Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Паводле Мацвея Святое Дабравесце


 

 

Паводле Мацвея Святое Дабравесце

Уступ0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

Раздзел 4

Д'ЯБАЛ ВЫПРАБОЎВАЕ ІСУСА

1      Тады Ісус быў заведзены Духам у пустэльню, каб д'ябал выпрабаваў Яго.

2      I, прапасціўшыся сорак дзён і сорак начэй, нарэшце адчуў голад.

3      I, падступіўшы да Яго, спакуснік сказаў: калі Ты Божы Сын, скажы, каб гэтае каменне зрабілася хлябамі.

4      А Ён у адказ сказаў: напісана: "не аб хлебе адным будзе жыць чалавек, але аб кожным слове, што зыходзіць з Божых вуснаў". Друг. 8, 3. Лук. 4, 4.

5      Тады бярэ Яго д'ябал у святы горад і ставіць Яго на крыле святыні,

6      I кажа Яму: калі Ты Божы Сын, кінься ўніз; бо напісана: "Сваім Анёлам даручыць Ён Цябе" і "на руках панясуць Цябе, каб аб камень выпадкам не спатыкнуў Ты свае нагі". Пс. 90, 11,- 12. Лук. 4, 10.

7      Ісус сказаў яму: напісана яшчэ: "не выпрабоўвай Госпада Бога свайго". Друг. 6, 16. Лук. 4, 12.

8      Зноў бярэ Яго д'ябал на вельмі вы сокую гару і паказвае Яму ўсе царствы свету і славу іх,

9      I кажа Яму: гэта ўсё дам Табе, калі, упаўшы, паклонішся мне.

10        Тады кажа яму Ісус: адыдзі, сатана! бо напісана: "Госпаду Богу свайму будзеш пакланяцца і Яму аднаму будзеш служыць". Друг. 6, 13; 10, 20. Лук. 4, 8.

11        Тады д'ябал пакідае Яго; і вось Анёлы прыступілі і служылі Яму.

ІСУС ВЫБІРАЕ ДЛЯ СВАЙГО ПОБЫТУ КАПЕРНАУМ

12        А Ісус, пачуўшы, што Іаан зняволены, адышоў у Галілею. Мар. 1, 14. Лук. 4, 14. Іаан. 4, 43.

13        I, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Капернауме прыморскім, на памежжы Завулона і Нефаліма;

14        Каб спраўдзілася сказанае праз Ісаю, прарока, які кажа:

15        "Зямля Завулонава і зямля Нефалімава, на прыморскай дарозе, па той бок Іярдана, Галілея язычнікаў! Іс. 9, 12.

16        Народ, што сядзеў у цемры, убачыў вялікае святло, а тым, што сядзяць у краіне смяротнага ценю, узышло святло".

ІСУС РАСПАЧЫНАЕ КАЗАНЬ I ВЫБІРАЕ САБЕ ПЕРШЫХ ВУЧНЯЎ

17        3 таго часу пачаў Ісус навучаць і казаць: пакайцеся; бо наблізілася Царства Нябеснае! Мар. 1" 15.

18        Праходзячы ж каля Галілейскага мора, Ён убачыў двух братоў: Сімона, названага Пятром, і яго брата Андрэя, што закідвалі сетку ў мора: былі ж яны рыбаловы; Мар. 1, 16.

19        I кажа ім: ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей.

20        Яны ж адразу, пакінуўшы сеткі, пайшлі за Ім.

21        I адтуль, ідучы далей, убачыў Ён іншых двух братоў: Якава Зеведзеева і яго брата Іаана ў чаўне з Зеведзеем, іх бацькам, калі яны папраўлялі свае сеткі; і заклікаў іх.

22        Яны адразу ж, пакінуўшы човен і свайго бацьку, пайшлі за ім.

ПЕРШАЕ ІСУСАВА ПАДАРОЖЖА ПА ГАЛІЛЕІ

23        I хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы іх у сінагогах і абвяшчаючы Дабравесце Царства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач у народзе.

24        I разышлася вестка пра Яго па ўсёй Сірыі; і прыводзілі да Яго ўсіх нямоглых, што цярпелі ад розных хвароб і пакут, і апантаных, і лунатыкаў, і спаралізаваных; і Ён вылечваў іх. Мар. 6, 55.

25    I ішлі за ім вялікія натоўпы з Галілеі, і з Дзесяцігарадоўя, і з Іудзеі, і з Заіярдання.

 

 

--------------------------------

4, 2. Лік «сорак» абазначае перыяд выпрабавання перад днямі збавення (згадайма таксама працягласць Вялікага посту ў праваслаўных і католікаў).

4, 3-4. Хрыстос такім чынам адмаўляецца прыцягнуць людзей абяцаннем матэрыяльных даброт («хлябы»).

4, 5. Святы горад,- Іерусалім.

4, 5-7. Хрыстос адмаўляецца прыцягнуць людзей абяцаннем цудаў. Няма сэнсу наўмысна, без усялякай патрэбы, ставіць сябе пад небяспеку, спадзеючыся, што Бог уратуе.

4, 8-10. Хрыстос упэўнены ў тым, што зло нельга адолець, калі ідзеш на розныя кампрамісы з ім.

4, 25. Дзесяцігарадоўе (Дэкаполіс),- саюз дзесяці гарадоў, размешчаных, за выключэннем Скіфопаля, за Іярданам. Жылі там пераважна язычнікі. Евангеліст такім чынам падкрэслівае, што да Ісуса Хрыста ішлі людзі з усіх краёў свету.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст