ЛІТУРГІЯ
Трапар. Сьветлую весьць аб уваскрасеньні і аб адмене прадзедаўскага асуджэньня ад анёла пачуўшы, Гасподнія вучаніцы апосталам з радасьцю сказалі: "Сьмерць пераможаная, Госпад Бог уваскрос, даруючы сьвету багацьце свайго зьмілаваньня".
Кандак. Спас і Збавіцель мой як Бог вызваліў зямлёю народжаных ад путаў і, разбурыўшы пякельныя вароты, як Уладар уваскрос з магілы на трэці дзень.
Пракімен (Пс 103:24,1). Якое багацьце твораў Тваіх, Госпадзе: Ты ўсё мудра стварыў.
Верш. Блаславі, душа мая, Госпада: Госпадзе Божа мой, Ты вялікі наўзьдзіў.
Алілуя (Пс 44:5,8). Падрыхтуйся і ідзі ўперад пераможна дзеля праўды, набожнасьці і справядлівасьці.
Верш. Ты палюбіў справядлівасьць і ўзьненавідзеў беззаконьне. |