Раздзел 22
ПРЫПАВЕСЦЬ АБ ВЯСЕЛЬНЫХ ЗАСТОЛЬНІКАХ
1 I ў адказ Ісус зноў прамаўляў ім прыпавесцямі, кажучы:
2 Нябеснае Царства падобнае да аднаго цара, што рабіў вяселле свайму сыну; Прып. 9,1; Лук. 14,16; Адк. 19,7.
3 I паслаў сваіх рабоў паклікаць тых, што былі запрошаныя; ды яны не хацелі прыйсці.
4 Зноў паслаў другіх рабоў, наказваючы: скажыце запрошаным: "вось падрыхтаваў я абед мой, бьпсі мае і адкормленая жывёліна заколата, і ўсё гатовае. Хадзіце на вяселле!"
5 Яны ж, занядбаўшы, паразыходзіліся, хто - на сваё поле, хто - да гандлю свайго.
6 А астатнія, схапіўшы яго рабоў, зневажалі і забілі іх.
7 I, пачуўшы, разгневаўся цар і, паслаўшы сваё войска, вынішчыў тых забойцаў, а горад іх спаліў. Лук. 19,27,43.
8 Тады ён кажа сваім слугам: вяселле гатовае, ды запрошаныя не вартымі былі.
9 Пайдзіце ж на скрыжаванні дарог і, каго ні знойдзеце, клічце на вяселле.
10 I тыя рабы, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і ліхіх, і добрых; і напоўніўся шлюбны пакой застольнікамі.
11 Цар жа, увайшоўшы паглядзець на застольнікаў, убачыў там чалавека, апранутага не ў вясельнае ўбранне;
12 I кажа яму: дружа! як ты ўвайшоў сюды, не меўшы вясельнага ўбрання? Той жа маўчаў.
13 Тады сказаў цар слугам: звязаўшы яму ногі і рукі, кіньце ў знадворную цемру, там будзе плач і скрыгат зубоў.
14 Бо шмат запрошаных, ды мала выбраных. Мац. 20,16.
КЕСАРАВА - КЕСАРУ, А БОЖАЕ - БОГУ
15 Тады фарысеі, пайшоўшы, дамаўляліся, як злавіць Яго на слове. Мар. 12,13; Лук. 20,20.
16 I пасылаюць да Яго сваіх вучняў з ірадыянамі ', Тыя і кажуць: Настаўнік! мы ведаем, што ты справядлівы і наетаўляеш праўдзіва на Божую дарогу і не запабягаеш ні перад кім; бо не глядзіш аблічча людзей.
17 Скажы ж нам: як здаецца Табе? ці можна даваць падатак кесару, ці не?
18 Але Ісус, ведаючы іх падступнасць, сказаў: чаго вы Мяне выпрабоўваеце, крывадушнікі?
19 Пакажыце Мне падатковую манету. I яны прынеслі Яму дынарый.
20 I кажа ім: чыя гэта выява і надпіс?
21 Кажуць Яму: кесаравы. Тады кажа ім: значыцца, аддавайце кесарава кесару, а Божае - Богу. Мар. 12,17; Рым. 13,7.
22 I, пачуўшы, яны здзівіліся; і, пакінуўшы Яго, адышлі.
БОГ - НЕ БОГ МЕРТВЫХ, А ЖЫВЫХ
23 У той жа дзень падышлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсення, і спыталіся ў Яго, Мар. 12,18; Лук. 20,27; Дзеян. 23,8.
24 Кажучы: Настаўнік, Майсей сказаў: "калі хто памрэ, не меўшы дзяцей, то няхай яго брат возьме жонку яго і адновіць насенне брату свайму". Друг. 25,5; Мар. 12,19; Лук. 20,28.
25 Было ж у нас сем братоў, і першы, ажаніўшыся, памёр і, не меўшы насення, пакінуў сваю жонку брату свайму.
26 Падобна і другі, і трэці, аж да сёмага;
27 А пасля ўсіх памерла і жонка.
28 Дык пры ўваскрэсенні - каторага з сямі будзе яна жонка? Бо ўсе мелі яе.
29 Ісус жа сказаў ім у адказ: вы памыляецеся, не ведаючы ані Пісьма, ні Божай сілы.
30 Бо пры ўваскрэсенні ані жэняцца, ані замуж выходзяць, а як Божыя Анёлы будуць у небе. 1 Кар. 15, 44.
31 А пра ўваскрэсенне мёртвых няўжо вы не чыталі сказанага вам Богам, які кажа:
32 "Я Бог Абраамаў, і Бог Ісаакаў, і Бог Якава"? Бог - не Бог мёртвых, а жывых. Зых. 3, 6; Мар. 12, 26; Лук. 20, 37.
33 I, пачуўшы, народ дзівіўся Яго навуцы.
НАЙВЯЛІКШЫЯ ЗАПАВЕДЗІ
34 А фарысеі, пачуўшы, што Ен змусіў замоўкнуць садукеяў, сабраліся вакол Яго.
35 I спытаўся адзін з іх, настаўнік Закона, выпрабоўваючы Яго і кажучы: Мар. 12, 28; Лук. 10, 25.
36 Настаўнік, якая запаведзь найвялікшая ў Законе?
37 Ісус жа кажа яму: "палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душой тваёю, і ўсім разуменнем тваім". Друг. 6, 5; Міх. 6, 8; Мар. 12, 29; Лук. 10, 27.
38 Гэта найвялікшая і найпершая запаведзь.
39 Другая ж падобная да яе: "палюбі бліжняга твайго, як самога сябе". Лев. 19, 18; Мац. 5, 43; Мар. 12, 31.
40 На гэтых дзвюх запаведзях трымаецца Закон і прарокі.
ХРЫСТОС - СЫН БОЖЫ
41 Калі ж сабраліся фарысеі, Ісус спытаўся ў іх,
42 Кажучы: што вы думаеце пра Хрыста? чый Ен сын? Кажуць Яму: Давідаў. Мар. 12, 35; Лук. 20, 41.
43 Ен кажа ім: як жа Давід у натхненні называе Яго Госпадам, кажучы:
44 "Сказаў Госпад майму Госпаду: сядзь праваруч ад Мяне, дакуль Я не пакладу Тваіх ворагаў падножжам ног Тваіх?" Пс. 109, 1; Лук. 20, 42.
45 Дык калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ен сын яму?
46 I ніхто не мог адказаць Яму ні слова; і ніхто з таго дня не адважваўся болыш пытацца ў Яго.
--------------------------------
22, 15-22. Кесар - тытул рымскіх імператараў. У кожнага хрысціяніна двайное грамадзянства. Ен грамадзянін тае краіны, дзе жыве, і павінен сумленна несці свае абавязкі перад грамадствам. Ён і грамадзянін Нябеснага Царства і ў пытаннях рэлігіі нясе адказнасць перад Богам. Паводле Ісуса, сапраўдны хрысціянін не павінен парушаць сваіх абавязкаў ні перад Богам, ні перад людзьмі.
|