Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Паводле Мацвея Святое Дабравесце


 

 

Паводле Мацвея Святое Дабравесце

Уступ0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

Раздзел 6

ПРА МІЛАСЦІНУ

1      Асцерагайцеся даваць міласціну сваю перад людзьмі, каб яны бачылі; а як не, то не будзеце мець узнагароды ад вашага Бацькі, што ў нябёсах.

2      Дык вось, калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як крывадушнікі робяць у сінагогах і на скрыжаваннях, каб хвалілі іх людзі. Папраўдзе кажу вам: яны ўжо атрымліваюць сваю ўзнагароду. Рым. 12, 8.

3      У цябе ж, калі даеш міласціну, няхай твая левая рука не ведае, што робіць твая правая рука;

4      Каб твая міласціна была ў таямніцы; і твой Бацька, што бачыць у таямніцы, аддасць табе адкрыта.

ПРА МАЛІТВУ

5      I калі молішся, не будзь, як крывадушнікі, што любяць у сінагогах і на рагах вуліц стоячы маліцца, каб паказаць сябе людзям; папраўдзе кажу вам, што яны ўжо атрымліваюць сваю ўзнагароду.

6      А ты, калі молішся, увайдзі ў сваю каморку і, зачыніўшы дзверы свае, маліся Бацьку свайму, што ў таямніцы; і Бацька твой, што бачыць у таямніцы, аддасць табе адкрыта.

7      А молячыся, не кажыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць, што ў шматслоўі сваім будуць пачутыя.

8      Дык не будзьце падобныя да іх; бо ведае Бацька ваш, у чым вы маеце патрэбу, перш чым вы ў Яго папросіце.

9      Вы ж маліцеся так: Ойча наш, які ў нябёсах! Няхай будзе ў святасці імя Тваё; Лук. 11, 2.

10        Няхай прыйдзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая як у небе, так і на зямлі;

11        Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння;

12        I даруй нам нашы правіны, як і мы даруем нашым вінаваўцам;

13        I не дапусці нас да спакусы, але засцеражы нас ад ліхога. Бо Тваё ёсць Царства, і сіла, і слава навекі. Амін.

14        Бо калі вы даруеце людзям іх правіны, даруе і вам Бацька ваш Нябесны Мар. 11, 25.

15        А калі вы не даруеце людзям іх правінаў, то і Бацька ваш не даруе вашых правінаў.

16        А калі вы посціце, не рабіцеся, як крывадушнікі, панурыя; бо яны змяняюць твары свае, каб паказаць людзям, што посцяць. Папраўдзе кажу вам, што яны ўжо атрымліваюць сваю ўзнагароду.

17        А ты, калі посціш, памаж галаву сваю і памый свой твар;

18        Каб паказаць, што ты посціш, не людзям, а Бацьку свайму, што ў таямніцы; і твой Бацька, які бачыць у таямніцы, аддасць табе адкрыта.

ЗБІРАЙЦЕ САБЕ СКАРБЫ НА НЕБЕ

19        Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа есць і дзе зладзеі падкопваюць і крадуць;

20        А збірайце сабе скарбы на небе, дзе ні моль, ні ржа не есць і дзе зладзеі не падкопваюць і не крадуць. Лук. 12, 21, 33. 1 Цім. 6, 19.

21        Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца ваша.

22        Светач цела ёсць вока; дык вось, калі тваё вока чыстае, усё цела будзе ў святле; Лук. 11, 34.

23        Калі ж тваё вока было б ліхое, усё тваё цела будзе ў цемры. Калі ж святло, што ў табе,- цемра, то якая вялікая сама цемра?

24        Ніхто не можа служыць двум панам: або аднаго будзе ненавідзець, а другога,- любіць, або аднаму будзе адданы, а другім будзе пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне Лук. 16, 13.

ПРА ТУРБОТЫ

25        Дзеля гэтага кажу вам: не турбуйцеся пра сваё жыццё, што есці і што піць, ні пра ваша цела, у што адзецца. Хіба жыццё не больш важнае за яду, а цела за адзенне? Пс. 54, 23. Лук. 12, 22. 1 Пят. 5, 7.

26        Паглядзіце на птушак нябесных, што не сеюць, не жнуць, не збіраюць у свірны, а Бацька ваш Нябесны жывіць іх. Хіба вы не нашмат лепшыя за іх?

27        Хто ж з вас, турбуючыся, можа прыбавіць сабе росту на адзін локаць?

28        I пра адзенне што турбуецеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як растуць: ні працуюць, ні прадуць;

29        Кажу ж вам, што і Саламон ва ўсёй сваёй славе не адзяваўся так, як кожная з іх.

30        Калі ж палявую траву, што ёсць сёння, а заўтра будзе кінутая ў печ, Бог так прыбірае, то ці ж не тым болей вас, малаверныя?

31        Дык вось не турбуйцеся і не кажыце: «што мы будзем есці?», або: «што мы будзем піць?», або: «у што мы адзенемся?»

32        Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі; дый Бацька ваш Нябесны ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым.

33        Шукайце ж перш Царства Божае і Яго справядлівасць, і ўсё гэта прыкладзецца вам. Лук. 12, 31. Мар. 10, 30. 1 Цім. 4, 8.

34        Дык вось, не турбуйцеся пра заўтра: бо заўтрашні дзень патурбуецца пра сваё. Даволі для кожнага дня свайго ліха.

 

 

--------------------------------

6, 1. У іудзеяў было тры вялікія абавязкі: міласціна, малітва і пост. Ісус засцерагае ад правільных учынкаў з благіх памкненняў: бо міласціна можа давацца не толькі дзеля таго, каб памагчы чалавеку, а каб і выставіць напаказ сваю шчодрасць ды заслужыць пахвалу навакольных.

6, 7. Пры малітве былі спробы нагрувашчваць пры імені Бога розныя тытулы. Напрыклад, ёсць іудзейская малітва, якая пачынаецца з шаснаццаці прыметнікаў да Божага імя. Ісус асуджае тых, хто думае не пра тое, аб чым моліцца, а пра тое, як ён моліцца.

6, 9-15. «Ойча наш», або Гасподняя Малітва, лічыцца ў набожных за скарочанае Евангелле.

Тут называюцца тры найважнейшыя чалавечыя патрэбнасці і тры вымярэнні часу, у якіх жыве чалавек. Просячы пра надзённы хлеб, чалавек выказвае сённяшнія патрэбы. Просячы пра адпушчэнне грахоў, пераглядае сваё мінулае і, просячы аб дапамозе ад спакус, глядзіць у сваю будучыню. Усё жыццё чалавека паўстае перад Богам, а перад чалавекам,- Бог у цэласнай паўнаце, бо чалавек, просячы пра хлеб, звяртаецца да Бога Бацькі, Хавальніка і Творцы жыцця, просячы аб адпушчэнні грахоў,- да Бога Сына, Ісуса Хрыста, чалавечага Збаўцы, і просячы пра засцеражэнне ад спакус,- да Бога Святога Духа, чалавечага Суцяшальніка.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст