Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Паводле Мацвея Святое Дабравесце


 

 

Паводле Мацвея Святое Дабравесце

Уступ0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

Раздзел 20

ПРЫПАВЕСЦЬ АБ РАБОТНІКАХ У ВІНАГРАДНІКУ

1 Бо Нябеснае Царства падобнае да таго гаспадара, які выйшаў вельмі рана згадзіць работнікаў у свой вінаграднік. Мац. 21,33.

2      А ўмовіўшыся з работнікамі па дынарыю за дзень, паслаў іх у свой вінаграднік.

3      I, выйшаўшы каля трэцяй гадзіны, убачыў ён другіх, якія стаялі на рынку без работы.

4      Ен і тым сказаў: ідзіце і вы ў вінаграднік, і, што будзе належаць, дам вам. Яны і адышлі.

5      Зноў выйшаўшы каля шостай і дзевятай гадзіны, ён зрабіў тое самае.

6      А выйшаўшы каля адзінаццатай гадзіны, знайшоў іншых, што стаялі без работы, і кажа ім: чаго стаіце вы тут цэлы дзень без работы?

7      Яны кажуць яму: ніхто нас не наняў. Ен кажа ім: ідзіце і вы ў вінаграднік і, што будзе належаць, атрымаеце.

8      А калі надышоў вечар, кажа гаспадар вінаградніка свайму аканому: пакліч работнікаў і выдай ім плату, пачаўшы з апошніх і аж да першых.

9      I нанятыя каля адзінаццатай гадзіны, прыйшоўшы, атрымалі па адным дынарыі.

10    Нанятыя ж першымі, прыйшоўшы, думалі, што яны атрымаюць больш; але атрымалі і яны па дынарыі.

11    I, атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара,

12    Кажучы: гэтыя апошнія адну гадзіну прарабілі, а ты зраўняў іх з намі, а мы ж цярпелі цяжар дня і спёку.

13    Ен жа сказаў аднаму з іх у адказ: дружа! не крыўджу я цябе; ці не за дынарый умовіўся ты са мною?

14    Вазьмі сваё ды ідзі; я ж хачу і гэтаму даць, як табе.

15    Хіба нельга мне зрабіць са сваім, як я хачу? Ці тваё вока ліхое з-за таго, што я добры?

16    Так будуць апошнія першымі і першыя апошнімі. Бо шмат пакліканых, ды мала выбраных. Мац. 19,30; 22,14.

ІСУС ТРЭЦІ РАЗ ГАВОРЫЦЬ АБ СВАЁЙ СМЕРЦІ I УВАСКРЭСЕННІ

17    I Ісус, выпраўляючыся ў Іерусалім, узяў дванаццаць вучняў і на адзіноце ў дарозе сказаў ім:

18    Вось уваходзім мы ў Іерусалім, і Сын Чалавечы будзе выданы першасвятарам і кніжнікам; і асудзяць Яго на смерць, Мар. 10,33; Лук. 18,31,

19    I выдадуць яго язычнікам на здзек, катаванне і ўкрыжаванне, але на трэці дзень Ен уваскрэсне. Іаан. 18,31.

ПРОСЬБА МАЦІ СЫНОЎ ЗАВЕДЗЕЕВЫХ

20    Тады падышла да Яго маці сыноў Заведзеевых са сваімі сынамі, кланяючыся і нешта просячы ў Яго. Мар. 10,35.

21    Ен жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб селі гэтыя мае два сыны адзін праваруч ад Цябе, а другі леваруч - у Тваім Царстве.

22    Ісус жа сказаў у адказ: не ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, якую буду Я піць, і хрысціцца хрышчэннем, якім Я хрышчуся? Яны кажуць Яму: можам. Мац. 26,39,42.

23    Тады Ен кажа ім: піць Маю чару будзеце і хрышчэннем, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны, але сядзець праваруч ад Мяне і леваруч ад Мяне - не Я даю, але каму прызначана ад Бацькі Майго.

24    I, пачуўшы, дзесяцёра абурыліся на двух братоў. Мар. 10,41; Лук. 22,24.

ХТО ХОЧА ВЯЛІКІМ БЫЦЬ МІЖ ВАС, НЯХАЙ БУДЗЕ СЛУГОЮ

25    Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, а вяльможы твораць самачынствы.

26    Ды не гэтак будзе ў вас, але хто хоча зрабіцца вялікім між вас, няхай ён будзе вам слугою;

27    А хто з вас хоча быць першым, няхай ён будзе вам раб;

28    Як і Сын Чалавечы прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, а каб служыць і аддаць Сваё жыццё ў выкуп за многіх. Мац. 26,28; Іаан. 11,51; Філ. 2, 7 - 8.

ІСУС ВЯРТАЕ ЗРОК ДВУМ СЛЯПЫМ

29    I калі выходзілі яны з Іерыхона, пайшло ўслед за Ім шмат народу. Мар. 10,46; Лук. 18,35.

30    I вось два сляпыя, што сядзелі пры дарозе, пачуўшы, што праходзіць Ісус, пачалі крычаць, просячы: злітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давідаў! Мац. 9,27.

31    Але народ дамагаўся, каб яны маўчалі; але тыя яшчэ больш крычалі, просячы: злітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давідаў!

32    I Ісус, прыпыніўшыся, паклікаў іх, кажучы: што хочаце, каб Я вам зрабіў?

33    Яны кажуць Яму: Госпадзе! каб адкрыліся нашы вочы.

34 I, злітаваўшыся, Ісус дакрануўся да іх вачэй, і тут жа пачалі бачыць іх вочы, і яны пайшлі ўслед за Ім.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст