ЮТРАНЬ
Усё, як на Вялікдзень аж да пахвальных псалмаў. Падчас канону
малыя літаніі толькі
пасьля трэцяй, шостай і дзевятай песьняў.
Пахвальныя псалмы
(Тон 2). Усё, што жыве і ўсякае стварэньне пяе
хвалу Табе, Госпадзе, бо Ты зьнішчыў крыжом сьмерць, каб явіць людзям Тваё з
мёртвых устаньне, адзіны Чалавекалюбча.
Хай скажуць гэбрэі, як яны не ўпільнавалі Ўладара? Чаму
камень не зьбярог Каменя жыцьця? Хай аддадуць Пахаванага, або хай паклоняцца
Ўваскросламу і скажуць з намі: "Слава велічы дабротаў Тваіх, Збавіцелю наш,
слава Табе!"
Радуйцеся, людзі, і весяліцеся, бо анёл зьявіўся на магільным
камяні, і дабравесьціў, кажучы: "Хрыстос уваскрос з мёртвых, Збаўца сьвету,
поўны ўсялякай духмянасьці. Дык радуйцеся, людзі, і весяліцеся!"
Перад Тваім зачацьцем, Госпадзе, анёл прынёс Поўнай ласкі
прывітаньне: "Радуйся!" Анёл таксама адваліў камень ад Тваёй слаўнай магілы ў
час уваскрасеньня Твайго. Першы сум перамяніў на радасьць; другі замест сьмерці
абвясьціў нам Уладара Жыцьцядаўца. Таму мы клічам: "Госпадзе, Дабрачынца наш,
слава Табе!"
Верш: Хай уваскрэсьне Бог...
і г.д. (гл. вершапесьні вячэрні нядзелі Вялікадня).
Пасьля пахвальных псалмаў адразу літанія "Дапоўнім ранішнюю
малітву..." і ўсё да канца, як на Велікоднай ютрані.
|