Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Субота (Тон 6) (Вячэрня)


 

 

Субота (Тон 6) (Вячэрня)

ПЯТНІЦА ЎВЕЧАРЫ

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Пераймаючы Хрыстовыя цярпеньні, хоры мучанікаў адважна выйшлі на вялікія подзьвігі, прапаведуючы Бога перад нязбожнымі мучыцелямі і беззаконнымі ўладарамі, і шмат пацярпелі ў надзеі нябеснага шчасьця. Сёньня яны радуюцца з анёламі, прабываючы разам з Госпадам.

Сьвятыя пастыры, вы прыпадобніліся першаму Пастыру Хрысту, зьбераглі непарушным боскі скарб праўдзівай веры, прагналі лютых ваўкоў і прывялі верны статак у нябесную загарадзь, дзе самі цяпер прабываеце. Памятайце пра тых, хто з любоўю славіць вас і, цешачыся вялікім даверам у Хрыста, маліце Яго за збаўленьне душаў нашых.

Пажыўшы праведна, вы, сьвятыя і блаславёныя айцы, перамаглі нячыстых духаў, адважна перанесьлі душэўныя мучэньні і патушылі жар пажаданьняў. Сёньня вы прабываеце ў радасьці разам з анёламі, да якіх вы, калі былі яшчэ ў целе, прыпадобніліся сваім жыцьцём. Разам з імі маліце добрага Бога, каб ня даў упасьці тым, што шануюць вас.

Дагматык. Хто Цябе не назаве шчасьліваю, Найсьвятая Дзева, хто ня будзе славіць, Чыстая, мацярынства Тваё? Адзінародны Сын, што спрадвеку зазьзяў ад Айца, ад Цябе, прыняўшы цела, у невыказны спосаб нарадзіўся. Праўдзівы Бог, Ён стаўся праўдзівым чалавекам дзеля нас, непадзельны на дзьве асобы, але ў дзьвюх нязьлітных прыродах пазнавальны. Малі Яго, Чыстая і Блаславёная, даць зьмілаваньне душам нашым.


Вершапесьні

Пакутнікі Твае, Хрысьце, шмат пацярпелі і, атрымаўшы ў небе вянкі перамогі, моляцца за душы нашы.

Мучанікі Твае, Госпадзе, ня выракліся Цябе і не адступілі ад запаветаў Тваіх. Малітвамі іх зьмілуйся над намі.

Пакутныя мучанікі, нябесныя грамадзяне, перанесьлі незьлічоныя мукі і шмат пацярпелі на зямлі. Малітвамі іх, Госпадзе, усіх нас захавай.

Багародзічны. Малітвамі, Госпадзе, Маці Тваёй, мучанікаў Тваіх і апосталаў, прарокаў і сьвятаначальнікаў, посьнікаў і праведных супакой душы заснуўшых слугаў Тваіх.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст