Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Нядзеля (Тон 1) (Вячэрня, Ютрань, Літургія)


 

 

Нядзеля (Тон 1) (Вячэрня, Ютрань, Літургія)


ЛІТУРГІЯ


Трапар. Хоць юдэі запячаталі магільны камень і жаўнеры сьцераглі ўсячыстае цела Тваё, Ты ўваскрос на трэці дзень, Хрысьце Спасе, даруючы сьвету жыцьцё. Дзеля гэтага сілы нябесныя ўсклікнулі Табе, Жыцьцядаўча: "Слава ўваскрасеньню Твайму, Хрысьце, слава валадарству Твайму, слава провіду Твайму, адзіны Чалавекалюбча!"


Кандак. Ты, Божа, уваскрос з магілы ў славе і сьвет уваскрасіў з сабою; род людзкі Цябе славіць, як Бога, і сьмерць згінула; Адам, Уладару мой, радуецца, і Эва, вызваленая ад путаў, цешыцца і кліча: "Ты, Хрысьце, той, які дае ўсім уваскрасеньне".


Пракімен (Пс 32:22,1). Хай любоў Твая, Госпадзе, спачыне на нас, бо мы ўсклалі надзею на Цябе.

Верш. Усклікніце, праведныя, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе праведным.


Алілуя (Пс 17:48,51). Бог дае помсту і пакарае мне людзей.

Верш. Ён памнажае збаўленьне караля свайго і праяўляе спагаду памазаньніку свайму Давіду і пакаленьню яго давеку.


Папярэдняя старонка | Старонка 3 з 3
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст