Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Пятніца (Тон 8) (Вячэрня)


 

 

Пятніца (Тон 8) (Вячэрня)

ЧАЦЬВЕР УВЕЧАРЫ

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Слаўны цуд! Жыцьцядайнае дрэва – крыж сьвяты, – узносіцца сёньня на вышыню. Славяць яго ўсе канцы зямлі і ў страху дрыжаць дэманы. Які вялікі дар быў дадзены людзям! Збаў ім душы нашыя, Хрысьце, адзіны Дабрасардэчны.

Слаўны цуд! Быццам поўная жыцьця вінаградная гронка, сёньня бачна ўзносіцца над зямлёю крыж, што насіў на сабе Ўсявышняга: мы ўсе ім да Бога прыцягваемся, і сьмерць да канца перамагаецца. О пачэснае дрэва! Праз цябе мы атрымалі райскі плод несьмяротнасьці – Хрыста.

Вялікая любоў Твая да нас, добры Ісусе! Ты ўпакорыў сябе, стаўся чалавекам, і дабравольна пацярпеў на крыжы ганебную сьмерць за нягодных слугаў Тваіх. Які годны Бога дар Табе прынясем? Хіба што з удзячнасьцю будзем верна славіць Цябе.

Крыжабагародзічны. Бачачы, як Ты, Ісусе, быў прыбіты да крыжа і дабравольна прыняў мукі, Дзева і Маці Твая, Уладару, усклікнула з плачам: "Гора мне, Дзіця маё любае! Як гэта церпіш несправядлівыя мукі Ты, што аздараўляеш людзкія немачы і ад тленнасьці збаўляеш усіх у міласэрнасьці Тваёй?"


Вершапесьні

Узьнесены на крыжы, Ты, Хрысьце Божа, збавіў род людзкі. Славім цярпеньні Твае.

Ты, Хрысьце Божа, быў прыбіты да крыжа і адчыніў нам дзьверы райскія. Славім боства Тваё.

Мучанікі Гасподнія, вы кожнае месца асьвячаеце і ўсялякую немач аздараўляеце. Дык просім вас, маліцеся, каб ад варожых сецяў вызваліцца душам нашым.

Крыжабагародзічны. Сонца, убачыўшы, як Ты, Сонца праведнасьці, Госпадзе, вісіш на крыжы, схавала промні свае, месяц сьвятло на цемру перамяніў, і боль працяў сэрца Маці Тваёй.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст