Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 2 жніўня - Перанясеньне мошчаў сьвятога першамучаніка і дыякана Сьцяпана


 

 

2 жніўня - Перанясеньне мошчаў сьвятога першамучаніка і дыякана Сьцяпана

Вячэрня


На "Госпадзе, Цябе клічу ...":

(Тон 2). Ты, пачэсны Сьцяпане, быў першым дыяканам і першым мучанікам; ты паказаў шлях сьвятым і многіх мучанікаў прывёў да Госпада. Дзеля гэтага неба адчынілася табе і Бог зьявіўся. Малі Яго за збаўленьне душ нашых.

Блаславёны першамучаніку і першы дыякане Сьцяпане, ты апрануўся ў сьвятасьць і стаўся спаўжыхаром анёлаў. Маліся цяпер за нас і будзь нашым хадайнікам перад Спасам Госпадам бязгрэшным.

Першамучаніка і мужнага Хрыстовага ўгодніка, Сьцяпана першадыякана дастойна ўшануем, бо ён, стоячы сярод беззаконных, бачыў Сына па правай руцэ Айца.

Слава ... цяпер ...:

Багародзічны. Збаў ад бедаў слугаў Тваіх, Багародзіца, бо мы ўсе пасьля Бога да Цябе прыбягаем, як да непарушнай сьцяны і заступніцы

Крыжабагародзічны. Калі Чыстая Дзева бачыла, як Яе Сын быў ведзены на сьмерць, Яна з плачам усклікнула: "Што Ты сьпяшаешся пакінуць бязьдзетнаю мяне, якая нарадзіла Цябе, Хрысьце; што гэта Ты ўчыніў, Збавіцелю ўсіх? Слаўлю і ўзьвялічваю Тваю бязьмежную дабрыню і чалавекалюбства, што пераўзыходзіць усякі розум".


Адпушчальны трапар

(Тон 4). У цярпеньнях, якія ты трываў дзеля Хрыста, ты, першы сярод мучанікаў, здабыў вянец перамогі, выкрыў зацятую лютасьць тых, што перасьледавалі цябе, і бачыў Збавіцеля твайго па правай руцэ Айца. Малі Яго няспынна за збаўленьне душ нашых.


Пасьля вячэрні, пры адчыненых райскіх дзьвярах сьвятар у фэлоне ідзе да крыжа. Адсьпяваўшы тройчы "Крыжу Твайму ..." з паклонамі, бласлаўляе людзей і ўносіць крыж у аўтар.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст