Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Пятніца (Тон 3) (Вячэрня)


 

 

Пятніца (Тон 3) (Вячэрня)

ЧАЦЬВЕР УВЕЧАРЫ


На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Непадуладны цярпеньням Боскай існасьцю, Ты, Госпадзе, цярпеў мукі згодна з Тваёй людзкой прыродаю. Прыбіты да крыжа і прабіты кап'ём у бок, Ты выліў для мяне два струмені невыказных тайнаў.

Каранаваны на зьдзек вянком з церняў, Ты, Уладару і Збаўца ўсіх, разарваў цярністага граху кару і, прыняўшы ў рукі трысьціну, запісаў у нябеснай кнізе ўсіх нас, што ўверылі ў Цябе.

Не сунялася зайздрасьць тых, што расьпялі Цябе, калі Ты, нязлосны Хрысьце, памёр, бо і тады абазвалі Цябе ашуканцам і, засьлепленыя злосьцю, прасілі Пілата сьцерагчы магілу Тваю.

Крыжабагародзічны. "Сьвет атрымаў міласьць укрыжаваньнем Тваім, Слова, стварэньне прасьвятлілася, народы знайшлі збаўленьне, Уладару, – Найчыстая ўсклікнула. – Я ж сёньня мучуся, гледзячы на Твае дабравольныя цярпеньні".


Вершапесьні

Пакланяемся, Хрысьце, Твайму пачэснаму Крыжу, ахоўніку сьвету, збаўленьню нас, грэшных, вялікаму ачышчэньню, бліскучаму пераможцы, сусьветнай славе.

Майсей, стоячы на гары з узьнятымі крыжападобна рукамі, перамог Амалека; Ты ж, Збавіцелю, распасьцёршы рукі на пачэсным крыжы, каб выбавіць мяне з варожай няволі, даў мне яго як сьцяг жыцьця, да якога ўцякаю ад стрэлаў ворагаў маіх. Дзеля гэтага, Слова, пакланяюся пачэснаму крыжу Твайму.

Вялікая, Госпадзе, сіла крыжа Твайго! Пастаўлены на адным месцы, ён дзейнічае ва ўсім сьвеце, робячы рыбакоў апосталамі і паганаў мучанікамі, якія сёньня моляцца за душы нашыя.

Крыжабагародзічны. Калі Беззаганная ўбачыла Цябе, Хрысьце добры мой, узьнесеным на крыжы, Яна па-матчынаму заплакала і ўсклікнула: "Сыне мой любы, як гэта грамада беззаконьнікаў прыбіла Цябе да крыжа?"


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст