Пасьля песьні Сямёна Богапрыймальніка і "Ойча наш" парадак наступны:
Людзі: Багародзіца Дзева, радуйся, поўная ласкі Марыя, Госпад з Табою, блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых. (Паклон )
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Хрысьціцелю Хрыстовы, усіх нас успамяні, каб нам вызваліцца ад беззаконьня нашага, бо табе дадзеная ласка маліцца за нас.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Маліцеся за нас, сьвятыя апосталы і ўсе сьвятыя, каб нам вызваліцца ад бедаў і суму, бо ў вас маем надзейных заступнікаў перад Богам.
Пад Тваю міласэрнасьць прыбягаем, Багародзіца Дзева, малітваў нашых у час суму не адкінь, але ад бедаў вызвалі нас, адзіная Чыстая, адзіная Блаславёная.
Чытальнік: Госпадзе, зьмілуйся. (40 разоў)
Слава... цяпер...
Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Імем Гасподнім блаславі, ойча.
Сьвятар: Блаславёны сапраўды Хрыстос Бог наш на ўсе часы, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін. Нябесны Уладару, дай сілу верным людзям Тваім, веру ўмацуй, народы суцішы, даруй сьвету супакой, сьвятую царкву гэтую добра захавай; раней адышоўшых айцоў і братоў нашых у сялібах праведных пасялі і нас у пакаяньні прымі, бо Ты добры і Чалавекалюбец.
Сьвятар (гаворыць малітву Ахрэма Сірына): Госпадзе і Ўладару жыцьця майго, духа ленасьці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне. (Усе робяць зямны паклон)
Духа чысьціні, пакоры, цярплівасьці і любові дай мне, слузе Твайму. (Зямны паклон)
Так, Госпадзе Ўладару! Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін. (Зямны паклон)
Госпадзе, ачысьці мяне, грэшнага, і зьмілуйся нада мною (12 разоў, з малымі паклонамі).
Госпадзе і Ўладару жыцьця майго... (уся малітва, з зямным паклонам у канцы).
Чытальнік: Сьвяты Божа... Усесьвятая Тройца... Ойча наш...
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін. Госпадзе,зьмілуйся. (12 разоў)
Сьвятар: Усесьвятая Тройца, адзінасутная дзяржава, непадзельнае валадарства, крыніца ўсяго добрага, спагадай і мне, грэшнаму, умацуй і настаў на розум сэрца маё і адымі ад мяне ўсё маё благоцьце, прасьвятлі мае думкі, каб мне заўжды славіць і хваліць у песьнях Цябе, і пакланяцца Табе і казаць: Адзін сьвяты, адзін Госпад Ісус Хрыстос, на славу Бога Айца. Амін.
Чытальнік: Хай будзе імя Гасподняе блаславёнае цяпер і давеку. (Тройчы)
(Псалом 33). Увесь час бласлаўляць буду Госпада: * хвала Ягоная заўжды на вуснах маіх.
Госпадам будзе хваліцца душа мая: * хай пачуюць пакорныя і ўзрадуюцца.
Слаўце Госпада са мною: * будзем разам узьвялічваць Яго.
Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне* і адняў ад мяне ўсю тугу маю.
Гляньце на Яго і ўзрадуйцеся: * хай абліччы вашыя ня будуць пасаромленыя.
Вось убогі ўсклікнуў, і Госпад пачуў яго* і ад усіх напасьцяў выбавіў яго.
Анёл Гасподні стаіць, быццам мур абаронны, * вакол тых, што баяцца Яго, і выбаўляе іх.
Пакаштуйце, і ўбачыце, як добры Госпад: * шчасьлівы той, хто да Яго прыбягае.
Бойцеся Бога, усе сьвятыя Яго, * бо тыя, што Яго баяцца, не зазнаюць бяды.
Багатыя зьбяднелі і церпяць голад; * тыя, што шукаюць Госпада, ня будуць мець ні ў чым нястачы.
Хадзіце, дзеткі, паслухайце мяне: * страху Гасподняму навучу вас.
Хто той чалавек, што любіць жыцьцё* і што рады бачыць шчасьлівыя дні?
Устрымай язык твой ад злога* і вусны твае ад словаў крывадушных.
Ухіліся ад злога і чыні дабро: * шукай супакою і захоўвай яго.
Вочы Госпада зьвернутыя да праведных, * вушы Яго чуюць кліч іх.
Твар Госпада супраць тых, што чыняць благое, * каб вынішчыць іх памяць на зямлі.
Усклікнулі праведнікі, і Госпад пачуў іх* і ад усіх бедаў выбавіў іх.
Блізкі Госпад да скрушлівых сэрцам, * прыгнечаных духам Ён выбаўляе.
Шмат бедаў у праведніка, * і ад усіх іх ратуе яго Госпад.
Ён сьцеражэ ўсе ягоныя косьці: * ніводная з іх ня скрышыцца.
Сьмерць грэшнікаў лютая; * грашаць тыя, што ненавідзяць праведніка.
Госпад вызваляе душы слугаў сваіх: * не зазнае кары той, хто на Яго спадзяецца.
(Псалом 144). Буду ўслаўляць Цябе, Божа мой, Уладару мой, * буду бласлаўляць імя Тваё вечна і на век вякоў.
Кожны дзень буду бласлаўляць Цябе* і славіць імя Тваё вечна і на век вякоў.
Вялікі Госпад і годны хвалы, * і няма межаў велічы Яго.
Пакаленьні за пакаленьнямі будуць славіць творы Твае, * магутнасьць Тваю абвяшчаць;
Будуць аб'яўляць веліч славы Тваёй, * аб цудах Тваіх расказваць;
Казаць пра страшную моц ўчынкаў Тваіх, * ведамай рабіць веліч Тваю;
Успомняць бязьмежнасьць дабрыні Тваёй, * у справядлівасьці Тваёй узрадуюцца.
Госпад ласкавы і міласэрны, * даўгацярплівы і багаты на ласку.
Госпад добры і спагадлівы* да ўсіх стварэньняў сваіх.
Хай усе творы Твае, Госпадзе, славяць Цябе, * і сьвятыя Твае хай бласлаўляюць Цябе.
Хай расказваюць аб хвале валадарства Твайго* і абвяшчаюць магутнасьць Тваю,
Каб яўнай стала сынам людзкім веліч Твая* і хвала Твайго пышнага валадарства.
Валадарства Тваё – валадарства ўсіх вякоў, * і панаваньне Тваё трывае праз усе пакаленьні.
Госпад верны ва ўсіх словах сваіх* і сьвяты ва ўсіх творах сваіх.
Госпад падтрымлівае тых, што падаюць, * і падымае прыгнечаных.
Вочы ўсіх да Цябе зьвяртаюцца з надзеяю, * і Ты даеш ім страву ў свой час,
Адчыняеш руку Тваю* і ўсё жывое сыціш.
Госпад справядлівы на ўсіх шляхох сваіх* і сьвяты ва ўсіх учынках сваіх.
Госпад блізкі да тых, што клічуць Яго* – да ўсіх, што клічуць Яго шчыра.
Ён спаўняе жаданьні тых, што баяцца Яго, * чуе кліч і выбаўляе іх.
Госпад ахоўвае ўсіх, што любяць Яго, * а грэшных загубіць.
Хай вусны мае абвяшчаюць хвалу Гасподнюю, * і ўсё жывое хай бласлаўляе імя сьвятое Яго.
Дыякан: Мудрасьць!
Людзі: Дастойна ёсьць сапраўды называць шчасьліваю цябе, Багародзіцу, вечна блаславёную і беззаганную Маці Бога нашага.
Сьвятар: Усесьвятая Багародзіца, збаў нас.
Людзі: Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.
Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. Ойча, блаславі.
Сьвятар: робіць водпуст.
Людзі: Амін. |