Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Аўторак (Тон 6) (Вячэрня)


 

 

Аўторак (Тон 6) (Вячэрня)

ПАНЯДЗЕЛАК УВЕЧАРЫ

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Хто не заплача, гледзячы на мяне? У няўстрыманасьці маёй я пераступіў запаветы Найвышэйшага і замест раю пасяліўся ў пекле, а пагоняю за асалодаю заслужыў на сьмерць і стаўся чужым для Божай славы і жыцьця. Але прымі мяне, які каюся, Госпадзе Чалавекалюбча, у вялікай міласэрнасьці Тваёй.

Глянь, Госпадзе, на мой сум і боль: безьліч грахоў чыняць закалот у душы маёй і ўводзяць розум у недаўменьне. Пачуй мяне, зьняверанага і асуджанага і дай мне дух скрушлівы і пакорнае сэрца, крыніцу сьлёз і прабачэньне грахоў у вялікай міласэрнасьці Тваёй.

Божа, які жадаеш збаўленьня ўсім людзям, глянь на мяне і выслухай малітву маю, і не адкінь маіх сьлёз: хто калі прыходзіць да Цябе з плачам і не бывае збаўлены, або хто, паклікаўшы Цябе шчыра, ня будзе выслуханы? Бо Ты, Уладару, гатовы памагчы ўсім, якія Цябе просяць, у бязьмежнай міласэрнасьці Тваёй.

Багародзічны. Пакажы, Усячыстая, мне, няшчаснаму, мора чалавекалюбства Твайго, бездань добрасардэчнасьці і веліч спагадлівасьці Тваёй, суцішы грахоўныя хістаньні і захавай душу і цела беззаганнымі, бо Ты ж нарадзіла Збавіцеля.


Вершапесьні

У страшны дзень прыйсьця Твайго, Хрысьце, ня дай нам пачуць: "Ня ведаю вас", бо мы, Збавіцелю, усклалі ўсю надзею на Цябе, хоць і не захавалі запаветаў Тваіх дзеля нядбайства. Але Ты пашкадуй душы нашыя, молімся.

Ня маю сьлёзаў пакаяньня, дзеля гэтага малю Цябе, Хрысьце Божа, перш чым прыйдзе канец, навярні мяне і дай мне жаль за грахі, каб мне выбавіцца ад мукаў.

Пакутныя мучанікі, нябесныя грамадзяне, перанесьлі незьлічоныя мукі і шмат пацярпелі на зямлі. Малітвамі іх, Госпадзе, усіх нас захавай.

Багародзічны. Ніхто, што прыходзіць да Цябе, не адыходзіць пасаромлены, Найчыстая Дзева, але просіць ласкі і атрымлівае дары згодна з просьбаю.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст