Галоўная > Кнігі Новага Закону > Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян


22 сакавіка 2011.
Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян

 

010203040506

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Паўла, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, сьвятым а верным у Хрысту Ісусу, каторыя ў Ефесе: 2 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, і Спадара Ісуса Хрыста.

3 Дабраславёны Бог і Айцец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Каторы падабраславіў нас кажным духоўным дабраславенствам у нябёсах у Хрысту; 4 Як Ён абраў нас у Ім перад закладзінамі сьвету, каб мы былі сьвятыя а бязгрэшныя перад Ім у міласьці, 5 Наканаваўшы ўсынавіць нас Сабе перазь Ісуса Хрыста, подле зычлівае волі Свае, 6 На хвалу славы ласкі Свае, каторай Ён ласку ўчыніў нам у Ўмілаваным, 7 У Каторым мы маем адкупленьне крывёй Ягонай, дараваньне выступаў, подле багацьця ласкі Ягонае, 8 Каторай Ён забагаціў нас усёй мудрасьцяй а разуменьням, 9 Аб'явіўшы нам тайну волі Свае подле зычлівасьці Свае, каторую Ён замерыў у Самым Сабе, 10 да загады паўнінёю часоў, каб усе нябёснае й земнае задзіночыць пад галавою Хрыстовай;

11 У Ім, у Каторым і спаў спадак нам, наканаваным подле замеру Таго, Каторы ўсе дзее подле рады волі Свае, 12 Каб мы былі да хвалы славы Ягонае, мы, што перш спадзяваліся ў Хрысту; 13 I ў Каторым і вы, пачуўшы слова праўды, Дабравесьці спасеньня свайго, у Каторага таксама ўверыўшы, запячатаваны абяцаным Сьвятым Духам, 14 Каторы ё задатак спадку нашага на адкупленьне прыдбанае собскасьці да хвалы славы Ягонае.

15 Затым і я, пачуўшы празь веру вашу ў Спадара Ісуса а празь міласьць да ўсіх сьвятых, 16 Бязупынку дзякую за вас Богу, мянуючы вас у малітвах сваіх, 17 Каб Бог Спадара нашага Ісуса Хрыста, Ацец славы, даў нам духа мудрасьці а аб'яўленьня да супоўнага пазнаньня Яго, 18 I асьвяціў сьвятлом вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, што за надзея пагуканьня Ягонага, і што за багацьце славы спадку Ягонага ў сьвятых, 19 I што за нязьмерная вялікасьць сілы Ягонае ў нас, што верым подле дзеяньня магутнасьці сілы Ягонае, 20 Каторай Ён дзеяў у Хрысту, ускрысіўшы Яго зь мертвых і пасадзіўшы паправе Сябе на нябёсах, 21 Над кажнае князства а ўладу а сілу а панаваньне а кажнае імя, менаванае ня толькі ў гэтым веку, але і ў прыйдучым,

22 I ўсе паддаў пад ногі Ягоныя, і даў Яго над усе - за галаву царквы, 23 Каторая ё цела Ягонае, паўніня ўсе ў вусім Напаўняючага.

010203040506

 

2 І вас, мертвых у выступах а грахох вашых, 2 У каторых вы некалі хадзілі, подле звычаю сьвету гэтага, подле дзяржаўцы ўлады ў паветру, духа, што цяпер дзее ў сынох непаслухменства, 3 Памеж каторых і мы ўсі жылі калісь у жадах цела нашага, робячы зычэньне цела й разуменьня, і з прыроды былі дзецьмі гневу, як і іншыя,

4 Бог, багаты міласэрдзям, зь вялікае міласьці Свае, каторай умілаваў нас, 5 I нас, мертвых у выступах, ажывіў з Хрыстом, 6 I ўскрысіў разам, і пасадзіў у нябёсах у Хрысту Ісусу, 7 Каб паказаць у прыйдучых вякох нязьмернае багацьце ласкі Свае з дабрыні да нас у Хрысту Ісусу.

8 Бо вы спасёны ласкаю перазь веру, і гэта не ад вас, Божы дар: 9 Не ад учынкаў, каб ніхто не хваліўся. 10 Бо мы - твор Ягоны, створаны ў Хрысту Ісусу да добрых учынкаў, каторыя Бог наканаваў, каб мы хадзілі ў іх.

11 Дык памятуйце, што вы, калісь пагане подле цела, каторых звалі неабразанымі званыя абразанышм на целе, зробленым рукамі, 12 Што в.ы былі таго часу бяз Хрыста, аддаленыя ад грамадзтва Ізраельскага, чужыя да ўмоваў абятніцы, надзеі нямаючыя, і бяз Бога на сьвеце; 13 А цяпер у Хрысту Ісусу вы, што былі калісь далёкія, сталі блізкія крывёю Хрыстоваю. 14 Бо Ён ё супакой наш, Каторы ўчыніў з абодвых адно і паламіў перагародку, што стаяла пасярэдзіне, 15 Памярцьвіў непрыязьньства целам Сваім, Закон расказаньняў у вуставах Ён абурыў, каб із двух учыніць у Сабе Самым аднаго новага чалавека, робячы супакой, 16 I ў вадным целе пагадзіць абодвых із Богам пераз крыж, забіўшы непрыязьньства на ім;

17 I, прышоўшы, абяшчаў Дабравесьць супакою вам, далёкім і блізкім, 18 Бо перазь Яго абодвы маем прыступ да Айца, у вадным духу. 19 Дык вы ўжо не чужнікі ані чужаземцы, але суграмадзяне сьвятых і дамовы Божае, 20 Быўшы пабудаваныя на подзе апосталаў а прарокаў, маючы вугольным каменям самога Ісуса Хрыста, 21 На Каторым уся будоўля, тарнуючыся разам, вырастае ў сьвяты дом Спадароў, 22 У каторым і вы будуецеся разам на сялібу Божую ў Духу.

010203040506

 

3 З тае прычыны Я Паўла стаў вязьням Хрыста Ісуса за вас, народы. 2 Як запраўды вы чулі праз загаду ласкі Божае, данае імне дзеля вас, 3 Што пераз аб'яўленьне паведамлена імне тайна (праз што я пярвей пісаў коратка); 4 З чаго, чытаючы, можаце зразумець разуменьне мае тайны Хрыстовае, 5 Каторая ў іншых пакаленьнях ня была паведамлена сыном людзкім, як цяпер аб'яўлена сьвятым апосталам Ягоным а прарокам Духам, 6 Каб народы маглі быць суспадкаемцамі а супольным целам а сучасьнікамі абятніцы Ягонае ў Хрысту Ісусу перазь Евангелю, 7 Каторае слугачым стаў я з дару ласкі Божае, данае імне дзеяньням магутнасьці Ягонае. 8 Імне, найменшаму з усіх сьвятых, дана ласка гэтая - абяшчаць народам Дабравесьць недасяжнага багацьця Хрыстовага, 9 I асьвяціць усіх сьвятлом, чым ёсьць загада тайны, схаванае ад вякоў у Богу, Каторы стварыў усе Ісусам Хрыстом,

10 Каб цяпер стала ведамнай пераз Царкву князствам а ўладам на нябёсах найразьнейшая мудрасьць Божая, 11 Подле спрадвечнага замеру, каторы Ён замерыў у Хрысту Ісусу, Спадару нашым, 12 У Каторым мы маем адвагу а прыступ із даверам вераю ў Яго. 13 Затым прашу ня кволець з прычыны мае атугі дзеля вас, каторая ваша слава.

14 Дзеля таго клякаю перад Айцом Спадара нашага Ісуса Хрыста, 15 Ад Каторага кажнае айцоўства мянуецца на небе й на зямлі, - 16 Каб даў вам, подле багацьця славы свае, дужа ўмацавацца Духам Ягоным у нутраным чалавеку, 17 Каб Хрыстос усяліўся вераю ў сэрцы нашыя, каб вы, будучы ўкарэнены а закладзены ў міласьці, 18 Маглі спатачыць із усімі сьвятымі, што шырыня й даўжыня, і глыбіня й вышыня, 19 I пазнаць міласьць Хрыстову, што пераходзе веду, каб вы напоўніліся ўсялякай паўнінёю Божай.

20 А Таму, хто дзеючай у нас магутнасьцю можа зрабіць нязьмерна больш за ўсе, чаго просім альбо праз што думаем, 21 Таму слава ў Царкве і ў Хрысту Ісусу ў вусіх пакаленьнях на векі вякоў. Амін.

010203040506

 

4 Дык я, вязень у Спадару, малю вас хадзіць годна пагуканьня, да каторага вы пагуканы, 2 З усёю пакораю а лагоднасьцю, зь цярплівосьцю, выбачаючы адзін аднаму ў міласьці, 3 Сілуючыся заховаваць суцэльнасьць Духа ў зьвязе супакою. 4 Адно цела й адзін дух, як вы й пагуканы ў ваднэй надзеі пагуканьня свайго; 5 Адзін Спадар, адна вера, адзін хрэст, 6 Адзін Бог і Ацец усіх, Каторы над усімі, і пераз усіх, і ў вусіх нас.

7 Кажнаму ж з нас дана ласка подле меры дару Хрыстовага. 8 Затым кажа: „Узышоўшы на вышыню, апаланіў палон і даў дары людзём". 9 Але тое, што ўзышоў, што гэта, як ня тое, што таксама зышоў да найніжшых часьцяў зямлі ? 10 Тый, што зышоў, ё Тый самы, што і ўзышоў над усі нябёсы, каб напоўніць усе.

11 I Ён прызначыў некатрых за апосталаў, а некатрых за прарокаў, а некатрых за евангелістых, а некатрых за пастыроў а вучыцеляў, 12 Да дасканальненьня сьвятых, да справы службы, да будаваньня цела Хрыстовага, 13 Пакуль усі ня прыйдзем у суцэльнасьць веры і супоўнае пазнаньне Сына Божага, у мужа вырослага, у меру поўнага росту Хрыстовага; 14 Каб мы ня былі балей бязьлеткамі, веянымі а ношанымі кажным ветрам навукі ў падходзе людзкім, у лісьлівай хітрыні абмылы; 15 Але, будучы праўдамоўнымі ў міласьці, усяляк урасталі ў Тога, Каторы галава, Хрыстос, 16 З Каторага ўсе цела, належна злучана а зьвязана ўзаемна кажнай суставаю, у меру дзеяньня кажнае часьці, дзее прырост да збудаваньня самога сябе ў міласьці.

17 Затым я кажу й сьветчу Спадаром, каб наперад вы не хадзілі, як ходзяць пагане, подле марнасьці розуму свайго, 18 Будучы зацемненыя ў розуме, аддаленыя ад жыцьця Божага з прычыны неведзі, каторая ў іх, з прычыны закалянасьці сэрцаў іхных; 19 Яны, стаўшы нячульлівымі, аддаліся аблуду, каб дзеяць усялякую нечысьціню із жадою.

20 Але вы ня так пазналі Хрыста, 21 Калі вы запраўды чулі Яго і былі навучаныя ў Ім, што праўда ў Ісусу, 22 Каб ськінуць усе, што датыкаецца пярэдняга паступку старога чалавека, што раскладаецца ў вашукных жадах, 23 I аднавіцца духам розуму свайго, 24 I адзецца ў новага чалавека, створанага подле Бога ў справядлівасьці а сьвятасьці праўды.

25 Затым, адхінуўшы ману, кажыце праўду кажны бліжняму свайму, бо мы сучаланы адзін аднаму. 26 Абураючыся, не грашыце; сонца хай ня зойдзе ў вугневаньню вашым. 27 I не давайце месца дзяблу. 28 Хто краў, няхай не крадзець, але валей няхай працуе, робячы рукамі сваімі добрае, каб меў удзяліць патрабуючаму.

29 Ніякае гнілое слова хай ня выходзе з вуснаў вашых, але калі якое добрае да патрэбнага збудаваньня, каб дало ласку слухаючым. 30 I не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Каторым вы запячатаваны на дзень адкупленьня.

31 Усялякая гарчэль а гнеў а абурэньне а вераск а блявузґаньні няхай будуць аддалены ад вас. з усёй злоснасьцяй; 32 I будзьце зычлівыя адзін да аднаго, спагадлівыя, даруючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысту дараваў вам.

010203040506

 

5 Дык будзьце перайманьнікамі Бога, як мілаваныя дзеці; 2 I хадзіце ў міласьці, як і Хрыстос мілаваў нас і выдаў Сябе за нас, дар а аброк Богу на прыемны пах. 3 А бязулства а ўсялякая нечысьціня або жада няхай ня будуць нават менаваны памеж вас, як лець сьвятым. 4 I брыда, і дурная гаворка альбо шкелі, усе нягожае, але валей дзякаваньне; 5 Бо ведаеце, што ніякі бязуля, альбо нячысты, альбо прагавіты, каторы балвахвал, ня будзе мець спадку ў гаспадарстве Хрыста а Бога.

6 Няхай ніхто не ашукуе вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзе гнеў Божы на сыноў непаслухменства ; 7 Дык ня будзьце сябрамі іхнымі. 8 Бо вы былі калісь цямнота, а цяпер - сьвятліня ў Спадару: хадзіце, як дзеці сьвятліні 9 (бо плод сьвятліні ў кажнай дабрыні а справядлівасьці а праўдзе), 10 Прабуючы, што падабае Спадар.

11 I ня майце ўчасьця зь бясплоднымі ўчынкамі цямноты, але валей ганьце. 12 Бо праз тое, што яны робяць патай, сорамна й гукаць. 13 Усеж, упіканае сьвятлінёю, робіцца яўным; бо ўсе, што робіцца яўным, сьвятліня ё; 14 Затым кажа: „Устань сьпячы, і ўскрэсьні зь мертвых, і асьвеце цябе Хрыстос".

15 Дык бачча, як вам хадзіць асьцярожна, не як нямудрым, але як мудрым, 16 Важачы час, бо дні благія. 17 Затым ня будзьце дурныя, але разумеючыя, што ё воля Спадарова. 18 I ня ўпівайцеся віном, у каторым бязулства, але поўніцеся Духам, 19 Размаўляючы мяжсобку псальмамі а гімнамі а песьнямі духоўнымі, пяючы а напяваючы сэрцам сваім Спадару, 20 Дзякуючы заўсёды за ўсё Богу а Айцу, у імя Спадара нашага Ісуса Хрыста.

21 Паддаючыся адзін аднаму ў страху Хрыстовым.

22 Жонкі, паддавайцеся мужом сваім, як Спадару, 23 Бо муж ё галава жонцы, як і Хрыстос галава Царкве, Ён Спас цела; 24 Але як Царква паддана Хрысту, так і жонкі мужом сваім у ўсім.

25 Мужы, любіце жонкі свае, як і Хрыстос любіў Царкву і аддаўся за яе, 26 Каб усьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове; 27 Каб пастанавіць яе Сабе славутаю Царквою, плямы ня маючай, маршчака альбо чаго-колечы такога, але каб была сьвятой а беззаганнай.

28 Ды так маюць мужы любіць жонкі свае, як собскае цела свае: хто любе жонку сваю, любе самога сябе. 29 Бо ніхто ня мае ў ненавісьці собскага цела свайго, але жыве а кукобе, як і Хрыстос Царкву; 30 Бо мы чаланы цела Ягонага, ад цела Ягонага і ад косьцяў Ягоных. 31 Затым хай „пакіне чалавек айца свайго і маці сваю і прыліпне да жонкі свае, і будуць двое адно цела".

32 Тайна гэта вялікая, але я кажу ўзглядам Хрыста і ўзглядам Царквы. 33 Вось жа, кажны з вас няхай любе жонку сваю, як самога сябе; жонка ж хай баіцца мужа.

010203040506

 

6 Дзеці, слухайце бацькоў сваіх у Спадару, бо гэта справядліва. 2 „Сьці айца свайго і маці", гэта - першае расказаньне з абятніцаю: 3 „Каб было табе добра, і каб ты быў даўгавечны на зямлі".

4 I, бацькі не квяліце дзяцей сваіх да гневу, але гадуйце іх у зыру а навуццы Спадаровай.

5 Нявольнікі, слухайце гаспадароў сваіх подле цела, з боязьняю а дрыжэньням, у прасьціні сэрца свайго, як Хрыста, 6 Ня дзеля вока служыце, як угоднікі людзкія, але як нявольнікі Хрыстовы, чынячы волю Божую ад душы, 7 Служачы шчыра, як Спадару, а ня людзём, 8 Ведаючы, што кажны адзяржыць гд Спадара подле дабра, каторае ён "Шабіў, ці нявольнік, ці вольнік.

9 А вы, гаспадары, рабіце тое самае ўзглядам іх, пакідаючы пагрозы, ведаючы, што Гаспадар іхны й ваш у нябёсах і што няма ў Яго прыяньня асобам.

10 Наапошку, браты, мацуйцеся ў Спадару і Ў магутнасьці сілы Ягонае; 11 Адзеньцеся ў поўную зброю Божую, каб вы маглі стаць супроці хітрыкаў дзябальскіх; 12 Бо наша бітва ня з крывёю а целам, але з князствамі, з уладамі, ізь сьветнымі панамі цямноты гэтае, з духовай гарыннай сілаю нягоднасьці. 13 Дзеля гэтага вазьміце поўную зброю Божую, каб вы маглі стаць супроці ў благі дзень і, учыніўшы ўсе, вытрываць.

14 Дык станьце, падперазаўшы сьцёгны свае праўдаю, і адзеўшыся ў панцыр справядлівасьці, 151 азуўшы ногі свае ў гатоў дабравесьці супакою. 18 Апрача ўсяго, возьміце шчыт веры, каторым зможаце згасіць усі распаленыя стрэлы нягоднага; 17 Вазьміце таксама шолам спасеньня і меч Духа, каторым ё слова Божае; 18 Усялякаю малітваю а просьбаю маліцеся кажнага часу ў Духу, і рупцеся да гэтага самага з усёй кажначаснасьцяй і маленьням за ўсіх сьвятых 19 I за мяне, каб імне дана была вымоўнасьць у вадчыненьню вуснах сваіх паведамляць адважна тайну Евангелі, 20 Да каторае я пасол у зялезах, каб я адважна, як мае быць, гукаў.

21 А каб і вы ведалі узглядам мяне, што я раблю, умілаваны брат і верны слугачы ў Спадару, Тыхік, праз усе накажа вам, 22 Каторага я паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся праз справы нашы, і каб ён пацешыў сэрцы вашы.

23 Супакой братом а міласьць ізь вераю ад Бога Айца і Спадара Ісуса Хрыста. 24 Ласка з усімі, што мілуюць Спадара нашага Ісуса Хрыста міласьцяй непсавальнай.


Вярнуцца назад