Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Чацьвер (Тон 1) (Вячэрня, Ютрань)


 

 

Чацьвер (Тон 1) (Вячэрня, Ютрань)


СЕРАДА ЎВЕЧАРЫ


На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Слаўныя апосталы, Богам пакліканыя вучні Хрыстовыя, настаўнікі сусьветныя, вы, знайшоўшы Госпада, пасрэдніка між Богам і людзьмі, да Яго прысталі і прапаведавалі Яго па ўсім сьвеце як дасканалага Бога і Чалавека.

Мудрыя апосталы, Богам пакліканыя вучні Хрыстовыя, настаўнікі сусьветныя, малітвамі сваімі ўмацуйце мяне на слуханьне вашых боскіх навучаньняў і памажыце хадзіць заўсёды вузкай сьцежкаю, каб дайсьці да прасторнага райскага жыльля.

Слаўлю Пятра першапасаднага, Паўла, Якуба, Андрэя і Піліпа, Сымона, Баўтрамея і Тамаша, а таксама Мацьвея і Яна, Марка і Луку, – пісцоў дабравешчаньня, – увесь Богам выбраны хор апосталаў, а з імі і семдзесят вучняў, сьведкаў і прапаведнікаў Слова.

Багародзічны. Топячыся ў моры правінаў, прыбягаю да ціхага прыстанішча малітвы Тваёй, Багародзіца, і клічу: "Працягні слузе Твайму моцную руку Тваю, Усебеззаганная, і збаў мяне!"


Вершапесьні

Натхнёнае Сьвятым Духам апостальскае велічнае навучаньне паганыя ахвяры бесаў адмяніла прапаведаваньнем адзінага Госпада, выбавіла народы ад ідальскай спакусы і навучыла пакланяцца адзінасутнай Тройцы.

Пятра і Паўла ўсяхвальных, Лукаша, Марка, Мацьвея, Яна, Андрэя, Тамаша, Баўтрамея, Сымона Кананіта, Якуба і Піліпа і ўсю грамаду вучняў належна ў песьнях уславім.

Усяхвальныя мучанікі, вас зямля не змагла ўтрымаць, а неба, адчыніўшы райскія дзьверы, прыняла вас, і вы, увайшоўшы, спажываеце ў асалоду з дрэва жыцьця. Маліце Хрыста даць душам нашым супакой і веліч зьмілаваньня.

Багародзічны. Багародзіца Дзева і Нявеста, што мужа ня знала, Ты ў апошні час нарадзіла Бога і пасьля родаў засталася чыстай Дзеваю; Ты – пасад і брама, і застольле тайнае, і сьветач прамяністы.


Старонка 1 з 2 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст