Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае саборнае пасланьне сьв. апостала Іоана Багаслова


 

 

Першае саборнае пасланьне сьв. апостала Іоана Багаслова

01 - 02 - 03 - 04 - 05

 

Разьдзел 3

 

1. Глядзеце, якую любоў даў нам Ацец, каб нам называцца Дзяцьмі Божымі. Сьвет затым ня ведае вас, што не пазнаў Яго.

2. Умілаваныя! мы цяпер дзеці Божыя, але яшчэ ня выявілася, што мы будзем. Ведаем толькі, што, калі выявіцца, дык будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць.

3. I ўсякі, хто мае гэту надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты.

4. Усякі, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне, і грэх ёсьць беззаконьне.

5. I вы ведаеце, што Ён зьявіўся дзеля таго, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху.

6. Усякі, хто ў Ім прабывае, не грашыць; усякі, хто грашы́ць, ня бачыў Яго і не пазнаў Яго.

7. Дзеткі! няхай ніхто вас ня зводзіць. Хто робіць праўду, той праведны, як і Ён праведны.

8. Хто робіць грэх, той ад д'ябла, бо ад пачатку д'ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьніштожыць дзела д'яблавае.

9. Усякі, народжаны ад Бога, грэху ня робіць, бо насеньне Яго прабывае ў ім, і ня можа грашы́ць, бо народжаны ад Бога.

10. Дзеці Божыя і дзеці д'яблавы пазнаюцца гэтак: кожын, хто ня робіць праўды, ня ёсьць ад Бога, таксама як і той, хто ня любіць брата свайго.

11. Бо гэткае ёсьць абвяшчэньне, што вы чулі ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго, -

12. ня гэтак, як Каін, што быў ад ліхога й забіў свайго брата. А за што забіў яго? За тое, што ягоныя ўчынкі былі благія, а брата яго - справядлівыя.

13. Ня дзівуйцеся, браты маі, калі сьвет ненавідзіць вас.

14. Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто-ж ня любіць брата, прабывае ў сьмерці.

15. Кожын, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць душагуб; а вы ведаеце, што ніводзін душагуб ня мае жыцьця вечнага, у ім прабываючага.

16. У тым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю: і мы павінны пакладаць душы свае за братоў.

17. А хто мае дастатак у сьвеце, але, бачучы брата свайго ў патрэбе, зачыняе ад яго сэрца свае, - дык як прабывае ў ім любоў Божая?

18. Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але дзелам і праўдаю!

19. I гэтак пазнаем, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя.

20. Бо, калі сэрца нас асуджаеі дык тым балей Бог, бо Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё.

21. Умілаваныя! Калі сэрца нашае не асуджае нас, дык маем адвагу перад Богам,

22. і, чаго ні папросім, дастанем ад Яго, бо выпаўняем запаведзі Яго і робім добрае прад абліччам Ягоным.

23. А запаведзь Яго тая, каб мы верылі ў імя Сына Яго Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён запаведаў нам.

24. I хто захоўвае запаведзі Яго, той прабывае ў Ім, і Ён у тым. А што ён прабывае ў нас, даведваемся па Духу, Якога Ён нам даў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст