Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /home/skaryna/public_html/casasloviec.co.uk/engine/classes/templates.class.php on line 159 Версія для друку > Эвангелія паводле Лукаша
Галоўная > Новы Запавет (кс. Чарняўскі) > Эвангелія паводле Лукаша

Эвангелія паводле Лукаша


13 траўня 2011.
Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

Увядзенне ў Эвангелію Лукаша

Трэцюю Эвангелію і Дзеі Апосталаў напісаў адукаваны антыёхэнскі Грэк - Lukios - Лукаш, з паганаў - хрысціянін, лекар. Ён безпасрэдна не знаў Хрыста, але атрымаў весткі аб Езусе ад найсьвяцейшай Дзевы Марыі і як спадарожнік Паўла, з навук сьв. Паўла, па сваім наварачэньні яму служыў паслугай у вязьніцы ў Рыме.

Традыцыя прыпісвае яму маляваньне абразоў Найсьвяцейшай Дзевы Марыі. Ня ведама дзе і як закончыў сваё жыцьцё. Памяць аб ім Касьцёл сьвяткуе 18 кастрычніка.

Многія дакументы старажытнага хрысьціянства сьведчаць аб аўтарстве Эвангеліі Лукаша.

Ужо ў першым веку хрысьціянства цытуюць яго Эвангелію як клемэне рымскі, папа, так Ігната з Антыёхіі і многія другія Айцы Касьцёла. Быў лекарам і здольным, адукаваным пісьменьнікам. Знаў добра грэцкую мову.

Ён у 63 годзе напісаў гістарычны твор Дзеі, дзейнасць Апосталаў, у якім успамінае, паклікаецца на раней напісанаму ім Эвангелію. Лукаш таксама цытуе тэкст Эвангеліі сьв. Марка. Гэта сьведчыць, што ён не мог напісаць сваёй Эвангеліі перад 60-61 годам, напісаў магчыма ў Рыме. Навярнуўся хіба ў Антыёхіі, горадзе культуры і многіх моў.

Ён адзін піша аб Н. Дзеве Марыі і аб дзіцяцтве Езуса. Пасьвячае сваю Эвангелію інтэлігенцыі, паганам, незразумелая ім ідэя Мэсіі і абрадаў старога Запавету. У яго тэкстах знаходзім прыгожыя гімны. Веле..... - Праслаўлены, Magnifikat - Gloria in excelsis - хвала на вышынях Nunedimittos - Пазвол аднасьці і г.д.

Дзеліцца:

Увод да публічнай дзейнасьці.

а) Дзіцячыя гады (1,5-2,52)

б) Пачатак дзейнасьці (3,1 - 4,13)

1.     Публічная дзейнасьць Хрыста ( а) ў Галілеі, б) у дарозе ў Ерузалім.

2.     Мука і сьмерць Збаўцы (19,28-24,53)

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Эвангелія паводле сьв. Лукаша

1.1. Многія ўжо прабавалі ўдакладніць падзеі якія ў нас адбыліся.

2.     Як пераказалі нам тыя, якія ад пачатку былі вочавідцамі (сьведкамі) і слугамі (вясьціцелямі слова) Эвангеліі.

3.     Таксама і я старанна разгледзіўшы ўсё ад пачатку, рашыўся апісаць табе, дастойны Тэофілю, па парадку.

4.     Каб ты пераканаўся аб праўдзівасьці павучэньняў, у якіх ты быў узгадаваны.

Увядзеньне

Нараджэньне і юнацтва Яна Хрысьціцеля і Езуса

Аб'яўленне Захарыю

5.     У дні Гэрада, караля Юдэі жыў адзін сьвятар на імя Захар з чаргі Абія. Ён меў жонку, на імя Альжбета, з дачок Ааронавых.

6.     Яны абое былі справядлівымі перад Богам беззаганна спаўняючы ўсе прыказаньні і пастановы Госпадавы.

7.     Ды ня мелі сына, бо Альжбета няплоднай, а абое былі ўжо ў пажылым веку.

8.     Калі ён адбываў службу сьвятарскую перад Богам у сваёй чарзе,

9.     па жэрабю, як быў звычай у сьвятароў, выпала яму ўвайсьці ў Госпадаву сьвятыню для акаджэньня,

10. а ўвесь натоўп народу ў час акаджэньня маліўся навонкі -

11. з'явіўся перад ім Анёл Госпадаў, стоячы па правай старане акаджальнага аўтара,

12. дык Захар стрывожыўся відзечы гэта ды вялікі страх паў на яго.

13. Тады анёл прамовіў да яго: "Ня бойся, Захар, бо выслухана маленьне тваё, вось жа жана твая Альжбета народзіць табе сына і назавеш яго імем Ян (Ёан).

14. Ён будзе табе радасьцю і вясялосьцю ды многія будуць радавацца з яго нараджэньня.

15. Ён будзе вялікім (важным) на віду Госпада: ня будзе піць віна, ані сіцэры (алькаголю) ды ад улоньня маці напоўнены Духам Сьвятым.

16. Ён многіх сыноў Ізраеля наверне да Госпада Бога іхняга.

17. Ён упярэдзіць Яго (Госпада) у духу і моцы Гальяша, каб вярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, а няверучых у мудрасьць справядлівых, каб так прырыхтаваць Госпаду народ дасканалы".

18. Затым сказаў Захар Анёлу: "З чаго я магу гэта ведаць? (Чым я магу пераканацца?). Я стары і жана мая ў старасьці".

19. У адказ сказаў яму анёл: "Я Габрыель, каторы стаю перад Богам і пасланы Ім, сказаць табе і аб'явіць табе гэту радасную вестку.

20. На знак станешся нямым ды не будзеш магчы гаварыць аж да дня, у які гэта збудзецца (здзейсьнецца), а таму, што ты не паверыў словам маім, якія споўняцца ў свой час".

21. А народ чакаў Захара і дзівіліся, што ён так доўга прабывае ў сьвятыні.

22. Выйшаўшы ён ня мог да іх гаварыць. Дык дагадаліся, што ён меў візію ў сьвятыні. А ён даваў ім знакі і застаўся нямым.

23. Калі кончыліся дні службы ягонай, ён вярнуўся ў дом свой.

24. Па нейкім часе жана яго Альжбета нарадзіла (мела) дзіця і праз пяць месяцаў скрывалася, кажучы:

25. "Гэта Госпад учыніў мне ў дні, у якія ўзглянуў на мяне, каб зьняць маё паніжэньне (ганьбу) на віду ў людзей".

Зьвяставаньне (апавяшчэньне) Марыі

26. Затым у шосты месяц быў пасланы Богам анёл Габрыель у горад у Галілеі, званы Назарэт,

27. да Дзевы, заручанай (маючай мужа) мужу, які меў імя Юзэф (Язэп), з дому (роду) Давіда, а імя Дзевы - Марыя.

28. Явіўшыся да яе анёл прывітаў: "Вітай, поўная ласкі, Госпад з табою".

29. А яна ж стрывожылася дзеля прывітаньня ягонага ды думала сабе, што гэта за прывітаньне?"

30. Ён выясьніў ёй: "Ня бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Бога.

31. Вось жа пачнеш ва ўлоньні і народзіш сына, і дасі яму імя Езус.

32. Ён будзе вялікім (магутным) і Сынам Узвышняга будзе названы. І дасьць Яму Госпад Бог сталіцу Давіда, бацькі Ягонага. Ён будзе валадарыць над домам Якуба вечна.

33. Валадарству Ягонаму ня будзе канца".

34. Марыя ж сказала (спытала) анёлу: "Як жа гэта можа стацца, калі я мужа ня знаю?"

35. У адказ анёл сказаў ёй: "Дух Сьвяты сыйдзе на цябе і могаць Узвышняга асяніць Цябе. Таму, што з Цябе народзіцца сьвятым, Сынам Божым будзе названы.

36. Ды Твая сваячка Альжбета і яна пачала дзіця ў сваёй старасьці і ўжо шосты месяц у той, каторую завуць бязплоднай.

37. У Бога няма нічога немагчымага.

38. Марыя ж сказала: "Вось жа я служанка Госпадава, хай мне станецца паводле Твайго слова". І анёл удаліўся ад Яе.

Наведаньне Марыяй сьв. Альжбеты

39. У тыя дні Марыя сабраўшыся направілася з посьпехам у гарыстую мясцовасьць у горад Юды.

40. І калі ўвайшла ў дом Захара і прывітала Альжбету.

41. А калі Альжбета пачула прывітаньне Марыі, парухалася дзіцята ў ейным улоньні і Дух Сьвяты сыйшоў, напоўніў Альжбету

42. ды загаманіла яна моцным голасам, кажучы: "Багаслаўлены плод улоньня Твайго.

43. А скуль жа мне гэта ласка, што Маці Госпада майго прыйшла да мяне?

44. Бо як толькі загучэў голас прывітаньня твайго (у вушах маіх), зварухнулася з радасьцю дзіцятка ў маім улоньні.

45. Багаслаўлена (праслаўлена, шчасьлівая) Ты, бо ўверыла, што споўніцца тое, што паведаміў табе Госпад".

46. А Марыя сказала: "Хай славіць душа мая Госпада.

47. І ўзрадаваўся дух мой у Богу Збаўцы маім.

48. Бо ўзглянуў Ён на паніжэньне служанкі сваёй. Бо адсюль багаслаўленай (шчасьлівай) называць будуць усе народы.

49. Бо даканаў мне вялікія рэчы Той, Хто магутны ды чыё імя сьвятое.

50. А міласэрдзе Ягонае з пакаленьня (роду) ў пакаленьне тым, што баяцца Яго.

51. Выявіў магуту пляча свайго. Разагнаў пыхлівых у намерах іхніх сэрцаў.

52. Спіхнуў сілачоў з трону, а ўзвысіў пакорных.

53. Галодных насыціў багацьцем, а багацеяў адправіў з нічым.

54. Прытуліў (узяў) у апеку Ізраеля, слугу Свайго, помнячы на міласэрдзе Сваё.

55. Як прадсказаў бацькам нашым: Абрагаму і нашчадкам ягоным на век.

56. Ды заставалася з ёю Марыя каля трох месяцаў, а затым вярнулася ў свой дом.

Нараджэньне Яна Хрысьціцеля

57. А Альжбеце настаў час радзіць і яна нарадзіла сына.

58. Яе суседзі і сваякі пачуўшы, што Госпад аказаў ёй Сваё вялікае міласэрдзе, радаваліся разам з ёю.

59. У восьмы дзень сабраліся яны абрэзаць хлапчука ды назваць яго імем бацькі ягонага - Захарам.

60. Але запутаная яго адказалі: "Ніякім чынам, але будзе названы Янам (Ёаннам)".

61. Сказалі ёй: "У родзе тваім няма нікога, хто б называўся гэтым імем".

62. Ды знакамі ў бацькі яго, як ён захацеў бы назваць.

63. А ён тады запатрабаваў табліцы і напісаў словамі: "Імя яго Ян". Дык зьдзівіліся ўсе.

64. А ў гэты момант у яго разчыніліся вусны ды язык яго і стаў гаварыць, славячы Бога.

65. Дык паў страх на ўсіх іхніх суседзяў ды па ўсіх гарыстых мясцовасьцях Юдэі разнеслася вестка пра гэта здарэньня.

66. А ўсе, што пра гэта пачулі, разважалі гэта ў сэрцы сваім, кажучы: "Кім жа, думаеш, будзе гэта дзіцянё?" Бо рука Госпадава была з ім.

67. Бацька яго Захар, напоўнены Духам Сьвятым праракаваў у гэтыя словы:

68. "Багаслаўлены (Праслаўлены) Госпад Бог Ізраеля, бо наведаў і адкупіў народ свой.

69. Ён узбудзіў (узгадаваў) нам у родзе (доме) Давіда, слугу свайго рог (магутнага збаўцу) збаўленьня.

70. Як прадсказаў гэта вуснамі сьвятых Прарокаў сваіх, якія жылі ў даўнасьці"

71. ратунак (збаўленьне) ад ворагаў нашых, ды з рук тых, што ненавідзяць нас,

72. каб аказаць міласэрдзе бацькам нашым, помнячы на сьвятое Прымірэньне сваё,

73. і на прысягу, якую склаў Абрагаму, бацьку нашаму,

74. што дасць нам жыць без страху, каб асвабоджаны з рук непрыяцеляў, служылі Яму ўсё жыцьцё

75. ў сьвятасьці і справядлівасьці перад Ім.

76. І ты, юнача, названы будзеш Прарокам Узвышняга, бо пойдзеш перад воблікам Госпада, правячы дарогі Ягоныя,

77. каб даць народу Ягонаму навуку збаўленьня для адпушчаньня грахоў іхніх,

78. праз міласьцівасьць бязмежную Бога нашага, Каторы наведаў нас, сыходзячы з неба (высотаў),

79. асьвяціць тых (стацца сьвятлом, праўдай), што ў поцемках, ды што чэзнуць у цемры сьмерці, каб накіраваць ногі нашыя на шлях супакою (міру)".

80. А юнак рос і мужнеў у духу ды прабываў у пустыні аж да дня свайго паяўленьня ў Ізраелю.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Нараджэньня Езуса Хрыста

2.1. Выпала, што ў тыя дні паявіўся загад (пастанова) Цэзара Аўгуста, каб спісаць увесь сьвет.

2.     Першы гэты сьпіс быў зроблены Квірынам, правіцелем Сырыі.

3.     Дык ішлі ўсе запісацца, кожны ў свой горад. Палестына на 12 правінцыяў дзеля дванаццаці сыноў Якуба, значыць дванаццаці пакаленьняў, з каторых кожнае мела свой цэнтр.

4.     Пайшоў таксама і Юзэф з Галілеі, з горада Назарэт у Юдэю, у Давідаў горад, званы Бэтлеем, таму, што быў з радні і пакаленьня Давіда.

5.     каб запісацца разам з Марыяй шлюбнай сваёй жаною, каторая была ў цяжы.

6.     Здарылася, што калі там былі, прыйшоў час радзіць.

7.     І нарадзіла сына свайго (адзінага) першароднага. Спавіла яго ў пялёнкі і паклала ў ясьлі (жлобе), бо не было для іх месца ў заездзе (гасьціньніцы).

Пакланеньне пастушкоў

8.     У той ваколіцы былі пастухі пільнуючыя і вартуючыя пры сваім стадзе.

9.     У той час явіўся перад імі анёл Госпадаў і яснасьць Божая асьвяціла і яны надта спалохаліся.

10. сказаўім анёл: "Ня бойцеся, бо зьвястую вам радасьць вялікую, яна будзе радаснай усім людзям:

11. сягоньня нарадзіўся Збаўца, Ён Хрыстус Госпад, у горадзе Давіда.

12. Такі вось будзе вам знак: "Знойдзіце дзіцятка, спавітае ў пялёнкі і пакладзена ў ясьлях (жлобе)".

13. Ды раптам з анёлам паявілася мноства войска анельскага, славячы Бога і гамонячых:

14. "Слава на нябёсах (вышынях) Богу, а супакой (мір) добрай волі людзям на зямлі!"

15. Затым ад іх анёлы падняліся ў неба, а пастухі казалі адзін аднаму: "Ідзёмце ў Бетлеем і пабачма, што там сталася, пра што павядоміў нам Госпад".

16. І з посьпехам прыбылі ў Бетлеем і знайшлі Марыю і Юзэфа (Язэпа) і Дзіцятка, пакладзена ў ясьлях.

17. А ўбачыўшы, зразумелі, што ім было аб дзіцятку.

18. А ўсе, што чулі, дзівіліся і дзеля таго, што ім разказалі пастушкі.

19. Марыя ж запомніла ўсе гэтыя словы, раздумоўваючы ў сэрцы сваім.

20. Пастухі вярнуліся славячы і хвалячы Бога за ўсё, што бачылі як ім было сказана.

21. А калі мінула восем дзён, каб абразаць дзіцятка, назвалі яго імем, якое было Яму дадзена анёлам перш, чым яно пачалося ва ўлоньні.

Ахвяраваньне ў сьвятыні

22. А калі споўніліся дні ачышчэньня яе па закону Майсея, прынесьлі Езуса ў Ерузалім, прадставілі Яго Госпаду,

23. як напісана ў Законе Госпада: "Кожны першародны хлопец будзе пасьвячаны Госпаду (Вых. 13,2),

24. ды каб скласьці ахвяру паводле таго, што сказана ў Законе Госпада - пару перапёлак або два галубы.

25. А вось у той час быў у Ерузаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў справядлівы і баяўся Бога, і чакаў пацяшэньня Ізраеля, а Дух Сьвяты быў у ім.

26. Ён атрымаў абяцаньне ад Сьвятога Духа, што не памрэ, пакуль перш не пабачыць Хрыста Госпадавага.

27. Ведзены Духам пайшоў у сьвятыню. І калі бацькі Езуса ўносілі Яго ў сьвятыню, каб выпаўніць Закон,

28. Сымон узяў Яго на рукі свае і славіў Бога ў гэтыя словы:

29. "Цяпер па слову Твайму, Госпадзе, адпушчаеш слугу Свайго ў супакою,

30. бо вочы мае аглядалі збаўленьне Тваё,

31. Якое Ты прыгатаваў на віду ўсіх народаў:

32. сьвятло для збаўленьня паганаў і на спахвалу народу свайго Ізраеля.

33. А бацька ягоны і маці дзівіліся што да таго, што аб Ім казалі.

34. Ды багаславіў іх Сымон, кажучы Марыі, маці Ягонай: "Ён вось празначаны на падзеньне і на падым многіх Ізраельцаў ды як знак, катораму будуць працівіцца.

35. І Тваю душу праб'е меч, каб выявіліся намеры многіх сэрцаў".

36. Там жа была і прарочыца Ганна, дачка Фануеля, з пакаленьня Асэр. Яна была пажылая ў гадах. Ад дзявоцтва свайго з мужам жыла сем гадоў,

37. а будучы ўдавой да васьмідзесяці гадоў не пакідала сьвятыні, служыла там Богу днём і ноччу, у пастах і маленьнях.

38. Яна вось надыйшоўшы ў тую пару, славіла Госпада і расказвала аб Ім усім, каторыя чакалі адкупленьня Ізраеля.

39. А калі споўнілі ўсё па Закону Госпадавым, вярнуліся ў Галілею, у Назарэт, у свой горад.

40. А дзіця расло і мужнела, поўнае мудрасьці, ды ласка Божая ў Ім.

Дванаццаці гадовы Езус застаецца ў сьвятыні

41. Бацькі Ягоныя (Юзэф і Марыя) хадзілі штогод у Ерузалім на ўрачыстасьць Пасхі (Вялікдзень).

42. І калі Езус меў ужо дванаццаць гадоў па звычаю тога сьвята пайшлі ў Ерузалім.

43. Па заканчэньні сьвята, калі варачаліся дамоў, дзіця Езус застаўся ў Ерузаліме, а бацькі Яго не замецілі гэтага.

44. Думаючы, што Езус у грамадзе, прайшлі дзень дарогі, а затым шукалі Яго сярод сваякоў і знаёмых,

45. але не знайшоўшы, вярнуліся ў Ерузалім, шукаючы Яго.

46. І наастатак па трох днях знайшлі Яго ў сьвятыні, седзячага паміж дактароў (вучоных), слухаючаго і ды пытаючага ў іх.

47. Усе, што слухалі, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных.

48. А бацькі ўвідзеўшы Яго зьдзівіліся. І маці Ягоная сказала Яму: "Сынок, чаму так нам зрабіў? Вось жа бацька Твой і я, з болем шукалі Цябе".

49. А Ён сказаў ім: "Пашто Мяне шукалі? Няўжо ня ведалі, што мне трэба быць у справах Айца Майго?"

50. Але яны не зразумелі гэтых слоў, якія сказаў.

51. Затым пайшоў з імі і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны. А маці Ягоная захавала ўсе гэтыя словы ў сваім сэрцы.

52. А Езус рос у мудрасьці і гадах, у ласцы ў Бога і ў людзей.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Дзейнасьць Яна Хрысьціцеля

3.1. У пятнаццатым годзе валаданьня Цэзара - імператара Тэбэрыя, калі Пілат Понцкі начальнічаў у Юдэі, а Гэрад быў Тэтрархам Галілеі, а брат яго Філіпп тэтрархам Абілоны,

2.     пры архісьвятарах Аппаі і Каіфе накіраваў Госпад слова да Яна, сына Захара ў пустыні.

3.     Ён абыйшоў усю зямлю Ярдану, вешчучы хрост пакуты на адпушчэньне грахоў.

4.     Як напісана ў кнізе прамоў Ізаія Прарока: "Голас клічучага (гамонячага) ў пустыні: прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму.

5.     Хай усякая ўпадзіна будзе засыпана і кожная гара і ўзгорак хай будуць паніжаны. Хай крывыя дарогі будуць выпрастаны, а выбоістыя хай будуць выраўнаны.

6.     Хай кожны чалавек убачыць (даступіцца) збаўленьня Божае". (Із 40,3-5).

7.     Грамадам, што прыходзілі да яго атрымаць хрост гаварыў: "Гадзінае племя, хто вам заверыў, што ўсьцеражыцёся будучага гневу?

8.     Дык давайце доказы праўдзівай пакуты, а перастанеце хваліцца між сабой: "Маем бацьку Абрагама" - кажу вам, што Бог можа з гэтых каменьняў узбудзіць (утварыць) сыноў Абрагама.

9.     Ужо вось сякера прыложана да карэньняў дрэва, усякае бо дрэва, што ня дае добрага плоду - будзе выкарчавана і ў агонь кінута.

10. Дык пыталіся ў яго грамады: "Што тады маем рабіць?"

11. Ён у адказ гаварыў ім: "Хто мае адзеткі, хай дасьць таму, хто ня мае. А хто мае яду, хай падобна паступае".

12. Прыходзілі таксама мытнікі, каб атрымаць хрост, і яны пыталіся ў яго: "Вучыцелю, што мы маем рабіць?"

13. А ён і ім казаў: "Нічога болей не рабіце над тое, што вам устаноўлена".

14. Пыталі ў яго жаўнеры (ваякі): "А што мы маем рабіць?" А ён ім сказаў: "Нікога  ня біце, не ачарняйце і будзьце даволены сваёю платаю (жолдам)".

15. А калі народ сумніваўся ды ўсе ў душы пачыналі здагадвацца, ці Ян ня ёсьць часам Хрыстусам,

16. Ян адказваў усім, кажучы: "Я хрышчу вас вадою, але прыйдзе ад мяне сільнейшы. Я Яму ня варты развязаць рамушка ў Яго сандалаў. Ён будзе вас хрысьціць Духам Сьвятым і агнём.

17. Ён у руцэ трымае веялку і ачысьціць ток свой ды сабярэ пшаніцу ў свіран свой, а салому спаліць  у незгасальным агні.

18. Многа таксама іншых напамінаньняў вясьціў людзям.

19. Але Гэрад, Тэтрарха, напамінаны Янам дзеля Гэрад'яды, жонкі брата свайго ды дзеля іншых ліхіх паступкаў, якіх дапускаўся Гэрад,

20. аднесься да яго за ўсё, што пасадзіў яна ў вязьніцу.

Хрост Хрыстовы

21. Калі ўвесь народ прыймаў хрост і калі Езус быў ахрышчаны і маліўся, сталася, адкрылася неба,

22. і Дух Сьвяты цялесна ў відзе галубкі сыйшоў на Езуса. І азваўся голас з неба: "Ты Сын Мой умілаваны, у Табе маю ўпадабаньне".

Радавод (паходжаньне) Хрыста

23. Езус меў каля трыццаць гадоў, калі пачынаў дзейнічыць. Ён быў уважаны за сына Юзэфа, каторы быў сынам Гэлі, а Гэлі - сынам Матата,

24. сына Леві, сынам Мэльхі, сынам Янная, сынам Юзэфа,

25. сынам Мататія, сынам Амоса, сынам Нагума, сынам Гэелі, сынам Наггая,

26. сынам Магата, сынам Мататія, сынам Сэмэя, сынам Юзэфа, сынам Юды,

27. сынам Яна, сынам Рэсы, сына Заробабеля, сынам Саляфела, сынам Нэрі,

28. сынам Мэльхі, сынам Аддая, сынам Касана, сынам Эльмадама, сынам Гэра,

29. сынам Ёзуэ, сынам Эліезара, сынам Ярыма, сынам Матата, сынам Леві,

30. сынам Сымэона, сынам Юды, сынам Юзэфа, сынам Ёны, сынам Эліякіма,

31. сынам Мелеаса, сынам Мэнны, сынам Матата, сынам Натана, сынам Давіда,

32. сынам Ессэ, сынам Обэда, сынам Бооза, сынам Сальмона, сынам Наасона,

33. сынам Амінадаба, сынам Арама, сынам Эзрона, сынам Фэрэса, сынам Юды,

34. сынам Якуба, сынам Ізаака, сынам Абрагама, сынам Тарэ, сынам Нахора,

35. сынам Саруга, сынам Рагава, сынам Фаега, сынам Гэбэра, сынам Сале,

36. сынам Кайнана, сынам Арфаксада, сынам Сэма, сынам Ноя, сынам Лямэха,

37. сынам Матузала, сынам Гэноха, сына Ярэда, сынам Малялееля, сынам Кайнана,

38. сынам Гэмоса, сынам Сэта, сынам Адама, сына Божага.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Пост і спакушэньне

4.1. Езус поўны Духа Сьвятога вярнуўся спад Ярдану (ад) і быў Духам заведзены ў пустыню, -

2.     на сорак дзён і быў там спакушаны дыяблам. Ды ня еў у тыя анічога. А калі скончыліся тыя, захацеў есьці.

3.     Сказаў Яму д'ябал: "Калі Ты Сын Божы, дык загадай гэтаму каменю, каб ён стаўся хлебам".

4.     Адказаў яму Езус: "Не адно хлебам жыве чалавек".

5.     Затым падняў Яго на адзін мамэнт (хвіліну) і паказаў Яму ўсе каралеўствы сьвету,

6.     ды сказаў Езусу д'ябал: "Дам табе ўладу (валадаць) над сусьветам і іх славу, бо мне гэта дадзена: каму хачу, таму даю яе.

7.     Дык калі Ты паклонішся перада мной - усё будзе Тваё".

8.     У адказ сказаў яму Езус: "Напісана: "Госпаду Богу Твайму будзеш кланяцца ды Яму аднаму служыць будзеш" (Паўт 6,13).

9.     Затым завёў Яго д'ябал у Ерузалім і паставіў на верху сьвятыні і сказаў Езусу: "Калі ты Сын Божы, дык кінься ў ніз".

10. Бо напісана: "Ён загадае анёлам адносна - Цябе, берагчы Цябе",

11. ды: "Каб на руках несьлі б Цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі Сваёй (Пс 90,11-12).

12. Адказаў яму Езус: Сказана: "Не спакушай Госпада Бога Твайго" (Паўт 6,16).

13. А калі скончыў шатан усе спакушэньні, адступіўся ад Яго да часу.

Частка першая

Публічная дзейнасьць Хрыста (4,14-19,27)

Дзейнасьць у Галілеі (4,14-9,50)

Па дарозе ў Ерузалім (9,51-19,27)

Дзейнасьць Хрыста ў Галілеі

14. Затым у моцы Духа вярнуўся Езус у Галілею, і вестка пра Яго разнеслася па ўсёй краіне.

15. А Езус вучыў іх у сынагогах, праслаўляны ўсімі.

16. Потым накіраваўся ў Назарэт, дзе быў узгадаваны і па сваім звычаю ў Шабат увайшоў у сынагогу, падняўся чытаць.

17. Падалі Яму кнігу Ізаія прарока. А калі развярнуў скутак - кнігу, натрапіў на месца, дзе было напісана:

18. "Дух Госпадаў нада Мною і таму Мяне намасьціў, каб вясьціў Эвангелію ўбогім. Паслаў Мяне вясьціць свабоду вязьням, а сьляпым зрок, аздараўляць разжаленых (каючыхся) у сэрцы.

19. Вясьціць год спагадлівасьці Госпада".

20. Потым закрыў кнігу, аддаў прыслузе і сеў. А вочы ўсіх у сынагозе былі зьвернуты на Яго.

21. Ён пачаў тады гаварыць ім: "Сёньня споўніліся толькі што вамі чутыя словы сьв. Пісаньня".

22. Усе прытаківалі Яму ды дзівіліся чароўнасьці слоў выплываючых з Ягоных вуснаў. Казалі: "Ці ж гэта ня сын Язэпаў?"

23. А Ён сказаў ім: "Хіба скажаце Мне гэну пагаворку: "Лекару, вылечы самога сябе". Як чулі - вялікія рэчы ўчыніў Ты ў Кафарнаўме - учыні і тут, у бацькаўшчыне Сваёй".

24. Сказаў Езус: "Сапраўды кажу вам, што ніводзін прарок ня міла бачаны ў сваёй бацькаўшчыне.

25. Сапраўды кажу вам, што хоць многа ўдоў было ў Ізраеля ў пару Гальяша, калі неба было замкнута на тры гады і шэсьць месяцаў ды быў вялікі голад на ўсёй зямлі,

26. то да ніводнай з удоваў ня быў пасланы Гальяш, а адно да аўдавелай жанчыны ў Сарэпце Сідону.

27. Таксама было многа пракажоных у Ізраеля за Элізэя Прарока, але ніводзін з іх ня быў ачышчаны, адно Ноаман сырыец.

28. Чуючы гэта ўсе ў сынагозе закіпелі злосьцю.

29. Яны паўскаквалі і выцягнулі Яго за горад, ды ўзьвялі на верх гары, на якой стаяў горад іх, каб спіхнуць Яго.

30. Але Ён прайшоў між іх і ўдаліўся.

Аздараўленьне апанаванага ліхім

31. Затым направіўся Езус у Галілейскі горад Кафарнаўм, і там навучаў у Шабаты.

32. А ўсе дзівіліся з навукі Ягонай ды мова Яго валадарная.

33. У той час быў у сынагозе чалавек апанаваны нячыстым. Ён крычаў моцным голасам:

34. "Што, што Табе да нас - Езусе з Назарэту. Прыйшоў губіць нас! Знаю Цябе, ведаю, Хто Ты - Ты Сьвяты Божы.

35. Але Езус прыгразіў яму, загадваючы: "Замаўчы, ды выйдзі з яго". А шатан кінуўшы яго на сярэдзіну - выйшаў з яго, ня шкодзячы яму.

36. Таму паў страх на ўсіх. Яны зварачаліся адзін да аднаго кажучы: "Што гэта за слова, што мае ўладу і сілу загадваць духам нячыстым, а тыя ўступаюць".

37. І так слава аб Ім разыходзілася па ўсіх мясцовасьцях кругом.

Аздараўленьне цешчы Пятра - іншыя цуды

38. Выйшаўшы Езус з сынагогі пайшоў у дом Сымона. А цёшча Сымона была ў вялікай гарачцы, дык прасілі аздаравіць яе.

39. Езус стаўшы пры ёй спыніў гарачку і яна пакінула яе. І яна зараз жа падняўшыся паслугавала ім.

40. А па захадзе сонца ўсе, што мелі хворых на ўсякія немачы, прыводзілі да Яго. А Ён клаў рукі на кожнага ды аздараўляў іх.

41. З многіх выходзілі таксама дэманы з крыкам: "Ты - Сын Божы". Але Езус пагражаючы ім, не пазваляў гэтага казаць, бо яны ведалі, што Ён - Хрыстус.

42. А калі настаў дзень, Езус выйшаў і падаўся на пустыннае месца. Натоўп аднак шукаў Яго і прыйшоў да Яго, стараліся затрымаць, каб не адыходзіў ад іх.

43. Ды Ён сказаў ім: "Трэба, каб Я іншым гарадам вясьціў Каралеўства Божае, бо Я на гэта пасланы".

44. І далей навучаў у сынагогах Галілеі.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Цудоўная лоўля рыбы

5.1. Аднойчы, калі грамады ціснуліся да Яго слухаць слова Божага, а Ён стаяў каля возера Гэнэзарэт.

2.     Убачыўшы дзьве лодкі, стаячыя пры беразе возера, рыбакі былі выйшаўшы і паласкалі сеткі.

3.     Дык Езус увайшоў у адну лодку, што была Пятра і прасіў каб адплылі крыху ад берага. І седзячы ў лодцы навучаў людзей.

4.     Кончыўшы навучаць, сказаў Сымону: "Паплыві на глыб ды закіньце сеткі вашыя на лоўлю.

5.     А Сымон адкаў Яму: "Вучыцелю, усю ноч трудзіліся і нічога не злавілі. Аднак на Тваё слова закіну сетку".

6.     А калі гэта зрабілі (закінулі), захапілі так многа рыбы, што сетка рвалася.

7.     Дык маханулі на сяброў, якія былі ў другой лодцы, каб пасьпяшылі і памаглі. Дык прыбылі і запоўнілі абедзьве лодкі,так, што чуць не танулі.

8.     Бачачы гэта Сымон Пётр паў да кален Езуса, кажучы: "Адыйдзіся ад Мяне, Госпадзе, бо я чалавек грэшны".

9.     Бо дзеля такога налову рыб і яго ды ўсіх. Што з ім былі ахапіў жах (здзіўленьне).

10. Таксама і Якуба і Яна, сыноў Забэдэявых, сяброў Сымона. Езус сказаў Сымону: "Ня бойся, адгэтуль ужо людзей будзеш лавіць".

11. Затым выцягнуўшы лодкі на бераг і пакінуўшы ўсё - пайшлі за Ім.

Аздараўленьне пракажонага

12. Здарылася, што калі Езус быў у адным горадзе, адзін чалавек быў поўнасьцю пракажоны. Ён убачыўшы Езуса паў вобліч і прасіў аздаравіць яго: "Госпадзе, калі захочаш, можаш мяне ачысьціць".

13. А Езус працягнуўшы руку, дакрануўся яго і сказаў: "Хачу, будзь ачышчаны". І зараз праказа сыйшла з яго.

14. І Езус загадаў яму, каб нікому пра гэта не гаварыў, але сказаў: "Ідзі, пакажыся сьвятару і ахвяруй за сваё ачышчэньне як загадаў Майсей на пасведчаньне ім".

15. І разыходзілася вестка аб Ім тым больш і таму сабіраліся вялікія грамады людзей паслухаць Яго ды быць аздароўленымі ад сваіх хваробаў.

16. А Езус удаляўся на адзінач і маліўся.

Аздараўленьне спараліжаванага

17. Здарылася, што аднаго дня сядзеў Езус навучаючы. Там жа сядзелі і фарызэі і законаведы, сабраўшыся з усіх пасяленьняў Галілеі і Юдэі, з Ерузаліма. А Езус меў моц Госпадаву на аздараўленьне.

18. Якраз мужчыны прынесьлі чалавека спараліжаванага на ложаку, ды стараліся ўнесьці яго і пакласьці перад Езусам.

19. І калі дзеля натоўпу не маглі ніяк унесьці дык узыйшлі на дах і праз сталяваньне спусьцілі яго на ляжаку на сярэдзіну перад Езусам.

20. А Ён, бачачы іхнюю веру, сказаў: :"Чалавеча, адпушчаюцца грахі табе".

21. А вучоныя і фарызэі пачалі марматаць і казаць: "Хто Ён, што блюзьніць? Хто можа грахі адпушчаць, калі ня сам Бог?"

22. Але Езус пранікшы іхнія думкі, у адказ сказаў ім: "Што вы думаеце ў сэрцах вашых?

23. Што лягчэй сказаць: Адпускаюцца табе грахі, або: Устань і хадзі!

24. Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае моц на зямлі адпушчаньня грахоў - кажа спараліжаванаму - кажу табе, падыміся, вазьмі ложак свой ды ідзі дамоў.

25. І ён зараз падняўшыся на віду ўсіх, узяў ложак на каторым ляжаў і пайшоў да дому свайго, славячы Бога.

26. Дык усіх ахапіла здзіўленьне, дык славілі Бога і напалоханы, казалі: "Бачылі мы сёньня дзіўныя рэчы".

Пакліканьне Матэвуша

27. А затым ідучы Езус, убачыў мытніка на імя Леві, седзячага пры мытні, дык сказаў яму: "Хадзі за Мною!"

28. Ён тады пакінуўшы ўсё, падняўся і пайшоў за Ім.

29. Затым справіў Яму Леві вялікі банкет у сваім доме, ды вялікае мноства мытнікаў і іншых засела з імі пры стале.

30. Дык марматалі фарызэі і вучоныя і казалі вучням Ягоным: "Чаму гэта вы з мытнікамі і грэшнікамі ясьцё і п'іцё?"

31. У адказ сказаў ім Езус: "Здаровыя не патрабуюць лекара, але тыя, што блага чуюцца.

32. Не прыйшоў я паклікаць справядлівых, але грэшнікаў да пакаяньня (пакуты)".

33. Але яны казалі Яму: "Чаму Янавы вучні і фарызэяў часта пасьцяць і моляцца, а Твае ядуць і п'юць?"

34. А Ён сказаў ім: "Ці ж можаце змушаць пасьціць гасьцей вясельных, пакуль малады (жаніх) з імі?

35. Прыйдуць аднак дні, калі ім забяруць маладога, тады ў тыя дні пасьціць яны будуць".

36. Сказаў ім яшчэ прытым прыповесьць: "Ніхто з адзеньня старога не прышывае латы да старога адзеньня, бо інакш і новае разьдзірае ды лата з новага не надаецца да старога.

37. Ніхто таксама маладога віна не лье да старых пасудзін, бо інакш маладое віно разсадзіць пасуду і само разальецца, а пасуда прападзе.

38. Але віно маладое трэба ўліваць у новыя пасудзіны, а тады адно і другое захаваецца.

39. Ды ніхто, п'ючы старое, не захоча зараз новага, бо кажа: Старое лепшае.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Сьвятасьць шабату

6.1. Аднойчы калі Езус праходзіў праз пшанічнае поле, вучні Ягоныя зрывалі каласы, выціскалі зярняты пукамі ды елі.

2.     Некаторыя фарызэі наракалі на іх: "Што гэта робіце, што нельга ў шабат?!"

3.     А Езус адказаў ім: "Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў галодны сам і тыя, што з ім былі?

4.     Як увайшоў у дом Божы і сам браў хлябы пакладныя - і еў, ды даў тым, што з ім былі, хоць ня належыцца іх есьці толькі самым сьвятарам".

5.     Далей казаў ім: "Сын Чалавечы ёсьць Госпадам і шабату".

Аздараўленьне сухарукага

6.     У іншы шабат здарылася таксама. Езус увайшоў у сынагогу і навучаў. А быў там чалавек, які меў сухую правую руку.

7.     А вучоныя і фарызэі паглядалі на Яго, ці будзе таксама ў шабат аздараўляць, каб найсьці прычыну абвінаваціць Яго.

8.     Езус знаў іхнія думкі і сказаў чалавеку, які меў сухую руку: "Падыміся і стань па сярэдзіне. І ён устаў падняўшыся.

9.     Тады спытаўся ў іх Езус: "Пытаюся вас, ці нельга ў шабаты добра рабіць, ці можна блага, жыцьцё ўратаваць (спасьці) ці загубіць?"

10. Ды глянуўшы вакруг на ўсіх, сказаў чалавеку: "Выцягні руку сваю!" І ён выцягнуў і здаровай сталася рука ягоная.

11. Але яны, як шалёныя, радзіліся між сабой, што зрабіць з Езусам.

Выбар Апосталаў (адбор)

12. Здарылася ў тыя дні, што Езус пайшоў на гару маліцца ды правёў усю ноч на маленьні Божым.

13. А панастаньні дня, пазваў вучняў сваіх ды выбраў спаміж іх Дванаццаць і назваў іх Апосталамі:

14. Сымона, каторага пераназваў Пятром, Андрэя, брата Ягонага, Якуба і Яна і Баўтарамея,

15. Матэвуша (Мацьвея) і Тамаша, Якуба Алфеявага, і Сымона, каторага завуць Руплівым,

16. Юду Якубавага ды Юду Іскарыёта, каторы быў здраднікам.

17. А калі з імі сыйшоў і затрымаўся нараўніне разам з грамадой сваіх вучняў ды з вялікім мноствам людзей з усёй Юдэі і Ерузаліму, спад мора, Тыру і Сыдону,

18. ды тых, што прыбылі паслухаць навук і што былі аздароўлены з сваіх немашчаў. Таксама мучаны нячыстымі духамі былі аздароўлены.

19. А ўвесь натоўп людзей стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго выходзіла моц ды аздараўляла ўсіх.

Навучаньні на ўзгорышчы

Багаславеньні (ушчасьлівеньні)

20. У той час Езус зьвярнуўшы вочы на вучняў сваіх, казаў: "Шчасьлівыя ўбогія, бо вашым Каралеўства Божае.

21. Шчасьлівыя, каторыя цяпер галадаеце, бо будзеце насычаны. Шчасьлівыя, што цяпер плачаце, бо будзеце сьмяяцца,

22. шчасьлівыя будзеце, калі вас людзі будуць мець у нянавісьці, і калі вас адпіхнуць і праклінаць вас будуць і зьнеслаўляць імя вашае як ліхое дзеля Сына Чалавечага.

23. Весяліцеся ў той дзень і радуйцеся, бо заплата вашая шчодра ў небе.

24. Але гора вам, багацеі, бо маеце пацяшэньне вашае.

25. Гора вам, каторыя цяпер у наддастатку - бо будзеце галодныя. Гора вам, што цяпер сьмяіцёся, бо будзеце сумаваць і плакаць.

26. Гора вам, калі аб вас добра гаварыць будуць, бо так сама фальшывым прарокам рабілі бацькі іхнія.

Любоў непряцеляў

27. Кажу вам, каторыя слухаеце: "Любіце непрыяцеляў вашых, добра рабіце тым, што вас ненавідзяць.

28. Спагадайце тым, што вас праклінаюць, а маліцеся за тых, што вас ачарняюць.

29. А хто б цябе ўдарыў у шчаку, падстаў яму і другі. А таму, хто заграбае табе накідку (плашч), не забараняй і туніку.

30. Кожнаму, хто цябе просіць - дай, а хто табе забірае нешта тваё, не дамагайся звароту.

31. А як вы хочаце, каб вам людзі рабілі, так і вы ім рабіце.

32. Калі любіце тых, што вас любяць, якая вам заплата? Бо і грэшнікі любяць тых, каторыя іх любяць.

33. А калі б вы рабілі дабро тым, што вам дабро робяць, якая ж для вас заплата? Бо нават так грэшнікі робяць.

34. А калі пазычаеце тым, ад якіх спадзяіцёся звароту, дык якая ж для вас заплата? Так і грэшнікі грэшнікам пазычаюць, каб зноў толькі было вернута.

35. Калі ж любіце непрыяцеляў вашых - добра ім робіце, і пазычаеце, нічога адтуль не спадзяючыся, а заплата ваша будзе вялікай і вы будзеце сынамі Узвышняга, бо Ён спагадны і для неўдзячных і благіх.

36. Будзьце ж тады міласэрныя, як і ваш Бацька міласэрны.

Любоў бліжняга (блізкага)

37. Не судзіце і ня будзеце суджаны. Не асуджайце і ня будзеце асуджаны. Адпушчайце і вам будзе адпушчана.

38. Давайце і будзе вам дадзена, меркай добрай, поўнай, патрэсянай і набітаю дадуць вам за пазуху вашу. Бо такой самай меркай, каторай вы мераеце, будзе вам адмерана.

39. Затым прывёў ім прыповесьць: "Ці можа сьляпы весьці сьляпога? Ці не абое ўваляцца ў яму?

40. Вучань ня над вучыцеля, але кожны будзе дасканалы, як вучыцель ягоны.

41. Чаму відзеш затруску ў воку брата свайго, а ня відзіш белькі ў сваім воку.

42. Або як можаш казаць брату твайму: Пазволь, браток, выняць затруску з твайго вока, а белькі, што ў тваім воку - ня бачыш? Крывадушніку, выкінь перш бельку з свайго вока, а затым праглянеш, каб выняць затруску з вока брата свайго.

Прыповесьць аб добрым і ліхім дрэве

43. Няма вось дрэва добрага, родзячага благія фрукты, ані благога дрэва, родзячага добрыя фрукты.

44. Бо кожнае дрэва пазнаецца па сваім фрукце. Таксама не сабіраюць фігаў з церняў або вінаграду з калючніку.

45. Добры чалавек дабывае з добрага скарбца сэрца свайго - дабро, а благі чалавек з ліхога скарбца сэрца свайго дабывае зло, ліхоцьце. Бо вусны гавораць са шчодрасьці сэрца.

46. Чаму прызываеце Мяне: "Госпадзе, Госпадзе!", а чаму не выконваеце (не спаўняеце) таго, што вам загадваю (кажу).

47. Кожны, хто прыходзіць да Мяне і слухае навук Маіх і спаўняе, скажу вам, да каго ён падобны.

48. Падобны ён да чалавека, які будуе дом. Укапаўся глыбока і палажыў падмурак на скале. А калі нахлынула паводка, ударыла рака ў той дом і не яна яго зварухнуць, бо быў ён пастроены на скале.

49. Але той, хто слухае але не выконвае, падобны да чалавека, які будуе свой дом на зямлі без падмурка, у яго націснула рака і зараз паваліўся. А падзеньне дому таго было страшнае (вялікае).

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Аздараўленьне слугі сотніка

7.1. А калі скончыў усе свае павучэньні (навукі) слухаючым яго людзям - направіўся ў Кафарнаўм.

2.     А ў аднаго сотніка быў слуга, якога ён вельмі цаніў, і быў моцна хворы, блізкі сьмерці.

3.     Ён пачуўшы пра Езуса паслаў да Яго старэйшын Юдэйскіх, просячы Езуса, каб прыйшоў і каб аздаравіў слугу яго.

4.     Калі яны прыйшлі да Езуса шчыра прасілі Яго, кажучы: "Варт ён, каб гэта яму зрабіў,

5.     бо ён любіць наш народ, нават сам паставіў нам сынагогу".

6.     Дык Езус пайшоў за Ім. А калі ўжо быў недалёка ад дому, паслаў сотнік прыяцеляў сказаць: "Госпадзе, ня мучся, бо я ня варт, каб Ты ўвайшоў пад дах мой.

7.     Таму, што і самога сябе ўважаю за нягоднага (нявартага) прыйсьці (спаткаць) да Цябе, але скажы слова і паздаравее слуга мой.

8.     Бо і я чалавек маючы ўладу, маю пад сабой жаўнераў. Кажу гэтаму: "Ідзі і ён ідзе, а іншаму: "Хадзі" і ён прыходзіць. Кажу слузе свайму: "Рабі гэта" і ён робіць".

9.     Езус пачуўшы гэта, зьдзівіўся дзеля яго, ды зьвярнуўшыся да ідучых за Ім грамадой, сказаў: "Кажу вам, не знайшоў я такой веры ў Ізраеля!"

10. А тыя (пасланьнікі) вярнуўшыся дамоў знайшлі слугу здаровым.

Уваскрасеньне юнака з Найм

11. Выпала, што ўзноў ішоў Езус у горад, які называецца Найм. А з Ім ішлі вучні Ягоныя ды вялікі натоўп людзей.

12. А калі падыходзіў да брамы горада, якраз выносілі памёршага адзінага сына маці, каторая была ўдавой. Ды мноства людзей з горада праводзіла яе.

13. Калі ўбачыў яе Госпад пашкадаваў яе ды сказаў ёй: "Ня плач!"

14. Падыйшоў і дакрануўся насілак (а тыя, што несьлі затрымаліся) затым сказаў: "Юнача, загадваю табе, устань!"

15. І сеў памёршы, і пачаў гаварыць. І аддаў яго ягонай маці.

16. Дык усіх ахапіў страх. Дык славілі Бога кажучы: "Вялікі Прарок явіўся сярод нас, ды Бог наведаў свой народ.

17. Аб Езусе разьнеслася вестка па ўсёй Юдэі і вакруг па ўсёй краіне.

Пасланцы Яна Хрысьціцеля

18. Аб усім паведамілі Яну яго вучні.

19. Дык Ян паклікаў двух сваіх вучняў і паслаў іх да Езуса запытацца: "Ці Ты Тым, Каторы мае прыйсьці, ці другога маем чакаць?"

20. Як толькі ў той час Езус аздаравіў многіх ад хваробаў і цярпеньняў і ад ліхіх духаў ды многім сьляпым вярнуў зрок.

21. У адказ сказаў ім Езус: "Ідзіце і скажыце Яну, што вы бачылі і чулі: Сьляпыя відзяць, кульгавыя - ходзяць, пракажоныя - ачышчаны, глухія - чуюць, памёршыя ўваскрасаюць, убогім весьціцца Эвангелія,

22. і шчасьлівыя (багаслаўлены) тыя, што з Мяне ня горшацца.

23. А калі адыйшліся пасланьнікі Яна, пачаў Езус гаварыць аб Яне: "Што вы выйшлі ў пустыню відзець? Трысьціну хістаючыся ад ветру?

24. Ды што выйшлі пабачыць? Мо чалавека ў мягкае адзеньне адзетага? Вось тыя, што ў багатых адзеньнях ды што ў роскашы жывуць, у дамах каралеўскіх знаходзяцца.

25. Ды што вы выйшлі пабачыць? Прарока? Так, кажу вам і больш за Прарока.

26. Ён той, аб кім напісана: "Вось жа пасылаю анёла Майго перад воблікам Тваім. Ён прыгатуе дарогу Тваю перад Табою. (Вых 23,20, Мал,1)

27. Бо кажу Я вам: "Між народжаных жанчынамі няма большага (важнейшага) прарока над Яна Хрысьціцеля. Але найменшы ў каралеўстве Божым вялікшы ад яго.

28. Затым увесь народ, які чуў і мытнікі славілі Бога, будучы ахрышчаны Янавым хростам.

29. Фарызэі жа і Законаведы ўзгардзілі намерам Божым што да сябе і не прынялі хросту ад Яго.

Аб гуляючай дзяцярні

31. Тады сказаў Госпад: "З кім мог бы параўняць я гэтага пакаленьня людзей і да каго яны падобны?

32. Падобны яны да хлапчанят, седзячых на рынку, якія кажуць адны да другіх: "Гралі мы вам, а вы не танцавалі, галасілі мы, а вы ня плакалі.

33. Прыйшоў Ян Хрысьціцель і хлеба ня еў і віна ня піў, а вы кажаце: "Дэмана мае".

34. Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есьць і п'е, а вы кажаце: "Во чалавек, во чалавек абжора і п'яніца, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў".

35. І апраўдана мудрасьць усімі яе сынамі.

Пакутуючая грэшніца

36. Адзін фарызэй запрасіў Езуса да сябе на пасілак. Увайшоў у дом фарызэя Езус за стол.

37. А вось адна жанчына, з'яўляючыся ў горадзе грэшніцай, як даведалася, што Езус сядзеў пры стале ў доме фарызыя, прынесла алябастоваю пасудзіну алейку,

38. ды стануўшы ззаду каля ног Яго, пачала сьлязьмі абліваць ногі Ягоныя і абціраць валасамі сваёй галавы. Ды цалавала ногі Ягоныя і намашчала іх алейкам.

39. Бачачы гэта фарызэй, што запрасіў Яго, падумаў у душы сваёй: "Каб Ён быў прарокам, ведаў бы, што гэта за жанчына, якая датыкаецца да Яго: яна ж грэшніца".

40. Адказаў яму Езус: "Сымон, маю табе нешта сказаць". А Сымон адказаў: "Вучыцелю, кажы".

41. Нейкі пазычацель меў двух даўжнікоў: адзін быў яму пяцьсот дэнараў вінаваты, а другі пяцьдзесят.

42. Калі ня мелі з чаго аддаць, дараваў ім абодвум. Дык каторы з іх больш удзячны?

43. Сымон у адказ сказаў: "Думаю, што той, катораму болей дараваў". А Езус сказаў яму: "Добра ты разсудзіў".

44. І зьвяртаючыся да жанчыны сказаў Сымону: "Бачыш гэтую жанчыну? Увайшоў я ў твой дом і ты не падаў мне вады на ногі, а яна сьлязьмі абмывала ногі мае і валасамі абцірала.

45. Ня даў ты мне пацалунку, а яна як толькі ўвайшла, не пераставала цалаваць ногаў маіх.

46. Не намасьціў ты галавы маёй алейкам, а яна ногі мае намасьціла алейкам.

47. Дзеля таго кажу табе: Адпушчаюцца многія грахі ёй, бо была надта ўдзячнай (умілавала). А каму менш адпушчаюцца - менш мілуе, менш удзячны.

48. Сказаў затым ёй: "Адпушчаюцца табе грахі".

49. Дык субяседнікі сталі гаварыць між сабой: хто Ён, што нават грахі адпушчае?"

50. Затым сказаў Езус жанчыне: "Вера твая аздаравіла цябе. Ідзі ў супакою".

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Прыповесьць пра сейбіта

8.1. І далей Езус хадзіў па гарадах і вёсках, вучачы і апавяшчаючы добрую навіну (Евангелію) аб Божым Каралеўстве. І было з Ім Дванаццаць.

2.     Ды некалькі жанчын, каторых вылечыў ад ліхіх духаў і ад немачаў: Мар'я звана Магдаленай, з якой выйшла сем дэманаў.

3.     Ёанна, жонка Хузы, ўрадоўца Гэрада, Зузанна поруч многа іншых, каторыя памагалі ім сваімі маёмасьцямі.

4.     А калі сабраўся вялікі натоўп ды  з гарадоў сьпяшаліся да Яго, гаварыў да іх у прыповесьцях.

5.     "Выбраўся сейбіт сеіць насеньне сваё. А калі сеіў, адно ўпала пры дарозе і было стоптана ды нябесныя птушкі зьдзюбалі іх.

6.     А другое пала на скалу і ўзыйшоўшы засохла, бо ня мела сырасьці (вільготы).

7.     Яшчэ іншае папала між церняў (калюшніку) і церні вырасшы разам з ім - заглушылі іх.

8.     Іншае зноў упала на ўрадлівую зямлю і калі выраслі - далі плён у сто раз. Гэта разказваючы, усклікаў: "Хто мае вушы слухаць, хай слухае".

9.     Пыталіся затым вучні Ягоныя ў Яго, што значыць гэтая прыповесьць.

10. Ён ім адказаў: "Вам дадзена ведаць тайны Каралеўства Божага, - іншым жа праз прыповесьці, каб гледзячы ня відзілі ды слухаючы не разумелі" (Із 6,9).

11. А гэта такая прыповесьць: "Насеньнем - слова Божае.

12. Пры дарозе - тыя, што слухаюць, затым прыходзіць д'ябал і вырывае слова з сэрца іхняга, каб уверыўшы - не былі збаўлены.

13. А што на скалу - гэтыя, што слухаюць ды з радасьцю прымаюць слова, але яны ня маюць карэньняў і вераць да часу, а ў час спакусы адпадаюць.

14. Каторая ж пала паміж церняў - гэта тыя, што слухаюць, але праз хлопаты і багацтвы ды раскошамі жыцьця задушаны (заглушаны) не прыносяць пладоў.

15. Што ў добрую зямлю - гэта тыя, што добрым і шчырым сэрцам слухаюць слова і берагуць яго, ды прыносяць плады праз стойкасьць, цярплівасьць.

16. Ніхто запаліўшы сьвечку не хавае пад пасуду або пад ложак, але памяшчае на падсьвечніку, каб уваходзячыя бачылі сьвятло.

17. Няма бо нічога тайнага (схаванага), што не было б выяўлена, ані схаванага - каб ня ведалі, каб ня выйшла на яў.

18. Глядзіце тады, як маеце слухаць. Бо хто мае, будзе яму дададзена, а хто ня мае, ды яму і тое, што яму здаецца мае, будзе аднята ад яго".

19. Аднойчы прыйшлі да Яго маці, браты Яго і не маглі даступіцца дзеля натоўпу людзей.

20. Паведамілі Яму: "Маці Твая, і браты Твае стаяць перад домам, хочуць Цябе пабачыць".

21. А Езус адказаў ім: "Маці мая і браты мае гэта тыя, што слухаюць слова Божае ды спаўняюць яго".

Бура на моры

22. Здарылася, аднаго дня, што Езус з вучнямі сваімі ўвайшоў у лодку і сказаў ім: "Пераправімся на другі бераг возера. Ды адправіліся.

23. У час пераправы - Езус задрамаў. А надыйшоў гураган (вятруга) на возера. Іх хвалі залівалі, апынуліся ў небясьпецы.

24. Дык падыйшлі і разбудзілі Яго кажучы: "Вучыцелю - гінем!" А Езус устаў і загадаў віхру і навальніцы спыніцца, ды яны спыніліся і настала цішыня.

25. Езус сказаў ім: "А дзе ваша вера?" Яны ж напалоханы гаварылі зьдзіўлены адзін аднаму: "Хто Ён, што гурагану і мору загадвае і яны Яго слухаюць?"

Апанаваны ліхім з Гэразы

26. Затым паплылі ў мясцовасьць Гэргэзэнаў, што напроціў Галілеі.

27. А калі выйшаў на бераг, пераняў Яго чалавек нейкі з горада, апанаваны д'яблам ад даўжэйшага часу. Не надзяваў ён адзеньня і ня жыў у доме, але ў грабах.

28. Ён убачыўшы Езуса ўпаў перад Ім ды крычаў моцным голасам: "Што Табе да мяне, Езусе, Сыне Бога Узвышняга? Малю Цябе, каб мяне ня мучыў".

29. Бо Езус загадаў нячыстаму духу выйсці з чалавека. Бо ўжо ад даўжэйшага часу валадаў ім. І хоць зьвязвалі яго ланцугамі і трымалі ў путах, рваў ланцугі і гнаўся шатанам у пустыню.

30. Дык запытаўся ў яго Езус: "Якое тваё імя?" А ён сказаў: "Легіён", бо многа д'яблаў у яго ўвайшло.

31. Прасілі яны каб не загадваў ім ісьці ў бездань. А там нагары пасьвілася многа сьвіней.

32. Дык прасіліся Яго, каб пазволіў ім ўвайсьці ў іх. Пазволіў ім.

33. Дык тады выйшлі нячыстыя духі з чалавека і ўвайшлі ў сьвіней. А стада рынулася са стромага берагу ў мора і патанула.

34. Бачачы гэта пастухі, што здарылася - уцяклі і разказалі гэта ў горадзе і ў вёсках.

35. Дык выйшлі паглядзець, што сталася. А затым прыйшлі да Езуса, і ўвідзелі, што чалавек з якога выйшлі дэманы, сядзеў адзеўшыся і пры розуме ля ног Езуса. Дык апанаваў іх страх.

36. А тыя, што бачылі, разказалі ім, як чалавек быў аздорыўлены ад дэманаў.

37. Дык увесь народ мясцовасьці Гэргэзэнаў прасіў Езуса, каб Ён пакінуў іх, бо былі надта напалоханы. Дык Езус ўвайшоў у лодку і вярнуўся.

38. А той чалавек, з каторага выйшлі дэманы, прасіў Езуса, каб мог застацца пры Ім. Але Езус адправіў яго, кажучы:

39. "Вярніся дамоў і расказвай, як вялікія рэчы Бог учыніў табе. І ён пайшоў, разказваючы па ўсім горадзе, як вялікія рэчы Езус учыніў яму.

Уваскрасеньне дачкі Яіра

40. Калі Езус вярнуўся пераняў Яго вялікі натоўп людзей, бо ўсе Яго чакалі.

41. Якраз явіўся чалавек на імя Яір, начальнік сынагогі. Ён паў да ног Езуса і прасіў Яго, каб пайшоў у дом ягоны,

42. бо ўмірала яго дачка адзіначка, ня маючая яшчэ і дванаццаць гадоў. Калі Езус ішоў, а грамады націскалі на Яго,

43. здарылася, што адна жанчына, маючая ад дванаццаць гадоў цячэньне крыві і выдаўшая на лекараў усю сваю маёмасьць і нікім ня вылечана,

44. падыйшла ззаду да Езуса і дакранулася краю шаты Яго і ў той час спынілася цячэньне крыві.

45. Спытаўся Езус: "Хто дакрануўся да Мяне?" А калі ўсе пярэчылі, Пётр і тыя, што былі з Ім, казалі: "Вучыцелю, натоўп націскае на Цябе, а Ты пытаешся: "Хто дакрануўся да Мяне?"

46. Езус жа сказаў: "Нехта дакрануўся да Мяне, бо ведаю, што моц выйшла з Мяне".

47. А жанчына відзечы, што яна не ўтаілася, падыйшла дрыжучы і пала да ног Езусу. І перад народам прызналася, чаму дакранулася Яго і як адразу паздаравела.

48. А Езус сказаў ёй: "Дочка, вера твая аздаравіла цябе, ідзі ў супакою".

49. Калі Ён яшчэ гаварыў, хтосьці прыходзіць да начальніка сынагогі, паведамляючы яго: "Дачка твая памярла не фатыгуй Яго.

50. Але Езус пачуўшы гэта, сказаў бацьку дзіцяці: "Ня бойся, вер толькі, а будзе яна аздароўлена".

51. І калі Езус прыбыў у дом, не пазволіў нікому ўвайсьці з Сабой, адно Пятру, Якубу і Яну разам з бацькам і маткаю дзіцяці.

52. Усе плакалі і шкадавалі яе. А Езус сказаў: "Ня плачце, не памярла дзяўчынка, але сьпіць".

53. Дык сьмяяліся з Яго, ведаючы, што памярла.

54. А Ён ўзяўшы яе за руку, сказаў у голас: "Дзяўчынка, устань!"

55. І вярнуўся ў яе дух і яна зараз устала. Загадаў даць ёй есьці.

56. Дык зьдзівіліся ейныя бацькі, каторым загадаў, каб нікому не гаварылі аб тым, што сталася.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Разсылка Апосталаў

9.1. Сазваўшы Дванаццаць Езус даў ім уладу і моц над усімі дэманамі і лячэньня хваробаў.

2.     Паслаў іх вясьціць Каралеўства Божае і аздараўляць хворых.

3.     Езус сказаў ім: "Не бярыце нічога ў дарогу: ані палкі (кія), ані падарожнага мяшка, ані хлеба, ані грошы, ды ані дзьвёх вопраткаў.

4.     Ды ў які дом увойдзеце, там заставайцеся. І не выходзьце адтуль.

5.     А калі б хто вас не прынялі, выходзьце з тога горада, і нават пыл абтрасіце з ног вашых на доказ проціў іх.

6.     Дык яны выйшаўшы абходзілі вёскі, усюды вешчучы Добрую Навіну - Евангелію і аздараўляючы.

Неспакой Гэрада

7.     Тэтрарха Гэрад пачуўшы аб усіх тых падзеях і ня ведаў, сумніваўся, што аб гэтым думаць, бо адны казалі, што гэта Ян уваскрос,

8.     другія ж, што Гал'яш паявіўся, а яшчэ іншыя, што хіба адзін з даўнейшых Прарокаў уваскрос.

9.     Затым сказаў Гэрад: "Яну я галаву адсёк, хто ж тады той, аб каторым чую такія рэчы?" Ды стараўся пабачыць Яго.

Цудоўнае размнажэньне (павялічэньне) хлеба

10. Па павароце Апосталы разказалі Яму пра ўсё, што зрабілі. Ды ўзяўшы іх з сабой адыйшоў на старану, на пустыннае месца каля Бэтсайды.

11. Калі пра гэта даведаліся грамады, пайшлі за Ім. Езус прыняў іх і навучаў аб Каралеўстве Божым, а тых, што патрабавалі лячэньня - аздараўляў.

12. А калі ўжо наставаў вечар, падыйшлі Дванаццаць і сказалі Яму: "Адпусьці грамады, каб пайшлі ў акалічныя пасяленьні і вёскі, знайшлі дзе пераначаваць і паесьці. Бо тут знаходзімся на пустынным месцы".

13. Але Езус сказаў ім: "Вы дайце ім есьці". Але яны сказалі: "Ня маем больш нічога толькі пяць хлябоў і дзьве рыбы, хіба пойдзем і купім ежы на ўсю гэту грамаду".

14. Мужчынаў жа было каля пяці тысяч. Дык сказаў Езус сваім вучням: "Распарадзіцеся, каб паселі яны групамі па пяцьдзесят".

15. І яны зрабілі так - разьмясьцілі ўсіх.

16. А Езус узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы глянуў у неба, пабаславіў іх, і ламаў і даваў вучням Сваім, а яны клалі перад людзьмі.

17. І елі ўсе ды наеліся. Сабрана з таго, што асталося - дванаццаць кашоў кавалкаў (астаткаў).

Спазнаньне Пятра, прадсказаньне мукі

18. Аднойчы, калі Езус сам адзін маліўся, а з Ім былі вучні Ягоныя, спытаўся ў іх: "За каго маюць Мяне людзі?"

19. А яны адказалі: "Адны за Хрысьціцеля, другія за Гал'яша, а іншыя за аднаго з даўнейшых уваскросшага прарока".

20. Дык спытаўся ў іх: "А вы за каго Мяне маеце?" У адказ сказаў Сымон Пётр: "За Хрыстуса Божага".

21. Ён аднак паперадзіўшы іх загадаў, каб нікому гэтага не казалі.

22. І дабавіў: "Трэба, каб Сын Чалавечы шмат цярпеў і быў адкінутым старэйшынямі і архісьвятарамі і вучонымі, і каб быў забіты і на трэці дзень уваскрос".

23. А затым усім казаў: "Калі хто хоча ісьці за Мной, хай вырачыцца самога сябе і хай возьме крыж свой на кожны дзень ды хай насьлядуе Мяне.

24. А хто б хацеў жыцьцё сваё ўратаваць (спасьці), загубіць яго; а хто б загубіў жыцьцё сваё дзеля Мяне - ухавае Яго.

25. Бо што паможа чалавеку, хоць бы ўвесь сьвет здабыў, але сябе загубіў ды сабе шкоду зрабіў.

26. Бо калі б хто саромеўся слоў Маіх, таго і Сын Чалавечы засароміцца, калі прыйдзе ў велічы Сваёй і ў велічы Айца, і ў велічы сьвятых Сваіх.

27. Сапраўды кажу вам: "Некаторы з тут стаячых не спазнаюць (не скаштуюць) сьмерці, чым перш не пабачаць Каралеўства Божага".

Перамяненьне Хрыстовае

28. Па васьмі меней болей днях па гэтых словах, Езус ўзяўшы Пятра і Якуба, і Яна ўзыйшоў на гару памаліцца.

29. А калі маліўся аблічча Яго зьмянілася і адзеньне Яго сталася бліскуча белым.

30. І дзьве людзіны гаварылі з Ім, а гэта былі Майсей і Гал'яш.

31. Яны зіхацелі ў хвале і гаварылі аб Ягоным адыходзе, якое мела адбыцца ў Ерузаліме.

32. Пётр жа і тыя, што з ім былі, былі змораны сном. А прачнуўшыся ўбачылі хвалу Ягоную і дзьвёх людзін, каторыя стаялі пры Ім.

33. Затым, калі яны адыходзілі ад Езуса, Пётр сказаў Езусу: "Вучыцелю, нам тут добра быць, зрабема тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Гал'яшу адну, але сам ня ведаў, што гаварыў.

34. А калі ён гэта гаварыў, явілася воблака і засланіла іх. Дык спалохаліся, калі тыя пачалі ўваходзіць у воблака.

35. Тут пачуўся голас з воблаку: "Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце".

36. А калі голас сьціх, Езус застаўся адзін. А яны маўчалі ў тыя дні і нікому не разказвалі таго, што бачылі.

Аздараўленьне апанаванага ліхім

37. Назаўтра, калі сыходзілі з гары, здарылася, што забеглі ім дарогу вялікія грамады.

38. А вось жа адзін чалавек з натоўпу закрычаў: "Вучыцелю, малю Цябе, глянь на майго сына, бо Ён у мяне адзін.

39. І вось жа дух хватае яго і раптоўна крычыць, ды кідае ім, цягае яго з пенай і з трудом пакідае яго вымучанага.

40. Ён кажа, я прасіў вучняў тваіх вылечыць яго,але не маглі яны.

41. Тады Езус у адказ сказаў: "О няверным родзе, і пераваротны, дакуль буду сярод вас ды буду вас цярпець? Прывядзі сына свайго сюды".

42. А калі надходзіў таргануў ім дэман і кінуў яго на зямлю. Але Езус прыгразіў духу нячыстаму і аздаравіў юнака і аддаў яго бацьку ягонаму.

Паўторны прадказ мукі

43. Таму ўсе дзівіліся з магутнасьці Бога. А калі ўсе надзіўлялі ўсё, што Ён тварыў, сказаў вучням Сваім:

44. "Улажыце ў вушы свае гэтыя прадказаньні, што: "Сын чалавечы будзе ў будучым выдадзены ў рукі людзей".

45. Але яны тады не разумелі гэтага слова, бо было закрыта перад імі і не маглі ўцяміць яго, а баяліся запытацца ў Яго аб гэтым слове.

Заахвота да пакоры

46. Паявілася ў іх думка, хто з іх большы (важнейшы).

47. А Езус ведаючы думкі сэрцаў іхніх, узяў дзіця, паставіў яго каля Сябе

48. і сказаў ім: "Хто прыме гэта дзіцё ў імя Маё, Мяне прыме, а хто Мяне прыме, прыме Таго, Хто Мяне паслаў. Бо хто найменшы сярод вас усіх, той важкі (важны).

49. А ў адказ Ян сказаў: "Вучыцелю, мы бачылі як нехта ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі".

50. А Езус сказаў яму: "Не забараняйце, бо хто ня проціў нас, той з вамі".

Езус у Самарыі

51. Калі споўніліся дні Ягонага адыходу, Ён рашыўся направіцца ў Ерузалім.

52. Таму паслаў перад Сабой весьнікаў. Яны пайшлі ў горад Самарыйскі прыгатаваць прыстанішча.

53. Але не прынялі Яго, бо ішоў у напрамку Ерузаліма.

54. Бачачы гэта вучні Ягоныя Якуб і Ян, сказалі: "Госпадзе, калі пазволіш, скажам, каб сыйшоў агонь з неба і спаліў іх?"

55. Але Езус, зьвярнуўшыся да іх, пасварыўшыся на іх, кажучы: "Ня ведаеце, чыйго вы духа.

56. Сын чалавечы не прыйшоў губіць душы, але збаўляць". Затым пайшлі ў другі горад.

Ідзі за Мной

57. Здарылася, што калі ішлі дарогаю нехта сказаў Яму: "Пайду за Табой, куды толькі пойдзеш".

58. Сказаў яму Езус: "Лісы маюць норы, птушкі нябесныя гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае, дзе б галаву прытуліць".

59. Іншаму сказаў: "Ідзі за Мной!" А ён сказаў: "Госпадзе, разрашы мне перш пайсьці і пахаваць бацьку свайго".

60. Але Езус сказаў яму: "Хай памершыя хаваюць сваіх памершых, а ты ідзі і вясьці Каралеўства Божае".

61. А іншы сказаў: "Пайду за Табой Госпадзе, але разрашы (пазволь) мне перш разьвітацца з тымі, хто дома".

62. Але Езус сказаў яму: "Ніхто, хто бярэ рукою сваею за плуг, а аглядаецца назад, не прыдатны ў Каралеўства Божае".

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Разсылка вучняў

10.1. Затым Госпад вызначыў іншых семдзесят двух (вучняў) і паслаў іх перад Сабой па дваіх у кожны горад і месца, дзе меўся пайсьці.

2.     Ды сказаў ім: "Жніво што праўда вялікае, жнівяроў (работнікаў) мала. Дык прасіце Госпада жніва, каб выслаў працаўнікоў на сваё жніво".

3.     Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнёнкаў у ваўкі.

4.     Не насіце капшука, ані торбы, ані трапакоў ды нікога ў дарозе не вітайце.

5.     У які дом увойдзіце перш скажыце: "Супакой, (мір) гэтаму дому".

6.     А калі б прабываў там сын супакою, супачыне на ім супакой ваш; а калі не, вернецца да вас.

7.     У тым жа доме заставайцеся: ешце і піце, што ёсьць у ім, бо працаўнік варт сваёй зарплаты. Не пераходзьце з дому ў дом.

8.     А ў які горад увойдзеце і прымуць вас, ешце, што вам пададуць.

9.     Аздараўляйце хворых, што ў ім, ды кажыце ім: "Зблізілася да вас Каралеўства Божае".

10. А калі ў які горад увойдзіце і ня прымуць вас выходзячы на вуліцы іх - кажыце:

11. "Хай і пыл, што прыліп да нас з вашага горада, абтрасаем на вас. А ўсё ж такі ведайце, што зблізілася Каралеўства Божае".

12. Кажу вам, што лягчэй будзе Садоме ў той дзень чым тому гораду.

13. Гора табе, Корозайн! Гора табе, Бэтсайда! Бо калі б у Тыры і Сыдоне гэтыя цуды адбываліся, што ў вас, яны ўжо даўно ў зрэбніцах і попеле седзячы - пакутавалі бы.

14. Аднак лягчэй будзе Тыру і Сыдону на судзе чым, вам.

15. І ты, Кафарнаўме, аж пад неба вынесены аж у пекла будеш укінуты.

16. Хто вас слухае, Мяне слухае, а хто вамі пагарджае, Мною пагарджае (брыдзіцца). А хто Мною пагарджае, пагарджае Тым, Хто Мяне паслаў.

17. Затым з радасьцю вярнулася семдзесят двух, кажучы: "Госпадзе, нават дэманы падчыняюцца нам у імя Тваё".

18. Сказаў ім: "Бачыў Я шатана як маланку падаючага з неба.

19. Вось жа Я даў вам уладу таптацца па зьмеях і скарпіёнах, ды па ўсёй непрыяцельскай сіле, і нішто вам ня будзе шкодзіць.

20. Аднак не весяліцеся з таго. што духі вам падчыняюцца, але з таго, што імёна вашыя запісаны ў небе.

21. У той час узрадаваўся ў Духу Сьвятым і сказаў: "Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што гэтыя рэчы скрыў перад мудрымі і прадбачваючымі, а аб'явіў маленькім. Так, Ойча, бо так спадабалася Табе.

22. Усё дадзена Мне Айцом Маім. І ніхто ня ведае, кім Сын, толькі Айцец, а кім Ацец, толькі Сын ды каму Сын хацеў бы аб'явіць.

23. А затым зьвярнуўшыся да сваіх вучняў, сказаў: "Багаслаўлены (шчасьлівыя) вочы, каторыя відзяць, што вы відзіце.

24. Кажу бо вам, што многа прарокаў і каралёў хацела бачыць, што вы бачыце - а ня бачылі, і чуць, што вы чулі, і ня чулі".

Прыповесьць аб міласэрным Самараніне

25. Аднойчы адзін умелы ў Законе ўзяўся праверыць Езуса і сказаў: "Вучыцелю, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?"

26. А Езус сказаў яму: "Што напісана ў Законе? Як чытаеш?"

27. "Мілуй Госпада Бога твайго ўсім сэрцам сваім і ўсёй душой тваёй і ўсім розумам тваім, а бліжняга твайго, як сябе самога". Паўт 6,5.

28. Езус сказаў яму: "Добра адказаў. Рабі гэтак, а будзеш жыць".

29. Ён хочучы апраўдацца сказаў Езусу: "А хто маім бліжнім?"

30. Навязваючы да пытаньня Езус сказаў: "Адзін чалавек ішоў з Ерузаліма ў Ерыхон і папаўся ў шайку разбойнікаў. Яны абрабавалі яго, паранілі ды пакінулі чуць жывога.

31. Здарылася, што гэтаю дарогай праходзіў нейкі сьвятар і паглядзеўшы на яго, прайшоў міма.

32. Таксама і левіта праходзячы каля гэтага месца і відзечы яго прамінуў яго.

33. А Самаранін нейкі праходзячы гэтай дарогай каля яго і ўбачыўшы яго, пашкадаваў яго.

34. Ды падыйшоўшы абвязаў раны яму, абліўшы алівай і віном, пасадзіў затым на сваю жывёліну і завёз у заездную і даглядаў яго.

35. А назаўтра дастаў два дынары і даў гаспадару заезднай, кажучы: "Апякуйся ім, а калі больш выдасі, я вярнуўшыся, вярну табе.

36. Хто з гэтых трох кажацца табе быць бліжнім таму, хто папаўся між разбойнікаў?"

37. Ён сказаў: "Той, хто аказаў яму міласэрдзе". Езус сказаў яму: "Ідзі і ты рабі падобна!"

Марыя і Марта

38. Аднойчы па дарозе Езус зайшоў у адну вёску і адна жанчына на імя Марта запрасіла ў свой дом.

39. А яна мела сястру, імем Мар'я яна села ля ног Госпада і слухала Яго навукі (слова).

40. Марта ж завіхалася ва ўсякай паслузе, затым станула і сказала; пажалілася: "Госпадзе, ці ня відзіш, што сястра пакінула мяне адну паслугаваць? Дык скажы, каб яна мне памагла".

41. У адказ сказаў ёй Госпад: "Марта, Марта, пра многа што рупішся і хлапочаш,

42. а аднаго аднак трэба. Мар'я найлепшую долю выбрала, якая ня будзе аднята ў яе".

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Аб малітве

11.1. Аднойчы, калі на адным месцы Езус маліўся і як скончыў папрасіў Яго адзін з вучняў Ягоных: "Госпадзе, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў".

2.     Сказаў ім Езус: "У малітве кажыце: Ойча, хай будзе сьвятым імя Тваё, прыйдзе валадарства Тваё.

3.     Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.

4.     І адпусьці нам нашыя грахі, як і мы адпушчаем кожнаму нам вінаватаму. Ды не ўвадзі нас у спакушэньне".

5.     Затым сказаў ім: "Хто з вас будзе мець прыяцеля і пойдзе да яго ў поўнач і скажа яму: "Прыяцелю, пазыч мне тры хлеба (тры булкі хлеба),

6.     бо прыбыў да мяне мой прыяцель з дарогі і ня маю чым яго прыняць (што падаць).

7.     А ён з увонку адкажа яму: "Не дакучай мне дзьверы ўжо запёртыя і дзеткі мае са мной у ложку, не магу ўставаць, каб даць табе.

8.     А калі ён дакучліва будзе драгацца, дык кажу вам, калі не падымецца і ня дасьць яму хлеба, што яго прыяцелем, дык дзеля яго дакучлівасьці ўстане і дасьць сколькі яму трэба".

9.     Дык і я вам кажу: прасіце і будзе вам дадзена; шукайце і знойдзеце; стукайце і будзе вам адпёрта.

10. Бо кожны, хто просіць - атрымае, а хто шукае - знойдзе, а стукаючаму - будзе адпёрта (адчынена).

11. А калі хто з вас папросіць бацьку хлеба, дык ці дасьць яму камень? Або калі рыбу - ці ж замест рыбы дасьць яму зьмяю?

12. Або калі папросіць яйка, ці ж дасьць яму скарпіёна?

13. Таму, калі вы будучы благімі, умеееце даваць дзецям вашым добрыя дарункі, дык многа больш Бацька ваш нябесны дасьць просячым Яго Духа Сьвятога".

Блюзьнерствы (блявузгі) фарызэяў

14. Аднойчы Езус выгнаў дэмана з чалавека, а ён быў нямы. А калі дэман выйшаў, нямы прагаварыў, дык людзі (грамады) дзівіліся.

15. Дык некаторыя (фарысэі) з людзей казалі: "Праз (моцай) Бельзэбуба, князя дэманаў, ён выганяе дэманаў".

16. А іншыя, зводзячы (спакушаючы) Яго, трэбавалі ад Яго знаку з неба.

17. Але знаючы іх думкі, казаў ім: "Кожнае каралеўства разьдзіранае нязгодай - будзе зьнішчана, а дом на дом упадзе.

18. А калі і дэман разьдзіраны нязгодай, дык як утрымаецца яго каралеўства, калі вы кажаце, што Я праз Бэльбуба выганяю дэманаў?

19. А калі Я праз Бэльзэбуба выганяю дэманаў, ды сыны вашыя праз каго выганяюць? Таму яны будуць суддзямі вашымі.

20. Але калі Я моцай Божай выганяю дэманаў, дык тады прыйшло да вас Каралеўства Божае.

21. Калі ўзброены сілач сьцеражэ дом свой, дык у бясьпецы тое, што ён мае.

22. А калі дужэйшы ад яго прыйдзе і пераможа яго, дык забярэ ўсю яго зброю, каторай давяраў, а здабычу яго раздаець.

23. Хто не са Мною, той проціў Мяне а хто не сабірае са Мной, той разкідае.

24. Калі нячысты дух пакіне чалавека, бадзяцца па бязводных мясцінах, шукаючы супачынку, а не знаходзячы, кажа: Вярнуся ў дом свой, з якога выйшаў.

25. І вярнуўшыся, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным.

26. Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых за сябе, ды ўвайшоўшы, абжываюцца там. І робяцца пазнейшыя падзей тога чалавека горшымі за першыя".

27. І калі гэта навучаў, сталася, што адна з натоўпу жанчына моцным голасам сказала Яму: "Багаслаўленае ўлоньне, каторае насіла Цябе, ды грудзі, якія Ты ссаў".

28. А Езус сказаў: "Тым болей багаслаўленыя (шчасьлівыя) тыя, што слухаюць слова Божае, ды берагуць яго".

29. А калі пасабіраліся грамады, пачаў казаць: "Гэта пакаленьне ёсьць пакаленьнем крывадушным, шукае знаку, і знак будзе яму дадзены, але толькі знак Ёны прарока.

30. Бо як Ёна быў знакам для Нінівітаў, так Сын Чалавечы будзе знакам для гэтага племені.

31. Каралева з паўднёвага каралеўства ў дзень суду ўваскрэсне разам з людзьмі гэтага пакаленьня ды асудзіць іх. Яна бо прыбыла з канца зямлі паслухаць мудрасьці Салямона, а тут жа болей, чым Салямон.

32. Нініўцы стануць на судзе з гэтым вось пакаленьнем і засудзяць яго. Бо яны на прызыў Ёны пакутавалі, а вось тут болей, чым Ёна.

33. Ніхто ня паліць сьвечкі і ня ставіць у сховішча, або пад пасудзіну, але на падсьвечніку, каб бачылі сьвятло яе, усе ўходзячыя.

34. Сьвятлом цела твайго - вока тваё. Калі б вока тваё было б шчырым, дык і ўсё цела тваё будзе ў сьвятле, сьветлым. А калі вока тваё было б нягодным, ды і ўсё цела тваё апынецца ў цемры, цёмным будзе.

35. Дык глядзі, каб сьвятло, якое ў табе, не сталася цемрай.

36. Калі б тады ўсё цела тваё сьветлым было, ня маючы ні часткі зацемненай, дык усё будзе сьвяціць, ясьніць, і быццам блеск маланкі асьвеціць цябе".

Крывадушнасьць фарызэяў

37. У час размовы адзін фарызэй запрасіў Езуса на абед да сябе. Увайшоўшы, Езус заняў сваё месца (прылёг).

38. Але фарызэй дзівіўся, бачучы, што Езус не памыў рук прад ядой.

39. Госпад сказаў яму: "Так, вы фарызэі, абмываеце звонку чашу і місу, але нутро ваша (сумленьне) поўнае сквапасьці і беззаконьня.

40. Неразумныя! Ці ж Тварэц зьнешнасьці не стварыў таксама ўвоначнасьці (нутра)?

41. Лепш давайце людзям са свайго нутра, як міласьціну ды ўсё будзе вам чыстым.

42. Ды гора вам, фарызэі, што даіцё дзесяціну з мяты і руты і з усякай гародніны, а не зважаеце на справядлівасьць і міласьць Бога. Трэба і гэта споўніць і таго не апускаць.

43. Гора вам, фарызэі, што любіце першыя месцы ў сынагозе і прывітаньне на рынку.

44. Гора вам, што вы як апушчаныя грабы (магілы), каторых людзі не замечаючы топчуцца.

45. Адзін з законаводаў у адказ сказаў Езусу: "Вучыцелю (магістар) так гаворачы Ты нас зьневажаеш".

46. Ён жа прадаўжаў: "Гора вам, законаводы, бо вы накладаеце на людзей невынасімыя ношы (цяжары), а самі гэтых цяжараў - ношаў і адным пальцам не кранаеце.

47. Гора вам, што будуеце памятнікі прарокам, каторых вашыя бацькі пазабівалі.

48. Сапраўды вы даказваеце, што згаджаецеся з учынкамі бацькоў вашых: бо яны іх пазабівалі, а вы ім ставіце помнікі (грабы).

49. Дзеля таго і мудрасьць Божая кажа: "Пашлю да іх Прарокаў і Апосталаў, а з іх адны заб'юць, а другіх - прасьледаваць будуць,

50. каб запатрэбавана (дамагчыся) была з гэтага пакаленьня (роду) кроў усіх прарокаў пралітая ад стварэньня сьвету,

51. пачынаючы ад крыві Абэля аж да крыві Захара, забітага між аўтаром і сьвятыняй. Так, кажу вам, запатрабуюць ад гэтага пакаленьня. Вось так, гора вам, законаведы, вы ўзялі (прысвоілі) ключ мудрасьці, а самі не ўваходзіце, ды тым, што хацелі б увайсьці забараняеце".

52. А калі так да іх Езус гаварыў, фарызэі і законаведы пачалі гвалтоўна ціснуцца да Яго і закідваць пытаньнямі,

53. цікуючы на Яго, стараючыся падхваціць на слове, каб абвінаваціць Яго.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Перасьцярогі для вучняў

12.1. У той час сабраліся велізарныя грамады кругом Яго, так што адны другіх націскалі, пачаў Езус гаварыць да Сваіх вучняў: "Сьцеражыцеся фарызэйскай квасі (закваскі), каторая ёсьць крывадушнасьць.

2.     Бо няма анічога скрытага, каб не было выяўлена, ані таксама тайнага, чаго б ня ведалі.

3.     Бо што гаварылі б у цемры, ды пачуецца ў сьвятле, ды што ў вуха шапталі б у бакоўнях, на дахах будзе абвешчана.

4.     Кажу ж вам, прыяцелям сваім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а затым нічога болей ня могуць зрабіць.

5.     А падкажу вам каго маеце баяцца: бойцеся Таго, хто па сьмерці (па забіцьці) мае моц, уладу ўкінуць у пекла. Сапраўды кажу вам такога бойцеся!

6.     Ці ж не прадаюць пяць вераб'ёў за дзьве капейкі, але не адзін з іх не забыты Богам?

7.     Ды і валасы на галаве вашай усе палічаны. Ня бойцеся тады, вы ж болей важныя, чым і шмат вераб'ёў.

8.     А прыпамінаю вам: хто прызнае Мяне перад людзьмі, таго і Сын Чалавечы прызнаець перад анёламі Божымі.

9.     А хто вырачыцца Мяне перад людзьмі, той будзе адкінуты перад анёламі Божымі.

10. Кожнаму, хто нешта (слова) скажа проціў Сына Чалавечага - будзе адпушчаны, але хто б блюзьніў проціў Духа Сьвятога ня будзе адпушчана.

11. А калі вас павядуць у сынагогі, да начальстваў і да ўладаў, ня рупцеся, як і што маеце адказаць,

12. бо Дух Сьвяты павучаць вас у тую пару, што вам трэба казаць.

13. Нехта з грамады сказаў Езусу: "Вучыцелю, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай".

14. Але Ён сказаў: "Чалавеча, хто ж устанавіў Мяне суддзёй і дзяліцелем над вамі?"

15. Ды сказаў ім: "Глядзіце, высьцерагайцеся ўсякай хцівасьці, бо калі хто і мае дастатак, яго жыцьцё не завісіць ад багацьця таго, што мае".

16. Затым расказаў ім прыповесьць: поле аднаго багацея дало шчодры ўраджай.

17. Дык ён разважаў у сваёй душы: "Што зраблю, калі ня маю дзе падзець свайго пллёну?"

18. Дык сказаў: "Вось што зраблю, развалю свае гумны, а пастаўлю большыя, і там памяшчу ўсе плёны і дабро сваё.

19. Ды скажу душы сваёй: "Маеш многа накоплены на шмат гадоў даброцьцяў: адпачывай, еш, пі і карыстайся імі".

20. Але Бог сказаў яму: "Шалёны, у гэту ноч запатрабваюць ад цябе душы тваёй, а тое, што прыгатавай, чыё будзе?"

21. Так бывае з тым, хто для сябе сабірае скарбы, але ня ёсьць багаты перад Богам".

22. Затым сказаў вучням Сваім: "Дзеля таго кажу вам: ня рупціся пра жыцьцё вашае, што будзеце есьці, а ні пра цела, чым яго будзеце адзяваць.

23. Жыцьцё важнейшае за яду, а цела - за адзеньне.

24. Паглядзіце на вароны, яны ня сеюць, ані жнуць і ня маюць сьвірнаў, а Бог іх корміць. Вы ж шмат вартасьнейшыя чым яны.

25. Ды хто з вас сваім стараньнем можа дабавіць хоць адзін да свайго росту?

26. Калі вось найменшыя рэчы ня можаце, ды чаму пра іншыя рупеціся?

27. Прыгледзьцеся ліліям (лілеям), як растуць - не працуюць, а ні прадуць. А Я вам кажу, што нават Салямон ва ўсёй сваёй славе, ня быў так адзеты. Як адна з іх.

28.  Дык калі траву, што сёньня на полі, а заўтра бывае ў печ кіданая - Бог так адзяе, дык куды больш вас малой веры.

29. Таму вы не пытайцеся, што будзеце есьці, або што будзеце піць, не беспакойцеся.

30. Пра гэта ўсё гэтага сьвету пагане клапоцяцца. Ваш жа Бацька ў небе ведае, што гэтага патрабуеце.

31. Дык найперш шукайце Каралеўства Божага і справядлівасьці Ягонай, а гэта ўсё будзе вам дадзена.

32. Ня бойцеся, малое стадка, бо спадабалася Бацьку вашаму даць вам Каралеўства.

33. Дык прадайце, што маеце і дайце міласьціну. Спраўце сябе грашавікі, капшукі, каторыя не нішчэюць, скарб бязьмежны на неба, куды ні злодзей не ўбіваецца ані моль не з'ядае.

34. Бо дзе ваш скарб, там будзе і вашае сэрца.

Патрэба пільнасьці

35. Хай бёдры вашыя будуць падперазаны і гаручыя сьветачы ў вашых руках.

36. А вы самі падобныя да людзей чакаючых павароту (вяртаньня) гаспадара (пана) свайго з вясельля, каб калі надыйдзе і пастукае, адразу адперці (адчыніць) яму.

37. Шчасьлівыя тыя слугі, каторых прыйшоўшы гаспадар (пан), застане пільнуючымі (пільнымі). Сапраўды кажу вам, ён падперажацца і скажа ім сесьці за стол (прылегчы) ды абыходзячы будзе паслугаваць.

38. І ці ён прыйдзе ў другую варту, ці ў трэцюю падыйдзе і так застане: шчасьлівыя тыя слугі.

39. А гэта ведайце, што калі б гаспадар дому ведаў у каторы час злодзей надыйдзе, напэўна пільнаваў бы і не дапусьціў бы яму ўламацца ў дом свой.

40. Так і вы будзьце пільнымі, бо Сын Чалавечы надыйдзе ў пару, каторай вы не спадзяіцёся.

41. Затым спытаўся ў Яго Пётр: "Госпадзе, ці гэта нам гаворыш гэту прыповесьць, ці можа ўсім?"

42. Тады сказаў Госпад: "Хто думаеш ёсьць верным і растаропным загадчыкам, якога Госпад устанавіў над сваёй сям'ёй, каб у свой час зааглядаў яе пшаніцай?

43. Шчасьлівы той слуга, якога гаспадар надыйшоўшы, знайдзе так паступаючым.

44. Сапраўды кажу вам, што паручыць яму валадаць усёй сваёю маёмасьцю (гаспадаркай).

45. А калі б аднак той слуга падумаў у сваім сэрцы: гаспадар мой марудзіць з паваротам ды пачаў бы біць слугі і служанкі, есьці, піць, ды напівацца -

46. а прыйдзе гаспадар (пан) у дзень, у які не спадзяецца і ў хвіліну, якой ня ведае і адлучыць яго, ды дасьць яму ўдзел з нявернымі.

47. Той жа слуга знаў волю гаспадара свайго і не прыгатаваўся і не паступаў паводле волі яго - будзе строга пакараны.

48. А той, хто ня ведаў, а паступаў блага, меней будзе пакараны. Ад кожнага, каму болей дадзена - болей будзе трэбавацца. А ад таго, каму многа дадзена, болей трэбаваць будуць.

49. Прыйшоў Я на зямлю агонь кінуць, а чаго хачу? Каб ён загарэўся (гарэў).

50. Я маю быць храстом пахрышчаны і так перажываю, пакуль гэта ня споўніцца.

51. Ці ж думаеце, што Я прыйшоў мір (супакой) устанавіць на зямлі? Аніяк, а кажу вам - разлучэньне.

52. Адсюль вось будзе пяцярох у адным доме падзеленых: трое супроць дваіх, а двух проціў тром паўстануць.

53. Бацька супроць сына, а сын супроць бацькі свайго, матка проціў дачкі, а дачка супроць маткі, сьвякруха супроць сынавай сваёй, а сынавая проціў сьвякрухі сваёй.

54. Далей прамаўляў да грамадаў: "Калі бачыце воблака, хмарку паяўляючуся з захаду, зара кажуць надыходзіць навальніца, так і бывае.

55. А калі вецер дуе з поўдня, кажаце: будзе сьпякота, так і бывае.

56. Крывадушнікі! З выгляду неба і зямлі ўмееце разпазнаваць, дык як часу гэтага не разпазнаецё?

57. Дык чаму самі сябе не асуджаеце па справядлівасьці?

58. Дык калі ідзеш з праціўнікам тваім да ўладаў, ды па дарозе старайся асвабадзіцца ад яго, каб ён не павёў цябе да суддзі, а каб суддзя не аддаў бы цябе спаўніцеля, а каб спаўніцель не пасадзіў цябе ў вязьніцу.

59. Кажу табе, ня выйдзеш адтуль, пакуль не разлічышся да апошняе капейкі.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Мусовасьць пакуты

13.1. У гэты саму час прыйшло некалькі людзей і расказалі Яму пра Галілейцаў, каторых кроў Пілат зьмяшаў з іхнімі ахвярамі.

2.     У адказ сказаў ім Езус: "Ці вы думаеце, што гэныя Галілейцы былі большымі грэшнікамі, чым іншыя Галілейцы, што так пацярпелі?

3.     Ніякім чынам. А кажу вам, калі і вы пакутаваць ня будзеце, усе падобна пагінеце.

4.     Як гэных васемнаццаць, на якіх завалілася вежа у Сілёэ і забіла іх. Ці вы думаеце, што яны былі большымі грэшнікамі, чым усе людзі пражываючыя ў Ерузаліме?

5.     Ніякім чынам - кажу вам, але калі пакутаваць ня будзеце, усе вы падобна папрападаеце.

Прыповесьць аб неродлівым дрэве фігі

6.     Затым разказаў ім гэтую прыповесьць: нейкі чалавек меў дрэва фігі, пасаджанае ў сваім вінаградніку. Раз прыйшоў шукаць фрукту на ім, але не знайшоў.

7.     Дык сказаў загадчыку вінаградніка: "Ужо тры гады прыходжу і шукаю фрукту на гэтым дрэве фігавым, але не знаходжу. Выкарчуй яго, бо нашто зямлю займае?"

8.     Кажа яму загадчык: "Гаспадару, пакінь яго на гэты год, я яго абкапаю і абкладу навозам,

9.     можа стане пладаносіць, а калі не, пазней яго выкарчуеш".

Аздараўленьне ў шабат

10. Аднойчы ў шабат навучаў Езус у адной сінагозе.

11. А вось адна жанчына ад васемнаццаці гадоў мела духа немачы, хадзіла згорбеўшы і не магла ніяк глянуць уверх.

12. Калі ўбачыў яе Езус, пазваў да Сябе ды сказаў ёй: "Жанчына, асвабоджана  ты ад сваёй нядужасьці".

13. Затым усклаў на яе рукі і яна адразу выпраставалася і славіла Бога.

14. Тады начальнік сынагогі, абураны, што Езус аздараўляў у шабат, казаў да натоўпу: "Шэсьць дзён ёсьць, у каторыя належыцца працаваць, дык у тыя дні прыходзьце на лячэньне, а не ў дзень шабату".

15. А Госпад у адказ казаў яму: "Крывадушнікі, ці ж кожны з вас не адвязвае вала свайго або асла ад жлобу, ды не вядзе напаіць у дзень шабату".

16. А ці ж гэтае дачкі Абрагама, зьвязанай дэманам ад васемнаццаці гадоў, не належылася асвабадзіць ад увязі ў шабат?"

17. Калі гэта казаў, засаромеліся ўсе Яго праціўнікі, а ўвесь народ цешыўся з усіх слаўных Яго чынаў.

Прыповесьць аб зярняці гарчыцы і аб квасе

18. Дык далей казаў: "Да чаго падобнае Каралеўства Божае ды з чым мог бы яго параўнаць?

19. Падобна яно да гарчычнага зярняці, якое ўзяўшы чалавек пасеіў у сваім агародзе. І вырасла яно і сталася дрэвам вялізным і нябесныя птушкі адпачывалі на яго галінах.

20. І зноў гаварыў: да чаго параўняю Каралеўства Божае?

21. Яно падобнае да квасі, якое ўзяўшы жанчына і ўмішала ў тры меркі мукі і ад яе ўсё ўкісла".

Лік выбраных

22. Езус хадзіў навучаючы па гарадах і вёсках, направіўшыся ў Ерузалім.

23. Хтосьці сказаў Яму: "Госпадзе, ці мала тых, што будуць збаўлены? А Ён сказаў ім:

24. Пастарайцеся ўвайсьці праз цесную браму - бо кажу вам - многія будуць хацець увайсьці і ня змогуць.

25. Бо калі гаспадар дому і запрэ дзьверы, будзеце стаяць на вонкі і стукацца ў дзьверы, кажучы: Госпадзе, адапры нам. А ў адказ скажа вам: ня ведаю, адкуль вы.

26. Тады пачніцё гаварыць: елі мы і пілі з Табою і навучаў Ты на нашых вуліцах.

27. Але Ён скажа вам: ня ведаю, адкуль вы? Адыходзіцеся ад Мяне ўсе, каторыя дапускаецеся беззаконьня".

28. Там будзе плач і скрыгатаньне зубамі, калі ўбачыце Абрагама, Ізаака ды Якуба, ды ўсіх прарокаў у Каралеўстве Божым, а самых сябе вон выкінутых.

29. Ды прыйдуць з усходу і з захаду, з поўначы і з поўдня, і засядуць у каралеўстве Божым

30. Так апошнія стануць першымі, а першыя - апошнімі.

Варожыя намеры Гэрада

31. У той самы дзень падыйшло да Яго некалькі фарызэяў і сказалі Яму: "Выхадзі і ідзі адсюль, бо Гэрад хоча Цябе забіць.

32. Ён сказаў ім: "Ідзіце і скажыце гэнаму лісу: "Вось Я выганяю дэманаў і лячу хваробы сёньня і заўтра, а трэцяга дня спынюся.

33. Аднак трэба, каб Я сёньня і заўтра і пазаўтра быў у дарозе, нельга Прароку гінуць па-за Ерузалімам.

34. О Ерузаліме, Ерузаліме, які забіваеш Прарокаў, камянуеш тых, што да цябе пасыланыя. Колькі раз хацеў сабраць сыноў тваіх, як птушка птушанят сваіх пад свае крыльлі, але ты не хацеў?

35. Дык застанецца вам ваш дом пустым. Бо, кажу вам, не ўбачыце Мяне датуль, аж пакуль ня скажыце: "Багаслаўлены той, хто прыходзіць у імя Госпада" (Пс 117,26).

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Узноўнае аздараўленьне ў шабат

14.1. Аднойчы, калі Езус у шабат увайшоў у дом аднаго з перадавых фарызэяў, запрошаны на пасілак, яны вось за Ім сьлядзілі, наглядалі.

2.     Здарылася, што нейкі апухлы чалавек прыйшоў да Яго.

3.     Езус зьвяртаецца да законаведаў і фарызэяў з пытаньнем: "Ці належыцца ў шабат аздараўляць?"

4.     Але яны маўчалі. Тады Езус, дакрануўшыся да хворага, аздаравіў яго і адправіў.

5.     І ў адказ сказаў ім: "Калі каторага з вас асёл або вол уваліцца ў студню, дык ці зараз выцягваюць яго ў дзень шабату.

6.     І не маглі яны на гэта ніяк адказаць.

Заахвота да пакоры (сьціпласьці) і любові

7.     Аднойчы прыглядаючыся як госьці (запрошаныя) першыя месцы выбіралі сказаў Езус запрошаным гэту прыповесьць:

8.     "Калі будзеш запрошаны на вясельле, не сядай на першым месцы, каб часам ня быў запрошаны важнейшы за цябе,

9.     бо тады той, хто цябе і яго запрасіў, прыйшоўшы скажа табе: "Яму ўступі месца". І тады ты з сорамам зоймеш апошняе месца.

10. Дык калі цябе запросяць, ідзі і сядзь на апошнім месцы, каб калі надыйдзе той, хто цябе запрасіў, скажа табе: "Прыяцелю, сядзь вышэй. Тады будзеш мець пахвалу ў банкетчыкаў.

11. Бо кожны, хто сябе вывышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае - будзе павышаны".

12. Затым гаварыў і да таго, хто яго запрасіў: "Калі спраўляеш баль (абед) або вячэру, не запрашай прыяцеляў сваіх(сяброў) ані братоў сваіх, або сваякоў, ані багатых суседзяў, каб яны часам узамен цябе не пазвалі, бо ўжо атрымаў бы ўзнагароду.

13. Але калі спраўляеш баль, пазаві ўбогіх, калекаў, кульгавых, ды сьляпых,

14. а ўбаславёны (шчасьлівы) будзеш, бо запрошаныя ня маюць чым адплаціццца: адплачаным табе будзе пры ўваскрашэньні справядлівых".

Прыповесь пра запрошаных на вясельле

15. Пачуўшы гэта адзін з гасьцей сказаў Яму: "Багаслаўлены той, хто будзе спажываць хлеб (удзельнічыць у банкеце) у Каралеўстве Божым!"

16. А Езус сказаў яму: "Адзін чалавек справіў вялікую вячэру (вялікі банкет) і паклікаў многіх гасьцей.

17. Ды паслаў свайго слугу ў пару вячэры, каб прыпомніў запрошаным, каб прыходзілі, бо ўжо ўсё прагатавана.

18. І пачалі ўсе супольна адгаварвацца, апраўдвацца. Першы сказаў яму: "Купіў я палетак і мусова мушу пайсьці і абгледзіць яго: прашу цябе выбачай мне (прабач мне).

19. А другі вось што сказаў: "Купіў пяць пар валоў і іду іх праверыць. Прашу цябе, прабач мне (апраўдай мяне).

20. Яшчэ іншы сказаў: "Узяў жонку ажаніўся і дзеля таго не магу прыйсьці".

21. Затым вярнуўшыся слуга разказаў гэта гаспадару свайму. Тады ўзлаваны (разгневаны) гаспадар сказаў свайму слузе: "Ідзі скора на вуліцы і перавулкі горада і прывядзі сюды ўбогіх і калекі, храмых, і сьляпых.

22. Слуга сказаў: "Гаспадару, усё зроблена як загадаў ты, але яшчэ ёсьць месца.

23. Дык зноў сказаў гаспадар слузе: "Выйдзі на дарогі і заплоцьці, змушай прыходзіць, каб дом мой быў поўным.

24. А кажу, што ніводзін з тых людзей запрошаных, не пакаштуе маёй вячэры".

Канечная ўмова

25. А хадзілі за Езусам вялікія грамады. Адвярнуўшыся да іх, сказаў:

26. Калі хто прыходзіць да Мяне, а ня мае ў ненавісьці бацькі свайго і маці, жонкі, і дзеці, братоў і сясьцёр, а пры тым і жыцьця свайго, - ня можа быць вучнем Маім".

27. І хто не нясе крыжа свайго ды не ідзе за Мной - ня можа быць вучнем Маім.

28. Бо хто з вас маючы збудаваць башню, вежу, ці ня сядзе перш і не аблічыць патрэбных выдаткаў, ці мае чым яе дакончыць.

29. Бо інакш гледзячыя пачалі б з яго сьмяяцца, каб залажыў падмурак, а ня змог закончыць,

30. ды, каб не гаварылі: Гэты чалавек пачаў будаваць і ня змог кончыць.

31. Або які кароль, маючы ваяваць супроць другога караля, ці не засядзе перш і не абдумае, ці мог бы ён з дзесяцьцю тысячамі, пайсьці супраць тога, які ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі.

32. Інакш, калі той яшчэ далёка, высылае пасланьнікаў і просіць аб мір (просіць памірыцца).

33. Так вось кожны з вас, хто ня вырачыцца ўсяго, што мае, ня можа быць маім вучням.

34. Соль добрая, але калі зьвятрэе, чым яе пасаліць, заправіць?

35. Не прыдасца яна ані ў зямлю, ані ў навоз, але вон яе выкінуць. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Прыповесьць пра загублену авечку і драхму

15.1. Прыходзілі да Езуса мытнікі і грэшнікі паслухаць Яго навук.

2.     А фарызэі і вучоныя шэмралі (марматалі) кажучы: "Ён прымае (дружыць) грэшнікаў і есьць з імі".

3.     Сказаў ім тады Езус гэткую прыповесьць:

4.     Ці ёсьць між вамі нехта, хто маючы сто авец, калі б згубіў адну з іх, ці не пакідае дзевяцьдзесят дзевець у пустыні і ці не ідзе за тою, што згублена, пакуль яе ня знойдзе?

5.     А калі яе знойдзе, кладзе сабе на плечы і цешыцца.

6.     І вярнуўшыся дамоў, склікае прыяцеляў і суседзяў кажучы ім: цешцеся разам са мной, бо адшукаў авечку сваю згубленую.

7.     Кажу вам, што такая будзе радасьць у небе з аднаго грэшніка пакутуючага, больш чым дзевяцідзесяцьцю дзевяцьцю справядлівых, не патрабуючых пакуты.

8.     Або якая жанчына, маючыя дзесяць драгмаў, калі згубіць адну драгму, ці ня паліць сьвечкі, ці ня мяце падлогі ды не шукае рупліва, аж пакуль ня знойдзе.

9.     А калі знойдзе, склікае прыяцелок і суседак, кажучы ім: "Цешцеся са мною, бо я знайшла драгму згубленаю.

10. Так, кажу вам, будзе радасьць сярод анёлаў Божых дзеля аднаго грэшніка, каторы пакутуе (каіцца).

Прыповесьць пра бадзялага сына

11. Езус разказваў далей: "Адзін чалавек меў двух сыноў.

12. Маладзейшы з іх сказаў бацьку: "Баця, дай маю частку маёмасьці, што мне належыцца. Бацька разьдзяліў паміж іх маёмасьць.

13. Небавам маладзейшы сын забраўшы ўсё сваё выбраўся ў далёкую краіну. Прагайдачыў там сваю маёмасьць, жывучы распусна.

14. А калі змарнаваў усё, настаў вялікі голад у той старане, ды і сам стаў адчуваць недастатак.

15. Дык пайшоў і наняўся ў аднаго жыхара таго краю, ды той паслаў яго ў сваё сяленьне пасьвіць сьвіньней.

16. І ён рад быў напоўніць жывот свой мяккінай, якую елі сьвіньні, але ніхто яму не даваў.

17. Разважыўшы гэта тады сказаў: "Сколькі ж парабкаў (наймітаў) у бацькі майго ўдоваль маюць хлеба, а я тут з голаду ўміраю.

18. Устану і вярнуся да бацькі свайго ды скажу яму: "Баця, саграшыў я адносна неба і проціў цябе.

19. Я ўжо ня варт называцца тваім сынам, вазьмі мяне быццам адным з парабкаў сваіх".

20. І сабраўшыся пайшоў да бацькі свайго. А калі ён быў яшчэ далёка, бацька ягоны ўбачыў яго і пашкадаваў яго. Пераняў яго, кінуўся яму на шыю і пацалаваў яго.

21. Сын жа сказаў яму: "Баця, саграшыў перад небам і проціў цябе, так што ўжо ня варты называцца сынам тваім.

22. Аднак бацька загадаў слугам сваім: "Быстра прынясіце найлепшы адзетак і адзеньце яго, дайце яму такжа персьцень на палец яго і сандалы яму на ногі.

23. Выбярыце кормнае цялё і забіце. Будзем есьці і весяліцца:

24. Бо сын мой гэты быў памёршы, але аджыў, быў прапаўшы, - але аднайшоўся. Дый пачалі весяліцца.

25. А старэйшы сын яго быў на полі, а калі вяртаўся і падыйшоў пад дом, пачуў музыку і танцы.

26. Пазваў тады аднаго слугу ды спытаўся, што гэта здарылася.

27. А той кажа яму: "Брат твой вярнуўся, дык бацька твой забіў кормнае цялё, бо вярнуўся ён жывым.

28. Абурыўся ён тады і не хацеў заходзіцца. Але бацька яго выйшаў і пачаў яго ўпрашаць.

29. А ён у адказ сказаў бацьку свайму: "Я толькі гадоў служу табе і ніколі не нарушыў загаду твайго, а ты мне ніколі ня даў казьляці, каб я пабалаваў з сябрамі сваімі.

30. А як паявіўся гэты сын твой, што пралайдачыў з распусьніцамі сваю маёмасьць, дык забіў ты яму клустае цялё.

31. Але бацька ўгаварыў яго: "Сыне, ты заўсёды са мной, і ўсё, што маё - тваё.

32. Трэба ж аднак радавацца і банкетаваць, бо брат твой быў памёршы і аджыў, быў прапаўшы і аднашоўся".

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Прыповесьць пра пераваротнага арандатара

16.1. І далей павучаў вучняў сваіх: "Быў адзін багаты чалавек. Ён меў арандатара. Яго зьнеславілі перад гаспадаром, што ён марнаваў яго дабро.

2.     Дык пазваўшы яго, сказаў яму гаспадар: "Што я чую пра цябе? Разчытайся з свайго валадарства (арэнды), бо ўжо больш ня будзеш арандаваць".

3.     Арандатар думае сабе: "Што мне рабіць? Гаспадар мой адбярэ ад мяне арэнду, арэндаваньне? Капаць магу, а жабраваць стыдаюся.

4.     Ведаю, што мне рабіць, каб калі ўсынуты буду ад арэндаваньня, прынялі мяне ў дамы свае.

5.     Склікаўшы тады па асобку вінаватых (даўжнікоў) гаспадара свайго, сказаў перашаму: "Колькі вінаваты ты гаспадару майму?"

6.     Той адказаў: "Сто бочак алівы". Дык сказаў яму: "Вазьмі запісь сваю, сядзь і зараз напішы: "Пяцьдзесят".

7.     Затым пытае другога: "А ты колькі вінаваты?" А ён адказаў: "Сто мер пшаніцы". Дык сказаў арандатар яму: "Вазьмі запісь сваю ды напішы восемдзесят".

8.     Дык пахваліў гаспадар пераваротнага (крывадушнага, хітрага) арандатара, што хітра зрабіў. Бо вось сыны гэтага сьвета растарапнейшыя між падобных сабе, чым сыны сьвятла.

9.     А Я вам кажу: здабывайце сабе прыяцеляў з мамоны несправядлівасьці, каб калі памрыцё прынялі вас у вечныя сялібы.

10. Хто верны ў найменшых рэчэх, дый у вялікіх будзе верны. А хто ў малых ня верны, дык і ў большых бывае несправядлівы.

11. Дык калі вы былі нявернымі ў несправядлівай мамоне, дык хто вам паверыць сапраўднае дабро?

12. А калі вы чужым не былі вернымі, дык хто вам дасьць, што вашае?

13. Ніводзін слуга ня можа двом панам служыць, бо або аднаго будзе ненавідзіць, а другога будзе любіць. Бо да аднаго прытуліцца, а другім пагардзіць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.

14. А гэтага ўсяго слухалі фарызэі, якія былі хцівымі (сквапнымі) і насьміхаліся з Яго.

15. Дык Езус сказаў ім: "Вы ўважаецеся за справядлівых перад людзьмі, але Бог знае сэрцы (сумленьні) вашыя. Бо што ў людзей высокароднае - у Бога агідным.

16. Закон і Прарокі - да Яна. А ад яго весьціцца Каралеўства Божае і кожны да яго імкнецца сілаю.

17. Лягчэй небу і зямлі прамінуць, нячым счэзнуць адной крэсы ў Законе.

18. Кожны хто кідае жонку сваю, а бярэ іншую - чужаложыць, а хто б кінутую мужам узяў (ажаніўся) - чужаложыць.

Прыповесьць пра багацея і Лазара

19. Жыў адзін багаты чалавек. Ён адзяваўся ў пурпур і бісон ды штодзённа салідна баляваў.

20. І жыў нейкі жабрак імем Лазар. Ён ляжаў у скулах каля яго варот - брамы.

21. Ён прагнуў заспакоіць голад крошкамі, спадаючымі са стала багацея, але ніхто яму не даваў. Сабакі толькі прыходзілі і лізалі скулы ягоныя.

22. Дайшло, што жабрак памёр і ангелы занесьлі яго на ўлоньне Абрагама. Памёр таксама багацей, і пахаваны быў у пекле.

23. Церпячы мукі падняў свае вочы і ўбачыў у аддаленьні Абрагама і на ўлоньні яго Лазара.

24. Закрычаў: "Ойча Абрагаме, зжалься нада мной. Пашлі Лазара, хай умочыць у вадзе канец пальца свайго і змочыць язык мой, бо мучуся ў полымі.

25. Сказаў яму Абрагам: "Сыне, прыпомні, што ты за жыцьця свайго карыстаўся дабром, як Лазар благаццём. Ён цяпер тут цешыцца, а ты мучышся.

26. Прытым паміж намі і вамі ззяе пропасьць, каб тыя, што хочуць ад нас да вас перайсьці не маглі ані адсюль да нас перабрацца.

27. Дык кажа: "Малю цябе, ойча, каб паслаў яго ў дом бацькі майго,

28. бо маю пяць братоў - хай перасьцярог іх, каб і яны не папаліся ў гэтае месца мучэньняў".

29. Кажа яму Абрагам: "Маюць Майсея і Прарокаў - хай слухаюць іх".

30. Але ён кажа: "Не, ойча Абрагаме, але каб хто з памёршых пайшоў да іх, возьмуцца за пакуту.

31. Але Абрагам сказаў яму: "Калі ня слухаюць Майсея і Прарокаў, дык каб хто з памёршых паўстаў - не павераць".

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Заметкі для вучняў

17.1. Аднойчы сказаў Езус вучням сваім: "Немагчыма, каб не былі згаршэньні, але бяда тому праз каго яны прыходзяць.

2.     Лепш было б яму, каб завесіць яму камень млынавы на шыю ды ўкінуць яго ў мора, чым меў бы ён згоршыць аднаго з маленькіх.

3.     Глядзіце! Калі брат саграшыў проціў цябе, упомні яго, а калі пакаіўся, даруй яму.

4.     Калі б сем раз на дзень саграшыў супроць цябе і сем раз звярнуўся да цябе, кажучы: каюся за гэта, даруй яму.

5.     Дык сказалі Апосталы Госпаду: "Павяліч нам веру".

6.     А Госпад сказаў: "Калі б вы мелі веру хоць як зярнётка гарчыцы, дык сказалі б гэтаму морвы: вырвіся з корэням і перасадзіся ў мора, і яно паслухала б вас.

7.     А хто з вас, маючага слугу ратая (аратага) або пастуха, калі ён вернецца з поля, скажа яму: "Хадзі сядзь за стол".

8.     А ці ня скажа: "Прыгатуй мне вячэру, або падперажыся ды паслугуй мне, пакуль не наемся і не нап'юся, а потым ты будзеш есьці і піць.

9.     Ці ён дзякуе слузе таму, што ён зрабіў тое, што яму загадаў?

10. Ня думаю. Так і вы: калі споўнілі ўсё, што вам загадана, кажыце: "Слугі мы не зарадныя, што павінны былі зрабіць - зрабілі".

Аздараўленьне дзесяці пракажоных

11. Аднойчы ідучы ў Ерузалім, праходзіў сярэдзінай Самарыі і Галілеі.

12. А калі ўваходзіў у адно пасяленьне, пераняло Яго дзесяць чалавек пракажонных. Яны сталі здалёку

13. і крычалі ў голас: "Езусе, Вучыцелю, пашкадуй нас!"

14. Езус убачыўшы іх, сказаў: "Ідзіце, пакажыцеся сьвятарам. І калі яны ішлі, сталася, што былі ачышчаныя.

15. Адзін жа з іх, як аглядзеўся, што быў ачышчаны, вярнуўся і моцным голасам славячы Бога

16. паў на твар ля ног Езуса, дзякуючы. А быў ён самаранін.

17. А Езус сказаў: "Ці ня дзесяць было ачышчаных?А дзе дзевяць?

18. Не знайшоўшыся з іх ніхто, хто б вярнуўся і славіў Бога, акрамя гэтага чужынца.

19. Затым сказаў яму: " Устань, ідзі, бо вера твая, аздаравіла цябе."

Прыход Сына Чалавечага

20. Запытаны фарызэямі, калі надыйдзе Каралеўства Божае, у адказ сказаў ім: Каралеўства Божае ня прыйдзе відавочна.

21. І ня скажуць: " Во тут або там. Бо Каралеўства Божае ў вас.

22. Затым сказаў вучням сваім: "Прыйдуць дні, калі вы будзеце прагнуць відзець адзін дзень Сына Чалавечага і не ўвідзеце.

23. Скажуць вам : "Вось тут" або "Вось там" не ідзіце і не шукайце.

24. Бо як маланка зазьзяе спад неба і асьвеціць тое, што пад небам, так Сын Чалавечы у Свой дзень.

25. Але трэба, каб перш многа перацярпеў ды быў адкінутым праз гэта пакаленьне (род).

26. Як дзеілася ў дні Ноя, так будзе ў днях Сына Чалавечага.

27. Будзе есьці і піць, жаніцца і замуж выдаваць аж да дня, калі Ной увайшоў у Арку. Затым прыйшоў патоп і выгубіў усіх.

28. Падобна як рабілася ў дні Лёта: елі і пілі, куплялі і прадавалі, садзілі і будавалі.

29. Аж да дня, калі Лёт выйшаў з Садомы, спаў з неба, як дождж, агонь серкавы і выгубіў усіх.

30. Так будзе таксама ў дзень, калі Сын Чалавечы аб'явіцца.

31. А хто б у тую пару быў на даху, а прылады яго дома, хай не сыходзіць, каб іх забраць. А хто на полі, хай таксама не вяртаецца.

32. Помніце на жану Лёта.

33. Калі б хто стараўся жыцьцё сваё зьберагчы, загубіць яго, а хто загубіў, сышчыць яго.

34. Кажу вам, у тую ноч будзе двух на адным ложку, адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты.

35. Дзьве будуць малоць разам, адна будзе ўзята, а другая застанецца; двух будзе на полі, адзін узяты, другі застанецца.

36. А яны запыталіся ў Яго: "Дзе Госпадзе?" А Ён адказаў ім:

37. "Дзе будзе цела, там і арлы сабяруцца".

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Несправядлівы судзьдзя

18.1. Затым разказаў ім Езус прыповесьць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не пераставаць, кажучы:

2.     "Жыў адзін судзьдзя ў адным горадзе. Ён Бога не баяўся і не зважаў на людзей.

3.     Жыла таксама ў гэным адна ўдава, якая прыходзіла да яго з просьбай: "Вазьміся абараніць мяне ад майго праціўніка".

4.     А ён не хацеў даўжэйшы час. Потым аднак адумаўся: хоць Бога не баяўся і з людзьмі не лічыўся,

5.     аднак дзеля дакучлівасьці ўдавы, вазьму яе абарону, каб наканец не прыйшла і не зьневажыла мяне.

6.     Дык сказаў Госпад: "Паслухайце, што гаворыць несправядлівы судзьдзя,

7.     а ці ж Бог ня возьмецца бараніць выбраньнікаў сваіх днём і ноччу прызываючых Яго, ды ці будзе марудзіць у іх бядзе?

8.     Кажу вам, што скора возьме іх у абарону. Але калі прыйдзе Сын Чалавечы, ці знойдзе веру на зямлі?"

Прыповесьць пра фарызэя і мытніка

9.     Некаторым, што надта сабе верылі, што яны былі справядлівыя, а іншымі пагарджалі - гэткую прыповесьць.

10. Двух людзей увайшло ў сьвятыню памаліцца: адзін фарызэй, а другі мытнік.

11. Фарызэй, стоячы, так маліўся ў душы: "Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядліўцы, чужаложнікі, як і гэты мытнік.

12. Пашчу два разы ў тыдні, даю дзесяціну з усяго, што маю.

13. А мытнік, стоячы здалёка, не сьмеў нават падняць у неба, але біўся ў грудзі і прасіўся: "Божа, будзь міласэрны мне грэшнаму".

14. Кажу вам: гэты вярнуўся дамоў апраўданы, а ня той. Бо кожны, хто выносіцца, будзе паніжаны, а хто паніжаецца будзе павышаны".

Езус і дзеці

15. Часам прыносілі да Езуса дзеці, каб дакрануцца да іх. Бачачы гэта вучні сварыліся на іх.

16. Але Езус паклікаўшы іх да Сябе, загадаў: "Пазваляйце дзеткам прыходзіць да Мяне і не бараніце ім: бо такіх - Каралеўства Божае.

17. Сапраўды кажу вам: хто не прымае Каралеўства Божага як дзіця, не ўвойдзе ў яго.

Багаты юнак

18. Аднойчы спытаўся ў Езуса высокі ўрадовец: "Вучыцелю добры, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?"

19. А Езус яму адказаў: "Чаму Мяне завеш добрым? Ніхто ня добры, адно Бог.

20. Знаеш прыказаньні: "Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сьведч фальшыва, паважай бацьку свайго і маці сваю" (Вых 20,12-16, Паўт. Пр.5,16-20).

21. А ён сказаў: "Я гэта ўсё спаўняю ад маленства".

22. Пачуўшы гэта, Езус сказаў яму: "Табе не хапае аднаго: прадай усё, што маеш і раздай убогім, а заробіш скарб у небе, ды прыходзь ідзі за Мной".

23. А ён пачуўшы гэта, пасмутнеў: бо быў вельмі багаты.

Багацьце і ўбогасьць

24. Затым Езус бачачы яго сумным сказаў: "Як трудна, маючым багацтвы ўвайсьці ў Каралеўства Божае.

25. Лягчэй вярблюду праціснуцца праз вуха іголкі, чым багацею ўвайсьці ў Каралеўства Божае."

26. Дык спыталіся тыя, што слухалі: "Хто ж можа быць тады збаўлены?"

27. Сказаў Ён ім: "Што не магчыма людзям, гэта магчыма Богу".

28. Сказаў Пётр: "Вось жа пакінулі ўсё і пайшлі за Табой".

29. Сказаў ім Езус: "Сапраўды кажу вам, што няма нікога, хто б пакінуў дом, або бацькоў, або братоў, або жонку, або дзяцей дзеля Каралеўства Божага,

30. каб не атрымаў многа больш у жыцьці гэтым, а ў будучым жыцьцё вечнае.

Трэцяя запаведзь мукі

31. Узяўшы з сабой дванаццаць казаў ім:"Ідзём у Ерузалім і зьдзейсьніцца ўсё, што напісана Прарокам пра Сына Чалавечага.

32. Будзе выдадзены паганам, будзе высьмеяны, убічаваны, ды апляваны.

33. А па ўбічаваньні заб'юць Яго, а на трэці дзень уваскрэсьне.

34. Але яны з гэтага нічога не разумелі, пра што гаварылася.

Аздараўленьне сьляпога з Ерыха

35. Здарылася, што калі падыходзіў да Ерыха, нейкі сьляпы сядзеў пры дарозе жабруючы.

36. Пачуўшы гармідар натоўпу праходзячага спытаўся, што гэта такое?"

37. Сказалі Яму, што Езус з Назарэту праходзіць міма.

38. Дык пачаў крычаць: "Езу, Сыне Давідаў, зжалься нада мной!"

39. А тыя, што ішлі на перадзе сварыліся на яго, каб маўчаў. Але ён тым яшчэ мацней крычаў: "Сыне Давідаў, пашкадуй мяне!"

40. Езус стрымаўся і загадаў яго прывесьці да Яго. А калі ён падыйшоў, спытаўся ў яго:

41. "Што хочаш, каб Я зрабіў табе?" А ён сказаў:"Госпадзе, хачу відзець".

42. Сказаў яму Езус: "Праглянь, вера твая аздаравіла цябе".

43. І зараз праглянуў, ды ішоў за Езусам, славячы Бога. А ўвесь народ бачачы гэта, славіў Бога.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Мытнік Захэй

19.1. Прыбыўшы ў Ерыха, Езус праходзіў праз горад.

2.     Там жыў чалавек імем Захэй, начальні мытнікаў і запар багацеям.

3.     Ён стараўся пабачыць Езуса, хто Ён такі, але ня мог, дзеля натоўпу, бо быў малога росту.

4.     Дык забег наперад, узьлез на дрэва сыкаморы, каб Яго ўвідзець, бо тамака меў Ён праходзіць.

5.     А калі Езус прыбыў на тое месца і глянуў ўверх, убачыў яго ды сказаў яму: "Захэй, злазь быстра, бо сягоньня мушу пабываць у тваім доме".

6.     Дык Захэй злез пасьпешна і прыняў Езуса з радасьцю.

7.     Усе бачачы гэта шемралі (марматалі), кажучы: "Да грэшніка пайшоў у госьці".

8.     Захэй жа стоячы сказаў Госпаду: "Госпадзе, вось  жа палавіну маёмасьці сваёй раздам убогім, а калі каго скрыўдзіў аднагараджуся ў чатыры разы".

9.     Сказаў яму Езус: "У гэты дом сягоньня прыйшло збаўленьне, бо і ён ёсьць сынам Абрагама.

10. Бо Сын Чалавечы прыйшоў шукаць і збаўляць тое, што было прапаўшы".

Прыповесьць пра дзесяць мінах серабра

11. Калі Яго пра гэта слухалі, таму што былі блізка Ерузаліму Езус у дабаўку разказаў гэту прыповесьць, так як яны думалі, што ўжо небавам аб'явіцца Каралеўства Божае.

12. Дык разказваў: "Адзін высакародны чалавек выбраўся ў далёкую краіну, атрымаць каралеўства і вярнуцца.

13. Дык пазваў дзесяць сваіх слугаў, даў ім дзесяць мін (грошы) ды сказаў ім: "Зарабляйце, пакуль вярнуся".

14. А падчынёныя яго ненавідзелі і выправілі за ім пасланьнікаў і сказалі:"Ня хочам, каб ён панаваў над намі".

15. Атрымаўшы каралеўства, ён вярнуўся. Загадаў паклікаць слугаў сваіх, каторым даручыў грошы, каб даведацца колькі з іх кожны зарабіў.

16. Дык прыбыў першы і сказаў: "Гаспадару, міна твая прыспорыла, прынесла  дзесяць мін".

17. Сказаў яму: "Добра, слуга верны, за тое, што ў малым быў ты верны, паручу табе ўладу на дзесяцьцю гарадамі".

18. Затым прыбыў другі і сказаў: "Гаспадару, міна твая пяць мін прынесла."

19. Сказаў яму:"Таму ты будзеш валадаць пяцьцю гарадамі".

20. А трэці прыбыў і сказаў: "Во твая міна, якую я меў схаваўшы ў хустцы,

21. бо баяўся цябе, што ты чалавек жорсткі: "Бярэш, чаго не палажыў, ды жнеш, чаго не пасеіў".

22. Сказаў гаспадар яму: "Па словах тваіх суджу цябе: ліхі слуга. Ведаў ты, што я чалавек суровы, што бяру, чаго не палажыў, ды жну, чаго не пасеяў.

23. А чаму ты грошаў маіх не аддаў у банк, каб па павароце мог я запатрабаваць іх з працэнтам?"

24. І сказаў да акружаючых: "Забярыце ад яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мін."

25. Дык сказалі яму: "Гаспадару, ён жа мае дзесяць мін?"

26. Дык кажу вам, што кожнаму, будзе дадзена, ды будзе ўдоваль, а хто ня мае, дык і тое, што мае будзе ад яго аднята.

27. А тых непрыяцеляў маіх, што мяне не хацелі, каб над імі панаваў, прывядзіце, ды забіце ў маёй прысутнасьці."

Заканчэньне дзейнасьці публічнай: мука, сьмерць і ўваскрашэньне

Уезд трыўмфальны ў Ерузалім

28. Гэта сказаўшы, Езус наперадзе ішоў далей у напрамку Ерузаліма.

29. Падходзячы да Бетфаге і Бэтаніі і да гары, якая завецца Аліўнай, Ён паслаў двух вучняў Сваіх

30. кажучы: "Ідзіце ў вёску, што напроціў, і, вы ўвайшоўшы ў яе знойдзеце прывязанае асьлянё, на якім яшчэ ніхто з людзей не сядзеў. Адвяжыце і прывядзіце.

31. Калі б хто вас спытаўся: "Чаму адвязаваеце?" - скажаце так: "Госпад яго патрабуе".

32. Дык пайшлі тады пасланыя да знайшлі асьлянё, як сказаў ім Езус.

33. Калі яны адвязвалі асьлянё, уласьнікі ягоныя спыталіся ў іх: "Чаму адвязваеце асьлянё?"

34. Яны адказалі: "Госпад яго патрабуе".

35. Затым прывялі яго да Езуса. І закінуўшы на яго адзеньне сваё, пасадзілі Езуса.

36. А калі ехаў Ён, слалі людзі адзеньне сваё на дарозе.

37. А калі збліжаліся да спуску гары Аліўнай, пачалі ўсе грамады вучняў радасна хваліць Бога за ўсе цуды, каторыя бачылі,

38. гамонячы: "Багаслаўлены кароль, каторы прыходзіць у імя Госпада. Супакой (мір) на небе і хвала на вышынях" .Пс.117

39. Спасярод натоўпу некаторыя фарызэі сказалі Езусу: "Вучыцелю, забарані вучням сваім".

40. А Езус сказаў: "Кажу вам, калі б яны маўчалі, камяні гаманіць будуць".

41. А калі Езус прыблізіўся і ўбачыў горад, заплакаў дзеля яго і сказаў:

42. "Калі б ты пазнаў як толькі ў гэты твой дзень тое, што да супакою твайго, а цяпер закрытае перад вачыма тваімі.

43. Бо прыйдуць дні на цябе дні, што акружаць цябе непрыяцелі твае валам (шанцамі) і аблягуць цябе ды сьціснуць цябе зусуль

44. і паваляць цябе на зямлю і дзеці твае, каторыя ў табе ды не пакінуць у табе каменя на камяні, таму, што не пазнаў часу наведаньня твайго.

45. Затым увайшоўшы ў сьвятыню стаў выкідаць прадаючых у ёй і купляючых,

46. кажучы ім: "Напісана, што дом мой домам маленьня, а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў".

47. Ды штодзень навучаў у сьвятыні. А архісьвятары, вучоныя і старэйшыны народу перадумоўвалі, як бы яго забіць,

48. але не знаходзілі спосабу, што Яму зрабіць маглі б, бо ўвесь народ слухай Яго з захапленьнем.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Павучэньні Езусам Фарызэяў

20.1. Здарылася, калі аднаго дня Езус навучаў народ у сьвятыні ды вясьціў Эвангелію, сабраліся вышэйшыя сьвятары і вучоныя разам з старэйшынамі народу

2.     што яны сказалі Езусу: "Скажы нам, чыёй моцай гэта робіш? Або хто табе даў такую ўладу?"

3.     А Езус у адказ сказаў ім:"І Я вас спытаюся ў адной справе. Адкажыце мне:

4.     Хрост Янаў з неба быў ці ад людзей?"

5.     А яны паразважалі ды пагаварылі між сабой: "Калі скажам з неба, скажа нам: дык чаму ж вы тады не ўверылі?

6.     А калі скажам з людзей - увесь народ укамянуе нас, бо перакананы, што Ян Прарокам.

7.     Затым адказалі, што ня ведаюць, скуль быў.

8.     Дык і Езус сказаў ім: "Ані Я таксама скажу вам, чыёй моцай гэта раблю".

Прыповесьць пра ліхіх арандатараў

9.     Затым разказаў Езус людзям гэтую прыповесьць: Адзін чалавек залажыў вінаграднік, аддаў яго ў  арэнду вінаградарам і сам выехаў на доўгі час.

10. А ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб аддалі яму часьць пладоў вінаградніка, але яны зьбіўшы яго, пусьцілі з нічым.

11. Дык зноў паслаў другога слугу, але і яго зьбілі, зьняважылі і адаслалі з нічым.

12. Наканец паслаў трэцяга, каторага пакалечылі і выкінулі.

13. Дык сказаў гаспадар вінаградніка: "Што зраблю? Пашлю сына свайго мілага. Калі яго ўбачаць хіба ўшануюць.

14. А калі яны яго ўбачылі вінаградары, разважалі між сабой, кажучы: Ён насьледнік (спадкаемец), забійма яго і заваладаем яго спадчынаю.

15. Ды выкінуўшы яго з вынаградніка - замучылі. Дык што ж тады зробіць гаспадар вінаградніка?"

16. Прыйдзе і выгубіць гэных вінаградараў, а вінаграднік аддасьць іншым.  Пачуўшы гэта сказалі яму: "О каб гэтак не было!"

17. Езус гледзячы на іх сказаў ім: "Што значыць тады напісана: "Камень, каторы адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла". (Пс.117,22)

18. Кожны, хто б ўпаў на тэн камень, будзе разьбіты, а на каго б ён упаў сатрэ яго.

19. А вышэйшыя сьвятары і вучоныя стараліся налажыць на Яго рукі ў тую пару, але баяліся народу. Дагадаліся, што гэту прыповесьць гаварыў ім.

Аб падатках

20. Яны сьлядзілі за Езусам і падаслалі шпіёнаў. Яны прыкрываючыся справядлівасьцю мелі падхваціць на мове і выдаць установам і ўладзе намесьніка.

21. Спыталі яго кажучы: "Вучыцелю, ведаем, што добра гаворыш і вучыш, і не зважаеш на асобу, але дарогі Божай па праўдзе навучаеш.

22. Ці не належыць плаціць падатак цэзару, ці не?"

23. Езус пранікаючы аднак іхні подступ, сказаў ім: "Чаму мяне зводзіце (спакушаеце)?

24. Пакажыце мне дынар. Чый гэта надпіс і адмалюнак? Адказалі Яму: "Цэзара".

25. Дык сказаў ім: "Аддайце таму, што цэзарскае - цэзару, а што Божае - Богу".

26. І не маглі падхваціць Яго на слове ў прысутнасьці людзей.

Уваскрасеньне целаў

27. Падыйшлі таксама некаторыя з садуцэяў, адмаўляючы ўваскрасеньню і спыталіся ў Яго, кажучы:

28. Вучыцелю, Майсей прыпісаў нам: "Калі б чый брат, маючы жонку, памёр бяздзетна, ды хай яго брат возьме жонку яго за жонку і хай выкліча патомсва брату свайму.

29. Было вось сем братоў: першы ўзяўшы жонку памёр бязьдзетна.

30. Дык узяу яе другі, але і ён памёр бяздзетна.

31. Затым узяў яе трэці і падобна ўсе яны сем памерлі не пакінуўшы патомства.

32. Па ўсіх памерла і жанчына.

33. Дык у хвіліну ўваскрашэньня каторага з іх будзе жонкай? Так як сямёх мела яе за жонку?"

34. Сказаў ім Езус: "Сыны гэтага сьвету жэняцца і замуж выходзяць.

35. Тыя, што будуць прызнаны за дастойных будучага веку і ўваскрасеньня - яны ня жэняцца і ня выходзяць замуж.

36. Яны нават ужо і ўміраць ня могуць, роўнымі будуць анёлам і яны яўляюцца сынамі Божымі, будуць сынамі ўваскрасеньня.

37. А што памёршыя паўстануць, дык ужо Майсей выказаў у вопісі "Аб кусьце", паколькі называе Госпада - Богам Абрагама і Богам Ізаака, і Богам Якуба.

38. А Бог - ня Богам памёршых, але жывых: бо ўсе жывуць для Яго.

39. А некаторы з вучоных у адказ казалі: "Вучыцелю, добра сказаў".

40. І ўжо больш не сьмелі Яго аб што колечы пытацца.

Мэсія - сынам Давіда

41. Затым сказаў ім Езус: "Як жа кажуць, што Хрыстос ёсьць сынам Давіда,

42. калі сам Давід у кнізе Псальмаў кажа: "Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь па правіцы Маёй,

43. аж пакуль Я не палажу непрыяцеляў тваіх у падножжа ног тваіх (Пс.109,1).

44. Калі Давід называе Яго Госпадам, дык як жа тады ёсьць сынам яго?"

45. А калі Яго ўвесь народ з увагай слухаў, сказаў вучням сваім:

46. "Высьцерагайцеся вучоных па сьь. Пісаньні. Яны ахвотна ходзяць у доўгіх шатах, любяць прывітаньні на рынку і першыя месцы ў сынагодзе і на балях.

47. І яны аб'ядаюць дамы ўдоваў пад відам доўгіх малітваў. Іх чакае цяжкі прысуд.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Капейка ўдавы

21.1. Аднойчы Езус падняўшы вочы свае і бачачы, як багатыя кідалі дарункі свае ў скарбону,

2.     убачыў таксама адну ўдаву бедную, як кідала два дробныя грошыкі, капейкі,

3.     затым сказаў: Запраўды кажу вам, гэтая ўдава ўкінула болей, чым усе іншыя.

4.     Бо ўсе з лішкаў укідалі ў дары Божыя, а яна з недастатку свайго ўкінула ўсё, што мела на сваё ўтрыманьне.

Зьнішчэньне Ерузаліму. Апошнія падзеі

5.     А калі некаторыя гаварылі аб сьвятыні, што прыгожымі каменямі і дарамі аздоблена, Езус сказаў:

6.     "Надыйдуць дні, ў якіх з усяго, што відзіце, не застанецца каменя на камені, каб ня быў скінуты".

7.     Дык спыталіся ў Яго, кажучы: "Вучыцелю, калі гэта будзе, і што за знак, калі гэта пачнецца?"

8.     Езус сказаў: "Глядзіце, каб вас не зьвялі. Бо многа прыйдзе ў Маё імя, кажучы: "Гэта Я" або: "Час надыйшоў" ды не ідзіце за імі".

9.     А калі пачуеце пра войны і замешаньні, не беспакойцеся, бо трэба, каб гэта здарылася перш, але яшчэ ня зараз канец.

10. Далей казаў ім: "Паўстане народ на народ і каралеўства на каралеўства.

11. Месцамі будуць вялікія землятрусы, пошасьці і голад, панаваць будуць страхі ды знакі вялікія на небе.

12. Але перад тым усім наложаць на вас рукі, будуць прасьледаваць і выдаваць у сынагогі і ў вязьніцы, цягаючы да каралёў і намесьнікаў дзеля імя Майго,

13. станецца гэта вам у доказ.

14. Рашыцеся тады ў сэрцах вашых ня думаць, як маеце адказаваць.

15. Бо Я дам вам гаварыць, і мудрасьць, каторай ня змогуць запярэчаць праціўнікі вашыя.

16. А прадаваць вас будуць браты і бацькі, і сваякі і сябры. Заб'юць вас не аднаго.

17. Будуць вас усе ненавідзець дзеля імя Майго.

18. Але нават волас вам з галавы не прападзе.

19. Цярплівасьцяй вашай збавіце душы вашыя.

20. Калі вось убачыце Ерузалім войскам акружанае, тады ведайце, што прыблізілася ягонае спусташэньне.

21. Тады тыя, што ў Юдэі, хай уцікаюць у горы, а каторыя ў нутры горада - хай уцякаюць, а тыя, што ў ваколіцы, хай у горад не вяртаюцца.

22. Бо гэта дні помсты, каб збылося ўсё, што напісана.

23. Гора жа цяжарным і кормячым у тыя дні, бо будзе прыгнёт вялікі на зямлі і гнеў над гэтым народам.

24. Будуць падаць ад мяча і пагоняць іх у няволю паміж усіх народаў. Ерузалім будзе топтаны паганцамі, аж пакуль збудзецца час народаў.

25. Тады будуць знакі на сонцу і на месяцы і на зорках ды на зямлі прыгнёт народаў сярод разрухаў, гуку мора і навальніцаў.

26. Людзі будуць калявацець ад страху і чаканьня тых падзей, якія нахлынуць на ўвесь сьвет, бо магуцьці нябесныя будуць хістацца.

27. А калі ўбачаць Сына Чалавечага прыходзячага ў воблаку з сілай вялікай і веліччу.

28. А калі гэта збывацца пачне, глядзіце і падымайце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленьне ваша.

29. Затым сказаў ім прыповесьць: "Паглядзіце на фіговае дрэва, ды на ўсе дрэвы.

30. Калі яны ўжо фрукты выдаюць, ведаеце, што ўжо блізка лета.

31. Так і вы, як убачыце, што ўсё гэта збываецца, ведайце, што ўжо блізка Каралеўства Божае.

32. Сапраўды, кажу вам, не праміне гэта пакаленьне (род), аж усё гэта споўніцца.

33. Неба і зямля праміне, але словы Мае не прамінуць.

34. Сьцеражыцеся, каб часам не абцяжылі абжорствам і п'янствам, хлопатамі гэтага жыцьця, каб на вас гэты дзень не прыйшоў раптам.

35. Як маланка спадзе на ўсіх, што жывуць на зямлі ўсёй.

36. Дык пільнуйцеся, молячыся ўвесь час, каб былі вартымі ўсьцерагчыся ўсяго гэтага, што мае прыйсьці, ды каб маглі стануць на від Сына Чалавечага.

37. І навучаў днямі ў сьвятыні, а на нач выходзіў і прабываў на гары, каторую называюць Аліўнай.

38. А ўвесь народ ад раніцы сабіраўся ў сьвятыню, каб слухаць Яго.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Мука, сьмерць і ўваскрашэньне Хрыста

Праданьне Хрыста Юдаю

22.1. Надыходзіў дзень сьвята Праснакоў, называны Пасхай.

2.     Перадавыя сьвятары і вучоныя перадумоўвалі як бы Езуса забіць: але баяліся народу.

3.     Дэман жа ўвайшоўшы ў Юду, называнага Іскарыётам, у аднаго з Дванаццаці.

4.     Ён пайшоўшы, дамовіўся з перадавымі сьвятарамі і начальнікамі як выдаць ім Езуса.

5.     Яны ж абрадаваліся і рашылі даць яму грошы.

6.     Затым абяцаў ён ім ды шукалі магчымасьці, каб выдаць Езуса ім, калі будзе далёка ад людзей.

Апошняя вячэра

7.     Наастатак надыйшоў дзень Праснакоў, у каторым жэртвавана Пасху.

8.     Езус паслаў Пятра, Яна, кажучы: "Ідзіце і прыгатуйце нам спажываць Пасху".

9.     А яны спыталіся: "Дзе хочаш прыгатаваць Пасху?"

10. Езус сказаў ім: "Калі будзеце ўваходзіць у горад, сустрэне вас нейкі чалавек, каторы будзе мець збан вады. Ідзіце за ім у дом, у які ўвойдзе.

11.  Ды скажыце гаспадару дому: "Вучыцель кажа табе: "Дзе месца, дзе з вучнямі сваімі мог бы спажываць Пасху?"

12. Ён вам пакажа вялікую сьвятліцу засланую (дываном): у якой прыгатуеце.

13. Пайшоўшы за тым знайшлі ўсё, як было ім сказана.

14. А калі надыйшла пара Езус заняў Сваё месца пры стале, а з Ім дванаццаць Апосталаў.

15. Сказаў ім Езус: "Шчыра хацеў Я спажываць гэту Пасху з вамі, перш чым буду цярпець.

16. Бо кажу вам, што адгэтуль ня буду яе есьці аж збудзецца ў Каралеўстве Божым.

17. Затым узяўшы чашу (келіх) падзяку склаўшы, казаў: "Бярыце і падзяліцеся між сабой.

18. Кажу вам, што ня буду піць з плоду вінаграда, пакуль не надыйдзе Каралеўства Божае.

19. Затым узяўшы хлеб, адгаварыў малітву падзякі, ламаў яго і даў апосталам, кажучы:" Гэта Цела Маё, каторае за вас даецца. Гэта рабіце ў Маю памяць."

20. Падобна па вячэры Ён узяў чашу, кажучы: "Гэта чаша Новае Прымірэньне ў крыві Маёй, каторая за вас праліваецца."

21. Аднак жа рука здрадніка Майго разам з Маею на стале.

22. Сын Чалавечы, праўда, адыходзе паводле таго, як устаноўлена, аднак гора таму чалавеку, каторым будзе выдадзены."

23. А яны пачалі пытацца алдзін аднаго, хто з іх быў бы, хто меў бы гэта зрабіць.

Спорка пра першынство

24. Аднойчы ўзьнік таксама спор між імі, хто з іх казаўся б быць першым, важнейшым.

25. Сказаў ім Езус: "Каралі народаў валодаюць імі, і яны над імі маюць уладу, завуцца дабрадзеямі.

26. Нельга так між вас, хто ў вас большы (важнейшы), хай будзе як найменшы, а начальнік як прыслуга.

27. Хто большы, ці той, хто сядзіць пры стале, ці той, хто паслугуе? Ці ня той, хто сядзіць пры стале. Я аднак у вас, як той, што паслугуе.

28. Вы ж жа тыя, што вытрывалі пры Мне ў Маіх праціўнасьцях

29. Я вам пераказваю Каралеўства, якое пераказаў Мне Мой Айцец.

30.  Каб вы елі і пілі пры стале Маім у Каралеўстве Маім, і сядзелі на тронах, судзячы дванаццаць пакаленьняў Ізраіля.

Прадсказаньне пра вырачэньне Пятра Хрыста

31. Затым сказаў Госпад: "Сымоне, Сымоне! Вось жа дэман захацеў вас перасеець

як пшаніцу.

32. Але Я малюся за цябе, каб не спынілася вера твая. А ты навярнуўшыся ў будучым, умацоўвай братоў сваіх".

33. А Пётр сказаў Яму: "Госпадзе, я гатоў з Табой ісьці ў вязніцу і на сьмерць.

34. Але Езус адказаў яму: "Кажу табе, Пятро, не запяе певень сёньня, а тры разы вырачэшся, што Мяне знаеш".

35. Затым сказаў ім: "Калі Я вас пасылаў без капшука і без торбы і сандалаў, ці ж вам не хапала чаго?"

36. А яны сказалі: "Анічога". Сказаў ім тады Езус: "А цяпер хто мае капшук, хай возьме таксама і торбу, а хто ня мае, хай прадасьць туніку сваю, а купіць меч.

37. Бо кажу вам, бо мусіць усё споўніцца, што напісана: "І ў разбойнікі (злачынцы) быў залічаны (Із 53,12). Бо што адносіцца да Мяне збываецца.

38. А яны сказалі: "Госпадзе, во маем два мячы". Езус жа сказаў: "Хопіць".

У Аліўным садзе (гародзе)

39. Па звычаю выйшаўшы Езус накіраваўся на Аліўную гару, а за Ім пайшлі вучні Ягоныя.

40. А калі прыбыў на месца, сказаў ім: "Маліцеся, каб не папаліся ў спакушэньне".

41. А затым адыйшоўся ад іх, як кінуць камень, ды паўшы на калені, маліўся

42. у гэтыя словы: "Ойча, калі хочаш, ухілі ад Мяне гэту чашу (келіх), аднак ня Мая, але хай Твая станецца воля."

43. І паказаўся Яму ангел з неба спасіляючы Яго. А Ён будучы ўагоніі тым даўжэй маліўся.

44. І выступіў пот у Яго як каплі крыві сьцякаючай на зямлю.

45. А калі падняўся ад мальбы і прыйшоў да сваіх вучняў, застаў іх сьпячых ад смутку.

46. Дык сказаў ім: "Чаму сьпіцё? Падымайцеся і маліцеся, каб не папаліся ў спакусу".

47. А калі Ён яшчэ гэта гаварыў, нахлынула да Яго зборышча ды наперадзе яго адзін з Дванаццацёх, той, што называўся Юдам. Ён падыйшоў да Езуса і пацалаваў Яго.

48. А Езус жа сказаў яму: "Юда, ты пацалункам выдаеш Сына Чалавечага".

49. А тыя, што пры Ім былі, бачачы да чаго ідзе, сказалі Яму: "Госпадзе, ці маем ударыць мячом?"

50. Ды адзін з іх ударыў слугу архісьвятара і адсёк правае вуха.

51. А Езус сказаў яму: "Спыніцеся, хопіць, а дакрануўшыся вуха яго, аздаравіў яго.

52. Затым сказаў Езус тым, што прыйшлі па Яго, да перадавых сьвятароў, начальнікам сьвятыні і старэйшынам: "Выйшлі вы з мячамі і кіямі як на ліхадзея.

53. Калі штодзень прабываў з вамі ў сьвятыні, не паднялі на Мяне рук. Гэта ваша пара, час ды моц цемры."

Трохкратнае вырачэньне Пятра

54. Па пайманьні Езуса, павялі ў дом архісьвятара, а Пётр ішоў за ім здалёка.

55. А калі распалілі вогнішча на панадворку (на дзядзінцы) і заселі вакруг агня, быў між імі і Пётр.

56. А нейкая служанка, прыгледзіўшыся яму пры сьвятле ўважна, сказала: "І ён быў з Ім".

57. А ён адрокся Яго, кажучы: "Жанчына, я ня знаю Яго."

58. А па нейкім часе ўбачыўшы яго нехта іншы сказаў: "І ты з іхнега ліку". Пётр жа сказаў: "Што ты чалавеча, -не я."

59. А па каля гадзіны часу, хто іншы даказваў: "Сапраўды, і ён быў з Ім, бо і ён Галілеец".

60. Гаварыў яму Пётр: "Чалавеча, ня ведаю, што ты гаворыш". І зараз, калі ён яшчэ гаварыў, запяяў певень.

61. А Госпад павярнуўшыся глянуў на Пятра. І Пётр успомніў слова Езуса, як яму прадсказаў: "Перш чым запяе певень, тры разы вырачэшся Мяне."

62. Затым Пётр выйшаўшы на вонкі горка плакаў.

Езус перад трыбуналам (сангадрынам)

63. Жаўнеры, пільнуючыя Яго, б'ючы Яго, наругаліся з Яго.

64. Закрыўшы Яму вочы, білі па твары і пыталіся Яго, шыдзячы: "Праракуй, хто ўдарыў Цябе?"

65. Ды многа іншых блюзьнерстваў гаварылі супраць Яго.

66. А калі настаў дзень, сабраліся старэйшаны народу і архісьвятары і вучоныя ды прывялі Езуса перад сваю Раду, кажучы: "Калі Ты Хрыстус, дык скажы нам".

67. А Ён сказаў ім: "Калі скажу вам, не ўверыце Мне,

68. а калі спытаюся, не адкажаце Мне, ані таксама ня выпусьціце Мяне."

69. Але адгэтуль Сын Чалавечы будзе сядзець па правіцы моцы Божай.

70. Дык сказалі яны ўсе Яму: "Дык Ты Сын Божы?" Ён сказаў: "Вы самі гаворыце, што Я". Дык яны сказалі: "Ці патрэбныя нам сьведкі на доказ? Усе вы чулі з вуснаў Яго".

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Езус перад Рымскім трыбуналам

23.1. Паднялося ўсё іхняе зборышча і завялі Яго да Пілата.

2.     І пачалі Яго вінаваціць і казаць: "Мы ўстанавілі, што Ён бунтуе наш народ і бароніць плаціць падаткі Цэзару, Ён цьвярдзіць, што Ён Хрыстус Кароль."

3.     Дык спытаўся ў Яго Пілат: "Ты кароль Юдэйскі?" А Езус сказаў: "Сам гэта кажаш?"

4.     Затым Пілат сказаў архісьвятарам і людзям: "Я не знаходжу ніякай віны ў гэтым чалавеку."

5.     Але яны настаівалі, кажучы: "Бунтуе народ, вучучы па ўсёй Юдэі, пачаўшы ад Галілеі аж сюды".

6.     А Пілат пачуўшы аб Галілеі спытаўся: "Ці гэты чалавек Галілеец?"

7.     А калі даведаўся, што Ён быў спад улады Герада, адаслаў Яго да Гэрада, які ў той час прабываў у Ерузаліме.

8.     Гэрад убачыўшы Езуса надта абрадаваўся, бо прагнуў даўно ўвідзець Езуса, бо многа пра Яго чуў і спадзяваўся ўбачыць які цуд Ім зроблены.

9.     Дык ставіў Яму многа пытаньняў, але Езус яму нічога не адказаў.

10. А архісьвятары і вучоныя ўсяк Яго вінавацілі.

11. Таму Гэрад узгардзіў Ім разам з сваім войскам. Наругаўся з Яго ды адзеўшы ў белую шату адправіў да Пілата.

12. Такім чынам у той дзень Гэрад і Пілат сталіся прыяцелямі, бо перад тым былі ворагамі сабе.

13. Затым Пілат пазваўшы архісьвятараў, начальнікаў і народ

14. сказаў ім: "Выдалі вы гэтага чалавека быццам бунтуючага народ, а вось разпытваючыся ў вашай прысутнасьці не знайшоў у гэтым чалавеку ніякай віны у тым, у чым вінаваціце Яго.

15. Таксама і Гэрад, бо я да яго адправіў - і там яму не даказана вартага сьмерці".

16. Таму ўкараўшы Яго, выпушчу.

17. А на сьята мусіў ім некага ўласкавіць.

18. Дык усё зборышча супольна закрычала: "Сьмерць Яму, а выпусьці Барабу".

19. А той быў пасаджаны ў вязьніцу за заварушэньне ў горадзе і за забойства.

20. Затым паўторна прамовіў Пілат да іх, хочучы асвабадзіць Езуса.

21. Але яны крычалі: "Укрыжуй Яго, укрыжуй Яго!"

22. Але ён трэці раз сказаў ім: "Што Ён зрабіў благога? Не знайшоў я ў Ім нічога вартага сьмерці, пакараю Яго і выпушчу".

23. Ды яны з крыкам дамагаліся, каб быў укрыжаваны. Дый узрастаў іх гармідар.

24. Дык тады Пілат рашыўся споўніць іхнія трэбаваньні.

25. Адпусьціў ім таго, хто за бунт і за забойства быў пасаджаны ў вязьніцу, чаго дамагаліся, а Езуса выдаў на іхнюю волю.

У дарозе на Гальготу

26. А калі Езуса вялі, спынілі нейкага Сымона з Цырэны, які ішоў з вёскі. Усклалі на яго крыж, каб нёс яго за Езусам.

27. Ішоў за Езусам вялікі натоўп людзей і жанчын, каторыя плакалі і наракалі.

28. А Езус адвярнуўшыся да іх сказаў: "Дочкі Ерузалімскія, ня плачце дзеля Мяне, але самі дзеля сябе плачце ды дзеля сыноў вашых.

29. Бо вось надыходзяць дні, калі будуць казаць: "Шчасьлівыя няплодныя і ўлоньні, што не радзілі, ды грудзі, што ня ссалі.

30. Тады стануць казаць горам: "Валіцеся на нас; і ўзгоркам: схавайце нас".

31. Бо калі гэта робяць з зялённым дрэвам, што станецца з сухім?"

32. Вялі з Ім таксама двух іншых злачынцаў на пакараньне сьмерцю.

Укрыжаваньне

33. А калі прыбылі на месца, званае Кальварыя, там укрыжавалі Яго і разбойнікаў, аднаго па правай, а другога па левай старане (боку).

34. Езус жа маліўся: "Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць. Ды дзелячыся Яго адзеньнем, кінулі жэрабя.

35. А народ стаяў прыглядаючыся. Наругаліся з Езуса і начальнікі, кажучы: "Іншых ратаваў, хай жа і сябе паратуе, калі Ён Хрыстус, выбраньнік Божы".

36. Таксама і жаўнеры (ваякі) наругаліся з Езуса падыходзячы і падаючы Яму воцат

37. і кажучы: "Калі Ты кароль Юдэйскі, ратуй самога сябе!"

38. Над Ім была надпісь: "Гэта кароль Юдэйскі".

39. А адзін з укрыжаваных разбойнікаў блюзьніў Яму, кажучы: "Калі Ты Хрыстус, уратуй (спасі) самога сябе і нас".

40. А другі ў адказ сварыўся на яго: "Ты і Бога не баішся, хоць цярпіш тую самую кару".

41. Мы то справядліва на належную кару заслужылі, а Ён нічога благога не зрабіў".

42. Ды казаў Езусу: "Госпадзе, прыпомні мяне, калі прыйдзеш у Сваё Каралеўства".

43. Сказаў яму Езус: "Сапраўды кажу табе, сёньня будзеш са Мною ў раю."

44. Была блізу шостая гадзіна і цемра аханіла ўсю зямлю аж да дзевятай гадзіны.

45. Сонца зацьмела, а завеса сьвятыні распалася папалам.

46. А Езус закрычаў моцным голасам: "Ойча, у рукі Твае аддаю (паручаю) духа Майго. Сказаўшы гэта - сканаў.

47. Сотнік бачачы, што сталася, славіў Бога і казаў: "Гэты чалавек быў сапраўды справядлівы."

48. А ўвесь натоўп тых, што сабраліся паглядзець, відзячы, што сталася, вятраліся, б'ючыся ў грудзі.

49. А здалёку стаялі ўсе знаёмыя Яго раз з жанчынамі, што прыйшоўшы былі з Ім з Галілеі.

Памяшчэньне цела Езуса ў гробе

50. А вось жа чалавек, імем Юзэф, з горада Юдэйскага - Арыматэі, член рады, чалавек добры і справядлівы,

51. ён не згаджаўся з Радай і на іх дзейнасьць (на іх рашэньні), ды чакаў ён Каралеўства Божага.

52. Вось ён прыйшоў да Пілата і прасіў цела Езуса.

53. Затым зьнятага ўвярнуў у палатно і палажыў у высечаным гробе, у якім яшчэ ніхто ня быў пахаваны (паложаны).

54. А быў гэта дзень Прыгатаваньня і надыходзіў шабат.

55. Надыйшлі таксама жанчыны, каторыя прыйшлі з Ім з Галілеі. Яны відзелі гроб і як улажылі цела Ягонае.

56. Вярнуўшыся, прыгатавалі духмяннасьці і масьці, але нічога не рабілі ў шабат па Закону.

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Уваскрасеньне

24.1. А ў першы дзень тыдня надта рана (на сьвітаньні) прыбылі яны да гробу, нясучы прыгатаваныя духмяннасьці.

2. Знайшлі яны камень адвалены ад гроба.

3. А ўвайшоўшы ў гроб не знайшлі цела Госпада Езуса.

4. Калі так былі занепакоены, здарылася, што паявіліся пры іх дзьве людзны ў блізкучых шатах.

5. А калі яны стрывожаны, пахінулі твары свае ўніз, сказалі тыя ім: "Чаму шукаеце жывога між памёршымі?

6. Няма Яго тут, Ён ускрос. Прыпомніце, як вам казаў, калі яшчэ быў у Галілеі.

7. Казаў, што трэба Сыну Чалавечаму быць выдадзеным у рукі грэшнікаў, і што будзе ўкрыжаваны і што на трэці дзень уваскрэсьне."

8. І яны прыпомнілі гэтыя Ягоныя словы.

9.     А вярнуўшыся ад гробу, разказалі гэта ўсё гэным адзінаццаці ды ўсім іншым.

10. А былі гэта: Мар'я Магдалена, і Ёанна, і Мар'я Якубава, ды іншыя з тымі, якія расказвалі Апосталам.

11. А словы гэтыя паказаліся ім недарэчнасьцю і не ўверылі ім.

12. Пётр жа падняўся і пабег да гроба і нахіліўшыся, убачыў толькі палатно лежачае, і адыйшоў зьдзіўлены тым, што сталася.

Вучні з Эмаўс

13. І вось тога самога дня вучні ішлі ў вёску Эмаўс, аддаленае ў шаснаццаць стадыяў ад Ерузаліму.

14. Яны гаварылі між сабой аб падзеях, што адбыліся.

15. Так здарылася, што калі яны гутарылі і адзін другога пыталіся, што сам Езус падыйшоўшы, далучыўся да іх.

16. а вочы іхнія былі стрыманы, каб не пазналі Яго.

17. Сказаў затым ім Езус: "Што за размовы вядзіцё між сабой і чаму такія сумныя?"

18. А ў адказ, адзін з іх, імем Клеафас, сказаў Яму: "Чаму ты адзін з падарожнікаў у Ерузаліме і ня ведаеш, што ў ім у гэтых днях адбылося?"

19. А Езус спытаўся: "А што менавіта? Дык разказалі Яму пра Езуса з Назарэта, Каторы быў Прарокам, магутным ў дзейнасьці і ў мове перад Богам і перад усім народам.

20. І як перадавыя сьвятары (архісьвятары) і начальнікі выдалі Яго на сьмерць ды ўкрыжавалі.

21. А мы спадзяваліся, што Ён меў адкупіць (асвабадзіць) Ізраеля. І цяпер па ўсім гэтым ужо ёсьць трэці дзень з таго часу.

22. Але і жанчыны некаторыя, што былі пры гробе на сьвітаньні, зьбянтэжылі нас,

23. не знайшоўшы цела Ягонага, прыйшоўшы казалі, што відзелі анёлаў, якія кажуць, што Езус жыве.

24. Пайшлі таксама да гроба некаторыя з нашых і яны таксама знайшлі, як разказвалі жанчыны, але Яго самога не знайшлі.

25. А Езус ім сказаў: "О, глупыя і тупога сэрца ўверыць ва ўсё, што прадсказалі Прарокі.

26. Ці ня трэба было, каб Хрыстус цярпеў і так увайшоў у хвалу Сваю?"

27. І пачаўшы ад Майсея і ўсіх Прарокаў, выясьняў ім, што адносілася да Яго ва ўсіх Пісаньнях.

28. І так падыйшлі да сяла, да каторага ішлі, а Езус хацеў быццам далей ісьці.

29. Але яны прымусілі Яго, казалі: "Застанься з намі, бо ўжо вечарэе і дзень спыняецца. І ўвайшоў  Езус з імі у дом.

30. І калі сеў з Імі за стол і ўзяў хлеб і багаславіў і ламаў і падаваў ім,

31. адкрыліся вочы іхнія і пазналі Езуса, але Ён зьнік з іх вачэй.

32. Тады казалі яны адзін аднаму: "Ці ж сэрцы нашыя не гарэла ў нас. калі размаўляў у дарозе і Пісаньне выясьняў?"

33. І падняўшыся ў тую гадзіну, вярнуліся ў Ерузалім. І там знайшлі сабраўшыхся адзінаццаць, ды тых, што з імі былі.

34. Яны казалі, што Госпад праўдзіва ўваскрос і паказаўся Сымону.

35. А яны разказвалі, што сталася ў дарозе і як пазналі Яго пры ламаньні хлеба

Паяўленьне Езуса Апосталам

36. А калі яны гэта разказвалі, стануў пасярэдзіне іх Езус, і сказаў ім: "Супакой вам. Гэта Я, не трывожцеся".

37. А яны стрывожаны і напалоханы думалі, што духа бачаць.

38. Сказаў ім Езус: "Чаго стрывожыліся ды ўсякія думкі ўзьнікаюць у вашых сэрцах?"

39. Аглядайце рукі мае і ногі, гэта Я той самы: дакранайцеся і глядзіце, бо дух ня мае цела, ані касьцей, як бачыце, што Я маю.

40. І калі гэта гаварыў, паказаў ім рукі і ногі.

41. А калі яны яшчэ ня верылі і дзівіліся з радасьці, сказаў: "Маеце што есьці?"

42. І затым падалі Яму частку пячонай рыбы і сотку мёду.

43. А калі пад'еў у прысутнасьці іхняй, узяў астаткі і аддаў ім.

44. Затым сказаў ім: "Ці ж не такія былі Мае словы, якія гаварыў вам, будучы яшчэ з вамі: Што трэба было споўніцца ўсяму, што напісана было аба Мне ў Законе Майсея, у Прарокаў і ў Псальмах.

45. Затым адкрыў ім розум зразумець Пісаньні.

46. Ды сказаў ім: "Так было напісана і трэба было, каб Хрыстус цярпеў і трэцяга дня ўваскрос.

47. І каб у імя Яго была вешчана ўсім народам пакута і адпушчэньне грахоў, пачынаючы ад Ерузаліму.

48. І вы, казаў, гэтага сьведкамі.

49. І Я сашлю вам, што абяцаў Мой Айцец. Вы заставайцеся ў горадзе, аж будзеце абдараваны моцай з неба."

50. Затым завёў іх за горад у Бэтанію і падняўшы рукі свае, пабагаславіў іх.

51. І калі багаславіў іх, адзяліўся ад іх і падняўся ў неба.

52. А яны пакланіліся Яму і з радасьцю вярнуліся ў Ерузалім.

53. І прабывалі яны заўсёды ў сьвятыньні і славілі Бога.


Вярнуцца назад