аччу цеша сэрца, добрая ведамка тукам поўне косьці. 31 Вуха, што слухае ўпікаў жыцьця, памеж мудрыцоў будзе начаваць. 32 Хто адкідае навуку, грэбуе сваёю душою; але хто слухае ўпікаў, дастаець розум. 33 Боязьнь СПАДАРА - навука мудрасьці, і перад сьцёю - паніжэньне. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 Прыгатова сэрца ў чалавека, але адказ языка ад СПАДАРА. 2 Усі дарогі людзіны чыстыя ў ваччу ейным, але СПАДАР важа духі. 3 Узвалі справы свае на СПАДАРА, і думкі твае здойсьняцца. 4 СПАДАР учыніў усе дзеля Сябе; і нават нягоднага - на дзень ліха. 5 Агіда СПАДАРУ кажны пыхаты сэрцам; можна паручыцца, што ён не застанецца непакараным. 6 Міласэрдзям а праўдаю адзержуюць залашчаньне за бяспраўе, і боязьнь СПАДАРА адводзе ад благога. 7 Як дарогі людзіны падабае СПАДАР, Ён годзе зь ёю нават непрыяцеляў ейных. 8 Валей малое із справядлівасьцю, чымся вялікі прыбытак бяз права. 9 Сэрца людзіны абдумае дарогу сваю, але СПАДАР кіруе сіг ейны. 10 Калі натханы рассудак у вуснах караля, не хвальшуе рот ягоны на судзе. 11 Верныя бязьмен а шалькі - СПАДАРОВЫ; усі камяні ў хатулю работы Ягонае. 12 Агіда каралём рабіць нягоднасьць, бо пасады мацуюцца справядлівасьцю. 13 Упадабаньне каралём вусны справядлівыя, і гукаючага пасьцівасьць ён любе. 14 Гнеў каралеўскі - пасланцы сьмерці, але мудрая людзіна ўлашча яго. 15 У сьвятліні віду каралёвага - жыцьцё, і зычлівасьць ягоная, як булак познага дажджу. 16 Валей прыдбаць мудрасьць, чьмся добрае золата; і прыдбаць розум, чымся выборнае срэбра. 17 Гасьцінец пасьцівых - адступіць ад благога; хто сьцэражэць дарогу сваю - сьцеражэць душу сваю. 18 Перад патрышчаньням - гордасьць, і пыха - перад упадкам. 19 Валей быць пакорным ізь беднымі, чымся дзяліць здабытак із гордымі. 20 Разумны ў справах знаходзе дабро, і хто спадзяецца на СПАДАРА - шчасьлівы. 21 Мудрага сэрцам назавуць разважным, і саладзіня вуснаў павялічае навуку. 22 Жарало жыцьця розум маючаму яго, але навука дурных дурнота. 23 Сэрца мудрага вуча вусны ягоныя і вуснам ягоным дадаець веды. 24 Прыемныя словы - скрыль мёду, салодкія душы і лек касьцём. 25 Бывае, дарога дзеля людзіны простаю, але канец яе - дарогі сьмерці. 26 Гарапашнік - гарапашны сабе, бо рот ягоны сіле яго. 27 Людзіна веляла капае ліха, і на вуснах ейных пякучае цяпло. 28 Крутадух сее нязгоду, і шаптун разлучае прыяцеляў. 29 Гвалтоўнік надзе прыяцеля свайго і вядзець яго на нядобрую дарогу, 30 Жмура вочы свае, каб выдумляць крутадушнасьць; кратаючы вуснамі сваімі, дзее ліха. 31 Карона харашыні - сівізна, на дарозе справядлівасьці знаходзяць яе. 32 Валей памальны да гневу, чымся дужасіл; і валодаючы духам сваім, чымся бяручы места. 33 Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад СПАДАРА ўвесь суд яго. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
17 Валей сухая луста й цішыня зь ёй, чымся дом поўны аброку з вадаю. 2 Мудры слуга будзе мець уладу над сынам, каторы прычыняе ганьбу, і меж братоў будзе дзяліць спадак. 3 Літавальны гаршчак да срэбра й горан да золата, але прабуе сэрцы СПАДАР. 4 Ліхадзей зважае на манлівыя вусны, маныш слухае шкодную мову. 5 Хто сьмяецца зь беднага, зьневажае Стварыцеля яго; хто радуецца зь бяды, ня будзе нявінны. 6 Карона старых - унукі, і слава дзяцей - бацькі іхныя. 7 Ня ўходзе дурню выдатная мова, пагатове манлівыя вусны - князю. 8 Лапан - калярысты камень у ваччу маючага яго; куды ні павернецца ён, удаецца яму. 9 Хто прыкрывае выступ, шукае любосьці; але хто паўтарае справу - разлучае прыяцеляў. 10 Вайцяньне працінае болей мудрага, чымся сто вытняў дурня. 11 Благі шукае адно бунту, затым неміласьціўны пасланец будзе пасланы на яго. 12 Хай стрэне людзіну мядзьведзіца, спабытая дзяцей сваіх, абы не неразумны із сваёй дурнотаю. 13 Хто плаце благім за добрае, з дому таго не аддаліцца благое. 14 Пачатак вады, - прорва вады; затым уперад, чымся прарвецца, пакінь ваду. 15 Хто праўдзе нягодніка і хто вінуе справядлівага - агіда СПАДАРУ абодва яны. 16 Нашто грошы ў руццэ дурня? купіць мудрасьці, як няма розуму? 17 Кажнага часу любе прыяцель, і брат родзіцца ў нядолі. 18 Чалавек, катораму не стаець розуму, ручаецца, рукаемства даець прыяцелю свайму. 19 Любе выступ, хто любе ваду; хто падыймае вароты свае, шукае загубеньня. 20 Хто мае ізрадлівае сэрца, ня знойдзе дабра, крутадушны языком упадзець у ліха. 21 Родзе хто неразумнага - на смутак свой, і не пацешыцца айцец дурня. 22 Вясёлае сэрца - добры лек, але маркотны дух суша косьці. 23 Лапан із заўлоньня нягоднік бярэць, каб адхінуць дарогу суду. 24 Перад цямлівым - мудрасьць, але вочы неразумнага - на канцох зямлі. 25 Неразумны сын - немарасьць айцу свайму і гарчэль тэй, што яго радзіла. 26 Таксама нядобра караць справядлівага, біць князёў за пасьцівасьць. 27 Зьдзержуе словы, хто мае веду, людзіна халоднага духа - разумная. 28 Нават дурнога, як маўчыць, маюць за мудрага; закрываючага вусны - за разумнага. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
18 Дурыцца сваявол, у ўсе разумнае ўрываецца. 2 Неразумны ня хоча розуму, але каб выказаць, розум свой. 3 Як прыходзе нягоднік, прыходзе таксама грэбаваньне і зь няславаю сорам. 4 Глыбокія воды слова вуснаў людзкіх, цякучы цурэй - жарало мудрасьці. 5 Ня добра мець бачнасьць на асобу нягоднага, каб адхінуць справядлівага на судзе. 6 Вусны неразумнага прыводзяць да жалобы, і рот ягоны выклікае біцьцё. 7 Рот дурнога - загубеньне яму, і вусны ягоныя - пасадка душы ягонай. 8 Словы агуканьніка - як ласонікі, і яны зыходзяць да нутра жывата. 9 Таксама нярупатлівы да работы свае - брат раськідона. 10 Імя СПАДАРОВА - моцная вежа: уцякае да яе справядлівы, і ён бясьпечны. 11 Багацьце багатырова - моцнае месца ягонае, і як высокая сьцяна ў ваччу ягоным. 12 Перад патрышчаньням сэрца людзіны пыхатае, і перад славаю - пакора. 13 Хто адказуе ўперад, чымся пачуе, дурнота а сорам таму. 14 Дух людзіны жывіць яе ў няўздоленьню, але маркотны дух хто можа перажыць? 15 Сэрца цямлівага прыдбаець веду, і вуха мудрых шукае веды. 16 Падарак чалавека даець яму прастору і прыводзе яго да вялікіх людзёў. 17 Справядлівы першы ў сваёй справе, але прыходзе прыяцель ягоны й скумае яго. 18 Жэрабя суймае вады й дзеле памеж дужых. 19 Уражаны брат, як моцнае места, і вады, як завалы замку. 20 З пладоў вуснаў людзіны насыціцца жывот ейны: прыбыткам вуснаў сваіх ён насыціцца. 21 Сьмерць і жыцьцё ў моцы языка, і любячыя яго паспытаюцца з пладоў яго. 22 Хто знашоў жонку, тый знашоў дабро й адзяржаў зычлівасьць СПАДАРОВУ. 23 З маленьням гукае бедны, а багаты адказуе гарэзьліва. 24 Людзіна, што мае прыяцеляў, мае абходзіцца прыязьліва; бывае прыяцель бліжшы за брата. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
19 Валей бедны, што ходзе ў сваёй нявіннасьці, чымся крутадушны вуснамі сваімі і ён неразумны. 2 Таксама бязь веданьня душы ня добра, і шыбканогі грэша. 3 Дурнота чалавека выкрыўляе дарогу ягоную, а на СПАДАРА абураецца сэрца ягонае. 4 Багацьце дабаўляе шмат прыяцеляў, але беднага адлучаюць ад прыяцеля ягонага. 5 Хвальшывая сьветка ня будзе нявінная, і хто дыхае маною, не ўцячэць. 6 Шмат хто дабіваецца ласкі князя, і кажны прыяцель таго, хто даець падаркі. 7 Усі браты беднага ненавідзяць яго, пагатове здаляюцца ад яго прыяцелі ягоныя; жанецца за словамі, а яны ня зь ім. 8 Хто прыдбаець розум, тый любе душу сваю; заховуе розум, каб знайсьці дабро. 9 Хвальшывая сьветка ня будзе нявінная, і хто дыхае маною - загіне. 10 Ня ўходзе неразумнаму раскоша, шмат меней слузе панаваньне над князьмі. 11 Мудрасьць чалавека зьдзержуе гнеў ягоны, і слава яму - дараваць выступак. 12 Гнеў каралеўскі - равеньне левяняці, але як раса на траву зычлівасьць ягоная. 13 Неразумны сын - шкода айцу, а звадлівая жонка - хатні латак. 14 Дом а маемасьць спадаюць па бацькох, але разумная жонка - ад СПАДАРА. 15 Лянота занура ў глыбокі сон, а гуляючая душа будзе галадаваць. 16 Хто дзяржыць расказаньне, дзяржыць душу сваю; хто ўлегцы мае дарогі свае - памрэць. 17 Пазычае СПАДАРУ, хто робе ласку беднаму, і за ўчынак ягоны Ён адплаце яму. 18 Казьнер сына, бо ё надзея, але да сьмерці ягонае не дапушчай душы свае. 19 Людзіна вялікае злосьці будзе пакарана, бо, калі ты вывальніш, пакараеш удругава. 20 Слухай парады й прыймі навуку, каб стаць мудрым наапошку. 21 Шмат падумкаў у сэрцу чалавека, але рада СПАДАРОВА - яна станецца. 22 Жада чалавека - ганьба яго; валей бедны, як манюка. 23 Боязьнь СПАДАРА - да жыцьця; гэткі насычаны, жывець і не дазнаець ліха. 24 Лены хавае руку сваю ў талерку і нават да роту свайго не падыйме яе. 25 Пакарай скалазуба, і просты паразумнее; і згань разумнага, ён сьцяме веду. 26 Хто глабае айца, выганяе маці - ё сын, што сарамаціць а ганьбе. 27 Перастань, сыну мой, слухаць навукі адхіну ад слоў веды. 28 Сьветка веляла сьмяецца із суду, і рот нягодных глытае бяспраўе. 29 Суды гатовы на скалазуба, і розка - на плечы неразумных. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
20 Віно - скалазуб, а моцны напітак - крыклівы, і каго зводзяць яны, тый нямудры. 2 Як равеньне левяняці, боязьнь караля; хто квеле яго, тый грэша супроці душы свае. 3 Чэсьць людзіне ўзьдзержыцца ад суду, але кажны дурны задзіраецца. 4 Узімку лянуцька ня хоча рабіць зямлі; улетку будзе прасіць, і няма. 5 Рада ў сэрцу людзіны - глыбокія воды, але людзіна разумная высіле іх. 6 Множасьць людзёў весьцяць кажны свае міласэрдзе, але верную людзіну хто можа знайсьці? 7 Справядлівы ходзе ў сваёй нявіннасьці; дзеці ягоныя дабраславёныя просьле яго. Кароль, седзячы напасадзе суду, разьвявае ачыма сваімі ўсе благое. 9 Хто можа сказаць: „Я ачысьціў сэрца свае, я чысты ад грэху свайго?" 10 Неаднолькавая вага, неаднолькавая мера, адно й другое - агіда СПАДАРУ. 11 Нават із учынкаў ягоных пазнаюць дзяцюка, ці чыстая і ці пасьцівая дзейнасьць ягоная. 12 Вуха чуе й вока бача; СПАДАР стварыў таксама абодва іх. Ня любі сну, каб не зьбяднець; адчыні вочы свае, і досыць будзеш мець хлеба. 14 „Благое, благое", кажа купляньнік, але, адышоўшы, хваліцца. 15 Ё золата і множасьць рубінаў, але дарагая судзіна вусны веды. 16 Вазьмі адзецьце ягонае, бо ён ручаў за чужніка, і за чужых зарука ягоная. 17 Салодкі людзіне хлеб маны, адлі напоўняцца вусны ягоныя жвірам. 18 Замеры мацуюцца парадаю, і з плянамі вядзі вайну. 19 Хто адкрывае тайну, тый ходзе як язычнік; дык не задавайся з тым, хто шырака рашчыняе вусны свае. 20 Хто клінець айца свайго альбо маці сваю, сьветач таго згасьне сярод глыбокае цемры. 21 Спадак, спачатку борзда адзяржаны, наапошку ня будзе дабраславёны. 22 Не кажы: „Я адплачу за благое", але спадзявайся на СПАДАРА, і Ён паможа табе. 23 Агіда СПАДАРУ неаднолькавая вага, і ашукныя шалькі - ня добра. 24 Ад СПАДАРА ступы мужа, а чалавек як жа сьцяме дарогу сваю? 25 Пасадка людзіне ў пасьпеху сказаць „пасьвячанае" і па абятніцах скумаць. 26 Расьцяруша нягодных кароль мудры і аберне на іх малацьбянае кола. 27 Душа людзіны сьвечка СПАДАРОВА, - соча ўвесь нутр жывата ягонага. 22 Міласэрдзе а праўда сьцерагуць караля, і паддзержуецца міласэрдзям пасад ягоны. 29 Пазор маладзёнаў - дужасьць іхная, і вялічча старых - сівізна. 30 Сінякі вытняў - лекі ад ліха, і розкі нутру жывата. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
21 Як цур'і водаў, сэрца каралёва ў руццэ СПАДАРА. Ён кіруе яго, куды хоча. 2 Усі дарогі людзіны простыя ў ваччу ейным, але СПАДАР важа сэрцы. 3 Валей справядлівасьць а суд СПАДАРУ, чымся аброк. 4 Высокае вока а надзьмутае сэрца - сьвечка нягодных, грэх. 5 Падумкі ўлеглівага вядуць да збытку, але кажнага хаплівага - адно да нястачы. 6 Прыдбаньне скарбаў манлівым языком - пустая беганіна шукаючых сьмерці. 7 Глабаньне нягодных зьнішча іх, бо яны адмаўляюцца ад спаўненьня суду. 8 Дарога людзіны крывая а дзіўная, але чыстага дзейнасьць простая. 9 Валей жыць у куце страхі, чымся із звадліваю жонкаю ў супольным доме. 10 Душа нягоднага жадае ліха; прыяцель ягоны ня знойдзе ласкі ў ваччу ягоным. 11 Як караюць насьміханьніка, просты мудрэе; а як навучаюць мудрага, ён адзержуе веданьне. 12 Мудра дзее справядлівы да дому нягоднага, але ськідае нягодных за іх ліха. 13 Хто затыкае вуха свае на вык беднага, тый і сам будзе крычэць, але не адкажуць. 14 Дар у таямніцы сьцішае гнеў, і лапан у заўлоньне - вялікую злосьць. 15 Радасьць справядляваму чыніць суд, але зьнішчэньне дзеючым бяспраўе. 16 Чалавек, што зьбіваецца з дарогі розуму, будзе супачываць у грамадзе сьценяў сьмерці. 17 Хто любе весялосьць, будзе недастатны; хто любе віно а алей, не забагацее. 18 Выкупам за справядлівага - нягоднік, і за пасьцівых - хвальшнік. 19 Валей жыць у пусташы, чымся із звадліваю а злоснаю жонкаю. 20 Скарб жаданы будзе й алей у гасподзе мудрага, але неразумны чалавек праглынець іх. 21 Хто імкнецца да справядлівасьці а міласэрдзя, знойдзе жыцьцё, справядлівасьць а чэсьць. 22 На места дужых узыйдзе мудры і ськіне далоў мацніню даверу яго. 23 Хто сьцеражэць вусны свае а язык свой, сьцэражэць душу сваю ад клопату. 24 Пыхаты начэпа - насьміханьнік імя ягонае - дзее ў злосьці начэпна. 25 Жаданьне лянога забівае яго, бо рукі ягоныя адмаўляюцца рабіць; 26 Увесь дзень ён вельма галіцца, але справядлівы даець і не задзержуе. 27 Аброк нягодных - агіда, пагатове абраканы зь нягоднаю думкаю. 28 Хвальшывая сьветка загіне, але людзіна, што гукае чутае, гукае тое заўсёды. 29 Нягодная людзіна каляне від свой, але пасьцівы разумее дарогу сваю. 30 Няма мудрасьці ані розуму, ані рады супроці СПАДАРА. 31 Каня гатуюць на дзень бітвы, але перамога ад СПАДАРА. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
22 Валей імя, чымся вялікае багацьце; валей ласка, як срэбра а золата. 2 Багаты й бедны сустракаюцца разам, СПАДАР стварыў іх усіх. 3 Разважлівы перадбача ліха і хаваецца, але простыя йдуць і бываюць караны. 4 Надгародаю за пакору - боязьнь СПАДАРА, багацьце а чэсьць а жыцьцё. 5 Цернь, пасадкі на дарозе ізрадлівага; хто сьцеражэць душу сваю, здаляецца ад іх. 6 Узгадуй малца на дарозе ягонай, і, як ён застараецца, ён не адхінецца ад яе. 7 Багаты радзе бедных, і даўжбіт слуга пазычэньніка. 8 Хто сее бяспраўе, пажнець марнасьць, і дубцом гневу свайго ён будзе зьнішчаны. 9 Добрае вока будзе дабраславёнае, бо яно даець галечы з хлеба свайго. 10 Пражані насьміханьніка, і шчэзьне нязгода; тады перастануць вада і ўпікі. 11 Хто любе чыстае сэрца й ласкавасьць вуснаў сваіх, таго прыяцель кароль. 12 Вочы СПАДАРОВЫ крыюць веду, але Ён ськідае словы выступніка. 13 Кажа ляны: „Леў вонках, пасярод вуліцаў буду забіты". 14 Глыбокая яма вусны чужое; тый, кім брыдзіцца СПАДАР, уваліцца ў яе. 15 Дурата прывязаная да сэрца дзяцюка; казьнерачая розка аддале яе зь яго. 16 Хто ўціскае галечу, каб памножыць сабе, і даець багатаму, напэўна прыйдзе да нястачы. 17 Нахіні вуха свае, і паслухай слоў мудрыцоў, і абярні сэрца свае да веды мае; 18 Бо яны прыемныя, калі ты захаваеш іх у нутру сваім, усі будуць гатовыя на вуснах тваіх. 19 Каб надзея твая была на СПАДАРА, я наўчу сядні нават цябе. 20 Ціж я ня пісаў табе трэйчы парады а ведамкі, 21 Каб мог паведаміць табе вернасьць слоў праўды, каб ты мог перадаць словы праўды тым, што пасылаюць цябе? 22 Ня глабай галечы, бо ён галеча; ня ўціскай няшчаснага ў браме, 23 Бо СПАДАР будзе бараніць справу іхную й паглабае душу глабаньнікаў іхных. 24 Ня прыязьніся зь людзіною гняўліваю і зь людзіною апрыскліваю не хадзі, 25 Каб не наўчыцца дарогаў ейных і ня прывесьці пасадкі на душу сваю. 26 Ня будзь із тых, што даюць руку, з тых, што ручаюць за даўгі. 27 Калі ты ня маеш чым заплаціць, то чаму мелі б узяць пасьцелю тваю спад цябе? 28 Не адсувай вечнае мяжы, каторую правялі бацькі твае. 29 Ці назіраў ты чалавека борздага ў занятку сваім? яго пастановяць перад каралямі, ён ня стане перад простымі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
23 Як сядзеш паспытацца ежы зь дзяржаўцам, глядзі уважліва, што перад табою; 2 I прыставіш нож да горла свайго, калі ты прагавітая душа; 3 Не жадай ласонікаў ягоных, бо яны ашукны хлеб. 4 Ня рупся праз тое, каб зьберці багацьце; пакінь сваю думку: 5 Уцямішся на тое, і няма яго, бо напэўна прыладзе сабе крылы, паляціць, як арол, аж да неба. 6 Ня спытавай хлеба благога вока і не жадай ласонікаў ягоных; 7 Бо як ён думае ў сэрцу сваім, такі ён: „Еж і пі", кажа ён табе, але сэрца ягонае не з табою; 8 Лусту, каторую ты зьеў, зарвець табе, і страціш салодкія словы свае. 9 Ня гукай у вушы неразумнаму, бо ён пагрэбуе мудрасьцю слоў тваіх. 10 Не адсувай вечнае мяжы і не заходзь на полі сіротаў, 11 Бо дужы адкупіцель іх; Ён аправе справу іхную з табою. 12 Зьвярні сэрца свае на навуку і вушы свае да слоў веды. 13 Ня зьдзержуйся ад зыраньня хлапца: калі ты наб'еш яго дубцом, ён не памрэць; 14 Ты наб'еш яго дубцом, уратуеш душу ягоную ад шэолю. 15 Сыну мой! калі сэрца твае будзе мудрае, будзе цешыцца й сэрца мае, і таксама я; 16 I будуць цешыцца ныркі мае, як вусны твае будуць гукаць пасьцівасьць. 17 Няхай сэрца твае не завідуе грэшнікам, але будзь ты ў боязьні СПАДАРА ўвесь дзень; 18 Бо як ё будучыня, то надзея твая ня будзе страчана. 19 Слухай ты, сыну мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца свае на дарогу. 20 Ня будзь памеж тых, што жлопаюць віно, жаруць мяса; 21 Бо п'яніца й жэрлы зьбяднеюць, і ў рызьзё адзенецца санлівы. 22 Будзь паслухмяны айцу свайму: ён нарадзіў цябе, і ня грэбуй маткаю сваёй у старасьці ейнай. 23 Купляй праўду і не прадавай мудрасьці а навукі а розуму. 24 Будзе вельма цешыцца айцец справядлівага, і хто нарадзіў мудрага, будзе мець радасьць ізь яго. 25 Будуць радавацца айцец твой і маці твая, і цешыцца тая, што нарадзіла цябе. 26 Сыну мой, аддай сэрца свае імне, і вочы твае хай зычаць дарогаў маіх. 27 Бязуля - глыбокая яма, і чужая жонка - вузкая студня; 28 Яна таксама цікуе, як на здабытак, і множа выступнікаў памеж людзёў. 29 У каго гора? у каго смутак? у каго вады? у каго пустая гаворка? у каго раны бязь віны? у каго чырвань аччу? 30 У тых, што сядзяць да пазна зь віном, у тых, што ходзяць шукаць мешанага. 31 Не глядзі на віно, як яно чырвонае, як яно даець свой колер у чары, гладка зыходзе: 32 Наапошку, яно ўкусе, як гад, ужыгале, як атрутны гад; 33 Вочы твае будуць зьвернены на чужыя, і сэрца твае будзе вымаўляць крутадушнае; 34 I будзеш, як тый, што ляжыць сярод мора, або як тый, што ляжыць на версе машты: 35 „Білі мяне, і імне не балела; таўклі мяне, і я ня чуў. Як прачхнуся, ізноў пайду шукаць яго". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
24 Не завідуй благім людзём і ня зыч быць ізь імі; 2 Бо сэрца іхнае думае праз уціск, і вусны іхныя размаўляюць празь ліха. 3 Мудрасьцяй становяць дом і розумам яго мацуюць; 4 I ведаю пакоі поўняцца ўсялякім дарагім а прыемным багацьцям. 5 Мудрая людзіна дужая, і людзіна веды дужэе. 6 Дык із мудрай радаю будзеш ваяваць вайну, і ломач у множасьці параднікаў. 7 Высокая дурному мудрасьць; ён не адчыняе вуснаў сваіх ля брамы. 8 Хто прыдумляе рабіць ліха, таго назавуць місьцюком. 9 Замеры дурноты - грэх, і насьміханьнік - агіда людзём. 10 Ты млявы ў дзень няшчасьця, сьцісьненая сіла твая. 11 Ратуй узятых на сьмерць, і нягож адмовішся ад тых, што скаўзаюцца да сьмерці? 12 Калі скажаш: „Вось, мы ня знаем гэтага"; Тый, што важа сэрца, не разумее? Тый, што заховуе душу тваю, Ён знае і адплаце людзіне подле ўчынкаў ейных. 13 Еж, сыну, мёд мой, бо ён смачны, і наўза салодкая паднябеньню твайму; 14 Гэтак веданьне мудрасьці душы тваёй, калі ты знашоў яе: і ё будучыня, надзея твая ня будзе страчана. 15 Ня цікуй, нягодніча, на дом справядлівага, ня глабай месца ягонага, ідзе ён ляжыць; 16 Бо сем разоў паваліцца справядлівы і ўстане, але нягодныя спатыкнуцца аб ліха. 17 Як упадзець непрыяцель твой, ня цешся; і як ён спатыкнецца, няхай не вяселіцца сэрца твае; 18 Каб СПАДАР не абачыў, і будзе ліха ў ваччу Ягоным, і каб Ён не адвярнуў гневу Свайго ад яго. 19 Не абурайся на ліхадзеяў і не завідуй нягодным; 20 Бо ня будзе будучыні ліхому, сьвечка нягодных згасьне. 21 Бойся, сыну мой, СПАДАРА й караля, ня зьвязуйся зь некажначаснымі; 22 Бо неўспадзеўкі прыйдзе няшчасьце іхнае, зьніжэньне абодвых іх, хто ведае? 23 Таксама й гэта мудрым: зварачаць увагу на асобы на судзе ня добра; 24 Хто кажа нягоднаму: „Справядлівы ты", таго будуць клясьці люды, тым будуць брыдзіцца народы; 25 Але ўпікаючым будзе прыемна, і прыйдзе на іх добрае дабраславенства. 26 У вусны цалуюць тых, хто адказуе вернымі словамі. 27 Прыгатуй справу сваю вонках, сконч яе сабе на полю, а потым пастанаві дом свой. 28 Ня будзь бяз прычыны сьветкаю на прыяцеля свайго ані зьвядзі вуснамі сваімі; 20 Не кажы: „Як ён зрабіў імне, так і я зраблю яму: адплачу людзіне подле ўчынкаў ейных". 30 Праходзіў я ля поля лянога і ля вінішча людзіны, спабытае розуму; 31 І, гля, усе яно зарасло церням, стрыкачка пакрыла зьверх яго, і каменная агарожа яго абурана; 32 I я назіраў, разважаў у сэрцу сваім добра, глядзеў, адзяржаў навуку: 33 „Троху сну, троху дрымоты, троху шчанленьня рук да лежні"; 34 I прыйдзе, прыйдзе твая беднасьць, і нястача твая, як узброены муж. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
25 Таксама й гэта прыказі Салямонавы, каторыя выпісалі мужы Гэзэкі, караля Юдэйскага. 2 Слава Божая схаваць справу, але чэсьць каралёва прасачыць справу. 3 Неба ўзглядам вышыні, і зямля ўзглядам глыбіні, і сэрца каралёў ня скумальныя. 4 Адлучы шумаўё ад сэрца, і выйдзе судзіка літаваньніку; 5 Аддаль нягоднага ад караля, і пасад ягоны ўмацуецца справядлівасьцяй. 6 Не выстаўляйся ў прытомнасьці караля і на месцу вялікіх ня стой; 7 Бо валей хай скажуць табе: „Пайдзі вышэй сюды", чымся пастановяць цябе ніжэй у прытомнасьці князя, каторага бачылі вочы твае. 8 Не хапайся да сьпярэчкі, бо што зробіш наапошку, як асарамаціць цябе прыяцель твой. 9 Сьперачайся з прыяцелям сваім, але тайны другога не адкрывай; 10 Каб не засароміў цябе тый, што пачуе, і даказ твой ня зьвернецца. 11 Як залатыя яблыкі ў срэбнай судзіне, так слова, як належа, сказанае. 12 Як залатая ўносьніца а прыбор із чыстага золата, так мудры ўпіканьнік слухаючаму вуху. 13 Як халадок ад сьнегу ў жніво, так верны пасланец таму, хто паслаў яго, бо ён пасіляе душу спадароў сваіх. 14 Як булакі а вецер без дажджу, так людзіна, што хваліцца хвальшывым падаркам. 15 Цярплівосьцяй пераканаеш дзяржаўцу, і мяккі язык пераломе косьць. 16 Знашоў мёд, еж досыць, каб ты не перасыціўся ім, і ня вырвала яго. 17 Зьдзержуй нагу сваю ад дому прыяцеля свайго, каб ты не дадзеў яму, і ён не зьненавідзіў цябе. 18 Молат а меч а зайстраная страла - людзіна, што сьветча на прыяцеля свайго хвальшывым сьветчаньням. 19 Зломлены зуб і зьвіхнёная нага давер да нявернага чалавека ў часе бяды. 20 Як тый, што адбірае адзецьце ў сьцюдзёнае надвор'е, і як воцат на салетру, так тый, што пяець песьні смутнаму сэрцу. 21 Калі галодны непрыяцель твой, дай яму хлеба есьці; і калі ён сьмягне, дай яму вады піць; 22 Бо ты пакладзеш жар на галаву ягоную, і СПАДАР адплаце табе. 23 Паўночны вецер прыжанець дождж, тайны язык - хмарны від. 24 Валей жыць у куце страхі, чымся із звадліваю жонкаю ў супольным доме. 25 Як сьцюдзёная вада стамаванай душы, так добрая ведамка з далёкае зямлі. 26 Як мутны ўзнор і папсаванае жарало, так справядлівы, перад нягодным упадаючы. 27 Нядобра есьці шмат мёду, так няслава людзіне, што шукае славы свае. 28 Разбуранае места, безь сьцяны - людзіна, што не валодае сваім духам. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
26 Як сьнег улетку і як дождж у жніво, так чэсьць ня ўходзе дурному. 2 Як блудная птушка, як лёт ластаўчын, так бяспрычынны праклён ня здойсьніцца. 3 Пуга каню, аброць аслу, і кій сьпіне дурных. 4 Не адказуй дурному подле дурноты ягонае, каб і ты ня стаў роўны зь ім; 5 Адказуй дурному подле дурноты ягонае, каб ён ня быў мудрыцом у ваччу сваім. 6 Адцінае сабе ногі, п'ець шкоду тый, што пасылае паручэньне рукою неразумнага; 7 Як сьцёгны кволыя ў кульгавага, так прыказь у вуснах неразумных. 8 Як тый, што пушчае дарагі камень з пушчала, так тый, што сьціць неразумнага. 9 Як цернь у руццэ п'яніцы, так прыказь у вуснах неразумных. 10 Як стралец ране ўсіх, так наймаючы неразумнага і наймаючы хаджан. 11 Як сабака зварачаецца да ірвакоў сваіх, так неразумны паўтарае дурноту сваю. 12 Ці бачыў чалавека, мудрага ў ваччу сваім? Болей надзеі ў неразумнага, чымся ў яго. 13 Ляны кажа: „Леў на дарозе, леў меж вуліцаў". 14 Дзьверы абарачаюцца на завесах сваіх, а ляны - на ложку сваім варочаецца. 15 Ляны хавае руку сваю ў талерку, і цяжка яму падняць яе да вуснаў сваіх. 16 Мудрэйшы ляны ў ваччу сваім за сямёх адказуючых разумна. 17 Як тый, што хапае сабаку за вушы, так хадзяка, што мяшаецца да чужое сьпярэчкі. 18 Як шалёны, што пушчае галавешкі, стрэлы а сьмерць, 19 Так людзіна, што ашукуе прыяцеля свайго й кажа: „Ціж я ня шкеліў?" 20 Ідзе няма дроў, цяпло гасьне; і йдзе няма агуканьніка, нязгода моўкне. 21 Вугаль да жару, і дровы да цяпла; і звадлівая людзіна да тога, каб зацяпляць нязгоду. 22 Словы агуканьніка, як ласонікі, і зыходзяць да нутра жывата. 23 Як гліняны гаршчок, паліваны срэбным шумаўём, так гарачыя вусны й нягоднае сэрца. 24 Вуснамі сваімі непрыяцель прыдаецца, але ў нутру сваім задумляе ашуку; 25 Калі ён гукае лагодна, ня вер яму, бо сем агідаў у сэрцу ягоным. 26 Чыя ненавіднасьць прыкрыта ашукаю, таго злосьць адкрыецца прынародна. 27 Хто капае яму, уваліцца ў яе; і камень зьвернецца на тога, хто коце яго. 28 Манлівы язык ненавідзе ўцісьненых ім, і гладкія вусны прычыняюць адхіненьне. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
27 Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што дзень народзе. 2 Хай хвале цябе чужы, а ня вусны твае, - чужаземец, а не язык твой. 3 Цяжкі камень, і пясок вагкі; але гнеў дурнога цяжшы за абодвых. 4 Гнеў - неміласьціўнасьць, і абурэньне - паводка; але хто вытрывае супроці завісьці? 5 Валей адкрытае ганеньне, чымся патайная любоў. 6 Верныя раны любячага, але ашукныя цалаваньні непрыяцеля. 7 Насычаная душа брыдзіцца наўзаю, але галоднай душы ўсе гаркое соладка. 8 Як птушка-валацуга, што адляцела ад свайго гнязда, так людзіна, што пайшла ад свайго месца валачыцца. 9 Масьць а кадзеньне цешаць сэрца, і валей саладзіня прыяцелева, чымся собская рада. 10 Прыяцеля свайго й прыяцеля айца свайго не пакідай, і да дому брата свайго не хадзі ў дзень няшчасьця свайго; валей сусед блізкі, чымся брат далёкі. 11 Сыну мой! будзь мудры й павесялі сэрца мае; і я адкажу словам таму, каторы ўпікае імне. 12 Разважлівы, перадбачачы ліха, хаваецца; простыя йдуць, і іх караюць. 13 Вазьмі адзецьце ягонае, бо ён ручаў за чужніка, і вазьмі заклад у яго за чужую. 14 Хто голасна дабраславе прыяцеля свайго рана нараніцы, то за праклён гэта будуць мець яму. 15 Кажначаснае капаньне вельмі дажджлівага дня й звадлівая жонка аднолькавыя; 16 Хто хавае яе, хавае вецер, і пахнючы алей у правіцы. 17 Зялеза войстра зялеза, так людзіна войстра від прыяцеля свайго. 18 Хто даглядае фіґу, паспытаецца садавіны яе; і хто рупіцца праз спадара свайго, будзе паважаны. 19 Як у вадзе від - да віду, так сэрца людзіны - да людзіны. 20 Шэоль а авадон ніколі не насыцяцца, і вочы чалавека не насыцяцца. 21 Літавальны гаршчок да срэбра і горан да золата, так людзіна, подле хвалы свае. 22 Калі будзеш таўчы дурнога ў ступе таўкачом памеш круп, дурнота ягоная не аддзеліцца ад яго. 23 Рупся ведаць стан авец сваіх, даглядай дабро стады свае; 24 Бо багацьце ня вечнае, і ці карона ад роду да роду? 25 Сена зьяўляецца, і кунежная трава паказуецца, і гаравое зельле зьбіраюць. 26 Ягняты дзеля адзецьця твайго, і козы - цана поля. 27 I даволі казінага малака на ежу табе, на ежу хатнім і на жывеньне служэбак тваіх. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
28 Нягодныя ўцякаюць, як ніхто не жанецца; але справядлівыя бясьпечныя, як левянё. 2 За выступ зямлі ё шмат князёў у ёй, але пераз чалавека розуму, веды яна даўгавечная. 3 Бедная людзіна, што ўціскае галечаў - лівун, што зносе і не даець еміны. 4 Пакідаючыя права хваляць нягодных, але тыя, што дзяржаць права, сьперачаюцца зь імі. 5 Благія людзі ня цямяць суду, але тыя, што шукаюць СПАДАРА, цямяць усе. 6 Валей бедны, што ходзе ў сваёй беззаганнасьці, чымся тый, што ходзе крывымі дарогамі, дарма што ён багаты. 7 Дзяржачы права - сын мудры, але прыяцель бязульных сарамаціць айца свайго. 8 Хто павялічае маемасьць сваю квотамі і несправядлівым прыбыткам, тый зьбірае яго бачліваму да бедных. 9 Хто адварачае вуха свае, каб ня чуць Права, нават малітва ягоная - агіда. 10 Хто прычыняе, што пасьцівыя блудзяць на благой дарозе, сам уваліцца ў яму сваю, але беззаганным спадзець дабро. 11 Багатыр - мудрэц у ваччу сваім, але разумны галеча раскумякае яго. 12 Як справядлівыя цешацца - вялікая слава; але як паўстаюць нягодныя, чалавек хаваецца. 13 Хто хавае выступы свае, ня будзе мець дасьпеху; але хто спавядаецца а пакідае, таму паспагадаюць. 14 Шчасьлівая людзіна заўсёды старожкая, але хто каляне сэрца свае, уваліцца ў ліха. 15 Равучы леў а мурмель-мядзьведзь - нягодны дзяржаўца над галечаю. 16 Князь, катораму не стаець розуму, таксама вялікі ўцісканьнік. Хто ненавідзе прагавітасьць, падоўжа дні свае. 17 Чалавек, ацяжараны крывёй душы, аж да ямы будзе бегчы; няхай ніхто яго не дзяржыць. 18 Хто ходзе пасьціва - спасёны будзе, але крутадушных дарогаў паваліцца на аднэй зь іх. 19 Хто робе зямлю сваю, насыціцца хлебам; але хто жанецца за пустым, насыціцца беднасьцяй. 20 Шмат дабраславенстваў на людзіну верную; але хто сьпяшаецца забагацець, ня будзе нявінны. 21 Зважаць на асобы, ня добра, ба за лусту хлеба муж выступае. 22 Хто сьпяшаецца забагацець, мае благое вока й ня ведае, што нястача стрэне яго. 23 Хто ўпікае людзіне, знойдзе потым большую ласку, чымся тый, што падлыгуе языком сваім. 24 Хто глабае айца свайго альбо маці сваю й кажа: „Няма выступу", тый сябра нішчыцеля. 25 Хто гордага сэрца, тый узрушае ваду; але хто спадзяецца на СПАДАРА, насыціцца. 26 Хто спадзяецца на сэрца свае, тый дурны; але хто мудра ходзе, будзе вывальнены. Хто даець бедным, ня будзе мець нястачы; але хто зачыняе вочы свае, будзе мець шмат праклёнаў. 28 Як нягодныя ўзвышаюцца, чалавек хаваецца; але як яны гінуць, справядлівыя множацца. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
29 Часта ганены, каляне завыек, будзе зьнецікі зьнішчаны, ды без вылячэньня. 2 Як справядлівыя множацца, люд цешыцца; але як нягодныя маюць уладу, люд стогне. 3 Хто любе мудрасьць, цеша айца свайго; але хто карагодзіцца зь бязулямі, тый згубе маемасьць. 4 Кароль мацніць зямлю судам, але хто адзержуе падаркі, бурае яе. 5 Людзіна, што падлыгуе прыяцелю свайму, станове сетку на ногі яго. 6 У выступку пасадка благой людзіне, але справядлівы пяець а цешыцца. 7 Справядлівы знае права галечы, нягодны не разумее пазнаньня. 8 Зьдзеклівыя прыносяць месту пасадку, але мудрыя адварачаюць злосьць. 9 Як мудрая людзіна правуецца зь людзіною дурною, ці злуецца, ці сьмяецца, ня мае супакою. 10 Прагавітыя крыві ненавідзяць беззаганнага, але пасьцівыя рупяцца праз душу ягоную. 11 Дурны выказуе ўвесь свой дух, але мудры дзяржыць яго на пасьлей. 12 Калі дзяржаўца слухае слова манюкі, усі слугі ягоныя нягодныя. 13 Бедны й уцісканьнік сустракаюцца, СПАДАР асьвячае вочы абодвых. 14 Калі кароль судзе подле праўды галечу, пасад ягоны будзе ўмацаваны назаўсёды. 15 Дубец а ўпікі даюць мудрасьць, але дзяцё пакіненае сарамаціць маці сваю. 16 Як нягодныя множацца, выступку множыцца, але справядлівыя абачаць улад іх. 17 Навучай сына свайго, і ён дасьць табе супакой, і дасьць ласонікі душы тваёй. 18 Ідзе няма відзені, люд няўзьдзержлівы; але шчасьлівы тый, што дзяржыць права. 19 Слугі не зазырыш словамі, бо, дарма што ён цяме, не адкажа. 20 Ці бачыў мужа хаплівага ў словах сваіх? Болей надзеі зь неразумнага, чымся зь яго. 21 Хто кунежа з маленства слугу свайго, наапошку ён стане валадаром да яго. 22 Гняўлівая людзіна ўзрушае ваду, і апрысклівая багатая выступкам. 23 Гордасьць людзіны паніжае яе, але пакорны духам адзяржыць чэсьць. 24 Хто сябруе із злодзеям, ненавідзе душу сваю; чуе кляцьбу і не выяўляе. 25 Дрыжэньне чалавека станове пасадку, але хто спадзяецца на СПАДАРА, будзе ўзьвялічаны. 26 Шмат хто шукае віду дзяржаўцы, але суд людзіны ад СПАДАРА. 27 Агіда справядлівым людзіна несправядлівая, і агіда нягодным пасьцівы дарогаю. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
30 Словы Аґура Ячанка. Цяжар агалашае муж Іхіелю, Іхіелю а Укалу. 2 Бо недасьціпнейшы я за іншую людзіну, і няма ў мяне розуму людзкога; 3 Я не наўчыўся мудрасьці, каб веду сьвятых ведаць. 4 Хто ўзышоў на неба й зышоў? хто зьбер вецер у прыгоршчы свае? хто завязаў ваду ў вадзецьце? хто пастанавіў усі канцы зямлі? што за імя ягонае? і што за імя сыну ягонаму? ці ведаеш? 5 Кажнае слова Божае пералітаванае; Ён шчыт тым, што спадзяюцца на Яго. 6 Не дабаўляй да слоў Ягоных, каб Ён ня ўпікнуў табе, і ты не апынуўся манюкам. 7 Дзьвюх рэчаў я прасіў у Цябе; не адмоў імне ўперад, чымся памру: 8 Ману й ашукнае слова здаль ад мяне, галіты й багацьця не давай імне, жыві мяне належнаю емінаю маёй, 9 Каб я, перасыціўшыся, не адрокся й не сказаў: „Хто СПАДАР?" і каб, згалеўшы, я ня краў і ня будзеніў імені Бога свайго. 10 Не агукай слугі спадару ягонаму, каб ён не пракляў цябе, і ты ня быў вінен. 11 Ё пакаленьне, што клінець айца свайго і маці свае не дабраславе. 12 Ё пакаленьне чыстае ў вачох сваіх, але не адмытае ад нечысьці свае. 13 Ё пакаленьне - о якія пыхатыя вочы іхныя, і як узьнятыя векі іхныя! 14 Ё пакаленьне, каторага зубы - мячы й каторага шчэляпы - вялікія нажы на тое, каб пажэрці ўбогіх ізь зямлі і бедных ізь людзёў! 15 У п'яўкі дзьве дачкі: „Дай, дай". Гэтыя тры ненасыці, і чатыры ня скажуць: „Досыць!" 16 Шэоль і бясплодная дзетніца, зямля не насычаная вадою, і цяпло ня скажа: „Досыць!". 17 Вока, што насьміхаецца з айца і грэбуе пакораю да маці, выдзяўбуць ґруґаны дольнія, і пажаруць птушаняты арліныя. 18 Тры лішне дзіўныя імне, і чатыры, каторых я ня знаю: 19 Дарогі арла ў паветру, дарогі гада на скале, дарогі карабля сярод мора і дарогі мужчыны да дзявушчае. 20 Такая дарога чужаложнае жонкі: пад'ела, і абцерла вусны свае, і сказала: „Я не зрабіла нягоднасьці". 21 Пад трыма дрыжыць зямля, і чатырох яна ня можа несьці: 22 Пад слугою, як ён каралюе, і дурням, як ён насыціўшыся; 23 Пад ненавіднаю жонкаю, калі яна выходзе замуж, і нявольніцаю - наступніцаю па спадарыні сваёй. 24 Во чатыры малюсенькія на зямлі, але надзвычайна мудрыя: 25 мурашкі - люд ня дужы, гатуюць, адылі, емя сабе ўлетку; 26 Трусы - люд кволы, робяць, адылі, дамкі сабе ў скалах; 27 Шаранча ня мае караля, але выступаюць усі зьбершыся вяткаю; 28 Павук чапляецца лапамі, але бывае ў палацах каралеўскіх. 29 Тры, што добра ходзяць, але чатыры хораша ходзяць: 30 Леў, найдужшы сярод жывёлы, і не адварачаецца ад нікога; 31 Паперазаны па сьцёгнах конь, казёл і кароль, катораму няма супара. 32 Калі ты зрабіў дурна з прычыны свайго вяльмуваньня, і калі табе прышло ўдум ліха - руку на вусны. 33 З малака б'юць масла, і ад вытня з носу йдзець кроў, і ўзрушэньне гневу прыводзе да вады. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
31 Словы караля Лемуеля, цяжар, што маці ягоная наўчыла яго. 2 Што, сыну мой? і што, сыну жывата майго? і што, сыну абятніцаў маіх? 3 Не аддавай жанкам сілы свае ані дарогаў сваіх тым, што губяць каралёў. 4 Не каралём, Лемуелю, не каралём піць віно ані князём хмельны напітак: 5 Каб, піўшы, не забыўся ўставы й не перакруціў суд усіх уцісканых. 6 Дайце хмельны напітак гінучаму і віно тым, каторым горка на душы. 7 Няхай ён вып'е, і забудзецца бядноту сваю, і стомы свае ня ўспомне балей. 8 Адчыні вусны свае дзеля немага, да суду ўсіх сыноў, што адыходзяць на вечнасьць. 9 Адчыні вусны свае, судзі справядліва й барані справу ўбогага а беднага. 10 Малайчыну жонку хто знойдзе? бо шмат большая за пэрлы цана яе. 11 Пэўнае да яе сэрца мужа ейнага, і прыбытку ня будзе нястачы. 12 Робе дабро яму, а ня ліха, усі дні жыцьця свайго. 13 Шукае воўны а лёну і ахвотна робе рукамі сваімі. 14 Яна, як караблі купецкія, здалеку дастаўляе емя свае. 15 I ўстаець яшчэ ночы, і раздаець ежу хатнім сваім, і належнае служэбкам сваім. 16 Яна падумала праз поле й прыдбала яго; з пладоў рук сваіх яна садзе вінішча. 17 Папяразуе сілаю сьцёгны свае й мацуе рукі свае. 18 Цеме, што тавар ейны добры; ня гасьне ночы сьветач ейны. 19 Выцягуе рукі свае да прасьніцы й дзяржыць верцяно ў далані сваёй. 20 Адчыняе даланю сваю беднаму і выцягуе рукі свае ўбогаму. 21 Не баіцца сьнегу ля дому свайго, бо ўвесь дом ейны апранены падвойна. 22 Яна тчэць сабе каберцы; шоўк а пурпура адзецьце ейнае. 23 Ведамны ля брамау муж ейны, як сядзіць із старцамі зямлі. 24 Яна тчэць цянюсенькае палатно, і прадаець, і паясы Канаанянам - купцом. 25 Моц а чэсьць - адзецьце ейнае, і сьмяецца аж да апошняга дня. 26 Адчыняе вусны з мудрасьцяй, і навука міласьці на языццэ ў яе. 27 Яна глядзіць добра дарогаў дамовы свае і ня есьць хлеба ў дзяньгубстве. 28 Устаюць дзеці ейныя і завуць яе шчасьліваю; устаець муж ейны і хвале яе. 29 „Шмат якія дачкі прыдбалі цноту, але ты перайшла ўсі іх". 30 Прынаднасьць ашукная, і харашыня марная; жонка, што баіцца СПАДАРА, будзе ўхвалёна. 31 Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай учынкі ейныя ўхваляць яе ля брамаў. Вярнуцца назад |