Раздзел 11
1 I было: калі Ісус скончыў навучаць дванаццаць Сваіх вучняў, Ён пайшоў адтуль вучыць і абвяшчаць у іх гарадах.
ІААН ХРЫСЦІЦЕЛЬ ПАСЫЛАЕ ВУЧНЯЎ ДА ІСУСА
2 А Іаан, пачуўшы ў цямніцы пра Хрыстовы ўчынкі, паслаў двух сваіх вучняў Лук. 7, 18-19.
3 Сказаць Яму: ці Ты Той, Які павінен прыйсці, ці чакаць нам другога? Друг. 18, 15.
4 I ў адказ Ісус казаў ім: ідзіце і перакажыце Іаану, што вы чуеце і бачыце:
5 Сляпыя бачаць і кульгавыя ходзяць; пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць; памерлыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна. Іс. 29, 18; 35, 5.
6 I шчаслівы, хто не спакусіцца праз Мяне.
ІСУСАВА СВЕДЧАННЕ ПРА ІААНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
7 Калі ж яны адышлі, Ісус пачаў казаць натоўпу пра Іаана: што вы хадзілі ў пустэльню глядзець? ці не трыснёг, што ад ветру гайдаецца?
8 Дык што вы хадзілі глядзець? ці чалавека, апранутага ў мяккае ўбранне? Вось тыя, што апранаюцца ў мяккае ўбранне, знаходзяцца ў царскіх харомах.
9 Дьік што вы хадзілі глядзець? прарока? Так, скажу вам, і больш, чым прарока.
10 Бо гэта ж той, пра каго напісана: «вось Я пасылаю перад аблічча Тваё Свайго пасланца, які падрыхтуе Тваю дарогу перад Табою». Мал. 3, 1. Мар. 1, 2. Лук. 7, 27.
11 Папраўдзе кажу Я: сярод народжаных ад жанчын не было болыпага за Іаана Хрысціцеля. Але найменшы ў Нябееным Царстве болыпы за яго.
12 Ды ад дзён Іаана Хрысціцеля аж дасюль Нябеснае Царства бярэцца сілаю, і тыя, што робяць намаганні, авалодваюць ім. Лук. 16, 16.
13 Бо ўсе прарокі і Закон аж да Іаана прарочылі.
14 I калі хочаце прыняць, ён ёсць Ілля, якому належыць прыйсці. Мал. 4, 5.
15 Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе.
ІСУС ДАКАРАЕ НЯВЕРНЫХ
16 3 кім жа параўнаю гэты род? Ён падобны да хлапчукоў, што сядзяць на рынках і, звяртаючыся да сваіх таварышаў, Лук. 7, 31.
17 Кажуць: «мы ігралі вам на дудачцы, а вы не скакалі; мы вам жаласліва спявалі, а вы не плакалі».
18 Прыйшоў жа Іаан, не еў, не піў; дык яны кажуць: «у ім дэман».
19 Прыйшоў Сын Чалавечы, есць і п'е; дык яны кажуць: «вось чалавек, ахвотнік паесці і выпіць віна, сябар мытнікаў і грэшнікаў». Ды апраўдалася мудрасць праз учынкі свае Лук. 7, 34-35.
ІСУС ПРАРОЧЫЦЬ ДОЛЮ НЯВЕРНЫХ ГАРАДОЎ
20 Тады Ісус пачаў дакараць гарады, дзе адбылося найболын Яго цудаў, што яны не пакаяліся:
21 Бяда табе, Харазіне, бяда табе, Віфсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне адбыліся цуды, што адбыліся ў вас, яны б даўно ў валасяніцы і попеле пакаяліся.
22 Але кажу вам: лягчэй будзе Тыру і Сідону ў судны дзень, чым вам. Лук. 10, 5.
23 А ты, Капернауме, што аж да неба ўзнёсся, ажно ў пекла абрынешся; бо калі б у Садоме адбыліся цуды, што адбыліся ў табе, то застаўся б ён аж па сённяшні дзень.
24 Але кажу вам, што лягчэй будзе Садомскай' зямлі ў судны дзень, чым табе.
ПРЫЙДЗІЦЕ ДА МЯНЕ, СПРАЦАВАНЫЯ I АБЦЯЖАРАНЫЯ
25 У той час Ісус, усклікаючы, казаў: Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтаіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў яго немаўляткам. Пс. 8, 3. Лук. 10, 21. 1 Кар. 1, 27. 2 Кар. 11, 3.
26 Так, Ойча, бо гэта было Табе даспадобы.
27 Усё Мне перададзена Бацькам Маім, і ніхто не ведае Сына, апроч Бацькі; ніхто не ведае Бацькі, апроч Сына, ды каму Сын хацеў бы адкрыць. Іаан. 3, 35; 6, 46. Мацв. 16, 17.
28 Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас.
29 Вазьміце вы Маё ярмо на сябе і вучыцеся ад Мяне, бо я ціхі і сэрцам лагодны; і знойдзеце супакой вашым душам. Іер. 6, 16.
30 Бо ярмо Маё збавеннае і цяжар Мой лёгкі. 1 Іаан. 5, 3
--------------------------------
11, 10. Паводле іудзейскага веравучэння, перад прыйсцем Месіі павінен вярнуцца прарок Ілля, які і абвесціць гэта. Таму і па сённяшні дзень іудзеі, святкуючы Пасху, пакідаюць для Іллі вольнае месца за сталом і наліваюць келіх віна для яго. Ісус якраз і называе тут Іаана гэтым Божым Пасланцом.
11, 11. Іаан Хрысціцель, нагадваючы людзям пра пагрозу пагібелі і знішчэння і абвяшчаючы прыйсце Хрыста, тым самым выступаў як найвялікшы з людзей, што жылі перад ім. Але патрэбны былі Ісус, галгофская смерць на крыжы, каб адкрылася ўся веліч Божай любові да людзей,- Добрая Навіна. Аднак Іаан загінуў раней, не спазнаўшы хрысціянства, таму і «найменшы ў Нябесным Царстве большы за яго».
11, 16-19. Выдаючы Іаанаў аскетызм за вар'яцтва, а Ісусаву прыязнасць, таварыскасць за распушчанасць, людзі нагадваюць свавольных дзяцей, якія робяць усё насуперак. Але ўся праўда адкрываецца ў канчатковым выніку.
11, 21. Харазін,- горад, што, відаць, знаходзіўся ў гадзіне дарогі на поўнач ад Капернаума. Віфсаіда,- рыбацкае паселішча на заходнім беразе Іярдана, пры яго ўпадзенні з паўночнага боку Тыверыядскага возера.
11, 29-30. Іудзеі называлі закон, запаведзі ярмом, што стрымлівае людзей. Да таго ж, трэба мець на ўвазе, што ў Палесціне ў тыя часы ярмо рабілі з дрэва канкрэтна для пэўнага вала. Трэба было неаднаразова прымерваць ярмо ў часе вырабу, каб яно не націрала шыю. Паводле легенды, Ісус рабіў найлепшыя ёрмы ў Галілеі. Адсюль і гэты вобраз: ноша, што ўскладзена ў любові і дзеля любові,- лёгкая.
|