Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Паводле Мацвея Святое Дабравесце


 

 

Паводле Мацвея Святое Дабравесце

Уступ0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

Раздзел 21

УРАЧЫСТЫ УЕЗД ІСУСА Ў ІЕРУСАЛІМ

1      А калі наблізіліся яны да Іерусаліма і прыйшлі ў Вітфагію ля гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двух вучняў, Мар. 11,1; Лук. 19,29.

2      Кажучы ім: ідзіце ў паселішча, што перад вамі; і зараз жа знойдзеце прывязаную асліцу і з ёю аслянятка; адвязаўшы, прывядзіце Мне.

3      I калі хто вам што скажа, адкажыце, што ў іх мае патрэбу Госпад, і той адразу пашле іх.

4      А адбылося ўсё гэта, каб спраўдзілася сказанае праз прарока, які кажа:

5      "Скажыце Сіёнскай дачцы: вось ідзе да цябе твой цар лагодны, што сядзіць на асліцы і на асляняці, сыне пад'ярэмнай". Іс. 62,11; Зах. 9.9; Іаан. 12,15.

6      Вучні ж, пайшоўшы і зрабіўшы так, як ім загадваў Ісус,

7      Прывялі асліцу і аслянятка, і паклалі на іх свае плашчы, і Ен сеў на іх. Мар. 11,7.

8      А шмат людзей пасцілалі сваё адзенне па дарозе, другія ж абразалі галінкі з дрэў і пасцілалі дарогаю. Іаан. 12,13.

9      Народ, што ішоў перад Ім і ззаду, выкрыкваў, кажучы: асанна' Сыну Давідаваму! бласлаўлены Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе! асанна ў вышынях! Пс. 117,26; Мар. 11.10; Лук. 19,38.

10    I калі Ен уехаў у Іерусалім, узрушыўся ўвесь горад, кажучы: хто гэта?

11    А народ казаў: гэта Ісус, Прарок з Назарэта Галілейскага.

АЧЫШЧЭННЕ СВЯТЫНІ

12    Тады ўвайшоў Ісус у Божую святыню і выгнаў усіх прадаўцоў і пакупнікоў са святыні, і абярнуў сталы грашаменаў і ўслоны прадаўцоў галубоў; Мар. 11,15; Лук. 19,45; Іаан. 2,14

13    I кажа ім: напісана: "Мой дом домам малітвы будзе названы"; а вы робіце з яго пячору разбойнікаў. Іс. 56,7; Іер. 7,11; Мар. 11,17; Лук. 19,46.

14    Тады падышлі да Яго сляпыя і кульгавыя ў святыні, і Ен іх вылечыў.

15    А першасвятары і кніжнікі, убачыўшы цуды, што Ен зрабіў, і дзяцей, што выкрыквалі ў святыні і казалі: "асанна Сыну Давідаваму!", абурыліся

16    I сказалі Яму: чуеш, што яны кажуць? А Ісус кажа ім: чую! хіба вы ніколі не чыталі, што "з вуснаў дзяцей і грудных немаўлят Ты стварыў хвалу"? Пс. 8,3.

17    I, пакінуўшы іх, выйшаў за горад у Віфанію і перабыў там ноч.

НЕЎРАДЛІВАЕ ФІГАВАЕ ДРЭВА.

МОЦ ВЕРЫ

18    А ўранні, вяртаючыся ў горад, захацеў Ен есці;

19    I, убачыўшы адно фігавае дрэва пры дарозе, прыйшоў да яго і нічога не знайшоў на ім, апроч аднаго лісця; і кажа яму: няхай ніколі з цябе не будзе плоду навекі! I адразу фігавае дрэва засохла. Мар. 11,13.

20    I вучні, убачыўшы, здзівіліся, кажучы: як адразу засохла фігавае дрэва?

21    Ісус жа сказаў ім у адказ: папраўдзе кажу вам: калі будзеце мець веру і не засумняваецеся, то не толькі з фігавым дрэвам гэта зробіце, але і калі гэтай гары скажаце: "падыміся і кінься ў мора",- збудзецца. Мац. 17,20; Лук. 17,6; Іак. 1,6.

22    I ўсё, чаго б вы ні прасілі ў малітве з вераю, атрымаеце. Мац. 7,7; Мар. 11,24; Іаан. 14,13.

23    I калі Ен прыйшоў у святыню, падышлі да Яго, пакуль Ен вучыў, першасвятары і старэйшыны народу, кажучы: якою ўладаю ты гэта робіш? I хто даў табе гэтую ўладу? Мац. 7,29; Мар. 11,28; Лук. 20, 1 - 2.

24    Ісус жа сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас аб адным: калі скажаце Мне, і Я вам скажу, якою ўладаю Я раблю гэта.

25    Іаанава хрышчэнне адкуль было? 3 неба ці ад людзей? Яны разважалі самі сабе, мяркуючы: калі скажам: "з неба", то Ен скажа нам: "чаму ж вы не паверылі яму?"

26    Калі ж скажам: "ад людзей" - баімся народу; бо ўсе ўважаюць Іаана за прарока.

27    I яны сказалі Ісусу ў адказ: не ведаем. Сказаў ім і Ен: то і Я вам не скажу, якою ўладай раблю гэта.

ПРЫПАВЕСЦЬ АБ ПАСЛУХМЯНЫМ I НЕПАСЛУХМЯНЫМ СЫНЕ

28    А як вам здаецца? Меў адзін чалавек двух сыноў; падышоўшы да першага, ён сказаў: сыне! ідзі сёння працуй у маім вінаградніку.

29    Ен жа сказаў у адказ: "іду, цар!" Але не пайшоў.

30    I, падышоўшы да другога, сказаў тое самае. А той сказаў у адказ: "я не хачу!" А потым пакаяўся і пайшоў.

31    Хто ж з двух выканаў бацькаву волю? Яны кажуць Яму: апошні. Кажа ім Ісус: папраўдзе кажу вам, што мытнікі і блудніцы паперадзе вас ідуць у Божае Царства. Лук. 7,29.

32    Бо прыйшоў да вас Іаан дарогаю справядлівасці, і вы не далі веры Яму; а мытнікі і блудніцы паверылі яму; вы ж, убачыўшы, не пакаяліся і пасля, каб паверыць яму. Лук. 3,12.

ПРА ЗЛАЧЫННЫХ ВІНАГРАДАРАЎ.

КАМЕНЬ, АДКІНУТЫ БУДАЎНІКАМІ

33    Другую прыпавесць паслухайце. Быў адзін гаспадар, які насадзіў вінаграднік і абгарадзіў яго мурам, выкапаў там выціскальню, збудаваў вежу - і здаў яго вінаградарам і паехаў.Пс. 79,9; Песн. II. 8, 11 - 12; Іс. 5,1; Пер. 2,21; Мар. 12,1; Лук. 20,9.

34    Калі ж надышоў час пладоў, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў узяць свой плён.

35    Вінаградары, схапіўшы яго слуг, аднаго збілі, другога забілі, а іншага каменнем пабілі.Мац. 5,12; 23,34,37.

36    Зноў паслаў ён іншых слуг, больш, чым першых; і зрабілі ім тое самае.

37    Пасля ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: пасаромеюцца майго сына.

38    А вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемец, хадзем, заб'ем яго і авалодаем яго спадчынаю. Мац. 26,4; 27,1.

39    I, схапіўшы яго, выкінулі яго вон з вінаградніка і забілі. Яўр. 13,12.

40    Дык калі прыйдзе гаспадар вінаградніка, што ён зробіць тым вінаградарам?

41    Яны кажуць Яму: злыдняў гэтых злой смерці аддасць, а вінаграднік перадасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў свой час.

42    Кажа ім Ісус: хіба вы ніколі не чыталі ў Пісьме: "камень, які адкінулі будаўнікі, ён зрабіўся асноваю вугла; ад Госпада гэта, і яно дзіўнае ў нашых вачах " ? Пс. 117, 22 - 23; Іс. 28,16; Мар. 12,10; Лук. 20,17; Дзеян. 4,11.

43    Таму кажу вам, што адымецца ад вас Божае Царства і дасца народу, які будзе прыносіць яго плады.

44    I той. хто ўпадзе на гэты камень, разаб'ецца. а на каго ён сам упадзе, раструшчыць яго. Іс. 8,14; Дан. 2,44; 1 Пят. 2,7; Рым.9,32.

45    I, пачуўшы Яго прыпавесці, першасвятары і фарысеі зразумелі, што Ен пра іх кажа;

46    I стараліся схапіць Яго, але пабаяліся народу, бо Яго лічылі за прарока.

 

 

--------------------------------

21, 7. Дзеля ўрачыстага ўезду ў Іерусалім Ісус выбірае не каня (у старажытнасці конь быў сімвалам вайны), а асла - як сведчанне міру і сціпласці.

21, 12. Грашамены разменьвалі паломнікам грошы, каб тыя маглі купіць ахвярных жывёлін.

21, 33 - 45. У Бібліі гаспадар звычайна абазначае Бога, вінаграднік - народ Божы; злачынныя работнікі - няверныя кіраўнікі Ізраіля; пасланцы Госпада - прарокі; сынспадкаемец - Месія.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст