Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Серада (Тон 2) (Вячэрня, Ютрань)


 

 

Серада (Тон 2) (Вячэрня, Ютрань)


АЎТОРАК УВЕЧАРЫ

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Калі Ты, Слова, памёр на крыжы, сьветачы нябесныя памерклі, зямля захісталася, камяні патрэскаліся, заслона царкоўная разарвалася, магілы паадчыняліся і мёртвыя ўсталі, пекла вывергла ўсіх, што былі ў апраметнай, бесы былі пераможаныя, а сьмерць здалася ўсім сном.

Калі добры разбойнік убачыў Цябе, Хрысьце, як Ты вісеў на крыжы, быццам пладавітая вінаградная гронка, ён паказаў разважлівасьць і адным малым воклікам здабыў прабачэньне правінаў. Дык будзьма ягонымі пераймальнікамі і ўсклікнем: "Успомні, Чалавекалюбча, і нас у валадарстве Тваім!"

Боскі крыж Твой, Хрысьце, зьзяе ў Царкве, быццам зорка на небе, ён паліць бесаў, прасьвятляе верных, і пакрывае сорамам тых, што ўкрыжавалі Цябе, чыіх прабацькоў Ты некалі крыжападобным дрэвам вызваліў з няволі і даў ім у пустыні есьці мёд са скалы.

Крыжабагародзічны. "Зьзяньне сьветачаў нябесных памеркла, пераможанае духоўным Зьзяньнем, што зьявілася на крыжы; бо горшае перамагаецца лепшым, і большаму меншае ўступае месца; Дык ці ж не належала схавацца сьвятлу рэчыўнаму, калі зазьзяў Хрыстос?" – гледзячы на Цябе, Сьвятло сьвету, казала Ўсячыстая.


Вершапесьні

Хрысьце Спасе, які збавіў Пятра ў моры, збаў мяне сілаю крыжа Твайго і зьмілуйся нада мною.

"Хай будзе расьпяты!" – крычалі тыя, што раней карысталіся з дароў Тваіх, і забойцы праведнікаў прасілі сабе разбойніка замест Дабрачынца; але Ты, Хрысьце, маўчаў і ціха пераносіў іхнюю злосьць, жадаючы пацярпець і збавіць нас у чалавекалюбстве Тваім.

Хоры мучанікаў супрацівілся мучыцелям сваім, кажучы: "Мы – воі Ўладара сілаў! І хоць аддасьцё нас на агонь і мукі, не адрачэмся Тройцы".

Крыжабагародзічны. Калі Ты, Усячыстая, убачыла расьпяцьце Сына і Бога Твайго, Ты адчула насьцерпны боль і з плачам усклікнула: "Гора мне, Дзіця наймілейшае, як гэта Ты несправядліва церпіш, каб збавіць сыноў Адама?" Мы ж, Усячыстая Дзева, з вераю просім Цябе: "Малі Яго, каб Ён быў спагадлівым да нас".


Старонка 1 з 2 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст