Галоўная > Новы Запавет (кс. Чарняўскі) > Першы ліст Карынтіянам

Першы ліст Карынтіянам


13 траўня 2011.
Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

Уводзіны ў лісты Карынтыянам

У сьв. Паўла час славіліся гарады: Рым - сталіца ўсяго сьвету, Александрыя - знаменітым горадам, Атэны - слаўны ўніверсітэтамі, Эфэз - храмам, а Карынт - распуснасьцю, разбэшчанасьцю. Сьвятыня Эфродіты трымала больш тысячы служыцелек (весталак) любові (публічніцаў).

Карынт цэнтр тавараў і таргоўлі, склад жыхароў горада рабы-усякі. З уверыўшых найболей рымлян. Побач з галатой - багацьці. У Карынт прыбыў сьв. Павал у час сваёй другога падарожжа каля 51г. восеньню. Ён тут абжыўся між уверыўшымі ды займаўся рыхтаваньнем палатак. З гэтага заробку пражываў. Тут паявіліся першыя хрысьціянскія пісаньні. Памочнікам Паўла быў Гэбрэй, знаўца сьв. Пісаньня Аполос.

Першы ліст Карынтыянам пісаны з Эфэзу каля 57г. Ліст складаецца з двух частак:

У першай частцы: (1,10-6,20) крытыкуецца плачэўнае становішча хрысьціян у Карынце: разлад, незгода ў іх, ды разбэшчанасьць.

У другой частцы: (7,1-15,18) Павал выясняе праблему сужэнства, гаворыць пра нежанатых, незамужніх, удовы, пра абавязкі другіх саслаеньняў, пра адносіны хрысьціян да паганаў. Ліст падае многа другіх цікавых вестак з жыцьця хрысьціян, пра зборы брацкія, эўхарыстычныя, далей пра ўваскрасеньне Езуса Хрыста. Канчае просьба ўспамагчы Ерузалім у бядзе.

У другім лісьце, пісаным з Македоніі (20,1-3 Дз) каля 57г. Думаецца, што Павал перш наведаў Карынт, а затым напісаў ліст. Відацца ў Карынце было вялікае замешаньне ў хрысьціянскай грамадзе.

Аб цяжкім уражаньні ў Паўла сьведчыць ІІ ліст - пачатак (1,23-24, 2,1-5)

У першай частцы ліста (І-12-7,16) Адносіны Паўла да хрысьціянскай грамады, зьнявага і кара за яе (2,5-17). Не пахісны давер Богу (3,1-18). Труды Апостала на паслузе Эвангеліі (4,1-6,13). Патрэба любові і боязі Божай (6,14-7,1) Весткі Піытуха.

У другой частцы справа запамогі вернікаў Ахаі для Ерузаліму. Адказ Паўла на закіды яму (10,1-18). Запаведзь прыбыцьця ў Карынт і Эпілог.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Першы ліст да Карынтыянаў

Адрас - Прывітаньні - Падзяка

1.1. Павал, з волі Божай пакліканы на апостала Езуса Хрыста ды брат Состэнэе.

2.     Божаму Касьцёлу ў Карынце, тым, што былі пасьвячаны ў Езусе Хрысце ды пакліканы да сьвятасці разам з усімі, каторыя на кожным месцы прызываюць імя Госпада нашага Езуса Хрыста, іхняга і нашага Госпада.

3.     Ласка вам і супакой (мір) ад Бога Айца і Госпада Езуса Хрыста.

4.     Дзякую заўсёды за вас Богу майму, за ласку дадзенаю вам у Хрысьце Езусе.

5.     У Ім вы ўва ўсё сталіся багатымі: словам усякім і пазнаньнем,

6.     бо навука (сьведчаньне) Хрыстова прыжылося ў вас,

7.     так што ня маеце недастатку ласкі ў чаканьні аб'яву Госпада нашага Езуса Хрыста.

8.     Ён дасьць вам сілу да мэты без заганы на дзень Госпада Нашага Езуса Хрыста.

9.     Бо верны Бог, Якім вы пакліканы да супольнасьці (сяброўства) з Сынам Ягоным Езусам Хрыстом, Госпадам нашым.

Супраць падзелу і згаршэньня хрысьціян у Карыньце

Хрыстус не дзялімы (падзельны)

10. Браты, у імя Госпада Нашага Езуса Хрыста малю вас: будзьце ў згодзе, каб не было сярод вас падзелаў; каб вы былі аднаго духа і аднае думкі.

11. Людзі злое разказалі мне пра вас, браты мае, што здараюцца між вас спрэчкі (споры).

12. Маю на думцы, што адзін з вас кажа: "Я - Паўлавы, а я Апалёса; Я Кэфаса, а я Хрыстоў".

13. Ці ж Хрыстус дзеліцца? Ці ж Павал быў за вас укрыжаваны? Ці ў імя Паўла вы ахрышчаны?

14. Дзякую Богу, што апрача Крыспуса і Гаюся я нікога з вас не ахрысьціў.

15. Дык ніхто ня можа казаць, што ў імя маё быў ён ахрышчаны.

16. Дарэчы, праўда, ахрысьціў я дом Стэфанаса. А больш не помню, ці ахрысьціў я каго.

Праўдзівая мудрасьць вядзе да адзінства

17. Не паслаў Мяне Хрыстус хрысьціць, але вясьціць Эвангелію, не мудрасьцю слова, каб не ўменшыць важнасьці крыжа Хрыстовага.

18. Бо навука крыжа для тых, што ідуць на загубу - ёсьць глупасьцю, а тым, што ідуць на збаўленьне - сілай Божай.

19. Бо напісана: "Загублю мудрасьць мудрых, а (кемлівасьць) хітрасьць хітрых зьнішчу".

20. Дзе мудрэц? Дзе вучоны? Дзе дасьледчык гэтага сьвету?

21. Калі жа сьвет сваёю мудрасьцю не пазнаў Бога з разумнасьці твораў Божых, дык спадабалася Богу праз глупасьць вясчэньня слова (эвангеліі) збавіць веручых.

22. Як Юдэі дамагаюцца цудаў, а Грэкі шукаюць мудрасьці,

23. мы вясьцім укрыжаванага Хрыста, Які згаршэньнем для Юдэяў, а глупасьцю для паганаў,

24. для тых жа, што пакліканы, ці спасярод Юдэяў, ці спасярод Грэкаў - Хрыстусам, магутаю Божай ды мудрасьцю Божай.

25. Бо тое, што глупасьцю ў Бога, перавышае мудрасьць людзей, а што кволае ў Бога - перавышае моцаю людзей.

26. Дык вы, браты паглядзіце, хто вы такія пакліканыя? Па людзку гледзячы - ня шмат з вас мудрых, нямнога магутных, не шмат высокародных.

27. Ды Бог выбраў, што ў вачах сьвету глупае, каб засароміць - мудрых, і што кволае, каб засароміць магутных,

28. і (выбраў Бог) тое, што ў вачах сьвету - паганае, і што пагарджанае ды ня маючае значэньня выбраў Бог, каб закасаваць тое, што нечым ёсьць -

29. каб ніхто не выносіўся б перад (на віду) Богам.

30. Дзякуючы Яму і вы ў Хрысьце Езусе, Каторы з волі Божай стаўся для нас мудрасьцю, справядлівасьцю, пасьвячэньнем і адкупленьнем,

31. як напісана: "Хто хваліцца, хай у Госпаду хваліцца".

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Павал - Апостал мудрасьці крыжа

2.1. Так, калі я прыбыў да вас браты, прыйшоў не, каб захапляць вас словам (навукай) і мудрасьцю але вясьціць вам, адкрываць таямніцы Божыя.

2.     Бо ня думаў я вас вучыць чаго іншага як адно (толькі) Езуса Хрыста ды Таго Укрыжаванага.

3.     Явіўся я ў вас з перажываньнем, страхам і з дрыжэньнем.

4.     А мова мая і навучаньне маё не вызначалася перакананьнем і мудрасьцю, але на выяве Духа і моцы,

5.     каб вера ваша не апіралася на мудрасьці людзей але на дзейнасьці Божай.

6.     Мы, праўда, вясьцім вучым мудрасьці сярод дасканалых, разумеючых (разумных), але мудрасьць ня гэтага сьвету, і не валадароў гэтага сьвету, каторыя зчазаюць,

7.     але вучым мудрасьці Божай, таямніцай, схаванай, каторую Бог прызначыў перад вякамі на хвалу нашую,

8.     каторай ніводзін з валадароў гэтага свету не пазнаў, бо калі б пазналі - ніколі не ўкрыжавалі б Госпада хвалы.

9.     Мы вясьцім як напісана: "Чаго вока не аглядала, ані вуха не чула, ані сэрца чалавечае не прадчувала, тое Бог прыгатаваў тым, каторыя Яго мілуюць".

10. Нам жа аб'явіў Бог праз Духа. Дух бо ўсё пранікае, нават тайнікі (глыбіні) Божыя.

11. Хто вось спаміж людзей ведае, што ў чалавеку, калі ня дух, які ў чалавеку? (які ў ім?) Таксама і таго што ў Богу (што Божае) - ніхто ня ведае, апрача Духа Божага.

12. А мы ж атрымалі ня духа сьвету, але Духа Бога, для веданьня дароў Божых (што нам Богам даравана).

13. Таму і вучым (вясьцім) гэта словамі не чалавечай мудрасьці, але словамі, якіх навучыў Дух, духовымі словамі, выясьняючы духовыя справы.

14. На жаль - змысловы (цялесны) чалавек не пазнае таго, што ёсьць Духа Божага. Глупасьцю яму здаецца гэта і ня можа гэтага ўцяміць, бо гэта толькі духам прасьледжваецца.

15. Духовы (чалавек) ўцямляе (пазнае) ўсё, а ён нікім не паняты.

16. Хто ж можа пазнаць намер Госпадаў, ды хто Яго можа павучыць? Мы ж маем розум Хрыстовы.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Недасьпеласьць веры ў Карынтыянаў

3.1. Я ня мог да вас, браты, прамаўляць як да духовых, але як да цялесных, як да немаўлят у Хрысьце.

2.     Паіў я вас малаком, а не яду (звычайную), бо былі вы кволыя, дарэчы і далей вы яшчэ нядужыя.

3.     Дасюль вы яшчэ цялесныя. Бо калі яшчэ ў вас завіднасьць (зайздрасьць) і нязгода - ці ж вы не цялесныя і ці не паступаеце як звычайна людзі?

4.     Калі бо адзін кажа: "Я - Паўлаў", а другі: "Я Аполлосаў" - дык ці ж вы ня людзі? (Ці не па чалавечаму?)

5.     Кім жа Апполос? Або кім Павал? Служыцелямі! (слугамі) - Праз іх вы ўверылі ды кожны, як яму Госпадам дадзена.

6.     Я садзіў а Аполлос паліваў, але Бог расьціў.

7.     Ня важна - хто садзіў і хто палівае, але той важны, хто дае расьці - Бог!

8.     Хто садзіць ды хто палівае - адзінакавы. Кожны атрымае сваю заплату па труду (па стараньні).

9.     Мы памагатары (супрацоўнікі) Божыя;  а вы - ніва Божая і пабудовай Божай (будоўляй).

10. Дадзенай мне Богам ласкай, я як спрактыкаваны архітэктар - будаўнічы палажыў падмурак (фундамэнт), а хто іншы закончыць пабудову. Хай кожны глядзіць, як будуе.

11. Падмурка - фундамэнта ніхто ня можа палажыць іншага, як той, які паложаны, а якім яўляецца - Езус Хрыстус.

12. А ці хто на гэтым фундамэнце будуе з золата, ці серабра, ці з дарагіх каменьняў, ці з дрэва, ці нават з сена, ці саломы -

13. работа (праца) кожнага выявіцца: дзень Госпадаў пакажа, бо агнём выявіць і дзейнасьць (справа) кожнага будзе выпрабавана агнём.

14. Той, чыя пабудовы праца выстаіць - атрымае заплату,

15. а калі чыя праца рухне, пацярпіць шкоду: сам, што праўда будзе збаўлены, але так, яу быццам праз агонь.

16. Ці ж вы ня ведаеце, што храм Божы (сьвятыня) ды што Дух Божы прабывае ў вас?

17. Калі хто спаганіць храм Бога, таго зьнішчыць Бог. Храм Божы - сьвяты, а вы - ім.

Практычныя высновы (вывады)

18. Няхай ніхто сябе не абманвае. Калі хто з вас думае, што ён мудры на гэтым сьвеце, дык хай станецца глупым, каб здабыць мудрасьць.

19. Бо мудрасьць гэтага сьвету - глупасьцю перад Богам: дарэчы напісана: "Ён спыняе мудрых у іхняй хітрасьці",

20. або ізноў: "Госпад ведае, што намеры мудрых - пустыя".

21. Дык хай ніхто не выносіцца дзеля людзей! Усё бо вашае.

22. Ці гэта Павал, ці Аполлос, ці Кэфас; ці гэты сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці што цяперашняе, ці што будучае - усё бо вашае,

23. а вы Хрыстовыя, а Хрыстус - Бога.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Слугі і пасланцы Хрыстовыя

4.1. Хай нас уважаюць людзі за слугаў Хрыстовых і за загадчыкаў (распарадзіцеляў) тайнаў Божых.

2.     Ад загадчыкаў вымагаецца, каб кожны быў верны.

3.     Мяне мала турбуе, што вы ці суд людзкі рашыць аба мне. Але я сам сябе не суджу.

4.     Да нічога (віны) я не пачуваюся, гэтым яшчэ не апраўданы - Госпад маім суддзёю.

5.     Дык не судзіце заўчасна, пакуль прыйдзе Госпад, Каторы выясьніць тое, што ў цемры скрыта ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.

6.     Гэта вось, браты, аднёс (прыстасаваў, прымярываў) я да сябе і Аполласу дзеля вас, каб вы навучыліся ад нас не выносіцца вышэй таго, што напісана: "Ды хай ніхто ў сваёй пыхлівасьці не падымаецца адзін над другім.

7.     Хто цябе вырозневае? Ды што ты маеш, чаго б не атрымаў? Калі ж ты атрымаў, дык нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?

8.     Вы ўжо прыжыліся і сталіся ўжо багатымі, без нас ужо каралюяце. О каб вы на самай справе каралявалі, ды каб і мы з вамі разам маглі караляваць!

9.     Вось я думаю, што Бог нас Апосталаў празначыў як апошніх, быццам на сьмерць асуджаных. Сталіся мы відовішчам для сьвету, для анёлаў і людзей.

10. Мы неразумныя ў Хрысьце, вы мудрыя ў Хрысьце, мы кволыя а вы дужыя; вас шануюць а намі грэбуюць (шардзяць).

11. Аж да гэтай пары мы галадаем, смягнем, у нагаце ходзім, бітыя і выгнаныя.

12. Трудзімся, працуючы рукамі нашымі, праклінаныя - багаславім, прасьледаваныя - цярпім.

13. Зьневажаныя - багаславім іх, мы сталіся быццам сьмяцьцё гэтага сьвету, агідай для ўсіх аж дасюль.

Напамінаньні і перасьцярогі

14. Не пішу гэтага, каб вас засароміць, але каб вас як найдаражэйшых сваіх дзетак - напомніць.

15. Бо хоць бы вы мелі ў Хрысьце тысячу выхавацеляй (узгадоўцаў), але ня шмат бацькоў. Я таму ў Хрысьце Езусе праз Эвангеллю вас нарадзіў.

16. Прашу тады вас, - будзьце маімі пасьлядоўнікамі.

17. З тою мэтаю пасылаю да вас Тымотэя. Ён ёсьць сынам маім найдаражэйшым і верным у Госпадзе, ён вам прыпомніць шляхі мае ў Хрыстусе ды тое, чаго я навучаю ўсюды, у кожным касьцёле.

18. Некаторыя сталі хвастацца (плясьці), што я быццам ня маю намеру наведаць вас.

19. А як жа прыйду неўзабаве да вас, калі Госпад пазволіць, і разьведаю ня толькі словы пляткароў але дзейнасьць,

20. бо не ў гаворцы але ў дзейнасьці Каралеўства Божае.

21. Што хочаце? Ці каб з развагаю да вас я прыйшоў, ці з любоў'ю і дабратой?

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Тры асноўныя злачынствы Карынтыян

5.1. Ходзяць чуткі аб распуснасьці ў вас ды аб такой распусьце, якая не спатыкаецца ў паганаў, а менавіта, каб хто жыў з жонкай свайго бацькі.

2.     А вы хваліцеся, замест (заміж) з болем дамагацца, каб выгнаць з свайго асяроддзя таго, хто дапусьціўся такога злачынства.

3.     Я хоць не прысутны целам, а толькі духам, я ўжо асудзіў як прысутны таго злачынцу.

4.     Сабраўшыся разам у імя Госпада нашага Езуса, і з духам маім і моцай Госпада нашага Езуса,

5.     аддайце такога шатану на загубу цела, але на паратунак душы яго ў дзень Госпада Езуса.

6.     Дык ня маеце чым хваліцца (хвастацца). Ці ня ведаеце, што крошка закісі ўсё цеста заквасіць?

7.     Ачысьціце старую закваску, каб сталіся новай расчынай (цестам) так як вы прэсныя. Бо вось Пасхай нашай - ахвяраваны - укрыжаваны Хрыстус!

8.     Дык сьвяткуйма сьвяты не ў старой заквасцы і не ў кісьлі сапсуцьця і бязчынства, але ў праснакох чыстасьці і праўды.

9.     У лісце пісаў я вам, каб вы ня мелі зносін з распусьнікамі.

10. Зразумела, не з усімі распусьнікамі гэтага сьвету, скупцамі, рабаўнікамі, з ідалапаклоньнікамі, бо давялося б хіба сыйсці з гэта сьвету.

11. Раней вам пісаў, каб вы ня мелі лучнас ці з тым, хто называецца братам, а ў сапраўднасьці ёсьць распусьнікам, хціўцам, ідалахвальцам, а пляткаром або п'яніцай, або рабаўніком з такімі нават разам ня ешце.

12. Як жа мне судзіць тых, што навонкі? Ці ж вы ня судзіце тых, што ў вас (увонкі)?

13. Тых жа што на вонкі (за намі) асудзіць Бог. Выкінець зло (ліхоцьце) спаміж сябе!

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

6.1. Ці пачне хтосьці з вас, маючы непаразуменьне (справу) з другім, судзіцца з ім у няверных, а не ў сьвятых?

2.     Няўжо ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, дык ці ня можаце рашаць паважныя справы?

3.     Ці ня ведаеце, што мы будзем судзіць таксама анёлаў? То тым болей - справы дачасныя?

4.     А вы, судзячыся ў жыцьцёвых справах, ставіце сваімі судьдзямі ня маючы пашаны (павагі) ў касьцёле.

5.     Ці ня сорамна вам, кажу, гэта? Няўжо няма ў вас некага разумнага, каторы мог бы разсудзіць братоў сваіх?

6.     На жаль, брат з братам судзіцца ды яшчэ ў няверучых?

7.     Ужо і тое для вас паніжэньне, што агулам судзіцеся паміж сабой. Чаму вам ня лепш быць пакрыўджанымі? Чаму ня лепш панесьці шкоду?

8.     Нажаль, вы самі дапускаецеся несправядлівасьці і крыўдзіце нават братоў.

9.     Ці ня ведаеце, што несправядліўцы не атрымаюць валадарства Божага ў спадчыну? Дык не абманавайце сябе: ані распусьнікі, ані ідалапаклоньнікі, ані чужаложнікі, ані разбэшчаны, ані садомцы (мужчыны жывучыя з сабой),

10. ані злодзеі, ані хціўцы, ані п'яніцы, ані чараўнікі, ані рабоўнікі не спадкаемяць (не ўнасьледуюць) Божага валадарства.

11. А на жаль - такімі былі некаторыя з вас. Але былі абмытыя, пасьвячаны ды апраўданыя ў імя Госпада нашага Езуса Хрыста і праз Духа Бога нашага.

Распуста

12. "Усё мне можна" - але не ўсё карысна. Усё мне можна, але я нікому не паддамся ў няволю.

13. Ежа для жывата, а жывот для ежы. Але Бог зьнішчыць адно і другое. Ды цела не для распусты але для Госпада, а Госпад для цела.

14. Бог жа і Госпад ўскрасіў і нас таксама Сваёю магутаю ўскрэсіць з умёршых (мёртвых).

15. Ці ж ня ведаеце, што целы вашыя - членамі Хрыста? Ці ж узяўшы члены Хрыста буду рабіць іх членамі распусьніцы (блудніцы) ? Ніколі!

16. Або ці ня ведаеце, што той, хто займаецца з распусьніцай, творыць з ёй адно цела? Будуць вось яны - як сказана - двое адным целам.

17. Той, хто лучыцца з Госпадам - з Ім адным духам.

18. Беражыцеся распусты. Кожны бо грэх дапушчаны чалавекам ёсьць па-за целам, навонкі. Хто жа грашыць распустай, супроць свайго ўласнага цела грашыць.

19. Ці ж ня знаеце, што цела ваша - храмам, сьвятыняй Духа Сьвятога, каторы ў вас, а Каторага маеце ад Бога, ды што ўжо не належыце да самых сябе?

20. Вы ж за вялікаю цану здабытыя. Дык хваліце Бога ў вашым целе!

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Сужэнства

7.1. Адносна тога, што вы пісалі - добра чалавеку жанчыны не чапаць (не вязацца).

2.     Але з увагі на распусту: кожны хай мае сваю жонку і жонка кожная хай мае свайго мужа.

3.     Хай муж аддае належнасьць жонцы, падобна і жонка мужу.

4.     Жонка ня мае ўлады над сваім целам, але муж. Падобна і муж ня мае ўлады над сваім целам, але жонка.

5.     Не ўхіляйцеся адно ад другога, хіба толькі з узаемнай згоды, да часу, каб пасьвяціцца малітве; потым зноў сыходзьцеся разам, каб шатан не спакушаў вас праз непаўстрыманасьць вашую.

6.     Гэта раю (раджу) праз выразумеласьць (паблажлівасьць), а не па загаду (як загад).

7.     Хацеў я, каб усе людзі жылі (былі) як я, але кожны мае свой дар ад Бога: адзін так, другі інакш.

8.     Нежанатым і ўдовам кажу: "Добра ім заставацца так, як я".

9.     Калі б не маглі паўстрымацца, хай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым гарэць страсьцю.

10. Тым, што жывуць у сужэнстве (жанімстве), загадваю не я, але Госпад, каб жонка не адлучалася ад мужа.

11. Калі б аднак разлучыліся б (развяліся б), хай застаецца незамужняй, або хай пагодзіцца з мужам. Таксама і муж хай неадпраўляе жонкі.

12. Іншыя жа кажу я, а ня Госпад: калі хто з братоў мае жонку нехрысьціянку і яна згаджаецца жыць з ім, дык хай неадпраўляе яе.

13. Таксама і жонка, маючая неверучага (нехрысьц'яніна) мужа, калі ён згаджаецца жыць з ёю, хай не адпраўляе яго.

14. Бач, няверучы муж пасьвячаецца ў жонцы, а няверучая (нехрысьц'янка) жонка пасьвячаецца ў няверучым мужу. Інакш вашыя дзеці былі б нечыстымі, а цяпер - сьвятыя.

15. А калі неверучы хоча адыйсьці - хай адыходзіць. Брат або сястра ў гэткіх выпадках не зьвязаны. Да згоды паклікаў нас Госпад.

16. Скуль, дарэчы, можам ведаць, жана, што збавіш свайго мужа? Або скуль ведаеш, муж, што збавіш сваю жонку?

Грамадзскі стан

17. Дарэчы, хай кожны паступае так, як Госпад яму рашыў, дый да чаго паклікаў. Гэтак я вучу ва ўсіх касьцёлах.

18. Калі хто пакліканы як абразаны - хай не скрывае абразаньня! А калі хто пакліканы (да веры) як неабразаны - хай не прымае абразаньня.

19. Неважна абразаньне і неабразаньне - а важна спаўняць прыказаньні Божыя.

20. Дык хай кожны застаецца ў такім стане, у якім быў пакліканы.

21. Быў ты пакліканы як нявольнік? Не перажывай! А калі можаш стацца вольным - скарыстай канешна!

22. Бо хто быў пакліканы ў Госпаду як нявольнік - ёсьць вызваленцам Госпадавым. Падобна і той, хто быў пакліканы як вольны, стаецца нявольнікам, слугою Хрыстовым.

23. Вялікаю цаною здабытыя вы! Дык нябудзьце вы нявольнікамі людзей.

24. Браты, дык хай кожны трывае ў Богу ў такім стане, у якім быў пакліканы.

Важнасьць дзявоцтва

25. Што да дзявоцтва загаду Госпада ня маю, але даю параду як той, хто з ласкі Божай дастойны веры.

26. Па надыходзяй падрэбе (муствасьці) за лепшае лічу, што добра так заставацца жыць чалавеку.

27. Калі ты жанаты, не думай разводзіцца! Калі свабодны, вольны? - не шукай жонкі.

28. Калі ажэнішся - не саграшыш. Падобна і дзяўчына, калі ідзе замуж - не грашыць. Такія аднак будуць мець клопат з целам, я хацеў бы ашчадзіць (вас ад яго ўхаваць).

29. Кажу, браты, - час кароткі! Дык трэба, каб тыя, што маюць жонкі - жылі як нямаючыя,

30. а тыя, што плачуць - быццам ня плакалі, а тыя, што цешацца - як бы ня цешыліся. Тыя, што купляюць - быццам ня мелі.

31. Тыя, што ўжыткуюцца (карыстаюць) гэтым сьветам - як бы неўжыткаваліся. Бо зьменяецца, праходзіць вобраз гэтага сьвету!

32. Хацеў бы, каб вы былі бяз клопату (перажываньняў). Чалавек нежанаты рупіцца пра справы Госпада, як падабацца Госпаду.

33. А хто жанаты - клапоціцца прак сьвецкія справы і як падабацца жонцы. Таму бывае разгублены.

34. Падобна і жанчына і незамужняя і дзяўчына рупіцца пра справы Госпадавы, каб была сьвятой і целам і духам. Якая замужам клапоціцца пра сьвецкія справы, ды як падабацца мужу.

35. Кажу гэта на вашу карысьць, а не каб паставіць вам пастку, але каб вы дастойна і безперапынна стаялі пры Госпаду.

36. Калі хто аднак лічыць за неслаўнае адносна дзяўчыны, што яна пастарэлася ды ён перакананы, што павінен так паступіць - хай робіць, як хоча гэтым не грашыць, хай выходзіць замуж.

37. А калі хто ў сэрцы рашыўся, не спрымусу, але з вольнай волі, наважыўся ў сваім сэрцы захаваць у чыстасьці сваю дзяўчыну - добра робіць.

38. Таму хто аддае замуж сваю дзяўчыну правільна паступае, а хто не аддае замуж- яшчэ лепш робіць.

39. Жонка зьвязана законам пакуль яе муж жыве, а як муж памрэ - можа выйсьці за каго захоча, толькі па Госпадаваму (Божаму).

40. Шчасьлівейшая аднак будзе, па маёй парадзе, калі застанецца так, як ёсьць. Думаю, што я таксама маю духа Божага.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Справа спажыцьця ідалам ахвяраванага мяса

8.1. Што да ідалам складаных ахвяр (з мяса) нам ясна, мы ведаем (маем веду). Веданьне надзімае, а любоў узгадоўвае.

2.     Калі каму кажацца, што ён нешта ведае, дык ён ня ведае, як трэба пазнаць.

3.     А калі хто мілуе Бога, той ведамы яму.

4.     Адносна спажываньня ідалам ахвяраванага мяса, мы ведаем добра, што няма на сьвеце ніякіх бажкоў і ніводнага бога, апрача адзінага Бога.

5.     Калі б і былі ў небе і на зямлі так званыя багі, а шмат такіх багоў і паноў -

6.     То для нас існуе толькі адзін Бог, Айцец, ад Якога ўсё мае пачатак ды дзеля Каторага існуем, поруч адзін Госпад, - Езус Хрыстус, праз Якога ўсё сталася і праз Каторага мы жывём.

7.     Нажаль, не ўсе маюць такое пазнаньне, сьвядомасьць; некаторыя дасюль прывыкшы да ідалаў, ядуць мяса, як ахвяраванае ідалам і так сваё кволае сумленьне паганяць.

8.     А ежа не збліжае нас да Бога. Бо не бяднеем, калі перастанем есьці, а таксама ядучы - нічога не набываем.

9.     Усё ж тыкі глядзіце, каб ваша свабода не сталася згаршэньнем для слабаверучых (слабым вераю).

10. Бач, калі б хто ўбачыў таго, што мае пазнаньне (сьвядомасьць) ў сьвятыні ідалавым стале - ці ж слабавернага чалавека сумленьне не заахвоціў бы таксама есьці ідалам ахвяраванае мяса?

11. Такім чынам тваё веданьне спрычыніла б загубу - сьмерць брату, за каторага Хрыстус памёр (аддаў жыцьцё)!

12. Дык калі яда горшыць брата майго, ніколі ня буду есьці мяса, каб ня горшыць брата свайго.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Прыклад любові Апостала

9.1. Ці я не свабодны? Ці я не апостал? Ці ж я не відзеў Езуса, Госпада нашага? Ці ж не вы дзелам (творам) - даконам маім у Госпаду?

2.     Калі іншым я не апостал, вам ж я апостал; бо з'яўляецеся падцьвярджэньнем (доказам) майго апасталаванья ў Госпадзе.

3.     Вось жа мая абарона для тых, што мяне асуджаюць.

4.     Ці ж ня маем права есьці і піць ?

5.     Або ня маем права браць з сабою жанчыну - сястру, падобна як гэта робяць іншыя апосталы і браты Госпадавы дый Кэфас!

6.     Ці толькі мне аднаму і Барнабу нельга зарабляць?

7.     Хто ж служыць у войску за свае ўласныя грошы? А бо хто садзіць вінаграднік і не есьць яго пладоў? Або хто пасе стада ды не карыстаецца малаком стада?

8.     Ці не як людзі кажу я гэта? Ці ж і закон не гаворыць пра гэта?

9.     Вось жа ў законе Майсея напісана: "Не зьвяжыш пыску малоцячаму валу". Ці пра валы толькі рупіцца Бог,

10. а ці гэта не сказаў перад усім адносна нас? Так, дзеля нас напісана: араты павінен з надзеяй араць, малацьбіт - малаціць і з надзеяй атрымаць умалот.

11. Калі мы пасеялі дабро духовае, што за дзіва, што маем удзел у жніве дабра дачаснага?

12. Калі ж іншыя маюць удзел у вашай уладзе, дык чаму тым больш ня мы? Аднак мы не карыстаемся гэтым правам, але цярпім усё, каб не прычыніць шкоды Эвангеліі Хрыстовай.

13. Ці ж ня ведаеце, што тыя, што займаюцца сьвятой паслугай - харчуюцца са сьвятыні; а тыя, што паслугуюць пры аўтары, пражываюць з аўтара?

14. Так і Госпад устанавіў, каб тыя, што вясьцяць Эвангелію, з Эвангеліі жылі.

15. Але я не карыстаўся гэтым правам, а пісаў не таму, каб мець нейкую карысьць для сябе. Лягчэ мне было памерці, чым пазволіць, каб хто ад мяне гэту славу (зьнеславіў).

16. Ня ёсьць для мяне прычынай да гонару тае, што вяшчу Эвангелію, але неабходнасьць прынукае мяне. Гора мне, калі б я не вясьціў (прапаведваў) Эвангеліі!

17. Калі б я гэта рабіў з сваёй волі - атрымаў бы заплату, але я калі гэта раблю не па сваёй волі, дык толькі спаўняю толькі паручанаю мне паслугу.

18. Дык якая мне заплата ўзнагарода? Вось вяшчу Эвангелію без ніякай заплаты, не карыстаюся правамі, якіе дае мне Эвангелія.

19. Так вось незалежачы ад нікога, стаўся Я слугой усім, каб тым больш іх здабыць.

20. Юдэям быў я як Юдэй (жыд), каб прыцягнуць Юдэяў. Тым, што трымаюцца закону, стаўся слугою закону, каб пацягнуць спаганяючых закон, хоць сам яму не падчыняюся.

21. Тым, што не падчыняюцца закону, быў як непадлеглы закону, каб пацягнуць тых, што ня маюць закону, хоць сам не без Божага закону, ды падчынены Хрыстоваму закону.

22. Для кволых стаўся я кволым, каб пацягнуць кволых. Стаўся ўсім для ўсіх, каб хоць некаторых збавіць.

23. Усё гэта раблю я для Эвангеліі, каб быць яе ўдзельнікам.

24. Няўжо ня ведаеце, што бегаючы на пераганках, усе бягуць, аднак адзін атрымоўвае ўзнагароду? Дык бяжыце так - каб атрымаць.

25. Кожны, хто ідзе ў спаборніцтва - усяго сабе адмаўляе; яны, каб атрымаць вянец марны, а мы - незнішчальны, вечны.

26. Дык я так бягу, не насьлепа (восьлеп), б'юся не так, як бы непустую (у паветра) -

27. але ўтаймоўваю сваё цела ды падчыняю, каб часам навучыць другіх, сам не стаўся непрыгодным.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Прыклад на Ізраелю

10.1. Не хацеў бы, браты, каб вы ня ведалі, што нашыя ўсе бацькі, ішлі за воблакам, усе перайшлі праз мора,

2.     дый усе былі ахрышчаны ў (імя) Майсея, у воблаку і моры,

3.     усе таксама спажывалі тую самую духовую стравы (яду)

4.     і пілі таксама духовы напітак (пітво). Пілі вось  з праводзячай іх духовай скалы, а тая скала - Хрыстус.

5.     Аднак большасьці з іх не ўпадабаў Бог; ляглі ў пустыні

6.     гэтыя падзеі - фігуры, прыкладам (перасьцярогай) нам, каб не былі мы ахвотныя (скланёныя) да зла, як яны ахвотныя былі.

7.     Ня будзьце таксама ідалахвальцамі, як некаторыя з іх, як напісана: "Засеў народ есьці і піць і падняліся раскашаваць (гуляць)".

8.     І нераспуставайма, як яны распуставалі некаторыя з іх, і ў адзін дзень пала іх дваццаць тры тысячы.

9.     І не спакушайма (не гневайце) Госпада (Хрыстуса), як яны спакушалі (правакавалі), ды пала ад гадзінаў

10. І не наракайце ( марматаць), як некаторыя з іх наракалі, і пагінулі ад нішчыцеля.

11. Ды ўсё гэта адбылося з імі як запаведзь (прадсказаньне) будучага, і запісана на павучэньне для нас, пражываючых пры канцы вякоў.

12. Хай той, каму, кажацца што стаіць, глядзіць, каб ня паў.

13. Пакуса вас наведала (зводзіла) звычайная людзям. Верны Бог і не дапусьціць вас спакушаць больш, чым можаце вытрымаць, але ссылаючы (выстаўляючы на пакусу) пакусу дае сілу яе перадалець, каб маглі выстаяць.

Эўхарыстыя і ідалахвальства

14. Апрача гэтага, мае найдаражэйшыя, сьцеражыцеся ідалахвальства (ідалам, балванам пакланяцца).

15. Кажу гэта як людзям растаропным (разумным). Дарэчы, разсудзіце самі тое, што гавару:

16. Келіх: (чаша) багаславенства, каторы багаславім, ці не ўдзельнічаннем у Крыві Хрыстовай? А хлеб, каторы ломім - ці не ўдзельнічаньнем (саўчасьцем) у Целе Хрыстовым?

17. Калі адзін хлеб, таму мы многа творым адно Цела. Усе бо мы дзелімся тым самым хлебам.

18. Прыгледзьціся Ізраелю як людзям (як народу). Ці тыя, што ядуць ахвяры (з аўтара) - ня ёсьць удзельнікамі (супольнікамі) аўтара.

19. Што хачу сказаць? Ці ахвяра мяса, складзена ідалам ёсць чымсь (важная)? Або сам ідал - баговішча ёсьць чымсь (важным)?

20. Не! Бо тое, што пагане складаюць у ахвяру - дэманам складаюць ахвяры, а не Богу. А я не хацеў бы, каб вы мелі нешта супольнае з дэманамі.

21. Ня можаце піць з келіха (чашы) Госпада, ды з келіха дэманаў; ня можаце быць удзельнікамі Госпадавага стала і стала дэманаў.

22. Ці ж гнявіць Госпада? Ці ж мы дужэйшыя за Яго?

23. Усё можна! Але не ўсё карысна (невыпадае, неналежыцца). Усё можна, але не ўсё ўзгадоўвае, будуе.

24. Хай ніхто ня гонецца за сваім дабром (карысьцю), але за дабром (карысьцю) бліжняга.

25. Дык што на рынку прадаюць - ешце, не сумніваючыся, для спакою сумленьня.

26. Бо Госпадава зямля і ўсё, што яе запаўняе".

27. Калі вас запросіць хтосьці з нявернікаў і захочаце пайсьці, дык ешце, што вам пададуць, не сумневаючыся, што да сумленьня.

28. А калі б хто сказаў: "Гэта было ахвяравана ідалам" - Не ешце з увагі на таго, хто вас перасьцярог ды з увагі на сумленьне.

29. Маю на ўвазе не тваё сумленьне але бліжняга. Чаму ж чужое сумленьне мела б рашаць маю свабоду.

30. Калі я ем што з падзякаю, то чаму мне судзяць (ачарняюць) за тое, за што я дзякую.

31. Дзеля таго, ці вы ясьцё, ці вы піцё, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую робіце!

32. Ня будзьце прычынай згаршэньня ані для Юдэяў, ані для Грэкаў, ані для Касьцёла Божага.

33. Так і я стараюся ва ўсім падабацца, не шукаючы сваёй карысьці, але што карыснае многім, каб іх збавіць (каб былі збаўлены).

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Парадак на літургічных сабраньнях (зборах)

Адзеньне, абкрыцьцё галоў жанчын

11.1. Будзьце пасьлядоўнікамі маімі, як я пасьлядоўнік Хрыстовы.

2.     Хвалю вас, браты, што ва ўсім памятаеце пра мяне, ды трымаецеся ўсяго, што я вам перадаў (навучыў).

3.     Хачу, каб вы ведалі, што галавой кожнага мужчыны - Хрыстус, а кожнае жанчыны - мужчына, а галавой Хрыстуса - Бог.

4.     Кожны мужчына, калі моліцца або праракуе з накрытай галавой - паганіць сваю галаву (ганьбіць).

5.     Кожная ж жанчына, калі моліцца або праракуе з адкрытай галавой - паганіць сваю галаву, выглядае быццам з аголенай галавой.

6.     Дык калі якая жанчына не пакрывае галавы, хай абстрыжэ свае валасы. А калі ганьбіць (паганіць) жанчыну тое, што пастрыжана або падголена - дык хай накрывае галаву.

7.     Мужчыну неналежыцца накрываць галавы, бо ён вобразам і хвалою Бога, а жанчына - хвалою мужчыны.

8.     Бо не мужчына ад жанчыны, а жанчына ад мужчыны.

9.     І не мужчына створаны для жанчыны, але жанчына для мужчыны.

10. Таму то жанчына мусіць мець на галаве знак падданасьці (падчыненьня) дзеля анёлаў.

11. Дарэчы ў Госпада ані мужчына ня без жанчыны, ані жанчына ня без мужчыны.

12. Бо як жанчына з мужчыны, так мужчына родзіцца з жанчыны. А ўсё - ад Бога!

13. Разсудзіце дарэчы самі: ці належыцца жанчыне маліцца да Бога з адкрытай галавой?

14. Сама натура вучыць нас, што ганьба для мужчыны насіць доўгія валасы,

15. а наадварот для жанчыны ж - гонарам. Бо валасы дадзены ёй на пакрыцьцё.

16. Калі хто аб гэтым хоча спорыць (спрачацца), хай ведае, што ані мы ня маем такога звычаю, ані Божыя Касьцёлы.

Эўхарыстычная вячэра

17. Робячы вам гэтыя заўвагі, не магу вас пахваліць за тое, што сабіраецеся не на лепшае але на горшае.

18. Перад усім чую, што, калі сходзіцеся разам як Касьцёл бываюць у вас спрэчкі. Гэтаму я адчасьці веру.

19. Дарэчы мусяць быць сярод вас раздоры, каб  выявіліся выправяныя людзі.

20. Дык калі вы сабіраецеся разам, няма ў вас спажыцьця Вячэры Госпадавай.

21. Кожны бо з вас сьпяшыць перш сваю з'есьці вячэру, ды бывае, што адзін галодны, а ў той час другі нетрэзвы.

22. Ці ня маеце дамоў, каб там есьці і піць? Ці мо хочаце паганіць (ганьбіць) Касьцёл Божы (сабраньне Божае), ды засароміць тых, што нічога ня маюць? Што вам магу сказаць? Можа буду вас хваліць? А не! За гэта вас не хвалю!

23. Я гэта атрымаў ад Госпада і перадаў вам, што Госпад Езус у тую ноч, калі меў быць выдадзены, узяў хлеб

24. і ўчыніўшы падзяку, паламаў і сказаў: "Гэта ёсьць Цела Маё, Якое за вас (даецца). Рабіце гэта ў Маю памяць!"

25. Падобным спосабам па вячэры Ён узяў чашу (келіх) і сказаў: "Гэта чаша (келіх) ёсьць Новым Прымірэньнем у Крыві Маёй. Рабіце гэта колькі раз будзеце піць у Маю памяць".

26. Бо колькі раз будзеце есьці гэты хлеб і піць чашу (келіх) будзеце апавяшчаць сьмерць Госпада, пакуль ня прыйдзе.

27. Дзеля таго, хто негодна есьць хлеб гэты ды п'е з чашы (келіха), той вінавата (грашыць) што да Цела і Крыві Госпадавай.

28. Дык хай прасьлядзіць чалавек сябе самога і тады хай ёсьць гэтае Цела ды п'е з чашы тае.

29. Бо хто есьць і п'е нягодна, не зважаючы на Цела Госпадава - прысуд сабе есьць і п'е.

30. Таму шмат у нас кволых і хворых ды многа ўмірае.

31. А калі мы самі сябе асудзім, дык ня будзем суджаны.

32. Калі нас Госпад судзіць, то і карае, каб не былі мы асуджаны разам з усім сьветам.

33. Таму, браты мае, калі сабіраецеся есьці Вячэру, пачакайце адзін на другога.

34. Калі хто галодны, хай з'есьць дома, каб вам не на асуджэньне. Іншыя справы наладжу, як прыеду.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Харызматы Духа Сьвятога

12.1. Хачу вас, браты, павучыць пра духоўныя дары.

2.     Калі вы былі яшчэ паганамі, помніце, цягнула вас да нямых ідалаў (бажкоў).

3.     Заручаю вас, што ніхто, хто гаворыць у Духу Сьвятым - не скажа: Анатэма - хай будзе Езус пракляты!" Ды хто ня можа сказаць "Госпад Езус". Хіба ён у Духу Сьвятым (толькі той, хто ў Духу Сьвятым).

4.     Розныя дары ласкі, але адзін той самы Дух.

5.     Розныя ёсьць паслугаваньні, але той самы Госпад.

6.     Розныя таксама дзейнасьці (разьніцы ў дзейнасьці), але Той самы Бог, Тварэц усяго ўва ўсіх.

7.     Кожнаму аб'яўляецца Дух для агульнага дабра:

8.     Аднаму даецца Духам слова мудрасьці, другому даецца тым самым Духам слова (умеласьці, веда) пазнаваньня.

9.     Яшчэ іншаму даецца тым Духам ласка (дар) аздараўляньня.

10. Іншаму зноў даецца ласка - дар чыніць цуды, ды іншаму - дар праракаваньня, або ласку (дар) разпазнаваньне духаў, або дар моў, ды наастатак перакладаньне, тлумачэньне моваў.

11. Усё гэта спаўняе (выконвае) адзін і той самы Дух, даючы кожнаму па сваёй волі.

Касьцёл адным надпрыродным целам Хрыстовым

12. Як адно цела мае многа членаў (частак), а ўсе члены хоць іх многа твораць (састаўляюць) адно цела - так і Хрыстус.

13. Мы ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно Цела, усе: ці то Юдэі, нявольнікі (рабы) ці свабодныя, усе напоены (напоўнены) адным Духам.

14. А Цела складаецца не з аднаго члена, але з многіх.

15. Калі б нага сказала: "Я не належу целу, таму што я не рука" - няўжо яна таму і не належыць целу?

16. Або калі вуха скажа: "Я не належу Целу, бо я ня вока?" Дык няўжо яно і не належыць да Цела?

17. Калі б ўсё Цела было вокам, дзе ж быў бы слух. А калі б усё Цела было б слух, дык дзе б тады нюх?

18. Але Бог разьмясціў члены так, што кожны з іх у целе (састаўляець цела) - як Яму падабалася.

19. А калі б усе былі адным членам, дык дзе ж тады цела?

20. Вось цяпер членаў многа (шмат), а Цела адно.

21. Ня можа вока сказаць руцэ: "Ты мне непатрэбная або галава нагам: "Вы мне не патрэбныя".

22. Наадварот, члены (часткі) Цела, каторыя кажацца слабейшымі, больш патрэбнымі.

23. Ды каторыя нам кажуцца менш пачэснымі ў целе, мы акружаем асаблівай пашанай (увагай), а тыя, што лічацца непрыстойнымі - ахоўваем іх з тым большай стараннасьцю,

24. каторыя не патрабуюць нашыя прыстойныя часткі цела. Так Бог уфармаваў наша цела, што прыдаў больш пашаны тым членам, каторым не хапала,

25. каб не было ў целе раздзяленьня (разладу), але каб паасобныя члены рупіліся аб сябе сумесна.

26. Такім чынам, калі цярпіць адзін член, спаўцярпяць усе іншыя члены. Падобна, калі аднаму члену аказваецца пашана, радуюцца сумесна ўсе члены.

27. Таму вы - Целам Хрыстовым і паасобнымі членамі.

28. Затым Бог устнавіў у Касьцёле найпер апосталаў, далей прарокаў, па трэцяе настаўнікаў (прапаведнікаў), пасьля тых, што маюць дар чыненьня цудаў, дар лячэньня, дар успамогі, валаданьня, дар моў усякіх.

29. А ці ўсе Апосталамі? Ці ўсе прарокамі? Ці ўсе настаўнікамі? Ці ўсе цудатворцамі?

30. Ці ўсе маюць дар аздараўляньня? Ці ўсе моваведы? Ці ўсе перакладчыкамі?

31. Дабівайцеся вялікшых харызматаў - дароў, а я вам пакажу дасканалейшы шлях (дарогу).

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Гімн аб міласьці

13.1. Калі б я гаварыў мовамі людзей або анёлаў, а любові ня меў - я быў бы як медзь дзынгучая, або цымбалы - звукучыя.

2.     Хоць бы я меў дар праракаваньня ды зьведаў усе тайніцы і ўсякую веду і меў стойкую веру - так, што і горы пераносіў, але любві ня меў, я быў бы - нічым.

3.     Калі б раздаў на бедных усю сваю маёмасьць, і цела сваё аддаў спаліць, але любвові ня меў, гэта нічога мне не паможа!

4.     Любоў - міласьць цярплівая, ласкавая, не зайздрасная (не завідная), не ганарыстая, не пыхлівая,

5.     не амбітная (не напаказ), не самалюбная, не гнеўная (злосная), не мсьцівая,

6.     справядлівая (не цешыцца з несправядлівасьці), спаганяе праўду (праўдзівая),

7.     усё пераносіць (сьцерпіць), ва ўсё верыць (здаверлівая) на ўсё спадзяецца (надзейная), усё перацерпіць.

8.     Любоў не спыняецца, не зьнікае як прароцтвы, або як дар моваў, або як веда занепадае.

9.     Часткова (крыху) пазнаём, а крыху праракуем.

10. Калі надыйдзе дасканалае, уступіць тое, што недасканалае.

11. Калі быў дзіцям, гаварыў па дзіцячаму, разумеў па дзіцячаму, думаў па дзіцячаму, а як стаў мужчынам (змужнеў), вызбыўся што дзіцячае (дзіцяцтва).

12. Цяпер мы відзім быццам у люстры - ня ясна, а тады (убачым) тварам у твар. Цяпер пазнаю часьцінна (не поўнасьцю), а тады пазнаю поўнасьцю, як я сам пазнаны.

13. Дык цяпер бытуюць вера, надзея і любоў (міласьць): а з гэтых трох найважнейшая - любоў.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Як карыстацца з харызматаў (дароў)

14.1. Спаганяйце любоў, рупцеся пра духовыя дары, асабліва пра дар праракаваньня.

2.     Хто гаворыць, ня людзям гаворыць, але Богу (па майму - той, хто гаворыць, не ад імя людзей гаворыць, але ад Бога). Ніхто бо ня чуе яго, (не разумее) бо ён пад дзеяньнем Духа разказвае тайны.

3.     Той, хто праракуе, пракуе людзям; на настаўленьне, або для заахвоты або для пацяшэньня.

4.     Хто гаворыць языком - самога сябе настаўляе, а хто праракуе - супольнасьць хрысьціянскую (касьцёл) фармуе.

5.     Хачу, каб вы ўсе гаварылі - зналі мовы, але лепш, каб праракавалі. Важней бо праракаваць як знаць мовы, хіба што тлумачыў бы, каб сабраньне (касьцёл) хрысьціян атрымала павучэньне.

6.     Што вам, браты, з таго, каб я прыйшоў бы да вас і знаў мовы, што вам памагло б, хіба што буду гаварыць да вас, аб'яўляючы штосьці, або павучаючы, або праракуючы, або цікавячы вас навукай.

7.     Падобна бывае з мёртвымі (бяздушнымі) і нетрумэнтамі, каторыя звучаць; ці то жалейка, ці то гуслі: калі яны не падавалі выразных звукаў, як можна тады разрозьніць, ці гэта звук жалейкі, ці гусляў?

8.     Калі б гэтак сурма (труба) падасьць невыразны звук, дык хто будзе шыкавацца да бою?

9.     Так маецца справа з вамі. Калі вы будзеце знаць мовы, але не выразна вымаўляць словы, дык хто ж можа зразумець, што вы гаворыце? Такая гаворка на вецер!

10. Хто знае колікі розных моў на сьвеце? Але кожная мае значэньне, важнасьць.

11. Калі я аднак ня буду разумець, што слова значыць, буду для прамоўцы дзікаром, а прамоўца для мяне будзе дзікаром.

12. Таксама і вы, калі дбала шукаеце дароў Духа, дык узбагачайцеся імі для пабудовы хрысьціянскай супольнасьці (абшчыны, касьцёла).

13. Дык калі хто карыстаецца з дару моваў, хай моліцца, каб змоў (праўды Божыя) выясьніць.

14. Калі бо я малюся дзякуючы дару моваў, дух мой моліцца, але розум ня мае карысьці (нядзейнічыць).

15. Дык што рабіць? Буду маліцца духам але і таксама розумам; буду сьпяваць духам, буду такжа спяваць розумам (зразумела).

16. Дарэчы, калі ты будзеш багаславіць духам (у духу), як жа на тваё багаславеньне адкажа: "Амэн" хтосьці пастароньні, каторы не разумее, што ты гаворыш?

17. Ты, праўда, прыгожа падзяку складаеш, але іншы ня мае карысьці.

18. Дзякую Богу, што я з вас усіх найлепш валадаю мовамі.

19. Усё ж такі на сабраньні хрысьціян (касьцёле) ахватней скажу пяць слоў сваім розумам (зразумела, абдумана), каб павучыць іншых, нячым дзесяць тысяч слоў па (дары) знаньню моваў (незразумела).

20. Браты! Ня будзьце дзецьмі неразумнымі, але будзьце немоўлямі адносна зла, а розумам будзьце дарослымі.

21. У Законе напісана: "Буду прамаўляць да гэтага народу чужымі мовамі і іншымі вуснамі але яны і тады не паслухаюць Мяне" кажа Госпад.

22. Дык вось дар моваў ёсьць знакам не для веручых, але для паганаў; прароцтва жа не для паганаў, але для веручых.

23. Дык калі сабярэцца ўвесь сход (касьцёл), сабраньне (збор) хрысьціянаў, ды ўсе пачнуць карыстацца дарам моваў, а ў той час увойдуць простыя людзі поруч паганы, ці ж ня скажуць, што вы выдураецеся?

24. А калі ўсё ж праракуюць, а ў той час прыйдзе якісь паганец аба просты чалавек, дык будзе ён усімі перасьцярэжаны ды асуджаны.

25. Тайнікі яго сэрца адкрыюцца, затым ён паўшы на твар (вобліч), паклоніцца Богу, прызнаючы: "Сапраўды Бог з вамі!"

26. Дык што ж, браты? Калі зьбіраецеся разам (збор), кожны з вас мае або дар сьпяваньня гімнаў, або дар навучання, або дар аб'яваў будучага, або дар моваў, або выясненьня: усё гэта хай памагае на пабудову хрысьціянскае супольнасьці.

27. Калі хто мае дар моваў, дык гавораць па чарзе двух, найбольш трох, а адзін хай тлумачыць.

28. Калі б не было перакладчыка, ды хай гавораць на сходзе, але хай сам сабе і Богу.

29. Прарокі хай прамаўляюць па двух, або па трох, іншыя ж хай гэта выясьняюць (разглядаюць).

30. Калі ж каму іншаму з седзячых дасца аб'яўленьне, дык хай першы замоўкне.

31. Такім спосабам можаце праракаваць усе - адзін па другім, каб усе былі павучаны і абадзёраны на духу.

32. Духовыя ж дары прарокаў паслухмяныя прарокам.

33. Бо Бог - ня Бог разрухі але супакою. Як гэта адбываецца на ўсіх сьвятых сабраньнях (касьцёлах).

34. Жанчыны на гэтых сабраньнях павінны маўчаць, бо не пазваляецца ім гаварыць, бо яны падчынены, як Закон загадвае.

35. Калі хочуць чагосьці навучыцца, хай пытаюцца ў мужоў сваіх дома. Нельга жанчыне прамаўляць на сабраньні.

36. Ці ж ад вас выйшла Слова Божае? Або ці да вас толькі прыйшло?

37. Калі каму кажацца, што ён прарок, або што мае духовыя дары, дык хай ведае, што гэта, што вам пішу - гэта загад Госпадаў.

38. А калі б хто гэтага не прызнаў, ён сам ня будзе прызнаны.

39. Так вось, браты мае, рупцеся пра дар праракаваньня, ды не бараніце карыстацца з дару моваў.

40. Ды хай усё адбываецца дастойна і парадкам.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Васкрасеньне ўмёршых

Васкрасеньне Хрыста фактам даказаным

15.1. Выясьняю вам, браты, Эвангелію, якую я вам раней вясьціў і якую вы прынялі дый у каторай трываеце,

2.     і ёю здабудзіце збаўленьне, калі яе захаваеце (зьберажыцё) такою, якую вам вясьціў, інакш уверылі б вы надарма.

3.     Перш перадаў я вам тое, што я прыняў, а гэта, што Хрыстус памёр за нашыя грахі - па Пісаньні,

4.     што быў пахаваны і што ўскрос трэцяга дня - па Пісаньні,

5.     што з'явіўся Кэфасу, а затым Дванаццаці,

6.     што пасьля з'явіўся больш за пяцьсот братам адначасна; большасьць з іх жыве дасюль, некаторыя паўміралі.

7.     Затым паказаўся Якубу, пазьней усім апосталам.

8.     Пры канцы, ужо па ўсіх - паказаўся таксама мне, як неданошанаму плоду.

9.     Бо я найменшы з усіх апосталаў і няварт называцца апосталам, бо я прасьледаваў Касьцёл Божы.

10. Але з ласкі Бога яўляюся тым, кім ёсьць, ды дадзеная мне Ім ласка не была надарма. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, не я, што праўда, але ласка Божая са мною.

11. Дык ці я гэта, ці іншыя - так навучаем, каб вы паверылі.

Васкрасеньне ўсіх вернікаў на ўзор Хрыста

12. Калі аб Хрыстусе даказваецца, што Ён устаў з умёршых, дык чаму некаторыя спаміж вас цьвердзяць, што няма васрасеньня?

13. Калі няма васкрасеньня, дык і Хрыстус не ўскрос.

14. А калі Хрыстус не ўваскрос, пустым наша навучаньне, ды пустая таксама вашая вера.

15. І мы аказаліся б фальшывымі сьведкамі Бога, калі б памёршыя не васкрасалі б, мы сьведчылі б проціў Бога, што Ён не ўваскрасіў Хрыста.

16. Калі памёршыя не васкрасаюць, дык і Хрыстус не ўваскрос.

17. А калі Хрыстус не ўваскрос - пустая вера вашая, і вы дасюль застаіцёся ў храмах сваіх.

18. Дык затым і тыя, што памярлі ў Хрысьце, пайшлі на загубу.

19. Калі ў гэтым жыцьці надзеімся толькі на Хрыста, дык мы яўляемся найнешчасьлівейшымі з усіх людзей.

20. Аднак Хрыстус ускрос першы спасярод памёршых.

21. Бо як праз чалавека прыйшла сьмерць, так праз Чалавека (Хрыста) і ўваскрасеньне.

22. Як у Адаме - усе ўміраюць, так у Хрысьце ўсё ажывуць,

23. але кожны па сваёй чарзе: першы Хрыстус, затым тыя, што належаць да Хрыста, у час Ягонага прыйсьця.

24. Наастатак прыйдзе канец, калі перадасць Ён валаданьне (караляваньне) Богу і Айцу ды калі пераможа ўсякі прынцыпат, усякую ўладу ды моц.

25. Яму належыцца валадарыць аж пакуль не паложыць пад Свае ногі ўсіх Сваіх непрыяцеляў.

26. Як апошні непрыяцель - будзе пераможа і сьмерць.

27. Усё бо Ён кінуў пад ногі Свае. Калі кажацца, што ўсё падчынена, значыць гэта, што апроч Таго, хто Яму ўсё падчыніў.

28. А калі ўжо ўсё будзе Яму падчынена, затым і Сам Сын будзе падчынены Таму, Хто Сыну падчыніў усё, каб Бог быў усім для ўсіх.

29. Бо што робяць тыя, што прымаюць хрост за памёршых, калі памёршыя зусім не ўваскрасаюць, дык нашто прымаюць хрост за іх?

30. Дык пашто і мы ставім сябе што хвіліну на небяспеку?

31. Заручаю вас праз гонар, які я маю ў вас у Езусе Хрысьце, Госпаду нашым, што кожны дзень уміраю.

32. Калі толькі як чалавек у Эфэзе змагаўся з дзікімі зьвярамі, што мне з таго? Калі памёршыя не ўваскрасаюць - дык ежма і пійма, бо заўтра памром.

33. Не абманывайце сябе! "Дзеля ліхіх (благіх) гутарак разбэшчаваюцца (бесьцяцца) добрыя звычаі".

34. Ацьверазіцеся (ачухайцеся) як сьлед і перастаньце грашыць! Бо ёсьць сярод вас такія, што не прызнаюць Бога. Насорам вам - кажу гэта.

Пра целы па ўваскрасеньні

35. Спытае нехта: А як памёршыя ўваскрасаюць? У якім пакажацца целе?

36. О, неразумны! Дык жа тое, што сееш, не аджыве, калі перш не абамрэ.

37. Тое, што сееш не яўляецца адразу целам, якім становіцца потым, але звычайным зернем, скажам пшанічным або якім другім.

38. Бог дае яму такое цела, якое захацеў: кожнаму насеньню сваё.

39. Не ўсе целы аднолькавы: іншыя целы ў людзей, іншыя целы ў жывёлаў, а яшчэ іншыя ў птушак ды рыбы.

40. Целы ёсьць нябесныя і зямныя, але іншы блеск цел нябесных - іншы зямных.

41. Іншы блеск сонца, а іншы - месяца ды зорак. Адна зорка ад другой розьніцца яркасьцю.

42. Падобная справа з уваскрасеньнем умёршых. Сеецца тленнае (зьнішчальнае) - а ўстае (уваскрасае) нятленным (незьнішчальнае, несьмяротнае).

43. Сеецца спаганенае, спаніжанае, а ўстае, ускрэсне ў хвале. Сеецца кволае, а паўстае дужае.

44. Сеецца цела змыслова - а паўстае цела ўдухоўлена. Калі ёсьць цела змыслова, ды ёсьць і цела ўдухоўлена.

45. Так вось і напісана: "Першы чалавек Адам - стаўся дыхоўным бытам, істотаю, жыючаю душою, а апошні Адам стаўся жыўляючым (жыватворчым) духам".

46. Аднак перш было нетое, што духовае, але тое, што змысловае, духовае было потым.

47. Першы чалавек з зямлі - зямны, другі Чалавек - з неба.

48. Які той зямны, такія і зямныя, Які Той нябесны, такія і нябесныя.

49. Дык як насілі мы від (вобраз) зямнога чалавека, так будзем насіць від (вобраз) нябеснага чалавека.

50. Заручаю вас, браты, што цела і кроў ня могуць унаследаваць (атрымаць) валадарства Божага, ды тое, што знішчальнае ня можа мець спадчыны ў тым, незьнішчальнае.

51. Вось аб'яўляю вам тайну, не ўсе памром, але ўсе будзем пераменены.

52. Адразу, імгненна, на звук апошняй трубы - затрубіць труба - і паўстануць памёршыя нятленнымі дык мы будзем пераменены.

53. Бо трэба, каб тое, што зьнішчальна (трухлае) прыадзелася ў несьмяротнасьць.

Радасьць дзеля перамогі над сьмерцю

54. А калі ўжо тое, што зьнішчальнае (трухлявае) пераадзенецца ў незнішчальнасьць, тады збудуцца напісаныя словы: "Перамога паканала (праглынула) сьмерць.

55. Дзе твая сьмерць перамога? Дзе тваё, сьмерць, джыгала?

56. Джыгалам сьмерці - грэх, а сілай граха - Закон.

57. Дзякуй Богу за тое, што пазволіў атрымаць перамогу праз Госпада нашага Езуса Хрыста.

58. Дзеля таго, браты мае, будзьце стойкімі і непахіснымі, заўсёды рупліва занятыя справай Госпада, помнячы, што труд ваш ня будзе пусты ў Бога.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Паручэньні, прывітаньні і пажаданьні

16.1. Адносна складак (збораў), што адбываюцца на сьвятах, дык і вы рабіце, як я распарадзіўся (паручыў) касьцёлам (сходам хрысьціян) у Галаціі.

2.     Хай першага дня тыдня кожны з вас адкладзе ў сябе і зьберажэ што ўважае за карыснае, каб не сабіраць тады як я прыбуду.

3.     Калі я паяўлюся праз тых, каторых прызнаеце вы за дастойных, пашлю дар ваш з лістамі ў Ерузалім.

4.     Калі б аказалася патрэбным і мне пайсьці, дык яны пойдуць разам са мною.

5.     Прыйду жа да вас, калі буду варачацца і Македоніі, бо праз Македонію толькі праходам прайду.

6.     У вас магчыма застануся, або нават перазімую, каб мяне правялі, куды выбяруся ісьці.

7.     Не хачу вас мімаходам пабачыць. Маю надзею, што нейкі час правяду ў вас, калі Бог пазволіць.

8.     У Эфэзе прабуду да Пяцідзесятніцы.

9.     Бо там адкрылася мне вялікая і надзейная брама (магчымасьць працы), але многа праціўнікаў.

10. Калі б паявіўся ў вас Тымотэй, дык глядзіце, каб не баяўся нічога, бо трудзіцца так, як і я ў справе Госпада.

11. Дык хай ніхто ня грэбуе ім (ня гардзіць ім). Прывядзіце яго спакойна да мяне, бо чакаю яго разам з братамі.

12. Што да брата Аполлоса, дужа прасіў я яго, каб прыбыў да мяне з братамі. Але ён ня меў цяпер ахвоты прыйсьці, але прыйдзе калі будзе мець магчамасьць.

13. Пільнуйцеся, будзьце стойкімі ў веры, трымайцеся мужна, будзьце дужымі.

14. Хай усё апіраецца на любові.

15. Прашу вас, браты, вы знаеце сям'ю (дом) Стэфанаса, што яны ёсьць пачаткоўцамі (хрысьціянства) ў Ахаі, каторыя пасьвяцілася на паслугу сьвятым,

16. каб вы падчыніліся такім у працы і супрацоўніцтве.

17. Цешуся прысутнасьцю Стэфанаса, Фортуната і Ахаіка, бо замянілі мне яны вашу адсутнасьць.

18. Падбадзёрылі янны майго і вашага духа. Дык даражыцеся такімі!

19. Вітаюць вас касьцёлы Азіі; шчыра вітаюць вас у Госпаду Аквіла і Прыска разам з хатнім сабраньнем хрысьціянаў.

20. Паздараўляюць вас усе браты. Паздароўкайцеся ўзаемна сьвятым пацалункам.

21. Прывітаньне Паўлава маёю рукою.

22. Калі хто ня мілуе Госпада - хай будзе пракляты - Анатэма, Маранафа! Маранафа!

23. Хай ласка Госпада Езуса будзе з вамі.

24. Любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Езусе.


Вярнуцца назад