(Тон 4)
Цябе, Бога, хвалім, Цябе, Госпада, вызнаем, Цябе, спрадвечнага Айца, уся зямля ўзьвялічвае. Табе ўсе анёлы, Табе нябёсы і ўсе сілы, Табе хэрувімы і сэрафімы несьціханымі галасамі ўсклікаюць: Сьвяты, сьвяты, сьвяты Госпад Бог Сілаў, неба і зямля поўныя хвалы Тваёй! Цябе слаўны апостальскі збор, Цябе хор пачэсных прарокаў, Цябе сьветлая мучанікаў грамада хваліць. Цябе па ўсім сьвеце прапаведуе Сьвятая Царква – Айца недасяжнае велічы; роўнага славаю Твайго адзінароднага праўдзівага Сына, і Сьвятога Суцяшальніка Духа. Ты, Хрысьце – Уладар славы, Ты – Айца спрадвечны Сын; Ты дзеля збаўленьня сьвету стаўся чалавекам, не пагардзіўшы дзявочым улоньнем. Ты скрышыў джала сьмерці і адчыніў верным валадарства нябеснае. Ты сядзіш па правай руцэ Бога ў славе Айца і прыйдзеш зноў як судзьдзя. Просім Цябе, дапамажы слугам Тваім, якіх Ты выкупіў сваёй пачэснай крывёю, і зрабі іх дастойнымі разам са сьвятымі Тваімі валадарыць у вечнай славе Тваёй. Збаў людзей Тваіх, Госпадзе, і блаславі набытак Твой, кіруй імі і ўзьнімі іх на вякі. Будзем штодня бласлаўляць Цябе і хваліць імя Тваё давеку і на век вякоў. Дай, Госпаде, у гэты дзень захавацца нам без граху. Зьмілуйся над намі, Госпадзе, зьмілуйся над намі. Хай міласэрнасьць Твая спачыне на нас, бо мы ўсклалі надзею на Цябе. На Цябе, Госпадзе, спадзяемся: хай не пасаромеемся давеку. Амін. |