Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 11 траўня - Сьвятых і роўных Апосталам настаўнікаў славянскіх Кірылы і Мятода


 

 

11 траўня - Сьвятых і роўных Апосталам настаўнікаў славянскіх Кірылы і Мятода

Літургія


Трапар сьвятых:
Роўныя апосталам...

Кандак (тон 3). Сьвятая пара асьветнікаў нашых, Кірыла і Мятодзе, вы цераз пераклад Боскіх пісаньняў адчынілі нам богапазнаньня крыніцу, з якое да сёньняшняга дня шчодра чэрпаем, славячы вас; і цяпер, стоячы перад пасадам Усявышняга, безупынна моліцеся за ўсіх нас.


Пракімен
(Пс 115:6,3). Дарагая ў вачох Госпада сьмерць сьвятых Яго.

Верш: Чым адплачу Госпаду за ўсе дабрадзействы Яго?


Чытаньне лісту сьвятога Апостала Паўла да гэбрэяў

Браты, слухайце настаўнікаў вашых і будзьце ім паслухмянымі, бо яны чуваюць над нашымі душамі і забавязаныя здаць з гэтага справаздачу; дык хай гэта робяць з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта не было б карысна для вас. Маліцеся за нас, бо мы перакананыя, што маем чыстае сумленьне, стараючыся ва ўсім паступаць справядліва. Асабліва прашу спрычыніцца, каб я быў хутчэй вернуты вам. Бог жа міру, які сілаю крыві вечнага запавету ўзьняў з мёртвых Вялікага Пастыра авец, Госпада нашага Ісуса, няхай удасканаліць вас у кожнай добрай справе, каб вы заўсёды чынілі Ягоную волю, і рабілі тое, што даспадобы Яму, праз Ісуса Хрыста, якому слава на вякі вечныя. Амін. (Гэб 13:17-21)


Алілуя
(Пс 131:9,13). Сьвятары Твае, Госпадзе, апрануцца ў справядлівасьць, і сьвятыя Твае ў радасьці жыць будуць.

Верш: Госпад выбраў Сыён, захацеў мець яго жыльлём сабе.


Чытаньне сьвятога Евангельля паводле Мацьвея

Сказаў Госпад вучням сваім: "Вы – сьвятло сьвету. Ня можа схавацца места, што стаіць на гары. І, запаліўшы сьвечку, не стаўляюць яе пад судзінаю, але на сьвечніку, каб сьвяціла ўсім у доме. Гэтак няхай вашае сьвятло сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўславілі вашага Айца, што ў небе. Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон ці прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, ніводная ёта, ці рыса не праміне з закону, пакуль ня споўніцца ўсё. Вось жа, хто парушыць адно з гэтых найменшых прыказаньняў і навучыць таго людзей, той найменшым будзе названы ў Нябесным Валадарстве; а хто споўніць і навучыць, той будзе названы вялікім у Нябесным Валадарстве. (Мц 5:14-19)


Прычасьнік:
Памяць праведніка жыць будзе вечна, благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.


Папярэдняя старонка | Старонка 3 з 3
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст